__MAIN_TEXT__
feature-image

Page 1

ГАЛОЎНАЕ ЗА 2019 ГОД


Белавежская пушча – гэта сусветная спадчына, эталон лясоў. Але ёй патрэбна падтрымка. Прыродаахоўны праект для Белавежскай пушчы – супольная ініцыятыва ДПУ “Нацыянальны парк “Белавежская пушча”, грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і Франкфурцкага заалагічнага таварыства (Германія), што мае на мэце спрыяць узмацненню аховы дзікай прыроды ў Белавежскай пушчы. Мэты праекта: • стварэнне навуковых асноў для садзейнічання ўмацаванню запаведнасці; • развіццё навуковых даследаванняў у галіне запаведання; • падтрымка работ па аднаўленні працэсаў натуральнай дынамікі; • папулярызацыя Белавежскай пушчы як ключавой запаведнай тэрыторыі на міжнародным узроўні.


Багатая прыродная спадчына Белавежскай пушчы ахоўваецца на аснове комплексных навуковых даследаванняў і практычных прыродаахоўных дзеянняў. Вельмі важна, што і асабліва ахоўныя тэрыторыі высокага міжнароднага значэння з’яўляюца аб’ектам увагі і фінансавай падтрымкі еўрапейскіх прыродаахоўных фондаў. У 2019 годзе ў рамках падпісанага мемарандума з Франкфурцкім заалагічным таварыствам і АПБ быў працягнуты ўнікальны прыродаахоўны праект для Белавежскай пушчы, і мы шчыра ўдзячныя яго каардынатарам і выканаўцам за ўсебаковую дапамогу Нацыянальнаму парку. Ужо шмат зроблена ў частцы даследаванняў розных кампанентаў бiялагiчнай разнастайнасцi пушчы, у накірунку аднаўлення гідралагічнага рэжыму, у рэалізацыі адукацыйных праграм, але, будзем спадзявацца, яшчэ больш працы на карысць апошняга старажытнага лесу Еўропы наперадзе.

А.В. Буры, генеральны дырэктар Нацыянальнага парку "Белавежская пушча"


АДНАЎЛЯЕМ ГІДРАРЭЖЫМ НАЦПАРКУ: НОВЫЯ ЗАБАЛОЧАНЫЯ ЗЕМЛІ Самай тытулаванай прыродный тэрыторыі Беларусі – балоту Дзікому – вярнулі частку асушаных за савецкім часам земляў. У 1960-х гадах палову Дзікога – звыш 7000 гектараў – асушылі. З дапамогай праекта 330  гектараў меліяраваных земляў у ваколіцах вёскі Клепачы спачатку далучылі да Нацыянальнага парку, а ў 2019 годзе – забалоцілі. Дзікое занесена ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны і мае статус біясфернага рэзервата ЮНЕСКА, з’яўляецца Рамсарскім угоддзем і тэрыторыяй, важнай для птушак, міжнароднай значнасці. На сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ­ЮНЕСКА ў 2019 годзе забалочванне Дзікога было адзначана як адно з найбольш важных мерапрыемстваў для захавання высокага міжнароднага статусу Белавежскай пушчы.

2 / ПУШЧА, 2020

Лось. Фота Ігара Бышнёва


Пальчатакарэннік мяса-чырвоны. Фота Ігара Бышнёва

Барадатая кугакаўка. Фота Аляксандра Пекача


Зміцер Грумо, намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай працы Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі:

"Тыя 25 плацін, што былі пабудаваныя ў межах праекта, стварылі буфер паміж меліярацыйнымі землямі, якія інтэнсіўна выкарыстоўваюцца, і натуральным балотам. Першы агляд паказаў, што праведзеныя работы далі эфект, а гэта значыць, што ў хуткім часе ўзровень вады ва ўсходняй частцы балота стане больш пастаянным".

4 / ПУШЧА, 2020


Дзікое. Фота Андрэя Шаўлюгі


АДНАЎЛЯЕМ ГІДРАРЭЖЫМ НАЦПАРКУ: РЭНАТУРАЛІЗАЦЫЯ РЭК Праз кліматычныя змены экасістэмам нацпарку апошнім часам не хапае вільгаці. За апошнія чатыры дзесяцігоддзі колькасць ападкаў на тэрыторыі пушчы скарацілася на 15 %. Першымі гэта адчулі на сабе елкі, бо яны маюць павярхоўную каранёвую сістэму. Цяпер кепска пачуваюцца і ясеневыя лясы і ольсы.

