Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Жыццё БДПУ

С

ЁННЯ, дваццатага верасня, праходзіць Адзіны дзень інфармавання на тэму «Эфектыўная арганізацыя і планавы падыход да праблемы збору і перапрацоўкі бытавых адходаў: эканамічны і экалагічны аспекты». Дадатковая тэматыка для сталіцы – «Сацыяльна-эканамічнае развіццё горада Мінска за студзень–жнівень 2012 г.».

У

МЭТАХ сацыяльнай абароны і для закупкі сельскагаспадарчых прадуктаў рэктарат БДПУ аказаў матэрыяльную дапамогу ўсім штатным работнікам універсітэта ў памеры 300 000 рублёў (прапарцыянальна памерам займаемай стаўкі).

Віншуем! •Сяргея Іванавіча ВАСІЛЬЦА, загадчыка кафедры матэматыкі фізічнага факультэта, з узнагароджаннем яго нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» за шматгадовую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў.

• Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам:

загадчыка кафедры (к.н., д.н., 23 разр. АТС) фізічнай геаграфіі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) педагогікі, культуры маўлення і міжкультурных камунікацый, беларускага і рускага мовазнаўства, прыватных методык; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій, фізічнай геаграфіі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) замежных моў (3), гісторыі Беларусі, узроставай і педагагічнай псіхалогіі, спартыўна-педагагічных дысцыплін, агульнай і дзіцячай псіхалогіі, музычна-інструментальных дысцыплін, сацыяльнай педагогікі, агульнай і педагагічнай псіхалогіі, тэорыі і методыкі выкладання мастацтва. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

ТРЭЦІ РАЗ – ГЭТА КЛАС! Рэктарат універсітэта традыцыйна зрабіў мастацкі падарунак першакурснікам да Дня ведаў. У чацвер, 13 верасня, перад студэнтамі і іх куратарамі са спектаклем «Паўлінка» выступілі артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Ужо трэці год запар новы тэатральны сезон купалаўцы адкрываюць менавіта ў сценах нашага ўніверсітэта. Кацярына ШАСЦІТКА, студэнтка 1-га курса ФСА

Чацвер, 20 верасня 2012 года АДУКАЦЫЙНЫ ПРАЕКТ СТАРТАВАЎ

СПЕЦЫЯЛІСТ ГАРТУЕЦЦА НА ПРАКТЫЦЫ

Стар. 2

Стар. 3

№ 11 (1112 ) СВЯТА ТЫХ, ХТО ЛЮБІЦЬ ВУЧЫЦЦА Стар. 4

САГРЭТЫЯ СОНЦАМ ПАЭЗІІ МАКСІМА ТАНКА Гэты год стаў знакавым для ўсіх, хто шануе роднае слова, дбае пра захаванне і пашырэнне беларускай культурнай спадчыны. Стагоддзе таму мядзельская зямля падаравала нам народнага паэта Максіма Танка, імя якога з годнасцю носіць наш універсітэт. Бясспрэчна, кожны танкавец лічыць за гонар прыняць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да юбілею класіка, і ўшанаваць тым самым яго памяць. А нагод для гэтага было нямала. Так, яшчэ зімой студэнты і выкладчыкі БДПУ ў рамках 47-га Зорнага паходу вандравалі па малой радзіме паэта, збіралі і вывучалі архіўныя дакументы Мядзельскага краязнаўчага музея. Кафедра беларускай літаратуры і культуры ФБіРФ арганізавала шэраг конкурсаў: сярод чытальнікаў вершаў паэта, аўтараў тэматычных эсэ і сцэнарыяў урокаў, стваральнікаў фільмаў-прэзентацый, студэнтаў-даследчыкаў жыццёвага і творчага шляху класіка. Імёны пераможцаў былі названы ў красавіку на ўрачыстым адкрыцці ўніверсітэцкага Цэнтра беларускай літаратуры імя Максіма Танка. Самым маштабным у шэрагу юбілейных мерапрыемстваў стала міжнародная навуковая канферэнцыя «VІІІ Танкаўскія чытанні». Сёлета форум выглядаў асабліва актуальным, а склад удзельнікаў быў надзвычай прадстаўнічым: у БДПУ завіталі госці з розных гарадоў Беларусі, а таксама з Літвы, Азербайджана, Ірака. Традыцыйна арганізатарам канферэнцыі выступіла кафедра беларускай літаратуры і культуры. Падчас урачыстага адкрыцця канферэнцыі плённай працы танказнаўцам пажадалі рэктар БДПУ прафесар П. Д. Кухарчык і дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі В. Д. Старычонак. З прывітальнымі словамі выступілі дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі А. А. Лукашанец, галоўны рэдактар часопіса «Полымя» М. М. Мятліцкі, галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» З. І. Падліпская. Не засталіся ўбаку ад падзеі і прадстаўнікі Мядзельшчыны, малой радзімы паэта: у форуме прынялі ўдзел начальнік аддзела адукацыі Мядзельскага райвыканкама І. В. Рагоўская, а таксама настаўнікі і вучні

