Page 7

Наш сайт: www.bspu.unibel.by

С

ФАКУЛЬТЭТ ФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯ г. Мінск, вул. Магілёўская, 37, вучэбны корпус № 5; тэл. 227-49-74. Дэкан – Міхаіл Міхайлавіч КРУТАЛЕВІЧ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Факультэт фізічнага выхавання – самы спартыўны факультэт БДПУ. Ён моцны сваімі традыцыямі, закладзенымі неабыякавымі да спорту і фізічнай культуры людзьмі – выкладчыкамі і студэнтамі. Сярод выхаванцаў факультэта – прызёры і ўдзельнікі Алімпійскіх гульняў, чэмпіёны свету, пераможцы этапаў Кубка свету, сусветных універсіяд, чэмпіёны і прызёры еўрапейскіх турніраў больш чым па дзесяці відах спорту. Факультэт ганарыцца сваімі студэнтамі і выпускнікамі: Алесяй Бабушкінай – бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў у Пекіне па мастацкай гімнастыцы, Аляксандрам Кокшам – чэмпіёнам свету па дзюдо, Паўлам Санковічам – двухразовым бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы 2011 г. па плаванні, Ганнай Драбеняй – прызёрам этапу Кубка свету па лёгкай атлетыцы, а таксама

прызёрамі чэмпіянату свету па дзюдо Алінай Рыжовай, Лэйлай Абасавай, Дзмітрыем Аляксашыным, удзельнікамі Алімпіяды-2008 Анастасіяй Пракапенка (сучаснае пяцібор’е, 4 месца), Мікалаем Шубянком, Аляксандрам Пархоменкам (дзесяцібор’е) і многімі іншымі. Факультэт фізічнага выхавання – гэта тэрыторыя, дзе пануюць Закон, Традыцыя і Здаровы лад жыцця. Тут на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі займаюцца больш за 1500 студэнтаў. У структуры факультэта 3 спецыялізаваныя кафедры – тэорыі і методыкі фізічнай культуры, спартыўнапедагагічных дысцыплін і медыка-біялагічных асноў фізічнага выхавання, а таксама вучэбна-практычная лабараторыя фізічнай культуры. Выпускнікі спецыяльнасці «Фізічная культура» па-

спяхова працуюць не толькі выкладчыкамі ў навучальных установах, але і трэнерамі, менеджарамі. Сфера дзейнасці нашых спецыялістаў – турыстычныя агенцтвы, фізкультурна-аздараўленчыя цэнтры, спартыўныя школы і інш. Мы запрашаем да сябе ўсіх тых, хто хоча звязаць свой лёс з фізічнай культурай, спортам, прапагандай здаровага ладу жыцця.

ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКІ г. Мінск, вул. Караля, 16а, вучэбны корпус № 6; тэл. 200-71-03. Дэкан – Сяргей Уладзіміравіч ЯКАВЕНКА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Асноўнай задачай факультэта з’яўляецца забеспячэнне якаснай падрыхтоўкі юнакоў і дзяўчат да паступлення ў БДПУ і іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны. Акрамя гэтага, наша дзейнасць накіравана на сацыяльную падтрымку выпускнікоў сельскіх школ, на адаптацыю да навучання ў ВНУ, на дапамогу ў прафесійнай арыентацыі моладзі. З гэтай мэтай створаны падрыхтоўчае аддзяленне, педагагічныя класы і падрыхтоўчыя курсы. На падрыхтоўчае аддзяленне прымаюцца асобы, якія маюць сярэднюю адукацыю і паспяхова прайшлі сумоўе па профільных дысцыплінах уступных экзаменаў. Слухачы стацыянара забяспечваюцца інтэрнатам, маюць магчымасць карыстацца бібліятэкай, наведваць спартыўныя залы, адпачываць у студэнцкім прафілакторыі. Выпуск-

нікі падрыхтоўчага аддзялення маюць пераважнае права на залічэнне ў БДПУ пры роўнай агульнай колькасці балаў. На базе факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі БДПУ працуюць педагагічныя класы. У 10–11 класах навучанне ажыццяўляецца па асобных вучэбных планах, у якіх шмат увагі надаецца паглыбленаму вывучэнню дысцыплін уступных іспытаў. На падрыхтоўчых курсах усе жадаючыя могуць якасна падрыхтавацца да паступлення ў ВНУ і ССНУ рэспублікі. На працягу ўсяго года дзейнічаюць вячэрнія, завочныя падрыхтоўчыя курсы, курсы выхаднога дня, праводзяцца заняткі ў малакамплектных групах, а непасрэдна перад цэнтралізаваным тэсціраваннем і ўступнымі іспытамі арганізуюцца двухтыднёвыя курсы.