Саломенка зімой 2019/2020

Скіраваная вада цячэ не каналам, а старым рэчышчам

Дынаміка сярэднямесячных ападкаў на тэрыторыі Нацыянальнага парку (Волчак, Шэшко, 2016)

6 / ПУШЧА, 2020


Саломенка на карце да і пасля работ па аднаўленні старога рэчышча

Рацэ Саломенцы ў Нікарскім лясніцтве вярнулі старое рэчышча. 15 плацін на спраставанай 100 гадоў таму рацэ будаваліся Пружанскім прадпрыемствам меліярацыйных сістэм з дапамогай валанцёраў АПБ, каб накіраваць раку ў старыя меандры. Першы візуальны маніторынг паказаў, што работы пайшлі на карысць рацэ – вада вярнулася ў старое рэчышча і яе ўзровень на гэтай тэрыторыі падняўся.


Саломенка зімой. Нікарскае лясніцтва. Відаць старое рэчышча і канал. Фота Андрэя Шаўлюгi

8 / ПУШЧА, 2020


ПЛАНЫ 2020 У 2020 годзе пушчу пазбавяць яшчэ некалькіх памылак мінулага. У ваколіцах Жаркаўшчыны (Свіслацкае лясніцтва) плануюць ліквідаваць сетку лясной меліярацыі, пабудаваную ў 1930-я гады, а раку Нараўку, што бяжыць па тэрыторыі Хвойнінцкага і Нікарскага лясніцтваў, рэнатуралізуюць, вернуць у старое рэчышча. Польскія калегі падтрымалі ініцыятыву і плануюць дадатковыя працы па рэнатуралізацыі Нараўкі і на польскім баку. Вяртанне Нараўкі ў яе старое рэчышча – трансгранічны праект.

Спраставаная Нараўка


НА КАРЫСЦЬ БУДУЧЫХ ПАКАЛЕННЯЎ: ВЕТРАВАЛЬНЫЯ АЧАГІ Пры падтрымцы Прыродаахоўнага праекта для Белавежскай пушчы навуковы аддзел нацпарку заклаў эксперыментальную сетку пастаянных пробных плошчаў на ветравалах у КаралёваМастоўскім і Нікарскім лясніцтвах. Гэта першыя аб’екты такога кшталту на тэрыторыі Белавежскай пушчы і, бадай, ва ўсёй Беларусі, бо ветравалы традыцыйна расчышчаюцца і засаджваюцца лесам. Таму навуковая значнасць гэтых пробных плошчаў вельмі вялікая і дае мажлівасць у будучыні назіраць за тым, як экасістэмы пушчы рэагуюць на такія катастрафічныя з’явы і як спраўляюцца з імі.

Максім Ярмохін, загадчык лабараторыі прадукцыйнасці і ўстойлівасці раслінных супольнасцяў Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча:

“Катастрафічныя з’явы, такія як ветравалы і бураломы, з’яўляюцца важным фактарам у натуральнай дынаміцы і адыгрываюць значную ролю ў жыцці лесу. Так, яны ствараюць новыя месцапражыванні і абнаўляюць папуляцыі дрэў. Новыя пастаянныя пробныя плошчы на ўчастках ветравалаў ў Белавежскай пушчы дазволяць выявіць асаблівасці натуральнага лесааднаўлення і фарміравання рознаўзроставай структуры дрэвастояў, характэрнай для першабытных лясоў”.

10 / ПУШЧА, 2020


Фота Daniel Rosengren


Дрэвы ў Нацыянальным парку, паваленыя ў навальніцу, 2017 г.

Дзмітрый Бярнацкі, начальнік навуковага аддзела нацпарку:

“Ужо цяпер мы бачым, што лес хутчэй аднаўляецца там, дзе не было ўмяшання чалавека. Ва ўмовах Белавежскай пушчы сасна і асіна, якія звычайна добра аднаўляюцца ў выніку асвятлення лесу пасля высечкі ці гібелі дрэвастою, аднаўляюцца слаба. Але на месцах ветравалаў сітуацыя іншая – наваленыя дрэвы спрацоўваюць як натуральная перашкода для аленяў ды іншых капытных, якія звычайна абгрызаюць маладняк”.

