Page 1

ДУА “ Залеская САШ” Мультымедыйнае эсэ па тэме “ Мой любімы літаратурны герой”

Вобраз Еўфрасінні Полацкай Выканаў вучань 9 класа Арыновіч Уладзімір Кіраўнік Ганусевіч Н.Л.

2010


Еўфрасіння Полацкая… Без гэтага імя немагчыма ўявіць не толькі панараму духоўнага жыцця на ўсходнеславянскіх землях у ХІІ стагоддзі, але і ўсю шматвяковую гісторыю Беларусі, літаратуру. Князёўна, ігумення, выдатная асветніца, пра якую “Жыціе” кажа, што яна – “арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду і да ўсходу, як промень сонечны, прасвятліў зямлю Полацкую”, святая Еўфрасіння пакінула пасля сябе вечную памяць у душы народа. З вялікім задавальненнем я прачытаў творы М. Скоблы “Еўфрасіння Полацкая” , С. Тарасава “Еўфрасіння Полацкая ”, “Фрэскі”, “Жыціе…” , У. Арлова “Нібы прамень сонечны”і інш.


Гэта была прыгожая жанчына. У творы “Фрэскі” Сяргей Тарасаў звярнуў асаблівую ўвагу на вочы Еўфрасіні Полацкай. “Шырока пасаджаныя вялікія вочы вабілі незвычайнай сілаю. Глыбокі, пранізлівы позірк прыгожых вачэй апаліў, працяў Андрэйку насквозь, прымусіў схіліць галаву”


Будучая святая нарадзілася ў сям’і князя СвятаславаГеоргія, малодшага сына Усяслава Чарадзея. Дзяўчынку назвалі старажытным крывіцкім імем Прадслава. Вучылася Прадслава ў школе пры Сафійскім саборы або дома, пры княжым двары. Настаўнікамі былі духоўныя асобы, найперш манахі, падручнікамі для яе – Святое Пісанне, жыційная літаратура. Княжацкая дачка мела доступ да самых розных кніг…


Дзяцінства князёўны праходзіла не толькі ў бацькавым хораме. Прадслава заходзіла да гандляроў і рамеснікаў, што жылі на пасадзе. Пасля цесных курных хацін простага люду асабліва ўражвалі дзяўчынку полацкія храмы, а найперш велічны Сафійскі сабор з яго багатымі фрэскавымі размалёўкамі.


Па вузенькіх вулачках горада спяшаецца дзяўчынка гадоў дзесяці. Гэта Прадслава. Ідзе хутка і ўпэўнена – горад ёй добра знаёмы…Тут яе ўсе ведалі. Праз хвіліну дзяўчынка была ўжо каля самага вялікага і прыгожага збудавання ў горадзе – Сафійскага сабора. Каля яго – дзе па хатах, дзе пад часовым навесам – лечаць параненых ваяроў. З раніцы да вечара дапамагае Прадслава сваёй цётцы Раманіі. Каму вады паднясе, каму слова ласкавае скажа... С.Тарасаў.”Еўфрасіння Полацкая”


Слава аб прыгажосці і адукаванасці Прадславы разнеслася па ўсіх гарадах, і ў Полацк да князя Святаслава-Георгія зачасцілі сваты. Калі князёўне споўнілася дванаццаць гадоў, бацькі вырашылі аддаць яе замуж за сына нейкага слаўнага багаццем і княжаннем валадара. Наперадзе ў Прадславы быў звычайны для жанчын яе круга лёс: нараджэнне і выхаванне дзяцей, хатнія клопаты, чаканне свайго гаспадара-князя з паходу або з ловаў… “Што ж паспелі роды нашыя, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж, і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула слава іхняя, быццам прах, горай за павуцінне…” (У. Арлоў. “Нібы прамень сонечны”)

І тут нечакана для блізкіх яна выбірае іншы шлях…


Мяне вельмі ўразіла тое, што ўжо ў 12-гадовым узросце дзяўчынка цвёрда вызначыла сваю жыццёвую мэту: паслужыць асвеце роднай зямлі. Яна магла жыць у багацці і раскошы (ад чаго вельмі цяжка адмовіцца!), а выбрала зусім іншае жыццё. Хачу служыцць і Богу, і людзям… Хачу пабудаваць манастыры І навучыць манахаў і манашак Ткаць рызы, маляваць іконы, Прыгожа перапісваць кнігі. Адкрыем школы для дзяцей… Хачу, каб славіўся мой Полацк Не перамогамі ў войнах, Але асветай і навукай, Красой манастыроў і цэркваў, Каб слова Божае святое Ішло адсюль па белым свеце… С. Клімковіч


Працавітасць Самаахвярнасць Мужнасць Уражлівасць Талерантнасць Дабрыня Сумленнасць Справядлівасць Упэўненасць Мэтанакіраванасць Сціпласць Шчодрасць Такімі рысамі характару надзяліла Прадславу прырода. Такія рысы характару раскрывалі ў сваіх творах паэты і пісьменнікі.


З дазволу полацкага епіскапа Іллі Еўфрасіння пасялілася ў Сафійскім саборы ў келлі-галубніцы і “нача книгы писати своими руками”. Працэс пісьма тады быў вельмі складаны і марудны. Гэтай працай займаліся амаль выключна мужчыны. Ужо адно тое, што маладая жанчына ўзялася за такую цяжкую справу, было подзвігам.

