Issuu on Google+

7 ЦУДАЎ: КРУПСКІ РАЁН Сумесны праект “Народнай газеты”, Мінскага аблвыканкама, Крупскага райвыканкама і рэдакцыі крупскай раённай газеты “ Крупский Вестник”

25 лістапада 2009 г., СЕРАДА

13

У пошуках залатой карэты У Крупскім раёне энтузіясты дагэтуль шукаюць згублены экіпаж Кацярыны II

На гербе Крупак — блакітная рачная стужка. І нездарма — воднай прасторы ў раёне хапае, як і цудоўных гісторый. Але галоўнае ба8 гацце гэтага краю — самі крупчане. Сярод сваіх славутых землякоў яны з гордасцю называюць імёны праслаўленых касманаўтаў і вя8 домых спартсменаў.

Цудоўны палац Помнікам багатай і раз! настайнай палацава! сядзібнай спадчыны Бела! русі з’яўляецца палац Свяцкіх у Крупках. Ён пабу! даваны ў пачатку XX стагод! дзя ў неабарочным кірунку ў стылі мадэрн. Калісьці быў акружаны пейзажным пар! кам, ад якога захаваліся толькі фрагменты. Да тарцо! вага левага фасада двухпа! вярховага прамавугольнага будынка прымацавана двух’ярусная вежа, якая ўзвышаецца над яго вальма! вым дахам. У афармленні фасадаў выкарыстана ха! рактэрнае для мадэрна су! пастаўленне гладкай му! роўкі сцен з фактурнай ап! рацоўкай панэляў, ніш, філёнгаў, ліштваў вокнаў, франтонаў.

Тайны азёрнага краю Галоўная гордасць крупчан — прыгожае ледніковае возера Сялява, адзін з найбуйнейшых вадаёмаў на паўночным усходзе Беларусі. А разам з ім і аднайменны заказнік рэспубліканскага значэння. Возера насяля! юць 142 віды птушак, 40 відаў млекакормячых і 578 відаў раслін. Даўжыня берагавой лініі Сялявы 50,4 кіла! метра, а на яго трох маляўнічых астравах не адмовіўся б павудзіць ніводны рыбак. Хто тут толькі не водзіцца?! І язь, і лінь, і сом, і ментузы. Зразумела, багатае возера і на легенды. Напрыклад, гавораць, што жыве ў ім ста! ражытны гіганцкі сом, а ў цёмнай глыбіні поўна ўсялякай зброі, якая засталася з часоў шматлікіх войнаў, — ад старажытных мячоў да танкаў і самалётаў часоў Вялікай Айчыннай. Але самая інтрыгуючая легенда краю — затанулая ў возеры Стаячым карэта расійскай імператрыцы Каця! рыны Вялікай. У яго вадзе, кажуць, сапраўды павышана ўтрыманне золата. Але балоцістае дно не пакідае шан! саў на поспех. Нямала нырцоў рассталіся тут з жыццём, і ўсе пошукі ў возеры цяпер катэгарычна забаронены.

Голас Веранікі Сапраўдным музычным цудам лічаць на Крупшчыне юную спявачку Вераніку Чарняўскую. З 2001 па 2009 год яна прадстаўляе не толькі раён, вобласць, але і ўсю краіну на розных конкурсах. Вераніка — фіналістка на! цыянальнага тэлевізійнага конкурсу “Песня для Еўрабачання!2006” і многіх іншых прэстыжных музычных спаборніцтваў. Апошняя ўзнагарода юнай зоркі эстрады — першае месца ў конкурсе маладых выканаўцаў фестывалю “Моладзь за Саюзную дзяржаву”. З ранняга дзяцінства ў яе праявіліся музычныя здольнасці, і на гарадс! кой сцэне маленькая Вераніка выступала яшчэ ў дзетсадаўскім узросце. Землякі кажуць, што на сцэне дзяўчынка літаральна свеціцца, і не падпя! ваць ёй проста немагчыма. У гэтым годзе крупская “зорачка” паступіла ў Гомельскі каледж мастацтваў, дзе будзе ўдасканальваць свой талент. А ў будучым, як спадзяюцца ў Крупках, імя Веранікі Чарняўскай, магчыма, прагрыміць на ўвесь свет.

Спарыш і скафандры Высокі палёт Каб стаць найвялікшым вучоным свету, сын рыбака Міхайла Лама! носаў прайшоў пешшу амаль што ўсю Расію. Не менш доўгі шлях прай! шоў і двойчы Герой Савецкага Саюза лётчык!касманаўт Уладзімір Кава! лёнак са сваёй глухой вёсачкі Белае. Нават на машыне дабрацца сюды справа няпростая. А маленькі Валодзя кожны дзень адмяраў кіламет! раў дзесяць да бліжэйшай сельскай школы. У школе вёскі Халопенічы ёсць выдатны музей касманаўтыкі. Тут вам і парта, за якой сядзеў буду! чы пакарыцель космасу, і нават касмічныя скафандры. Другая па велічыні пасля Клімука зорка Крупшчыны — алімпійская чэмпіёнка Ка! цярына Карстэн. Гэта толькі па сутнасці другая, а на самай справе ўсе крупчане ад малога да старога часта ўспамінаюць зямлячку. Таму і спорт у раёне вельмі паважаюць. Радзіма славутай спартсменкі — вёс! ка Асечана Абчугскага сельсавета. Сярод ганаровых грамадзян раёна — Герой Савецкага Саюза Мікалай Зайцаў.

