Issuu on Google+

1

СПП — каманда юрыстаў, сукупны прафесійны досвед якіх перавышае 220 гадоў. Гэты час — капіталізацыя нашай кампетэнцыі і наш намінал, які дазваляе прэтэндаваць на лідарства. Мы спецыялізаваныя і арыентаваныя на бізнес нашых Кліентаў. Мы не баімся складаных задач і здольныя знаходзіць нестандартныя рашэнні, не выходзячы за рамкі прававога поля і прафесійнай этыкі.

5 стагоддзяў Статуту Вялікага княства Літоўскага — адной з першых еўрапейскіх канстытуцый. Дакумент рэгламентаваў пытанні дзяржаўнага, цывільнага, крымінальнага і судовага права. Статут ВКЛ выдаваўся тры разы: у 1529, 1566, 1588 гадах і быў напісаны на старабеларускай мове, на якой размаўляла насельніцтва Вялікага княства Літоўскага ў 14–19 стагоддзях.

10 норм дзяржаўнага права вызначыў статут ВКЛ 1588 года. У дакуменце была абвешчана роўнасць усіх людзей перад законам. 10 норм стваралі новую прававую сістэму і два з паловай стагоддзі былі ўзорам для заканадаўцаў.

20 год таму незалежнасць Беларусі стала законам. Суверэнітэт краіны лёг у аснову Канстытуцыі. Зараз гэтая падзея афіцыйна не адзначаецца.

50 гадоў таму з’явіліся Асновы цывільнага заканадаўства СССР і саюзных рэспублік, якія заклалі школу сучаснага цывільнага права. На базе дадзенага дакумента быў распрацаваны Грамадзянскі кодэкс БССР 1964 года, па якому вучыліся прафесійнаму майстэрству ўсе партнёры СПП і іншыя юрысты, якія пачалі практыку пасля станаўлення незалежнасці Беларусі.

100 гарадоў Вялікага княства Літоўскага атрымалі ў 14–18 стагоддзях грамату аб Магдэбурскім праве, згодна з якім эканамічная дзейнасць, маёмасныя правы, сацыяльнапалітычнае жыццё і саслоўныя станы гараджан рэгуляваліся ўласнай сістэмай юрыдычных норм горада.


2

Юрыдычны крызісны менеджмент

Сцепан о ў с к і А л як с а н д р, Кіроўны па ртнёр

Спецыялізацыя: Юрыдычны крызісны менеджмент Прафесійны досвед: 19 гадоў Рэструктурызацыя Банкруцтва Прыватна-дзяржаўнае партнёрства (РРР) М&А Банкі

