Page 1

СПЕЦЫЯЛЬНЫ ВЫПУСК Навіны тваёй Alma Mater

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 29 снежня 2011 года

№ 16–17(1100–1101)

ДАРАГІЯ СЯБРЫ! Атрыманне вышэйшай адукацыі – гэта вашы самыя перспектыўныя асабістыя інвестыцыі. Ваша будучая кар’ера, прафесійны і асобасны рост у сучасных умовах вызначаюцца ў першую чаргу наяўнасцю спецыяльных ведаў і ўменнем эфектыўна выкарыстоўваць іх на практыцы. Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка з’яўляецца вядучай вышэйшай навучальнай установай у галіне педагагічнай адукацыі. Таму атрымаць прывілею стаць студэнтам БДПУ змогуць самыя мэтанакіраваныя, здольныя і працавітыя ўдзельнікі ўступных выпрабаванняў, якія ўсведамляюць сацыяльную значнасць сваёй будучай прафесіі. Мы прытрымліваемся традыцый амаль стогадовай гісторыі нашай ВНУ, аптымальна спалучаем вучобу, навуку і практыку. Ва ўніверсітэце створаны ўсе ўмовы для фарміравання асобы, якая ўсведамляе сваю адказнасць за заўтрашні дзень краіны, валодае трывалымі ведамі і арыентуецца на паспяховасць у шырокім сэнсе гэтага слова. Прафесарска-выкладчыцкі склад БДПУ – гэта вядомыя ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі навукоўцы і спецыялісты, якія адказна і творча адносяцца да сваёй справы і кары-

стаюцца заслужаным аўтарытэтам педагагічнай грамадскасці і студэнцтва. Узровень выкладання ў нашым універсітэце адпавядае сучасным патрабаванням да арганізацыі навучальнага працэсу. У сваёй дзейнасці мы кіруемся высокай мэтай – падрыхтаваць прафесійна адукаваны, патэнцыяльна творчы, патрыятычна арыентаваны настаўніцкі корпус нашай краіны.

Жадаю вам годна, абапіраючыся на асабісты багаж ведаў, інтэлекту і эрудыцыі, вытрымаць уступныя выпрабаванні і стаць студэнтамі вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны. Удачы вам, поспехаў і натхнення! Рэктар БДПУ, прафесар П. Д. Кухарчык


САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ У БДПУ! Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка – вядучая вышэйшая навучальная ўстанова ў нацыянальнай сістэме педагагічнай адукацыі. За 97 гадоў сваёй гісторыі наша ВНУ здабыла сабе славу найбуйнейшага вучэбнага і навукова-метадычнага цэнтра Рэспублікі Беларусь, які забяспечвае падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі педагагічных кадраў для ўстаноў адукацыі ўсіх відаў і тыпаў. Сёння ў нашым універсітэце вучыцца 16 995 студэнтаў, з іх 8051 – на дзённай і 8944 – на завочнай форме атрымання адукацыі. Падрыхтоўкай спецыялістаў займаюцца 1026 педагогаў, у тым ліку 50 дактароў і 372 кандыдаты навук. Навучальны працэс вядзецца па 58 спецыяльнасцях і 8 спецыялізацыях. У 2012 годзе прыём на першы курс будуць ажыццяўляць 12 факультэтаў. Усяго плануецца прыняць амаль што 5000 абітурыентаў, у тым ліку каля 2,6 тысячы чалавек на дзённую форму атрымання адукацыі. Студэнты 4–5 курсаў нашага ўніверсітэта могуць атрымаць дадатковую кваліфікацыю і дыплом аб перападрыхтоўцы дзяржаўнага ўзору ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ. Ва ўніверсітэце створана сістэма забеспячэння якасці адукацыі згодна з патрабаваннямі міжнародных стандартаў. Мы пастаянна вядзём по-

шук новых метадаў і тэхналогій выкладання, спосабаў арганізацыі навучальнага працэсу, фарміруем у будучых настаўнікаў патрэбу самастойна здабываць веды пад кантролем кваліфікаваных выкладчыкаў. Гэта тыя людзі, дасведчанасць і прафесіяналізм якіх дапамогуць вам стаць сапраўднымі педагогамі. Студэнтам прадастаўлены ўсе магчымасці для набыцця практычнага вопыту. На факультэце прыродазнаўства, напрыклад, гэтай мэце служыць аграбіястанцыя ў Зялёным, дзе праходзяць заняткі і вучэбныя практыкі.

Працэс навучання ў БДПУ грунтуецца на абавязковым спалучэнні яго з навукова-даследчай дзейнасцю. Асаблівая ўвага надаецца ўмацаванню стасункаў у галіне адукацыі і навукі з іншымі айчыннымі і замежнымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Сёння БДПУ супрацоўнічае з 46 універсітэтамі з 16 краін свету. Мы заўсёды клапоцімся пра сваіх выхаванцаў. У нашай ВНУ створаны спрыяльныя ўмовы для іх працы і адпачынку. Пасля капітальнага рамонту спартыўнай залы і басейна яны атрымалі магчымасць займацца фізкультурай і спортам у камфортных умовах. Пры неабходнасці ўмацаваць здароўе студэнты могуць зрабіць гэта ў санаторыі-прафілакторыі, аплаціўшы ўсяго 15 % ад кошту пуцёўкі. А іншагародніх абітурыентаў-2012 парадуе наступная інфармацыя: рашэннем рэктарата ўсе першакурснікі, якія маюць патрэбу ў жыллі, будуць заселены ў інтэрнаты. БДПУ дапамагае сваім выхаванцам не толькі стаць высакакласнымі спецыялістамі, але і развіць свае таленты. Сярод 98 агульнаўніверсітэцкіх і факультэцкіх клубных фарміраванняў вы абавязкова знойдзеце сваё. Дарагія абітурыенты! Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка зацікаўлены, каб у яго аўдыторыі прыйшлі самыя падрыхтаваныя і таленавітыя маладыя людзі. Тут у вас ёсць магчымасць атрымаць адукацыю самага высокага ўзроўню незалежна ад абранай спецыяльнасці і рэалізаваць свае памкненні і амбіцыі. Сардэчна запрашаем у БДПУ!

ПЕРАЛІК СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ, ПА ЯКІХ БУДЗЕ АЖЫЦЦЯЎЛЯЦЦА НАБОР У БДПУ Ў 2012 ГОДЗЕ МАТЭМАТЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ Дзённая форма атрымання адукацыі: – Матэматыка. Інфарматыка Завочная форма атрымання адукацыі: – Матэматыка. Інфарматыка ФІЗІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ Дзённая форма атрымання адукацыі: – Фізіка. Матэматыка – Фізіка. Тэхнiчная творчасць – Фізіка. Інфарматыка ФАКУЛЬТЭТ ПРЫРОДАЗНАЎСТВА Дзённая форма атрымання адукацыі: – Біялогія. Хімія – Біялогія. Фітадызайн ландшафту і інтэр’ера – Геаграфія. Біялогія – Геаграфія. Экскурсійна-краязнаўчая работа Завочная форма атрымання адукацыі: – Геаграфія. Ахова прыроды – Геаграфія. Экскурсійна-краязнаўчая работа – Біялогія ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ Дзённая форма атрымання адукацыі: – Гісторыя (тэрмін навучання 4 гады) – Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны Завочная форма атрымання адукацыі: – Гісторыя ФАКУЛЬТЭТ БЕЛАРУСКАЙ І РУСКАЙ ФІЛАЛОГІІ Дзённая форма атрымання адукацыі: – Беларуская мова і літаратура (тэрмін навучання 4 гады) – Руская мова і літаратура (тэрмін навучання 4 гады) – Руская мова і літаратура. Замежная мова (італьянская) – Руская мова і літаратура. Замежная мова (кітайская) Завочная форма атрымання адукацыі: – Беларуская мова і літаратура – Руская мова і літаратура ФАКУЛЬТЭТ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ Дзённая форма атрымання адукацыі: – Дашкольная адукацыя (тэрмін навучання 4 гады) Завочная форма атрымання адукацыі:

