Вясёлка 12 2018

Page 1

Часопіс для дзяцей

12

2018


Марыянна ШЧОТКІНА, Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця Дарагія дзеці! Для таго, каб быць здаровымі, дастойнымі, шчаслівымі, людзі ставяць перад сабой мэты, імкнуцца дасягнуць іх. Беларусь – адна з 193 краін, што ўваходзяць у сістэму Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якія паставілі перад сабой глабальныя задачы і назвалі іх 17 Мэтаў устойлівага развіцця. Гэтыя Мэты накіраваны на захаванне планеты Зямля, павышэнне ўзроўню і якасці жыцця людзей. З гэтага нумара «Вясёлкі» вы дазнаецеся, што такое Мэты ўстойлівага развіцця і ў чым іх сутнасць. Азнаёмцеся з імі, раскажыце пра іх сваім родным і сябрам. Падумайце, што вы можаце зрабіць для таго, каб абараніць нашу планету і зрабіць свет больш бяспечным і справядлівым для ўсіх – гэта і будзе ваш асабісты ўнёсак у дасягненне Мэтаў устойлівага развіцця. Дасягнем іх разам!

Дзеці Артур ВОЛЬСКІ

Розныя дзеці жывуць на планеце – белыя, жоўтыя, чорныя дзеці. Розныя дзеці – аднолькавы смех. Смех у хвіліны забаў і пацех. Вось бы зрабіць, каб у розных дзяцей радасць гасціла даўжэй ды часцей.

2


Іаанна КАЗАНА-ВІШНЯВЕЦКІ, Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Шаноўныя чытачы! Прыгожы зялёны горад, у якім прыемна жыць, расці і дыхаць чыстым паветрам, чыстая вада і карысныя прадукты на нашых сталах, добрая і цікавая адукацыя, каб пасталець і стаць тым, кім ты марыш з дзяцінства. Што яднае ўсе гэтыя паняцці? Наш адказ – Мэты ўстойлівага развіцця. Яны закліканыя дапамагчы нам усім вырашыць вялікія праблемы, з якімі сутыкаецца наш свет сёння. Аднак мы дакладна не зможам рушыць наперад у іх вырашэнні без вашай дапамогі, вашыхбацькоў, сясцёр і братоў, настаўнікаў, сяброў. Гэты нумар «Вясёлкі» дапаможа вам зразумець, што азначаюць Мэты ўстойлівага развіцця (бо толькі здаецца, быццам гэта нешта складанае) і як яны дапамогуць зрабіць наша з вамі жыццё лепшым. Ці вы гатовы адкрыць іх для сябе? Мы спадзяёмся, што гэты нумар натхніць вас на дзеянні! Ніколі не рана дапамагаць рабіць свет лепшым.

Доктар Рашэд МУСТАФА САРВАР САРВАР, Прадстаўнік ЮНІСЭФ у Рэспубліцы Беларусь Дарагія сябры! Мэты ўстойлівага развіцця створаны для таго, каб дапамагчы нам пабудаваць найлепшы свет для ўсіх. Іх можна параўнаць з вясёлкай, якая будзе для нас арыенцірам на бліжэйшыя 12 гадоў. Памятайце, нават маленькія крокі дапамогуць нам дасягнуць Мэтаў, калі мільёны людзей ва ўсіх кутках свету будуць дзейнічаць разам! Вы падумалі ўжо пра тое, якія крокі асабіста вы можаце зрабіць? Для таго, каб адказаць на пытанне, у якім свеце мы хочам жыць, нам важна пачуць голас дзяцей. Спадзяюся, што выпуск часопіса «Вясёлка», прысвечаны Мэтам устойлівага развіцця, вам спадабаецца і натхніць вас дасягаць МУР разам з намі. Да сустрэчы! Садзеянне ў падрыхтоўцы нумара аказана ў рамках праекта “Падтрымка дзейнасці Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця і ўмацаванне ролі Парламента ў дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця”.

3 НАЦЫЯНАЛЬНЫ СХОД РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ


17. Партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця Работа па дасягненні ўстойлівага развіцця немагчымая без наладжвання партнёрскіх адносін на глабальных, рэгіянальных і мясцовых узроўнях. Пад Новы год Васю Вясёлкіну, сябру беларускіх дзяцей, абяцалі падарыць смартфон. Вася прабраўся ў пакой, дзе стаяла ёлка з падарункамі. Толькі ўключыў смартфон, як раптам…

– Ты хто?! – закрычаў Вясёлкін. – МУР! – галёкнуў монстрык. – Хто дазволіў чапаць? Цяпер твой падарунак заблакіраваны, і ты ніколі не ўбачыш тых цудаў, якія ён змяшчае. – Новыя гульні? – Значна цікавей! Мэты Устойлівага Развіцця! – Чаго? – здзівіўся Вася. – Вось бачыш, не маеш ніякіх мэтаў, таму і “чагокаеш”. А мае мэты, каб ведаў, дапамогуць зрабіць жыццё ўсіх людзей на Зямлі лепшым. – Як жа разгадаць пароль на смартфоне? – Падказка ў вершы! Калі добра вучыў беларускі алфавіт і ведаеш, хто ты ёсць, то разгадаеш імгненна, – монстрык даў паперку з вершам.

Васіль ВІТКА

Хто я? Узяў мяне одум:

Хто я такі, адкуль родам? І дазнацца ў мамы мусіў – Беларус я, з Беларусі.