ПАРТЫЎНАЯ слава нашай краіны з году ў год мацнее і пацвярджаецца новымі гучнымі перамогамі. І вялікі ўнёсак у гэта робім мы, студэнты і выпускнікі факультэта фізічнага выхавання БДПУ. Нашы таленавітыя спартсмены з зайздроснай рэгулярнасцю ўздымаюцца на п’едэсталы самых прэстыжных спаборніцтваў, і я ўпэўнена, што вы таксама зможаце папоўніць іх спіс. Як вядома, у адзіночку складана дасягнуць высокіх вынікаў, кожнаму чалавеку патрэбна дапамога і падтрымка. І мне прыемна, што і першае, і другое я знайшла на ФФВ. Натуральна, маё захапленне спортам пачалося задоўга да паступлення, яшчэ ў школе, і першыя перамогі таксама прыйшліся на той час. Але за сённяшнія дасягненні варта сказаць дзякуй факультэту, нашым выкладчыкам, якія знаёмяць нас з сакрэтамі і тонкасцямі нашай будучай прафесіі, чым спрыяюць новым перамогам. Упэўнена, што дзякуючы атрыманай спецыяльнасці пасля заканчэння спартыўнай кар’еры я змагу рэалізавацца ў іншым амплуа ў гэтай жа сферы. Таму і вам, заўтрашнім абітурыентам, раю смела абіраць БДПУ. Тут вы зможаце развівацца як дзеючыя спартсмены і планаваць будучыню згодна са сваімі захапленнямі. Да новых перамог! На факультэт фізічнага выхавання БДПУ! Марыя КУЗНЯЦОВА, студэнтка 4-га курса факультэта фізічнага выхавання, прызёр чэмпіянатаў Еўропы і свету па самба

ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКІ БДПУ рыхтуе абітурыентаў да паступлення ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі ПАДРЫХТОЎЧАЕ АДДЗЯЛЕННЕ Дзённая форма навучання Тэрмін навучання – 8 месяцаў. Прыём заяў – з 20 жніўня. На падрыхтоўчае аддзяленне прымаюцца асобы, якія маюць сярэднюю адукацыю. Тэл.: 200-71-03 ПЕДАГАГІЧНЫЯ КЛАСЫ Для арганізацыі профільнага навучання ў 10–11 класах агульнаадукацыйных устаноў. Тэрмін навучання – 2 гады. Прыём заяў – з 20 чэрвеня. Тэл.: 200-71-03 ПАДРЫХТОЎЧЫЯ КУРСЫ Дзённыя курсы (заняткі з 16.00) Тэрмін навучання – 8 месяцаў. Прыём заяў з 20 жніўня. Курсы выхаднога дня Тэрмін навучання – 8 месяцаў. Прыём заяў з 20 жніўня. Завочныя курсы Тэрмін навучання – 7 месяцаў. Прыём заяў з 20 жніўня. Вячэрнія курсы Тэрмін навучання – 6 месяцаў. Прыём заяў з 1 кастрычніка. Курсы ў малакамплектных групах Тэрмін навучання – 6 і 4 месяцы. Прыём заяў з 1 кастрычніка і з 3 студзеня. Курсы працягласцю 31/2 месяца Прыём заяў з 3 студзеня. Двухтыднёвыя курсы перад тэсціраваннем і экзаменамі Тэрмін навучання – 2 тыдні. Прыём заяў з 1 красавіка. Заняткі ў маі, чэрвені, ліпені. Тэл.: 226-44-47 З кастрычніка па красавік праводзіцца рэпетыцыйнае тэсціраванне па матэрыялах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Тэл.: 200-94-17.

29 снежня 2011 г.

7

nastaunik 1100-11  

news BSPU of name M Tank

nastaunik 1100-11  

news BSPU of name M Tank