Issuu on Google+

7 ЦУДАЎ: ВІЦЕБСКІ РАЁН

12 жніўня 2009 г., СЕРАДА

15

Ïðûäçâ³íñêàå íàâàêîëëå — Сумесны праект “Народнай газеты”, Віцебскага аблвыканкама, Віцебскага райвыканкама і рэдакцыі віцебскай раённай газеты “Жыццё Прыдзвіння”

хараство рук людскіх Віцебскі раён — гэта тэрыторыя працягласцю амаль 100 кіламетраў з поўдня на поўнач. Гэта 369 населеных пунктаў, найбольшыя з якіх Сураж і Янавічы. Тут дзейнічаюць вядо= мыя ў Беларусі прамысловыя прадпрыемствы: Віцебская

Дача Рэпіна ў Здраўнёве Больш за 60 работ стварыў вядомы мастак Ілля Рэпін на сваёй сядзібе пад Віцебскам. Многія з іх упрыгожваюць лепшыя музеі Еўропы і прыватныя калекцыі. Сёння ў Здраўнёве стаіць дзіўнай формы дом — карабель, адпаведны таму, які і купіў у канцы ХІХ стагоддзя мастак. Рэпін аформіў у Віцебску здзелку на набыццё 75 гектараў пладароднай зямлі, 45 гек тараў хвойнага лесу. Маляўнічыя краявіды натхнілі Рэпіна на стварэн не новых карцін, і ён адышоў ад вострых сацыяль ных тэм, пачаў пошук новага стылю. Мас тацтвазнаўцы вызначаюць яго як рэтрасімвалізм. Ён пісаў партрэты членаў сям’і, сялян, не цураўся цяжкай фізічнай працы, умацоўваў берагі на равістай Заходняй Дзвіны. Улетку 1894 года памірае 90гадовы бацька Яўхім Васільевіч Рэпін. Яго пахавалі на могілках суседняй вёскі Слабада. Мастак падарыў слабадской царкве абраз Хрыста выратавальніка ў белым адзенні. Праз два гады ён перадае царкве абраз Багародзіцы з немаўляткам. Гэтыя абразы знаходзяцца ў Нацыянальным мас тацкім музеі Беларусі. Штогод музейсядзібу І.Я.Рэпіна ў Здраўнёве наведвае да 10 тысяч чала век. Тут праводзяцца міжнародныя пленэры імя І.Рэпіна для юных мастакоў, праходзяць народныя гульні. У Віцебску засталася сціплая спадчына мас така: акварэлі “Запарожац” і “Конік”, эскіз да карціны “Спакушэнне Хрыста”, каля дзесятка ма люнкаў.

бройлерная птушкафабрыка, Віцебскі плодаагароднінны камбінат, біяфабрыка. У рэспубліканскі спіс гісторыка= культурных каштоўнасцяў уключаны 54 помнікі гісторыі і культуры раёна.

Велікан Фёдар Махноў Cто гадоў таму пад Віцебскам на хутары Касцюкі на радзіўся Фёдар Махноў, які стаў самым вялікім чалаве кам у свеце: яго рост 2 метры 85 сантыметраў. На старых вясковых могілках захавалася магіла велікана, а ў школь ным музеі вёскі Старое Сяло — жалезны ложак асілка і ўзор памеру ступні нагі — 51 см! Шавец з суседняга Язвіна, які шыў Махнову боты, пакінуў нашчадкам да ве дама. Фёдар Махноў нарадзіўся 6 чэрвеня 1878 года, памёр 28 жніўня 1912 года. Сапраўдны рост віцебскага велікана зафіксаваў варшаўскі антраполаг Лушан у 1903 годзе, гэ та ж пацвердзіў французскі біёлаг Ж.Ростан. Бацькі Фё дара былі звычайнага росту. У 16 гадоў хлопец “перамахнуў” ужо за два мет ры. Ён шмат працаваў у полі, дапамагаў кавалю. Немец Ота Біліндзер запрасіў Фёдара ў Германію працаваць у цырку. Ота клапаціўся пра адукацыю свайго асілка, добра яму плаціў. Сабраўшы грошай, Махноў вярнуўся на радзіму, ажаніўся, пабудаваў дом. Разам з жонкай Ефрасінняй Лебедзевай, сельскай настаўніцай, яны вандравалі па свеце. Фёдар быў на прыёмах ў канцлера Гер маніі, прэзідэнта ЗША, на аўдыенцыі ў Папы Рымскага. Памёр ва ўзросце 34 гады ад запалення лёгкіх.