Малюнак Віталя Дударэнкі

4


Хлопчык увёў слушны, як яму здалося, пароль “Беларус”. – Слова правільнае, але ты дапусціў памылку! – сказаў МУР. – Яшчэ дзве спробы. – Трэба яго напісаць лацінкай! – Зноў памылка. Апошняя спроба. Не забывай, загадка алфавітная. І тут Вася ўвёў вось такі пароль: Беларус “2-8-15-1-20-23-21”. – Малайчына! Запрашаю цябе ў захапляльную вандроўку па чароўнай краіне, дзе ты пазнаёмішся з Мэтамі Устойлівага Развіцця і дапаможаш жыхарам сваёй краіны! – крыкнуў МУР. І яны з Васем Вясёлкіным зніклі ў экране смартфона.

Дамашняе заданне: 1. Дарэчы, а ты разгадаў гэты пароль? Падстаў замест лічбаў літары па ліку, як

яны стаяць у беларускім алфавіце.

2. Патлумач прымаўку: “Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднай крыніцы”. 5


1. Ліквідацыя галечы Абсалютная галеча – поўная адсутнасць сродкаў, неабходных для задавальнення асноўных патрэбаў, такіх як прадукты харчавання, адзенне і жыллё. Ліквідацыя галечы – гэта арганізацыя ўстойлівых працоўных месцаў і роўнасць аплаты працы.

– Што гэта? Вакол так пуста і бедна, – азірнуўся Вася. З’явіўся цёмна-ружовы монстрык у абадраным адзенні: – Я – Галечык. Тут – суцэльная беднасць і галеча… – У мяне з’явілася першая мэта! – ускрыкнуў Вясёлкін. – Не хачу беднасці, галечы! – І што ты прыдумаў? – запытаў МУР. – Глядзі! – сказаў Вася. – Які цудоўны скарб мы адшукалі з сяброўкай Алесяй! Шлях да яго быў паказаны на карце, што засталася нам ад майго прапрадзядулі. Мы перадамо гэты скарб Галечыку. Монстрык прадасць яго і заснуе ферму, на якой будзе вырошчваць жыта, гародніну, садавіну для мясцовых жыхароў. Будуць і ежа, і праца!

Малюнак Яны Войцік

Дамашняе заданне: 1. Падумай, чаму МУР хоча ліквідаваць галечу ва ўсіх краінах на планеце Зямля? 2. Як ты разумееш прымаўку: “Як дбаем, так і маем”? 6


2. Ліквідацыя голаду Гэта сацыяльная з’ява вызначаецца адсутнасцю або недахопам ежы. З’яўляецца адной з глабальных праблем. Харчовы і сельскагаспадарчы сектар прапануюць ключавыя рашэнні па ліквідацыі голаду. – Гэй, МУР, здагадайся, чаго я хачу? – спытаў Вася. – Адказ у загадцы паэта: Віктар КУДЛАЧОЎ Ці ён белы, ці ён шэры – без яго няма вячэры. З ім жа – снедаеш, абедаеш… Як завуць яго, ці ведаеш? – Гэта хлеб! Дзе ён?!! Я такі галодны! – выскачыў аднекуль худы светла-карычневы монстрык. – Я – Галоднік. Было ў маёй сям’і крыху заціркі, дый і тую з’ела суседка! Пра гэта нават Змітрок Бядуля напісаў. Во, пачытайце!

Змітрок БЯДУЛЯ Пяць лыжак заціркі

Гэта было, калі не было чым і муху накарміць. Горкае цяпер жыццё ў гаспадара. Ён хворы, сам рабіць не можа. Адна толькі жонка працуе на яго і дзяцей. Учора ёй пашанцавала. Яна выенчыла ў суседа фунт мукі на зацірку. Вось і гатуе для сямейкі снеданне... – Гатова! – крыкнула жонка. – Гатова! Гатова! – запішчалі дзеткі і заскакалі, як зайчыкі, да стала. Густы пахучы пар клубіўся над міскай і павялічваў галодны апетыт сям’і. Не з’елі яшчэ і трэцяй часткі, як у хату ўвайшла суседка. – Ого! На зацірку і я ахвотніца! – і яе галодныя вочы заблішчалі. Узяла лыжку і спрытна падсела да міскі... З’ела адну лыжку і ўзялася за другую. “О, каб цябе!” – хацеў сказаць гаспадар і ледзь стрымаўся. “Тры!” – чуць не крыкнуў ён, калі суседка зачарпнула лыжкай у трэці раз. “Ратуйце! Ратуйце!” – ледзь не плакаў, як яна апусціла лыжку ў міску ў чацвёрты раз. А як з’ела пятую, то ўжо міска была пустая... 1912 г.

Малюнак Веранікі Чайка Дамашняе заданне: 1. Цалкам твор Змітрака Бядулі чытай на нашым сайце www.veselka.by 2. Што азначаюць словы: “зацірка”, “фунт”? 3. Патлумач прымаўку: “Чалавек галодны да нічога не годны”.

