Дзеяслоў (№ 63)

Page 20

20

дзеяслоў

/

Каб... Некалі, каб назаўсёды... Сёлета, каб нікуды... Рэдкі хмыз, каб калоды... Сонны бераг, каб вуды... *** Народзіны. Народзе, на Яшчэ адну Труну. Яшчэ аднога Нікога... Госпадзе, Малю Тваю стому – Не аддавай назусім Ні вёсен, ні зім Нікому!..

3 чэрвеня 2011 г.

Як жывы... Вырас мярэц З пугурка цыбатага. Закінуў анямелую галаву Прывітаць неба. Рукі развёў Абхапіць як болей жыцця, У паветры разлітага. Ды знянацку Некуды сплыла галава Абедзве рукі Струнка адцяла маланка. І дасюль Панылы крыж Усё чакае, Што вернецца галава На войструю шыю, Дзве рукі адрастуць Нахабна і сарамяжліва. Хоць зноў У сцямнелы холад Не надта хочацца...


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.