Усё часцей да нас прыходзяць кліенты, якія стварылі бізнес 50 на 50 з кімсьці са сваіх сяброў, знаёмых ці сваякоў, развівалі ды ахоўвалі справу, але сёння зносіны паміж партнёрамі далі расколіну, склалася канфліктная сітуацыя, якая патрабуе ўмяшання з нашага боку. Добра, калі праблема вызначана ў пачатку канфлікту і бізнесмен знайшоў у сабе сілы, каб звярнуцца да юрыстаў за падтрымкай. Горш, калі праблема ўжо мае «доўгі хвост» негатыўных зносін і непрадуманых крокаў, што можа сур’езна ўскладніць працэс уладжвання канфлікту. Практычна кожны бізнес сутыкаецца з крызіснымі сітуацыямі. Цягам апошніх гадоў я пераважна займаўся тым, што дапамагаў нашым Кліентам вырашаць розныя складаныя праблемы ў бізнесе: падзел кампаній, зліццё і паглынанне, рэструктурызацыя, банкруцтва. Сёння я магу з упэўненасцю сказаць, што мы сапраўдныя эксперты ў пераадоленні крызісных сітуацый у бізнесе. Прычым гэта нават не заўсёды канфліктныя сітуацыі. Складаным бывае не толькі карпаратыўны «развод», але і зліццё. Гэта дзейнасць на сумежжы права і псіхалогіі. І ў першую чаргу гэта вялізная аналітычная праца. У ёй выкарыстоўваюцца розныя методыкі і падыходы, перамовы, разуменне мэтаў і настойлівасць у іх дасягненні. Гэта праца не можа абысціся без вялікага досведу як у бізнесе, так і ў юрыспрудэнцыі, а таксама без палёту фантазіі, то бок неардынарнага падыходу. Пры наяўнасці досыць вялікага досведу працы ў якасці супрацоўніка банка, карпаратыўнага юрыста, антыкрызіснага менеджара і дырэктара шэрагу кампаній, мне сёння цікава займацца такімі праблемамі і дапамагаць нашым Кліентам у вырашэнні сапраўды складаных задач. І разважаючы апошнім часам над пытаннем, на чым я ўласна спецыялізуюся, я зразумеў, што мая штодзённая праца — гэта больш за спецыялізацыю. Нядаўна да нас звярнуўся Кліент з просьбай падзяліць бізнес, які ён будаваў разам са сваім партнёрам цягам 10 гадоў. Удзел у капітале — звыклыя 50 на 50, і ўжо нават не дзіўна, што дырэктар кампаніі на баку нашага апанента. Стварэнне бізнесу 50 на 50 заўсёды рана ці позна прыводзіць да праблемы кіраўніцтва кампаніяй. Як паказвае досвед, той з кампаньёнаў, на чыім баку дырэктар, можа лічыцца сапраўдным гаспадаром сітуацыі. Для працы над гэтай справай была створана праектная каманда юрыстаў, якія маюць добрыя аналітычныя здольнасці і навыкі працы ў канфліктных сітуацыях, пры гэтым яны адначасова спецыялізуюцца ў карпаратыўным, падатковым праве, інтэлектуальнай уласнасці ды іншых галінах. Правільная пабудова каманды юрыстаў, веданне іх здольнасцяў і характараў, а таксама ўцягванне Кліента ў працэс каманднай працы шмат у чым уплываюць і на працэс, і на вынік. Пры