MASTACTVA Magazine 5/2016

Page 21

пра­ця­гу якіх на­ша бры­га­да да­ла 14 кан­ цэр­таў — Па­тсдам, Ба­бе­льс­берг, Штраў­с­ берг. У на­ша рас­па­ра­джэн­не быў пе­рад­а­ дзе­ны спе­цы­яль­ны са­ма­лёт. На кан­цэр­це ў Па­тсда­ме пры­сут­ні­ча­ла ка­ман­да­ван­не гру­пы са­вец­кіх вой­скаў. Во­іны Бе­ла­ру­сі з за­лы да­сы­ла­лі за­піс­кі з про­сь­ба­мі вы­ка­ наць на­род­ныя пес­ні і тан­цы. Гэ­тыя кан­ цэр­ты — сво­еа­саб­лі­вы вы­нік на­шай фран­ та­вой дзей­нас­ці». Усхва­ля­ва­ныя ўра­жан­ні ад тых вы­ступ­ лен­няў па­кі­нуў і на­род­ны артыст Бе­ла­ ру­сі кам­па­зі­тар Ген­рых Ваг­нер. «У ра­ён Кё­нігс­бер­га на­ша кан­цэр­тная бры­га­да пры­еха­ла ў кан­цы кра­са­ві­ка, — успа­мі­наў Ген­рых Ма­ту­са­віч. — Кі­раў­ні­ком бры­га­ды быў вы­дат­ны му­зы­кант Іо­сіф Жы­но­віч, а ў яе скла­дзе — вя­до­мыя бе­ла­рус­кія май­ стры мас­тац­тваў: са­ліс­ты опе­ры Му­рам­ цаў, Ла­пін, Дру­кер, ба­ле­ры­на Май­се­енка, артыс­тка фі­лар­мо­ніі Плот­кі­на, кам­па­зі­тар Лу­кас, скры­пач Бяс­смер­тны, пі­яніст Жэз­ мер і я, на той час сту­дэнт Бе­ла­рус­кай кан­ сер­ва­то­рыі, яко­му да­во­дзі­ла­ся вы­сту­паць як пі­яніс­ту і акар­дэ­аніс­ту-акам­па­ні­ята­ру. У артыс­таў, му­зы­кан­таў бы­ла свая ня­лёг­ кая за­да­ча: вы­сту­паць пе­рад во­іна­мі, не ба­ючы­ся ва­ро­жых на­лё­таў і не­ча­ка­ных аб­стрэ­лаў; вы­сту­паць у шпі­та­лях, імкну­чы­ ся пад­ба­дзё­рыць на­ват цяж­ка па­ра­не­ных і зня­ве­ча­ных вай­ною ма­ла­дых сал­да­ці­каў. Да­йце ве­ры, і артыс­там не за­ўсё­ды бы­вае лёг­ка “тры­маць усмеш­ку”. Пра­ўда, у тыя дні ў на­шай бры­га­дзе пан­ава­ла сап­раў­днае на­тхнен­не. Мы бы­лі ўжо, як та­ды ка­за­лі, у ло­га­ве во­ра­га. Ка­нец фа­шыз­му і ка­нец

