Page 1

7 ЦУДАЎ: КРАСНАПОЛЬСКІ РАЁН Сумесны праект "Народнай газеты", Магілёўскага аблвыканкама, Краснапольскага райвыканкама і рэдакцыі раённай газеты "Чырвоны сцяг. Краснаполле"

9 снежня 2009 г., СЕРАДА

Тут гукні — адгукнецца Расія! Краснапольскі раён займае паўднёвую частку Ар@ шанска@Магілёўскай раўніны. Плошча яго — звыш 120 тысяч гектараў, з іх лясы — 52 132 гектары. Тут праця@ каюць прыгожыя рэкі Тур’я, Ельня, Галуба, Покаць, Па@ луж... Большай часткай раён мяжуе з Бранскай воб@ ласцю Расійскай Федэрацыі.

Першыя звесткі аб узнікненні гандлёва@рамеснага паселішча на месцы сённяшняга райцэнтра датуюцца 1707 годам. Два гады назад гарадскі пасёлак святка@ ваў сваё 300@годдзе. Краснапольскі раён афіцыйна ўтвораны 17 ліпеня 1924 года.

Залатыя Зоркі братоў Жлобаў

Жывыя сведкі гісторыі

Паэзія мужнасці і дабрыні Аляксея ПЫСІНА Паэт нарадзіўся ў вёсцы Высокі Борак. У музеі мясцовай школы ўспамінаюць Аляксея Пысіна, які гаварыў, што яму часам хочацца пехатою прайсці з Краснаполля да сваёй роднай вёсачкі. Родная да рога — адкрытая кніга, якую можна чытаць бясконца. Паэтычны талент Аляксея Пысіна — талент ад Бога. Яго па эзію аб вайне прыраўнялі да прозы Васіля Быкава. Сёння імя Пысіна вучоныя, даследчыкі і літаратары ставяць побач з імёнамі Баратын скага, Цютчава, Блока, Твардоўска га, Купалы, Танка, Куляшова, Пан чанкі і іншых выдатных паэтаў. З 1941 па 1945 год Аляксей Пысін ваяваў на фронце, быў двой чы паранены. З 1946 года працаваў у раённым друку, “Магілёўскай праўдзе”. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1968 г.) за кнігу вершаў “Твае далоні”.

Ясеневы гай і Іванаў хутар

Краснаполле Расступаюцца сосны, і поле Мне прыносіць жытнёвы паклон. Добры дзень, добры дзень, Краснаполле, Салаўіны, глыбінны раён.

Край бацькоўскі, раўнінна3гарысты, Аніколі цябе не мінеш. Ты лістком, ты расінкаю чыстай І дымком сваім сэрца кранеш.

Першы помнік Леніну ў СССР Цікава, што першы помнік правадыру пралетарыята Уладзі міру Ільічу Леніну ў СССР з’явіўся ў Краснаполлі. Пра гэта ведаюць нават не ўсе жыхары райцэнтра. А было гэта ў далёкім 1922 годзе, яшчэ пры жыцці рэвалю цыянера № 1. Помнік Ільічу быў выкананы з гліны скульптарам Аляксандрам Грубе. Гэта той самы Грубе, які ў 1925 годзе стаў аўтарам мінскага помніка Леніну, устаноўленаму ў 1933 годзе перад Домам урада. Вядома, што манумент з гліны да нашага часу не захаваўся. Мы не змаглі даведацца, у якім месцы стаяла першая скульптура правадыра. Аднак помнік Леніну ў Крас наполлі ёсць. І стаіць ён зараз на галоўнай плошчы райцэнтра каля райвыканкама.

Наўрад ці ў гісторыі Беларусі ёсць такі прыклад, каб двум род ным братам было прысвоена зван не Героя Сацыялістычнай Працы. А вось Юлій Ягоравіч і Яўген Ягоравіч Жлобы маюць Зоркі Ге рояў. Працуючы ў калгасе імя Калініна, яны дабіліся высокіх па казчыкаў на вырошчванні бульбы. Было гэта ў 60—70я гады, калі вя домыя ў рэспубліцы звеннявыя ат рымлівалі з гектара па 320 і больш цэнтнераў бульбы. Дзяржава дас тойна адзначыла заслугі вядомых на ўсю краіну бульбаводаў. Зараз браты Жлобы жывуць на Краснапольшчыне, жыхары якой дагэтуль ганарацца землякаміге роямі.

У гэтых мясцінах у VI—VIII стагоддзях пасяляліся плямёны радзімічаў. У 885 годзе край радзімічаў уваходзіў у склад Кіеўскай Русі. У курганах таго часу каля вёсак Кня зеўка, Клясіна, Леніна і іншых знаходзяць каменныя малаткі, на жы, упрыгожанні, шмат іншых рэ чаў. Дырэктар гісторыкаэтнагра фічнага музея Алена Васількова расказала нам, што ў 1846 годзе мястэчка Краснаполле было прыз нана буйным гандлёварамесным цэнтрам усходняй Магілёўшчыны, куды з’язджаліся нават расійскія і ўкраінскія купцы, асабліва ў дні яр марак. Да сённяшніх дзён захаваліся такія традыцыйныя рамёствы, як ткацтва і ганчарства. Кацярына Фёдараўна Бадуно ва прадэманстравала, якія прыго жыя рэчы можна ткаць на кроснах.

Аляксей ПЫСІН

Бачу нівы, лугі і лясы я, Чую песню дзяўчат на зары. Тут гукні — адгукнецца Расія, Рэха вернецца з Краснай Гары. Помню сам, як кацілася рэха З гулам, звонам да нас напрасткі. Услед за рэхам у вёску прыехаў Першы трактар Адтуль, З3за ракі. Перасыпана гліна пяскамі, З гэтай гліны збаны — Як званы. На прасторах збанкамі3званкамі Залацістыя звоняць ільны.