2

– Дашкольная адукацыя (поўны і скарочаны тэрмін навучання) – Дашкольная адукацыя. Практычная псіхалогія (поўны і скарочаны тэрмін навучання) ФАКУЛЬТЭТ ПАЧАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ Дзённая форма атрымання адукацыі: – Пачатковая адукацыя (тэрмін навучання 4 гады) – Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура Завочная форма атрымання адукацыі: – Пачатковая адукацыя (поўны і скарочаны тэрмін навучання) – Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура ФАКУЛЬТЭТ ПСІХАЛОГІІ Дзённая форма атрымання адукацыі: – Псіхалогія (са спецыялізацыяй: сацыяльная псіхалогія) – Псіхалогія (са спецыялізацыяй: педагагічная псіхалогія) – Псіхалогія (са спецыялізацыяй: псіхалогія сямейных адносін) – Псіхалогія (са спецыялізацыяй: псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці) – Практычная псіхалогія (тэрмін навучання 4 гады) Завочная форма атрымання адукацыі: – Псіхалогія (са спецыялізацыяй: педагагічная псіхалогія) – Псіхалогія (са спецыялізацыяй: псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці) – Псіхалогія (са спецыялізацыяй: псіхалогія сямейных адносін) – Практычная псіхалогія ФАКУЛЬТЭТ ЭСТЭТЫЧНАЙ АДУКАЦЫІ Дзённая форма атрымання адукацыі: – Музычнае мастацтва (тэрмін навучання 4 гады) – Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія промыслы – Выяўленчае мастацтва. Камп'ютарная графіка Завочная форма атрымання адукацыі: – Музычнае мастацтва. Сацыяльная педагогіка (скарочаны тэрмін навучання) – Сусветная і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія (скарочаны тэрмін навучання) – Сусветная і айчынная культура. Фальклор

– Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія промыслы ФАКУЛЬТЭТ САЦЫЯЛЬНА-ПЕДАГАГІЧНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ Дзённая форма атрымання адукацыі: – Сацыяльная педагогіка. Практычная псіхалогія – Сацыяльная педагогіка. Выхаваўчая работа ва ўстановах адукацыі (тэрмін навучання 4 гады) – Сацыяльная работа (тэрмін навучання 4 гады 5 месяцаў) Завочная форма атрымання адукацыі: – Сацыяльная педагогіка. Практычная псіхалогія – Сацыяльная работа ФАКУЛЬТЭТ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ Дзённая форма атрымання адукацыі: – Алігафрэнапедагогіка. Дашкольная адукацыя – Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія – Алігафрэнапедагогіка. Лагапедыя – Тыфлапедагогіка. Дашкольная адукацыя – Сурдапедагогіка. Дашкольная адукацыя – Лагапедыя (тэрмін навучання 4 гады) Завочная форма атрымання адукацыі: – Алігафрэнапедагогіка. Дашкольная адукацыя – Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія – Алігафрэнапедагогіка. Лагапедыя – Тыфлапедагогіка. Дашкольная адукацыя – Сурдапедагогіка. Дашкольная адукацыя – Лагапедыя ФАКУЛЬТЭТ ФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯ Дзённая форма атрымання адукацыі: – Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць (тэрмін навучання 4 гады) – Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўленчая) (тэрмін навучання 4 гады) – Фізічная культура (лячэбная) (тэрмін навучання 4 гады) – Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура) (тэрмін навучання 4 гады) – Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме) (тэрмін навучання 4 гады) Завочная форма атрымання адукацыі: – Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўленчая) – Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)

29 снежня 2011 г.


У

ФАКУЛЬТЭТ БЕЛАРУСКАЙ І РУСКАЙ ФІЛАЛОГІІ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 2; тэл. 227-79-86, 227-80-09. Дэкан – Васіль Дзянісавіч СТАРЫЧОНАК, доктар філалагічных навук, прафесар. Факультэт беларускай і рускай філалогіі даў пуцёўку ў жыццё тысячам настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, дзеячаў навукі і культуры. Выпускнікі факультэта працуюць у школах, гімназіях, ліцэях, каледжах, вышэйшых навучальных установах; рэдакцыях газет і часопісаў; на радыё і тэлебачанні; у выдавецкіх цэнтрах; бібліятэках; навукова-даследчых інстытутах; пасольствах і прадстаўніцтвах розных краін; перакладчыцкіх цэнтрах; турыстычных кампаніях. Студэнты нашага факультэта – адны з самых актыўных ва ўніверсітэце. Яны ўдзельнічаюць у шматлікіх праектах, займаюцца навукова-даследчай працай, ладзяць вандроўкі па Беларусі, праводзяць літаратурныя і тэатральныя вечарыны з удзелам вядомых дзеячаў культуры. Дэвізам факультэта ва ўсе часы была якасная адукацыя. Набыць яе дапамагаюць вядомыя ў краіне і за яе межамі лінгвісты і літаратуразнаўцы, па падручніках якіх было падрыхтавана не адно пакаленне прафесійных філолагаў. Мы ўпэўнены, што нашы выкладчыкі дапамогуць і новай кагорце студэнтаў набыць трывалыя, грунтоўныя веды, якія ў будучым забяспечаць паспяховы кар’ерны рост.

М

ФІЗІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 3; тэл. 200-95-62. Намеснік дэкана – Іван Уладзіміравіч ДЗЯДЗЮЛЯ, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. Без фізікі нельга ўявіць развіццё новых тэхналогій і навукова-тэхнічны прагрэс. Фізічны факультэт нашага ўніверсітэта вядзе падрыхтоўку па спецыяльнасцях «Фізіка. Інфарматыка», «Фізіка. Матэматыка», «Фізіка. Тэхнічная творчасць». Грунтоўныя веды, якія ўключаюць і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, можна атрымаць на любой з іх. На факультэце працуюць спецыялісты, якія з’яўляюцца вядучымі вучонымі ў сваіх напрамках дзейнасці не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Сярод іх прафесар М. А. Вількоцкі – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР па фізіцы, а таксама прафесары І. С. Ташлыкоў, А. М. Баяркін, В. Р. Собаль і іншыя. Для чытання лекцый па асобных галінах сучаснай фізікі запрашаюцца вучоныя з НАН Беларусі. У прыватнасці, спецкурс па лазернай спектраскапіі выкладае доктар фізіка-матэматычных навук, загадчык лабараторыі фізікі інфрачырвоных прамянёў С. А. Ціхаміраў. Такі прадстаўнічы калектыў выкладчыкаў стымулюе ў студэнтаў жаданне вучыцца і займацца навукай, а моцная матэрыяльна-тэхнічная база дазваляе працаваць у сучасных лабараторыях на самым лепшым абсталяванні. Пасля заканчэння ўніверсітэта многія нашы выпускнікі працуюць не толькі ва ўстановах адукацыі, але і ў навукова-даследчых інстытутах, на вытворчасці. Мы запрашаем паступаць на наш факультэт тых, хто хоча звязаць сваю будучыню з фізікай, матэматыкай, мае схільнасць да тэхнічнай творчасці, жадае засвоіць асновы інфармацыйных тэхналогій.

МАТЭМАТЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 2; тэл. 227-79-13, 200-80-62. Дэкан – Уладзімір Уладзіміравіч ШЛЫКАЎ, доктар педагагічных навук. Падрыхтоўка настаўнікаў матэматыкі ў нашым універсітэце вядзецца з 1947 года, хоць годам нараджэння матэматычнага факультэта лічыцца 1974-ы. Сёння на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі мы рыхтуем выкладчыкаў па спецыяльнасці «Матэматыка. Інфарматыка». Многія з выпускнікоў матфака БДПУ працуюць у пазашкольных установах і ўпраўленнях адукацыі, навукова-даследчых установах, лабараторыях камп’ютарнага і псіхолага-педагагічнага профілю, кіруюць дзяржаўнымі ўстановамі і прадпрыемствамі. Веды, набытыя студэнтамі падчас вучобы, забяспечваюць ім магчы29 снежня 2011 г.