7


3. Добрае здароўе і дабрабыт Здароўе насельніцтва вызначаецца комплексам паказчыкаў: нараджальнасцю, узроўнем фізічнага развіцця, працягласцю жыцця. Паляпшэнню здароўя садзейнічаюць: скарачэнне хранічных, інфекцыйных хвароб, належны стан навакольнага асяроддзя і здаровы лад жыцця

Малюнак Уладзіміра Жука

– Вася, ці дбаеш ты пра сваё здароўе? – раптам запытаў МУР. – Вядома! Таму ніколі і не хварэю! – весела адказаў Вясёлкін. – Мо дапаможаш яму? – МУР паказаў на Слабуна, які ажно пазелянеў ад млявасці і слабасці, ляжаў у гамаку і час ад часу стагнаў. – Вядома, – пагадзіўся Вася. – Мая чацвёртая мэта – каб ва ўсіх было добрае здароўе і быў дабрабыт. Тут нам дапаможа фізкультурны верш

Эдзі АГНЯЦВЕТ

Малюнак Аксаны Аракчэевай

У Марысі доктар свой: Лечыць не мікстурай (Гэтай горкаю вадой), Не таблеткамі, Не кроплямі І не цёплымі пантоплямі, Лечыць – фізкультурай! І слата, і непагода, -Не бяда, не перашкода. Рух вясёлы толькі лечыць, А лянота нас калечыць!

Дамашняе заданне: 1. Прачытай цалкам верш Эдзі Агняцвет “Якія лекі ў дактароў?” на сайце.

www.veselka.by

2. Разгадай прымаўку: “Беражы нос у вялікі мароз”. 8

,

,

Якiя лекi у дактароу?


4. Якасная адукацыя Адукацыя – працэс і вынік набыцця добрых ведаў у навучальных установах. Атрыманне якаснай адукацыі – аснова годнага жыцця і ўстойлівага развіцця чалавека і краіны. – Гэй-гэй, гоп! Я слухаю хіп-хоп! Лепей гастрыт і радыкуліт, чым вучыць алфавіт! – спяваў маленькі чырвона-ружовы монстрык, якога звалі Невук. – Гэй, гоп! А паўторыш мой хіп-хоп? Тэкст Максіма Танка, музыка наша. Праспяваеш, ці з’еў мала кашы? – задзірліва запытаў Вася. Максім ТАНК Добры дзень, мой браце юны! Я прынёс табе як дар Ад Скарыны-бацькі кнігу – Беларускі лемантар. Дык раскрый яго з любоўю – Літар стройныя рады Прачытай, і паўтары іх, І запомні назаўжды. І таму, хто вымаўляе Гэты літары ў жыцці, Трэба быць сумленным, смелым, Супраць злыбяды ісці. А – Айчына. Арабіна. Б – Бабёр. Буслянка. Брод. В – Вавёрка. Верабейка. Г – Гумнішча. Гарызонт. Д – Дуброва. Дом. Дарога. Е – Еўропа. Ездавы.Ё – Ёўня. Ёршык. Ёлка. Ж – Жніво. Жур. Журавы. З – Зямля. Зіма. Завея. І – Іголка. Іпадром. К – Купала. Колас. Кніга. Л – Лямеш. Лапата. Лом. М – Мятліца. Медуніца. Н – Настольнік. Нож. Навой. О – Ордэн. Оптык. Ода. П – Падлесак. Пень. Падвой. Р – Рака. Разлог. Ракіта. С – Сланечнік. Самалёт.

Малюнак Кацярыны Бабок

Лемантар

Невук настолькі захапіўся, што сам не заўважыў, як вывучыў увесь Алфавіт. Лемантаром даўней называлі буквар. – Чацвёртая мэта выканана! – узрадаваўся Вася.

Дамашняе заданне: 1. Калі сустрэў у вершы не зусім зразумелыя словы – разгадай іх. 2. Прыдумай словы на ўсе літары, з якіх складаецца выраз “якасная адукацыя”. 3. Патлумач прымаўку: “Не лічы кветачкі вясною, а палічы ягадкі восенню”.

9


5. Гендарная роўнасць Галоўнае месца тут займае праблема сацыяльнай няроўнасці мужчын і жанчын. Гендарная роўнасць мужчын і жанчын з’яўляецца не толькі асноўным правам чалавека, але і неабходнай умовай мірнага і ўстойлівага жыцця нашага грамадства. Вася Вясёлкін і Мур апынуліся ў пакоі, дзе было шмат мадэляў самалётаў. У кутку плакала дзяўчынка. – Што здарылася? – Я запосціла фотку самалёта і напісала, што хачу быць лётчыкам, а мяне ў каментарах высмеялі, сказалі, што лётчыкамі могуць быць толькі хлопцы… – Як цябе завуць? – Алеся… – О, як і гераіню з вядомага твора Янкі Купалы! Я дапамагу! Усе даведаюцца, якая ты цудоўная лётчыца! – Вася Вясёлкін на сваёй старонцы “Укантакце” змясціў маляўнічую гісторыю з Алесяй у галоўнай ролі.

Янка КУПАЛА

Àëåñÿ

Малюнак Лізаветы Пастушэнка

Пaляцeлa дзяўчынa Сaмaлётaм гoнкiм Нaд шчacлiвaй кpaiнaй, Нaд poднaй cтapoнкaй. Адчыняe вapoты Нябecным мapшpyтaм Цi, як яcтpaб, з выcoтaў Скaчa з пapaшyтaм. I дa coнцa пpaз xвiлю, А ўcё вышaй, вышaй! Сaмaлётaвым кpыллeм Вoблaкi кaлышa...

– Дзяўчынкі павінны быць роўнымі ў сваіх правах з хлопчыкамі. Пятая мэта выканана! – прамовіў Вася Вясёлкін.

Дамашняе заданне: 1. Прачытайце цалкам верш Янкі Купалы “Алеся” на сайце www.veselka.by. 2. Як думаеш, чаму МУР хоча, каб дзяўчынкі ва ўсім свеце мелі роўныя правы з

хлопчыкамі?

