Page 1

14

22 ліпеня 2009 г., СЕРАДА

7 ЦУДАЎ: ВЕРХНЯДЗВІНСКІ РАЁН

На поўначы зямлі беларускай Верхнядзвінскі раён — тут робяць смачны сыр, які можна на= быць у краме пад гандлёвай маркай “Ян Сырадзел”, тут на самай поўначы Беларусі вырошчваюць хлеб і будуюць прывабныя агра= гарадкі. Верхнядзвіншчына, апаленая полымем асвейскай тра= гедыі, ганарыцца сваім мінулым і сённяшнім днём.

Сумесны праект “Народнай газеты”, Віцебскага аблвыканкама, Верхнядзвінскага райвыканкама і рэдакцыі верхнядзвінскай раённай газеты “Дзвінская праўда”

Сар’янскі храм: гісторыя кахання Будаваўся касцёл з рэдкай па сваіх уласцівасцях асвейскай пур пуровай цэглы, якую навакольныя сяляне перадавалі з рук у рукі па ланцужку, што выцягнуўся на дзесяткі кіламетраў. Хто ўпершыню бачыць гэты агромністы і разам з тым лёгкі, нібы сплецены з чырвоных цагляных карункаў храм, той абавязкова замірае на імгненне. Ёсць у Сар’янскім касцёле нейкая патаемная загадка, нявыказаныя веліч і сум. Як мог сярод лясных вёсачак і дзікаватых празрыстых рачулак узнесціся ў неба гэты стройны гмах, дастойны сабораў буйнейшых гарадоў Еўропы? Паданне сцвярджае, што дзівосны касцёл у Сар’і гаспадар маёнтка пан Ігнат Лапацінскі пабудаваў у 1852 годзе ў памяць го рача любімай жонкі Марыі. Рамантычнае каханне Лапацінскіх абарвала заўчасная смерць паніпрыгажуні. У адчаі Ігнат пахаваў жонку ў вялікім магільным склепе. А затым узвёў над ім незвы чайнай прыгажосці храм. Сёння Сар’янскім касцёлам валодае праваслаўны прыход. Тут вядзецца рамонт, добраўпарадкоўваецца тэрыторыя.

Паўночная жамчужына У самым паўночным куточку краіны раскінулася другое па велічыні возера Беларусі — Ас вейскае. Яго воднае люстэрка мае плошчу 53 квадратныя кіла метры. Азёрная катлавіна ствары лася каля дзесяці тысяч гадоў на зад. Неглыбокае і багатае “карма вой базай” возера вельмі папу лярнае ў рыбакоў: тут водзяцца ляшчы, судакі, галаўні, сазаны, таўсталобікі. У аграгарадку Асвея прапаноўваюць цэлы комплекс забаў: ёсць коннаспартыўная школа, сучасныя бар і кафэ, ства раецца сацыяльнакультурны ту рыстычны цэнтр.

Навокол возера раскінуўся рэс публіканскі ландшафтны заказнік “Асвейскі” з унікальнай фаунай. Але самым дзівосным стварэннем пры роды з’яўляецца востраў, які раз мешчаны бліжэй да заходняга бера га і мае плошчу 5 квадратных кіла метраў. Выглядае востраў надзвы чай унікальна — гэта цэлы мініма цярык з узгоркамі, лясамі, балотамі, лугамі. Востраўвелікан здаўна быў заселены людзьмі, пра што свед чаць два знойдзеныя гарадзішчы. Да 1970 года тут размяшчаўся цэлы калгас. Жыла вялікая вёска, праца вала школа. Затым астраўляне пе рабраліся на “вялікую зямлю”.

Дубы=волаты 400гадовы Сахонаўскі дубволат расце не далей як за кіла метр ад Вышнарава. Помнік прыроды выглядае велічна і магутна. Другі волат — Юсціянаўскі дуб таксама збірае нямала турыс таў, якія, падышоўшы бліжэй, бачаць глыбокія “маршчыны” на грубай кары, учэпістае карэнне ды разгалістыя таўшчэзныя сукі.

Даследчык Сібіры са Свольна

Віктар Піляўскі: гэта не проста хобі! Яго сядзіба адна з прыгажэй шых у Бігосаве. Больш за ўсё ва бяць вока вінаградныя лозы, якія закрылі багатым зялёным дываном фасад дома. — У мяне іх 40 відаў, — з гона рам паведамляе гаспадар, вы кладчык фізкультуры мясцовай школы Віктар Іванавіч Піляўскі. — І яшчэ дзевяць чакаюць свайго часу, каб перасяліцца з вазонніц у грунт. За выключэннем дзвюх раскі дзістых лоз “Ізабэлы”, усе астатнія — элітныя сарты сусветнай селек цыі, прызначаныя для дэсертнага спажывання. Жонка Валянціна Цярэнцьеўна і тры дачкі жартуюць, што кожную галінку муж песціць, як дзяцей. А ён адказвае, што больш удзячнай расліны, чым вінаград, няма. Пачы нае пладаносіць пасапраўднаму на шосты год, а жыве — да 80. Віктар Піляўскі мае шмат літарату ры, вядзе журнал назіранняў за сваімі гадаванцамі, вырошчвае да 400 чаранкоў і шчодра дзеліцца імі з усімі жадаючымі.