масць пасля заканчэння ўніверсітэта выкладаць матэматыку, інфарматыку ў агульнаадукацыйных і спецыяльных школах, гімназіях, ліцэях, каледжах і ВНУ. Калі хтосьці марыць пра дызайнерскую ці выдавецкую дзейнасць, ён атрымае неабходныя для гэтага навыкі камп’ютарнай графікі. Валоданне мовай праграмавання высокага ўзроўню С++, С#, Java дазволіць выпускнікам стаць прафесійнымі праграмістамі. Шматузроўневая сістэма навучання – ваш шанц атрымаць не толькі вышэйшую адукацыю, але і ступень магістра і, магчыма, працягнуць навучанне ў аспірантуры. Сардэчна запрашаем на факультэт!

ЗГАДВАЮ сваё першае знаёмства з родным факультэтам: палахлівая, нясмелая першакурсніца крочыла ў невядомае, таямнічае студэнцкае жыццё. Цікавасць да вывучэння беларускай мовы прывяла мяне на чацвёрты паверх другога корпуса БДПУ. Тут я пазнаёмілася з бліскучымі прафесіяналамі – сваімі выкладчыкамі, знайшла добрых сяброў. З першых дзён я зразумела, што абавязкова стану добрым філолагам і цудоўным педагогам: на нашым факультэце па-іншаму проста немагчыма! Тут для мяне адкрыўся актыўны свет студэнцтва: я даведалася пра дзейнасць народнага тэатра «Жывое

Ы, Каця і Света Варанчак, – сёстры-блізняты і маем не толькі знешняе падабенства, але і агульныя інтарэсы, захапленні. Мы разам абаранялі гонар сваёй гімназіі на раённых алімпіядах, выступалі на школьных канферэнцыях. А яшчэ ў нас была адна мара на дваіх – стаць настаўніцамі. Паколькі нам больш за ўсё падабаліся дакладныя навукі, мы вырашылі паступаць на фізічны факультэт БДПУ. Зараз мы вучымся на другім курсе і атрымоўваем ад гэтага працэсу вялікае задавальненне: кожны дзень робім маленькія адкрыцці, даведваемся пра нешта новае і цікавае. Выкладчыкі на факультэце проста цудоўныя: нават складаныя рэчы тлумачаць даходліва і цікава. Прафесіяналы, адным словам! У нас з’явілася шмат новых сяброў і сябровак, у тым

слова», літаратурнага аб’яднання «Крокі», далучылася да захавання культурнай спадчыны беларусаў. Нашы студэнты ўдзельнічаюць у шматлікіх лінгвістычных конкурсах, алімпіядах, навуковых канферэнцыях. Адным словам, магчымасцей – мора, усё залежыць ад вашага жадання. Толькі ў няспынным руху, у актыўнай вучэбнай дзейнасці можна адчуць асалоду ад студэнцкіх гадоў, еднасць з родным факультэтам, зразумець, што за тваімі плячыма вялікая моц – згуртаваны калектыў. Святлана КУКУЦЬ, студэнтка 2-га курса факультэта беларускай і рускай філалогіі

ліку і з іншых факультэтаў, бо хутка вы ўпэўніцеся: БДПУ – вялікая дружная сям’я. У вольны ад заняткаў час мы займа-

емся вывучэннем інтэрнэт-тэхналогій. Можа, на будучыню загадваць яшчэ і ранавата, аднак мы хацелі б займацца даследчай дзейнасцю і працягнуць навучанне ў магістратуры і аспірантуры. Кацярына і Святлана ВАРАНЧАК, студэнткі 2-га курса фізічнага факультэта

З

ВЫЧАЙНА выбар будучай прафесіі для школьніка – задача не з лёгкіх. Вось і я пэўны час не магла вызначыцца. З аднаго боку, мяне вабіла матэматыка, якую ў восьмым класе я стала вывучаць на паглыбленым узроўні. З другога боку, прыцягвала харэаграфія, бо я з пяці гадоў займалася ў ансамблі «Цягнічок» Палаца культуры чыгуначнікаў. Аднак калі прыйшоў час вызначацца з будучай прафесіяй, я вырашыла абраць настаўніцкую дзейнасць. Апошнія гады навучання ў школе мэтанакіравана займалася матэматыкай і ў выніку дасягнула пастаўленай мэты: стала студэнткай матэматычнага факультэта БДПУ! За гады вучобы я набыла не толькі трывалыя веды, але і вельмі важныя асобасныя якасці: роля старасты групы паспрыяла фарміраванню ў мяне адказнасці за сябе і за калектыў, добрасумленнасці, арганізаванасці. Пасля заканчэння ўніверсітэта я планую працаваць па спецыяльнасці і адначасова працягваць навучанне ўжо ў якасці магістранткі. Упэўнена, што з інтэлектуальным багажом, атрыманым на матфаку, у мяне ўсё атрымаецца! Бо матэматычны факультэт – гэта выдатная «школа» для будучага настаўніка, якая навучыць правільна рашаць любыя жыццёвыя задачы! Шчыра запрашаю вас на наш факультэт! Вольга ДЗЯНІШЧАНКА, студэнтка 5-га курса матэматычнага факультэта 3


ФАКУЛЬТЭТ ПАЧАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 15, вучэбны корпус № 7; тэл. 267-91-05. Дэкан – Наталля Уладзіміраўна ЖДАНОВІЧ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Згодна з народнай мудрасцю, цела чалавека ствараюць бацькі, а душу – настаўнікі. Гэтая прыказка мае прамое дачыненне да першага настаўніка, таму што вельмі важна, хто павядзе маленькага чалавека ў Краіну ведаў, хто будзе для яго прыкладам у жыцці. Нездарма навукоўцы ўсё часцей выказваюць меркаванне, што чым меншы ўзрост дзіцяці, тым больш высокія патрабаванні павінны прад’яўляцца да таго, хто з ім працуе. Вось ужо 55 гадоў факультэт пачатковай адукацыі рыхтуе настаўнікаў для пачатковай школы. Нягледзячы на зменлівы час, традыцыйнымі застаюцца якасці, якімі павінен валодаць той, хто збіраецца звязаць свой лёс з навучаннем і выхаваннем малодшых школьнікаў: адукаванасць, выхаванасць, шырокі кругагляд, дапытлівасць, знаходлівасць, крэатыўнасць, а яшчэ – дабрыня і любоў да дзяцей (нездарма дэвізам факультэта з’яўляюцца словы вядомага педагога В. А. Сухамлінскага: «Сэрца аддаю дзецям»). Факультэт пачатковай адукацыі аб’ядноўвае людзей, якім аднолькава блізкія літаратура, мова, матэматыка, прыродазнаўства, прадметы эстэтычнага цыкла і творчая дзейнасць. Калі чалавек з’яўляецца рознабаковай асобай, тады факультэт пачатковай адукацыі – менавіта для яго. Толькі той, хто пастаянна вучыцца сам, можа быць сапраўдным настаўнікам і прыкладам для сваіх вучняў. Таму факультэт пачатковай адукацыі заўсёды адчынены для тых, хто сур’ёзна ставіцца да сваёй адукацыі і прафесійнага самавызначэння.

ФАКУЛЬТЭТ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ г. Мінск, вул. Кабушкіна, 59а, вучэбны корпус № 11; тэл. 341-39-18, 341-19-67. Дэкан – Людміла Мікалаеўна ВАРАНЕЦКАЯ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Дзейнасць педагога дашкольнай установы адказная і пачэсная, бо ён з’яўляецца першым выхавальнікам у жыцці дзіцяці і вынікі яго працы часта прадвызначаюць усё далейшае развіццё выхаванцаў. У структуры факультэта тры кафедры – агульнай і дашкольнай педагогікі, методык дашкольнай адукацыі, агульнай і дзіцячай псіхалогіі, якія з’яўляюцца цэнтрамі перадавой навуковай і метадычнай думкі ў галіне дашкольнай адукацыі. Нашы студэнты не толькі старанна вучацца, але і займаюцца навуковай дзейнасцю. Вынікі працы маладыя вучоныя прадстаўляюць на міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях, публікуюць у зборніках артыкулаў. Выхаванцы факультэта штогод становяцца лаўрэатамі Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь. Факультэт дашкольнай адукацыі цесна супрацоўнічае з установамі адукацыі і навукова-даследчымі інстытутамі Расіі, Украіны, Балгарыі, Эстоніі, Літвы, што дазваляе выкладчыкам і студэнтам стажыравацца за мяжой і прымаць удзел у ажыццяўленні міжнародных навуковых праектаў. Чакаем вас на нашым факультэце!

