Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 4 кастрычніка 2012 года ВЫНІКІ ПРЫЁМНАЙ КАМПАНІІ-2012

НАМ КРЫЛЫ ДАЎ БДПУ!

АД СЭРЦА ДА СЭРЦА

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

• Жыццё БДПУ

У

АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ прафесара П. Д. Кухарчыка за поспехі ў арганізацыі і забеспячэнні вучэбна-выхаваўчага працэсу і ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка ўсе штатныя работнікі ўніверсітэта атрымаюць прэмію ў памеры 0,5 акладу (тарыфны аклад з павышэннямі, якія прадугледжаны пастановамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь). « НФАРМАТЫЗАЦЫЯ адукацыі-2012: педагагічныя асновы распрацоўкі і выкарыстання электронных адукацыйных рэсурсаў» – назва ІV Міжнароднай канферэнцыі, якая адбудзецца 24–27 кастрычніка ў Мінску. Арганізатарам навуковага мерапрыемства разам з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Белдзяржуніверсітэтам выступіла наша ВНУ. Выхад зборніка матэрыялаў плануецца да пачатку канферэнцыі.

І

В

ЫЗНАЧАНЫ першы фіналіст Прэм’ер-лігі КВЗ г. Мінска. Ім стала зборная каманда БДПУ «Ежевика», якая пакарыла гледачоў і журы якасным студэнцкім гумарам і ў напружанай барацьбе перамагла пяцярых сапернікаў. Віншуем нашых кавэзэшнікаў з паспяховым выступленнем і жадаем заваяваць чэмпіёнскі тытул!

VIVAT, НАСТАЎНІК!

№ 12 (1113 )

Шаноўныя калегі! Прыміце мае шчырыя віншаванні з надыходзячым прафесійным святам – Днём настаўніка! Выказваю словы падзякі ўсім, хто свядома звязаў сваё жыццё з педагогікай. Гэта вельмі ганаровая, але і вельмі адказная місія. Наша прафесія – гэта спалучэнне традыцый і вопыту, творчага пошуку і перадавых ідэй. Сапраўдны настаўнік – мудры, таленавіты, добразычлівы чалавек, на якога хочацца быць падобным, на асабістыя і прафесійныя якасці якога трэба раўняцца. Нашым студэнтам, будучым настаўнікам, я хачу пажадаць стаць годнымі самых вядомых і заслужаных педагогаў, смела прадаўжаць лепшыя традыцыі прафесійнага майстэрства. Жадаю вам, паважаныя калегі, быць паспяховымі ў прафесіі, працаваць з энтузіязмам і натхненнем і заўсёды атрымоўваць маральнае і матэрыяльнае задавальненне ад вынікаў сваёй дзейнасці. Моцнага вам здароўя, невычэрпнага аптымізму, сямейнай цеплыні і дабрабыту!

Напярэдадні Дня настаўніка вядучыя творчыя калектывы БДПУ атрымалі запрашэнне ад педагогаў Ашмяншчыны выступіць на раённым свяце «Vivat, настаўнік!». Танкаўцы з радасцю адгукнуліся на прапанову і 4-га кастрычніка пакажуць свае лепшыя нумары ў сценах СШ № 1 на цырымоніі ўзнагароджання лепшых у прафесіі. Знаёмства жыхароў Ашмяншчыны са студэнтамі і выкладчыкамі БДПУ З павагай, рэктар БДПУ П. Д. Кухарчык адбылося яшчэ ў студзені падчас 47-га Зорнага паходу. Аддзел адукацыі мясцовага райвыканкама не раз выказваў падзяку адміністрацыі БДПУ за крэатыўных і таленавітых студэнтаў – удзельнікаў зводнага атрада ВЯЛІКІ ГОНАР, НЕАБСЯЖНАЯ ЛЮБОЎ... фізічнага і матэматычнага факультэтаў «Дзеці Эйнштэйна». Спадзяёмся, што супрацоўніцтва і сяброўскія стасункі, якія ўсталяваліся паміж нашай Перагортваючы ў думках найбольш яркія старонкі жыцця, прыгадваючы ВНУ і школамі раёна, будуць мацнець, а шэрагі першакурснікаў у 2013-м г. самыя хвалюючыя падзеі і самых дарагіх людзей, абавязкова ўспомніш шкопапоўняцца выпускнікамі з Ашмяншчыны. лу, каледж ці ўніверсітэт, сяброў-аднакласнікаў і, вядома ж, настаўнікаў. Яно і не дзіўна: людзі гэтай высакароднай прафесіі адыгрываюць у нашым Аддзел кадраў станаўленні, у фарміраванні нашай асобы ці не галоўную ролю. Хтосьці ўзяў вобраз любімага педагога за ўзор і пастаянна імкнецца да ідэалу, для Установа адукацыі некага стала знакавай кніга, якую ў свой час параіў прачытаць выкладчык «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» літаратуры, а камусьці дапамагла мудрая парада класнага кіраўніка. Бывае, АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС мы і самі не ведаем, у чым жа ён праяўляецца, гэты педагагічны ўплыў, але на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў часцей дакладна ўсведамляем, што менавіта дзякуючы канкрэтнай асобе з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу сталі больш спагадлівымі ці дапытлівымі, навучыліся прымаць узважаныя рашэнні, зразумелі каштоўнасць рэчаў, якія раней здаваліся будзённымі… з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: Самаадданасць, працаздольнасць і бязмежная любоў да сваіх выхаванцаў – загадчыкаў кафедраў прыкладной псіхалогіі, (к.н., д.н., 23 разр. АТС), вось якасці, якія мы называем у першую чаргу, характарызуючы педагогаў. славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі (д.н., 23 разр. АТС); Узнагародай за гэта для іх становяцца нашы поспехі і дасягненні. А яшчэ – дацэнтаў кафедраў інфарматыкі і асноў электронікі, хіміі (2), сацыяльнай цёплыя шчырыя словы падзякі. І калі вы даўно не наведваліся да любімага педагогікі (к.н., 20 разр. АТС); класнага кіраўніка або да гэтага часу так і не сказалі свайму выкладчыку, старшага выкладчыка кафедры тыфлапедагогікі (19 разр. АТС); як многа ён вам даў у плане асобаснага і прафесійнага развіцця, – то зараз выкладчыкаў кафедраў беларускай літаратуры і культуры, замежных моў якраз ёсць нагода гэта выправіць. (18 разр. АТС). Хутка ўсе мы, хто мае дачыненне да адукацыі і выхавання, будзем адзначаць прафесійнае свята. Не забудзьцеся павіншаваць Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. сваіх настаўнікаў і выкладчыкаў – тых, хто ў страі, і тых, хто Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Паверце, для іх гэта будзе г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59. найлепшым падарункам. Вераніка МАНДЗІК