Выступае намеснік старшыні Мядзельскага райвыканкама І. І. Барыева

школ раёна. Госці з Мядзельшчыны прывезлі ўдзельнікам адмысловы святочны пачастунак: кожны прысутны мог паласавацца яблыкамі з саду ў Пількаўшчыне – вёсцы, дзе нарадзіўся Максім Танк. Адна з адметнасцей сёлетніх чытанняў – музычная частка, якую склалі выступленні хора факультэта эстэтычнай адукацыі пад кіраўніцтвам выкладчыка ка-

федры харавога і вакальнага мастацтва Н. Л. Супрун і народнага ансамбля цымбалістак «Вярба» (мастацкі кіраўнік – старшы выкладчык кафедры музычна-інструментальных дысцыплін В. В. Андрыенка). Прыемнай нечаканасцю для гасцей канферэнцыі стаў той факт, што зборнік яе матэрыялаў быў гатовы загадзя і кожны мог азнаёміцца з навуковымі напрацоўкамі ўдзельнікаў, падрыхтавацца да работы секцыйных пасяджэнняў, што, безумоўна, зрабіла яе больш эфектыўнай. Па

(Пачатак. Заканчэнне на с. 4.)


ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ІНФАРМАТЫЗАЦЫЯ: НЕ СПЫНІЦЬ, А ЎЗНАЧАЛІЦЬ Дынамічныя з’явы ва ўсіх сферах жыццядзейнасці чалавека выклікаюць, з аднаго боку, пастаянны рост патрэбнасці ў ведах, а з другога – неабходнасць стварэння новых сродкаў і спосабаў іх набыцця. Адказнасць за першае звяно гэтага ланцужка ляжыць у першую чаргу на педагогах: менавіта яны кіруюць працэсам атрымання інфармацыі, фарміравання пэўных уменняў і навыкаў. У рэалізацыі другога кампанента на дапамогу прыходзяць найноўшыя інфармацыйныя тэхналогіі, сучасная тэхніка і абсталяванне. Узнікае пытанне: як звязаць паміж сабой гэтыя звёны, каб у выніку максімальна аптымізаваць адукацыйны працэс? Адказ на яго спецыялісты БДПУ і кампаніі Prestigio, аднаго з вядучых вытворцаў прадуктаў ІТ-індустрыі, вырашылі шукаць разам. У выніку ў сценах нашага ўніверсітэта стартаваў новы адукацыйны праект, заснаваны на выкарыстанні ў працэсе навучання магчымасцей планшэтных камп’ютараў. Эксперымент па ўкараненні планшэтаў у навучальны працэс БДПУ будуць праводзіць на базе 31-й групы факультэта прыродазнаўства (спецыяльнасць «Біялогія. Хімія»). Днямі адбылася

цырымонія перадачы камп’ютараў студэнтам эксперыментальнай групы і іх выкладчыкам. Ва ўступным слове да прысутных рэктар БДПУ прафесар П. Д. Кухарчык падкрэсліў, што нашы студэнты, будучыя педагогі, павінны валодаць найноўшымі метадамі навучання і выкарыстоўваць магчымасці інфармацыйнага адукацыйнага асяроддзя. Без сучасных гаджэтаў тут не абысціся, і вельмі паказальна, што фірма Prestigio вырашыла супрацоўнічаць менавіта з нашым універсітэтам.

«Я ўпэўнены, што першы этап нашай сумеснай работы будзе паспяховым», – адзначыў рэктар. Дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі доктар педагагічных навук Г. У. Пальчык, ад якога ў многім зыходзіла ініцыятыва правядзен ня дадзенага эксперыменту менавіта ў сценах нашай ВНУ, у сваю чаргу заўважыў: «Гэты праект павінен стаць асновай развіцця новага складніка зместавага кампанента адукацыі. Наша задача не толькі ў тым, каб асвоіць розныя віды персанальных камп’ютараў, але і ў тым, каб навучыцца самім ствараць кантэнт той ці іншай дысцыпліны». Прарэктар па вучэбнай і інфармацыйна-аналітычнай рабоце БДПУ В. М. Зелянкевіч вельмі трапна адзначыў: «Свет ахапіла хваля інтэлектуальнай інфарматызацыі. Спыніць гэты працэс мы не можам і не павінны, наша задача – яго ўзначаліць». Валерый Міхайлавіч растлумачыў, чаму для эксперыменту выбралі менавіта факультэт прыродазнаўства і спецыяльнасць «Біялогія. Хімія». Па-першае, тут ёсць для гэтага пэўная матэрыяльная база: створа-

