Page 1

15

НАРОДНАЯ ГАЗЕТА _14 жніўня 2010 г., СУБОТА

Сумесны праект “Народнай газеты”, Віцебскага аблвыканкама, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Шаркоўшчынскага райвыканкама, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і рэдакцыі раённай газеты “Кліч Радзімы”.

7 ЦУДАЎ: ШАРКОЎШЧЫНСКІ РАЁН

Край брусніц Алена ПАКАЛА, “НГ” Шаркоўшчынскі раён — невялікі, але вельмі ўтульны край. Ён раскінуўся ў Дзісненскай нізіне, для якой характэрна асаблівая балоцістасць. А на балотах гэтых — вялікая колькасць дзікарослых ягад, у тым ліку брусніц. Таму нядзіўна, што тры галінкі брусніц намаляваны нават на гербе Шаркоўшчыны як яе сімвал.

Другое нараджэнне касцёла Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Германавічы пабудаваны таксама ў канцы XVIII стагоддзя на сродкі гаспадара сядзібы Шырына, толькі праз раку ад яе. Інтэр’ер аздоблены роспісамі з расліннымі маты@ вамі і лепкай. У 1940 годзе яго зачынілі і вярнулі вернікам толькі ў канцы 1980@х.

Яблыкі на снезе Жыццё за веру Блакітная драўляная Свя@ та@Успенская царква была ўзведзена ў Шаркоўшчыне ў 1912 годзе. А ў 1918@м з яе настаяцелем Кастусём Жда@ навым жорстка расправіліся бальшавікі. Ён быў вельмі па@ важаным сярод прыхаджан чалавекам. Строгі ў пытаннях веры, быў вельмі добрым і міласэрным. Святар рана згубіў жонку і застаўся з двух@ гадовым сынам на руках. Калі арыштавалі айца Канстанціна, прыхаджане спрабавалі яго выратаваць, нават прапана@ валі за яго выкуп. Але свята@ ра адвезлі ў мястэчка Дзісну, дзе прымусілі ка@ паць сабе магілу. Сведкі расказвалі, што нават калі той стаяў у ёй па по@ яс, то да апошняга спра@ баваў угаварыць сваіх канваіраў не браць на душу грэх. У адказ тыя пачалі яго жорстка збіваць, па@ куль святар не страціў прытомнасць і не ўпаў на дно ямы. І яшчэ жывога яго закідалі зямлёй.

У вёсцы Вялікія Алашкі жыў і працаваў вядомы бе@ ларускі селекцыянер@ама@ тар Іван Сікора. Шмат гадоў свайго жыцця ён прысвяціў вывядзенню гатунку яблы@ каў павышанай зімастой@ касці. На жаль, такі гатунак быў выведзены толькі пасля яго смерці. Але названы ён у гонар селекцыянера — “Па@ мяць Сікоры”. Зараз у яго доме размясціўся музей, а ў вёсцы Малыя Алашкі пра@ водзіцца штогадовы фесты@ валь “Яблычны Спас — уся@ му час”. Ладзіцца ён ме@ навіта ў жніўні, калі на@ р а д з і ў с я Сікора.

Касцёл, які не бяруць бомбы 250@гадовы касцёл Св. Міхаіла Архангела ў Лужках пабуда@ ваны ў стылі віленскага барока. Кажуць, што ў часы Вялікай Ай@ чыннай вайны ля сцен касцёла ўпала некалькі авіябомб, але ніводная з іх дзіўным чынам не выбухнула. Самі Лужкі на праця@ гу двухсот гадоў належалі Сапегам, потым пераходзілі з рук у рукі, пакуль не сталі ўласнасцю кастэляна берасцейскага і по@ лацкага Валяр’яна Жабы. Ён зрабіў іх цэнтрам рамёстваў усёй акругі і дамогся для вёскі статуса мястэчка.

Ход пад ракой Сядзібу Германавічы ў 1782 годзе памешчык Ігнат Зарыні@ Шырын набыў у графа Гільзэна. Напрыканцы XVIII стагоддзя на беразе Дзісны ў Германавічах пабудавалі дом ў стылі класіцыз@ му і парк. Цяпер у гэтым будынку размясціўся музей мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча. Ходзяць чуткі, што сядзібу і касцёл, якія стаяць па розныя бакі ракі, звязвае падземны ход. Але пакуль што нікому не пашчасціла яго знайсці.

● Выбіраем разам

Германскія карані Гэтымі землямі валодалі магнацкія роды ВКЛ — Сапегі, Жабы, а апошнімі былі Плятэ@ ры. Іх сядзіба захавалася да нашых часоў у вёсцы Га@ радзец. Паходжанне гэтага аднаго з самых магутных ро@ даў у ВКЛ звязана з сярэдне@ вяковай Германіяй. Сярод іх былі мецэнаты, ваяводы, пас@ лы, палітыкі і вучоныя. Дарэ@ чы, згодна з дадзенымі археа@ лагічных раскопак, менавіта ў вёсцы Гарадзец былі знойдзе@ ны першыя паселішчы людзей у Шаркоўшчынскім краі ў X— XII стагоддзях.

Шалёны камень Ледавік, які рухаўся са Скандынавіі на поўдзень, раструшчваючы абломкі скал, прынёс на тэрыторыю Шар@ коўшчынскага раёна шмат ва@ луноў. Лічыцца, што яны з’явіліся тут не менш як 15— 20 тысяч гадоў таму. Самы вялікі знаходзіцца за 29 кіла@ метраў ад Шаркоўшчыны, ка@ ля вёскі Дубоўка. Таму назвалі яго Дубоўскі валун. Ёсць на Шаркоўшчыне і свой лячэбны камень. Яго знайшлі каля вёскі Грыдзюшкі Малыя. У народзе яго завуць шалёны. Існуе легенда, што жыла ў той вёсцы шмат гадоў таму адна звар’яцелая жанчы@ на. Яна хадзіла ад вёскі да вёскі: нехта пакорміць яе, нех@ та адзенне дасць... І вось ад@ нойчы вярталася яна ў вёску, стамілася, прысела адпачыць на камень, які ляжаў на ўскрайку дарогі. І прыснула на ім. А калі раніцай прачнулася, усе заўважылі, што да яе вяр@ нуліся і розум, і памяць. Зараз да лячэбнага каменя людзі прыходзяць лячыць хворыя суставы і суцішыць боль. Ціка@ ва, што ад гэтага каменя ідзе цяпло. Ён нават у маразы не бывае халодны. Зараз гэты валун знаходзіцца каля музея мастацтва і этнаграфіі ў Гер@ манавічах.

Ваш голас вельмі важны!

Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары 7 цудаў Ваша цудаў нашай роднай Шаркоўшчынскага раёна адзнака Беларусі, проста запоўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожнаму з прапанаваных сёння цудаў Шаркоўшчынскага раёна. Анкеты адпраўляйце на адрас рэдакцыі “Народнай газеты” з прыпіскай на канверце “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выказаць на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: www.ng.by

У спіс цудаў Шаркоўшчынскага раёна прапаную ўключыць (чаму?) _____________________________________________________________________ _____________________________________________________________________ __________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.

Фота з Шаркоўшчынскага архіва райвыканкама

Шарковщинский  

7 цудаў Шаркоўшчынскага раёна Жыццё за веру Ход пад ракой Касцёл, які не бяруць бомбы Яблыкі на снезе Германскія карані Алена ПАКАЛА, “НГ” Ф...

Read more
Read more
Similar to
Popular now
Just for you