распрацоўцы некалькіх магчымых сцэнараў развіцця гэтай патэнцыйна канфліктнай сітуацыі, а таксама плана дзеянняў для яе вырашэння мы правялі дастаткова вялікую працу па вызначэнні і даследаванні праблем Кліента і жаданых Кліентам вынікаў. На падставе звестак, атрыманых падчас інтэрв’ю і з пададзеных дакументаў, была створана «мапа ўзаемаадносін» усіх асобаў, якія ўдзельнічалі ў канфліктнай сітуацыі, а таксама былі сфармуляваны іх псіхалагічныя партрэты. План дзеянняў уключаў у першую чаргу правядзенне некалькіх раўндаў перамоваў паміж усімі зацікаўленымі бакамі і збліжэнне пазіцый па праблеме, а дакладней па дасягненню той мэты, якую паставіў перад намі Кліент. Менавіта тут важна спалучаць юрыспрудэнцыю і псіхалогію, бо такія сітуацыі нясуць эмацыйную афарбоўку.


3

У выніку супольных зладжаных дзеянняў каманды юрыстаў СПП і Кліента мы змаглі дасягнуць у перамоўным працэсе выніку, патрэбнага Кліенту (выхад са складу ўдзельнікаў кампаніі з задавальняючай кампенсацыяй), без звароту ў суд. У гэтым выпадку сапраўды важным было тое, што Кліент даверыўся нашым аргументам і зразумеў, што зварот з позвай у суд не будзе вырашэннем праблемы. Позвы — гэта адзін з інструментаў і, дарэчы, не заўсёды самы эфектыўны. Вырашэння праблемы лепш дасягаць за сталом перамоваў з удзелам прадстаўнікоў бакоў на падставе загадзя спланаванага сцэнару перамоваў і распрацаванага плана. Безумоўна, частку свайго досведу для працы над такімі праектамі я атрымліваю з кніг. І гэта сапраўднае задавальненне, калі сярод соцень надрукаваных у апошнія гады кніг пра бізнес, кіраванне, маркетынг ці продаж прафесійных паслуг я знаходжу нешта сапраўды вартае. Адна з апошніх такіх знаходак дала жыццё новаму праекту СПП — выданню кнігі нашага калегі з Новай Зеландыі Саймана Тапмана «Навошта юрыстам варта есці бананы», якая мае выйсці з друку бліжэйшым часам. Парады, выкладзеныя ў кнізе, дапамагаюць мне ў пабудове зносін з Кліентамі, вырашэнні прафесійных і асабістых сітуацый. Але акрамя гэтага мяне вельмі радуе, што шмат калег з СПП таксама захапіліся маёй ідэяй і парадамі Тапмана, што яны ўзялі ўдзел у працы над перакладам кнігі і прэзентавалі асобныя парады калегам. Да СПП кожны з партнёраў прайшоў свой уласны прадпрымальніцкі шлях, што вызначае наш погляд на праблемы і задачы Кліента не толькі праз прызму прававога рэгулявання, але і з пазіцыі бізнес-інтарэсаў Кліента як сваіх уласных. І такімі адносінамі да Кліента мы дзелімся з нашымі супрацоўнікамі. У мяне гэта атрымліваецца, бо нестандартнасць кожнага праекта патрабуе стварэння праектных каманд юрыстаў розных практык з улікам неабходнага аб’ёму прававога даследавання.


