Page 1

7 ЦУДАЎ: ВІЛЕЙСКІ РАЁН Сумесны праект "Народнай газеты", Мінскага аблвыканкама, Вілейскага райвыканкама і рэдакцыі вілейскай раённай газеты ”Шлях Перамогі”

15

Залаты колас у блакіце Вяллі Круіз на хвалях часу ў кампаніі вяльможных паноў ● Вілейка

● Ад вытокаў да вусця Віліі

Лысіна Паца

Вандроўка з русалкамі 1857 год... Граф Канстанцін Тышкевіч на чале флатыліі пачаў экспедыцыю ад вытокаў Віліі, якую ў беларускім народзе ласкава на' зываюць Вяллёй, да вусця ракі, дзе яна вядома ўжо ў літоўскім гучанні — Нярыс. Абмываючы Стары го' рад Каўнаса, Нярыс злучаецца з яшчэ адной вялікай ракой дзвюх краін — бацькам'Нёманам. Тыш' кевіч у выніку вандроўкі напісаў фундаментальную манаграфію “Вілія і яе берагі”.

5 жніўня 2009 г., СЕРАДА

Праз сто пяцьдзесят год пасля экспедыцыі графа яна паўтарыла' ся — сіламі энтузіястаў і мясцовых улад Беларусі і Літвы. Падарожжа на хвалях расцягнулася з 1 чэрвеня па 3 ліпеня 2007 года. Дарэчы, Канстанцін Тышкевіч разам са сваім братам Яўстахам праславіліся яшчэ і як стваральнікі першых музеяў старажытнасцей у Беларусі і Літве — Лагойскага і Віленскага. Экспедыцыя ўздоўж Віліі таксама мела навуковы змест: і ў XIX, і ў XXI стагоддзі на чоўнах плылі краязнаўцы. Спыняючыся на берагах, яны запісвалі народныя песні, замалёўвалі і фатаграфавалі гарадзішчы, храмы. Кажуць, уначы некаторыя фантазёры нават ба' чылі русалак... Праз 150 год пасля экспедыF цыі Тышкевіча землякі не толькі паўтарылі яе маршрут, але і адзначылі падзею памятF ным знакам

У кожнай эпохі свае героі

● Буцькі — Вілейка

След Пілсудскага Для адных ён жорсткі дыктатар, для іншых — дбайны кіраўнік. По' стаць Юзафа Пілсудскага дагэтуль выклікае многа спрэчак у грамад' стве. Але факт ёсць факт: Заходняя Беларусь, і Вілейшчына ў тым ліку, якія належалі Польшчы да 1939 го' да, жылі па законах “пана на' чальніка дзяржавы”, як называлі Пілсудскага ў тыя часы. У 1935 годзе побач са школай у вёсцы Буцькі з’явіўся мемарыяльны ка' мень у гонар палітычнага дзеяча. Калі ў 1939 годзе прыйшла Савец' кая ўлада, камень вывезлі на поле за вёску. Цяпер гэта якая'ніякая гісторыя. Краязнаўцы знайшлі па' мятны знак і перавезлі ў райцэнтр. Хай будзе людзям напамін пра складаны перыяд ХХ стагоддзя.

У водах Віліі ляжыць незвычай' ны валун. Людзі празвалі яго “Лысінай Паца”. У 1676 годзе канцлер Кшыштаф Пац атрымаў Вілейку ад караля Яна Сабескага ў пажыццёвае валоданне за заслугі перад Рэччу Паспалітай. Пад ула' дай гэтага роду мястэчка зна' ходзілася да 1773 года. За ста' годдзе ў народзе нарадзіліся легенды пра мясцовых паноў. Па' водле адной з іх, як расказаў кра' язнавец Анатоль Рогач, Пац вы'

Звілістая Вілія

Больш за чвэрць стагоддзя таму ён пакінуў сталіцу і перабраўся ў вёску. Ну хіба не дзівак? Але ж не — падзвіжнік. Мастак Барыс Цітовіч першы ў нашай краіне падняў з нябыту тэму ахвяр Першай сусветнай вайны. Бо лінія нямецка'расійскага фронту той планетарнай бойні пралягала ў тым ліку і па Вілейшчыне. Гінулі жаўнеры і салдаты роз' ных армій і нацыянальнасцей. На могілках рускіх вайскоўцаў Цітовіч пачаў ствараць мемарыял. Ле' тась, 11 лістапада, у 90'ю гадавіну заканчэння вай' ны, тут з’явілася капліца. А тым часам у сядзібу апантанага рупліўца прыходзяць лісты з усёй бы' лой Расійскай імперыі. Так'так, менавіта ў такім ракурсе трэба разглядаць маштаб дзейнасці спа' дара Цітовіча. Бо садаты, што ляжаць у беларускай зямлі пад надмагільнымі крыжамі, пакрытымі вілейскім мохам, прызываліся сюды змагацца за цара, радзіму і з Грузіі, і з Сібіры. У савецкі перыяд пра лёс гэтых няшчасных мала хто ўспамінаў. Але ж прыйшоў новы час — эпоха людскасці. Цітовіч — адзін з выдатных Людзей.