12 / ПУШЧА, 2020


Схема пастаяннай пробнай плошчы ветравальнага ачага

Фота Daniel Rosengren


ЗМАГАЕМСЯ З ІНВАЗІЎНЫМ ВІДАМ: ПЛАН ЗНІШЧЭННЯ ЧЫРВОНАГА ДУБУ Іншаземны чырвоны дуб яшчэ з 1990-х гадоў сіліцца замясціць беларускія віды – чарэшчаты і скальны дубы. І гэта дрэнна адбіваецца на біяразнастайнасці. Лісце чырвонага дубу, скінутае восенню, не перапрацоўваецца тымі мікраарганізмамі, што жывуць у тутэйшых умовах, і ўвесну новае жыццё не можа прабіцца праз дубовую коўдру. Паводле распрацаванага з ініцыятывы Прыродаахоўнага праекта плана ўжо некалькі гадоў працягваецца барацьба з іншаземцам.

Лісце чырвонага дубу восенню

14 / ПУШЧА, 2020


СПРЫЯЕМ ВЫДАННЮ НАВУКОВАЙ ЛІТАРАТУРЫ: НАВУКОВЫ ЗБОРНІК “БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА” У 2019 годзе падрыхтаваны ўжо трэці выпуск навуковага выдання, прысвечанага нацпарку, пры падтрымцы Прыродаахоўнага праекта. У зборніку – вынікі найбольш актуальных навуковых даследаванняў, якія былі праведзены на тэрыторыі дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Нацыянальны парк “Белавежская пушча”. 7 з 18 артыкулаў напісаны паводле даследаванняў, выкананых ў рамках Прыродаахоўнага праекта для Белавежскай пушчы. Шамович Д.И. "Эффективность и избирательность отловов волка капканами для мечения"

Немчинов М.Ю. "Учеты поющих самцов вертлявой камышовки Acrocephalus Paludicola на болоте Дикое в 2019 году"

Фенчук В.А., Ларченко А.И., Кашпей И.Х., Хёкер Л., Диц М. "Особенности выбора деревьев широкоушкой европейской Barbastella Barbastellus (Schreber, 1774) в НП "Беловежская пуща" и необходимые шаги по укреплению охраны"

Пинчук П.В., Левый С.В. "Результаты учетов численности птиц на вторично заболоченном участке мелиорированного болота Дикий Никор"

Домбровский В.Ч., Черкас Н.Д., Кузьмицкий А.Н., Фенчук В.А. "Большой подорлик (Clanga Clanga) в Беловежской пуще: численность, гнездовая экология, успех размножения, угрозы"

Бубенько А.Н. "Трансформация фауны герпетобионтных жесткокрылых (Insecta, Coleoptera) в древостоях, поврежденных ветром на территории национального парка "Беловежская пуща" Волчек А.А., Шешко Н.Н. «Моделирование уровенного режима грунтовых вод участков повторного заболачивания национального парка "Беловежская пуща"


НАЗІРАЕМ ЗА БАРСУКОМ: ПРАВЕДЗЕНА ПОЎНАЯ ІНВЕНТАРЫЗАЦЫЯ ПАСЕЛІШЧАЎ ЗВЯРКОЎ Барсук – адзін з самых скрытных звяроў Белавежскай пушчы. Але ў мінулым гэта не перашкодзіла браканьерам амаль поўнасцю паставіць яго на мяжу знікнення. Каб ацаніць сучасную сітуацыю з барсуком, мы правялі шырокае даследаванне.

16 / ПУШЧА, 2020

На працягу года адсочвалі актыўнасць барсука на тэрыторыі нацпарку, каб ацаніць яго колькасць, шчыльнасць папуляцыі, а таксама перавагі ў выбары месцаў пасялення. Разам з супрацоўнікамі нацпарку наведалі кожнае паселішча, назіралі за барсукамі


Карта барсуковых паселішчаў у пушчы

Ірына Кашпей і Сяргей Кароця праводзяць інвентарызацыю барсуковых паселішчаў. Фота Станіслава Коршунава, tut.by

з дапамогай фотапастак. У выніку – склалі карту, каб у будучыні правесці паўторныя даследаванні і параўнаць даныя. Барсук – гэта драпежнік сярэдняга ўзроўню. Таму яго роля вельмі значная ў балансаванні экалагічных працэсаў у экасістэмах, асабліва такіх поўных і складаных, як Белавежская пушча.

