Page 1

7 ЦУДАЎ: ЛАГОЙСКІ РАЁН

Сумесны праект “Народнай газеты”, Мінскага аблвыканкама, Лагойскага райвыканкама, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і рэдакцыі лагойскай раённай газеты “Родны край”

16 снежня 2009 г., СЕРАДА

15

а г а н ч і Арыя касм госця

На Лагойшчыне ў старажытныя часы “прызямліўся” самы буйны ў Беларусі метэарыт, а таксама правялі свае лепшыя гады вядомыя беларускія паэты і пісьменнікі. Гэта адзінае месца ў краіне, дзе зімой заўсёды ёсць снег, а водных запасаў столькі, што зямля літаральна “стаіць на вадзе”.

Горныя вяршыні спяць у цемрадзі начной

Белы храм на гары

Калі б хто!небудзь у дзяцінстве сказаў мне, што прыйдзе час і ў роднай краіне ў нас будуць уласныя горналыжныя курорты, я палічыла б гэтага чалавека за вар’ята. І тым не менш вось яны — суперсучасныя “Сілічы” і “Лагойск”. Столькі гадоў у эксплуатацыі, але і цяпер перад гасцямі чырванець не даводзіцца. Як дзве кроплі вады Еўропа! Зрэш! ты, ёсць яшчэ і пакуль што не такая папулярная “Заечая паляна”. І, як нас заверылі ў райвыканкаме, ужо распачата работа па будаўніцтву фізкультурна!спартыўнага цэнтра ў межах горада, на тэрыторыі мікра! раёна Зялёны Луг. А яшчэ дзякуючы горным схілам і магутным гарматам у Лагойскім раёне пры любым надвор’і заўсёды ёсць... снег! Пры цяперашняй сіту! ацыі з надвор’ем гэта самы сапраўдны цуд.

Праваслаўная царква Святога Міка! лая, як тая дзіўная бе! лая птушка, быццам лунае над горадам. Яе пабудавалі ў 1848 год! зе на высокім пагорку, дзе калісьці была старая Прачысценская царква. Дарэчы, насупраць правас! лаўнага храма знаходзіцца касцёл, дзе пахаваны прадстаўнікі рода Тышкевічаў. “Храмавая гара” настолькі высо! кая, што для таго, каб убачыць царкву з падножжа, трэба добра задзіраць галаву. А вось унутры царквы ствараецца дзіўны эфект камернасці. Справа ў тым, што дастаткова вялікі па плошчы храм падзелены на дзве часткі — зімовую і летнюю цэрквы. У вялікай летняй можна ўбачыць прыгожыя роспісы на тэму Апа! каліпсісу, зробленыя майстрамі! іканапісцамі з Сергіева Пасада.

Нябесны падарожнік

Беларуская Венецыя

Некаторыя мясцовыя жыхары ўсур’ёз сцвярджаюць, што дзівос! нымі праявамі Лагойшчына абавязана велізарнаму метэарыту. Па! колькі здарылася ўсё 40 мільёнаў гадоў таму, а ў ледніковы перыяд вялізная варонка — астраблема была фактычна “запрасавана”, сам кратэр знайшлі толькі адносна нядаўна і толькі з паветра. Яго дыя! метр 15 кіламетраў, а агульная плошча — каля 140 квадратных кіла! метраў. Прасвідраваўшы амаль 30 шчылін, вучоныя знайшлі доказы, якія пацвярджалі іх меркаванні, — сапраўдны падземны “суп” з горных парод, абломкаў скальных парод, плаўленага шкла, а таксама міне! ралаў, якія ўзнікаюць пры высокім ціску. Метэарыт быў каменны. Яго памеры ў дыяметры складалі 600 метраў, а маса — 400 мільёнаў тон! Хуткасць падзення была роўная другой касмічнай — 18 кіламетраў у секунду. Энергія выбуху ў 10 тысяч разоў перавышала магутнасць бомбы, скінутай на Хірасіму. Вось вам і тлумачэнне ўнікальнага, зусім не характэрнага для Беларусі ландшафту Лагойшчыны — кантраст! нага рэльефу з перападамі вышынь да 40—50 метраў.

Лагайчане кажуць, што, калі б здарыўся сусветны водны крызіс, увесь свет прыйшоў бы да іх па ваду. І на самай справе, менавіта ў Лагойскім раёне з!за асаблівас! цей рэльефу самы вялікі выхад падземных вод у краіне. Толькі ўявіце: група вучоных з БДУ інвен! тарызавала і абследавала 41 крыніцу, і гэта толькі малая част! ка. А самыя вядомыя — Паг! рэбішчанскія крыніцы, крыніца на Альховай горцы, крыніца!ка! лодзеж у вёсцы Міхеды і крыніца Ліпаўка ў вёсцы Ганевічы. Вада тут сочыцца ўсюды, бяжыць пад на! гамі, цячэ з!пад кожнай горкі, і гэ! та чыстая праўда. Кажуць, што госці з Ізраіля проста дзівіліся прастадушнасці лагайчан. Бо на гаючай і вельмі смачнай крынічнай вадзе тыя грошы не за! рабляюць.