3. Як разумееш сэнс прыказкі: “Ягад без кветак не бывае”? 10


6. Чыстая вада і санітарыя

Чыстыя і даступныя водныя рэсурсы для ўсіх – гарантыя ўстойлівага свету. – Дапамажыце! Ратуйце майго сябра! – жаліўся блакітны монстрык Брудзілка і паказваў на прыгожую рыбіну, якая плавала ў акварыуме і мела вельмі няшчасны выгляд. – Глядзі, твой сябар разяўляе рот, хоча нешта сказаць! – усклікнуў Вясёлкін. – Але ж ніхто не ведае мову рыбаў, – недаверліва прамовіў Брудзілка. І тут МУР выцягнуў беларуска-рыбінскі слоўнік. Разам з Васем яны пераклалі тое, што казала рыбіна. Вось што ў іх атрымалася.

Ніна МАЦЯШ

Âóñà÷-Ìàðîí-̳ðîí …Клічуць мяне аддавён і вусач. І марон, і мірон. На мянушкі свае не сярдую, А без чыстай вадзіцы бядую. Я люблю перакаты, віры: не звядзіце мяне без пары!..

– Ой, ё-ёй! – спахапіўся Брудзілка. – Я ж і сапраўды забываў мяняць ваду, таму яна і стала бруднай… – Захоўвай заўсёды чысціню, і тады ўсё будзе добра, – прамовіў Вася. – Ну, а мы нагадалі пра шостую мэту, паводле якой трэба дбаць пра чысціню вады і ўласнай гігіены, – сказаў МУР.

Дамашняе заданне: 1. Напішы нам, што трэба рабіць яшчэ, каб захоўваць гігіену. 2. Прачытай цалкам верш Ніны Мацяш “Вусач-Марон-Мірон” на сайце www.veselka.by 3. Як разумееш прымаўку: “Не плюй у калодзеж, давядзецца вады напіцца”? 11


7. Недарагая і чыстая энергія Забаспячэнне ўсеагульнага доступу да недарагіх, надзейных, устойлівых і сучасных крыніц энергіі для ўсіх – важны фактар устойлівага развіцця

Незаўважна надышла ноч. Стала холадна. – Ёсць адна праблема, – сказаў МУР. – У тваім чароўным смартфоне, дзе мы зараз знаходзімся, рэзка знізілася падзарадка. Калі тэлефон выключыцца, то мы знікнем. Дзесьці ўдалечыні Вася і МУР убачылі вялікага аранжавага монстрыка, які апантана танцаваў. – Ты хто такі? – запытаў Вася. – Энергік! – весела галёкнуў монстрык. – Хай вакол цёмна і холадна, а я тут сам сабе радасць, цяпло і ўтульнасць! – Так не можа працягвацца доўга! Будзь эканомным! Іначай мы загінем! – строга папярэдзіў МУР. – І ты першы знікнеш! – усклінуў Вася. – І што тады рабіць?.. Паўсюль і праўда неяк становіцца няўтульна… – задумаўся Энергік. – Не расходуй сваю энергію дарма, – сказаў МУР, – спыніся. Ціхенька і асцярожна падзьмі сваім цёплым дыханнем вось хоць на гэты лапік зямлі. Зрабіў так Энергік, і на гэтым месцы неяк пасвятлела, а праз паўхвіліны нават вырасла пралеска. – Ура! Калі быць эканомным і асцярожным, то можна вярнуць страчаную энергію! – усклікнуў монстрык. – Пастарайся! Разумнае выкарыстанне энергіі – сёмая і вельмі важная мэта, – прамовіў МУР.

Малюнак Віталя Дударэнкі

Дамашняе заданне: 1. Ты не забыўся, з якіх літар складаецца імя МУР? Разгадай іх ды падумай, хто яго бацькі?

2. Што ведаеш пра Арганізацыю Аб’яднаных Нацый? Якое дачыненне да яе мае МУР? 3. Разгадай прымаўку: “Сонца для ўсіх адно”. 12


8. Годная праца і эканамічны рост Годная, добра аплатная праца – адзін з галоўных складнікаў устойлівага развіцця. Важна забяспечыць поўную занятасць насельніцтва, каб людзі працавалі ў дастойных умовах і ўсе мелі роўны доступ да працы. Трапілі сябры ў госці да монстрыка Работніка. Усё ў яго тут было дагледжана, заможна, утульна. – Раней я ленаваўся, але бацькава навука не прайшла дарэмна, – сказаў Работнік, – пра гэта нават Уладзімір Дубоўка казку напісаў. Аднаго разу бацька мне сказаў…

Уладзімір ДУБОЎКА

Малюнак Сяргея Волкава

Першы заробак БАЦЬКА. Гультайства даволі! Так працаваць не пачнеш ты ніколі! Заўтра ж выходзь, мой сынок, на работу! Матка чакае сыночка ля брамы… МАЦІ. На табе, сынку, рубель серабраны. Бацька ўзяў, на рубель і не глянуў. Зразу рубель у агонь ён укінуў. БАЦЬКА. Не зарабляў яго ты, любы сыне! Сорамна бацьку ўжо глянуць у вочы… Зранку пайшоў на работу хлапчына. Ён працаваў, як сапраўдны мужчына. І зарабіў рубель. Бацька ізноў у агонь яго кінуў. Як падхапіўся адразу хлапчына! ХЛОПЕЦ. Што ты тут робіш, татуля, такое? Гэта не жарты! Ад золку да змроку я працаваў, і было мне нялёгка! БАЦЬКА (паказвае зароблены круглы рубель). Будзе ляжаць ён асобна, бо першы – ён і цяжэйшы, але і мілейшы! – Цудоўная гісторыя! – сказаў Вася Вясёлкін. – Наша восьмая мэта, каб кожны, не лянуючыся, мог добра зарабляць і жыць, як мае быць! – сказаў МУР.

