Page 1

7 ЦУДАЎ: ПІНСК

НАРОДНАЯ ГАЗЕТА _17 сакавіка 2010 г., СЕРАДА

Сумесны праект “Народнай газеты”, Брэсцкага аблвыканкама, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Пінскага гарвыканкама, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і рэдакцыі пінскай раённай газеты “Пінскі веснік”

Узгадваючы першы ўспамін аб Пінску, пінчукі не прамінуць удакладніць, што ў гэтым сэнсе ён старэйшы за Маскву ажно на 50 гадоў. Так так, сённяшні берасцейскі райцэнтр — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі — упершыню ўзгадваецца ў старажытнарускім летапісе “Аповесць мінулых гадоў” 5 лістапада 1097 года як адно з тураўскіх уладанняў вялікага кіеўскага князя Святаполка Ізяславіча. Першапасяленцы дрыгавічы, якія атабарыліся ў месцы, дзе зліваюцца Піна і Прыпяць, на стагоддзі прадвызначылі лёс Пінска. Пад сценамі горада, які напрыканцы ХII стагоддзя стаў сталіцай асобнага княства, пралягаў важны гандлёвы шлях, што звязваў Кіеў і Тураў з Валынню, Польшчай і Балтыкай, — адзін з маршрутаў гандлёвага шляху “з варагаў у грэкі”. Пінск сёння — сапраўдны горад помнік. У яго абліччы — загадкавасць і чароўнасць, дзіўны шарм даўніны. Ці не за гэты шарм Уладзімір Караткевіч называў Пінск “Горадам з вялікай літары”.

з вялікай літары Патрыярх пінскіх муроў Самы стары будынак Пінска — езуіцкі калегіум — уражвае сваёй велічнасцю. Ён захаваўся ад грандыёзнага кляштарнага комплексу, першы камень у падмурак якога ў 1636 годзе пак лаў канцлер вялікі літоўскі, староста віленскі і пінскі Альбрэхт Станіслаў Радзівіл. На працягу трох стагоддзяў гэты велічны храм быў сімвалам Пінска. Ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім не існавала збудавання, роўнага па маштабе пінскаму касцёлу cвятога Станіслава. Аб’ём будынка складаў 40 тысяч м3, кры жы ззялі на вышыні сучасных 9павярховых дамоў. Абгарэлы падчас Другой сусветнай вайны, з паўразбуранай вежай, цу доўны шэдэўр архітэктуры барока ў жніўні 1953 года быў узар ваны. Страту гэтага помніка для Палесся спецыялісты па раўноўваюць са знішчэннем храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве. Сёння ў сценах калегіума месціцца музей Беларускага Палесся, які за сваю 80гадовую гісторыю сабраў 76 тысяч экспанатаў — ад костак маманта і валасатага насарога, якія насялялі Палессе ў каменным веку, да драўлянага ровара, што змайстраваў паляшук з вёскі Багданаўка Васіль Іллючык. Карцінную галерэю музея называюць палескай Траццякоўкай. Сярод амаль дзвюх тысяч карцін — палотны Айвазоўскага, Васняцова, Пярова, Паленава, Шышкіна, партрэты асоб, якія маюць дачыненне да гісторыі Палесся, з калекцыі князёў Радзівілаў.

