Page 1

15

7 ЦУДАЎ: СЛАЎГАРАДСКІ РАЁН

НАРОДНАЯ ГАЗЕТА _8 верасня 2010 г., СЕРАДА

Сумесны праект “Народнай газеты”, Магілёўскага аблвыканкама, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Слаўгарадскага райвыканкама, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і рэдакцыі раённай газеты “Прысожскі край”

Храм8помнік У 1908 годзе ў вёсцы Лясная быў закладзены храм, адкрыццё якога адбылося 12 ліпеня 1912 года. На ўваходзе ў Свята-Петрапаўлаўскі храм-помнік надпіс: “У лета ад Раства Хрыстова 1708 год. Імператар Пётр”. Адзначаючы 250-ю гадавіну перамогі Пятра I над шведамі, 12 кастрычніка 1958 года ў будынку помніка-храма быў адкрыты музей гісторыі бітвы пад Лясной. У 1993 годзе будынак перададзены ў карыстанне праваслаўнай абшчыне прыхода Свята-Петрапаўлаўскага храма.

Слаўся, Слаўгарадчына! Людміла КАНАПЕЛЬКА, “НГ” Рэдкая птушка даляціць да Слаўгарад8 скага раёна, жартуюць жыхары сталіцы і іншых вялікіх гарадоў з захаду Беларусі. І сапраўды, амаль што шэсць гадзін язды на аўтобусе з Мінска — цэлы дзень патра8 чаны на дарогу толькі ў адзін бок! Слаўгарад заслугоўвае самых узвыша8 ных і гучных эпітэтаў. Няшмат на зямлі мя8 стэчак, жыхары якіх так мужна і самаад8

дана абаранялі сцены роднага горада, радзіму ад ворага. Горад Прупой (старажытная назва Слаўгарада) упершыню згадваецца ў 1136 годзе ў “Статутнай грамаце Смален8 скай епіскапскай кафедры”. Яго засна8 вальнікам ў складзе Смаленскага княства быў святы благаверны вялікі князь Расціслаў8Міхаіл. Назва горада змяняла8 ся з Прупоя на Прапошанск, Прапольск, Прапойск і нарэшце Слаўгарад.

Па лепшых узорах класіцызму

Куды ляціць “Рускі арол” У 1908 годзе ў той жа вёсцы Лясная быў устаноўлены помнік у выглядзе арла, які стаіць на зрынутым шведскім сцягу і павернуты на ўсход, у бок Расіі, і гранітны помнік на брацкай магіле рускіх воінаў. Аўтар помніка — А.Обер.

Ансамбль царквы і званоў — помнік архітэктуры класіцызму. У 1791—1793 гг. пад уласным наглядам князя А.М.Галіцына была пабудавана новая царква Раства Багародзіцы. Прыгожы храм з васьмігранным купалам мае рысы класіцызму канца XVIII стагоддзя, яго архітэктура носіць свецкі характар. Праектаваў храм яркі прадстаўнік класіцызму рускі архітэктар Мікалай Львоў — аўтар Неўскіх варот, Петрапаўлаўскай крэпасці, славутага Гатчынскага палаца. Кіраваў будаўніцтвам вопытны майстар Лука Іваноў. Лепшыя маскоўскія мастакі распісвалі храм, кіраваў роспісам вядомы мастак Уладзімір Баравікоўскі. Да 1930 года храм быў галоўным праваслаўным прыходам раёна, але потым, пасля атэістычных ганенняў, быў зачынены і выконваў ролю дапаможнага памяшкання прыстані. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён моцна пацярпеў ад працяглага абстрэлу. У 1987 годзе будынак царквы перададзены Слаўгарадскай праваслаўнай абшчыне.

Дзе стаіць трон царыцы У 1776 годзе князь Галіцын у падараваным яму Прапойску вырашыў пабудаваць новы палац, ад якога да нашых дзён захаваліся толькі сядзібны дом і парк, які калісьці акружаў раскошны маёнтак. Парк меў складаную водную сістэму, якая забяспечвала работу млына і вадаёма з помпай. Пры палацы была багатая аранжарэя, захоўваліся старажытныя рукапісы, карціны, была абсерваторыя. У парку пасаджаны рэдкія пароды дрэў, меўся грот, стаялі скульптуры. 20 студзеня 1787 года імператрыца Кацярына наведала князя ў яго вотчыне і вымавіла словы, якія захаваліся ў летапісе: “Я б у гэтым цудоўным парку пасадзіла дрэва, але пры васьміградусным марозе лепш выражу на гэтай ліпе дзень свайго знаходжання тут”. Захаваліся з тых часоў і медная таблічка з гэтым надпісам, і троннае крэсла, на якім сядзела “паўночная Семіраміда”.