вай­ны імклі­ва на­блі­жа­лі­ся, мы з па­чуц­цём асаб­лі­вай ра­дас­ці, удзяч­нас­ці сус­тра­ка­лі­ ся з во­іна­мі род­най арміі. Сап­раў­ды, на­шы кан­цэр­ты ад­бы­ва­лі­ся як сус­трэ­чы род­ных лю­дзей. Нас пра­сі­лі вы­ка­наць “Зям­лян­ку”, раз­ам з на­мі спя­ва­лі “Бы­вай­це зда­ро­вы” і “Наш тост”, во­іны-бе­ла­ру­сы — а іх мы ня­рэд­ка ба­чы­лі і ў вой­ску, і ў шпі­та­лях — з тры­во­гай, з хва­ля­ван­нем рас­пыт­ва­лі: а што ж там, на ра­дзі­ме, а ці бы­лі мы на Ві­цеб­шчы­не, а як вы­гля­дае Мінск, а ці ёсць надзея, што не спа­ле­на род­ная вёс­ка і за­ ста­лі­ся жы­вы­мі сва­які?.. Час­та па про­сь­бе зем­ля­коў мы вы­кон­ва­лі бе­ла­рус­кія пес­ні, і та­ды асаб­лі­ва ад­чу­ва­ль­ным быў сму­так вай­ны, тры­во­га ча­кан­ня, ра­дасць ад усве­ дам­лен­ня та­го, што хут­ка скон­чыц­ца ўвесь гэ­ты жах... Май 1945-га па­кі­нуў успа­мі­ны пра вы­зва­ лен­чы па­ход на­шых вой­скаў, па­рад пе­ра­ мож­цаў ва Усход­няй Пру­сіі 7 мая, які пры­ маў ге­не­рал Баг­ра­мян, а по­бач на тры­бу­не бы­лі і мы, бе­ла­рус­кія артыс­ты. За­пом­ні­лі­ся сус­трэ­чы з ге­не­ра­лам тан­ка­вых вой­скаў Бур­дзей­ным, які па­сля вай­ны ад­шу­каў нас ужо ў Мін­ску. За­пом­ніў­ся зруй­на­ва­ны, але ўсё ж цу­доў­ны Кё­ніг­сберг, у якім праз шмат га­доў, пад­час ка­лі­нін­град­скіх гас­тро­ лей на­ша­га Тэ­атра опе­ры і ба­ле­та, гу­ча­ла і мая му­зы­ка... Я шчас­лі­вы, што ў дні Пе­ра­мо­гі — так, для мя­не гэ­та не адзін, а не­ка­ль­кі май­ скіх дзён, — я апы­нуў­ся на фрон­це, ся­род сал­дат-вы­зва­лі­це­ляў. Маг­чы­ма, тыя вес­на­ выя ўра­жан­ні да­па­маг­лі мне пе­ра­адо­лець тра­гіч­ныя пе­ра­жы­ван­ні ва­енных га­доў і з

апты­міз­мам уклю­чыц­ца ў мір­ную пра­цу, ні­ко­лі не за­бы­ваць пра вя­лі­кую каш­тоў­ насць ча­ла­ве­ча­га жыц­ця і ад­люс­тра­ваць усё гэ­та ў сва­ёй му­зы­цы». Пе­ра­мо­га!.. Та­кая жа­да­ная, та­кая доў­га­ча­ ка­ная! Яе зда­бы­ва­лі цяр­плі­ва і са­ма­ахвяр­ на, крок за кро­кам, хві­лі­на за хві­лі­най. Зда­бы­ва­лі кош­там не­ве­ра­год­ных па­кут і не­пап­раў­ных страт. Але з пер­шых і да апош­ніх дзён по­бач з сал­да­та­мі за­ў­сё­ды кро­чы­лі му­зы. Яны не маў­ча­лі. Мас­тацт­ва так­са­ма са­ма­адда­на зма­га­ла­ся за Пе­ра­ мо­гу. І сён­ня, ка­лі тыя вог­нен­ныя га­ды ўсё да­лей і да­лей ад­ыхо­дзяць у мі­ну­лае, мы схі­ля­ем га­ло­вы пе­рад усі­мі твор­ца­мі, што пра­йшлі да­ро­га­мі вай­ны і пад­ара­ва­лі нам гэ­та вя­лі­кае свя­та.

1. Тэ­ле­гра­мы бе­ла­рус­кім артыс­там у Свяр­д­ лоўск і Алма-Ату ва­енна­га ча­су. 2. Ла­ры­са Алек­сан­дроў­ская вы­сту­пае на Ка­лі­ нін­скім фрон­це. 3. Цым­ба­ліс­ты Ста­ніс­лаў На­віц­кі і Ха­нон Шме­ль­кін. У цэн­тры спя­вач­ка Со­ф’я Дру­кер. Ка­лі­нін­скі фронт. 1943 год. 4. Сус­трэ­ча бе­ла­рус­кіх артыс­таў у го­ра­дзе Гор­ кім. 20 чэр­ве­ня 1942 го­да. 5. «Але­ся» Яўге­на Ці­коц­ка­га. Сцэ­на са спек­ так­ля. У цэн­тры — Ла­ры­са Алек­сан­дроў­ская (Але­ся). 6. Так вы­гля­даў раз­бу­ра­ны Мінск па­сля вы­зва­ лен­ня ад ня­мец­кіх аку­пан­таў. Від на Опер­ны тэ­атр з бо­ку су­час­най ву­лі­цы Янкі Ку­па­лы. Фо­та з архі­ва На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та.

19


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.