Дамашняе заданне: 1. Прачытай цалкам казку Уладзіміра Дубоўкі “Першы заробак” на сайце www.veselka.by 2. Кім бы ты хацеў стаць, калі вырасцеш? Якія твае самыя любімыя прафесіі? 13 3. Як разумееш сэнс прымаўкі: “Капейка рубель беражэ”?


9. Індустрыялізацыя, інавацыя ды інфраструктура Інфраструктура – гэта сукупнасць прадпрыемстваў, устаноў, сістэм кіравання, якая забяспечвае дзейнасць грамадства. Для дасягнення ўстойлівага развіцця вельмі важныя інвестыцыі ў інфраструктуру. Інавацыя – новая з’ява ў эканоміцы, культуры, мове.

Малюнак Катярыны Білан

– Глядзі, МУР, які перад намі прыгожы горад! – усклікнуў Вясёлкін. – Тут і адпачнем. – Уцякайце! – спыніў Васю і МУРа чырвоны монстрык Індустрык. – Уваход забаронены. – Чаму? – Тут пасяліўся страшны Базылішк, які ператварае наш цудоўны індустрыяльна багаты горад у тло. Паклікаць на дапамогу мы нікога не можам, бо прыслужнікі пачвары гідкія іклагрызы перакусілі ўсе правады, па якіх можна перадаць інфармацыю. Іклагрызы кінуцца на любога, хто захоча аднавіць сувязь. Базылішка перамагчы таксама немагчыма. Той, хто паглядзіць на яго, ператворыцца ў камень. – Вось чаму тут так шмат камянёў і зусім няма дрэў! – сказаў Вася. – Шкада, калі з-за нейкага Базылішка горад з такой багатай інфраструктурай загіне. – Але як мы яго будзем ратаваць? – запытаў МУР. – Ёсць ідэя! Ты чытаў казачную п’есу Францішка Аляхновіча “Базылішк”? Пойдзем у горад, я табе пакажу, як у гэтай казцы перамаглі пачвару! Толькі мне спатрэбіцца люстэрка!

14


– Äçÿêóé âàì! Áàçûë³øê ïåðàìîæàíû, àëå ÿê áûöü ç ÿãî ïàìàãàòûì³ ³êëàãðûçàì³? – çàïûòࢠ²íäóñòðûê. – Äàéöå íàì êàðòó ãîðàäà! Çàðàç ìû âàì íàëàäç³ì ñóâÿçü! – ðàøó÷à ïðàìîâ³¢ Âàñÿ.

Малюнкі Віталя Дударэнкі

Дамашняе заданне: 1. Прачытай поўнасцю казачную п’есу Францішка Аляхновіча “Базылішк” на сайце www.veselka.by.

2. Як разумееш сэнс прымаўкі: “Не гуляй з агнём, бо дагуляешся да попелу”?

15


10. Памяншэнне няроўнасці Памяншэнне няроўнасці сярод людзей і краін – адна з галоўных мэтаў, дзеля гарманічнага развіцця грамадства. – А-ё-ёй! – плакаў маленькі ружовы монстрык Няроўнік. – Ніхто са мной гуляць не хоча, толькі смяюцца… – Што здарылася? – запытаў Вясёлкін. – Мы гулялі ў напад марсіян на наш край, і я хацеў быць галоўным супергероем, а мяне засмяялі, сказалі, што я са сваімі рожкамі больш на козліка падобны, – румзаў Няроўнік. – Слухай, МУР! – сказаў Вася. – Гэта несправядліва. У беднага Няроўніка і сапраўды няроўныя магчымасці ў параўнанні з яго таварышамі. Мая мэта – каб няроўнасць была зменшаная і не было ніякай дыскрымінацыі! Усе мы на планеце Зямля – зямляне. Трэба жыць адной сям’ёй!

Анатоль ЗЭКАЎ

ЗЯМЛЯНЕ Кітай, Італія, Малдова, Марока, Швецыя і Куба – Народы розныя і мовы, Ды ўсіх адна зямля галубіць. З Венесуэлай, Украінай, Расіяй і Азербайджанам Сяброўства і ў вяках не згіне, Бо землякі мы ўсе, зямляне. У тым адвеку наша сіла, Што крочым па жыцці з сябрамі. Адна зямля ўсіх нас зрадніла – І тут, на ёй, Усе радня мы.

16

Малюнак Валянціны Чэпік


11. Устойлівыя гарады і населеныя пункты

Дадатковыя грошы, укладзеныя ў развіццё інфраструктуры дапамогуць у дасягненні ўстойлівага развіцця. – Куды мы трапілі? Што за шэрыя, нудныя формы, узгоркі? – здзіўлена запытаў Вася. – Гэта наш горад! Ён заўсёды быў такім. Нам падабаецца! – прамовіў жоўты монстрык Гораднік. – Трэба нешта рабіць! – сказаў Вася. – Мая мэта – каб ваш горад заззяў, як вясёлка, быў устойліва прыгожы, экалагічна чысты! Вось што атрымалася ў Васі. – Ого, як прыгожа! – не паверыў сваім вачам Гораднік. – Цяпер ператворым увесь горад у казку! – Чытачы “Вясёлкі” дапамогуць! – сказаў Вася. –А каб весялей працавалася, я вам прачытаю свой любімы верш. Анатоль ГРАЧАНІКАЎ

Д�ец� будуюць гора� На прырэчнай касе пясчанай Вырастае дзівосны горад, Замкі, плошчы, палацы, паркі, Пераходы, тунэлі, аркі, Вежы, вокны, двары, байніцы – Рупна робяцца да драбніцы... (Поўнасцю верш чытай на сайце www.veselka.by) Дамашняе заданне: 1. У Беларусі ёсць гарады, якія маюць званне “Горад, сяброўскі дзецям”. Што ведаеш пра іх? Як жывуць там дзеці?