на вучэбна-метадычная лабараторыя інфармацыйных тэхналогій у прыродазнаўчай адукацыі. Многія выкладчыкі маюць уласныя распрацоўкі: электронныя падручнікі, лабараторныя практыкумы, якія ўжо прайшлі апрабацыю на занятках. Па-другое, трэцякурснікі гэтай спецыяльнасці вывучаюць не толькі шэраг дысцыплін, якія ахопліваюць розныя раздзелы біялогіі і хіміі, але і методыку выкладання біялогіі. Так што сваю будучую прафесійную дзейнасць яны змогуць ажыццяўляць, выкарыстоўваючы ас военыя інфармацыйныя тэхналогіі. Дырэктар ІПКіП Г. Ф. Клімовіч удакладніла, што сумесны эксперымент з’яўляецца часткай праекта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Інфарматызацыя адукацыі», які распачаўся яшчэ ў 2007 г. У верасні будуць выкананы ўваходныя тэсціраванні студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама запампаваны неабходныя электронныя рэсурсы. Праверка рэзультатыўнасці эксперыменту будзе праводзіцца шляхам анкетавання, псіхолага-педагагічнага апытання, тэсціравання вучэбных дасягненняў, аналізу вынікаў сесій і г. д. Зразумела, што само па сабе ўкараненне персанальных камп’ютараў у на-

вучальны працэс не прывядзе да істотнага павышэння якасці адукацыі. Многае залежыць ад таго, наколькі эфектыўна нашы выкладчыкі змогуць выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі, бо для іх свет ІТ не такі прывычны, як для студэнтаў. Дзеля гэтага распрацаваны дыстанцыйны курс «Сеткавыя тэхналогіі для выкладчыкаў», прадугледжаны спецыяльныя азнаямляльныя і адукацыйныя заняткі.

Таму відавочна, што з цягам часу авалоданне інавацыйнымі методыкамі стане такім жа натуральным, як, скажам, складанне лекцыі. І пашырэнне навучання з выкарыстаннем планшэтаў – таксама пытанне часу. Вераніка МАНДЗІК

МАСКВА – МІНСК: ВЫХОЎВАЕМ ПАТРЫЁТАЎ Патрыятызм – гэта не мары пра подзвіг і не прыгожыя словы, а дзейсная грамадзянская пазіцыя, якая праяўляецца ў захаванні гістарычнай памяці, памнажэнні духоўных і культурных набыткаў народа, актыўным служэнні Бацькаўшчыне. Такой пазіцыі прытрымліваюцца і нашы калегі – выкладчыкі і студэнты Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта, з якімі БДПУ звязвае дагавор аб супрацоўніцтве і не адзін год сяброўства. Днямі ў рамках Міжнароднага маладзёжнага паходу «Дарогамі мужнасці і стойкасці» яны завіталі ў БДПУ. Суботняй раніцай, на якую прыпаў Дзень горада, гасцей з расійскай сталіцы сустрэлі нашы гісторыкі. Выкладчык кафедры замежных моў В. А. Сяргушкіна і магістрант Крысціна Тарановіч правялі для іх

змястоўныя экскурсіі па Мінску. Так, масквічы наведалі Нацыянальны мастацкі музей, Нацыянальную бібліятэку, ацанілі прыгажосць восеньскага Батанічнага саду і асаблівую атмасферу Старога горада. Мінск настолькі ўразіў гасцей, што свой вольны час яны таксама патрацілі на знаёмства з горадам, прайшоўшы пешшу амаль увесь праспект Незалежнасці, завітаўшы ў сталічныя цэрквы, касцёлы, музеі, кавярні. Акрамя таго, нядзеля была цалкам прысвечана наведванню музейных комплексаў у Міры і Нясвіжы. Праграма ў сценах БДПУ атрымалася не менш насычанай. Для гасцей была арганізавана сустрэча з прадстаўнікамі адміністрацыі нашага ўніверсітэта, начальнікамі ўпраўленняў і структурных падраздзялен-

2

няў БДПУ, выкладчыкамі, студэнтамі гістфака. За невялікі прамежак часу ў форме жывой гутаркі абодва бакі даведаліся, чым жывуць універсітэты, якім чынам будуюць навучальны працэс, як арганізоўваюць выхаваўчую работу, з якімі праблемамі сутыкаюцца і г. д. Пра паўсядзённае жыццё вядучай педагагічнай ВНУ Беларусі расійскія калегі меркавалі не толькі па словах: члены маскоўскай дэлегацыі наведалі музей гісторыі БДПУ, лекцыю па псіхалогіі дацэнта С. А. Мясніковіч, завіталі ў аддзел рэдкай кнігі. Дарэчы, госці прыехалі не з пустымі рукамі: яны папоўнілі кніжны фонд БДПУ новымі актуальнымі выданнямі па гісторыі, замежных мовах і іншых дысцыплінах. У хуткім часе ў бібліятэцы будзе арганізавана выстава літаратуры, дзе кожны зможа азнаёміцца з кніжнымі навінкамі. Падчас візіту ў БДПУ маскоўскія госці не раз адзначалі, з якой увагай танкаўцы ставяцца да гісторыі сваёй краіны, свайго ўніверсітэта, як шануюць памяць загінуўшых у гады вайны студэнтаў і выкладчыкаў. Светлую памяць пра сваіх герояў захоўваюць і нашы калегі. «Упершыню мы прыехалі да вас з дэлегацыяй музея гісторыі МГПУ два гады таму – у год святкавання 65-годдзя Перамогі, – зазначыла кіраўнік дэлегацыі, начальнік аддзела прэс-службы МГПУ Г. М. Чарных. – Галоўная мэта нашага візіту была патрыятычная – наведванне музея Героя Савецкага Саюза Алены Фёдараўны Колесавай у Крупках і месца яе пахавання. Жыццё маладой дзяўчыны трагічна абарвалася ў 1942 г. на тэрыторыі Беларусі. Сёлета якраз спаўняецца 70 гадоў подзвігу Алены Фёдараўны, таму наш прыезд невыпадковы. Маскоўскі гарадскі педагагічны ўніверсітэт заснаваны на базе педагагічнага вучылішча № 2, якое

