Issuu on Google+

13

НАРОДНАЯ ГАЗЕТА _1 верасня 2010 г., СЕРАДА Сумесны праект “Народнай газеты”, Мінскага аблвыканкама, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Уздзенскага райвыканкама, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і рэдакцыі раённай газеты “Чырвоная зорка”

Святлана ЛОЦМАНАВА, “НГ”

Курорт пазамінулага стагоддзя Ад маёнтка Наднёман сёння засталіся толькі руіны. Але ў ХIХ стагоддзі гэтыя мясціны былі цэнтрам вына< ходніцтва, прыродазнаўства і медыцыны. Тут жыў Якуб Нар< кевіч<Ёдка, навуковыя працы якога ведалі нават у далёкім замежжы. У 1888 годзе ён па< будаваў у Уздзенскім раёне метэаралагічную станцыю і адкрыў першы на Беларусі санаторый для сухотных і нервовых хворых. Іх лячылі электратокам, гімнастыкай, мінеральнай вадой і кумы< сам. Цікава, што, каб заўсёды мець экзатычны напой, спе< цыяльныя пароды коней сю< ды прывозілі аж з далёкай Башкірыі. Яшчэ адной адмет< насцю мясцовай медыцынс< кай установы была цудоўная аранжарэя, дзе Наркевіч<Ёд< ка пачаў развіваць новы нап< рамак — лячэнне з дапамо< гай фітатэрапіі. Нездарма гэ< тую вёску абыходзілі бокам усялякія эпідэміі, а жыхары суседніх населеных пунктаў падчас вялікай пошасці пры< ходзілі сюды перачакаць навалу.

Пагадзіцеся, не кожны раён можа пахваліцца тым, што яго зямля стала месцам нараджэння вялікай ракі, тым больш такой магутнай, як “бацька,Нёман”, які не без падстаў лічыцца адным з сімвалаў Беларусі. Між тым існуе павер’е: дзе ёсць вытокі ракі, там з’яўляецца шмат талентаў. І Уздзеншчына таму вельмі яскравы прыклад. Бо гэты край даў нашай краіне і ўсяму свету адразу 20 пісьменнікаў, 12 мастакоў, 11 акадэмікаў, а таксама 24 прафесары і дактары навук.

Каля Каля вытокаў вытокаў

бацькі,Нёмана Каменны напамін пра Перуна Каля вёскі Каменнае знаходзяцца два геалагічныя помнікі, стру якія захаваліся тут з паганскіх часоў. Гэта так званыя “чортавыя ухмяную сямора, сярод л с а п е н камяні”. Буйнейшы з іх мае 1,5 метра ў вышыню, 7 метраў — у ў а к ем ўн кіх і Як брат шуаль 200 метраў над узрона даўжыню і 4 — у шырыню. Як сцвярджае легенда, раней гэта з самых вялі цца ад ам к ні та ы ш ча ю па вы а ля Н яў быў адзін магутны валун. Аднак Пярун раззлаваўся на “волата” соў бярэ свой токамі яе з’ і раскалоў яго на дзве часткі. З даўніх часоў людзі прыходзілі забалочаных ляБеларусі — Нёман. Вы жылы кажуць, што не< к ра ан. На< сюды, каб пакланіцца Богу і прынесці яму ахвяры. Яшчэ адзін прыгожых рэ Нёманец і Лоша. Ста скі Верх<Нём культавы камень — “божы слядок” — ёсць блізка ад населенага две рачулкі —калі з адной крынічкі ля вённе: Нёманец і Лоша а збегла. пункта Гостбішча. Тут і ў наш час заўсёды ляжаць манеты, якія калі яны выця ват існуе мясцовае пада ухмяная Лошўсё ж такі на сл га па та не гэ ак нт пакідаюць паломнікі. ко і сястрой. Адн лугі і лясы і былі братам яе брат, імчаўся праз ужкі спачатку разыхо< нц аў ла ўтварыць Доўга шук праўды, два водныя сустрэцца і а мема< оў са І зн . м оў ты ш по ен знай ыя бакі, каб цы ўстаноўл дзяцца ў рознан. Зараз на гэтым мес ём магутны Н шка. рыяльная до

Над Хатлянамі — пяць купалоў Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Хатлянах — помнік драўлянага дойлідства ХІХ ста< годдзя. Аналагаў такога храма на тэрыторыі Беларусі больш няма. Культавы будынак мае пяць купа< лаў. Апсіда і бакавыя прытворы таксама зроблены як пяцікутнікі, прычым злучаны яны паміж сабой аркамі і ўпрыгожаны арнаментамі і разьбой. Пад алтаром захавала< ся крыпта. Доўгі час царква зна< ходзілася ў аварыйным стане і была зачынена. Нарэшце ў 2000 годзе яе адрэстаўрыравалі, і за< раз тут зноў ідуць набажэнствы.