Ф

АКУЛЬТЭТ пачатковай адукацыі… Удумайцеся ў гэтыя словы. Пачатковая школа – першая ступень у адукацыі і выхаванні інжынера, урача, повара, эканаміста і касманаўта, а настаўнікаў для яе рыхтуюць менавіта на ФПА. Калі я ўпершыню пераступіла парог нашага ўніверсітэта, то нават уявіць не магла, як зменіцца маё жыццё. Студэнцкія гады ніколі не забываюцца, а на факультэце пачатковай адукацыі яны па-асабліваму адметныя. З першых дзён нам прывіваюць любоў да прафесіі і любоў да дзяцей. Тут працуюць выдатныя выкладчыкі і вучацца добрыя, разумныя студэнты. Тут я знайшла сяброў і атрымала маг-

П

ЕРАСТУПАЮЧЫ парог школы з атэстатам у руках, мы дакладна ведалі, што хочам прысвяціць сваё далейшае жыццё працы ў сферы адукацыі. Сёння мы – студэнткі факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ. Менавіта гэты факультэт дае нам веру ў свае сілы, дапамагае самарэалізавацца, бо выхавальнік дзіцячай установы – гэта і музыкант, і акцёр, і мастак у адной асобе. З кожным днём мы ўсё лепш разумеем, што любім сваю будучую пра-

ФАКУЛЬТЭТ ПСІХАЛОГІІ г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 15, вучэбны корпус № 7; тэл. 263-78-96. Дэкан – Леанід Абрамавіч ПЯРГАМЕНШЧЫК, доктар псіхалагічных навук, прафесар. «Пазнаць. Зразумець. Пераадолець!» – місія факультэта псіхалогіі. І гэта зразумела, бо навучанне на ФП не толькі дазволіць вам стаць прафесіяналамі, але і дапаможа лепш зразумець сябе і сваіх блізкіх. Наш факультэт вядомы ў краіне як адзін з найбуйнейшых цэнтраў па падрыхтоўцы нацыянальных кадраў у галіне псіхалогіі. На сённяшні дзень ФП – вялікі калектыў, які аб’ядноўвае каля 80 выкладчыкаў і больш за 1900 студэнтаў. Аднак мы ганарымся не толькі лічбамі і маштабамі. Галоўнае – якасць адукацыі, якую мы забяспечваем сваім выхаванцам. Усе выпускнікі спецыяльнасці «Псіхалогія» атрымліваюць кваліфікацыю псіхолага адпаведнай спецыялізацыі, а таксама выкладчыка псіхалогіі. Выпускнікі спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» атрымліваюць спецыялізацыю педагога-псіхолага. Спецыялісты ў галіне псіхалогіі прадпрымальніцкай дзейнасці працуюць у якасці менеджараў па персанале, удзельнічаюць 4

у распрацоўцы карпаратыўнай культуры кампаніі, стварэнні добразычлівых узаемаадносін у калектыве. Выпускнікоў факультэта са спецыялізацыяй «Сацыяльная псіхалогія» можна сустрэць у ВНУ, навукова-даследчых інстытутах, сістэме МУС, у цэнтрах даследавання грамадскай думкі, кадравых, рэкламных і маркетынгавых службах. Яны працуюць на пасадах іміджмейкераў, спецыялістаў па падборы кадраў, арганізатараў РR-акцый. Спецыялісты ў галіне псіхалогіі сямейных адносін праяўляюць свае здольнасці ў цэнтрах сацыяльна-псіхалагічнай дапамогі сям’і, дыягностыка-рэабілітацыйных, жаночых, крызісных, сексалагічных цэнтрах, іншых арганізацыях. Педагагічны псіхолаг і педагог-псіхолаг аказваюць псіхалагічную дапамогу дзецям, бацькам, педагогам ва ўстановах адукацыі; працуюць псіхолагамі ў арганізацыях, сацыяльна-псіхалагічных цэнтрах.

Я

чымасць праявіць сябе ў факультэцкіх творчых калектывах, бо ў нас ёсць усё – хор, тэатр, ансамбль, вакальны гурт, студэнцкая газета. Кожны можа знайсці занятак па душы. І, ужо паверце, – гэта вельмі здорава! Я вучуся на факультэце пачатковай адукацыі ўсяго адзін год. За гэты час я пасталела, стала больш сур’ёзна ставіцца да таго, што адбываецца навокал. Вялікая заслуга ў гэтым выкладчыкаў і студэнтаў нашага факультэта. І колькі б мне ні расказвалі пра суперпрафесіі і факультэты, я не стамлюся паўтараць: «Я ганаруся ФПА!» Юлія МАКЕЙЧЫК, студэнтка 2-га курса ФПА

фесію, бо столькі станоўчых эмоцый, радасці і хараства не атрымаць ні ў якой іншай сферы дзейнасці. Факультэт дашкольнай адукацыі дапамагае авалодаць майстэрствам выхавання. Напэўна, многія абітурыенты лічаць, што яны і так усё ведаюць пра свет дзяцінства, аднак, паверце, гэта памылковае меркаванне. Нашы выкладчыкі – вучоныя і практыкі з вялікім вопытам работы – навучаць вас па-сапраўднаму разумець дзяцей. Наш факультэт дапаможа вам адкрыць у сабе здольнасці і таленты, пра якія вы нават не здагадваліся, знайсці хобі, якое дапаможа вам у будучай прафесійнай дзейнасці. З нецярплівасцю чакаем вас, паважаныя абітурыенты! Нашы сэрцы і душы адкрыты для вас! Святлана ЛЕННІКАВА, Марына ШУКА, студэнткі 3-га курса ФДА

ШЧЭ падчас навучання ў школе кожны з нас задумваецца пра выбар будучай прафесіі. Вызначыцца з універсітэтам, спецыяльнасцю, знайсці свой шлях няпроста. Вось і я не адразу змагла адчуць, у які бок варта рухацца. Скончыўшы школу з залатым медалём, без асаблівых цяжкасцей стала студэнткай Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Аднак з цягам часу захопленасць псіхалогіяй перамагла цікавасць да раней абранай прафесіі, і ў якасці новай alma mater я ўпэўнена абрала факультэт псіхалогіі БДПУ. Напачатку вучобы я, натуральна, хвалявалася, як мяне прыме «студэнцкая сям’я». Але ўсе мае сумненні

і страхі развеяліся, калі я пазнаёмілася са сваімі аднагрупнікамі, выкладчыкамі, кіраўніцтвам факультэта. Гэта людзі, якія заўсёды гатовыя не проста прапанаваць дапамогу, а рэальна дапамагчы. Любая праблема для псіхолагаў – ніякая не праблема! Бо ўсе пытанні вырашаюцца вельмі хутка і, што не можа не радаваць, на карысць студэнта. Педагагічны калектыў нашага факультэта складаюць высокакваліфікаваныя спецыялісты – аўтарытэтныя навукоўцы, таленавітыя педагогі, і прытым вельмі добразычлівыя людзі! Далучайцеся да нас – і вы пераканаецеся ў шчырасці маіх слоў! Анастасія СІНІЦА, студэнтка 1-га курса факультэта псіхалогіі 29 снежня 2011 г.


Прыёмная камісія: 200-94-17, 200-92-04 ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1; тэл. 226-40-25, 226-40-26. Дэкан – Мікалай Міхайлавіч ЗАБАЎСКІ, доктар гістарычных навук, прафесар. Гістарычны факультэт – адзін з найстарэйшых у нашым універсітэце: ён быў створаны яшчэ ў 1918 г. Сёння на факультэце займаюцца 1035 студэнтаў дзённай і завочнай формаў атрымання адукацыі. Асаблівая ўвага на факультэце надаецца вывучэнню профільных дысцыплін: сусветнай гісторыі, гісторыі Беларусі, гісторыі славянскіх народаў і інш. Для студэнтаў спецыяльнасці «Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны» выкладаецца шэраг прадметаў, звязаных з развіццём сацыяльнапалітычнай думкі, а таксама дапаможных гістарычных дысцыплін: археалогія, эпіграфіка, храналогія, крыніцазнаўства і інш. Падчас навучання студэнты ўсіх спецыяльнасцей праходзяць цікавыя практыкі: гісторыка-краязнаўчую, музейна-

архіўную; пасля трэцяга курса – педагагічную ў летніках Беларусі; на чацвёртым і пятым курсах – педагагічную ў школах. Нашы студэнты прымаюць актыўны ўдзел у жыцці клубных фарміраванняў: ваенна-патрыятычнага клуба «Памяць», гісторыка-краязнаўчага клуба «Дыярыуш», літаратурнага аб’яднання «Дзеці RA», студэнцкага навуковага таварыcтва «Astrum doctrine», валанцёрскага клуба «Данка». На гістарычным факультэце працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі. У іх ліку – 9 дактароў гістарычных навук, прафесараў і 33 кандыдаты навук, дацэнты. Гістарычны факультэт БДПУ чакае ўсіх тых, хто неабыякавы да гісторыі сваёй краіны і хоча стаць сапраўдным настаўнікам!