● Касута У наступным годзе ва Украіне адбудзецца вялікае свята — 300'годдзе першай Канстытуцыі. Яе для Запарожскага войска склаў Піліп Орлік, гет' ман, спадкаемца знакамітага Мазепы. Родам жа Орлік з вёскі Касута, дзе з’явіўся на свет у 1672 годзе. Пра гэта ўжо сведчыць памятны знак ля Свята'Петрапаўлаўскай царквы. Праўда, гетман быў не зусім беларус, а толькі напалову. Сцяпан Орлік, ягоны бацька — чэх, які эмігрыраваў у наш край, а вось маці Ірэна Малахоўская — тутэйшая, з праваслаўнай шляхецкай сям’і. Пасля вучобы ў Кіеве Піліп назаўсёды застаўся ва Украіне, якая стала для яго другой радзімай. А памёр у Ясах, на тэрыторыі Малдовы, у 1741 годзе. Ну а сучасная Касута стала яшчэ адным цэн' трам беларуска'ўкраінскага яднання: тут прадстаўнікі пасольства Украіны, Вілейскага райвыканкама, Нацыянальнай акадэміі на' вук праводзяць навуковыя канферэнцыі. Нацыянальны банк Украіны “адзначыў” гетF манаFбеларуса юбілейнай манетай

● Вілейскае вадасховішча

Мора вады Хаця Вілейшчына не край блакітных азёр, але многа тут звязана з вадой. Што не павінна дзівіць: аква — віта, вада — жыццё, як казалі старажытныя рымляне. Вілейскае вадасховішча — са' мы вялікі штучны вадаём краіны. Створанае ў 1976 годзе “мора” схавала пад сабой 65 квадратных кіламетраў ніў, расцягнуўшыся на 27 кіламе' траў удоўжкі. Глыбіня яго дасягае 14 метраў. Ця' пер тут курорт мясцо' вага значэння: пакуль лета — так цудоўна купацца ды загараць на беразе!

● Заброддзе

Барыс Цітовіч

Местачковая класіка Вілейкі: касцёл, царква, плошча з Ленінам, а далей — бязмежныя палі ды дрымучыя лясы

Ще не вмерла Україна!

ходзіў са свайго палаца і папя' рэджваў купцоў, якія праплывалі міма яго дома, пра небяспеку — вялізны камень пасярод ракі. З'за таго, што па форме валун нагад' ваў лысую галаву магната, вос' трыя языкі прыдумалі глыбе жар' тоўную мянушку. На месцы сядзібы Паца цяпер гарадскі парк, а колішні бурлівы рух плытоў па Віліі — ужо амаль легенда. Цяпер тут цішыня ды гладзь... Толькі плыт з залатым коласам замест ветразя на гербе горада, дараваным расійскай імператрыцай Кацяры' най ІІ, нагадвае пра эпоху вялікага суднаходства па вялікай рацэ.

Прытулілася да дрэў у задуменні латыгальская цэркаўка...

● Латыгаль

Царкоўны саюз “Яна праваслаўная, я — каталік...” — спявае бард Віктар Шалкевіч, апісваючы звычайную беларускую гісто' рыю, калі ў хрысціянскай сям’і муж моліцца па'польску, а жонка на царкоўнаславянскай, і ўсе — аднаму Богу. А не' калі была яшчэ адна канфесія, “прамежкавая” — грэка'ка' таліцкая, або уніяцкая. Рэлігійная плынь, якая існавала на нашых землях з канца XVI да пачатку XIX стагоддзя, спра' бавала аб’яднаць пад адным крыжам усіх тутэйшых хрысціян. Напамінам пра гэта засталася уніяцкая цэркаўка ў вёсцы з балтыйскай — хіба не дзіва? — назвай Латыгаль. Цяпер храм належыць Беларускай праваслаўнай царкве, але ў сваім архітэктурным абліччы захоўвае памяць пра пакручастыя сцежкі рэлігійнай гісторыі Айчыны. З пачатку XVIII стагоддзя стаіць драўляны будынак, нібы не было ні войнаў, ні рэвалюцый. Ціха гучаць малітвы, трымцяць агеньчыкі свечак... На Беларусі Бог жыве... Паэзія стыхіі

Барыс ЦІТОВІЧ: “Ніхто не забыты”

● Выбіраем разам Дарагія чытачы! Бярыце ўдзел у праек' це “7 цудаў”, галасуйце за прапанаваныя дзівосы. Гэ' та проста: запоўніце анке' ту і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожна' му з прапанаваных цудаў Вілейскага раёна. Анкеты адпраўляйце на адрас рэдакцыі “НГ” з прыпіскай “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выказаць і на сай' це www.ng.by

Ваш голас вельмі важны! 7 цудаў Вілейскага раёна

Ваша адзнака

Экспедыцыя Тышкевіча Лысіна Паца Камень Пілсудскага Піліп Орлік Барыс Цітовіч Латыгальскі храм Вілейскае мора

У спіс цудаў Вілейскага раёна прапаную ўключыць (чаму)? ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.

Віктар КОРБУТ, “НГ”. Фота Максіма ПРУПАСА, “НГ”, Уладзіміра БАГДАНАВА і Сяргея ПЛЫТКЕВІЧА

Вилейский  

●Вілейскае вадасховішча ●Вілейка ●Буцькі — Вілейка ●Ад вытокаў да вусця Віліі Круіз на хвалях часу ў кампаніі вяльможных паноў ● Выбіраем ра...