Шэсць стагоддзяў палескіх францысканцаў Пад’язджаючы да Пінска з боку Століна ў добрае надвор’е, за шмат кіламетраў заўважыш стромкі чарапічны дах і скіраваную ў неба званіцу, якія належаць найстаражытнай пінскай святыні, аднаму з сімвалаў горада — былому францысканскаму, а цяпер касцёлу Успен ня Прасвятой Дзевы Марыі. Францысканцы былі першым каталіцкім ордэнам, які з’явіўся ў самым цэнтры пра васлаўнага Палесся больш за шэсць стагоддзяў таму. Новы мурава ны касцёл асвяцілі ў 1730 годзе (дагэтуль збудаванне было драўляным). У яго ным абліччы злучыліся сярэднявечная магут насць з мудрагелістас цю барока. Інтэр’ер здзіўляе велічнасцю і багаццем убранства. Сапраўдны цуд — кляштарны амбон, аз доблены больш як 70 драўлянымі скульпту рамі, пакрытымі ліставым золатам. Яшчэ адна аздоба касцёла — непаўторнае па латно Альфрэда Ромера “Пінская Мадонна” ХІХ стагоддзя. Так ах рысцілі яе невыпадкова — правобразам была гараджанка. У свой час карціну хацелі забраць для экспазіцыі ў Эрмітаж, але настаяцель хра ма Казімір Свёнтак не дазволіў, нягледзячы нават на тое, што ўзамен абяцалі рэстаўраваць касцёл. Агульную атмасферу ўрачыстасці пад час набажэнстваў падтрымліваюць гукі аргана. (З канцэртамі тут выс тупаюць таксама вядомыя арганісты з Беларусі, Польшчы, іншых краін.) Арган быў сканструяваны ў 30я гады ХІХ стагоддзя. Больш на Беларусі такіх старажытных і дзеючых няма. А па гуку пінскі арган — сапраўдны цар музыкі.

● Выбіраем разам Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары цудаў нашай роднай Беларусі, проста запоўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожнаму з прапанаваных сёння цудаў Пінска. Анкеты адпраўляйце на адрас рэдакцыі “Народнай газеты” з прыпіскай на канверце “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выказаць на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: www.ng.by

Ваш голас вельмі важны! 7 цудаў Пінска

Ваша адзнака

Касцёл Успення Прасвятой Дзевы Марыі Езуіцкі калегіум СвятаВарварынская царква Палац Бутрымовіча ДняпроўскаБугскі і Агінскі каналы Касцёл Карла Барамея Каманда “Аўтамабіліст” па мотаболу

У спіс цудаў Пінска прапаную ўключыць (чаму?) ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.

14

Сталіца мотабола Не ўсе ведаюць, але гэта так: мотабол Беларусі нарадзіўся менавіта ў Пінску. Сённяшняя спартыўная візітоўка горада — каманда “Аўтамабіліст” адсвят кавала свой 30гадовы юбілей. З году ў год пінчукі станавіліся чэмпіёнамі Беларусі, СССР, ула дальнікамі кубка, прызёрамі чэмпіянату Усходнееўрапейс кай лігі, пераможцамі розных міжнародных турніраў. На рахун ку лепшага снайпера каманды Антона Уласаўца, 14разовага чэмпіёна Беларусі, лепшага бамбардзіра чэмпіянатаў Еўро пы, больш за 2000 забітых мячоў.

Праваслаўны храм з каталіцкімі каранямі На працягу амаль 180 гадоў у будні і святы збірае вернікаў у сваіх сценах ста рэйшы праваслаўны храм Пінска — СвятаВарварынская царква. Здзіўляе незвычайная архітэктура гэтага збудавання — няўдалая спроба знітаваць у адзінае каталіцкія і правас лаўныя элементы. Зрэшты, нез вычайны і лёс гэтага муравана га храма. У 1705 годзе вялікі гетман літоўскі князь Міхал Вішнявецкі і яго жонка Кацяры на заснавалі каталіцкі манастыр ксяндзоўбернардзінцаў. Кляш тар доўгі час быў драўляным, потым ён перайшоў да правас лаўнага прыходу. Храм пераас вяцілі ў гонар Святой вялікаму чаніцы Варвары. Яго перабудо ва была не лепшай спробай архітэктурнага майстэрства. Інтэр’ер самой царквы надзвычай багаты. А найга лоўнейшы рарытэт храма — створаны на мяжы ХV і ХVI ста годдзяў абраз Маці Божай Адзігітрыі Іерусалімскай, пак ланіцца якой ідуць многія пака ленні гараджан.