«

H

ISTORIA est magistra vitae», – сказаў аднойчы свой знакаміты афарызм Цыцэрон. Гісторыя – філасофія ў прыкладах, а значыць, гісторыя – навука пра жыццё. Гэтыя словы як нельга лепш вызначаюць галоўную мэту кожнага педагога – «навучыць жыццю», што азначае «выхаваць». Усё, што адбываецца ў сценах гістарычнага

факультэта, робіцца дзеля студэнта. Нас вучаць лепшыя з лепшых. Менавіта пад іх уплывам мы зразумелі, што трэба не толькі ведаць і любіць гісторыю – будучаму настаўніку варта авалодаць майстэрствам лектара, даследчыка, палеміста. Асабіста мяне факультэт навучыў вельмі многаму: падбіраць патрэбныя словы, уважліва ставіцца да іншых,

акумуліраваць сілы і ісці да пастаўленай мэты, быць першай і лепшай. Кожная лекцыя, кожны дзень вучобы прыносяць вялікае задавальненне. І нядаўна я раптам зразумела, што маё сённяшняе і заўтрашняе хобі – мая будучая прафесія. Надзея СІЛКО, студэнтка 2-га курса гістарычнага факультэта

ФАКУЛЬТЭТ ЭСТЭТЫЧНАЙ АДУКАЦЫІ г. Мінск, вул. Мяснікова, 5, вуч. корпус № 4; тэл. 200-56-10; вул. Магілёўская, 37, вуч. корпус № 5; тэл. 227-38-10. Дэкан – Таццяна Сямёнаўна БАГДАНАВА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Факультэт эстэтычнай адукацыі аб’ядноўвае творчых людзей, якія жадаюць звязаць свой лёс з мастацтвам. На факультэце вывучаюцца як традыцыйныя дысцыпліны эстэтычнага і педагагічнага цыкла (гісторыя і тэарэтычныя асновы музыкі, методыка музычнага выхавання і г. д.), так і інавацыйныя курсы (музычная інфарматыка, музычна-педагагічнае праектаванне, асновы камп’ютарных тэхналогій, камп’ютарная графіка і інш.). Гэта дасць магчымасць маладым спецыялістам выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці перадавыя методыкі навучання, ажыццяўляць вучэбна-выхаваўчы працэс на высокім прафесійным узроўні. На факультэце вы атрымаеце веды і авалодаеце практычнымі навыкамі па ручным ткацтве, кераміцы, роспісе, вышыўцы; зможаце ўдасканаліць сваё майстэрства музычнага і сцэнічнага выканальніцтва, харэаграфіі, жывапісу. Падрыхтоўка спецыялістаў падпарадкавана адной мэце: выпускнікі павінны стаць педагогамі з высокім узроўнем прафесіяналізму ў галіне духоўнай і матэрыяльнай культуры. І для гэтага ёсць усе ўмовы: падабраны высокакваліфікаваныя выкладчыкі, сярод якіх народныя майстры, члены Саюза мастакоў, кіраўнікі вядомых музычных калектываў; створана матэрыяльна-тэхнічная база з разнапрофільнымі майстэрнямі і камп’ютарнымі класамі. Студэнты факультэта з’яўляюцца ўдзельнікамі самых розных творчых калектываў: аркестра народных інструментаў, народнага ансамбля беларускай песні і музыкі «Ярыца», харэаграфічнага ансамбля «Рэй», ансамбля цымбалістаў «Вярба» і г. д. Шчыра запрашаем на факультэт эстэтычнай адукацыі! Вас чакаюць цікавыя формы навучання, высокі ўзровень выкладання і шырокія магчымасці творчага росту. 29 снежня 2011 г.

К

ОЖНЫ чалавек задаваўся пытаннем: куды пайсці вучыцца? Калісьці і мы шукалі на яго адказ. І, перагледзеўшы варыянты творчых спецыяльнасцей у розных навучальных установах, усё тое, чым хацелася займацца ў жыцці, мы знайшлі на ФЭА, дзе вучацца Фантастычна Эмацыйныя, Аб’яднаныя мастацтвам людзі. Тут мы маем магчымасць атрымаць якасную адукацыю, прадэманстраваць свае здольнасці ў розных напрамках і сферах, знайсці прымяненне сваім ідэям, сустрэцца з таленавітымі людзьмі і пераняць іх вопыт і веды. Усё гэта – неад’емная частка студэнцкага жыцця. Дзякуючы нашым педагогам, якія запалілі ў нас агеньчык любові да мастацтва, а таксама актыўнай дзейнасці прафбюро, БРСМ і студэнцкага савета, мы

з упэўненасцю можам сказаць, што ў свой час зрабілі правільны выбар! За час навучання на факультэце эстэтычнай адукацыі вы набудзеце трывалыя веды па абранай спецыяльнасці, навучыцеся самастойна арганізоўваць мастацкія выстаўкі, тэатральныя і харэаграфічныя пастаноўкі, праводзіць тэматычныя мерапрыемствы, дабрачынныя акцыі, што несумненна дасць бясцэнны вопыт для будучай прафесійнай дзейнасці. Прыходзьце да нас, і мы з задавальненнем пазнаёмім вас з мовай музыкі, жэста і колеру і навучым выказваць свае думкі і ідэі на гарманічнай мове мастацтва! Наталля ФІНСКАЯ, студэнтка 3-га курса, Вераніка ШАРУПСКАЯ, студэнтка 2-га курса ФЭА 5


Н

ФАКУЛЬТЭТ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 15, вучэбны корпус № 7; тэл. 267-92-57, 267-97-73. Дэкан – Святлана Яўгенаўна ГАЙДУКЕВІЧ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. У склад БДПУ ўваходзіць адзіны ў Рэспубліцы Беларусь факультэт, які рыхтуе ўнікальных спецыялістаў, здольных забяспечваць псіхолагапедагагічнае суправаджэнне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ад нараджэння да васямнаццаці гадоў. Выпускнікі факультэта заўсёды запатрабаваныя не толькі ў спецыялізаваных школах і дзіцячых садках, але і ва ўстановах адукацыі агульнага тыпу (дашкольныя групы і класы інтэграванага навучання і выхавання, пункты карэкцыйнапедагагічнай дапамогі), у па-

ліклініках і медыцынскіх цэнтрах, а таксама ва ўстановах сістэмы сацыяльнага забеспячэння і ў грамадскіх арганізацыях. Студэнты факультэта маюць магчымасць атрымаць грунтоўную падрыхтоўку па прадметах медыка-біялагічнага, псіхолага-педагагічнага і метадычнага цыклаў, прайсці вучэбную і вытворчую практыку ў розных тыпах адукацыйных уcтаноў, прыняць удзел у валанцёрскай рабоце. Абавязковым кваліфікацыйным патрабаваннем да нашых выпускнікоў з’яўляецца валоданне сродкамі

падтрымліваючай камунікацыі (жэставай мовай, рэльефнакропкавым шрыфтам Брайля), а таксама сродкамі альтэрнатыўнай камунікацыі (з дапамогай прадметаў, малюнкаў, жэстаў, сімвалаў). Электронная бібліятэка, міжкафедральны рэсурсны цэнтр, вучэбная лабараторыя «Адукацыя без межаў» – усё гэта дапамагае пазнаёміцца з навінкамі сусветнай і айчыннай тэорыі і практыкі ў галіне спецыяльнай адукацыі: праграмамі, падручнікамі, дыдактычнымі сродкамі, спецыяльным абсталяваннем і адукацыйнымі тэхналогіямі.