скончыла А. Ф. Колесава. Педвучылішча шанавала імя сваёй гераіні, і мы таксама лічым сваім абавязкам захаваць гэтую памяць. Спадзяюся, што нашы паездкі ў Крупкі стануць традыцыйнымі і пра Алену Колесаву будуць ведаць усё новыя і новыя студэнты нашага ўніверсітэта». Разумеючы значнасць падобных акцый, кіраўніцтва БДПУ пайшло насустрач гасцям і дапамагло з транспартам. У Крупках яны наведалі школу, дзе знаходзіцца музей А. Ф. Колесавай, усклалі кветкі да яе магілы, сустрэліся з мясцовымі настаўнікамі і вучнямі, выказалі словы падзякі за захаванне памяці пра іх славутую зямлячку. Для студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ такія паездкі па шляхах баявой славы землякоў ужо даўно сталі традыцыйнымі: у хуткім часе вялікая педагагічная кагорта адправіцца ў свой 48-ы Зорны паход. Даведаўшыся пра гэтую слаўную традыцыю, на сустрэчы з рэктарам БДПУ прафесарам П. Д. Кухарчыкам члены маскоўскай дэлегацыі выказалі жаданне таксама далучыцца да важнай справы, на што Пётр Дзмітрыевіч адказаў: «У мінулым годзе «зорныя атрады» прынялі студэнтаў з медуніверсітэта. Будзем рады, калі ў наступным паходзе нашы рады папоўняць сябры і калегі з МГПУ». Напрыканцы візіту госці шчыра падзякавалі за цёплы прыём і ў сваю чаргу запрасілі ў Маскву танкаўцаў. Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ

20 верасня 2012 г.


СПЕЦЫЯЛІСТ ГАРТУЕЦЦА НА ПРАКТЫЦЫ Як вядома, тэорыя і практыка – два бакі аднаго медаля. І хоць часта гэтыя словы ўжываюцца ў адносінах адно да аднаго як антонімы, у ідэале паняцці, што імі абазначаюцца, трэба разумець як узаемадапаўняльныя. Узброіўшыся ва ўніверсітэцкіх аўдыторыях тэарэтычнымі ведамі, студэнты спяшаюцца атрымаць вопыт прымянення іх на практыцы. І поле дзейнасці тут самае шырокае: пачынаючы са школы і летніка (гэтая перспектыва чакае ўсіх) і завяршаючы архівамі, музеямі, турфірмамі і нават лясамі ды лугамі (гэта ўжо ў залежнасці ад спецыяльнасці). Кажуць, што цяжка ў вучобе, ды лёгка ў баі. А як на самай справе? Пра вопыт сваіх «практычных баталій» сёння распавядаюць студэнты розных факультэтаў БДПУ. Пасля заканчэння нашага ўніверсітэта я зноў вярнуўся ў яго сцены, але ўжо ў якасці выкладчыка. І зараз, праводзячы заняткі са студэнтамі, міжволі ўзгадваю практыку ў школе. Безумоўна, яе значнасць у маім станаўленні як прафесіянала цяжка пераацаніць. Нягледзячы на тое, што ў школе мы працавалі з падлеткамі, а ва ўніверсітэтах займаюцца ўжо досыць дарослыя людзі, у педагогаў узнікаюць падобныя праблемныя сітуацыі. І гэта натуральна, бо заканамернасці фарміравання ведаў аднолькавыя для ўсіх. Педагагічная практыка ў школе дапамагла мне адказаць на шэраг важных пытанняў: якія якасці могуць спатрэбіцца падчас работы з дзецьмі, як змяняюцца ўяўленні пра педагагічную прафесію пасля практыкі, як усталяваць кантакт з вучнямі, з якімі праблемамі сучаснай школы даводзіцца сутыкацца настаўніку. Аналізуючы сваю працу, міжволі задаешся гэтымі пытаннямі і спрабуеш знайсці на іх адказы, тым самым паляпшаючы якасць выкладання. На практыцы ёсць магчымасць на-

