Page 1

7 ЦУДАЎ: КАСЦЮКОВІЦКІ РАЁН Сумесны праект “Народнай газеты”, Магілёўскага аблвыканкама, Касцюковіцкага райвыканкама і рэдакцыі касцюковіцкай раённай газеты “Голас Касцюкоўшчыны”

Як гістарычная мясціна ўпер4 шыню Касцюковічы ўпаміна4 юцца ў летапісных крыніцах больш за паўтысячагоддзя на4 зад. Але адметныя тутэйшыя мясціны не гэтым. Адсюль выйшла цэлая плеяда вядо4 мых беларускіх літаратараў, сярод якіх Аркадзь Куляшоў, Іван Чыгрынаў, Алесь Пісьмян4 коў, Леанід Левановіч. Гэтыя дзіўныя па прыгажосці кра4 явіды Прыбесядзьскага краю лічаць сваёй малой радзімай больш за дзесятак паэтаў, публіцыстаў, празаікаў. Нібы Пегас праскакаў тут, іскрамі таленту надзяляючы касцю4 коўцаў. Прырода, цудоўныя, таленавітыя людзі і з’яўляюц4 ца галоўнымі цудамі гэтага кутка Беларусі. Так здарылася, што Чарнобыль падзяліў Касцюкоўшчыну літа4 ральна папалам: на адной з яе частак прызнана немэтазгод4 ным пражыванне людзей з4за высокага радыяцыйнага фону. Той4сёй з гэтай нагоды пакінуў родныя мясціны. Але асноўная частка жыхароў раёна пера4 мясцілася на так званую чыс4 тую тэрыторыю. Людзі разва4 жылі так: калі не ў роднай вёс4 цы, дык паблізу яе жыць, каб можна было пабываць на магілах продкаў. Ды што ні ка4 жы, а вакол знаёмыя краявіды. Зразумела, тыя аб’екты пры4 роды, культуры, архітэктуры, што засталіся ў зоне адсялен4 ня, цудамі літаральна не наза4 веш. Але жыць, і помніць, і за4 хаваць памяць для нашчадкаў — ці не дзеля гэтага мы рас4 казваем пра выдатныя мясціны роднай зямлі ў гэтым праекце? Таму і аб іх, тых, куды “ўваход забаронены”, але якія засталіся ў памяці людской, — таксама сёння наш аповед.

Край, Пад залатымі купаламі

Зараз раскажам пра два праваслаўныя храмы, якія, перажыўшы ліхалецці, заставаліся апорай веры. І не толькі Боскай, але і веры ў Айчыну, у шчасце і жыццё. Сцвярджаць так даз# валяюць гістарычныя факты. Зараз у вёсцы Гаўрыленка, дзе на беразе ракі Зубр і стаіць драўляная Свята#Пакроўская царква, пабудаваная ўжо ў далёкім 1863 годзе, налічваецца 111 двароў, у якіх пражывае каля 290 чалавек. А стэла, што ўстаноўлена ля канторы мясцо# вага аграпрадпрыемства, — сведка памяці аб 170 вяскоўцах, якія загінулі ў гады Вялікай Ай# чыннай. Вось што такое вера і адданасць Радзіме! Царкву неаднойчы апустошвалі. Пакрыты пазалотай іканастас вывезлі ў суседнія Клімавічы. Сам будынак закрывалі, яго ператваралі ў амбар. Ды толькі не зарастала сюды сцяжынка. На дзесяць гадоў раней за Свята#Пакроўскую пабудавана цагляная Свята#Траец# кая царква ў вёсцы Саматэвічы. Храм з’яўляецца помнікам архітэктуры псеўдарускага сты# лю. У хуткім часе пры ёй было адкрыта народнае вучылішча, якое давала пісьменнасць і на# вуку паўсотні вясковым хлапчукам. Зараз, на жаль, храм аказаўся на адселенай тэрыторыі. Але людзі вераць, што і ў ім некалі зноў загучаць званы.

Гістарычныя тайны нетраў Здаецца, няма больш кан# серватыўнай навукі, чым архе# алогія. У імя яе ўжо так расп# ластаваны нетры зямныя, што ў іх не засталося жывога мес# ца. Але археолагі робяць усё новыя і новыя адкрыцці. Цікава, што першыя наву# ковыя звесткі з даўняй гісто# рыі Касцю# коўшчыны зда# быў з зямных нетраў яе ўраджэнец, адзін з засна# вальнікаў пер# шабытнай ар# хеалогіі Бела# русі Канстанцін Міхайлавіч Палікарповіч. Родам ён з ту# тэйшай вёскі Белая Дуброва. Ля гэтага ж паселішча больш як 80 гадоў назад Палікарповіч і раскапаў старажытнае га# радзішча, знайшоўшы вельмі каштоўныя для навукі прадме# ты ўжытку, жаночыя ўпрыга# жэнні. Яны далі падставы мер# каваць аб побыце, рамёствах продкаў, што жылі тут у камен# ным і раннім жалезным веку. Старажытнае гарадзішча на беразе Бесядзі ля Белай Дуб# ровы і зараз не губляе свайго значэння для археалогіі. Кож# ная экспедыцыя сюды пры# носіць новыя цікавыя гіста# рычныя знаходкі.