• Афіцыйная хроніка На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта з дакладам «Аб выніках прыёмнай кампаніі 2012 г.» выступіў адказны сакратар прыёмнай камісіі С. У. Якавенка. У прыватнасці, Сяргей Уладзіміравіч адзначыў: – Набор у 2012 г. у наш універсітэт ажыццяўляўся па дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі (дзённая форма – 39 спецыяльнасцей, завочная – 33). На 28 спецыяльнасцях дзённай бюджэтнай формы атрымання адукацыі конкурс адбыўся і склаў ад 1,4 (на спецыяльнасць «Дашкольная адукацыя») да 8,2 («Выяўленчае мастацтва. Камп’ютарная графіка»). Конкурс звыш двух чалавек быў зафіксаваны на 18 спецыяльнасцях, прычым нават на тых, дзе былі высокія лічбы плана набору: «Біялогія. Хімія» (адпаведна 60 – 2,3), «Геаграфія. Экскурсійна-краязнаўчая работа» (20 – 4,5), «Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны» (20 – 3,1), «Сацыяльная педагогіка. Практычная псіхалогія» (20 – 2,8), «Фізкультурна-аздараўленчая і турыстычнарэкрэацыйная дзейнасць» (20 – 3,2). Самы высокі план прыёму мелі дзве спецыяльнасці – «Дашкольная адукацыя» (170) і «Пачатковая адукацыя» (75). Максімальны прахадны бал – 322 – зарэгістраваны па спецыяльнасці «Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія» факультэта спецыяльнай адукацыі. Добра зарэкамендавала сябе і новая спецыяльнасць ФСА «Лагапедыя» – 295/277 (горад/сяло). Па большасці спецыяльнасцей конкурс праходзіў асобна, за выключэннем спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура». З максімальным балам – 348 – на спецыяльнасць «Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія» залічана прадстаўніца г. Мінска. На дзённую платную форму атрымання адукацыі быў залічаны 791 абітурыент. Найбольш запатрабаванымі з’явіліся спецыяльнасці факультэтаў прыродазнаўства, спецыяльнай адукацыі, факультэта псіхалогіі, фізічнага выхавання. Усяго на дзённую форму атрымання адукацыі (бюджэтную і платную) залічана 1656 абітурыентаў. Што да завочнай формы атрымання адукацыі, то сёлета адзначалася павелічэнне конкурсу з 1,38 да 1,7 чалавека на месца. Набор ажыццяўляўся на 20 спецыяльнасцей (бюджэт), конкурс на некаторыя з якіх дасягаў 3,3 чалавека на месца («Сацыяльная работа»). Найбольшай папулярнасцю, як і на дзённай форме атрымання адукацыі, карысталіся «Дашкольная адукацыя» (набор 100, конкурс 2,1), «Дашкольная адукацыя (скарочаны тэрмін навучання)» (адпаведна 100 – 1,5), «Пачатковая адукацыя (скарочаны тэрмін навучання)» (80 – 1,2). На большасці спецыяльнасцей завочнай платнай формы атрымання адукацыі конкурс таксама адбыўся. Сярод іх ёсць спецыяльнасці з вялікімі планамі прыёму: «Дашкольная адукацыя» – 90, «Дашкольная адукацыя. Практычная псіхалогія» – 90, «Музычнае мастацтва. Сацыяльная педагогіка (скарочаны тэрмін навучання)» – 100, «Сацыяльная педагогіка. Практычная псіхалогія» – 130, «Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія» – 100, «Алігафрэнапедагогіка. Лагапедыя» – 90, «Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўленчая)» – 120, «Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)» – 120. Члены Савета БДПУ прынялі да ведама інфармацыю аб выніках прыёмнай кампаніі 2012 г. 2