Ірына Кашпей, спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях:

“Мы займаемся барсуком таму, што ён вельмі важны для экасістэмы. Гэты звярок капае норы і такім чынам значна трансфармуе навакольнае асяроддзе: змяняецца размеркаванне, склад і багацце расліннага і жывёльнага свету. А калі барсук палюе на дробных грызуноў і насякомых, то рыхліць лясную падсцілку, тым самым ён дапамае лесу аднаўляцца натуральным чынам”.


ЗАХОЎВАЕМ РЭДКІХ ПТУШАК: УЛІКІ ВЯРТЛЯВАЙ ЧАРОТАЎКІ І ВЯЛІКАГА АРЛЯЦА

Вяртлявая чаротаўка – невялікая шэрая птушка, што знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Амаль кожная другая вяртлявая чаротаўка свету жыве ў Беларусі. А балота Дзікое – трэцяе па значнасці месца гнездавання гэтага віду ў Беларусі. У 2019 годзе cупрацоўнікі праекта разам з валанцёрамі правялі поўныя ўлікі вяртлявай чаротаўкі на балоце Дзікое. Паводле апошніх даных, колькасць вяртлявай чаротаўкі на балоце Дзікім – асноўным месцы яе распаўсюджання ў нацпарку – у параўнанні з 2016 годам пайшла на спад: 140 самцоў супраць 163. Але дакладныя высновы рабіць яшчэ рана, бо 2019 год быў анамальна сухім. Вяртлявая чаротаўка. Фота Сяргея Зуёнка

18 / ПУШЧА, 2020


Максім Нямчынаў, спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях:

“Пэўны негатыўны трэнд ёсць, але летась актыўнасць самцоў была адносна нізкай і на іншых буйных месцах распаўсюджання. Сёння рэжым аховы дазваляе існаванне папуляцыі вяртлявай чаротаўкі на балоце Дзікім, але невялікі спад – гэта сігнал, што ў сярэднеці доўгатэрміновай перспектыве давядзецца ўдасканальваць кіраванне”.

Вяртлявая чаротаўка. Фота Аляксандра Казуліна

Размеркаванне спяваючых самцоў вяртлявай чаротаўкі на балоце Дзікое ў гнездавы перыяд 2019 г .


Cпецыялісты праекта і супрацоўнікі нац­парку разам назіраюць за вялікімі арляцамі – яшчэ адным відам, якому пагражае знікненне ў глабальным плане. Усяго на тэрыторыі Белавежскай пушчы жыве сем пар вялікіх арляцоў. З іх дзве птушкі пазначаны перадатчыкамі, за пяццю гнёздамі супрацоўнікі праекту сочаць праз фотапасткі.

Птушаня вялікага арляца. Фота В. Дамброўскага

20 / ПУШЧА, 2020


Антон Кузьміцкі, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”:

"З дапамогай тэхнікі ды маніторынгу на мясцовасці мы сочым за асаблівасцямі перамяшчэння віду. І гэта пэўным чынам дазваляе нам рыхтавацца да вяртання птушак у пушчу па вясне. У тым ліку ўводзіць забарону на правядзенне лесагаспадарчай дзейнасці, каб не турбаваць птушак".

Вялікі арлец, пазначаны GPS-перадатчыкам, можа ізноў ляцець па сваіх справах. Фота Urmas Sellis

Карта перамяшчэнняў вялікіх арляцоў, што гняздуюць у Белавежскай пушчы


Eўрапейская шыракавушка

ЗАХОЎВАЕМ РЭДКІЯ ВІДЫ: ЕЎРАПЕЙСКАЯ ШЫРАКАВУШКА Белавежская пушча – месца выключнай значнасці для еўрапейскай шыракавушкі – віду рукакрылых, што знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

22 / ПУШЧА, 2020

Летась спецыялісты правялі адмысловыя даследаванні, каб лепш зразумець экалогію гэтага віду, і ў прыватнасці – дзе шыравушкі размяшчаюць свае мацярынскія калоніі, у якіх гадуюць малых. Для гэтага да дзевяці шыракавушак прычапілі вельмі маленькія


(0,3 грама!) радыёперадатчыкі. У 22 з 24 месцаў, у якія навукоўцаў прывялі трэкеры, гэта былі мёртвыя дрэвы, большасць – сухастойныя елкі. Свае калоніі шыракавушкі ўтваралі пад карою, што адстае ад ствала. Гэтая інфармацыя дае падставы для абгрунтавання забароны на санітарныя і іншыя высечкі ў перыяд размнажэння звяроў і птушак. Мініяцюрны радыёперадатчык на кажане. Фота Euroradio