13

Народны тэатр — візітная картка раёна Год яго нараджэння — 1918ы, год творчай сталасці — 1962і, калі тэ атру было прысвоена высокае званне “Народны самадзейны калектыў”. Дырэктар народнага тэатра расказвае: — За час існавання творчага калектыву ў ім былі выхаваны цудоўныя выканаўцы, якія тут атрымалі пуцёўку ў вялікае мастацтва: Людміла Раз умава, артыстка Мінскага тэатра юнага гледача, Людміла Лаўрыновіч, якая стала заслужанай артысткай Расійскай Федэрацыі, і іншыя. Ля яго вытокаў стаяў настаўнік Краснапольскай адзінай працоўнай політэхнічнай школы 2й ступені Аляксандр Грубе, вядомы потым як на родны мастак БССР. А яго памочнікамі былі браты Васіль і Андрэй Шаша левічы, якія пазней сталі вядомымі беларускімі пісьменнікамі. Многія спектаклі Краснапольскага народнага тэатра, асабліва “Ля воніха на арбіце”, “Папарацькветка”, “Трыбунал”, “Паўлінка”, “Парог”, “Вечар” і іншыя, вядомы тэатральнай грамадскасці Беларусі.

Гэтымі найпрыгажэйшымі кут камі ганарацца жыхары Красна польшчыны. Урочышча “Ясеневы гай” лічыцца ландшафтным за казнікам мясцовага значэння. Плошча — 4,3 гектара. А зна ходзіцца ён у яшчэ адным зна камітым месцы — урочышчы “Кас цёл”, што ў пойме ракі Палуж. По бач маюцца рэшткі помніка вая водзе Вялікага княства Літоўска га, які загінуў у час Грунвальд скай бітвы (1410 г.). Батанічны сад “Іванаў ху тар” у вёсцы Брылёўка — помнік прыроды мясцовага значэння. Заснаваў яго вучо ныбатанік з Расіі Іван Ізотавіч Зотаў. Ён нарадзіўся ў гэтых мясцінах і часта сюды навед ваецца. Кожнае дрэўца дзе сяцігектарнага батанічнага са ду пасаджана рукамі Івана Ізо тавіча. Тут больш за 30 відаў экзатычных дрэў з Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі.

Маладзёжны цэнтр “Міраж” Гэты незвычайны куль турны асяродак з’явіўся ў Краснаполлі зусім ня даўна. Цяпер у моладзі з’явілася магчымасць для адпачынку, творчых спраў і захапленняў. Сюды будуць пры язджаць маладзёжныя дэлегацыі з Краснагор скага раёна Браншчыны, Чачэрскага раёна Го мельшчыны, каб абмяняц ца вопытам, падзяліцца творчымі і працоўнымі да сягненнямі.

Пасляслоўе Як зазначыла нам пасля цікавага падарожжа па Краснапольшчы не намеснік райвыканкама Тамара Каваленка, у раёне не сем, а двац цаць сем цудаў. У іх пераліку — царква Дзмітрыя Растоўскага ў вёсцы Выдранка, узведзеная ў 1905 годзе, праваслаўны СвятаУспенскі храм у Краснаполлі, Палужскае вадасховішча, стаянкі людзей дзеся тага стагоддзя, старажытныя курганы і г.д. Асаблівым радком ак рэсліла Тамара Каваленка знакамітага земляка краязнаўца і літара тара Леаніда Лабаноўскага, які выдаў “Краснапольскую хроніку”. Краснапольская зямля шмат дала Бацькаўшчыне — прафесійнага рэвалюцыянера Я.Зевіна, легендарнага доменшчыка М.Кураку, пісьменнікаў А.Пысіна, А.Мрыя (Шашалевіча), С.Кухарава, М.Ткачова... А колькі талентаў у навуцы, тэхніцы, мастацтве! Гэта — членка рэспандэнт Акадэміі навук, Герой Сацыялістычнай Працы грунтаз наўца М.А.Цытовіч, членкарэспандэнт Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Ф.П.Коршунаў, кінаактрыса Н.Зорская, эстрадная спявач ка М.Пахоменка, заслужаныя артысты М.А.Багданаў, У.І.Слодкі, А.А.Яфрэменка.

● Выбіраем разам Каб прыняць удзел у вы бары цудаў нашай роднай Беларусі, проста запоўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кож наму з прапанаваных сёння цудаў Краснапольскага ра ёна. Анкету адпраўляйце на адрас рэдакцыі "Народнай газеты" з прыпіскай на кан верце "7 цудаў Беларусі". Сваё меркаванне аб праек це вы можаце выказаць так сама на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: www.ng.by.

Ваш голас вельмі важны! 7 цудаў Краснапольскага раёна

Ваша адзнака

Першы помнік Леніну ў СССР Народны тэатр Залатыя Зоркі братоў Жлобаў Ясеневы гай і Іванаў хутар Паэзія Аляксея Пысіна Маладзёжны цэнтр "Міраж" Жывыя сведкі гісторыі

У спіс цудаў Краснапольскага раёна прапаную ўключыць (чаму?) ______________________________________________________________________ ______________________________________________________________________ ______________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_________________________________________________ Адрас _______________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.

Цуды Краснапольскага раёна шукалі Мікалай ДЫМ, Аляксандр ШАБЛЮК (фота), "НГ"

Краснопольский  

Краснаполле Народны тэатр — візітная картка раёна Ваша адзнака Першы помнік Леніну ў СССР Народны тэатр Залатыя Зоркі братоў Жлобаў Ясеневы...

Read more
Read more
Similar to
Popular now
Just for you