Франт на вёсцы Быў час, калі з набярэжнай Піны адкрываўся від на прыгожы белы будынак з калонамі, ад высокага цокаля якога кіраваліся ў бок ракі ад разу пяць ганкаў. У ХІХ стагоддзі вядомы польскі пісьменнік Юзаф Кра шэўскі назваў гэты палац “франтам на вёсцы”. Гэта быў першы такі шы коўны цагляны будынак у Пінску, не лічачы культавых пабудоў, і ўвай шоў у гісторыю як пінскі “мур”, ужо ў наш час стаў называцца па прозвішчы першага гаспадара — палац Бутрымовіча. У 1784—1790 гг. ён быў узведзены для гарадскога суддзі і падстаросты пінскага Матэ вуша Бутрымовіча, які праславіўся сваёй грамадскапалітычнай і гас падарчай дзейнасцю. Дарэчы, першы камень у яго падмурак паклаў апошні польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Пасля вызвалення горада ад фашысцкіх акупантаў палац доўгі час выкарыстоўваўся як памяшканне для друкарні, потым — як кінатэатр, Дом піянераў. Больш за паўтара стагоддзя ніхто не здагадваўся, што стаіць будынак на крыніцах, вада якіх паспяхова адводзіцца простай і ў той жа час унікальнай дрэнажнай сістэмай. Здагадаліся, калі пачалі бу даваць побач гасцініцу “Прыпяць” і сістэму парушылі. Да таго ж гасцініца каменнай сцяной адгарадзіла палац ад ракі. Не адно дзесяцігоддзе рэстаўратары змагаліся за жыццё палаца Бутрымовіча. І нарэшце летась да параднага ганка пінскага “мура”, нібы стагоддзі таму, пацягнуліся ўрачыстыя працэсіі — тут, у цяпе рашнім загсе, благаслаўляюцца на шчаслівае сямейнае жыццё мала дыя пінчукі. Асобны пакой прысвечаны першаму гаспадару маёнтка Матэвушу Бутрымовічу.

Каштанавы водар і подых ракі Абышоўшы стары горад, варта падняцца на борт прагулачнага цеп лахода, які ў цёплы сезон курсіруе па Піне і Прыпяці, і прайсці на ім уз доўж залатых пляжаў ды цяністай каланады ліп і каштанаў на гарадской набярэжнай, захапляючыся самай прыгожай паўднёвай панарамай го рада, у якую ўпісаліся сілуэты пінскіх святыняў і ўзняты на п’едэстал баявы карабель, сімвал мужнасці і гераізму маракоўдняпроўцаў — удзельнікаў вызваленчага дэсанту ў ліпені 1944 года. Сваю набярэж ную, якая шмат чаго бачыла на сваім вяку, пінчукі небеспадстаўна лічаць жамчужынай горада. Стварэнне ДняпроўскаБугскага і Агінскага каналаў дало яшчэ большы штуршок развіццю гандлю ў другой палове ХІХ стагоддзя. Як пісалі сучаснікі, у перыяд навігацыі праз Пінск цягнулася бясконцая колькасць параходаў, плытоў. Узведзеная ў 1948 годзе на энтузіязме патрыятычна настроенай моладзі набярэжная стала своеасаблівай візітоўкай горада і месцам творчага натхнення многіх мастакоў і паэтаў, якое ўтварае незвычайны водар квітнеючых каштанаў, настоены на прахалодным подыху Піны.