Адкуль прыйшло сонца ў наша аконца? Вёску Кухцічы смела мож< на аднесці да ўнікальных ту< рыстычных аб’ектаў. Па<пер< шае, таму, што тут зна< ходзіцца Кальвінскі збор — помнік архітэктуры сярэдзіны ХVI стагоддзя. “Пабудаваў яго тагачасны ўладар маёнтка Мацвей Кавячынскі, які скон< чыў Вітэнбургскі ўніверсітэт і прывёз з Еўропы “модны” кальвінізм на сваю радзіму, — адзначае дырэктар Уздзенс< кага раённага гісторыка< краязнаўчага музея Тамара Лухверчык. — Сёння храму на Уздзеншчыне патрабуецца рэстаўрацыя, але адметна, што да нашых дзён ён заха< ваўся ў сваім першапачатко< вым выглядзе”. Па<другое, менавіта дзяку< ючы гэтай вёсцы Уздзеншчы< ну можна лічыць адной з калы< сак першадрукарства. Дас< ледчыкі сцвярджаюць: калі ў 1572 годзе Радзівіл Сіротка забараніў выдаваць Біблію на беларускай мове ў Нясвіжы, апошняя яе частка была дадрукавана ў Кухцічах — у друкарні Энгельса Прэса.

7 ЦУДАЎ: УЗДЗЕНСКІ РАЁН

Амаль як у Егіпце У цэнтры Узды раз< мясціўся помнік архітэктуры класіцызму — драўляны кас< цёл, пабудаваны па загадзе Казіміра Завішы. Тут хрысцілі бацьку Янкі Купалы — Дамініка Луцэвіча. Пры< цягвае ўвагу і капліца<ўсы< пальніца на тутэйшых каталіцкіх могілках. Яна была пабудавана ў ХІХ стагоддзі з ка< мянёў і цэглы і нагад< вае па сваёй форме... егіпецкую піраміду.

У госці да Кандрата Крапівы Вёска Нізок можа без перабольшання лічыцца сапраўднай крыніцай талентаў. Тут на< радзіліся такія вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты, як Кандрат Крапіва, Паўлюк Трус, Лідзія Арабей, народны артыст Анатоль Трус і мастак Уладзімір Ткачоў. Аднак гэты населены пункт прыцягвае да сябе ўвагу не толькі сваімі знакамітымі землякамі. Не менш цікавая і яго архітэк< тура, традыцыі якой цягнуцца яшчэ з 1577 года. Вёска нібыта падзелена на валокі, хаты зна< ходзяцца па адзін бок ад дарогі, а гаспадарчыя збудаванні — па другі. Прычым зроблена гэта было ў XVI стагоддзі невыпадкова: аднойчы ад удару маланкі згарэла цалкам уся вёска, таму і вырашылі зрабіць вось такі “падзел”.

● Выбіраем разам

Ваш голас вельмі важны!

Дарагія чытачы! 7 цудаў Ваша Каб прыняць удзел у выбары адзнака цудаў нашай роднай Уздзенскага раёна Беларусі, проста запоўніце анкету і пастаўце адзнаку па Кальвінскі збор у Кухцічах сямібальнай шкале кожнаму з прапанаваных сёння цудаў Маёнтак Наднёман Уздзенскага раёна. Анкеты Валуны каля вёскі Каменнае адпраўляйце на адрас рэдакцыі “Народнай газеты” Выток Нёмана з прыпіскай на канверце Царква Пакрова Прасвятой “7 цудаў Беларусі”. Багародзіцы ў Хатлянах Свае меркаванні аб праекце вы можаце Вёска Нізок выказаць на сайце Капліца%ўсыпальніца рэдакцыі ў інтэрнэце: www.ng.by У спіс цудаў Уздзенскага раёна прапаную ўключыць (чаму?) ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.


Узденский