4

Кіраванне карпаратыўнымі рызыкамі (карпаратыўны камплаенс)

Папакул ь Ва л е р ый , Кіроўны па ртнёр

Спецыялізацыя: Кіраванне карпаратыўнымі рызыкамі (карпаратыўны камплаенс) Прафесійны досвед: 19 гадоў Замежныя інвестыцыі М&А Прыватызацыя і рэструктурызацыя кампаній

Кажучы простай мовай, кіраванне карпаратыўнымі рызыкамі — гэта фундамент любой дзейнасці, падмурак для наступнага развіцця адносін паміж партнёрамі-заснавальнікамі, цывілізаванага дыялогу з дзяржаўнымі органамі, а таксама для абароны ад магчымых праблем з боку канкурэнтаў. Правядзенне карпаратыўнага камплаенсу дазваляе вызначыць парадак своечасовага выяўлення, аналізу і зніжэння рызыкаў парушэння заканадаўства, забяспечвае максімальную ахову інтарэсаў, улік магчымасцяў Кліента пры рэалізацыі ім сваіх будучых правоў і абавязацельстваў, лёгкасць у кіраванні, дакладны прагноз выдаткаў на стварэнне і падтрыманне бізнесу. Распрацоўка карэктнай, юрыдычна бездакорнай схемы дзейнасці кампаніі з пазіцыі заснавальнікаў, арганізацыйна-прававой формы, пытанняў уласнасці і фінансавання, праверка складнікаў гэтай схемы праз прызму інвестыцыйнага, працоўнага, антыманапольнага, падатковага і валютнага рэгулявання, распрацоўка асноўных дакументаў — вось толькі бачная частка нашай працы па такіх праектах. Бездакорнасць фундамента карпаратыўнай структуры дазваляе вытрымліваць любую колькасць надбудаваных «паверхаў», улічваць «сейсмічную абстаноўку» нашых эканамічных і палітычных умоваў. А дакладны пралік, які грунтуецца на ведах, досведзе і спецыфіцы Кліента і яго сферы дзейнасці, разуменне рынку, бізнес-асяродку і вектара зменаў заканадаўства робяць нашу працу карыснай для мясцовых Кліентаў і зразумелай для замежных партнёраў ды інвестараў. Ува ўсім свеце карпаратыўны камплаенс — непазбежны пачатак і падмурак для любых інвестыцый. Прыклад Два партнёры — замежны інвестар і беларуская кампанія — ствараюць праект па вытворчасці ў Беларусі экспартаарыентаванай прадукцыі, плануюць набыць вытворчую базу, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці. Пры гэтым замежны інвестар патрабуе празрыстасці, яснасці, гарантый, аховы сваіх інвестыцый і магчымасці рэпатрыяцыі капіталу. З-за няведання мясцовай прававой сістэмы і адсутнасці звыклых для яго прававых механізмаў ён доўга вагаецца і з цяжкасцю прымае рашэнні. У сваю чаргу беларус даўно працуе на мясцовым рынку, ведае яго нюансы, аб’ектыўна ацэньвае цяжкасці працы і пэўную рызыку вядзення бізнесу ў Беларусі, аднак яму адчайна патрабуюцца інвестыцыі, а таксама ён апасаецца непрадуманых крокаў. Пры падабенстве інтарэсаў у такіх партнёраў, як правіла, існуе шмат супярэчнасцяў, памножаных на неадназначнасць заканадаўства і розны досвед вядзення бізнесу. У той жа час замежнага партнёра здзіўляе адсутнасць заканадаўчай базы для заключэння акцыянернага пагаднення і магчымасці прадугледзець у ім, напрыклад, пытанні апцыёна на пакупку акцый у будучыні, а беларусу не зразумела, што значыць агаворка пра разгляд спрэчак замежнымі судамі па замежным праве ў частцы наступнага выканання вынесенага імі рашэння. У такой сітуацыі нямала бачных і нябачных падводных камянёў, у тым ліку: - рызыкі набыцця дзяржаўнай уласнасці, якія выяўляюцца пры аналізе прапановаў і прававым аўдыце (due diligence) кампаніі, пры падрыхтоўцы і суправаджэнні заключэння інвестыцыйнай дамовы; - правільны спосаб інвеставання і рэпатрыяцыі капіталу;