2. Намалюй свой горад ці сваю вёску, як яны табе бачацца. 3. Як разумееш прымаўку: “Згода будуе, нязгода руйнуе”?

17


12. Адказныя спажыванне і вытворчасць Эканомнае спажыванне і вытворчасць накіраваны на тое, каб “рабіць больш і лепш меншымі сродкамі спажывання рэсурсаў”.

– А мы куды з табою, Вася, на гэты раз трапілі… – У самую сапраўдную сметніцу! – перапыніў МУРа Вясёлкін. – Не падабаецца, ідзі сваёй дарогай! – вылез з-пад гурбы кансервавых бляшанак монстрык Спажыўнік. – Спажываем – выкідаем, выкідаем – спажываем! Так і жывём. – Тут трэба навесці парадак! – рашуча прамовіў Вася. – Няма ў вас мэты, каб было адказнае спажыванне! МУР і Вася Вясёлкін вырашылі арганізаваць асобны збор смецця. Паглядзіце, як гэта робіцца.

Дамашняе заданне: 1. Якую прадукцыю выпускаюць з перапрацаванага смецця? 2. Намалюйце тэхніку будучага. Можа, хтосьці з вас стане яе канструктарам? 3. Як разумееш прымаўку: “Без крылаў не паляціш”? 18


13. Барацьба са змяненнем клімату Праблема змянення клімату не ведае межаў і патрабуе сумесных глабальных рашэнняў ад усіх краін. Вася Вясёлкін і МУР – усяведы. А калі чаго не ведаюць, шукаюць адказы ў кнігах, інтэрнэце. Гэта так цікава – усё ведаць! Вось аднойчы МУР і пытаецца: – Васіль, а што такое клімат? – Гм, ды гэта ж дождж, сонца, снег, вецер… Адным словам, надвор’е на кожны дзень. Беларускі клімат вельмі спрыяльны. – Вам добра, – задумліва сказаў МУР. – Але ж на Зямлі клімат не заўсёды і не ўсюды аднолькавы. Вулканы вывяргаюцца. Айсбергі растопліваюцца. Цунамі налятаюць. Напрыклад, у Афрыцы, дзе жывуць бегемоты, круглы год лета. Там вялікая спёка і амаль ніколі не бывае дажджоў. Бачыш, яны прывыклі грэцца на гарачым сонцы? Калі людзі не навучацца разумець розныя праявы клімату, не паставяцца да сілаў прыроды з павагай – будзе працягвацца глабальнае пацяпленне. І тады ў Беларусі ў студзені або ў лютым можа быць так жа спякотна, як у Афрыцы! І ў Новы год не будзе аніводнай сняжынкі! Трынаццатая мэта ўстойлівага развіцця патрэбна для таго, каб у розных кутках планеты клімат захаваўся такім, якім ён павінен быць.

Дамашнія заданні: 1. Вятры і дажджы бываюць

Малюнак Лізаветы Емельянавай

розныя. Як яны называюцца? Ці можна разагнаць даждлівую хмару? 2. Ці можна з зямлі паўплываць на атмасферу? Як гэтаму садзейнічаюць лясы, балоты Беларусі? 3. Як разумееш прымаўку: “Ні гаў, ні мяў, ні кукарэку”?

19


14. Захаванне марскіх экасістэм Захаванне і рацыянальнае выкарыстанне акіянаў, марэй і марскіх рэсурсаў – гарантыя ўстойлівага развіцця краін. У Беларусі ёсць Мінскае мора. Яно штучнае, невялікае, як возера. Кажуць, даўным-даўно на тэрыторыі цяперашняй Беларусі было мора Герадота. Цяпер гэта Палеская нізіна, у ёй шмат балот, заказнікаў, ёсць Прыпяцкі запаведнік. Пра гэта ўсё Вася Вясёлкін расказаў свайму сябру МУРу. Калі вандроўнікі пільна паўзіраліся ў карту Беларусі, то былі страшна здзіўлены. Адны рэкі цякуць у Балтыйскае мора, другія – у Чорнае. – О, дык ваша Беларусь — марская дзяржава! – усклікнуў МУР. – А то! – з гонарам сказаў Вася Вясёлкін. – Ды ў нас ёсць возера Нарач, падобнае на мора. Яго плошча – амаль восемдзесят квадратных кіламетраў. Давай пра гэта возера прачытаем цікавую казку.

Уладзімір ЛІПСКІ

Вадзяное царства

Дамашняе заданне: 1. Якія рэкі, азёры Беларусі ты ведаеш? Чым яны запомніліся вам? 2. Цалкам казку Уладзіміра Ліпскага прачытай на сайце “Вясёлкі” www.veselka.by. 3. Як разумееш прымаўку: “Да чыстай крыніцы сцежка ўтоптана”? 20

Малюнак Валянціна Макаранкі

…Перад падарожнікамі адкрылася Вадзяное царства. Ні Толік, ні Алеся ніколі ў жыцці не бачылі такі цуд – таямнічае возера Нарач. Як вокам кінуць – вада, вада, вада. Амаль трынаццаць кіламетраў у даўжыню і дзесяць у шырыню. Пачалі раздумваць: чаму гэтую вялікую ваду назвалі Нарач? Разгадку ведаў Казачнік.