ведвання ўрокаў больш вопытных настаўнікаў, а таксама сваіх аднакурснікаў. Гэта дазваляе аналізаваць розныя методыкі і падыходы ў навучанні, а таксама заўважаць памылкі іншых і тым самым удасканальвацца як педагог. Па спецыяльнасці я матэматык. Менавіта на практыцы я зразумеў, што ў большай ступені ад настаўніка залежаць адносіны вучняў да гэтага няпростага і на першы погляд сумнага прадмета. Тое ж самае можна сказаць і пра студэнтаў. Іх адносіны да цябе як выкладчыка таксама ў многім залежаць ад твайго прафесіяналізму, умення знайсці з імі агульную мову і правільны спосаб падачы матэрыялу. Я лічу, што прафесія настаўніка падобна да творчасці мастака ці музыканта: фарбы ці ноты ва ўсіх аднолькавыя, але менавіта іх правільнае спалучэнне дазваляе ствараць шэдэўры. Павел ДУБОВІК, магістрант, выкладчык кафедры алгебры і геаметрыі матэматычнага факультэта

Штогод студэнты факультэта эстэтычнай адукацыі спецыяльнасцей «Сусветная і айчынная культура. Фальклор» і «Сусветная і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія» выязджаюць у экспедыцыю на фальклорна-этнаграфічную практыку. У мінулым годзе мы наведвалі г. Лунінец Брэсцкай вобласці. Гэта была вельмі карысная практыка, бо мы атрымалі магчымасць наблізіцца да апошніх носьбітаў скарбаў беларускай культуры і фальклору. Хоць базай быў Лунінец, кожны дзень мы выязджалі ў навакольныя вёскі, дзе сустракаліся з цудоўнымі жыхарамі Палесся. У кожнай хаце нас прымалі як сваіх унукаў ці праўнукаў, распавядалі гісторыю сваёй мясцовасці. Падчас экспедыцыі нам давялося пачуць шмат песень, казак, прыказак, прымавак… Мы даведаліся пра народныя абрады, а ў некаторых з іх нават самі паўдзельнічалі. Нам пашчасціла набыць і матэрыяльныя культурныя каштоўнасці: ручнікі, розныя прылады працы, рамесныя вырабы, якія пасля вяртання мы размясцілі ў музеі факультэта эстэтычнай адукацыі. Мы добра ўсведамляем, што магчымасцей для «жывых» стасункаў з фальклорам з кожным годам застаецца ўсё менш і менш. Таму фальклорная практыка набывае для кожнага студэнта асаблівае значэнне. Яна абуджае неверагоднае жаданне захоўваць і ўзнаўляць нацыянальную культуру і старажытныя традыцыі нашай краіны. Ганна ДУБАВІКОВА, студэнтка 4-га курса ФЭА Сёлета я скончыла факультэт фізічнага выхавання па спецыяльнасці «Менеджмент спорту і турызму». Хачу падзяліцца сваімі ўражаннямі ад праходжання пераддыпломнай практыкі па спецыялізацыі ў турфірме «Росцінг». Пачатак практыкі (красавік г. г.) супаў з адкрыццём летняга сезона, што само па сабе з’яўляецца каласальным вопытам. Удзел у выстаўцы «Адпачынак-2012» паказаў мне новыя цікавыя бакі турыстычнага бізнесу. Свае адкрыцці я – будучы менеджар па турызме – рабіла штодня. Вядома ж, без асабістай ініцыятывы і цікаўнасці такіх магчымасцей прадаставілася б меней. Я трапіла ў галоўны офіс турфірмы, дзе размяшчаецца шмат аддзелаў:

20 верасня 2012 г.

Студэнты факультэта эстэтычнай адукацыі спецыяльнасці «Сусветная і айчынная культура. Фальклор» маюць цудоўную магчымасць адчуць атмасферу мінулых эпох, а таксама паглыбіць свае прафесійныя веды ў галіне мастацтвазнаўства і культуралогіі падчас праходжання музейнай практыкі. Яе праграма надзвычай разнастайная: мы знаёмімся з архітэктурнымі помнікамі розных культурна-гістарычных эпох праз аглядавыя пешыя экскурсіі, вывучаем творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадметы быту беларусаў, змешчаныя ў галерэях і музеях нашай краіны, разглядаем этапы развіцця літаратуры і кінематаграфіі і інш. Так, у мінулым навучальным годзе мы наведалі музей кіно, дзе нам прадэманстравалі ўрыўкі з фільмаў розных часоў – ад самых першых стужак сусветнага і беларускага кінематографа да сучасных бестселераў. Запомніўся і паход у гасцёўню У. Галубка, дзе ў той час адбывалася выстава маляваных дываноў Алены Кіш. Мы адзначылі для сябе ўнікальнасць творчага почырку вядомай беларускай мастачкі, які праяўляецца ў ідэйных і сюжэтных лініях, а таксама ва ўменні перада-