5

- узаемаадносіны паміж заснавальнікамі і наёмнымі менеджарамі; - узаемаадносіны з дзяржаўным сектарам (удзел у дзяржаўных праграмах і закупках, узаемаадносіны з канцэрнамі і міністэрствамі, сацыяльная нагрузка); - аптымізацыя падаткаабкладання; - гарантыі ад нацыяналізацыі, арышту маёмасці, рэйдэрскага захопу. Відавочна, што ўжо на стадыі планавання бізнесу будучай кампаніі юрыст, які суправаджае выхад кампаніі на рынак, мусіць не толькі ўмець зрабіць рэгістрацыйныя дзеянні, але і мець шырокі прафесійны кругагляд і разбірацца ў шматлікіх юрыдычных нюансах. Як паказала наша практыка, у адзіночку нават супергерою зрабіць гэта практычна немагчыма. Гарантыя поспеху — зладжаная праца каманды юрыстаў, спецыялістаў у розных галінах права. Найлепшыя спецыялісты ведаюць практыку ажыццяўлення такіх праектаў, уключаючы рызыкі судовага пераследу, пазіцыю дзяржаўных органаў і планы зменаў заканадаўства. А ўзаемаадносіны паміж згаданымі інвестарамі пабудаваць удалося! Пры гэтым былі ўлічаны пажаданні заснавальнікаў, прааналізаваны існыя і будучыя рызыкі. Для іх мінімізацыі і кіравальнасці бізнесу ў Беларусі была створана кіроўная кампанія, у якую ўвайшлі згаданыя заснавальнікі. Гэта кампанія стварыла шэраг іншых з мэтай падзяліць інвестыцыйныя, вытворчыя і гандлёвыя рызыкі. У сваю чаргу беларус для забеспячэння сваіх гарантый стварыў з замежным інвестарам кампанію за мяжой, якая потым выступіла асноўным заснавальнікам кіроўнай кампаніі ў Беларусі (такім чынам, частка ўгоды была структурызаваная па замежным праве, уключаючы згаданае акцыянернае пагадненне). Я лічу вельмі важным разуменне асноваў стратэгічнага планавання, аналізу маркетынгавага комплексу дзейнасці кампаніі, менеджменту і матывацыі, прычым у адносінах і да нашай кампаніі, і да нашых Кліентаў. Менавіта таму мой фінальны праект EXECUTIVE MBA (2007) быў прысвечаны стратэгіі развіцця юрыдычнай фірмы. Тэорыю я пацвярджаю практыкай: развіццё нашай кампаніі не адбываецца хаатычна і за 4 гады ў нас за спіной два паспяховыя зліцці, а таксама значны рост абароту нашай кампаніі. Захапляючыся пытаннямі тыпалогіі кіраўнікоў, я зрабіў для сябе простую выснову: немагчыма быць ідэальным кіраўніком, бо тады давядзецца спалучаць у сабе розныя, часта супрацьлеглыя рысы. Як сцвярджае Іцхак Азідэс, ідэальны кіраўнік мусіць быць адначасова прадпрымальнікам, адміністратарам, вытворцам вынікаў ды інтэгратарам. Кожны юрыст без выключэння кажа пра якасць сваіх паслугаў, у той час як Кліент зазвычай не можа ацаніць якасць гэтых паслуг у момант іх прапановы. Сэрвіс жа заўсёды бачны «тут і цяпер». Таму адзін з асноўных дакументаў, якія выкарыстоўваюцца пры працы ў нашай кампаніі, — гэта нашы Правілы аказання юрыдычных паслуг СПП, у якіх максімальна даступна апісаны мінімальныя карпаратыўныя стандарты нашых штодзённых стасункаў паміж калегамі, кантролю выканання замовы. Сэрвіс можна ўдасканальваць бясконца, таму часта нашы штотыднёвыя ўнутраныя семінары і трэнінгі прысвечаны стандартам аказання паслуг.