АПЭЎНА, як і большасць абітурыентаў, я дастаткова доўга не магла вызначыцца са сваёй будучай спецыяльнасцю. Якія толькі варыянты не нараджаліся ў галаве! То думала аб прафесіі архітэктара, то хацела ісці ў праграмісты, то вабіла дызайнерская праца… І вось аднойчы, гартаючы даведнік для паступаючых у ВНУ, убачыла спецыяльнасць «Лагапедыя. Сацыяльная псіхалогія» на факультэце спецыяльнай адукацыі і спынілася на ёй. Планамерная праца на працягу навучання ў школе, дапамога настаўнікаў, самастойная работа, падтрымка блізкіх – усё гэта, натуральна, паспрыяла поспеху, і я стала студэнткай жаданага факультэта! А праз некаторы час упэўнілася, што гэта якраз тое, што мне патрэбна. Вучоба на факультэце цікавая, выкладчыкі – сапраўдныя прафесіяналы, а студэнцкі калектыў, напэўна, самы дружны ў свеце! Далучайцеся да нас, і вашыя прафесійныя і творчыя амбіцыі абавязкова рэалізуюцца! Святлана ЗАНЬКО, студэнтка 1-га курса факультэта спецыяльнай адукацыі

ФАКУЛЬТЭТ ПРЫРОДАЗНАЎСТВА г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 3; тэл. 227-84-77. Дэкан – Наталля Уладзіміраўна НАВУМЕНКА, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт. Ты любіш прыроду і жадаеш яе разумець? Цябе хвалююць экалагічныя праблемы і цікавяць таямніцы, якія хавае прыродная і культурная спадчына тваёй малой радзімы і вялікага свету? Цябе вабяць вандроўкі і захапляе пошук рашэння хімічных задач і біялагічных галаваломак? Ты хочаш стварыць зімовы сад, упрыгожыць жывымі раслінамі свой пакой і працоўнае месца? Што ж, тады табе да нас – на факультэт прыродазнаўства! На факультэце працуе высокакваліфікаваны педагагічны калектыў. Акрамя таго, для чытання лекцый запрашаюцца вядучыя навукоўцы НАН Беларусі. Студэнты займаюцца навуковай дзейнасцю на базе лабараторый факультэта, а таксама шматлікіх навуковых устаноў, з якімі мы супрацоўнічаем, прымаюць удзел у канферэнцыях і публікуюць вынікі даследаванняў у зборніках навуковых студэнцкіх прац. Тэарэтычныя веды замацоўваюцца на вучэбных палявых практыках –

у прадмесці Мінска на аграбіястанцыі «Зялёнае», на стацыянарах у Лепелі, Нясвіжы, Мядзелі. Грунтоўныя веды па геаграфіі, біялогіі, хіміі, экалогіі, краязнаўстве, сучасных метадах аховы навакольнага асяроддзя дазваляюць нашым выпускнікам працаваць не толькі настаўнікамі, арганізатарамі пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці навучэнцаў, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Міністэрства адукацыі, але і абраць навуковую ці выкладчыцкую дзейнасць, прымяніць свае здольнасці ў сістэме Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ці Міністэрства спорту і турызму. Упершыню ў 2012 г. будзе ажыццяўляцца набор студэнтаў па спецыяльнасцях «Біялогія. Фітадызайн ландшафту і інтэр’ера» (дзённая форма атрымання адукацыі) і «Біялогія» (завочная форма атрымання адукацыі). Чакаем вас у аўдыторыях нашага факультэта!

А

МАЛЬ тры гады таму я стала студэнткай факультэта прыродазнаўства БДПУ. І менавіта тут мне дапамаглі ў поўнай меры раскрыць свае здольнасці і таленты. Працэс навучання на факультэце пабудаваны такім чынам, што пра самастойную педагагічную дзейнасць пачынаюць марыць нават тыя, хто спачатку не быў упэўнены ў правільнасці свайго выбару. Я маю на ўвазе нашы вучэбныя палявыя практыкі на аграбіястанцыі «Зялёнае». Пра гэта можна расказваць бясконца! На нашым факультэце праходзіць шмат карысных паза-

ФАКУЛЬТЭТ САЦЫЯЛЬНАПЕДАГАГІЧНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 8; тэл. 200-15-22. Дэкан – Аляксандр Валер’евіч КАСОВІЧ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Кожны чалавек, які жыве на зямлі, унікальны сваімі здольнасцямі і схільнасцямі. І калі вы ўжо вызначыліся з выбарам прафесіі і гатовыя дапамагаць вырашаць няпростыя сацыяльна-педагагічныя, псіхалагічныя і сацыяльныя праблемы, – ваш шлях ляжыць на факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій,факультэт, які рыхтуе сацыяльных педагогаў, практычных псіхолагаў, спецыялістаў па сацыяльнай і выхаваўчай рабоце. Дапамагчы словам і справай, садзейнічаць таму, каб кожны 6

паверыў у сябе, – галоўная задача спецыялістаў, якія скончылі наш факультэт і працуюць у сістэме адукацыі – у дашкольных, сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах, цэнтрах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, сацыяльна-рэабілітацыйных цэнтрах, дзіцячых дамах і прытулках, установах сістэмы МУС, цэнтрах сацыяльнай абароны насельніцтва, грамадскіх і дабрачынных аб’яднаннях. Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій – гэта сапраўдная самабытная і твор-

чая сям’я студэнтаў і выкладчыкаў, у якой кожны можа праявіць сябе не толькі ў вучобе і навуковай рабоце, але і ў валанцёрскай і дабрачыннай дзейнасці, грамадскім жыцці і спорце. Магчымасць увайсці ў нашу дружную сям’ю і стаць непасрэдным удзельнікам самых цікавых падзей і сацыяльных праектаў, раскрыць у сабе Сусвет талентаў ёсць і ў вас. Дзверы ў краіну ведаў адкрыюць для вас высокакваліфікаваныя спецыялісты ФСПТ, сярод якіх дактары навук, вядомыя ва ўсім свеце.

вучэбных мерапрыемстваў. Сярод іх – сустрэчы з майстрамі педагагічнай справы, адкрытыя ўрокі ўдзельнікаў конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь». Шмат якія факультэцкія праекты дапамагаюць мне самарэалізавацца. Я іду да сваёй мэты вельмі шпаркімі крокамі, бо хочацца паспець ахапіць неахопнае. Я ведаю, што ў мяне ўсё наперадзе, і дзякуючы ведам, набытым у сценах прэстыжнага факультэта, у мяне ўсё атрымаецца. Поспехаў усім! Марына ВОЎК, студэнтка 3-га курса факультэта прыродазнаўства

Р

АЗВАЖАЮЧЫ пра шчаслівую будучыню, мы марым пра любімую працу, дом, сям’ю… І, вядома ж, разумеем, што перш за ўсё неабходна атрымаць якасную адукацыю, якая стане адпраўным пунктам на шляху да ажыццяўлення мары. Калі вы вырашылі звязаць сваё жыццё з сацыяльнай сферай, то найлепшы варыянт – паступленне на факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ. Менавіта тут вы атрымаеце неабходныя веды і практычны вопыт, якія дапамогуць стаць сапраўднымі спецыялістамі, а таксама рэальныя магчымасці для самаразвіцця і самарэалізацыі. Будзь упэўнены: ты не застанешся па-за ўвагай факультэта. Сакрэт просты: дзякуючы прафесіяналізму выкладчыкаў і сяброўскай падтрымцы старшакурснікаў мы хутка вучымся таму, што ўжо ўмеюць нашы папярэднікі. А сінтэз навукі і практыкі ў працэсе вучобы не толькі дазваляе нам лепш падрыхтавацца да педагагічнай дзейнасці, але і дае магчымасці для набыцця пажаданых асабістых якасцей. Мары здзяйсняюцца, трэба толькі зрабіць правільны выбар і прыкласці крыху намаганняў. Таццяна БОРТНІК, студэнтка 3-га курса ФСПТ 29 снежня 2011 г.


