Page 1

7 ЦУДАЎ: ДРЫБІНСКІ РАЁН

7 кастрычніка 2009 г., СЕРАДА

Эх, валёнкі, з Дрыбінскай старонкі...

Сумесны праект “Народнай газеты”, Магілёўскага аблвыканкама, Дрыбінскага райвыканкама i дрыбінскай раённай газеты “Савецкая вёска”.

Ёсць меркаванне, што шапаваль ства на Дрыбіншчыне ўзнікла на па чатку ХVІІІ стагоддзя. У ліку сялян, што пасяліліся ў Дрыбіне, былі вы хадцы з смаленскіх, ніжнегародскіх губерняў, дзе ўжо атрымаў развіццё шэрстабітны промысел. На новым месцы яны пачалі рабіць тое, што ка рысталася попытам, — лямцы (пад кладкі пад хамут) і шапкі. Валенне шапак і дало саматужнікам назву — дрыбінскія шапавалы. Майстры пачалі хадзіць па вёсках пасля заканчэння палявых работ, звычайна з сярэдзіны верасня і да 20 снежня. Больш як 650 чалавек з Дрыбінскай воласці, собраўшы свае няхітрыя інструменты, на плячах са знакамітай “брындай” ішлі па ўсіх кут ках Расіі.

Школа мастацтваў у Дрыбіне Гісторыя яе пачыналася ў 1975 годзе. Зараз тут у шасці філіялах займаецца звыш 280 вучняў. Многія выхаванцы сталі лаўрэатамі і пераможцамі міжнароднага фес тывалю “Залатая пчолка”, іншых конкурсаў. Аня Церашкова (на здымку) — адна з пяці стыпен дыятаў прэзідэнцкага фонду падтрымкі таленавітай моладзі, займаецца ў школе па класу фар тэпіяна. Шмат перамог і ў юных харэа графістаў.

Падчас сваіх вандровак па вёсках дрыбінскія шапавалы карысталіся сваёй умоўнай мовай, якая атрымала назву “катрушніцкі лемезень”. Ужы валася яна, каб трымаць у сакрэце тое, пра што гавораць. Лексічны склад налічваў каля 915 слоў і ахопліваў 13 паняццевых груп. Сказы ў “катрушніцкім лемезені” ўтвараліся па ўзору агульнанароднай мовы. Напрыклад, “гурманьку хав бов” — “дай мне грошай”. Інтарэс да шапавальства не пра паў. Нам расказалі, што пры Дрыбінскім раённым гістарычным эн таграфічным музеі створана аматар скае аб’яднанне “Шапавал”. У яго ўваходзіць і Любоў Фёдараўна Ціха нава, да якой мы наведаліся і ўбачылі зробленыя яе рукамі цудавалёнкі.

Аб лёсе народа і спадчыне любай у песнях заўсёды пяём Так здарылася, што мы наведалі ста= ражытны край у адметны час — Дрыбіншчына рыхтавалася адзначыць 66=ю гадавіну вызвалення Дрыбіна ад нямецка=фашысцкіх захопнікаў. Гістарычная дата (2 кастрычніка) звя= зана з многімі падзеямі, якія адбыліся ў час Вялікай Айчыннай вайны на гэтай зямлі. Гэта і гераічная абарона, якую амаль восем месяцаў трымалі байцы 154=га ўмацаванага раёна, і адважныя рэйды партызанскай брыгады “Звязда” ў тыл ворага, і подзвігі Героя Савецкага Саюза Івана Яжкова, які сваім целам закрыў амбразуру варожага дота, і шмат іншых.

Воля і мужнасць дапамаглі жыхарам раёна вытрымаць трагедыю мірнага ча= су, калі многія населеныя пункты накры= ла чарнобыльскае крыло. Тут знайшлі прытулак тысячы людзей, пакінуўшыя свае родныя мясціны, забруджаныя ра= дыяцыяй. Як адміністрацыйная адзінка Дрыбінскі раён існуе з 17 ліпеня 1924 го= да. Але за гэты час ён неаднойчы быў ліквідаваны і адраджаўся. У сучасных межах — з 29 снежня 1989 года, калі ў су= вязі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС сюды прыехалі перасяленцы з Краснапольскага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага і іншых раёнаў.

Фермерскі ўзор

Касцёл у Расне

На гэтым здымку вы бачыце зна камітага дрыбінскага фермера Аляксандра Ігнаценку. Раней ён узначальваў мясцовую гаспадар ку, а потым разам з трыма сы намі ўзяў каля двухсот гекта раў зямлі і стаў вырошчваць збожжавыя, рапс, лубін і іншыя культуры. За ўзорны парадак на зямлі і высокія ўраджаі Аляксандр Васільевіч на сёлетніх “Дажынках” у Кобры не быў прызнаны пераможцам у рэспубліканскім спаборніцтве і ат рымаў грашовую прэмію. Аляксандр Ігнаценка — першы дрыбінскі гаспа дар, які перамог у такім спаборніцтве фермераў Беларусі.