6

Канкурэнтнае і антыманапольнае права

Ігн ато ў с к а я Та ц ц яна,

П артнёр

Спецыялізацыя: Канурэнтнае і антыманапольнае права Прафесійны досвед: 15 гадоў Канкурэнтнае і антыманапольнае права Інтэлектуальная ўласнасць Тэлекамунікацыі Міжнародны гандаль/антыдэмпінгавыя расследаванні

Прыемна разумець, што сёння канкурэнтнае і антыманапольнае права ў Беларусі зноў паступова робіцца рэгулятарам узаемаадносін суб’ектаў. Хаця практыка ў галіне антыманапольнага рэгулявання ў нас была заўсёды: інвестары такімі паслугамі карысталіся пастаянна, бо карпаратыўныя палітыкі ўсіх міжнародных кампаній дастаткова высока ацэньваюць антыманапольныя рызыкі новага рынку. А нашы шматлікія справы ў сферы рэкламы і тэндэраў класічна выступаюць часткамі канкурэнтнага права ў краінах, дзе яно развітое. Сёння, на парозе стварэння ў Беларусі антыманапольнага органа новага фармату, можна ўпэўнена казаць пра тое, што заканадаўства аб канкурэнцыі і практыка яго прымянення чакаюць новай хвалі развіцця — нават насуперак таму, што за доўгія гады дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння ў Беларусі практычна згублена разуменне бізнесам магчымасцяў і шляхоў абароны свайго права на добрасумленную канкурэнцыю і вольны доступ на рынак. А для Беларусі канкурэнцыя і асабліва яе абарона на дзяржаўным узроўні — гэта, напэўна, адзін з нешматлікіх эфектыўных спосабаў, а таксама неабходная перадумова для адраджэння страчанага даверу бізнесу да дзяржавы. Заключаючы дыстрыбуцыйную ці дылерскую дамову, неабходна разумець сэнс канкурэнтных нормаў, для таго каб не дапусціць эксклюзіўных пагадненняў і не рабіць узгодненых дзеянняў, якія парушаюць прынцып роўнага доступу на рынак іншых суб’ектаў. Калі думаць пра рэструктурызацыю бізнесу, то трэба ўлічваць палажэнні антыманапольнага заканадаўства ў частцы недапушчэння стварэння падчас рэарганізацыі суб’екта, чыё патэнцыйна дамінуючае палажэнне можа прывесці да негатыўных наступстваў для бізнесу канкурэнтаў або ўвядзення дзяржаўнага цэнавага рэгулявання ўласнай дзейнасці. Плануючы рэкламную кампанію, неабходна памятаць нормы канкурэнтнага заканадаўства, якія забараняюць параўнанне тавараў, работ і паслуг канкурэнтаў. Патрэба ў антыманапольных кансультацыях узнікае ў нашых Кліентаў не толькі пры працы ў Беларусі, але і ў сувязі з іх ростам і выхадам на новыя рынкі. Адзін з апошніх прыкладаў: мы дапамаглі нашаму Кліенту — беларускаму вытворцу сыравіны, якую ён пастаўляе збольшага ў Расію, — пазбегчы адкрыцця справы ў расійскім антыманапольным органе па скарзе яго канкурэнта. Сутнасць прэтэнзіі была ў тым, што невялікая расійская кампанія-канкурэнт не змагла заключыць дамовы пастаўкі аналагічнай сыравіны са спажыўцамі нашага Кліента. Па факце атрымання скаргі антыманапольны орган запытаў дакументы і каментары зацікаўленых бакоў. Мы дапамаглі Кліенту правільна сфармаваць і прадставіць належную інфармацыю з ацэнкай сваёй долі на рынку, указаннем на факты аб таварным рынку і замяняльніках сыравіны, з абгрунтаваннем адсутнасці ўзгодненых дзеянняў, немагчымасці для канкурэнтаў забяспечыць увесь аб’ём патрэб пакупнікоў Кліента, а таксама мы ўзгаднілі нашы пазіцыі з расійскімі калегамі і расійскімі партнёрамі Кліента. У выніку антыманапольны орган не знайшоў падставаў для адкрыцця справы і правядзення расследавання аб парушэнні канкурэнцыі ў дачыненні нашага Кліента. Выхад за рамкі нацыянальнага антыманапольнага заканадаўства (нягледзячы на тое, што СПП заўсёды была нацыянальнай кампаніяй з глыбокім разуменнем менавіта беларускага права) магчыма дзякуючы маёй дзейнасці ў галіне канкурэнцыі, якую я ажыццяўляю ў рамках некамерцыйнага партнёрства «Спрыянне развіццю канкурэнцыі ў краінах СНД». Партнёрства выступае пляцоўкай для ўзаемадзеяння з Міждзяржаўнай радай па антыманапольнай палітыцы СНД і дае практыкуючым юрыстам розных краін магчымасць уплываць на стварэнне ў СНД больш прагрэсіўнага заканадаўства ў галіне канкурэнцыі ды ўніфікаванай практыкі яго прымянення. Я ганаруся тым, што мне, напрыклад, давялося браць удзел


