Issuu on Google+

15

7 ЦУДАЎ: ЛЮБАНСКІ РАЁН

НАРОДНАЯ ГАЗЕТА _20 студзеня 2010 г., СЕРАДА

Сумесны праект “Народнай газеты”, Мінскага аблвыканкама, Любанскага райвыканкама, раённага аддзялення РГА “Белая Русь” і раённай газеты “Голас Любаншчыны”

Уладзімір БЫЧЭНЯ, “НГ”

Над ракой Арэсай Янку Купалу так узрушылі, здзівілі справы, працавітасць, вера ў будучыню любанскіх пераўтваральнікаў балот, што ён прысвяціў ім паэму

Любань... Мілагучная, ласкавая назва райцэнтра, у аснове якой словы “любоў”, “любая” “любіць”. Сапраўды, немагчыма не палюбіць гэты маляўнічы, па0свойму непаўторны куток Палесся. Жывуць тут шчырыя, адкрытыя, шчодрыя душой, руплівыя людзі. Даўнія культурныя і працоўныя традыцыі ставяць Любаншчыну ў шэраг найбольш цікавых і самабытных раёнаў краіны. Яна — радзіма 18 Герояў Сацыялістычнай Працы, многіх навукоўцаў, паэтаў, іншых вядомых усёй краіне дзеячаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны Любаншчына стала цэнтрам партызанскага руху Мінскай вобласці. Сярод ураджэнцаў раёна — тры Героі Савецкага Саюза, два кавалеры ордэна Славы. Працоўны энтузіязм любанчан дазволіў у мінулым годзе атрымаць рэкордны намалот збожжа — 105 тысяч тон.

Божы камень Непадалёку ад вёскі Ператок у полі ляжыць незвычайнай формы ка@ мень — велікан з мудрагелістымі ўнут@ ранымі хадамі, аднесены да гісторыка@ культурных каштоўнасцей Рэспублікі Бе@ ларусь. Навукоўцы лічаць, што гісторыя валу@ на@велікана, які толькі на трэць выступае з зямлі, пачалася каля 375 мільёнаў гадоў таму, калі ўся ўсходняя частка Бе@ ларусі была бязмежным морам. Пад уздзеяннем прыродных з’яў на ім утварыліся шматлікія ячэйкі, трэшчыны, незвычайнай формы паг@ лыбленні. Пакланяюцца каменю людзі з язычніцкіх часоў. І сёння мяс@ цовыя жыхары перакананы, што камень валодае магічнай сілай, асабліва ў маладзік, і называюць яго Божым, ці Святым. Да каменя прыходзяць людзі з навакольных і аддаленных вёсак, просяць паз@ бавіць ад хвароб, бед. Вада, што збіраецца ў ячэйках і загадкавых ха@ дах, лічыцца гаючай. Яе збіраюць і выкарыстоўваюць для прыгата@ вання розных настояў, лекаў.

Музей меліярацыі Музей меліярацыі ў вёсцы Камуна — адзіны ў Беларусі. Яго матэрыялы рас@ казваюць, што на асушэнне балот яшчэ ў ХІХ стагоддзі з царскай казны было вы@ даткавана 3 мільёны рублёў серабром. І Заходняя экспедыцыя пад кіраўніцтвам Іосіфа Жылінскага ў 1873—1898 гадах пралажыла больш як 4600 кіламетраў ка@ налаў, асушыла 450 тысяч гектараў. Другі этап масавага наступлення на багну пачаўся ў 1926 годзе, калі на Любаншчыне высадзіўся дэсант дэмабілізаванных чырвонаармейцаў Беларускай ваеннай акругі. Аб’яднаўшыся ў камуну, яны за два гады на бясконцым Мар’інскім балоце выкапалі пяць асноўных магістралей глыбінёй 3—4 метры і даўжынёй больш як 20 кіламетраў кожная. У глухім па@ лескім кутку з’явіліся цагляны завод, лесапілка, млын, маслабойня, дзе@ сяцікіламетровая вузкакалейка, электрастанцыя... Гэта было пачаткам маса@ вай перабудовы не толькі Палескай нізіны, але і жыцця тутэйшых людзей. Працоўнаму подзвігу камунараў у 1933 годзе Янка Купала прысвяціў паэ@ му “Над ракой Арэсай”. Дасягненні чырвонаармейскай камуны былі адз@ начаны Залатым медалём галоўнай выстаўкі краіны, ордэнам Леніна. На тарфяніках “вырасла” больш за дзесяць Герояў Сацыялістычнай Працы. У экспазіцыі музея асобнае месца займаюць партрэты першапраходцаў Мар’інскага болота, іх дакументы. Сярод экспанатаў і галоўная прылада пра@ цы камунараў — драўляная рыдлёўка, знізу абабітая жалезам. Там можна ўбачыць магутныя канавакапальнікі, экскаватары, што былі на ўзбраенні меліяратараў у 1950—1970@я гады.