• Вяла мяне дарога ад школьнага парога

Раман з прафесіяй Напярэдадні Дня настаўніка на якую тэму можа гаварыць педагог, як не пра сваю работу! Не буду парушаць традыцыю і падзялюся ўласнымі думкамі наконт нашай прафесіі. Адзначу, выдатнай прафесіі, нягледзячы на ўсе ўласцівыя ёй цяжкасці. Я ўпэўнена, што амаль 20 гадоў таму зрабіла правільны выбар, калі паступіла ў наш універсітэт. Упэўнена і ў тым, што менавіта школа, куды я прыйшла пасля заканчэння факультэта рускай філалогіі, стала сапраўднай «школай жыцця», пасля якой не страшна ўвайсці ў любую, нават самую патрабавальную або, наадварот, абыякавую (такое таксама здараецца) аўдыторыю. Назіраючы за сваімі вучнямі, кантактуючы з імі, я вучылася ў іх шчырасці, непасрэднасці. І гэта не пустыя словы, бо дзеці кепскімі не бываюць, як не бываюць яны і простымі. Але вучыць яны ўмеюць! Пагадзіцеся, што дзіця, якое «ратуе» маўклівы, не гатовы да ўрока клас, якое «прымае агонь на сябе», вучыць адказнасці і ўзаемадапамозе. Школьнік, які пасля ўрокаў на працягу гадзіны адказвае не вельмі зразумелыя яму правілы рускай арфаграфіі, атрымлівае нарэшце адзнаку, далёка не самую высокую, і пас-

ля гэтага частуе цябе цукеркай, – вучыць непадкупнасці (бо адзнаку ўжо не выправіць!). А калі, напрыклад, вучань, які атрымаў на ўроку двойку, на перапынку, быццам нічога не здарылася, раіцца з табой па асабістых праблемах, не выказваючы прэтэнзій наконт адзнакі, бо разумее: яна выстаўлена аб’ектыўна? Хіба не справядлівасці ён вучыць?! І за ўсімі гэтымі «ўрокамі» стаяць рэальныя людзі, імёны якіх (і нават пацешныя мянушкі) я памятаю па сённяшні дзень. І, галоўнае, калі знаходзішся побач з імі, ніколі не страціш «комплексу вучня» – галоўнага рухавіка развіцця любога настаўніка. Толькі той, хто сумняваецца, памыляецца і выпраўляе свае памылкі, будзе ўвесь час самаўдасканальвацца, будзе цікавы дзецям. Усё гэта я пішу зараз для таго, каб нагадаць сваім маладым калегам, пакуль яшчэ студэнтам, што многіх з іх да нас ва ўніверсітэт пры-

вяла мара стаць настаўнікам. А тым, хто прыйшоў, можа быць, выпадкова, даказаць вечную ісціну: быць настаўнікам – гэта здорава! Са святам! Алена ЖЫГАНАВА, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце ФБіРФ, настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

ВОПЫТ – ЛЕПШЫ ПАМАГАТЫ Не сакрэт, што ў засваенні любой дысцыпліны вельмі значную ролю адыгрываюць трапныя і наглядныя прыклады, якія ілюструюць тэарэтычныя палажэнні. Гэтае сцверджанне асабліва актуальнае для дысцыплін псіхолага-педагагічнага цыклу. Таму выкладчыку ВНУ так важна мець за плячыма вопыт работы са школьнікамі ці навучэнцамі, які з’яўляецца скарбонкай педагагічных сітуацый і спосабаў іх вырашэння. Выкладаючы студэнтам сацыяльную педагогіку, я вельмі часта звяртаюся да перыяду сваёй прафесійнай дзейнасці, звязанага з працай у Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы будаўнікоў імя В. Г. Каменскага. Набыты там вопыт з радасцю перадаю сваім выхаванцам. У каледжы мне як сацыяльнаму педагогу давялося працаваць з рознымі катэгорыямі навучэнцаў, у тым ліку з дзецьмі, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, пад апекай, выхадцамі з праблемных сем’яў. Яны не ўспрымаюць натацый і маралізавання, аднак маюць патрэбу ў сардэчнай цеплыні, клопаце, суперажыванні, падтрымцы. Усё гэта ўплывае на спецыфіку работы педагогаў. Навучэнцам неабходна дапамагаць развіваць самастойнасць, прымаць важныя рашэнні, якія тычацца вучобы, вытворчай практыкі, вольнага часу… Раскажу пра адзін эпізод з асабістага вопыту. Ён з’яўляецца прыкладам згуртаванай працы ўсіх удзельнікаў педагагічнага працэсу, што аб’ядналіся ў каманду дзеля вырашэння агульнай праблемы. Віка паступіла ў каледж з інтэрната і адразу паспрабавала прыцягнуць да сябе ўвагу абуральнымі паводзінамі, па-