– Слухайце, што гучыць у назве “На-рач”. Раней рэчка вымаўлялася і пісалася – “рачыца”. Корань “рач” ёсць у “На-рач-ы”. Выходзіць, гэта возера ляжыць на рачыцы, на рэчцы. Цяпер уявіце, якую ж сілу мела тая рэчка, якая са сваіх падземных крыніц напампавала цэлае возера чароўнай вады!.. Ведаеце, хто галоўны ў Вадзяным царстве? Як вы думаеце? Царом тут слугуе Дзядзька Вугор! – А ці можна яго пабачыць? – Ён выходзіць са дна зялёных водарасцей толькі да тых, хто строга выконвае яго правілы. Першае – ніколі не збірайцеся лавіць ні самога Вугра, ні яго родзічаў. Другое – не рабіце аніякай шкоды Вадзяному царству. Трэцяе – перад сыходам на спачын сонца вымошчвае на вадзе залацісты промневы дыван, дык не ўздумайце па ім плаваць, бо гэта дарога для прагулак уладара Вугра. Чацвёртае – з Вугром можна сустрэцца раным-раненька, калі сонца прачынаецца, тады ён адплывае ад берага на глыбіню, таму часцей сустракайце ўзыход сонца. Пятае – тое, аб чым хочаце папрасіць цара Вугра, павінна быць вашай глыбокай тайнай: калі яе некаму даверыце, то Вугор дазнаецца пра гэта і не зможа вам дапамагчы...

Мікола МЯТЛІЦКІ

Рачулка – Рачулка, рачулка, Булькочаш ты гулка У лозах вясной. Чаму ж, як спякотна, Зусім неахвотна Гаворыш са мной? – Сон сумны зноў сніцца, Нялёгка бруіцца Пад шатамі мне: Асмягла крыніца, Змялела вадзіца, Каменне на дне…

21


15. Захаванне экасістэм сушы Акуратнае выкарыстанне і аднаўленне экасістэм сушы, яе рацыянальнае спажыванне дапаможа ў дасягненні ўстойлівага развіцця.

– Паглядзі, куды мы трапілі! Як тут прыгожа! Што гэта за райская мясціна? – запытаў Вася Вясёлкін. – Хіба не пазнаеш? Беларусь! Твая чыстая, прыгожая, утульная радзіма. – Але яна як з нейкага сну! – Таму што ўсе тыя мэты, з якімі мы пазнаёміліся падчас нашага падарожжа, ажыццявілі цяпер на тваёй радзіме! – упэўнена сказаў МУР. – Гледзячы на ўсе гэтыя цудоўныя зёлкі і травы, я прыгадаў верш вядомага паэта. – Прачытай яго, Вася! – папрасіў МУР.

Ніл ГІЛЕВІЧ

ЗЁЛКІ

Кpacкi-зёлкi paнiцaй y лyзe Пpaчынaюццa paнeй, чым людзi. А пяюшкi-птyшкi ў лece вoлкiм Пpaчынaюццa paнeй, чым зёлкi. Шмaт гaдoў yжo я пpaчынaюcя Рaзaм з птyшкaмi ў кycтax, y гнёздax, І paнeй, чым зёлкi ў дoлax pocныx. Знaчыць, cкopa з iмi i зpaўняюcя, Пepaйдy ў ix poд, y нeўмipyчacць: Дaлyчy дa вeчныx зёлaк цeлa, А дyшa дaлyчыццa дa птyшaк. Бyдзe пeць, як i дaгэтyль пeлa – Бeлapycкaя дyшa ляcнaя... Малюнак Кацярыны Бабок

– Хачу, каб мая зямля заўсёды была чыстай, экалагічна абароненай! – сказаў Вясёлкін. – Цудоўная мэта! – сказаў МУР. – Хай уся наша планета будзе такой жа сонечнай! Дарэчы, і я прыгадаў адну загадку. Ці разгадаюць яе чытачы “Вясёлкі”? З выгляду – мячык на восі стаячай, а сіла такая – усю зямлю трымае!

Дамашняе заданне: 1. Назвы якіх лекавых кветак і траў ты ведаеш? 2. Як разумееш прымаўку: “На адно сонца глядзім, ды не адно ядзім”?

22


16. Мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты Адна з самых важных мэтаў – каб людзі заставаліся міралюбнымі, адкрытымі, а заканадаўства краін – справядлівым. Усё гэта будзе ў інтарэсах устойлівага развіцця.

– Па якой цудоўнай краіне мы з табой, МУР, падарожнічалі! – усклікнуў Вася Вясёлкін. – Цудоўнай яна стала дзякуючы табе і тым мэтам, якія ты змог тут выканаць! Усе яе жыхары табе вельмі ўдзячныя, – прамовіў МУР. – Але на развітанне нам не хапае… – Патрабую справядлівасці! – раптам падляцела да нашых герояў сава. – Што здарылася? – Вы хіба не ведаеце? Пра маю гісторыю, пісаў... Малюнак Марыны Мароз