Востраў Зыслаў

Паэт, франтавік, грамадзянін

Веліканы “блакітнай нівы” Плаціна на рацэ Арэсе дазволіла ў 1966 годзе на вышыні 142,5 метра над узроўнем мора стварыць адно з першых у Беларусі вадас@ ховішчаў плошчай 22 квадратныя кіламетры і глыбінёй да 6 метраў. Яно стала надзейнай крыніцай папаўнення вадой сажалак рыбгаса “Любань”, агульная плошча якіх больш за 2400 гектараў. У за@ сушлівае лета вада са сховішча па сістэме каналаў, калектараў пада@ ецца на палі. Сажалкі — гэта не толькі шчодрая “блакітная ніва”, дзе рыбгас за сезон ловіць да 2 тысяч тон карпа, таўсталобіка, шчупака, карася. Пасядзець з вудай сюды прыязджаюць і аматары рыбнай лоўлі з другіх рэгіёнаў Беларусі. Такога сома вы наўрад ці зловіце яшчэ ў якімсьці вадаёме.

Іван Муравейка прайшоў сотні кіламетраў вогненных франтавых дарог, але нават у са@ мы складаны час не забываў рабіць запісы ў блакноце. Для яго, будучага работніка раённай газеты, яны сталі асновай для напісання цікавых апавяданняў. Але больш за ўсё Іван Андрэевіч праславіўся мілагучнымі вер@ шамі для дзяцей. Ім ён прыс@ вяціў не адзін маляўнічы зборнік. У свае 88 гадоў былы фран@ тавік, заслужаны работнік куль@ туры Беларусі, член Саюза пісь@ меннікаў, ганаровы грамадзянін Любані Іван Андрэевіч Мура@ вейка па@ранейшаму ў страі. Нядаўна выйшлі ў свет яшчэ дзве яго кніжкі — дзённікавыя запісы ваеннага карэспандэн@ та@дакументаліста, апавяданні, вершы вогненных гадоў і своеа@ саблівы даведнік, па якім можна вывучаць гісторыю і прыроду Любанскага краю, знаёміцца з яго цудоўнымі людзьмі. Да дру@ ку рыхтуецца зборнік твораў Івана Муравейкі.

На востраў Зыслаў у гады Вялікай Айчыннай вайны не ступала на@ га гітлераўцаў. Акружаны з усіх бакоў цяжкапраходнымі балотамі, ён стаў цэнтрам партызанскага руху Мінскай вобласці. На востраве знаходзіўся падпольны абкам партыі, штаб партызанскага злучэння. Тут, у глубокім тыле, ужо ў кастрычніку 1941 года пачала працаваць падпольная друкарня, дзе друкаваліся спачатку партызанскія лістоўкі, а потым і газеты “Звязда”, “Чырвоная змена”, раёнкі. У верасні 1942 года на Зыславе прызямліўся першы транспартны самалёт з Вялікай зямлі. З@за лініі фронту ў партызанскую зону сталі рэ@ гулярна паступаць зброя, медыкаменты, зводкі Інфармбюро, у савецкі тыл былі адпраўлены сотні раненых партызан Беларусі, Украіны, дзеці загінуўшых абаронцаў Радзімы, вядомыя навукоўцы, спецыялісты. У святы Перамогі, вызвалення Беларусі ад нямецка@фашысцкіх за@ хопнікаў на востраў едуць, ідуць былыя партызаны, моладзь, госці з усіх куткоў краіны. Іх сустракае адліты з жалезабетону стары партызан, які ў жалобе застыў над брацкай магілай, дзе пахаваны амаль тры сотні мужных абаронцаў Айчыны. Удзельнікі ўрачыстасцей садзяцца каля вялікага стала, аналагічнага таму, за якім калісьці абедалі парты@ заны. Моладзь з цікавасцю заглядвае ў зямлянкі, якія імітуюць жыллё лясной гвардыі. Побач памятны знак у выглядзе вітка спіралі з прапе@ лерам самалёта. Прыгорак вянчае гранітная 14@метровая стэла. Ме@ марыяльны комплекс “Зыслаў” занесены ў спіс гісторыка@культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Сястра Габрава і Аўцюкоў

