Даклад аб стане незалежнай культуры і НДА ў Беларусі

Page 15

якія здраджвалі сваёй тоеснасці ды выступалі за замену ва ўстановах, у сістэме адукацыі, у культурных інстытуцыях роднай мовы на рускую (общепонятный язык). Тыя, хто спрабаваў супраціўляцца русіфікатарам, нават калі толькі выказваў адрозную думку на гэты конт, у сталінскія часы найчасцей апыналіся ў ГУЛАГу або ў Курапатах; а ў пазнейшыя часы траплялі ў псіхіятрычныя лякарні; у іншых жа акалічнасцях іх “усяго толькі” пераследавалі і высмейвалі. Шанцы на нейкія змены з’явіліся на пераломе 80–90-х. Акурат тады айчынная культурная эліта, у асноўным беларускамоўная, стала на чале антыкамуністычнага руху, які галоўнай мэтай абраў вяртанне незалежнасці і дэмакратыі ў Беларусі. Ад самага пачатку гэтыя групы інтэлігенцыі актыўна падтрымлівалі колы беларускамоўнай моладзі рознай арыентаванасці, якія з’явіліся ў 90-х у Мінску і ў іншых гарадах Беларусі: у Віцебску, Гродне, Брэсце, Магілёве, Наваполацку, Оршы, Баранавічах. Праведзеныя вясной 1990-га часткова дэмакратычныя выбары ў Вярхоўны Савет БССР прынеслі гэтаму руху, на чале якога стаў Беларускі Народны Фронт (БНФ), ачолены Зянонам Пазняком (па прафесіі гісторыкам мастацтва і археолагам), параўнальны поспех. У выніку складанай канкурэнцыі дэпутатамі сталі два самыя вядомыя беларускія пісьменнікі, Ніл Гілевіч і Анатоль Вярцінскі, а таксама некалькі менш вядомых дзеячоў культуры, архітэктараў, мастакоў, гісторыкаў і г.д. Фальшаванні, якія і тады былі пры падліку галасоў, не дазволілі перамагчы некалькім вядомым пісьменнікам (м. інш. Рыгору Барадуліну, Генадзю Бураўкіну, Сяргею Законнікаву, Артуру Вольскаму, Адаму Мальдзісу), а таксама мастакам (Аляксей Марачкін, Мікола Купава, Сымон Свістуновіч). Нягледзячы на гэта, невялікая фракцыя БНФ, пры падтрымцы нешматлікіх дэпутатаў і фармальна не належных да яе інтэлігентаў і працоўных, здолела пераканаць Вярхоўны Савет, які на 80% складаўся з камуністычна­‑гаспадарчай наменклатуры, што абвяшчэнне незалежнасці краіны неабходнае для ўратавання беларускага народу ад знешніх і ўнутраных пагроз (найперш ад наступстваў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС). Тады пачалося і адраджэнне беларускай школы. У 1994/95 навучальным годзе больш за 75% вучняў першых класаў у Беларусі пайшлі ў школы з беларускай мовай навучання (у Мінскай вобласці гэтая лічба сягала амаль 90%!), Бацькі спарадычна пратэставалі, але ў маштабе краіны гэта былі адзінкавыя выпадкі

15


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.