Наш сайт: www.bspu.unibel.by

С

ФАКУЛЬТЭТ ФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯ г. Мінск, вул. Магілёўская, 37, вучэбны корпус № 5; тэл. 227-49-74. Дэкан – Міхаіл Міхайлавіч КРУТАЛЕВІЧ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Факультэт фізічнага выхавання – самы спартыўны факультэт БДПУ. Ён моцны сваімі традыцыямі, закладзенымі неабыякавымі да спорту і фізічнай культуры людзьмі – выкладчыкамі і студэнтамі. Сярод выхаванцаў факультэта – прызёры і ўдзельнікі Алімпійскіх гульняў, чэмпіёны свету, пераможцы этапаў Кубка свету, сусветных універсіяд, чэмпіёны і прызёры еўрапейскіх турніраў больш чым па дзесяці відах спорту. Факультэт ганарыцца сваімі студэнтамі і выпускнікамі: Алесяй Бабушкінай – бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў у Пекіне па мастацкай гімнастыцы, Аляксандрам Кокшам – чэмпіёнам свету па дзюдо, Паўлам Санковічам – двухразовым бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы 2011 г. па плаванні, Ганнай Драбеняй – прызёрам этапу Кубка свету па лёгкай атлетыцы, а таксама

прызёрамі чэмпіянату свету па дзюдо Алінай Рыжовай, Лэйлай Абасавай, Дзмітрыем Аляксашыным, удзельнікамі Алімпіяды-2008 Анастасіяй Пракапенка (сучаснае пяцібор’е, 4 месца), Мікалаем Шубянком, Аляксандрам Пархоменкам (дзесяцібор’е) і многімі іншымі. Факультэт фізічнага выхавання – гэта тэрыторыя, дзе пануюць Закон, Традыцыя і Здаровы лад жыцця. Тут на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі займаюцца больш за 1500 студэнтаў. У структуры факультэта 3 спецыялізаваныя кафедры – тэорыі і методыкі фізічнай культуры, спартыўнапедагагічных дысцыплін і медыка-біялагічных асноў фізічнага выхавання, а таксама вучэбна-практычная лабараторыя фізічнай культуры. Выпускнікі спецыяльнасці «Фізічная культура» па-

спяхова працуюць не толькі выкладчыкамі ў навучальных установах, але і трэнерамі, менеджарамі. Сфера дзейнасці нашых спецыялістаў – турыстычныя агенцтвы, фізкультурна-аздараўленчыя цэнтры, спартыўныя школы і інш. Мы запрашаем да сябе ўсіх тых, хто хоча звязаць свой лёс з фізічнай культурай, спортам, прапагандай здаровага ладу жыцця.

ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКІ г. Мінск, вул. Караля, 16а, вучэбны корпус № 6; тэл. 200-71-03. Дэкан – Сяргей Уладзіміравіч ЯКАВЕНКА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Асноўнай задачай факультэта з’яўляецца забеспячэнне якаснай падрыхтоўкі юнакоў і дзяўчат да паступлення ў БДПУ і іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны. Акрамя гэтага, наша дзейнасць накіравана на сацыяльную падтрымку выпускнікоў сельскіх школ, на адаптацыю да навучання ў ВНУ, на дапамогу ў прафесійнай арыентацыі моладзі. З гэтай мэтай створаны падрыхтоўчае аддзяленне, педагагічныя класы і падрыхтоўчыя курсы. На падрыхтоўчае аддзяленне прымаюцца асобы, якія маюць сярэднюю адукацыю і паспяхова прайшлі сумоўе па профільных дысцыплінах уступных экзаменаў. Слухачы стацыянара забяспечваюцца інтэрнатам, маюць магчымасць карыстацца бібліятэкай, наведваць спартыўныя залы, адпачываць у студэнцкім прафілакторыі. Выпуск-

нікі падрыхтоўчага аддзялення маюць пераважнае права на залічэнне ў БДПУ пры роўнай агульнай колькасці балаў. На базе факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі БДПУ працуюць педагагічныя класы. У 10–11 класах навучанне ажыццяўляецца па асобных вучэбных планах, у якіх шмат увагі надаецца паглыбленаму вывучэнню дысцыплін уступных іспытаў. На падрыхтоўчых курсах усе жадаючыя могуць якасна падрыхтавацца да паступлення ў ВНУ і ССНУ рэспублікі. На працягу ўсяго года дзейнічаюць вячэрнія, завочныя падрыхтоўчыя курсы, курсы выхаднога дня, праводзяцца заняткі ў малакамплектных групах, а непасрэдна перад цэнтралізаваным тэсціраваннем і ўступнымі іспытамі арганізуюцца двухтыднёвыя курсы.

ПАРТЫЎНАЯ слава нашай краіны з году ў год мацнее і пацвярджаецца новымі гучнымі перамогамі. І вялікі ўнёсак у гэта робім мы, студэнты і выпускнікі факультэта фізічнага выхавання БДПУ. Нашы таленавітыя спартсмены з зайздроснай рэгулярнасцю ўздымаюцца на п’едэсталы самых прэстыжных спаборніцтваў, і я ўпэўнена, што вы таксама зможаце папоўніць іх спіс. Як вядома, у адзіночку складана дасягнуць высокіх вынікаў, кожнаму чалавеку патрэбна дапамога і падтрымка. І мне прыемна, што і першае, і другое я знайшла на ФФВ. Натуральна, маё захапленне спортам пачалося задоўга да паступлення, яшчэ ў школе, і першыя перамогі таксама прыйшліся на той час. Але за сённяшнія дасягненні варта сказаць дзякуй факультэту, нашым выкладчыкам, якія знаёмяць нас з сакрэтамі і тонкасцямі нашай будучай прафесіі, чым спрыяюць новым перамогам. Упэўнена, што дзякуючы атрыманай спецыяльнасці пасля заканчэння спартыўнай кар’еры я змагу рэалізавацца ў іншым амплуа ў гэтай жа сферы. Таму і вам, заўтрашнім абітурыентам, раю смела абіраць БДПУ. Тут вы зможаце развівацца як дзеючыя спартсмены і планаваць будучыню згодна са сваімі захапленнямі. Да новых перамог! На факультэт фізічнага выхавання БДПУ! Марыя КУЗНЯЦОВА, студэнтка 4-га курса факультэта фізічнага выхавання, прызёр чэмпіянатаў Еўропы і свету па самба

ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКІ БДПУ рыхтуе абітурыентаў да паступлення ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі ПАДРЫХТОЎЧАЕ АДДЗЯЛЕННЕ Дзённая форма навучання Тэрмін навучання – 8 месяцаў. Прыём заяў – з 20 жніўня. На падрыхтоўчае аддзяленне прымаюцца асобы, якія маюць сярэднюю адукацыю. Тэл.: 200-71-03 ПЕДАГАГІЧНЫЯ КЛАСЫ Для арганізацыі профільнага навучання ў 10–11 класах агульнаадукацыйных устаноў. Тэрмін навучання – 2 гады. Прыём заяў – з 20 чэрвеня. Тэл.: 200-71-03 ПАДРЫХТОЎЧЫЯ КУРСЫ Дзённыя курсы (заняткі з 16.00) Тэрмін навучання – 8 месяцаў. Прыём заяў з 20 жніўня. Курсы выхаднога дня Тэрмін навучання – 8 месяцаў. Прыём заяў з 20 жніўня. Завочныя курсы Тэрмін навучання – 7 месяцаў. Прыём заяў з 20 жніўня. Вячэрнія курсы Тэрмін навучання – 6 месяцаў. Прыём заяў з 1 кастрычніка. Курсы ў малакамплектных групах Тэрмін навучання – 6 і 4 месяцы. Прыём заяў з 1 кастрычніка і з 3 студзеня. Курсы працягласцю 31/2 месяца Прыём заяў з 3 студзеня. Двухтыднёвыя курсы перад тэсціраваннем і экзаменамі Тэрмін навучання – 2 тыдні. Прыём заяў з 1 красавіка. Заняткі ў маі, чэрвені, ліпені. Тэл.: 226-44-47 З кастрычніка па красавік праводзіцца рэпетыцыйнае тэсціраванне па матэрыялах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Тэл.: 200-94-17.