Святая вада

Горад Тышкевічаў Гісторыя Лагойска бярэ пачатак з 1078 года, і ўжо сам па сабе гэты горад — сап! раўдны цуд. У гэтым можна пе! раканацца, прайшоўшы па яго каларытных вулачках, якія бя! гуць, бы ручайкі, з горкі на горку. У мясцовым краязнаўчым музеі нам па! казалі цэглу ручной работы, дзе застаўся след ад лапы невядомага лагойскага сабакі, які жыў у XII стагоддзі. Відовішча, скажу я вам, будзе мацнейшым, чым “Чорны квадрат” Ма! левіча. Дарэчы, менавіта рознымі цудамі і быў вядомы Лагойск. Іх ка! лекцыяніравалі ў сваім музеі браты Канстанцін І Яўстафій Тышкевічы з вядомага магнацкага роду, цэнтрам ардынацыі якога і быў горад. Ад некалі багатага маёнтка засталіся маляўнічыя руіны ў цудоўным ста! рым парку, а экспанаты музея цяпер качуюць па прасторах Польшчы, Расіі і Еўропы. Да гонару музейшчыкаў Лагойска, яны, як клапатлівыя мурашы, літаральна па крупінках стараюцца папаўняць сваю калек! цыю. Дзіўна, што ў Лагойску дагэтуль няма вуліцы Тышкевічаў. Але ёсць цікавая ідэя: зрабіць у парку, на набярэжнай ракі, бульвар іх імя — месца культурнага адпачынку гараджан і гасцей.

Натхненне чэрпаў тут Купала... Філіял музея Янкі Купалы “Акопы” ў Лагойскім раёне, у вёсцы Харужанцы, быў адкрыты 29 жніўня 1992 года ў го! нар 110!й гадавіны з дня нараджэння паэта. Мемарыяльная частка філіяла “Акопы” — гэта адноўленыя межы бы! лой сядзібы Акопы, якую ўзяла ў арэн! ду маці Янкі Купалы ў 1909 годзе. Пяць музейных залаў дазваляюць вярнуцца ў пачатак XX стагоддзя, у пе! рыяд найвялікшага паэтычнага пад’ёму Купалы. Асаблівасць экс! пазіцыі — гэта наяўнасць тэатральнай залы, бо менавіта ў Акопах раскрыўся талент Купалы!драматурга. Экс! пазіцыя адлюстроўвае багатую твор! чую дзейнасць песняра. Менавіта ў перыяд з 1909!га па 1913!ы і далей па 1926 год Янка Купала напісаў свае найбольш вядомыя творы: паэмы “Бандароўна”, “Яна і я”, “Магіла льва”, “Гарыслава”, усе п’есы, больш за сот! ню вершаў. У маі раз у два гады тут праводзяцца семінары!злёты для ма! ладых паэтаў Міншчыны.

Ля падножжа высокага ўзгорка, на якім пабудаваны храм Святога Мікалая, б’е чыс! тая крыніца. Кажуць, тут яна была з даўніх часоў і не адно стагоддзе. Ад гэтай вады ніколі не бывае накіпу, а наб! раць яе ў якасці сувеніра з Ла! гойска стараюцца ўсе. Мясцо! выя жыхары прыходзяць да крыніцы з вёдрамі і пластыка! вымі бутэлькамі. Кажуць, смачней за лагойскую ваду няма. Над крыніцай збудавана купальня. На Вадохрышча тут назіраецца самы сапраўдны бум. Чэргі жадаючых акунуцца ў ваду стаяць далёка за поўнач, а ад машын з бела! рускімі, расійскімі і нават польскімі нумарамі на вуліцах сапраўдныя пробкі.

● Выбіраем разам Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары цудаў нашай род! най Беларусі, проста за! поўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожнаму з прапана! ваных сёння цудаў Лагойскага раёна. Анкеты адпраўляйце на адрас рэ! дакцыі “Народнай газеты” з прыпіскай на канверце “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выка! заць на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: www.ng.by

Ваш голас вельмі важны! 7 цудаў Лагойскага раёна

Ваша адзнака

Царква Святога Мікалая Сілічы і Лагойск Лагойскі метэарыт Горад Лагойск Святая вада Музей “Акопы” Крыніцы

У спіс цудаў Лагойскага раёна прапаную ўключыць (чаму?) ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.

Вольга БЕБЕНІНА, Максім ПРУПАС (фота), “НГ”

Логойский  

● Выбіраем разам Беларуская Венецыя Нябесны падарожнік Горныя вяршыні спяць у цемрадзі начной Святая вада Царква Святога Мікалая Сілічы і Ла...

Read more
Read more
Similar to
Popular now
Just for you