7

у працы над Дакладам аб стане канкурэнцыі на рынках тэлекамунікацый у краінах СНД. І нягледзячы на тое, што сёння сумесныя расследаванні на рынках мабільнай сувязі па выніках працы над Дакладам, якія сталі нагодай для паніжэння тарыфаў на паслугі сувязі ў роўмінгу, прайшлі толькі ў Расіі ды Казахс��ане і не датычылі нашай краіны, я ўпэўнена, што ў рамках Мытнага саюзу аналагічныя працэсы ў Беларусі непазбежныя. Мытны саюз у цэлым, яго рэгуляванне і першыя крокі ў стварэнні наднацыянальнага заканадаўства апошнім часам таксама зрабіліся вельмі цікавай тэмай нашай практыкі. Пакуль да гэтай сферы няма сур’ёзнай цікавасці на рынку з-за няведання яе магчымасцяў, але нашы юрысты, даследуючы новыя міжнародныя абавязальніцтвы Рэспублікі Беларусь, знаходзяць дастаткова шмат розначытанняў. Гэта робіцца прадметам унутраных прафесійных дыскусій і шматлікіх запытаў ад імя СПП аб тлумачэнні спрэчных норм заканадаўства і прывядзенні іх у адпаведнасць з міжнароднымі дамовамі, асабліва ў частцы мытных пытанняў і нетарыфнага рэгулявання, патрабаванняў да якасці і бяспекі тавараў. Унутраныя абмеркаванні і дыскусіі — нармальная практыка нашай працы. Кожная сітуацыя і кожны пісьмовы дакумент заўсёды абмяркоўваюцца мінімум двума юрыстамі СПП, што дазваляе нам сцвярджаць: два юрысты — адно меркаванне!


8

Урэгуляванне спрэчак

Вашке в іч А н д р эй , П артнёр

Спецыялізацыя: Урэгуляванне спрэчак Прафесійны досвед: 21 год Нерухомасць і будаўніцтва

У СПП я кірую судовай практыкай. З аднаго боку, судовая практыка ёсць у практычна любой юрыдычнай кампаніі, бо судовыя спрэчкі рана ці позна ўзнікаюць ува ўсіх удзельнікаў рынку. З іншага боку, сярод калег даўно існуе свая прафесійная спрэчка — ці лічыць судовую практыку асобнай спецыялізацыяй для вялікай юрыдычнай кампаніі? Ці можна быць толькі прафесіяналам-працэсуалістам? Мы для сябе гэтую спрэчку вырашылі. Юрысты нашай судовай практыкі — гэта таксама спецыялісты ў іншых галінах права: карпаратыўнага, антыманапольнага, права інтэлектуальнай уласнасці. Я, напрыклад, разам з судовымі спрэчкамі займаюся пытаннямі будаўніцтва і нерухомасці. Вы спытаеце: ці можа юрыст прэтэндаваць на разуменне будаўнічых норм і правілаў? Безумоўна, у вывучэнні будаўнічых каштарысаў няма нічога цікавага, але пры досведзе, які ахоплівае сотні судовых справаў у сферы будаўніцтва, я дакладна ведаю, што каштарыс можа зрабіцца тым самым апошнім звяном у вырашэнні прафесійнай задачы — будаўнічай спрэчкі, таму юрыст з судовай практыкі болей за іншых калег мусіць разбірацца ў той галіне, якую ён прадстаўляе ў судзе. Адной з такіх паказальных судовых справаў было суправаджэнне дзейнасці Кліента-забудоўніка пры будаўніцтве і запуску ў эксплуатацыю не самага простага аб’екта нерухомасці з наборам незадаволеных інвестараў і парушэннямі тэрмінаў з боку нашага Кліента. І трэба сказаць, што не без нашай дапамогі гэты аб’ект сёння працуе, а Кліент змог на стадыі запуску і здачы аб’екта ў эксплуатацыю не толькі паспяхова правесці дзясяткі судовых працэсаў, але пры гэтым мінімізаваць судовыя выдаткі шляхам дасягнення неабходных дамоўленасцяў з інвестарамі ў пазасудовым парадку. Гэта стала магчыма дзякуючы таму, што, па-першае, пры падрыхтоўцы дамоўнай і дакументальнай базы былі ўлічаны ўсе прававыя нормы і нашы парады. Па-другое, падчас рэалізацыі праекта ўсе вымушаныя парушэнні абавязкаў з боку нашага Кліента, без якіх не праходзіць практычна ніводнае будаўніцтва, былі належным чынам аформлены і даведзены да ведама інвестараў і партнёраў. І самае галоўнае, што пры вырашэнні ўзнікаючых канфліктаў Кліент давяраў нашым парадам, якія грунтаваліся на праве і разуменні будаўнічага бізнесу, і даводзіў спрэчкі да суда толькі тады, калі гэта было непазбежна. Хоць я і юрыст судовай практыкі, але магу прызнацца, што часта неабходнага Кліенту выніку можна дасягнуць дзякуючы здольнасці юрыста данесці аргументаваную прававую пазіцыю да другога боку і дамовіцца. Але калі справа аказалася ў судзе, на дапамогу прыходзіць судовы юрыст, які не толькі валодае майстэрствам працэсу і здольны, ведаючы практыку, ацаніць перспектыву той ці іншай спрэчкі, але і мае магчымасць прыцягнуць для фармавання прававой пазіцыі Кліента юрыстаў з іншых спецыялізаваных практык СПП. Інтарэс да рэгулявання рынку прававых паслуг у Беларусі ўзнік у мяне ў самым пачатку прафесійнай дзейнасці. А па часе гэта супала са з’яўленнем рынку прыватна практыкуючых юрыстаў. Спалучэнне практыкі і грамадскай дзейнасці дазваляе мне добра разумець усе нюансы нашай прафесіі. За гады працы намеснікам старшыні ўпраўлення Беларускага грамадскага аб’яднання гаспадарчых юрыстаў мне даводзілася браць удзел у падрыхтоўцы праектаў правіл прафесійнай этыкі юрыстаў, правіл аказання юрыдычных паслуг, удзельнічаць у працоўнай групе па распрацоўцы канцэпцыі і праекта закона аб рэфармаванні адвакатуры і рынку юрыдычных паслуг у Беларусі. Камунікацыя з калегамі па прафесіі дазваляе прасцей вырашаць прафесійныя задачы, а досвед рэгулявання рынку — не толькі павышаць сваю кампетэнцыю, але і дзяліцца ведамі з нашымі калегамі ў СПП. У цэлым, камандная праца — гэта бесперапынны абмен досведам і ведамі. Паспрабаваўшы за гады