29 снежня 2011 г.

7


ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ Факультэт перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі Факультэт павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 15, вучэбны корпус № 7; г. Мінск, вул. Голубева, 26/2, вучэбны корпус № 9; тэл. 267-14-41. тэл. 271-57-10. Дырэктар – Ганна Фёдараўна КЛІМОВІЧ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Свет змяняецца з такой хуткасцю, што ўжо немагчыма ўсё жыццё абыходзіцца некалі атрыманымі ведамі, таму ХХІ стагоддзе можна смела назваць эпохай бесперапыннай адукацыі. Той, хто не хоча назаўсёды застацца на «стартавых» прыступках кар’ернай лесвіцы, павінен кожны дзень рабіць хаця б адзін крок на шляху самаўдасканалення. Перавагі ІПКіП БДПУ ацанілі выкладчыкі нашай краіны. Штогод каля 2000 спецыялістаў у галіне адукацыі павышаюць сваю кваліфікацыю на базе Інстытута, а яшчэ прыкладна 850 набываюць новую спецыяльнасць. Навучанне ажыццяўляецца за кошт сродкаў

рэспубліканскага бюджэту (пры наяўнасці накіравання ўпраўлення адукацыі) і на ўмовах аплаты. Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ажыццяўляе прыём слухачоў на перападрыхтоўку з ліку асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю, студэнтаў старшых курсаў (4–5) і магістрантаў вочнай формы навучання ВНУ Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасцях: «Менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, пазашкольнага выхавання і навучання»; «Дашкольная адукацыя»; «Пачатковая адукацыя»; «Матэматыка»; «Інфарматыка»; «Практычная псіхалогія»; «Сацыяльная педагогіка»; «Алігафрэнапедагогіка»; «Інтэграванае навучанне і выхаванне ў школьнай адукацыі»; «Інтэграванае навучанне і выхаванне ў дашкольнай адукацыі»; «Тыфлапедагогіка»; «Сурдапедагогіка»; «Жэставая мова»; толькі на ўмовах аплаты – «Лагапедыя»; «Псіхолага-педагагіч-

нае суправаджэнне развіцця дзіцяці дома». У 2011 годзе на ўмовах аплаты пачалася перападрыхтоўка па спецыяльнасцях «Псіхалогія сямейных адносін», «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці», «Псіхалогія кіравання», «Web-дызайн і камп’ютарная графіка», «Музычнае мастацтва», «Выяўленчае мастацтва», «Мастацтва харэаграфічнае», «Фізкультурна-аздараўленчая работа ва ўстановах адукацыі». У 2012 годзе адкрываецца перападрыхтоўка па наступных спецыяльнасцях: «Псіхалогія» (з прысваеннем кваліфікацыі: псіхолаг, выкладчык псіхалогіі); «Рэкламная інфармацыя і камунікацыя» (з прысваеннем кваліфікацыі: спецыяліст па інфармацыі і камунікацыі). Групы на платнай аснове фарміруюцца на працягу года. Дакументы на спецыяльнасці перападрыхтоўкі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту прымаюцца з 15.10.2012 па 30.11.2012. Залічэнне – па выніках уступных іспытаў (сумоўя, тэсціравання). Даведкі па тэл. 267-14-41, 263-98-16; http:// ipk.bspu.unibel.by/.

А

КТЫЎНАСЦЬ і мабільнасць, кампетэнтнасць і гатоўнасць да самаўдасканалення. Што садзейнічае развіццю гэтых асобасных якасцей ва ўмовах дынамічнага развіцця сучаснага грамадства? Канешне ж, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў. У ІПКіП нам давалі выключна практыкаарыентаваныя веды. Заняткі па псіхолага-педагагіч ных дысцыплінах дапамаглі сістэматызаваць і структурыраваць асабісты вопыт працы. Асабліва спадабаліся нам заняткі па інтэнсіўным навучанні. Тут нас навучылі граматна выкарыстоўваць рэфлексіўныя методыкі. Заняткі па педагогіцы раскрылі актыўную ролю сям’і ў выхаванні навучэнцаў. У Інстытуце створана атмасфера добразычлівасці, узаемадапамогі, эмпатыі, уважлівых адносінаў да слухачоў. Высокі ўзровень педагагічнай культуры выкладчыкаў кафедраў стаў для нас узорам. Выкладчыкі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ, як заўсёды, на вышыні! І кожны з нас будзе яшчэ не раз успамінаць добрым словам сваю другую alma-mater! Віталь БАБІЧ, выкладчык БДУІР, выпускнік ІПКіП 2011 г. па спецыяльнасці «Педагагічная дзейнасць спецыялістаў»

ЛЕТАПІС БДПУ 1914, 21 лістапада – Афіцыйнае адкрыццё Мінскага настаўніцкага інстытута. Да заняткаў прыступілі 30 чалавек. Педагагічны калектыў складаўся з дырэктара і 7 выкладчыкаў. Тэрмін навучання – 3 гады. 1915, верасень – Інстытут на тры гады эвакуіраваны ў Яраслаўль. 1918, 22 верасня – Педагагічнаму савету Інстытута прадпісана прыступіць да рэарганізацыі Мінскага настаўніцкага інстытута ў вышэйшую навучальную ўстанову. 1919, 15 верасня – Паводле пастановы Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта інстытут аб’яўлены Мінскім беларускім педагагічным інстытутам. 1920, жнівень – Мінскі беларускі педагагічны інстытут рэфармаваны ў Мінскі інстытут народнай адукацыі. Тут вядзецца падрыхтоўка педагагічных работнікаў у галіне школьнай адукацыі і для дашкольных устаноў.

1921, 20 чэрвеня – На пасяджэнні педагагічнага савета прынята рашэнне аб рэарганізацыі Інстытута ў педагагічны факультэт БДУ. 1921, 30 кастрычніка – Урачыстае адкрыццё БДУ. Падрыхтоўка педагагічных кадраў з вышэйшай адукацыяй ажыццяўляецца на факультэце грамадскіх навук, які створаны на базе Мінскага інстытута народнай адукацыі. 1929, кастрычнік – Пры педфаку БДУ адкрыта першае ў рэспубліцы завочнае аддзяленне. 1931, 28 ліпеня – Педагагічны факультэт БДУ вылучаецца ў самастойную адзінку – Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут. 1936 – Мінскаму дзяржаўнаму педагагічнаму інстытуту прысвоена імя А. М. Горкага. 1944, 29 ліпеня – Праз некалькі тыдняў пасля вызвалення сталіцы БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у МДПІ імя А. М. Горкага 220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, п. 127.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

ўзнаўляюцца перапыненыя вайной заняткі. 1948 – На базе факультэта замежных моў МДПІ ствараецца Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. 1972, 28 верасня – За вялікія дасягненні ў падрыхтоўцы выкладчыцкіх кадраў і навуковай дзейнасці Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. 1975 – На базе бібліятэчнага факультэта МДПІ ствараецца Мінскі інстытут культуры. 1978, 15 снежня – Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага ўзнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. 1982, 6 снежня – МДПІ адзначаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. 1993, 8 верасня – Мінскаму дзяржаўнаму педагагічнаму інсты-

туту імя А. М. Горкага прысвоены статус універсітэта. 1994 – Адбылася ўрачыстая сустрэча студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкам. 1995, 10 кастрычніка – Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту прысвоена імя Максіма Танка. 1997 – Універсітэт узнагароджаны Ганаровым дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь. 2004 – У фае БДПУ пры спонсарскай падтрымцы выпускнікоў устаноўлены маятнік Фуко, які асвяціў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. 2007 – БДПУ стаў паўнапраўным членам Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў. 2009 – Універсітэт адсвяткаваў сваё 95-годдзе.

Газета надрукавана Выходзіць два разы ў месяц ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». на беларускай мове. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. 226-40-19 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Тыраж 500 экз. Зак. № 791. ў вучэбных карпусах e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by Падпісана ў друк 26.12.2011 г. у 9.00. і інтэрнатах БДПУ бясплатна. www.bspu.unibel.by

nastaunik 1100-11  

news BSPU of name M Tank

nastaunik 1100-11  

news BSPU of name M Tank