“Жыціе Еўфрасінні Полацкай”


Келля. Свечка. Акенца вузкае. І пяра мітуслівы след. Кнігі першыя беларускія Бласлаўляе князёўна ў свет. Міхась Скобла “Еўфрасіння Полацкая”


Найпадобнейшая ж Еўфрасіння не зважала на смутак бацькі свайго, але, як добры ваяр, узброілася супраць ворага свайго – д’ябла, і стала жыць у манастыры ў паслушэнстве ігуменні і ўсім сёстрам, і ўсіх пераўзыходзіла ў посце, малітвах, чуйнаванні начным. І з таго часу яшчэ руплівейшаю стала, збіраючы дабрачынныя думкі ў сэрцы сваім, як пчала – мёд у соты. “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”


Гледзячы ж на супольнае мноства статку Божых авечак, радавалася яму, як свайму ўратаванню, і кожны дзень навучала сёстраў сваіх: старых вучыла цярпенню і ўстрыманню, юных – душэўнай чысціні і цялеснаму супакаенню, гавенню шчыраму, хаджэнню рахманаму, голасу ціхмянаму, слову дабрачыннаму, ядзенню і піццю маўкліваму: пры старэйшых маўчаць, мудрых слухаць, да старэйшых – пакоры, да роўных і меншых – любві некрывадушнай, мала казаць, а больш разумець. “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”


Еўфрасіння не хавалася за манастырскімі сценамі ад свецкіх клопатаў, а, наадварот, брала чынны ўдзел і ў культурным, і ў палітычным жыцці Полацкай зямлі. Ёсць усе падставы казаць, што Еўфрасіння адважылася на свой ахвярны крок пасля таго ўжо, як прыняла рашэнне паслужыць асвеце роднай зямлі. Яна выдатна разумела, што ў “міру” магчымасці для гэтай працы вельмі абмежаваныя. “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”


І не хацела яна бачыць, каб хто варагаваў: ні князь з князем, ні баярын з баярынам, ні з простых хто са сваім сябрам, але ўсіх жадала бачыць адзінадушнымі…

“Жыціе Еўфрасінні Полацкай”


Частка перапісаных князёўнаю кніг ішла на продаж, а атрыманыя грошы па яе просьбе раздавалі бедным. Еўфрасіння Полацкая была дапамогай пакрыўджанным, суцяшэннем смуткуючым, распутным – адзеннем, хворым – наведаннем ці, проста кажучы, - для ўсіх была ўсім. “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”


- Я ўсяго толькі грэшная манахіня,- гаварыла яна,смяротны чалавек, які нарадзіўся і памрэ. Ты ж павінен пісаць лікі святых – тых, хто быў і вечна будзе. Ты мяне разумееш? Сяргей Тарасаў “Фрэскі”


Бачачы, як прасвятліў Бог манастыры яе, пажадала, молячыся: “Каб жа дайсці мне да святога горада Іерусаліма і пакланіцца гробу Госпадаву і ўсім мясцінам святым, бачыць іх і цалаваць, і там скончыць жыццё сваё!”

“Жыціе Еўфрасінні Полацкай”


Госпадзе Ісусе Хрысце, Сыне Божы, Які нарадзіўся ад Вечнадзевы Марыі дзеля нашага паратунку! Ты казаў: “Прасіце і атрымаеце”. Я ж, грэшная, што прасіла, атрымлівала ад Цябе, Уладару. Вось жа яшчэ прашу ў Цябе, Міласцівы, і на гэтым скончу прашэнні свае: прымі дух мой ад мяне ў святым горадзе Іерусаліме, перасялі мяне ў Нябесны Твой Іерусалім, супакой мяне на ўлонні патрыярха Аўраама з усімі, хто Табе дагадзіў! Амін. “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”


Я крывінка твая – крывіначка, Я былінка твая – быліначка, Як над пожняй тужлівая чайка, Я лячу да цябе, Радзіма, Са святога Ерусаліма. Я лячу, ды не маю сілы Узляцець, бо аслаблі крылы, А не хочацца ж так у магілу – На святой хай сабе – ды чужыне: Смерць, як рай, у сваёй дамавіне… В. Зуёнак. “Апошняя малітва Ефрасінні Полацкай”


Магчыма, калі б кожны чалавек на зямлі імкнуўся зрабіць хоць сотую долю таго, што зрабіла яна адна, гэтая святая жанчына, то на зямлі стала б значна менш зла, крыўды, гора, насілля.


Не згінула слава яе


Галоўнае ўпрыгожванне ў жыцці гэтай “святой”жанчыны


Яна жыве вечна


1.

2.

3. 4.

5.

Літаратура А. Леў Гарошка “Святая Еўфрасіння – Прадслава, патронка Беларусі. – Мінск: Маст. літ., 1996. – 122с. Аповесць жыцця і смерці Еўфрасінні Полацкай// Старажытная беларуская літаратура (ХІІ-ХVІІ стст.)/ уклад., прадм., камент. І.Саверчанкі. – Мінск: Белапус. Кнігазбор, 2007. С. 69-87. Бацькаўшчына. – Мінск: Юнацтва, 1998 – 333с. Праз смугу стагоддзяў/ Уклад. М.Бадзяж. – Мн.: Нар. асвета, 1993. – 104 с. Старычонак, В.Д. Беларуская літаратура: ад А да Я: у дапамогу абітурыентам і школьнікам/ В.Д. Старычонак. – Мінск: Вышэйш. шк., 1998. – 524 с.

efrasinia_polocka  

efrasinia_polocka

Read more
Read more
Similar to
Popular now
Just for you