Page 1

7 ЦУДАЎ: КАМЯНЕЦКІ РАЁН Сумесны праект “Народнай газеты”, Брэсцкага аблвыканкама, Камянецкага райвыканкама і рэдакцыі раённай газеты “Навіны Камянеччыны”

4 лістапада 2009 г., СЕРАДА

15

Камянецкае памежжа

рыгожы край ля мяжы з Польшчай заўсёды быў П у віры падзей. Праз яго пралягалі шляхі з Брэ: ста ў Гародню і з Кракава ў Вільню. Тут польскі ка:

Чароўнае выратаванне жыхароў вёскі Ражкоўка

роль Ягайла прымаў паслоў Папы Рымскага. На гэтай зямлі нашы продкі рыхтаваліся да важ: най Грунвальдскай бітвы. На Камянеччыне была пастаўлена і апошняя кропка ў гісторыі Савецкага Саюза. Гэта зямля вытрывала ўсё, як прастаяла шэсць стагоддзяў і мясцовае дзіва — запаветная Белавежская пушча. І, як векавы лес, яна пусціла парасткі — тое і тых, што славяць сёння не толькі Камянеччыну, але і ўсю Беларусь.

Ікону Маці Божай з дзіцем, якая ўжо больш за паўстагоддзя абараняе Раж коўскую царкву, многія лічаць цудадзейнай. Менавіта яна, лічаць вернікі, захавала храм ад разбурэння ў савецкі час. Калі б не за ступніцтва Маці Божай, то і самой вёскі сён ня магло б і не быць, яе мог напаткаць пакут ны лёс Хатыні. “Мы апынуліся каля глыбокай ямы, — так узгадвала падзеі верасня 1942 года відавочца Марыя Пратасевіч. — Нем цы аддалі загад стаць усім на калені паўкру гам. З супрацьлеглага боку карнікі падрых тавалі да стральбы чатыры кулямёты на танкетках. Мы ў роспачы пачалі шаптаць малітвы”. І збавенне прыйшло з неба. На самалёце прыляцеў нямецкі афіцэр, які аб’явіў аб памілаванні. Каб аддзячыць святой заступніцы, у вёсцы яшчэ да зімы пабудавалі царкву. На яе адкрыццё спе цыялна прыехаў той нямецкі афіцэр і падарыў ікону, на якой быў адзначаны памятны дзень: “28.9.1942”.

Камянецкая вежа Прыкладна на 30 метраў узвышаецца над наваколлем гэ ты цагляны слуп, размешчаны на высокім ўзгорку ля паўна воднай калісьці рэчкі Лясной. Бы шахматная ладдзя, Камя нецкая вежа ў мінулыя стагоддзі шмат разоў станавілася важнай фігурай у палітычных гульнях за кантроль над мясцо вым краем. Але разам з гэтым, як і ладдзя Уладзіміра Карат кевіча, гэтая вежа аддавала даніну адвечнасці і лучыла мінуўшчыну з сучаснасцю. Такія слупы, якія яшчэ называюць данжонамі, будавалі непадалёк ад феадальных замкаў на выпадак аблогі ворагаў. Шматлікія напады вытрымалі не ўсе вежы, у Еўропе іх захаваліся адзінкі. Камянецкая вежа, па будаваная, згодна з паданнем, у XIII стагоддзі майстрам па імені Алекса, цяпер адзіны данжон у Беларусі. Зразумела, што феадалы цяпер у вежы не жывуць. З 60х гадоў мінула га стагоддзя ў ёй размясціўся музей. Узняўшыся па вінта вой лесвіцы, можна паглядзець экспанаты — помнікі даўніны, які лучаць нас з продкамі і накіроўваюць на адвеч ным шляху ў будучыню.

Першы прэзідэнт Акадэміі навук Усевалад Ігнатоўскі Як у Белавежскай пушчы дрэвыволаты сваімі каранямі надзейна трымаюцца за камянецкую зямлю, так і жыццё многіх славутых асоб было непарыўна звязана з гэтымі мясцінамі. Шмат карыснага для Камянеччыны і ўсёй Бела русі зрабіў першы прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі Усева лад Ігнатоўскі. Ён нарадзіўся 19 красавіка 1881 года ў вёсцы Такары ў сям’і народнага настаўніка. Усевалад Ігнатоўскі пражыў толькі паўстагоддзя, але пас пеў пакінуць пасля сябе багатую спад чыну — звыш 30 навуковых работ. Як навуковец і грамадскі дзеяч ён адыграў значную ролю ў развіцці беларускай гістарычнай навукі, рэалізацыі палітыкі беларусізацыі і ўзбуйнення БССР.

Падвоенае ткацтва У некаторых хатах на Камянеччыне можна ўба чыць дзіўныя дываны. Іх называюць падвоенымі. Спе цыялісты кажуць, што сакрэты гэтага мастацтва заха валіся толькі ў гэтым краі. Кожны дыван нібы складзе ны з дзвюх асобна тканых двухколерных тканін, з’яд наных між сабой у месцах узору і ўздоўж яго краёў. Прадзеныя ўручную ваўняныя ніткі надаюць дывану пэўную пругкасць, а ўзорам — рэльефнасць. Можна не ва ўсім вытрымліваць старажытную тэхналогію і ткаць з фабрычных нітак. Амаль што страчанае май стэрства на Камянеччыне спрабуюць аднавіць. На прыклад, у Падбельскім селькім Доме культуры сваімі сакрэтамі ткацтва дзеліцца Надзея Грыцук.

Санаторый “Белая вежа” Сядзіба Дзеда Мароза Сядзіба белару скага Дзеда Маро за, размешчаная ў Белавежскай пуш чы, бы магніт пры цягвае гасцей не толькі з розных кут коў нашай краіны, але і замежжа.

Гэты санаторый для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў у пэўным сэнсе ўнікаль ны для Беларусі. І не толькі па сваім профілі. “Белая вежа” — гэта сапраўдны аазіс у індустрыяльным свеце. У радыусе 40 кіламетраў ад яго няма ніводнага пра мысловага прадпрыемства.

● Выбіраем разам Дарагі чытач! Выбраць упадабаныя вамі цуды проста: за поўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожнаму з прапана ваных сёння дзівосаў Камянецкага раёна. Анкету адпраўляйце на адрас рэ дакцыі “Народнай газеты” з прыпіскай на канверце “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выка заць таксама на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: www.ng.by

Белавежская пушча Рэліктаваму лясному масіву, у якім за паветны рэжым быў аб’яўлены яшчэ шэсць стагоддзяў таму, зайздросцяць жыхары

многіх краін Еўропы. Белавежская пушча перажыла шмат выпрабаванняў, але дзяку ючы клопату добрых людей і сёння працяг вае жыць і здзіўляць, як здзіўляе і вабіць сапраўдны гаспадар Белавежы — зубр.

Ваш голас вельмі важны! 7 цудаў Камянецкага раёна

Ваша адзнака

Камянецкая вежа Белавежская пушча Сядзіба Дзеда Мароза Санаторый “Белая вежа” Падвоеныя дываны Усевалад Ігнатоўскі Ікона Маці Божай

У спіс цудаў Камянецкага раёна прапаную ўключыць (чаму)? ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.

Руслан АНАНЬЕЎ, “НГ”

Каменецкий  

Белавежская пушча Камянецкая вежа Ваша адзнака Камянецкая вежа Белавежская пушча Сядзіба Дзеда Мароза Санаторый “Белая вежа” Падвоеныя дыван...

Read more
Read more
Similar to
Popular now
Just for you