І ўзнясецца хвала Госпаду

Фота Аляксандра ШАБЛЮКА, “НГ”

Даламітавае радовішча На ўчастку Руба на левым беразе Заходняй Дзвіны знаходзіцца самае вялікае ў краіне радовішча даламіту. Яго даўжыня 1,7 км, шырыня 0,12—0,85 км, глыбіня заля гання ад 5 да 16 метраў. Распрацоўка даламіту тут пачалася ў 1933 годзе. На цяперашні час эксплуатацыя радовішча “Гралёва” ажыц цяўляецца ААТ “Даламіт”. Асноўным відам прадукцыі Віцебскага вытворчага аб’яднання “Даламіт” з’яўляецца даламітавая мука для вапнавання кіслых глебаў. Даламіт нездарма называюць “каменем урадлівасці”. У мінулым годзе здабыча пылавіднай прадукцыі склала 2 млн 281 ты сячу тон, шчэбеню — 1 млн 793 тысячы тонн. Географы яшчэ ў XIX стагоддзі апісвалі на Заходняй Дзвіне зна камітыя Вярхоўскія даламітавыя парогі. На іх расце рэдкі вадзяны мох цынклідотус дунайскі, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Агульная даўжыня Вярхоўскага парога складае каля 12 км. І цяпер у русле ракі можна сустрэць вялізныя валуны дыяметрам да 3 метраў.

У 1815 годзе ў Лужасне была пабуда вана і асвечана мураваная царква Узвіжання Крыжа Гасподняга. Паводле падання, яе пабудавала мясцовая па мешчыца Рахіль Антонаўна Макавецкая пасля таго, як падчас вайны з фран цузскім войскам яе сваякі засталіся жы выя. Але гэтая царква не захавалася. Упрыгожвае наваколле СвятаУзня сенкая царква, пабудаваная ў канцы ХІХ стагоддзя ў рэтраспектыўнарускім стылі. У 1929 годзе храм быў зачынены і выкарыстоўваўся пад сховішча. З 1992 года царква сіламі праваслаўнага прыхо ду адноўлена. Дарэчы, перад пачаткам Першай сусветнай вайны ў Віцебскім па веце было 33 праваслаўныя царквы. А на 1991 год — год атрымання незалежнасці нашай краінай, у Віцебскім раёне не было ніводнай. Большасць храмаў была знішчана. Знік і Тадулінскі СвятаУспенскі манастыр, заснаваны каля 1743 года трокскім ваяводам князем Тадэвушам Агінскім і яго жонкай княгіняй Ізабэлай на беразе маляўнічага возера Вымна.

Крыжы Заронаўскага краю

Курорт Лётцы

У народным гісторыкаэтнаграфічным музеі За ронаўскага краю рупліўцамі сабрана больш за 7 тысяч экспанатаў. Першапачаткова ў школьным музеі збіраліся звесткі пра баявыя подзвігі часоў Другой сусветнай вайны. Але паступова тэма тыка музея пашыралася дзякуючы няспынным пошукам мясцовай настаўніцы Людмілы Нікіцінай. Зараз на падворку пад адкрытым небам сабра ны вырабы мясцовага насельніцтва: лодка, плужкі, барана, колы, санкі, самавар і іншыя рэчы заро наўскага побыту. 22 гады Людміла Нікіціна адкры вае новыя імёны герояў, што загінулі пад Віцебскам у 1941—1944 гадах. За час по шукавай работы ўстаноўлена больш за чатыры тысячы імён раней невядомых сал дат. І вось дзіва — на могілках каля Заронава пачалі вырастаць стара даўнія каменныя крыжы. — Першы такі крыж мы знайшлі ў смеццевай кучы там, дзе калісьці стаяла царква святога Ануфрыя, — гаворыць Людміла Нікіціна. — Роўна канцовы выгляд крыжа сведчыць, што ён паходзіць з ХІІ—ХVI стагоддзяў. З таго часу ў наваколлі вёскі “вырасла” яшчэ некалькі падобных крыжоў. Старажылы гавораць, што гэта знак з неба — трэба аднаўляць царкву. Да крыжоў сапраўднае паломніцтва, паглядзець на цуд едуць паломнікі нават з Расіі.