15

Да Куляшова, у Саматэвічы

ў а к а к с а р п дзе

Пегас

28 кастрычніка 2009 г., СЕРАДА

У “забруджанай” зоне аказалася і вядо# мая вёска Саматэвічы — радзіма народнага паэта Беларусі Ар# кадзя Куляшова. Са# матэвічы вымушаны былі перасяліцца ў но# вы пасёлак, які атры# маў назву Новыя Са# матэвічы. Але знайшліся і такія, хто не крануўся з роднага кутка. Таму зараз у калісьці вялікім насе# леным пункце налічва# ецца ўсяго некалькі двароў. Як вядома, бацькі будучага народнага паэ# та настаўнічалі. Ужо ў сталыя гады Аркадзь Аляксандравіч вельмі цёпла ўспамінаў пра іх, асабліва пра маці, Кацярыну Фамінічну. Ён на# ват лічыў, што ўсё, што ёсць у ім лепшага, — ад маці. Гэтую думку пацвярджаюць нават вершаваныя радкі: “Я музу параўнаў бы з род# най маці...” Але чарнобыльская навала не паслабіла па# мяць людскую аб паэце. Па#ранейшаму ў Са# матэвічах існуе ягоны дом#музей, як і дзе# сяцігоддзі назад прыязджаюць сюды экскур# санты, каб на ўласныя вочы пабачыць родны кут аўтара “Сцяга брыгады”, “Новага рэчышча”, “Камсамольскага білета” і шматлікіх іншых паэ# тычных твораў, якія сталі залатым фондам на# цыянальнай паэзіі. Дарэчы, у свой час вёску на# ведаў нават Міхаіл Гарбачоў.

Жыватворная студня Звычайна мясцовасць дае назву нейкім прыродным з’явам. У нашым жа выпадку ме# навіта крыніца, што выбіваецца з#пад зямлі, да# ла назву бліжняй вёсцы — Студзянец. І гэта зна# чыць, што пра тутэйшую гаючую ваду людзі ве# далі значна раней, чым пачалі сяліцца тут. Невыпадкова і вёска тут з’явілася. Як свед# чыць паданне, крыніца выбівалася з#пад вялізнага стогадовага дуба. А на дрэве вісела ікона, нібы сведка таго, што вада гаючая. Пачалі людзі браць гэтую ваду. І многія пазбавіліся ад рознай немачы. Таму і назвалі крыніцу ля вёскі Студзянец Святой. Існуе і яшчэ адно паданне аб сіле тутэйшай крынічнай вады. Яно не такое і даўняе, адносіцца да канца ХVІІІ стагоддзя. Паніч з роду Цехана# вецкіх, што ўладарылі на гэтай зямлі, доўгі час не меў дзяцей. І тады на крыніцы прылюдна даў за# рок: калі ў яго з’явіцца нашчадак, пабудуе над ёй капліцу. А пасля таго як нарадзіўся сын, абяцан# не стрымаў. Капліцу асвяцілі ў дзень Святога Ду# ха. Таму з таго часу менавіта на гэтае свята тут збіраецца шмат людзей. У 30#я гады мінулага стагоддзя панскую капліцу спалілі. Спрабавалі засыпаць і крыніцу. Але вада кожны раз знаходзіла пуцявіну і прабівалася на паверхню. Цікавая гісторыя і ду# ба. Аднойчы ў яго вершаліну ўдарыла маланка, і волат стаў засыхаць. Але з#пад пня прабіўся но# вы парастак, які зараз вырас таксама ў сап# раўднага волата.