Галерэя талентаў Гэты маленькі будынак на рачным бера! зе адразу погляд не “чапляе”. Да 2005 года тут была медкамісія мясцовага райваенка! мата. Зараз — Крупская мастацкая гале! рэя. І, скажу я вам, тут ёсць ад чаго аслупя! нець. Зараз тут праходзіць выстава вядо! мага беларускага мастака, ураджэнца Крупшчыны Аляксандра Ксяндзова. І, па! водле слоў навуковага супрацоўніка галерэі Тамары Каваленка, падзеі такога маштабу праходзяць тут вельмі часта. Напрыклад, зусім нядаўна выстаўлялася практычна ўсё сямейства Аракчэевых. Як правіла, пасля выстаў майстры дораць галерэі хаця б адну сваю работу. Зараз у калекцыі крупчан іх ужо больш за 250.

Крупскі строй Дырэктар Крупскага дома рамёстваў Таццяна Су! хаплюева з камандай аднадумцаў займаецца вельмі цікавай творчай работай, якой у раёне вельмі ганарацца. Тут аднаўляюць гістарычнае аблічча традыцыйнага крупскага народнага касцюма. Справа гэта вельмі скла! даная, але захапляючая. Паводле слоў Таццяны Ле! анідаўны, выдзеліць менавіта сапраўдны “почырк” крупскіх майстрых вельмі складана — раён заўжды зна! ходзіўся на ажыўленым скрыжаванні гандлёвых шляхоў. Можна сказаць, што ткачыхі і вышывальшчыцы Крупшчыны ўвесь час у творчым пошуку і эксперыменце. Але, як кажуць, хто шукае, той заўсёды знойдзе. У зале Дома рамёстваў можна ўбачыць паўсядзённае і святоч! нае адзенне крупчан. Першае, вельмі лаканічнае па кроі, амаль што без вышыўкі, з папулярнага ў гэтых мясцінах ільну, уразіла б любога вядомага мадэльера. Нашы продкі ўмудраліся з простай шэрай тканіны ствараць сапраўдныя шэдэўры. Заслугоўвае ўвагі і традыцыйная для Крупшчыны тэхніка ткацтва — цудоўныя “Крупскія дымкі”. А ўжо ў наш час тут узнікла ўнікальнае для Бела! русі мастацтва — бісернае ткацтва. Майстрыхі з Крупак сваімі рукамі робяць і вельмі прыгожыя лялькі. Кожная з іх — асобны твор мастацтва з валасамі і адзеннем з нату! ральнага, расчасанага ўручную валакна. Ну чым не цуд!

Раённы гісторыка!краязнаўчы му! зей Крупак з поўным правам можна аднесці да цудаў. Тым больш што па! чынаюцца яны літаральна з самага па! рога. Пойдзеш ад брамкі направа — убачыш старажытны язычаскі камень, які ў народзе называюць “божае крэс! ла”. Выглядае ён сапраўды як камен! нае сядзенне. Але, паводле павер’я, да паверхні каменя трэба толькі дакра! нуцца рукой і загадаць жаданне. У фондах звычайнага раённага музея знаходзіцца каля 7,5 тысячы цікавейшых экспанатаў. У экспазіцыю ўмяшчаецца ўсяго тры тысячы, таму музейшчыкі пастаянна яе абнаўля! юць. У раёне часта праводзяцца ар! хеалагічныя раскопкі. Мясцовыя школьнікі — іх пастаянныя ўдзельнікі. Так што выстаўленыя на стэндах ар! тэфакты маюць двайную каштоўнасць — гэта мінулае крупчан, здабы! тае іх жа рукамі. Традыцыйныя беларускія гаршкі!спарышы і вышы! ванкі народнага майстра Таццяны Белай, заснавальніцы музея, побач з касмічнай ежай і сапраўдным касмічным скафандрам касманаўта Кавалёнка. Навуковы супрацоўнік музея Святлана Дамненка гана! рыцца тым, што амаль усе папулярныя ў сталіцы выстаўкі “гасцююць” і ў сценах музея. Напрыклад, зараз адна з выставачных залаў ад! дадзена прыгожым матылькам. Літаральна кожны дзень сюды пры! ходзіць маленькая дзяўчынка. Гадзінамі стаіць ля кожнага экспаната калекцыі дванаццацігадовая Алена. Работнікі музея былі настолькі ўражаны паводзінамі дзіцяці, што пускаюць яе ў залу бясплатна. Хто ведае, можа, калі!небудзь дзякуючы ім свет мастацтва Беларусі ат! рымае другую Надзю Лежэ?

● Выбіраем разам Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары цудаў нашай род! най Беларусі, проста за! поўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожнаму з прапа! наваных сёння цудаў Крупскага раёна. Анкеты адпраўляйце на адрас рэ! дакцыі “Народнай газе! ты” з прыпіскай на кан! верце “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выка! заць на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: www.ng.by

Ваш голас вельмі важны! 7 цудаў Крупскага раёна

Ваша адзнака

Ганаровыя грамадзяне Палац Свяцкіх Возера Сялява Крупская мастацкая галерэя Вераніка Чарняўская Крупскі гісторыкакраязнаўчы музей Крупскі раённы дом рамёстваў

У спіс цудаў Крупскага раёна прапаную ўключыць (чаму?) ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.

Вольга БЕБЕНІНА, Максім ПРУПАС (фота), “НГ”


Крупский