Прытулак манахаў камуністаў Успаміны пра італьянскі ор дэн “Ксяндзоў свецкіх, што жылі камунай”, які даў жыццё яшчэ ад ной славутасці Пінска — касцёлу Карла Барамея, амаль немагчы ма было адшукаць у даведніках савецкай эпохі. Адна з назваў яго прадстаўнікоў — “манахіка муністы” — міжволі кідала цень на адзіную партыю савецкага грамадства. Між тым пінскі кляш тар камуністаў быў адзіным ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім. Манахікамуністы жылі абшчы най, мелі агульную касу, у сваіх семінарыях рыхтавалі моладзь да працы на духоўнай ніве. Кляштар перажыў войны, але звонку застаўся амаль што такім, як і быў раней. У 60я гады мінулага стагоддзя храм зак рылі. Будынак прыходзіў у за пусценне. Каб уратаваць унікальны помнік архітэктуры, мясцовыя ўлады вырашылі яго рэстаўраваць. У 1992 годзе бы лая святыня зазіхацела вітра жамі вокнаў і напоўнілася ча роўнымі гукамі аргана — тут адкрылася канцэртная зала.


15

НАРОДНАЯ ГАЗЕТА _17 сакавіка 2010 г., СЕРАДА

Сумесны праект “Народнай газеты”, Пінскага аблвыканкама, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Пінскага райвыканкама, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і рэдакцыі пінскай раённай газеты “Полесская правда”

7 ЦУДАЎ: ПІНСКІ РАЁН

Жамчужына

беларускага Палесся Жамчужынай Палесся, нават сэрцам яго здавён ахрысцілі Піншчыну — самабытны і гасцінны край на поўдні Беларусі. Пінчукі кажуць, што гэта найутульнейшы ды найпрыгажэйшы куточак зямлі. І наўрад ці памыляюцца. Пінскія балоты сёння неацэнны здабытак рэгіёна. Дзеля іх сюды прыязджаюць вучоныя і аматары прыроды з усяго свету, каб пазнаёміцца з унікальнымі прадстаўнікамі флоры і фауны, якія не маюць аналагаў у іншых еўрапейскіх краінах. У вёсачках тут захаваліся народныя традыцыі і старажытныя абрады, рамёствы продкаў. Тут і цяпер жыве каларытная паляшуцкая мова, песні на якой здаюцца асабліва мілагучнымі.

Заступніца палешукоў

Мора цюльпанаў... над галавой

Нашчадкам — ад пінскай шляхты Галоўная аздоба Мест кавічаў, якія адлічваюць сваю гісторыю з ХV стагоддзя, — СвятаТраецкая царква, адзін з найстарэйшых помнікаў драўлянага дойлідства на Піншчыне. У ХІХ стагоддзі вёску засяляла пінская шлях та. Дык вось на ахвяраванні Васіля Качаноўскага, Адама Зашчынскага і Пацея Дама ноўскага ў 1875 годзе і быў пабудаваны гэты прыгожы храм са стром кай званіцай, што ўпіраецца сваім вострым шпілем у самае неба. Фа сад багата насычаны разным дэкорам. Тут цесна перапляліся формы класіцызму і рэтраспектыўнарускага стылю. Падчас Першай сусветнай вайны Месткавічы апынуліся на лініі фронту. Пра тыя часы нагадвае магутны дот акурат за царкоўнай ага роджай. Амаль 100 гадоў таму ён трымаў пад кантролем перакрыжа ванне пяці палескіх дарог, якія сыходзіліся ля сцен храма.

Чаравічак багіні Венеры Сімпатычную палескую вёсачку Ізін ведаюць да лёка за межамі Піншчыны па аднайменным ба танічным заказніку, што раскінуўся побач. Ду боваграбавыя лясы, саснякі, беразнякі, ба лоты. Тут насамрэч нейкім дзіўным чынам за хаваліся рэліктавыя прадстаўнікі флоры, якія раслі на Палессі яшчэ ў эпоху мамантаў. Ме навіта тут сустрэнеш незвычайную, проста фантастычную кветачку — венерын ча равічак. Незвычайна прыгожыя лясныя лужкі падчас цвіцення венерыных чаравічкаў. Яркая зеляніна буйных лістоў, вялікія, арыгінальныя па афарбоўцы і форме кветкі. Адзін з ніжніх пялёсткаў мае своеасаблівую напухлую форму, чымсьці і сапраўды нагадваючы вытанчаны туфлік. Венерын чаравічак занесены ў Чырвоную кнігу Бе ларусі і сустракаецца зараз толькі на ахоўваемых тэрыторыях.