Сярод бароў і азёр размясціліся вядомыя на ўвесь свет лётцаўскія здраўніцы. Санаторыю “Лётцы” больш за 70 гадоў. Сёння тут паспяхо ва паляпшаюць здароўе хворыя з сардэчнасасудзістай паталогіяй. Эфектыўнасць лячэння была даказана, калі на працягу 25 гадоў у сана торый накіроўвалі на рэабілітацыю пацыентаў пасля перанесенага інфаркту. Унікальнасць здраўніцы вызначае радовішча хларыдных вод, вынайдзеных у падземных глыбінях. Мінеральныя воды з’яўляюцца эфектыўнымі пры лячэнні захворванняў страўніка, печані, жоўцевы водных шляхоў, панкрэатыту, хвароб абмену рэчываў.

● Выбіраем разам Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары цудаў нашай род най Беларусі, проста за поўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожнаму з прапа наваных сёння цудаў Віцебскага раёна. Анкеты адпраўляйце на адрас рэ дакцыі “Народнай газе ты” з прыпіскай на кан верце “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выка заць на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: www.ng.by

Ваш голас вельмі важны! 7 цудаў Віцебскага раёна

Ваша адзнака

Велікан Фёдар Махноў Музейсядзіба І.Я.Рэпіна “Здраўнёва” Лужаснянская школаінтэрнатгімназія Рубаўскае радовішча даламіту Санаторый “Лётцы” Гісторыкаэтнаграфічны музей Заронаўскага краю СвятаУзнясенкая царква ў Лужасне

У спіс цудаў Віцебскага раёна прапаную ўключыць (чаму)? ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.

Лужаснянскія разумнікі Аналагаў гэтай навучальнай установы ў краіне не існуе. Школаінтэр натгімназія, створаная 15 гадоў таму, аб’яднала таленавітых і здольных вясковых дзяцей з усёй вобласці, да таго ж яшчэ і дзяцей з малазабяспе чаных сем’яў, дзяцейсірот. За гады існавання ўстановы тут падрыхтавалі 1047 пераможцаў раённых, 340 абласных, 195 рэспубліканскіх і 15 міжна родных прадметных алімпіяд. Арцём Кохан тройчы ўдзельнічаў у міжнарод ных алімпіядах па матэ матыцы і заўсёды вяр таўся з узнагародамі, бронзавай і залатымі ме далямі. Нядаўна тут з удзелам Прэзідэнта Республікі Бе ларусь адкрылі сучасны спартыўны комплекс з цудоўным плавальным басейнам. Пабудавана і футбольнае поле са штучным пакрыццём, тэнісны корт, валейболь ная і баскетбольная пля цоўкі, гімнастычны гара док, хакейная пляцоўка.

Вядомыя імёны

землякоў Віцебскага раёна Уладзімір Адамаў (1875— 1939). Вядомы геабатанік, фла рыст, дэндролаг. Атрымаў вядо масць як выдатны даследчык флоры беларускага Палесся і Крыма. У Вялікіх Лётцах зна ходзіўся радавы маёнтак, у якім навукоўца пражыў значную частку свайго жыцця. Міхась Лынькоў (1899— 1975). Беларускі пісьменнік, лі��аратуразнаўца, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў вёсцы Зазы бы Віцебскага раёна ў сям’і чы гуначніка. Ігнацій Манькоўскі (каля 1765—1831), публіцыст, ас ветнік, удзельнік літаратурнага жыцця на Віцебшчыне ў 1й трэці ХІХ ст. У сучасным аграга радку Мазалава захаваўся яго маёнтак, які за разумнае гаспа даранне называлі “Мілае”. Мікалай Нікіфароўскі (1845—1910), беларускі этног раф, фалькларыст, асветнік. Правадзейны член Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі Мас коўскага універсітэта. Аляксандр Рыпінскі (каля 1811 — не пазней 1890), паэт, фалькларыст, кнігавыдавец, мастак. Паходзіў са старадаўня га беларускага шляхецкага ро ду. У 1832—1846 гг. жыў у Пары жы. У 1840 г. на падставе ўлас ных лекцый выдаў асобнай кнігай фалькларыстычнае дас ледаванне “Беларусь. Колькі слоў пра паэзію простага люду той нашай польскай правінцыі, пра яго музыку, спевы, танцы і інш.” Ян Антоній Храпавіцкі (1612—1685), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, віцебскі вая вода, дыпламат, мемуарыст. Святлана ДЗЯДЗІНКІНА, “НГ”


Витебский