Для студэнтаў 202-й і 203-й груп факультэта прыродазнаўства чэрвень стаў месяцам сапраўдных адкрыццяў. Гэта і не дзіўна: у рамках гісторыка-краязнаўчай практыкі пад кіраўніцтвам Н. В. Ястрабавай і С. Б. Холева мы адправіліся ў самае пазнавальнае падарожжа па гарадах Беларусі. Перад кожнай паездкай мы грунтоўна рыхтаваліся, бо кожны з нас павінен быў не толькі вывучыць гісторыю і славутыя мясціны горада, але і самастойна правесці экскурсію. Сваю працу ў Барысаве мы пачалі з візітнай карткі горада – Свята-Васкрасенскага кафедральнага сабора, пабудаванага ў 1874 г. Тут мы ўпершыню паспрабавалі сябе ў якасці экскурсаводаў, а нашы выкладчыкі вельмі пераканаўча выконвалі ролю дапытлівых турыстаў і ня-

візавы, маркетынгавы, па рабоце з агенцтвамі і турыстамі. Тут дакладна разумееш, што практыка адрозніваецца ад тэорыі, а без тэорыі цяжка засвоіць практыку, і з гэтым не паспрачаешся. Дзякуючы такой практыцы, папершае, атрымліваеш каласальны вопыт у сферы турызму. Зразумела, што працаваць з кліентам без ведання базы турфірмы цяжкавата, для гэтага патрэбен час. І тым не менш паступова пачынаеш набірацца вопыту, вывучаеш сістэму браніравання, праграму «Майстар-тур» і г. д., што дапамагае работніку дадзенай сферы стаць сапраўдным спецыялістам. Падругое, атрымліваеш рэальныя веды. Самае галоўнае – трэба хутка вучыцца, уважліва адсочваць інфармацыю,

ваць праз казачныя вобразы глыбокую жыццёвую філасофію. Наведванне музея старажытнабеларускай культуры ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі стала кульмінацыяй практыкі. Тут мы з цікавасцю разглядалі знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі экспанаты, якім не адна тысяча гадоў, – ад крамянёвых прылад працы да ўпрыгожванняў і сродкаў перамяшчэння. Сапраўднае эстэтычнае задавальненне мы атрымалі ад надзвычай прыгожых традыцыйных беларускіх мужчынскіх і жаночых строяў розных рэгіёнаў, адчулі духоўнае багацце беларусаў, зафіксаванае ў іконах і этнаграфічных рэчах. Музейная практыка дапамагае нанова адкрываць для сябе найбагацейшую скарбніцу беларускай культуры. Пра многія артэфакты мы чулі ва ўніверсітэцкіх аўдыторыях, а цяпер пабачылі іх на ўласныя вочы і тым самым значна ўзбагацілі свой вопыт. У гэтым і заключаецца роля такой практыкі ў фарміраванні прафесійнай кампетэнтнасці будучых педагогаў. Ангеліна СЫС, студэнтка 4-га курса ФЭА

спынна задавалі нам пытанні: і пра гісторыю касцёла Дзевы Марыі, і пра ролю гандлёвых радоў, пабудаваных яшчэ ў 1908 г., якія цудоўна захаваліся да нашага часу і зараз выкарыстоўваюцца па прызначэнні. Тут жа, у Барысаве, нашы групы адшукалі руіны замка Радзівілаў і вывучылі яго планіроўку і асаблівасці архітэктуры. Адкрыццём для нас стаў той факт, што ў ноч з 13 на 14 лістапада 1812 г. тут спыняўся Напалеон I Банапарт. Наступным пунктам нашага маршрута стаў Бабруйск. Тут мы паглыбіліся ў гісторыю Айчыннай вайны 1812 г., па дзей, звязаных з паўстаннем дзекабрыстаў на Сенацкай плошчы ў Пецярбурзе. Усё гэта стала магчымым дзякуючы наведванню помніка гісторыі і архітэктуры XIX ст. – Бабруйскай крэпасці, якая

а таксама праяўляць уласную ініцыятыву і жаданне на самай справе даведацца як мага больш. Па-трэцяе, набываеш навыкі працы ў калектыве. У нашым офісе налічвалася 25 чалавек, акрамя таго, у інтарэсах справы трэба было падтрымліваць кантакты з работнікамі іншых філіялаў кампаніі. Па-чацвёртае, працуеш над сабой. Стараешся атрымаць максімум ведаў і вопыту ў гэтай сферы. Вядома, за адзін месяц практыкі ўсё ахапіць вельмі складана, але асноўны аб’ём ты проста абавязаны засвоіць і зразумець. І калі хочаш надалей працаваць у гэтай галіне, то трэба ісці да пастаўленай мэты. Магу сказаць, што мая практыка прайшла паспяхова: у кастрычніку будзе паўгода, як я працую ў турыстычнай кампаніі «Росцінг». Мне