Уладзімір КАРАТКЕВІЧ

Верабей, сава i птушыны суд

САВА. Пакрыўдзіў аднаго разу верабей сітаўку. Ляпнуў ёй крылом па хвасце, якім яна дужа трэсла. Хацеў птушыны суд пакараць вераб’я, але той уцёк, схаваўся ў дупле. Цэлы дзень там праседзеў, ніхто яго дастаць не мог. А ноччу паставілі гэтае дупло вартаваць мяне. Я ў той час была зусім голая, і кожная птушка скінулася мне па пёрку. Добра я вартавала, але пад самую раніцу, з першымі промнямі сонца, мае вочы самі сабой сталі закрывацца, а птушкі, якія абяцалі мяне змяніць, праспалі. Дык што ж я вінаватая, што заснула, верабей уцёк, а цяпер кожная птушка патрабуе ў мяне сваё пёрка і балюча пры гэтым скубе?.. – Сапраўды несправядліва! – сказаў Вася Вясёлкін. – Склічам новы суд і апраўдаем саву. Хачу, каб тут заўсёды панавалі мір і справядлівае правасуддзе! – І гэта, Вася, твая шаснаццатая мэта! – сказаў МУР. –Запомні іх усіх, дапамагай сваёй краіне прытрымлівацца падобных справядлівых правілаў і законаў. А зараз самы час вяртацца дамоў! Хутка Новы год, бацькі нас чакаюць!

Дамашняе заданне: 1. Прачытай цалкам казку Уладзіміра Караткевіча “Верабей, сава і птушыны суд” на сайце www.veselka.by. 2. Якія суды ёсць на Беларусі? 3. Як разумееш прымаўку: “Ката ў мяшку не купляюць”?

23


к

о

н

к

у

р

с

Мая Беларусь у 2030 годзе Сябры, сёння вы – дзеці, ходзіце ў школу, чытаеце кнігі. Мамы і таты хочуць, каб вы выраслі добрымі людзьмі, каб любілі Айчыну, як сваю сям’ю. І праўда – прыйдзе час, і вы заменіце ўсіх дарослых, станеце адказнымі за росквіт нашай краіны. Вось тыя Мэты Устойлівага Развіцця, пра якія мы расказалі вам у № 12 “Вясёлкі” за 2018 год, і стануць вызначальнымі ў вашай самастойнай працы. Як вы зразумелі іх? Ці абмеркавалі ў сваёй сям’і? Давайце рэальна памарым, якой будзе наша Беларусь, скажам, тады, калі вам будзе па дваццаць гадоў. Напішыце свае апавяданні, нарысы, замалёўкі, вершы, дашліце свае малюнкі, коміксы. Аб’яўляецца конкурс на лепшы твор “Мая Беларусь у 2030 годзе”. Пераможцы атрымаюць: за першае месца – пуцёўку ў дзіцячы летнік “Зубраня” на Нарачы, за другое месца – бібліятэку кніг і гадавую падпіску на “Вясёлку”, за трэцяе месца – гадавую падпіску на “Вясёлку” і “Домік”. Дваццаць пераможцаў будуць запрошаны ў музей “Вясёлкі” і атрымаюць ганаровыя граматы ад саміх Васі Вясёлкіна і МУРа. Наш адрас: 220073, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 25. Рэдакцыя часопіса “Вясёлка” Наш сайт: www.veselka.by

Вокладка ЛІЗЫ ЕМЕЛЬЯНАВАЙ Распрацоўка монстрыкаў УЛАДЫ ШУНЕВІЧ Галоўны рэдактар

часопiс для дзяцей Узнагароджаны ганаровымi граматамi Вярхоўнага Савета БССР i Савета мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, пераможца Нацыянальнага конкурсу «Залатая Ліцера» (2004, 2007, 2010 гг.)

Уладзiмiр ЛIПСКI Рэдакцыйная калегiя:

Алесь БАДАК, Раіса БАРАВІКОВА, Ірына БУТОРЫНА, Анатоль БУТЭВIЧ, Сяргей ВОЛКАЎ, Анатоль ЗЭКАЎ, Казімір КАМЕЙША, ЗАСНАВАЛЬНIКІ Алесь КАРЛЮКЕВІЧ, Анатоль КЛЫШКА, Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, Алена МАСЛА, Мікола МЯТЛІЦКІ, установа «Рэдакцыя часопiса «Вясёлка» Маргарыта ПРОХАР, Анастасія РАДЗІКЕВІЧ Адрас рэдакцыi: (намеснік галоўнага рэдактара), 220073, г. Мiнск, вул. Кальварыйская, д. 25. Алена СТЭЛЬМАХ, Леанід УЛАШЧАНКА, Тэлефоны: 200-92-61, 200-91-90 Кацярына ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВАЯ. 200-81-92, 204-62-83

№ 12 (742) СНЕЖАНЬ 2018 Падпiсана да друку 14.12.2018. Фармат 60х84 1/8 Гарнiтура часопiсна-сечаная. Папера афсетная. Афсетны друк. Ул.-выд. арк. 2. Ум.-друк. арк. 1,9. Ум. фарбаадб. 7, 6. Тыраж 9910 экз.

УНП 190147176

Пасведчанне аб рэгiстрацыі № 763 Пасведчанне гігіенічнай рэгістрацыі № 08-33-0.353692 Выдаецца з 1957 года.

ISSN 0131- 8128

Адрас сайта: www.veselka.by E-mail: vyaselka2011@yandex.ru Выходзiць штомесячна.

Аддрукавана з арыгінала-макета заказчыка ГДА «Дзівімакс», 220005, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 58, офіс 426. Тэл./факс: +375 (17) 233-92-06, info@divimax.com Ліцэнзія № 02330/53 ад 03.04.2009 г. выдана Міністэрствам інфармацыі РБ, сапраўдная да 03.04.2019 г.

6+


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.