Гары Потэр і філасофскі камень

Page 178

прачытаныя няправільна нават кентаўрамі. Прынамсі, я спадзяюся, што гэта адзін з тых разоў. Ён павярнуўся і паскакаў у гушчар, пакідаючы дрыжачага Гары за сабой. *** Рон заснуў, чакаючы іх вяртання, ў цёмным агульным пакоі. Ён нешта крычаў пра парушэнні ў квідычы, калі Гары пабудзіў яго. У лічаныя секунды ён цалкам прачнуўся, калі Гары і Герміёна пачалі распавядаць яму, што здарылася ў лесе. Гары не мог сядзець на месцы. Ён падскакваў перад агнём, яго да гэтага часу трэсла. - Снэйп жадаў захапіць камень для Валдэрморта... а Валдэрморт чакае яго ў лесе… а ўвесь гэты час мы думалі, што Снэйп проста хоча разбагацець… - Не называй яго па імені! – напалохана прашаптаў Рон, быццам Валдэрморт мог пачуць яго. Гары не слухаў. - Фірэнз выратаваў мяне, але ён не павінны быў гэта рабіць… Бэйн быў моцна злы… ён казаў пра тое, што планеты ўжо прадказалі, што павінна здарыцца… Пэўна, паказалі, што Валдэрморт вярнуўся… Бэйн думае, Фірэнз павінны быў дазволіць Валдэрморту забіць мяне… Я думаю, што менавіта гэта яму паведамілі зоркі. - Ды спынішся ты называць яго па імені? – прашыпеў Рон. - Застаецца дачакацца, пакуль Снэйп скрадзе камень, - ліхаманкава працягваў Гары. - потым Валдэрморт здолее прыйсці і забіць мяне… Я думаю, Бэйн будзе задаволены. Герміёна выглядала вельмі перапалоханай, але знайшла словы суцяшэння. - Гары, Дамблдлор – гэта адзін, каго Той-Чыё-Імя-Нельга называць баяўся, і пакуль ён тут, Сам-Ведаеш-Хто не дакранецца да цябе. Акрамя таго, хіба ўсё, што кажуць кентаўры - праўда? Гэта гучыць як варажба, а прафесар МакГонагал заўсёды казала, што гэта вельмі недакладны від магіі. Неба зусім пасвятлела, калі яны скончылі размову. Тройца накіравалася ў ложкі апустошанымі з асіплымі галасамі. Але начныя сюрпрызы на гэтым не скончыліся. Калі Гары адкінуў коўдру, ён знайшоў пад ёй мантыю-невідзімку. Да яе была прышпіленая запіска: «На ўсялякі выпадак».

178


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.