Святы калодзеж Пра калодзеж, што знаходзіцца ў лесе ў трох кіла@ метрах ад вёскі Дарасіно, упаміналася яшчэ ў даку@ ментах ХІХ стагоддзя. Ужо ў 1886 годзе ў матэрыялах экспедыцыі па Мінскай губерні адзначалася, што ва@ да гэтай крыніцы не толькі чыстая, але і мае гаючыя якасці. Як сведчыць адна з легенд, калісьці на гэтым месцы хлопчыку@пастушку вельмі захацелася піць. Яму ў сне з’явілася Прасвятая Багародзіца і сказала, што, прачнуўшыся, ён зможа напіцца. Так і здарыла@ ся: пастушок убачыў крынічку, якая выцякала з@пад каменя з чыстай халоднай вадой. Лясны калодзеж лічыцца святым, яго вада не псуецца на працягу года і, як сцвярджаюць вяскоўцы, валодае гаючымі якас@ цямі. Асабліва многа людзей прыходзіць, прыязджае да крыніцы ў дні святкавання Вялікадня і мядовага Спаса — папаўняюцца запасы каштоўнай вады, ёю асвячаюцца прынесеныя з сабою дары прыроды.

Вёску Баянічы знойдзеш не на кожнай карце, але пра яе жыхароў добра ведаюць і ў суседніх раёнах. Заўсёды жыццярадасныя, вострыя на язык, яны сып@ люць вясёлымі гісторыямі, байкамі і зараджаюць люд@ зей энергіяй, аптымізмам, стваральнай сілай. Не дзіва, што Баянічы сталі цэнтрам прыцяжэння ўсіх вясёлых, знаходлівых, па@сапраўднаму таленавітых людзей. Па прыкладу балгарскага Габрава, калінкавіцкіх Аўцюкоў тут традыцыйна праводзіцца раённае свята на@ роднага гумару і смеху “У Баянічы на гулянічы” з удзе@ лам прадстаўнікоў вядомых беларускіх выданняў, твор@ чых дэлегацый з розных куткоў Беларусі. Вясёлыя танцы і задорныя прыпеўкі, гульні і розыг@ рышы, незвычайнае адзенне і дружны смех — усё гэта ёсць на свяце ў палескай вёсцы. У гэты дзень ніхто не застаецца раўнадушным, сумным. А найбольш ак@ тыўныя ўдзельнікі ўсеагульнай весялосці адзначаюцца прызамі, вядома ж, з гумарыстычнай “начынкай”.

● Выбіраем разам

Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары цудаў нашай роднай Беларусі, проста запоўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожнаму з прапанаваных сёння цудаў Любанскага раёна. Анкеты адпраўляйце на адрас рэдакцыі “Народнай газеты” з прыпіскай на канверце “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выказаць на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: www.ng.by

Ваш голас вельмі важны! 7 цудаў Любанскага раёна

Ваша адзнака

Божы камень Музей меліярацыі Веліканы “блакітнай нівы” Паэт Іван Муравейка Востраў Зыслаў Святы калодзеж Вёска Баянічы

У спіс цудаў ��юбанскага раёна прапаную ўключыць (чаму?) ______________________________________________________________ ______________________________________________________________ ______________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_________________________________________ Адрас _______________________________________________________ Тэлефон___________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.


Любаньский