Гары Потэр і філасофскі камень

Page 98

Праз люк

- Хадзем. Гары адчыніў дзверы. Такі агідны пах напоўніў ноздры, што дзеці нацягнулі на насы мантыі. Праз слёзы, якія засцілалі вочы, Гары і Герміёна пабачылі перад сабой на падлозе троля нават большага, чым той, ад якога яны з цяжкасцю вырваліся. Троль нерухома ляжаў на падлозе, у галаве яго была рана. - Я вельмі ўсцешаны, што нам не прыйдзецца з ім біцца, - прашаптаў Гары, пераступаючы праз агромністыя ногі. - Давай хутчэй. Дыхаць немагчыма. Ён моцна пхнуў наступныя дзверы. Абодвум было страшна зірнуць, што там. Але ў пакоі не было нічога такога, хіба што стол з сям›ю бутэлькамі рознай формы, якія былі выстаўленыя ў адну лінію. - Праца Снэйпа, - адзначыў Гары. - Як думаеш, што трэба рабіць? Яны пераступілі парог, і тут нечакана сцяна полымя адрэзала ім дарогу назад. Гэта быў незвычайны агонь, пурпурны. У той жа момант чорны канчаткова закрыў ім дарогу да дзвярэй. Яны трапіліся ў пастку. - Глядзі! - Герміёна падняла скрутак паперы, які ляжаў на адной з бутэлек. Гары, зазіраючы праз плячо, прачытаў: Небяспека ляжыць перад табой, увесь спакой застаўся ззаду, Двое з нас вам дапамогуць, але трэ яшчэ нас адшукаць. Адзін вядзе наперад, Другі кажа, як адправіцца назад, Двое сярод нас - бяспечныя, у іх крапіўнае віно, Трое – забойцы з атрутай. Каб не застацца вечна тут, зрабі свой выбар. Для дапамогі мы даем табе падказку: Першая, дзе б не хавалася атрута, Заўсёды будзе злева ад яе крапіўнае віно, Другая, розны змест у бутэлечках з канцоў, Але калі табе трэба наперад, то можна іх не браць, Трэцяя, кожная з нас памер свой уласны мае, Ні гігант, ні карлік смерці ў сабе не хаваюць, Чацвёртая, другія з канца бутэлькі, Хоць знешне блізняты, але розныя ў сутнасці.

194

Праз люк

Герміёна з палёгкай уздыхнула, і Гары ўбачыў, што яна ўсміхаецца. Апошняя рэч, якую ён ад яе чакаў у такую хвіліну. - Супер! - сказала яна. - Гэта не магія, гэта логіка – як пазл. Шмат хто з найвялікшых чараўнікоў, якія не маюць нават уяўлення пра логіку, засеў бы тут назаўсёды. - Хіба мы не такія? - Канечне, не, - заявіла ўпэўнена Герміёна. - Усё, што нам трэба, ёсць на гэтай паперцы. Сем бутэлек, тры з атрутай, дзве з крапіўным віном, адна правядзе нас пра чорны агонь, другая праз пурпурны. - Але як мы даведаемся, дзе якая? - Дай мне хвіліну. Герміёна перачытала тэкст на паперцы некалькі разоў, потым нахілілася да бутэлек, нешта спяваючы сабе пад нос і паказваючы на іх, урэшце пляснула ў ладкі. - Бяры гэтую, - сказала дзяўчынка. - Найменшая бутэлька правядзе цябе праз чорны агонь... да каменя. Гары паглядзеў на вельмі маленькую бутэлечку. - Тут дастаткова толькі для аднаго з нас, - сказаў ён. - Тут хіба што адзін глыток. Яны пераглянуліся. - Якая правядзе назад праз пурпурны агонь? Герміёна паказала на круглую бутэльку, якая стаяла справа з краю. - Ты вып’еш гэтую, - сказаў Гары. - Не, паслухай, вяртайся назад і забяры Рона. Хапайце мётлы з пакою з ключамі, гэта дапаможа вам прамінуць Пушка. Потым ляціце прама да савоўні, дашліце Буклю да Дамблдлора. Нам ён патрэбны тут. Я буду намагацца стрымаць Снэйпа столькі, колькі змагу, але я, натуральна, яму не роўны. - Але, Гары, што калі з ім будзе Сам-ведаеш-хто? - Мне ўжо пашэнсіла адзін раз, хіба не? - сказаў Гары, паказваючы на свой шнар. - Можа, пашанцуе зноў. Вусны Герміёны задрыжалі, і яна нечакана кінулася да Гары і абняла яго. - Герміёна! - Гары, ты вялікі чараўнік, ты ведай. - Я не такі добры ў гэтай справе, як ты, - сказаў Гары, вельмі збянтэжаны, калі яна яго адпусціла. - Як я! - сказала Герміёна. - Кнігі! І розум! Ёсць больш важныя рэчы за гэтыя – сяброўства і смеласць і ах, Гары, будзь асцярожным! - Ты п’еш першай, - сказаў той. - Ты ж упэўненая, якая бутэлька якая? - Абсалютна, - адказала дзяўчынка. Яна адпіла вялікі глыток з круглай бутэльцы і здрыганулася. - Гэта не атрута? - запытаўся заклапочана Гары. - Не, але гэта... як лёд. - Ідзі хутчэй, пакуль гэтая штука дзейнічае. - Удачы. Будзь асцярожным! - ІДЗІ! Герміёна развярнулася і пайшла прама праз пурпурнае полымя.

195


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.