рушэннем дысцыпліны. Аднак пры больш блізкім знаёмстве з ёй стала відавочным, што гэта толькі знешняя заслона: насамрэч дзяўчына вельмі чулая, сумуе па маці-нябожчыцы. Аказалася, што Віка разумная і кемлівая, а яшчэ мае цудоўныя вакальныя здольнасці. Работа з ёй патрабавала шмат цярпення і любові. Нечаканасцю для

многіх у каледжы стаў яе ўдзел у адным са святочных канцэртаў, дзе Папялушка ператварылася ў прынцэсу і ўразіла ўсіх сваім яркім выступленнем. Пазітыўныя эмоцыі сталі стымулам для далейшага развіцця: паступова змяніліся адносіны дзяўчыны да вучобы, работы па будучай спецыяльнасці. Прыемна, што выпускнікі каледжа і сёння тэлефануюць, прыходзяць у госці, дзеляцца сваімі поспехамі. У такія моманты разумееш, што работа, часта нябачная для іншых, аказвае станоўчы ўплыў на лёс нашых выхаванцаў. Я жадаю і сваім студэнтам стаць такімі настаўнікамі, якім будуць гаварыць «дзякуй» не толькі за веды, але і за правільны жыццёвы арыенцір. Дар’я ДОНЧАНКА, выкладчык кафедры сацыяльнай педагогікі ФСПТ 4 кастрычніка 2012 г.


• Нам крылы даў БДПУ КРЫНІЦА ВЕДАЎ І МУДРАСЦІ Ну вось я і стала сапраўдным настаўнікам. Цэлых пяць гадоў упарта ішла да гэтага: наведвала заняткі, вучылася, здавала сесіі. І цяпер, гэтаксама як і мае былыя выкладчыкі, а зараз калегі, магу перадаваць веды, выхоўваць і развіваць сённяшніх школьнікаў. Пасля такой нялёгкай, але тым не менш вясёлай пары студэнцтва я стала маладым спецыялістам – ужо сур’ёзным дарослым чалавекам. Вядома ж, спачатку было страшна. Адчувала, што скончыўся яшчэ адзін важны этап майго жыцця. Першы – школьным выпускным, цяпер – ва ўніверсітэце, калі ўручалі запаветны дыплом. Думаю, са мной пагодзяцца многія выпускнікі: як бы мы ні рыхтавалі сябе да таго, што хутка пачнём самастойную прафесійную дзейнасць, калі гэта здараецца, не ведаем, што і як рабіць. Супакойваешся толькі тады, калі правёў свой першы ўрок. Раней, на практыцы, цябе маглі выручыць твае выкладчыкі. А зараз… Стаіш і ўсведамляеш, што любы твой пралік будзе толькі тваёй памылкай. У такія моманты ў памяці праносяцца лекцыі, практычныя заняткі і слушныя парады выкладчыкаў. Тады здавалася, што ўсё гэта элементарна. А зараз у каторы раз перачытваю свае канспекты! Успамінаю, чаму вучылі на псіхалогіі і педагогіцы, бо баюся ненаўмысна пакрыўдзіць дзіця, якому з цяжкасцю даецца мой прадмет, шукаю розныя падыходы. На мінулым тыдні праводзіла ўрок у форме дзелавой гульні – і вось сёння я ўжо іх любімы настаўнік. На самай справе я вельмі ўдзячна ЎСІМ выкладчыкам майго роднага фізічнага факультэта за тое, што кожнаму студэнту яны не толькі чыталі лекцыі і ставілі залікі, але яшчэ і тлумачылі дзень за днём, якім чалавекам ты можаш і павінен стаць, каб не сорамна было за сябе, каб прафесія настаўніка з кожным годам станавілася ўсё больш папулярнай і нарэшце заняла тое ганаровае месца, якое павінна займаць. Школу жыцця мы прайшлі з І. В. Дзядзюлем, А. А. Шымбалёвым, С. В. Вабішчэвіч, І. М. Елісеевай і многімі іншымі. Іх парады дапамагаюць былым выпускнікам і цяпер, у нашым дарослым жыцці. Я ўдзячна выкладчыкам і за тое, што і сёння магу прыйсці на любую кафедру і там мне дапамогуць, бо для педагогаў нашага факультэта мы сталі роднымі, сваімі. Мне падабаецца працаваць у школе, бо мая прафесія дае магчымасць рэалізаваць усе творчыя ідэі. Тут ніколі не надакучыць, бо кожны раз, калі ўваходзіш у клас і бачыш сваіх вучняў, разумееш, што на наступныя 45 хвілін ты для іх – крыніца ведаў і мудрасці. І яшчэ… Паважаныя калегі! Сёмага кастрычніка мы святкуем светлае і прыгожае свята – Дзень настаўніка! Яго няма ні ў адной дзяржаве, акрамя краін былога СССР. Што б ні пісалі і ні казалі, настаўнік – адна з самых высакародных прафесій у гэтым свеце. Я віншую вас са святам, дарагія калегі! Будзьце здаровыя і шчаслівыя! Маргарыта КЛУБАНЬ, выпускніца фізічнага факультэта 2012 г.