Вёска Парэчча колісь належа ла старажытнаму роду Скірмун таў — прамыслоўцаў, дзяржаўных дзеячаў, знаўцаў культуры. У ХІХ стагоддзі Раманам Скірмунтам тут была пабудавана вялікая су конная фабрыка, усю тэхналогію для якой распрацаваў сам гаспа дар — аж да высадкі адзінай па тым часе ў Расійскай імперыі плантацыі варсавальных шышак. А яшчэ тут быў закладзены цу доўны парк, дзе поруч з палескімі дубамі, якім зараз па 100—160 га доў, і сёння растуць рэдкія экзоты. І самы ўнікальны сярод іх — цюль панавае дрэва, адно з найпрыга жэйшых і найвялікшых дрэў Паўночнай Амерыкі. Хараство яго падчас цвіцення не перадаць сло вамі. Цудоўныя жоўтазялёныя кветкі зусім падобныя да “зямных” цюльпанаў. Зрэшты, нават калі яно не цвіце, нельга адарваць во ка ад незвычайнай прыгажосці лістоты. Уздоўж дарогі да фабрыкі Раман Скірмунт пасадзіў шэсць цюльпанавых дрэў. Сёння на тэ рыторыі помніка прыроды рэс публіканскага значэння “Парк “Парэчча” захавалася толькі адно.

Па вобразу французскага Версаля “Гэта нешта незвычайнае... Парк па будаваны па вобразу французскага Версаля” — так вядомы рускі гісторык Бранеўскі пісаў пра парк у вёсцы Ду бае, наведаўшы яго ў 1810 годзе. Дзесяткі розных парод дрэваў і экза тычных кустоў былі завезены ў Дубае з розных краін свету яшчэ напрыканцы ХV ста годдзя і з таго часу прыцягвалі ўвагу ванд роўнікаў, мастакоў, батанікаў, прадстаўнікоў іншых навук. У 1784 годзе тут прымалі караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які наведаў Піншчыну з прычыны адкрыцця Каралеўскага (Дняпроўска Бугскага) канала. Аснову кампазіцыі парку складае водная сістэма, аналагаў якой няма ў Беларусі. Яна мае строга сіметрычнае рашэнне і складаецца з прамалінейных каналаў, чатырох вадаёмаў у выглядзе прамавугольнікаў і цэнтральнага круглага. Апярэзвае парк перыфе рыйны канал. Папярочныя ж падзяляюць яго на шэсць баскетаў, раз мешчаных сіметрычна асноўнай восі. Мінула больш за 200 гадоў з часу будаўніцтва воднай сістэмы, але яе берагі захавалі прамалінейнасць, выразнасць канфігурацыі. Праўда, апошнім часам вадаёмы тут значна абмялелі, паабрасталі дрэвамі і кустамі, але ў цэлым сістэма досыць добра захавалася і можа быць без асаблівых цяжкасцей адноўлена.

Вялікі Пінскі канал На старым тракце, які з паўночнага захаду ўздоўж Ясельды вядзе да Пінска, вам трапіцца вёска Мерчыцы. Каля яе, ад Ясельды, адной з прыгажэйшых палескіх рэчак, бярэ свой пачатак славуты Агінскі ка нал — справа ўсяго жыцця гетмана Міхала Казіміра Агінскага. Ідэя аб’яднаць Ясельду і Шчару, каб звязаць басейны Прыпяці і Нёмана, а Палессе — край непраходных балотаў — з портамі Балтыйскага і Чорнага мораў, належыць адметнаму гаспадарчаму дзеячу Рэчы Паспалітай падстаросту Пінскаму Матэушу Бутрымовічу. Будаўніцтва канала, які яшчэ называлі Вялікім Пінскім, Целя ханскім, а таксама “портам Агінскага”, пачалося ў 1765 годзе, а за вяршылася ў 1786м. Сёння замшэлыя доты ўздоўж берагоў нагад ваюць, што ў Першую сусветную вайну канал апынуўся ў зоне баявых дзеянняў. Поўнасцю ён быў адноўле ны ў 1928 годзе. З пачаткам навігацыі ад Целяханаў да Слоніма цягнуліся чароды плытоў. З Пінска па вод най артэрыі курсіраваў калёсны параход “Секунда”. Ёсць спадзяванне, што Агінскі канал набудзе новае жыццё яшчэ пры нашым жыцці і памяці, і пінчукі зноў паедуць на белым караблі да Чорнага мора.

