Page 1

13

7 ЦУДАЎ: МЯДЗЕЛЬСКІ РАЁН

НАРОДНАЯ ГАЗЕТА _7 красавіка 2010 г., СЕРАДА Сумесны праект “Народнай газеты”, Мінскага аблвыканкама, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, Мядзельскага райвыканкама і раённай газеты “Нарачанская зара”

Блакітныя вочы азёр

Мядзельшчына — край блакітных азёр і спакойных рэк, бярозавых гаёў і сасновых бароў, каласістых ніў і квітнеючых лугоў. Тут, можа, і не сустрэнеш экзатычных ландшафтаў, але ціхая і някідкая, афарбаваная ў мяккія таны прыгажосць прыроды скарае назаўсёды. Плошча раёна — 196,7 тысячы гектараў, з іх больш як палова (105,7 тысячы гектараў) належыць Нацыянальнаму парку “Нарачанскі”, 8,4 працэнта тэрыторыі раёна займаюць азёры (52 возеры), 41,6 працэнта — лясы.

Малая базіліка ў беларускай глыбінцы У Будславе — вёсцы Мядзельскага раёна на рацэ Сервель (56 км ад Мядзеля) знаходзіцца помнік архітэк туры позняга барока — бернардзінскі касцёл, пабудаваны ў 1783 годзе з вы карыстаннем асобных частак пабудо вы сярэдзіны XVII стагоддзя. У касцёле захоўваецца напісаны ў 1598 годзе абраз, падараваны Папай Рымскім Кліментам XVIII. У капліцы св.Варвары, створанай пры бу даўніцтве храма ў 1643 годзе, заха ваўся ўнікальны драўляны алтар. Улічваючы гісторыю і ролю храма ў жыцці беларускіх каталікоў, Папа Рымскі Іаан Павел II у 1994 годзе прыс воіў касцёлу ў Будславе тытул “базіліка малая”. Маецца на ўвазе не тып архітэктурнай пабудовы, а асаблівая роля храма, што падкрэслівае яго вялікае значэнне для хрысціянства. Базілікі бываюць вялікія і малыя. Пры гэтым першыя, якія называюць яшчэ патрыяршымі, знаходзяцца ў непас рэднай юрысдыкцыі Папы Рымскага. Вялікіх базілік толькі пяць — чатыры ў Рыме і адна ў Іерусаліме. Тытул жа ма лой базілікі прысвойваецца Ватыканам асобным храмам, тым самым пад крэсліваючы іх асаблівую сувязь са святым прастолам. Пасля кафедраль ных сабораў яны з’яўляюцца найваж нейшымі храмамі ў сваіх епархіях. 2 ліпеня 1995 года ў Будславе адбыўся вялікі каталіцкі фэст, на якім пры сутнічаў апостальскі нунцый Аўгуст Маркета. 2 ліпеня 2004 года ля касцёла прай шоў яшчэ адзін фэст у го нар 500годдзя Буд слава.

Жамчужына Беларусі Сапраўдная жамчужына Беларусі і самы вялікі яе натуральны ва даём — возера Нарач — уражвае велічынёй сваіх водных прасцягаў, якія займаюць усю бачную да самага гарызонта прастору. Яго пло шча — 79,6 кв. км, максімальная глыбіня — 24,8 метра. Возера Нарач займае ў Беларусі першае месца па чысціні і празрыстасці вады. Дно, усланае пяском і каменьчыкамі, праглядаецца на глыбіню 7—10 метраў. Празрыстая вада, праз якую глыбока пранікаюць сонечныя промні, дазваляе водным раслінам утвараць густыя падводныя лугі з урэчніку, эладэі, рагалісніка, водарасцей. У асобных месцах утва рыліся зараснікі трыснягу і чароту. У чым прычына чысціні возера? Мае ўплыў яго вялікая плошча і аб’ём вады, шырокае распаўсюджан не пясчаных адкладаў, бедных на гліністыя часцінкі, якія робяць ваду мутнай, і нарэшце накапленне на дне светлай азёрнай вапны. Тут водзіцца 19 відаў рыб. Пераважаюць лешч, шчупак, верхаводка, плотка, водзіцца вугор, а таксама нарачанская рапушка — сялява. Высокая якасць вады дазваляе разводзіць сігавых рыб, якіх інкуба цыйным шляхам выводзяць з ікры ў спецыяльных рыбных гада вальніках — сажалках на паўднёвым беразе возера.

Ветракі

Чакае дзяцей “Зубраня” Круглы год адчынены для дзіцячага адпа чынку Нацыянальны дзіцячы аздараўленчы лагер “Зубраня”. Размешчаны ў сасновым ба ры на маляўнічым беразе возера Нарач, ён уяўляе сабой комплекс з шасці спальных кар пусоў — “Блакітны востраў”, “Лясны дом”, “Азёрны прычал”, “Сонечны горад”, “Зоркавы свет”, “Зялёная паляна”, медыцынскага кор пуса, Дома дзіцячай творчасці, адміністра цыйнапрыёмнага комплексу, школы, стало вай, гаспадарчых аб’ектаў і жылых пабудоў. Яго плошча — 76 гектараў. Адначасова ў лаге ры могуць адпачываць у асенневясновы пе рыяд 640 дзяцей і падлеткаў, а ў летні — 1050.

