Гары Потэр і філасофскі камень

Page 96

Майстар зелляў

гучней і гучней. Потым пачуўся голас Хагрыда: «Назад, Ікол, назад!» У трохі прыадчыненых дзвярах з’явіўся вялікі валасаты твар Хагрыда. - Заходзьце, - сказаў ён. - Назад, Ікол. Ён упусціў іх, трымаючы за ашыйнік велізарнага чорнага нямецкага дога. Унутры быў толькі адзін пакой. Вяндліна і фазаны віселі пад столлю, медны чайнік кіпеў на адкрытым агні, а ў куце стаяў масіўны ложак, засланы коўдрай. - Адчувайця с’бе як дома, - сказаў Хагрыд, адпускаючы Ікла, які кінуўся прама на Рона і пачаў лізаць хлопчыку вушы. Як і Хагрыд, Ікол, відавочна, быў не такі страшны, як выглядаў. - Гэта Рон, - сказаў Гары Хагрыду, пакуль велікан наліваў кіпень у вялікі імбрык і клаў на талерку каменна-цвёрдыя піражкі. - Яшчэ адзін Уізлі, га? – спытаў Хагрыд, зірнуўшы на вяснушкі Рона. Я правёў палову жыцця, выл’ўліваючы з забароненага лесу тваіх братоў. Піражкі былі бясформеннымі кавалкамі з разынкамі, аб іх можна было зламаць зубы, але Гары і Рон рабілі выгляд, што атрымліваюць асалоду, пакуль распавядалі Хагрыду усё пра свае першыя ўрокі. Ікол паклаў галаву на калені Гары і абслініў усю ягоную форму. Гары і Рон былі ўсцешаны пачуць заўвагу Хагрыда пра Філча, які прама назваў наглядчыка старым ёлупнем. - Вось было б прыкольна пазнаёміць ягоную кошку, місіс Норыс, з Іклам. Ведаеце, кожны раз, калі я іду па школе, яна рушыць услед за мной усюды? Не магу пазбавіцца ад яе: Філч яўна прыставіў яе да мяне. Гары расказаў Хагрыду аб ўроку Снэйпа. Хагрыд, як і Рон, параіў Гары не турбавацца пра гэта, бо наўрад ці Снэйп любіў кагосьці з студэнтаў. - Але ён, здаецца, сапраўды ненавідзіць мяне. - Глупства! - сказаў Хагрыд. – З чаго б гэта? Але Гары не мог не заўважыць, што велікан адвёў позірк, калі сказаў гэта. - Як эээ твой брат Чарлі? - спытаў Хагрыд у Рона. Я моцна любіў яго, ён добра ладзіў з жывёламі. Гары задумаўся, чаму Хагрыд змяніў тэму размовы. Пакуль Рон апавядаў лесніку пра працу Чарлі з драконамі, Гары ўзяў ліст паперы, які ляжаў на стале пад імбрыкам. Гэта была выразка з «Штодзённага Прарока».

96


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.