ПРАЦА – ЛЕПШЫ СПОСАБ АТРЫМЛІВАЦЬ АСАЛОДУ АД ЖЫЦЦЯ Кажуць, што не мы выбіраем шлях, а ён выбірае нас. Думка гэта глыбокая, але, мабыць, не заўсёды правільная. Рашэнне прысвяціць сябе педагагічнай дзейнасці мы ўсё ж прымаем самастойна. Прымаем, дакладна ведаючы, што праца з дзецьмі робіць наша жыццё больш складаным, але і больш шчаслівым. Асабіста я сваё шчасце знайшла менавіта ў педагагічнай сферы. Не сакрэт, што сапраўднаму настаўніку трэба валодаць значным багажом ведаў не толькі па сваёй спецыяльнасці. Мы павінны разбірацца ў гісторыі і культуры, навуцы і тэхніцы, музыцы і модзе. Выпускнікі факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ якраз і маюць такі шырокі кругагляд. Сваю педагагічную дзейнасць я пачала яшчэ падчас навучання на чацвёртым курсе ФДА. Пасля заканчэння вучобы працавала ў дашкольнай установе на пасадзе педагога-псіхолага. Праз некаторы час мяне павысілі: я стала намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці. І тут мне як ніколі спатрэбіліся ўсе тыя веды, уменні і навыкі, што набыла падчас навучання ва ўніверсітэце. Перапынак у маёй прафесійнай дзейнасці быў звязаны з адпачынкам па догляду за дзецьмі. Аднак педагагічныя навыкі я пры гэтым не страціла, а нават набыла новыя: у маёй сям’і з’явілася адразу трое немаўлят! І зноў на дапамогу прыйшлі дашкольная педагогіка і дзіцячая псіхалогія. Пасля вяртання на работу я не надоўга затрымалася на адным месцы, і з 2006 г. працую загадчыкам ДУА «Яслі-сад № 83 г. Мінска», дзе і займаюся сваёй любімай справай па сённяшні дзень. Мой калектыў – гэта творчыя педагогі, якіх аб’ядноўвае любоў да працы

і мудрасць, патрабавальнасць і спагада, вернасць абранаму шляху і адданасць свету дзяцінства. Напярэдадні нашага прафесійнага свята хачу павіншаваць сваіх калег, а таксама ўвесь педагагічны калектыў БДПУ і пажадаць невычэрпнай энергіі ў ажыццяўленні нашай агульнай справы. Жыццё – гэта песня скрыпкі і грукат барабанаў, а часам – цэлы аркестр самых непаўторных сустрэч і падзей. Няхай жа ў вашых сэрцах гучаць толькі мажорныя мелодыі! Поспехаў! Кацярына НЯМЕРЧАНКА, выпускніца ФДА 2002 г.

настаўнікам пачатковых класаў разгледзець у сабе педагагічны талент, набыць упэўненасць ва ўласных сілах. Кажуць, што настаўнік працягвае вучыцца ўсё жыццё. Гэта так, і я не з’яўляюся выключэннем. Ужо даўно сама чытаю лекцыі, але заўсёды з задавальненнем выкарыстоўваю любую магчымасць стаць слухачом курсаў або семінараў па актуальных праблемах выкладання. Чарговую стажыроўку праходзіла сёлета ў ліпені на семінары па новай методыцы

навучання «Актыўная ацэнка». Сёння сфера маіх навуковых інтарэсаў – гэта развіццё патэнцыялу пачатковай адукацыі ва ўмовах інфармацыйнага грамадства і методыка навучання грамаце. Я з’яўляюся аўтарам больш як 80 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый па праблемах пачатковай адукацыі. У 2007 г. у маёй прафесійнай дзейнасці з’явіўся новы напрамак – я ўзначаліла рэдакцыйную калегію навукова-метадычнага часопіса «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа». Часопіс набыў сваіх пастаянных чытачоў, стаў надзейным метадычным памочнікам настаўніка пачатковых класаў, пляцоўкай для абмену перадавым педагагічным вопытам. Мару, каб ДОБРЫХ настаўнікаў станавілася з кожным годам усё больш і больш. У нашых беларускіх педагогаў вялікі творчы патэнцыял і неверагодная працавітасць. Веру, што будучае нашай краіны ў надзейных руках настаўніка. Віншую ўсіх педагогаў з прафесійным святам! Шчыра жадаю здароўя, шчасця, поспехаў і творчых удач усім, хто прысвяціў сваё жыццё школе і дзецям. Вольга ЦІРЫНАВА, выпускніца ФПА 1992 г.