Хараброўскі камень Вялікі камень ляжыць на дне Заходняй Дзвіны насупраць бы лой вёскі Хараброва. Існуе думка, што Вялікі ка мень — гэта адзін са славутых Барысавых камянёў. На тэрыто рыі раёна ў рэчышчы Дзвіны іх было чатыры. Адзін з іх вывезлі ў Маскву, два — у Полацк.

Хто з нас яшчэ са школы не памятае імя вядомага географадаследчыка Сібіры Івана Дзяменцьевіча Чэрскага?! На картах свету яно сустракаецца дзесяць разоў. А нарадзіўся будучы сусветна вядомы вучоны ў 1845 годзе ў маёнтку Свольна, што на Верх нядзвіншчыне, у заможнай шляхецкай сям’і. За ўдзел у паўстанні Кас туся Каліноўскага юнак быў сасланы ў Сібір. Там ён піша першыя даследчыя работы. Зацікаўлены ў асваенні Сібіры, царскі ўрад дазва ляе яму вывучэнне неабсяж ных зямель. Менавіта Чэрскі

склаў геолагагеамарфалагічную карту Байкала, якой карыстаюцца і сёння. Вучоны правёў шырока маштабнае абследаванне Сібірскага тракта, па выніках якога ствараліся Транссібірская магістраль і Кругабайкальская чыгунка. Землякі вучонага захоўваюць памяць аб ім: на радзіме дзейнічае музей імя Чэрскага, дзе сабраны багацейшы матэрыял пра жыццё і дзейнасць вядома га даследчыка Сібіры.

● Выбіраем разам

Як свечка на алтары Росіца. Падзеі, што адбыліся тут у гады Другой сусветнай вайны, на далі ёй і трагічную, і велічную славу. Падчас карнай экспедыцыі, што праводзілася ў гэтых мясцінах у лютым 1943 года, навакольныя вёскі запалалі пажарамі. Раніцай 17 лютага фашысты пачалі зганяць жыхароў у мясцовы касцёл. Двое сутак паліцаі запіхвалі ў вялікі ха лодны будынак старых, жанчын, дзяцей. Святары касцёла айцы марыяне Юрый Кашыра і Антоній Ляшчэвіч былі разам са сваімі вернікамі, яны маліліся, спавядалі, хрысцілі, суцяшалі. Немцы прапа

навалі святарам пакінуць натоўп і пайсці куды хочуць, нават настой валі, каб ксяндзы ўратаваліся. Але Юрый і Антоній загінулі разам з жыхарамі Росіцы ў полымі. У жніўні 1999 года росіцкія свя тары Юрый Кашыра і Антоній Ляш чэвіч далучаны Рымскім прастолам да ліку святых. А росіцкі касцёл Святой Тройцы стаў месцам па ломніцтва. Лічыцца, што за ступніцтва росіцкіх святароў вельмі моцнае, таму памаліцца і папрасіць аб уласных патрэбах і аздараўленні сюды прыязджаюць тысячы людзей.

Дарагі чытач! Выбраць упадабаныя вамі цуды проста: за поўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожнаму з прапана ваных сёння дзівосаў Верхнядзвінскага раёна. Анкету адпраўляйце на ад рас рэдакцыі “Народнай газеты” з прыпіскай на кан верце “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце вы казаць таксама на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: www.ng.by

Ваш голас вельмі важны! 7 цудаў Верхнядзвінскага раёна

Ваша адзнака

Асвейскае возера Касцёл у Сар’і Векавыя дубы Даследчык Сібіры Іван Чэрскі Вінаградная плантацыя Віктара Піляўскага Росіцкі касцёл і святыя Хараброўскі камень

У спіс цудаў Верхнядзвінскага раёна прапаную ўключыць (чаму)? ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года. Яніна ПАКУЛЬНЕВІЧ, Людміла АРЛОВА, Валерый САЛАЎЁЎ (фота)

Верхнедвинский  

Сар’янскі храм: гісторыя кахання Ваша адзнака Асвейскае возера Касцёл у Сар’і Векавыя дубы Даследчык Сібіры Іван Чэрскі Вінаградная плантацы...

Read more
Read more
Similar to
Popular now
Just for you