Звычайна шыракавушкі рабілі калоніі пад карой у верхняй частцы сухастойных елак


СОЧЫМ ЗА ПЕРАМЯШЧЭННЯМІ ВАЎКОЎ: ДОБРЫЯ НАВІНЫ АД РУДОГА У 2019 годзе мы атрымалі добрыя навіны пра ваўка Рудога, які ў 2017 годзе быў пазначаны ашыйнікам на тэрыторыі Броўскага лясніцтва. У пачатку 2018 года ён перайшоў мяжу і накіраваўся ў Польшчу, дзе пасля вандровак паспяхова далучыўся да ваўчынай сям’і пад Варшаваю, за 160 км ад роднай Белавежскай пушчы. Летам ашыйнік Рудога аўтаматычна адшчапіўся, і мы больш не маглі сачыць за ім анлайн. Але польскія калегі сабралі генетычны матэрыял, які сведчыць, што наш Руды пайшоў яшчэ далей на захад і ў канцы 2019 года спыніўся непадалёк ад Быдгошча, за 420 км ад мяжы з Беларуссю. У яго ўсё добра і з’явілася ўласная сям’я! На жаль, астатнія ваўкі, што пакінулі межы Белавежскай пушчы, былі забітыя. Як і некаторыя з тых, што засталіся ў пушчы. Больш пра лёс беларускіх ваўкоў можна даведацца на vouk.by.

24 / ПУШЧА, 2020


ЛАДЗІМ АДУКАЦЫЙНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ Леснікі з Белавежскай пушчы ў нацпарках “Хайніх” і “Баварскі лес” Улетку 2019 года супрацоўнікі Белавежскай пушчы з’ездзілі ў Баварскі лес – найстарэйшы нацыянальны парк Германіі, у якім дзейнічае запавет “прырода павінна заставацца прыродай”. Працуе гэта так: як бы чалавеку ні хацелася навесці ў лесе парадак, ён гэтага не робіць і не ўмешваецца ў прыродныя працэсы.


Валянціна Літвіновіч, ляснічая нацпарку “Белавежская пушча”:

“Нямецкія калегі паказалі прыклад таго, як лес, які натуральна развіваецца, можа быць цікавым турыстам. Шмат гуляе пенсіянераў, сем’яў з дзецьмі. Тое, што яны максімальна арыентаваныя на захаванне дзікай прыроды, уражвае. Жывёлы, не замкнёныя ў вальеры, забароненыя высечкі дрэваў, хаця яны ў іх там і не такія старыя, як у маім лясніцтве”. Нацпарк “Баварскі лес” славуты сваімі вялізнымі караеднымі ачагамі, якія былі пакінутыя для натуральнага аднаўлення. У ­ дзельнікі вандроўкі наведалі такія тэрыторыі. Ужо праз 20 гадоў нават на тых пляцоўках, дзе было шмат высахлых мёртвых дрэваў, з’явіліся новыя, без дапамогі чалавека. Мільёны турыстаў штогод прыходзяць у нацпарк, каб падзівіцца на гэтую з’яву.

Фота Elleni Vendras

26 / ПУШЧА, 2020


Мерапрыемствы для шырокай аўдыторыі і спецыялістаў У 2019 годзе мы запрасілі ў Мінск доктара біялагічных навук, чалавека, які два гады жыў у воўчай зграі, Ясана Бадрыдзэ. На сустрэчы была поўная зала, прыйшло каля 200 чалавек. Непасрэдна ў самім нацпарку пры падтрымцы праекта адбылося шмат семінараў і лекцый ад навукоўцаў НАН Беларусі і не толькі. Пра сацыяльную арганізацыю ў воўчай сям’і распавёў іспанскі заолаг Хасэ Антоніа Эрнандас-Бланка разам з калегай з Расіі Марыяй Чыстаполавай. Сустрэча адбылася ў межах “Дзікіх лекцый” АПБ. Ясан Бадрыдзэ


Брыфінг перад пачаткам будаўніцтва плацін на Дзікім. Фота Андрэя Сергіені

Яшчэ каля 10 сумесных мерапрыестваў навукоўцы і супрацоўнікі праекта правялі ў нацпарку. Сярод іх – семінар да Тыдня біяразнастайнасці і па аднаўленні ракі Нараўкі, Дзень лесніка. Каля 40 лекцый правялі ў лясніцтвах супрацоўнікі навуковага аддзела нацпарку.