Сядзіба ў Камарове Сядзіба ў Камарове фарміравалася на мяжы XIX і XX стагоддзяў. Адразу належала Хамінскім, а потым перайшла да графа Старжыньскага. Сядзіба налічвала звыш 30 розных пабудоў: дзве афіцыні (там жыла абслуга), жылыя дамы, бровар, млын, ва зоўня, стайня, кароўнік і г. д. Меўся парк, які першапачаткова займаў 20 гектараў. Былі там тры сажалкі для развядзення рыбы. Адну з іх выкарыстоўвалі і для адпачын ку. У парку меліся сад, аранжарэя, дзе вырошчвалі экзатычныя кветкі.

Дзве ветраэнергетычныя ўстаноўкі знаходзяцца ля вёскі Занарач. Узведзе ны яны ў рамках праекта, што ажыццявілі нямецкая дабрачынная арганізацыя “Да мы замест Чарнобыля” і яе беларускі партнёр — міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “ЭкаДом”. Першы вятрак над Нараччу запраца ваў у 2000 годзе — фінансаваўся ён за кошт добраахвотных ахвяраванняў ня мецкіх грамадзян. Гэта ўстаноўка магут насцю 250 кВт з’яўляецца першай у Бела русі. Другі вятрак запушчаны ў маі 2002 года. Размешча ны ён за 250 ме траў ад перша га. Ён вышэй шы, мае боль шую магутнасць — 600 кВт. Элек траэнергія, якую выпрацоўваюць устаноўкі, па стаўляецца ў агульную сетку. Прыбыткі ад продажу элек траэнергіі накі роўваюцца на дабрачынную дзейнасць. У Камарова з Францыі нават прывезлі вінаградных смаўжоў. У ежу, як за мяжой, яны не ішлі, проста гаспадары маёнтка не жадалі адставаць ад еўрапейскай моды і засялілі імі парк. Да нашага часу захаваліся сядзібны дом і два службовыя флігелі, свіран, ува ходная брама, парабкавы дом, свінарнік.

Партызанскія базы Размешчаны яны ў лесе каля вёскі Чарэм шыцы. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут зна ходзіўся штаб партызанскай брыгады імя Вара шылава (камандзір — Фёдар Рыгоравіч Мар каў). Пры штабе дыслацыраваліся Вілейскія падпольныя абкамы КП(б)Б і ЛКСМБ. Тут жа размяшчалася рэдакцыя падпольнай “Сялян скай газеты”. У 1963 годзе ў памятным месцы адноўлены тры зямлянкі, а ў 1980 годзе пас таўлены два мемарыяльныя знакі. Комплекс актыўна выкарыстоўваецца ў спра ве патрыятычнага выхавання. Так, на “Парты занскіх базах” пастаянна ладзяцца сустрэчы ве тэранаў Вялікай Айчыннай вайны і моладзі. Ма лодшым школьнікам ветэраны павязваюць піянерскія гальштукі, старэйшым — уручаюць білеты БРСМ. І гэта вельмі сімвалічна: у гады вай ны менавіта тут многія партызаны атрымлівалі свае камсамольскія і партыйныя білеты.

Дзяржаўны ландшафтны заказнік “Блакітныя азёры” Прыродны комплекс “Блакітныя азёры” недарэмна называюць жамчужынай у каралях Паазер’я. Выглядае мясцовасць дужа маляўніча: абкружаная лясамі цёмнаблакітная роўнядзь вады змяняецца ўзгор камі, вышыня якіх перавышае 50 метраў. Аснова прыроднага комплексу — Балдукская група азёр. У яе ўваходзяць азёры: Глубля, Глубелька, Мёртвае, Ячмянёк, Карасік, Куелі, Балдук, Балдучыца, Імшарэц, Ільгінія, Глухое. Кожнае з азёраў мае сваю асаблівасць: Глубля вызна чаецца зялёнаблакітным колерам вады, Балдук — глыбінёй, у Мёртвым не водзіцца рыба. Прыгожыя і неха рактэрныя для Беларусі пейзажы, чысціня азёр прывабліваюць сюды шматлікіх турыстаў.

● Выбіраем разам Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары цудаў нашай роднай Беларусі, проста запоўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожнаму з прапанаваных сёння цудаў Мядзельскага раёна. Анкеты адпраўляйце на адрас рэдакцыі “Народнай газеты” з прыпіскай на канверце “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выказаць на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: www.ng.by

Ваш голас вельмі важны! 7 цудаў Мядзельскага раёна Бернардзінскі касцёл Возера Нарач Дзіцячы аздараўленчы лагер “Зубраня” Сядзіба ў Камарове “Блакітныя азёры” Ветракі Партызанскія базы

Ваша адзнака

У спіс цудаў Мядзельскага раёна прапаную ўключыць (чаму?) ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.

Андрэй БАБОК, “НГ”, Аляксандр ВЫСОЦКІ Фота Аляксандра ВЫСОЦКАГА

Мядельский  

Сядзіба ў Камарове Партызанскія базы Чакае дзяцей “Зубраня” Бернардзінскі касцёл Возера Нарач Дзіцячы аздараўленчы лагер “Зубраня” Сядзіба ў...

Read more
Read more
Similar to
Popular now
Just for you