«Я НЕ МАРЫЛА БЫЦЬ ПРОСТА НАСТАЎНІКАМ. Я ВЕДАЛА, ШТО СТАНУ ДОБРЫМ НАСТАЎНІКАМ» Альтэрнатывы ў выбары прафесіі ў мяне не было. Абсалютна дакладна ведала, што хачу працаваць з дзецьмі. Аднак я не марыла, як многія мае аднакласнікі, быць «проста настаўнікам». Я ведала, што стану ДОБРЫМ настаўнікам. Ваганні ў выбары паміж матэматыкай і рускай мовай вырашыліся вельмі проста – настаўнік пачатковых класаў! У тым, што зрабіла правільны выбар, пераканалася з першых дзён вучобы на факультэце педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі (сёння гэта факультэт пачатковай адукацыі). Пра такі набор вучэбных дысцыплін можна было толькі марыць! Навошта выбіраць паміж філалогіяй і матэматыкай, калі і гуманітарным, і прыродазнаўчым прадметам тут удзяляецца аднолькавая ўвага? Школьнае захапленне батанікай, заалогіяй, геаграфіяй і гісторыяй таксама атрымала сваё далейшае развіццё. Музычная школа, дзіцячы хор, маляванне і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва – усё аказалася не толькі запатрабаваным, але і неабходным для будучай прафесіі! Бо настаўнік пачатковых класаў павінен быць докай ва ўсіх галінах ведаў, якія складаюць аснову пачатковай адукацыі. Аднак самы галоўны мой набытак –

4 кастрычніка 2012 г.

гэта любоў да прафесіі настаўніка, імкненне да новых ведаў і здольнасць самастойна іх здабываць, уменне разумець дзіця, паважаць яго Асобу і Індывідуальнасць. Хіба можна з такім багажом ведаў, атрыманым на факультэце пачатковай адукацыі, згубіцца ў жыцці? Таму, што я з упэўненасцю прайшла шлях ад першых самастойных урокаў студэнта-практыканта да настаўніка вышэйшай катэгорыі, ад намесніка дырэктара школы да метадыста вышэйшай катэгорыі, я абавязана нашаму факультэту. Цікавасць да навуковай дзейнасці і элементарныя даследчыя ўменні, закладзеныя падчас вучобы ва ўніверсітэце, сталі залогам паспяховай абароны кандыдацкай дысертацыі па педагогіцы. З вялікай радасцю перадаю свой вопыт сённяшнім студэнтам, працуючы на родным факультэце, цяпер ужо на пасадзе дацэнта кафедры беларускага і рускага мовазнаўства. Шчаслівая тым, што дапамагаю будучым

3


• Настаўнік! Перад іменем тваім... БЫЦЬ КУРАТАРАМ – МОДНА, БЫЦЬ КУРАТАРАМ ПСІХОЛАГАЎ – ГАНАРОВА!

ПЕДАГОГ, ЯКІ ВУЧЫЦЬ ДАБРЫНІ Настаўнікі ёсць у кожнага з нас: строгія і не вельмі, любімыя і проста паважаныя, розныя знешне, з асаблівымі характарамі і метадамі выкладання. Але ўсе яны пакідаюць след у нашым жыцці. Напярэдадні прафесійнага свята хацелася б расказаць пра выдатную жанчыну, якая для нас з’яўляецца не проста выкладчыкам тэарэтычных дысцыплін, але і чалавекам, які вядзе за сабой, заўсёды падтрымлівае, клапоціцца. Гэта – Святлана Яўгенаўна ПЯТРОЎСКАЯ, старшы выкладчык кафедры сурдапедагогікі, настаўнік валанцёрскага аб’яднання «Роўнасць».

Для кагосьці куратар – гэта чалавек, які проста сустрэў у першы дзень і дапамог выбраць старасту, для некага – той, хто строга сочыць за наведваннем заняткаў, а для нас – гэта лепшы сябра ў сценах універсітэта. Такім чалавекам у нашым жыцці з’яўляецца Вольга Яўгенаўна ІГНАЦКАЯ. Гэта імя стала сінонімам слоў «мэтанакіраванасць», «працавітасць» і «самаўдасканаленне». Ёй удалося немагчымае: з групы зусім розных па меркаваннях і інтарэсах першакурснікаў менш чым за год стварыць самую сапраўдную сям’ю.