28 / ПУШЧА, 2020

Сустрэча па рэнатуралізацыі р. Нараўкі


Cустрэча з прадстаўніком Баварскай лігі абароны птушак (LBV) Норбертам Шаферам


МЕДЫЯ АБ ПРАЕКЦЕ У сродках масавай інфармацыі ў 2019 годзе выйшла больш за 150 матэрыялаў, у якіх згадваўся Прырода­а хоўны праект для Белавежскай пушчы. Вось некаторыя з загалоўкаў.

Oдно из древнейших болот Европы под угрозой исчезновения в Беловежской пуще

Встреча на Наревке: восстановление трансграничной спрямленной реки обсудят в Беловежской пуще Как ученые и общественные организации спасают болото Дикое

30 / ПУШЧА, 2020

В Беловежской пуще благодаря радиотрекингу летучих мышей пересмотрели отношение к мертвым деревьям В Беловежской пуще сегодня дан старт повторному заболачиванию уникального болота Дикое Зачем в Беловежской пуще повторно заболачивают осушенные болота

Моногамные, полосатые, милые. Как в Беловежской пуще живут барсукибелорусы Ученый, живший в семье волков: "Человек всегда перекладывает на кого-то свои гадостные качества"


Polska i Białoruś uwolnią rzeki Puszczy Białowieskiej

Эколог Ирина Кашпей: Увидел волка – радуйся!

АПБ приглашает в нацпарк "Беловежская пуща" на открытую лекцию о биоразнообразии

В Беловежской пуще изучают популяцию барсуков, чтобы помочь этим зверькам выжить Соломенка – река, которая возвращается в свое русло

Дикое-дикое Дикое Реку в пуще, которую полвека назад спрямили, вернут в прежнее русло

Началась реализация трансграничного проекта в Беловежской пуще

Chcą zmienić bieg Narewki, by zatrzymać więcej wody w Puszczy Białowieskiej


Штаб-кватэра праекта. Фота Daniel Rosengren

На другім паверсе знаходзіцца офіс АПБ, дзе і месціцца праект. На першым – адміністрацыйны пакой Каралёва-Мас­ тоўскага лясніцтва. Падчас навуковых даследа­ ванняў ці ў іншыя асаблівыя перыяды офіс пераўтвараецца ў часовае жыллё для супрацоўнікаў праекта. 32 / ПУШЧА, 2020

Прыродаахоўны праект для Белавежскай пушчы працуе з усімі сямнаццаццю лясніцтвамі Белавежскай пушчы. Разам мы ладзім адукацыйныя семінары, выезды, сочым за станам экасістэм у цэ­лым і асобных раслін і жывёл у прыватнасці.


Прыродаахоўны праект для Белавежскай пушчы ажыццяўляюць супольна Нацыянальны парк “Белавежская пушча”, АПБ і Франкфурцкае заалагічнае таварыства (Германія). Мемарандум аб сумеснай працы быў падпiсаны ў снежні 2013 года, і ў лютым 2019 года яго працягнулі да 2023. Разам мы здолеем захаваць запаведны лес! Навіны праекта глядзіце тут: ptushki.org/pushcha


Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Вул. Парніковая, 11, пам. 4, 220114, Мінск, Беларусь Тэл.: +375 17 348-76-13 Маб.: +375 29 223-06-13 (МТС), +375 29 101-68-87 (velcom) e-mail: info@ptushki.org www.ptushki.org

Profile for ptushki

Прыродаахоўны праект для Белавежскай пушчы: вынікі 2019 года  

Белавежская пушча – гэта сусветная спадчына, эталон лясоў. Але ёй патрэбна падтрымка. Прыродаахоўны праект для Белавежскай пушчы – супольная...

Прыродаахоўны праект для Белавежскай пушчы: вынікі 2019 года  

Белавежская пушча – гэта сусветная спадчына, эталон лясоў. Але ёй патрэбна падтрымка. Прыродаахоўны праект для Белавежскай пушчы – супольная...

Profile for ptushki
Advertisement

Recommendations could not be loaded

Recommendations could not be loaded

Recommendations could not be loaded

Recommendations could not be loaded