Page 1

7 ЦУДАЎ: БЯРЭЗІНСКІ РАЁН Сумесны праект “Народнай газеты”, Мінскага аблвыканкама, Бярэзінскага райвыканкама і рэдакцыі бярэзінскай раённай газеты “ Бярэзінская панарама”

Дубы з Дулебаў У раёне растуць два дубыстаражылы, пасяліцца на якіх не пагрэбаваў бы нават “вучоны” кот з паэмы Пушкіна Знаходзяцца гэтыя дубы ў вёсцы Дулебы. Як высвятлялі іх узрост навукоўцы — асобная гісторыя, але “тэрмін” налічылі вельмі прыстойны. Аднаму дрэву споўнілася 300, а другому — 400 гадоў. За гэты час прыгажуны паспелі вымахаць адпаведна на 28 і 35 метраў і “патаўсцець” на 3 і 3,9 метра ў абхопе. Такія “ша' ноўныя” даныя немагчыма было пакінуць без увагі, таму дубы тут жа абгарадзілі і ўзялі пад ахову.

Каменныя крыжы Падчас раскопак у вёсцы Харчычы шукалі пахаванні XII стагоддзя, а знайшлі могілкі IX стагоддзя Гістарычны скарб у выг' лядзе каменных крыжоў дастаўся жыхарам Бя' рэзінскага раёна вы' падкова. Гадоў пяць назад у вёсцы Харчы' чы навукоўцы пра' водзілі раскопкі — шу' калі сляды селішчаў XII стагоддзя. Знайшлі. І тады ж раскапалі магілы IX стагоддзя. Каменныя крыжы адп' равілі па розных адра' сах: невялікія будуць упрыгож' ваць музей, а велізарныя, у ча' лавечы рост, засталіся на сваёй гістарычнай радзіме.

17 чэрвеня 2009 г., СЕРАДА

15

Пабываўшы шмат дзе ў пошуках сапраўдных цудаў, мы паспелі заўважыць: у кожным раёне ёсць свая “скіраванасць” дзіўнага і неверагоднага. У адным горадзе на цуды расшчодрылася сама прырода, і зараз там што ні камень, то легенда. Іншы стаў сапраўднай “радзільняй” знакамітасцяў, якія пакінулі прыкметныя сляды ў гісторыі. Калі мы збіраліся на Бярэзіншчыну, то і здагадвацца не маглі, што ў даволі невялікім і ціхім раёне адшукаецца адразу некалькі будынкаў з больш чым дзіўнай гісторыяй.

Беражом р сваю гісто ыю Два цуды “з градусам”

Бярэзінскі спіртзавод пабудавалі 117 гадоў таму нават без падмурка: ён выдатна працуе дагэтуль, а на яго тэрыторыі захавалася унікальная мерная тумба Пагадзіцеся, што нязвыкла бачыць у спісе галоўных выдатнасцей горада спіртзавод. І ўжо тым больш дзіўна прапаноўваць такі будынак у якасці кандыдата на цуд краіны. Аднак у выпадку з Бярэзінскім спіртзаводам гэ' та апраўдана на ўсе сто. Будынак завода, пабудаваны яшчэ ў 1892 годзе, лічыцца адным з самых старых і пры' гожых у краіне. А значнасці яму дадае тое, што ён функ' цыянуе дагэтуль. — З цягам часу, вядома, прыйшлося дабудаваць яш' чэ некалькі карпусоў на тэрыторыі завода, але два пер' шыя, пабудаваныя 117 гадоў назад, у выдатным стане дагэтуль і дзейнічаюць па прызначэнні, — дырэктар Бя' рэзінскага спіртзавода Іван Гоман паспрабаваў даска' нала вывучыць гісторыю свайго “падапечнага”. — Буды' нак тады пабудавалі без падмурка, на дубовых лагах, а ён добра стаіць. Яго нават рамантаваць не трэба — толькі фасад трохі паднавілі. Цікава і тое, што гістарычны будынак здолеў пера' жыць усе сацыяльныя і гістарычныя катаклізмы — завод не спыняўся ні пры якіх акалічнасцях. Праўда, аднойчы няшчасце ледзь не здарылася. Падчас вайны немцы збіраліся разбурыць мост праз раку, але па памылцы скінулі авіябомбу побач з заводам. Снарад цу' дам не разарваўся — проста патрапіў у багністую мясцовасць. Наткнуліся на бомбу толькі ў 1972 годзе, калі сталі дабудоўваць завод. Прыйшлося эвакуіраваць ледзь не паўгорада, каб вывезці 200'кілаграмовы снарад. Так што спіртзавод уцалеў цудам. Адзінае, што не атрымалася захаваць з тых часоў, — гэта сакрэты вытворчасці спірту, якія прывёз на толькі што пабудаваны завод немец Вульф. У нас тады не было сваіх экспертаў у некаторых абласцях харчовай прамысло' васці, таму замежніка і запрасілі на спіртза' вод у якасці галоўнага тэхнолага.