9

прафесійнай дзейнасці розныя формы індывідуальнай і партнёрскай юрыдычнай практыкі, я цяпер магу з упэўненасцю казаць, што сіла каманды — у камандных ведах. Бесперапыннае накапленне і сістэматызацыя ведаў робяць наша экспертнае меркаванне яшчэ больш каштоўным для Кліентаў. Таму ўся судовая практыка СПП заўсёды абагульняецца і робіцца даступнай калегам з іншых практык у выглядзе аналітычнай інфармацыі і абмену досведам на рэгулярных унутраных семінарах.


10

Падатковая практыка

Сапега А л е н а , П артнёр

Спецыялізацыя: Падатковае права Прафесійны досвед: 19 гадоў Працоўнае права Трансфертнае цэнаўтварэнне

Падатковая практыка, якой я на сённяшні дзень кірую, існуе як асобная структурная адзінка СПП дастаткова нядаўна. Пры гэтым само выдзяленне падатковых пытанняў у асобны кірунак ужо кажа пра значнасць і запатрабаванасць падатковых паслуг СПП і нашымі Кліентамі, і рынкам у цэлым. У працэсе росту свайго бізнесу нашы Кліенты вучацца разумець важнасць падатковых кансультацый, якія робяцца не толькі бухгалтарамі і аўдытарамі, але і юрыстамі, бо ў падаткаабкладанні есць не толькі бок уліку, але і прававы бок. І толькі сукупнасць фінансавых і прававых кансультацый у сферы падаткаабкладання забяспечвае найбольш эфектыўнае вырашэнне праблем Кліентаў і найбольш аптымальнае планаванне дзейнасці. Толькі такі падыход гарантуе Кліенту эканамічную эфектыўнасць і прававую бяспеку! Пытаннямі спалучэння розных галін права з падатковым заканадаўствам я займаюся амаль 20 гадоў і ведаю не толькі нарматыўнае рэгуляванне падатковых пытанняў, але і, што немалаважна, правапрымяняльную і судовую практыку. З развіццём падатковага заканадаўства ў Беларусі развіваўся і мой персанальны досвед у гэтай сферы, мае веды і здольнасці. Хто, акрамя практыкуючага падатковага юрыста, мае магчымасць аптымальна расставіць «сетку» дамоваў для дасягнення максімальнага эфекту? Хто, акрамя падатковага юрыста, можа «свежым вокам» паглядзець на бізнес-працэсы (існыя або планаваныя), пабачыць тыя магчымасці, якія дае спалучэнне, напрыклад, грамадзянскага і падатковага заканадаўства, і прапанаваць найбольш выгаднае і рацыянальнае выйсце? Хто ўрэшце, акрамя падатковага юрыста, можа засцерагчы ад магчымых памылак, ацаніць патэнцыйныя рызыкі і ў той жа час «падсцяліць саломку» ў найбольш складаных спрэчных сітуацыях? Часам нават самае простае рашэнне аб выкарыстанні іншага віду дамовы можа прынесці адчувальны эканамічны эфект пры выплаце падаткаў. На этапе планавання новага бізнесу комплексная ацэнка праекта дазваляе спачатку знайсці падатковыя рашэнні — і ўжо менавіта на гэтых рашэннях як на фундаменце зносін будаваць арганізацыйна-прававыя і дамоўныя адносіны. Менавіта такі падыход дазваляе знайсці найбольш выгоднае для Кліента рашэнне. І абсалютна не выклікае сумневаў важнасць падаткова-прававога кансалтынгу, калі падатковыя органы выстаўляюць нашым Кліентам прэтэнзіі аб неабходнасці даплаты падаткаў у бюджэт. Як правіла, такія пытанні таксама знаходзяцца на сумежжы падатковага рэгулявання ды іншых галін права. Дастаткова прывесці адзін з прыкладаў, калі падатковыя органы звярнуліся да нашага Кліента з прапановай аб даплаце 250 тысяч долараў зямельнага падатку і выплаце штрафных санкцый за карыстанне зямельным участкам. Трэба адзначыць, што ў гэтым прыкладзе Кліент ужо два гады не выкарыстоўваў гэты ўчастак, але не аформіў належным чынам вяртанне ўчастка пасля сканчэння тэрміну яго часовага выкарыстання для патрэб будаўніцтва. У гэтай сітуацыі было прааналізавана шмат розных нормаў, не толькі падатковага і зямельнага заканадаўства. Аднак дасягненне адзінага прымальнага для Кліента выніку — адсутнасці прэтэнзій з боку падатковых органаў — стала магчымым толькі дзякуючы сукупнай ацэнцы ўсіх абставін. Бізнес нашых Кліентаў ужо даўно выйшаў за нацыянальныя межы, і вялікая колькасць сувязяў у бізнесе беларускіх кампаній так ці інакш датычыць расійскага рынку. Таму тэндэнцыі расійскага, у тым ліку падатковага заканадаўства маюць вялікае значэнне для бізнесу нашых Кліентаў. Як паказвае шматгадовы маніторынг расійскай правапрымяняльнай практыкі, рана ці позна найбольш важныя, правераныя судовай практыкай падатковыя рашэнні прымяняюцца і ў Беларусі. Улічваючы пастаянны абмен досведам паміж


11

супрацоўнікамі падатковых службаў Расіі ды Беларусі (дарэчы, беларусам есць чаму павучыць сваіх расійскіх калег), мы таксама стала абменьваемся ведамі і досведам з нашымі расійскімі партнёрамі і калегамі, нават калі гэта не звязана з канкрэтнай справай, якую мы вядзем. Таму кансультуючы па беларускім падатковым пытанні мы заўсёды будзем улічваць тыя нюансы, якія можа даць нашаму Кліенту расійскае падатковае рэгуляванне. Яшчэ адна функцыя падатковай практыкі — забеспячэнне неабходнай падтрымкі іншых практык СПП. Кожнае пытанне да СПП, якое наўпрост не звязана з падатковымі кансультацыямі, разглядаецца намі ў тым ліку і праз прызму падаткаабкладання, бо ацэнка як самой сітуацыі, так і магчымасці вырашэння праблемы Кліента мусіць грунтавацца на максімальна рацыянальным, эканамічна выгодным і бяспечным рашэнні. Граматнае падаткаабкладанне бізнес-аперацый — гэта, на мой погляд, другая па ступені важнасці задача бізнесу, без якой не будзе магчыма эфектыўная рэалізацыя першай — атрымання прыбытку ў максімальным памеры законнымі спосабамі.

в я р нуцц а д а г рошаў

sppl a w.by


Метад кейсаў