Упершыню Расна ўпамінаецца ў 1335 годзе, раней чым Дрыбін (1569 год). Гэтае месца адметнае тым, што тут знаходзіцца знакаміты касцёл з 16 калонамі. Прыехалі мы сюды надвячоркам. Пырснуў дождж. Але нягледзячы на пахмурнае надвор’е, касцёл уражваў сваёй веліччу, архітэктурнымі лініямі. Вядома, што будаўніц тва касцёла пачалося ў 1812 і закончылася ў 1818 годзе. Храм асвечаны пад тытулам Святога Казіміра і зацверджаны як прыход. У 1843 годзе вялікая бура пашкодзіла дах касцёла. У 1853 годзе пачаўся ра монт, які працягваўся некалькі гадоў. Паводле гістарычных звестак, у 1910 годзе кас цёл быў у добрым стане і дзейнічаў. Аднак у гады Вялікай Айчыннай вайны зноў быў моцна пашкод жаны. Касцёл у Расне — адзін з яркіх прыкладаў класіцыз му, з’яўляецца помнікам архітэктуры і ўяўляе сабой гістарычную рэдкасць. Ён патрабуе тэрміновага ад наўлення. Летась сюды з Польшчы прыязджаў пас тар, каб прыкінуць, колькі грошай патрэбна на рэс таўрацыю гістарычнай па будовы. У жыхароў вёскі Расна ёсць надзея, што не далёка той час, калі касцёл будзе адроджаны.

Зорка Аляксандра Байкова Былога трактарыста саўгаса “Дрыбінскі” 27 верасня Дрыбінскі райвыканкам павінша ваў з 80годдзем. Аляксандр Аляксеевіч Байкоў — адзіны ў раёне працаўнік, хто за вялікія поспехі ў сель скай гаспадарцы ўдастоены звання Героя Са цыялістычнай Працы. Цяжка падлічыць, колькі зямлі пераараў ён на сваім трактары. Безумоўна, што шмат і ўзарана, і пасеяна, і вырашчана ўраджаю. У 50я і 60я гады здабыткі збажыны былі па сённяшніх мерках сціплыя — усяго 20—22 цэнтнеры з гектара. Але яны, успамінае Аляк сандр Аляксеевіч, тады былі на вагу золата. Гаспадарка адраджалася, мацнела дзякуючы залатым рукам такіх людзей, як А.А.Байкоў. Сёння ў “Дрыбінскім” з кож нага гектара атрымліваюць не па 20, а па 60 і больш цэнтнераў зерня. Чатыры сыны ў Аляксандра Аляксеевіча і ўсе, як і ён, — механізатары.

129 ікон святых Яны захоўваюцца ў Дрыбінскім гісторыкаэтнаграфічным музеі. Дырэктар музея Алена Рыбкавец нам расказала, што ўнікальную ка лекцыю перадаў у Дрыбін Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцей. Там знаходзіцца шмат цікавых экс

15

панатаў, у тым ліку і рэдкія іконы. Іх спрабавалі вывезці за мяжу, але яны былі затрыманы на таможні. Дзякуючы жэсту добрай волі брэсцкіх краязнаўцаў, жыхары Дрыбінскага раёна маюць магчы масць пазнаёміцца з такімі выдат нымі народнымі творамі, як іконы “Ражаство святой Багародзіцы”, “Святыя Гурый, Авіў і Сымон”,

“Святая Параскева”, “Святы Міка лай”, “Ісус Хрыстос і святыя” і шмат іншых. Калекцыяй ікон з Дрыбінскага гісторыкаэтнаграфічнага музея цікавяцца замежныя турысты, якія спецыяльна едуць сюды, каб душой дакрануцца да святынь ХVІІІ і ХІХ вя коў. Мяркуецца, што калекцыя можа паехаць у Італію, адкуль наконт гэ тага прыйшла просьба вернікаў.

● Выбіраем разам Дарагія чытачы! Бярыце ўдзел у праек це “7 цудаў”, галасуйце за прапанаваныя дзівосы. Гэ та проста: запоўніце анке ту і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожна му з прапанаваных цудаў Дрыбінскага раёна. Анке ты адпраўляйце на адрас рэдакцыі “НГ” з прыпіскай “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выказаць і на сай це www.ng.by

Трылесінскія волаты Прыгажосць прыродных мясцін дапаўняюць трылесінскія дрэвыволаты — дзве серабрыс тыя таполі. Адна з іх паболей — вышынёй каля сарака метраў і ў абхваце 589 сантыметраў. Ва дзіцель райвыканкама Уладзімір Мазэпін, які быў нашым спада рожнікам, папазіраваў перад фо такамерай на фоне дрэўволатаў, а затым паказаў яшчэ адно зна камітае дрэва. Гэта быў дуб, якому некалькі стагоддзяў. З Барысам Гардзійчу ком, работнікам Дрыбінскага райвыканкама, паспрабавалі аб хапіць яго, але не змаглі — на шыльдзе значыцца, што дрэва ў абхваце — 395 сантыметраў. Тэрыторыя помніка прыроды каля вёскі Трылесіна — 3,3 гекта ра. Тут, каля прыгожай сажалкі, растуць рэдкія дрэвы, але, на жаль, краязнаўцам невядома, калі і хто іх пасадзіў. У 2003 годзе Дрыбінскі райвыканкам у мэтах аховы ўнікальнага батанічнага аб’екта абвясціў трылесінскіх во латаў помнікам прыроды.

Ваш голас вельмі важны! 7 цудаў Дрыбінскага раёна

Ваша адзнака

Дрыбінскія шапавалы Касцёл у Расне Узоры фермера Аляксандра Ігнаценкі 129 дрыбінскіх ікон святых Трылесінскія дрэвы=волаты Зорка Героя Аляксандра Байкова Таленты раённай школы мастацтваў

У спіс цудаў Дрыбінскага раёна прапаную ўключыць (чаму)? ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.

Цуды шукалі ў Дрыбінскім раёне Мікалай ДЫМ, Аляксандр ШАБЛЮК (фота), “НГ”

Дрибинский  

Эх, валёнкі, з Дрыбінскай старонкі... ● Выбіраем разам Ваша адзнака Дрыбінскія шапавалы Касцёл у Расне Узоры фермера Аляксандра Ігнаценкі 12...