Вядома толькі, што першапачаткова спірт у Беразіно ва' рылі з бульбы, а на тэрыторыі вырошчвалі свой солад, на аснове якога потым і рабілі бражку. Зараз працэс удас' каналены, шматлікія з пакінутых у спадчыну атрыбутаў вытворчасці сталі не патрэбныя, але супрацоўнікі завода расставацца з рарытэтамі не спяшаюцца. Напрыклад, такім асобна ўзятым цудам можна лічыць велізарную тумбу ў цэнтры спіртасховішча. Падобных “аксесуараў” ва ўсёй краіне, мабыць, больш не захавалася. — Раней аб’ём вырабленага спірту лічылі ў вёдрах, нашы папярэднікі рабілі да 500 вёдраў, — правёў нас у святая святых спіртзавода Іван Гоман. — А як весці ўлік? Вось на гэтым пастаменце і стаяла бочка на 200 літраў, якая служыла мернікам. Увесь спірт спачатку прапускалі праз яе, і толькі потым вы' возілі з завода. Тэхналогія даўно сышла ў гісто' рыю, а вось паста' мент застаўся — як сведка тых часоў. Мы яго беражом, як і ўсё, што звя' зана з гісторы' яй нашага прадпрыем' ства.

Дом з прывідамі Духаў тут пакуль што ніхто не бачыў, але мясцовыя жыхары ўпэўнены, што па начах яны лётаюць па закінутым доме З 1856 года горад належаў графу Патоцкаму. Грошы ў графа вадзіліся, таму і сядзібны дом на беразе ракі ён пабудаваў для сябе з размахам. Пасля вайны дом паспеў “папрацаваць” школай, а потым быў проста закінуты. Кажуць, старыя пакінутыя замкі абжываюць прывіды. Калі замка няма, то прыстанкам для іх можа паслужыць ста' рая хата, якой не менш як сто гадоў. Дом Па' тоцкіх даўно пераадолеў гэтую мяжу, і мясцо' выя жыхары ахвотна вераць, што па на' чах самотны будынак без вокнаў і дзвярэй абжываюць духі графскай пароды.

Валенцій Ваньковіч Яшчэ не так даўно імя мастака нікому не было вядома, а сёння кавалачкі ад коміна яго бацькоўскай хаты разбіраюць на сувеніры

● Выбіраем разам Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары цудаў нашай род' най Беларусі, проста за' поўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожнаму з прапа' наваных сёння цудаў Бя' рэзінскага раёна. Анкеты адпраўляйце на адрас рэ' дакцыі “Народнай газе' ты” з прыпіскай на кан' верце “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выка' заць на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: www.ng.by

Ваш голас вельмі важны!

Калі чалавека можна наз' ваць цудам, то гэта якраз пра мастака Ваньковіча, які ў 1800 годзе нарадзіўся ў маёнтку Калюжыца Бярэзінскага раёна. За мяжой яго лічылі геніем, а ў нас доўгі час “абзывалі” панам. І толькі нядаўна справядліва “рэ' абілітавалі”. Дзіва што: Ваньковіча лічылі унікаль' ным партрэтыстам, ён пакінуў пасля сябе партрэ' ты паэта Аляксандра Пушкіна, скрыпача Караля Ліпіньскага, піяністкі Марыі Шыманоўскай.

Ваша 7 цудаў Бярэзінскага раёна адзнака Бярэзінскі спіртзавод Мерная тумба Дубы каля вёскі Дулебы Каменныя крыжы Дом графа Патоцкага Валенцій Ваньковіч Касцёл у вёсцы Багушэвічы

У спіс цудаў Бярэзінскага раёна прапаную ўключыць (чаму)? ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.

Касцёл Божага Цела Касцёл у вёсцы Багушэвічы быў пабудаваны як склеп сям’і памешчыка Свентаржэцкага, а стаў галоўнай памяццю пра забітага святара Трагічная гісторыя, адзінай сведкай якой засталася капліца ў вёсцы Багушэвічы, дазваляе ёй прэтэндаваць на званне яшчэ аднаго цуду нашай краіны. Гэты касцёл некалі ўваходзіў у склад сядзібна'паркавага ансамбля, які належаў памешчыку да 1863 года. Аднак маёнтак спалілі па загаду губернатара Мураўёва як уласнасць кіраўніка паўстання 1863—1864 гг. на Ігуменшчыне. Кас' цёл жа застаўся, быў адрэстаўрыраваны і зараз служыць памяццю пра багушэвіцкага прыходскага святара Данілу Капанасевіча, якога людзі памешчыка на вачах вернікаў павесілі на варотах 13 мая 1863 года. Наталля ЛАПІНА, Юлія ПАПОВА (фота), “НГ” і з сайта www.globus.tut.by

Березинский  

● Выбіраем разам 7 цудаў Бярэзінскага раёна Ваша Яшчэ не так даўно імя мастака нікому не было вядома, а сёння кавалачкі ад коміна яго бацько...

Read more
Read more
Similar to
Popular now
Just for you