была ўзведзена на тэрыторыі старога горада для абароны заходніх рубяжоў Расіі па праекце і пад кіраўніцтвам інжынера Карла Апермана. Менавіта пра яе сучаснікі гаварылі: «Ніводная крэпасць Расіі ніколі не была такой карыснай, як Бабруйск у 1812 г.». У гэта цяжка не паверыць, калі глядзіш на абарончыя форты, што стаяць на падыходзе да крэпасці. Сярод мноства практык, прадугледжаных вучэбным планам спецыяльнасцей факультэта прыродазнаўства, гісторыка-краязнаўчая займае асаблівае месца. У многім дзякуючы ёй мы змаглі адчуць веліч і хараство нашай краіны. Надзея КАШУБА, студэнтка 202-й групы факультэта прыродазнаўства

вельмі падабаецца тое, што я раблю. Адпрацаваўшы шалёны (у станоўчым сэнсе гэтага слова) сезон, я зразумела, што значыць дзейнічаць з поўнай аддачай, да чаго мяне і падрыхтавала мая пераддыпломная практыка па спецыялізацыі. Карыстаючыся выпадкам, выказваю шчырую ўдзячнасць маім цудоўным выкладчыкам: Вікторыі Іванаўне Урублеўскай і Ірыне Сцяпанаўне Арыновіч. Гэтыя людзі даюць веды, якія сапраўды спатрэбяцца на практыцы. Жадаю кожнаму студэнту такіх цудоўных педагогаў і паспяховай прафесійнай самарэалізацыі! Вольга ДАМАНЬКОВА, выпускніца ФФВ 2012 г.

3


СВЯТА ТЫХ, ХТО ЛЮБІЦЬ ВУЧЫЦЦА У Дзень ведаў БДПУ ператварыўся з сучаснага ўніверсітэта ў сапраўдны цэнтр беларускай сярэдневяковай культуры. На ўваходзе студэнтаў і выкладчыкаў сустракалі дамы і кавалеры ў прыгожых уборах, а па калідорах разносіліся чароўныя гукі цымбалаў. У той жа час у холе наладзілі сапраўдную забаўляльную пляцоўку: тут можна было і песню праспяваць, і польку станьчыць, і ў гульнях спрытам памерацца, а пасля яшчэ і пакаштаваць беларускага квасу. Адным словам, пачатак навучальнага года атрымаўся вясёлым і бадзёрым. А вось што ад яго далей чакаюць танкаўцы і з якім настроем яны сустрэлі Дзень ведаў, чытайце ніжэй. Аляксандр АЎСІЕВІЧ, студэнт 1-га курса фізічнага факультэта: – Прыемна, што студэнцкае жыццё пачынаецца з добрага настрою. Пра тое, што, перш чым сесці за парты, мы апынёмся на сапраўдным свяце, даведаўся яшчэ раней ад старшакурснікаў, таму і заняткі сёння крыху адышлі на другі план. Вядома, лёгкіх перамог у вучобе не чакаю, але спадзяюся, што сваімі ведамі і актыўным удзелам у студэнцкім жыцці змагу заслужыць і стыпендыю, і прызнанне. Жадаю ўсім першакурснікам знайсці новых сяброў і паспяхова прайсці праверку першай сесіяй.

сэнсе лёсавырашальным, а значыць, вельмі адказным і напружаным. Гэта час выбару сваёй жыццёвай сцяжыны, час прыняцця важных рашэнняў. Таму жадаю ўсім выпускнікам поспехаў, плённага і запамінальнага года! Няхай усё тое, што вы не паспелі зрабіць за папярэднія гады, здзейсніцца сёлета! Наталля САМСОНАВА, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта дашкольнай адукацыі: – Сёння прыгожы святочны вераснёўскі дзень, таму і настрой у мяне адпаведны. Спадзяюся, што гэты навучальны год дасць магчымасць кожнаму студэнту рэалізаваць сябе, раскрыць свой патэнцыял. У іх ёсць усе магчымасці для таго, каб добра вучыцца і развівацца як асобам, галоўнае – старанне і мэтанакіраванасць. Ну а сваім калегам жадаю прыходзіць на працу з задавальненнем і бачыць на лекцыях зацікаўленыя твары студэнтаў.

Вольга ІГНАТОВІЧ, студэнтка 5-га курса факультэта беларускай і рускай філалогіі: – У гэтым годзе я адзначаю свой апошні Дзень ведаў у якасці студэнткі, таму для мяне гэта асаблівае свята, хоць і з адценнем смутку. Думаю, для кожнага пяцікурсніка гэты год стане ў пэўным

Людміла ЯЦУКЕВІЧ, магістрантка: – Я сустракаю Дзень ведаў у якасці магістранта. Гэта новая прыступка ў маім жыцці, таму адчуваю адказнасць за свой выбар і буду старацца пражыць вучэбны год з карысцю. Спадзяюся, што навуковая праца будзе цікавай, захапляльнай і прадуктыўнай, а вынікам стане выдатная абарона магістарскай дысертацыі. Плёну ўсім і дасягнення мэтаў! Уражанні збірала Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ P. S. Рэдакцыя «Н» таксама віншуе сваіх чытачоў з пачаткам

САГРЭТЫЯ СОНЦАМ ПАЭЗІІ МАКСІМА ТАНКА (Заканчэнне. Пачатак на с. 1.)