Адзіны на Піншчыне га радскі пасёлак Лагішын месціцца па дарозе з Іва цэвічаў на Пінск. Вы прос та не зможаце не пры пыніцца ў цэнтры па селішча, дзе поруч купа ламі ўзносяцца ў неба — нібы спаборнічаюць у сва ёй прыгажосці — белака менная праваслаўная Спа саПраабражэнская царк ва і чырвоны каталіцкі касцёл свя тых Пятра і Паўла. А людзі тут жы вуць у поўным суладдзі — і правас лаўныя, і каталікі. І аднолькава ша нуюць агульную заступніцу — Маці Божую Лагішынскую, якая вось ужо больш за 300 гадоў ахінае палешу коў сваёй міласцю. Цудадзейны аб раз, які мае сваю гісторыю, за хоўваецца сёння ў алтары касцёла.

Жывой вады крыніца Крыніца каля вёскі Ахова — адна са славутасцей наваколля. Вада яе лічыцца гаючай і нават святой. Каб пазбавіцца ад хвароб, сюды прыязджаюць людзі з роз ных куткоў Беларусі. Старажылы ўзгадваюць, што чысцюткая ха лодная вада тут біла зпад зямлі заўжды. Прынамсі, дзед ветэрана Вялікай Айчыннай Васіля Гаўры лавіча Казака, які пражыў у Ахове сто гадоў, распавядаў унуку, што яшчэ пры царскай Расіі крыніца была дагледжанай і добраўпарад каванай. Дый сам Васіль Гаўры лавіч памятае, што да вайны ста ялі на гэтым месцы дзве каплічкі — каталіцкая і праваслаўная. Збу даванні вайну не перажылі, а крынічка захавалася. Напрыкан цы 80х гадоў мінулага стагоддзя грамадою над ёй адбудавалі пра васлаўную капліцу, абставілі аб разамі. Тут захоўваецца і стары чыгунны крыж, які выаралі ў полі. Мясцовы святар айцец Мікалай па даўняй вясковай традыцыі на свята Макавея асвячае ў крыніцы ваду.

● Выбіраем разам Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары цудаў нашай роднай Беларусі, проста запоўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожнаму з прапанаваных сёння цудаў Пінскага раёна. Анкеты адпраўляйце на адрас рэдакцыі “Народнай газеты” з прыпіскай на канверце “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выказаць на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: www.ng.by

Ваш голас вельмі важны! 7 цудаў Пінскага раёна

Ваша адзнака

Праваслаўная СпасаПраабра жэнская царква і каталіцкі кас цёл святых Пятра і Паўла Агінскі канал Парк у вёсцы Дубае “Парк “Парэчча” СвятаТраецкая царква Крыніца каля вёскі Ахова Батанічны заказнік “Ізін”

У спіс цудаў Пінскага раёна прапаную ўключыць (чаму?) ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.

Матэрыялы падрыхтавала Ірына АРЛОВА “НГ”

Пинский  

Шэсць стагоддзяў палескіх францысканцаў Каштанавы водар і подых ракі Сталіца мотабола Патрыярх пінскіх муроў Тэлефон_________________ Чытач...