Для таго, каб найбольш выразна ўважліва і клапатліва ставіцца да сваіх трэнінгах і конкурсах, традыцыйных святах і фестывалях людзей з асабахарактарызаваць асабістыя і пра- выхаванцаў і блізкіх людзей. Дзякуючы Святлане Яўгенаўне за лівасцямі псіхафізічнага развіцця фесійныя якасці нашага любімага выкладчыка, варта расказаць прыт- плячыма ў нашай каманды нямала і г. д. Трэці працоўны семестр пашырыў чу. У адной далёкай краіне жыў му- дасягненняў і падзей, якія дазваля- нашы гарызонты. Валанцёры ФСА набылі вопыт работы на дрэц, які вельмі любіў дзябазе гарадскога ЦКРНіР, цей. І яшчэ ён славіўся тым, у хоспісе, у міжнародных што ўмеў рабіць прыгожыя, аздараўленчых летніках. але крохкія і далікатныя У скарбонцы валанцёрцацкі. Дзеці атрымоўвалі іх скага аб’яднання «Роўу падарунак і хутка ламалі. Разнасць» ганаровыя граматы губленыя, яны прыбягалі да і дыпломы БДПУ, дыплом мудраца, а той забіраў у іх паІІ ступені конкурсу «Масламаныя цацкі і дарыў новыя, Медыа Перспектыва», яшчэ меншыя і яшчэ больш сертыфікаты з адзнакай крохкія. Бацькі звярнуліся да па трэнінгу «Лідарства без мудраца з пытаннем: «Чаму межаў», падзякі ад бацькоў Вы робіце цацкі, якія так хуті грамадскіх арганізацый ка ламаюцца? Мы вельмі Вас г. Мінска. Усяго гэтага паважаем, і нам вельмі шкамы б не дасягнулі без ініда Вашай працы». На што той С. А. Пятроўская (другая злева) са сваімі выхаванцамі адказаў: «Я гэта раблю не проста так. Я юць сёння глядзець на валанцёр- цыятывы, актыўнасці і нястомнасці хачу навучыць іх беражліва адносіцца скую дзейнасць сур’ёзна і адказна. нашага настаўніка. Карыстаючыся выпадкам, вінда тонкіх і крохкіх рэчаў. Калі зараз Ужо стала добрай традыцыяй прадзеці навучацца быць асцярожнымі водзіць кожны год «восеньскі пры- шую Святлану Яўгенаўну і ўсіх з крохкімі цацкамі, то ў дарослым уз- зыў» сярод першакурснікаў, узнага- выкладчыкаў з Днём настаўніросце яны гэтаксама беражліва ста- роджаваць выпускнікоў-валанцёраў ка! Жадаю невычэрпнай творнуць адносіцца да сэрцаў тых людзей, сертыфікатамі, арганізоўваць Дзень чай энергіі, поспехаў ва ўсіх паякія будуць ісці побач з імі па жыцці». валанцёра на факультэце, выпускаць чынаннях, высокіх прафесійных І апраўды, наша Святлана Яўгенаўна, сезонную стэндавую газету, дзе мы дасягненняў. Са святам! Ганна КАЯН, як гэты мудрэц, імкнецца праз валан- дзелімся сваім вопытам, уражаннямі. кіраўнік валанцёрскага цёрскую дзейнасць паказаць нам, Творчыя валанцёрскія групы паспяаб’яднання «Роўнасць», як важна настаўніку-дэфектолагу, хова ўдзельнічаюць у міжнародных студэнтка 301-й групы ФСА валанцёру ды і проста чалавеку навукова-практычных семінарах,

Вольга Яўгенаўна заўсёды знаходзіцца побач – ці здаём мы сесію, выбіраем падарунак аднагрупніку, ці вырашаем, куды пайсці на экскурсію. Калі яна нешта раіць, то да гэтых парад і праўда трэба прыслухацца. Яе бязмежны творчы патэнцыял праяўляецца ў розных сферах. Ёй цудоўна ўдаецца арганізацыя культурна-масавых мерапрыемстваў, у якія Вольга Яўгенаўна сапраўды ўкладвае душу. Гэтак жа творча яна ставіцца і да арганізацыі сваёй педагагічнай дзейнасці. Любыя семінарскія або практычныя заняткі, любы залік ператворацца ў арыгінальнае дзейства ў яе ўмелых руках. Яна – мастак, які дазваляе раскрыцца ўсім, хто побач з ёю. Нам пашчасціла, што гэтыя гады мы знаходзімся разам. Для нас Вольга Яўгенаўна – Педагог з вялікай літары, для якога прафесія – сапраўднае прызванне. Таццяна СКАЧКО, Вікторыя ГРЫНКЕВІЧ, студэнткі 51-й групы ФП