Параненая святыня Даўняя легенда аб Святым возеры, што размешчана ў лясным гушчары непадалёк ад Бесядзі, пэўна, крыху перабольшвае яго гроз# насць і пустыннасць. Апавядае яна пра саперніцтва двух парубкаў за прыгажуню Хоцю (сцвярджаецца, што ад яе імя пайшла назва другога райцэнтра Магілёўшчыны — Хоцімска). Калі адзін з хлапцоў не змог перамагчы другога ў сумленным спаборніцтве, то забіў яго. На месцы пахавання юнака пабудавалі царкву. Праз стагоддзе гэтая царква пра# валілася пад зямлю, а на яе месцы ўтварылася возера. І ў возеры тым вада была цёмная, дна дасягнуць было немагчыма, нават ніякая рыба не вадзілася. І ні людзі, ні птушкі не насялялі яго берагі. У наш час стаялі паблізу Святога возера вёскі. У цёплыя летнія дні гучалі тут людскія галасы, рыбакі скаланалі воды на лодках і чоўнах, дзятва плюхалася на цёплым мелкаводдзі. Было тут некалі любімае месца адпачынку. Аб тым, якая чыстая вада ў вадаёме, сведчыць хаця б тое, што і зараз тут шмат ракаў. Цяпер людзям сюды шлях забаронены. Пасля буйнейшай тэхна# геннай катастрофы сучаснасці радыяцыйнае забруджанне на Святым возеры ў некаторых месцах у больш як 2,5 тысячы (!) разоў перавышае дапушчальнае. Шмат вучоных пабывала ў гэтых мясцінах, не адна док# тарская і кандыдацкая дысертацыя абаронена імі. Спрабуючы выкон# ваць навуковыя рэкамендацыі па дэзактывацыі тутэйшых вод, узімку сыпалі на азёрны лёд дзесяткі тон мінеральных тукаў, каб нейтраліза# ваць радыеактыўныя элементы. Аднак фон застаецца па#ранейшаму вельмі высокім. Таму і стаіць зараз у запусценні возера. Вёскі паабапал яго выселены, пуцявіны, што вялі да яго, параслі дзірваном і кустамі. ...Некалі, як сцвярджае тая ж легенда, на гэ# тыя мясціны з#за таго, што тут здзейснена та# кое каварнае злачынства, было накладзена пракляцце. І тэрмін спраўджвання яго вызнача# ны: праз сто гадоў. Спазнілася кара. Але ўсё ж адбылася.

Бацька паветранай пяхоты Абрэвіятуру ВДВ (паветрана#дэсантныя войскі) і зараз той, хто ў іх служыў, “рас# шыфруе” як войскі дзядзькі Васі. І ў гэтым няма ніякага жарту. Бо сапраўды засна# вальнікам сучасных паветрана#дэсантных войскаў па праву лічыцца амаль на праця# гу чвэрці стагоддзя іх былы глаўком Герой Савецкага Саюза генерал арміі Васіль Піліпавіч Маргелаў. Менавіта ў той час, калі ён узначальваў іх, тут была ўведзена но# вая тактычная дактрына баявых дзеянняў, пачало ажыццяўляцца дэсантаванне аса# бовага саставу разам з тэхнікай. Дарэчы, першым, хто апрабаваў дэсантаванне не# пасрэдна ў баявой тэхніцы, быў сын глаўкома, за што і атрымаў званне Героя Расіі. Імя Маргелава вядомае. Але далёка не ўсе ведаюць, што жыццё гэтага воена# чальніка цесна звязана з касцюковіцкай зямлёй. Тут прайшлі яго дзіцячыя гады, тут скончана школа. Тут упершыню пайшоў працаваць у мясцовы лясгас. Адсюль па# чаўся і ваенны шлях будучага глаўкома. І невыпадкова на галоўнай плошчы Касцю# ковічаў зараз побач з помнікам землякам#героям узвышаецца бюст генералу арміі В.П.Маргелаву.

● Выбіраем разам Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары цудаў нашай род# най Беларусі, проста за# поўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожнаму з прапана# ваных сёння цудаў Касцюковіцкага раёна. Ан# кеты адпраўляйце на ад# рас рэдакцыі “Народнай газеты” з прыпіскай на кан# верце “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выка# заць на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: www.ng.by

Ваш голас вельмі важны! 7 цудаў Касцюковіцкага раёна

Ваша адзнака

Радзіма Аркадзя Куляшова Возера Святое Пакроўская царква ў в. Гаўрыленка Траецкая царква ў в. Саматэвічы Крыніца ля в. Студзянец Гарадзішча ля в. Белая Дуброва Генерал Васіль Маргелаў

У спіс цудаў Касцюковіцкага раёна прапаную ўключыць (чаму)? ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.

Віктар КУБЕКА, “НГ”

Костюковичский  

Да Куляшова, у Саматэвічы Жыватворная студня Параненая святыня Бацька паветранай пяхоты Пад залатымі купаламі 28 кастрычніка 2009 г., СЕРАДА...

Read more
Read more
Similar to
Popular now
Just for you