Дзеяслоў (№ 63)

Page 18

18

дзеяслоў

/

Акрачалом праз акіян Радзіма там, дзе бачыць сны душа, Аднойчы зразумеўшы цягу ценю Да вогнішча з прычыннага сушша. Зайздросціць асцярожны змрок трымценню. І запытаюцца ў вятроў гады, Куды спяшаюць хвалі на размін. У крыўды днее позірк малады. Чакаць сябе не томіцца ўспамін, Атулены бяссонным спачуванем. Лятуць лісты, што выдыхнуў нахлын Одаўрачыстым раннім віншаваннем. Магчымасць мае пасівець палын…

Вушацкі абразок Шчырэе сонца дзень пры дні. Свой цень схавалі таямніцы. Чуваць сасмяглай цішыні Вільготны голас навальніцы. Сарваўшыся з высачыні, Гром пачынае заікацца. Не дужа пніся, адпачні, – Худой спякоце раіць праца. Вісяць на плоце гладышы, Як чарапы вятроў пустыя. На распрыгоненай шашы Рух у слядах гарачых стыне… Акрагуканне Гарыцца ціха вогнішчу былога. Есць крыўда ўпартасць, як іржа ланцуг. Не хочацца слязе ўзнікаць з нічога. Ад мітусні адпачывае рух. Да золку абыйшло зямлю здзіўленне. Злічыць шляхі вятроў задумаў змрок. Юрыць спакусе ашукаць цярпенне. Мяняецца кіямі з ценем крок. Атожылкам пашану ўзносяць кроны. Цячэ і доле, і ў нябёсах час. У даўжніках у сонца свет зялёны. Расце ў захмар’і ліўневы запас. У радасці бяссонныя імёны...


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.