ТАЛЕНТ ВЯЛІКАЙ ДУШЫ Дрэнны настаўнік прапаноўвае ісціну, добры – вучыць яе знаходзіць. Гэтым прынцыпам у сваёй прафесійнай дзейнасці *** кіруецца кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Павел Аляксандравіч Міхайлаў. Лёс Каб зарабіць рэпутацыю гурмана звёў нас, калі я, правінцыяльная дзяўчына-першакурсніца, прыйшла на заняткі па «Уводзінах у мовазнаўства». Ад ў інтэрнаце, дастаткова пакласці ў кастарэйшых сяброў мы ведалі, што калі здаць экзамен гэтаму выкладчыку, то ўжо нястрашным будзе ніякі іншы іспыт. струлю з пельменямі лаўровы ліст. Студэнты пужалі нас і … захапляліся дасведчанасцю выкладчыка, яго жыццёвай мудрасцю, жаданнем не «заваліць» студэнта, а, як кажуць педагогі, «навучыць яго вучыцца». Страх перад невядомасцю (Паўлу Аляксандравічу мы *** здавалі першы экзамен), імкненне годна вытрымаць іспыт, пацвердзіць, што ў педагогіку прыйшлі ў большасці Размаўляюць два студэнты: не выпадковыя людзі, а толькі тыя, хто разумее складанасць і ў той жа час значнасць прафесійнай падрыхтоўкі… – Ты чуў? У выкладчыка па абаНягледзячы на гэтыя эмоцыі, палова нашай групы атрымала ў залікоўку «выдатна»! роне інфармацыі з флэшкі сцягнулі Дыялекталагічная практыка пасля лі збор фактычнага матэрыялу, раілі- мяне за ляноту (яна знаёмая кожнаму экзаменацыйныя білеты. другога курса была вельмі значнай па- ся па многіх пытаннях, пачынаючы ад студэнту), іншым разам сварыцца за – Дык можна сказаць, курс прачыдзеяй у маім жыцці. З дапамогай Паўла назвы раздзелаў і да граматнага афарм- легкадумнасць, але ён ніколі не робіць таны не дарэмна. Аляксандравіча ў зборніку «Беларуская лення работы. Шэраг канферэнцый гэтага публічна. Як не захапляцца як рэспубліканскага, так і міжнароднага ўзроўню, цікавыя знаёмствы, пазнавальныя падарожжы – вось толькі некаторыя рэчы, якіх не было б у маім жыцці без дапамогі Паўла Аляксандравіча. Як прыемна і ганарова друкаваць у адным зборніку з настаўнікам свае першыя матэрыялы, усведамляючы, што я спрыяю (хоць пакуль і нязначна) развіццю мовазнаўчай навукі. Сёлета я стала магістранткай. І ў гэтым таксама ёсць заслуга Паўла Аляксандравіча, які паверыў у мяне, дапамог з выбарам тэмы і прадказальна стаў маім навуковым кіраўніком, а дакладней, застаўся добрым сябрам і дарадцай. Часам выкладчык ушчувае

дыялекталогія» выйшлі два артыкулы, дзе змяшчаўся матэрыял па гаворках Століншчыны. Як высветлілася, мая малая радзіма не па словах знаёмая выкладчыку: ён не аднойчы бываў там у камандзіроўках. Дарэчы, нарадзіўся Павел Аляксандравіч таксама на Палессі. Працаздольнасць, стараннасць, праўдзівасць – тыповыя рысы сапраўднага палешука. Наколькі ён можа быць вясёлым і бесклапотным падчас адпачынку, настолькі патраавальным і заўзятым у працы. Пад кіраўніцтвам Паўла Аляксандравіча я пісала дыпломную працу па адапелятыўных прозвішчах жыхароў Гомельшчыны. Мы сумесна праводзі-

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

майстэрствам такога педагога? Напярэдадні прафесійнага свята хочацца адрасаваць Паўлу Аляксандравічу самыя шчырыя словы падзякі за тое, што навучыў мяне бачыць у кожным чалавеку асобу. Леў Мікалаевіч Талстой удала падкрэсліў, што ідэальны настаўнік здольны спалучыць у сабе любоў да справы і да вучняў. Калегі, вы не верыце ў такі ідэал? Дарма! Упэўнена, вам яшчэ давядзецца з ім сустрэцца, як некалі пашчасціла мне ў першую студэнцкую восень. Галіна СТРАЛЬЧУК, магістрантка

*** Самая нізкакаларыйная ежа – гэта граніт навукі. *** На твары экзаменатара выразна чыталася нямое пытанне, а таксама тры варыянты адказу. *** У настаўніка пытаюцца: – Назавіце тры прычыны, па якіх вы любіце сваю працу. – Чэрвень, ліпень, жнівень…

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Т. А. БАШМАКОВА 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 690. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 3.10.2012 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

nastaunik_1113  
nastaunik_1113  

news BSPU of name M. Tank

Advertisement