Два вякі аднаго дрэва За 800 метраў на поўдзень ад вёскі Улукі, на месцы былога маёнтка знаходзіцца батанічны помнік прыроды мясцовага значэння — Лістоўніца векавая. Яе ўзрост 200 гадоў. Дыяметр дрэва — 1,8 метра. У час Вялікай Айчыннай вайны верхавіна лістоўніцы на вышыні 10 метраў была ссечана і на ёй наладжаны артылерыйскі назіральны пункт. Аднак дзякуючы магутнай карнявой сістэме і ствалу дрэва не загінула.

Ала Абрамовіч і яе вучні Звыш 40 гадоў адпрацавала ў сістэме адукацыі, з іх 23 гады была намеснікам дырэктара сярэдняй школы № 1 у Слаўгарадзе. Дзякуючы ёй многія з падапечных Алы Аляксандраўны сталі сапраўднымі майстрамі педагагічнай працы. Вопыт настаўніцы вывучаўся і распаўсюджваўся не толькі ў школе і горадзе, але і ў раёне, вобласці. За сваю педагагічную дзейнасць Ала Аляксандраўна адзначана ордэнам “Знак Пашаны”. Ёй адной з першых у раёне прысвоена званне “Заслужаны настаўнік БССР”.

● Выбіраем разам

Жывая вада Блакітнай крыніцы Гэтая дзіўная крыніца была апісана яшчэ ў 1912 годзе этнографам Е.Р.Раманавым, пра яе складзена паэтычная легенда, яна згадана ў кнізе А.В.Кудзельскага “Расказы пра ваду: беларускія крыніцы”. Вада ў возеры мае незвычайны блакітнавата-ізумрудны колер, выходзіць на паверхню зямлі з глыбіні 100— 200 метраў, дзе яна цыркуліруе ў тоўшчы пісчага мелу (адклады сенаману), які з’яўляецца цудоўным прыродным

адсарбентам. Склад вады — гідракарбанатна-кальцыевы. Вада Блакітнай крыніцы валодае высокімі пітнымі якасцямі і, паводле даных Інстытута геахіміі і геафізікі АН Беларусі, можа служыць эталонам чысціні падземных вод. У народзе ходзіць павер’е пра гаючыя ўласцівасці вады Блакітнай крыніцы. На Мядовы Спас, 14 жніўня, у гонар Жыватворнага Крыжа Гасподняга, Прачыстай Божай Маці і святых пакутнікаў сямі братоў Макавеяў ля крыніцы праходзяць праваслаўныя богаслужэнні. Для ўсходніх славян гэты

дзень памятны як свята Хрышчэння Русі пры князю Уладзіміру ў 988 годзе. “Блакітная крыніца” стала месцам хрышчэння славянскага племені радзімічаў. Жыхары Прысожжа (Магілёўскай, Гомельскай абласцей) і сумежных тэрыторый Расіі і Украіны (Смаленшчына, Браншчына і Чарнігаўшчына) у гэты дзень ужо больш як 1000 гадоў збіраюцца да святой крыніцы ва ўрочышчы Кліны, каб набраць вады з купелі. Паломніцтва ў Кліны было самым масавым на тэрыторыі Беларусі і не спынялася ніколі.

Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары цудаў нашай роднай Беларусi, проста запоўнiце анкету i пастаўце адзнаку па сямiбальнай шкале кожнаму з прапанаваных сёння цудаў Слаўгарадскага раёна. Анкеты адпраўляйце на адрас рэдакцыi “Народнай газеты” з прыпicкай на канверце “7 цудаў Беларусi”. Свае меркаваннi аб праекце вы можаце выказаць на сайце рэдакцыi ў інтэрнэце: www.ng.by

Ваш голас вельмі важны! 7 цудаў Слаўгарадскага раёна

Ваша адзнака

Блакітная крыніца Помнік “Рускі арол” Царква Раства Прасвятой Багародзіцы Паркавы ансамбль СвятаПетрапаўлаўскі храм Лістоўніца векавая Заслужаны настаўнік Ала Абрамовіч

У спіс цудаў Слаўгарадскага раёна прапаную ўключыць (чаму?) _____________________________________________________________________ _____________________________________________________________________ __________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.

Славгородский  

Храммпомнік Куды ляціць “Рускі арол” Ала Абрамовіч і яе вучні Людміла КАНАПЕЛЬКА, “НГ” Блакітная крыніца Помнік “Рускі арол” Царква Раства П...

Advertisement