словах доктара філалагічных навук прафесара БрДУ М. І. Мішчанчука, такое сёння вельмі рэдка можна сустрэць на канферэнцыях у іншых ВНУ. Здзіўляе багацце, разнастайнасць і невычэрпнасць кола праблем, якія закранаюцца танказнаўцамі ў дакладах, і гэта нягледзячы на тое, што чытанні праходзяць ужо ў восьмы раз. Нястомны навуковы пошук не спыняецца, і творчая спадчына класіка беларускай паэзіі паўстае перад даследчыкамі кожны раз у новых ракурсах. Сёлетнія Танкаўскія чытанні зоймуць асаблівае месца ў гісторыі: аматары беларускага паэтычнага слова знайшлі духоўны прытулак ва ўніверсітэце, які носіць імя найвялікшага паэта сучаснасці,

паведамляе • УБУіФ У сувязі з павышэннем тарыфнай стаўкі 1-га разрада з першага верасня г. г. устаноўлены наступныя памеры стыпендый: сацыяльная 335 250 руб. вучэбная (у залежнасці ад сярэдняга бала) 6,0 – 6,9 486 450 руб. 7,0 – 7,9 583 740 руб. 8,0 – 8,9 681 030 руб. 9,0 – 10,0 778 320 руб. персанальная 740 250 руб. імянная 976 500 руб. магістранцкая 734 850 руб. аспіранцкая 1 716 750 руб. дактаранцкая 2 331 000 руб.

чый 100-гадовы юбілей 17 верасня адзначыла ўся краіна. Таццяна АСКІРКА, магістрантка

Інтэрв’ю карэспандэнтам АНТ дае В. Д. Старычонак

Вучымся самастойнасці Год таму студэнты нашага ўніверсітэта сталі навасёламі камфартабельнага інтэрната ў сталічнай студэнцкай вёсцы. Новы дом, бясспрэчна, прыйшоўся даспадобы і іншагароднім першакурснікам: прасторныя ўтульныя пакоі, абсталяваныя кухні, сучасная мэбля. А каб жыццё ў ім было для ўсіх аднолькава прыемным, яго жыхары павінны падпарадкоўвацца агульным правілам. З гэтай мэтай днямі ў актавай зале БДПУ адбыўся арганізацыйны сход са студэнтамі, якія пражываюць у інтэрнаце № 8. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі адміністрацыі ўніверсітэта і інтэрнатаў, а таксама работнікі інспекцыі па справах непаўналетніх, аддзела па надзвычайных сітуацыях і аддзела па рабоце з фізічнымі асобамі Прадстаўніцтва Белдзяржстраху Маскоўскага раёна г. Мінска. Размова ішла пра беражлівыя адносіны да ўніверсітэцкай маёмасці і захаванне ўласнай, прафілактыку правапарушэнняў, выкананне Правілаў унутранага распарадку і санітарных норм пражывання ў інтэрнатах БДПУ.

новага навучальнага года. Мы рады знаёмству з першакурснікамі. Вам пашчасціла стаць членамі сапраўды вялікай універсітэцкай сям’і. А ў хуткім часе, магчыма, і нашымі аўтарамі: праз карпаратыўную газету БДПУ вы зможаце расказаць пра навіны факультэцкага жыцця, падзяліцца сваімі думкамі, задаць пытанні і атрымаць адказы. Мы чакаем вас на 12-м паверсе вучэбнага корпуса № 1. Заходзьце ў п. 127, тэлефануйце на нумар 226-40-19 або пішыце на адрас: nastaunik@bspu.unibel.by

• Сацыяльна-псіхалагічны цэнтр БДПУ паведамляе АНОНС ПСІХАЛАГІЧНЫХ ТРЭНІНГАЎ ДЛЯ СТУДЭНТАЎ Трэнінг самапазнання і асоТрэнінг асобаснага і прафесійнага росту будучых пе- баснага росту «Мастацтва быць сабой» дагогаў Трэнінг заснаваны на выкарысУдзел у трэнінгу дазволіць вам інакш паглядзець на сябе і на- танні метадаў арт-тэрапіі, якія дазвакольны свет, рухацца ў напрам- валяюць з дапамогай творчага ку асобаснага развіцця і пра- самавыяўлення знаходзіць новыя рэсурсы і магчымасці для асобасфесійнага ўдасканалення. Трэнінг «Тайм-менеджмент, нага росту. Трэнінг развіцця навыкаў эфекабо Мастацтва кіраваць часам» Прызначаны для ўсіх, хто ад- тыўнай камунікацыі «Майстэрчувае недахоп часу і зацікаўлены ства камунікацыі» Дазваляе ўсвядоміць цяжкасці ў павышэнні якасці ўласнага жыцця. Удзел у трэнінгу дазво- ў зносінах з сябрамі і незнаёмымі ліць набыць навыкі планавання людзьмі, развіць камунікатыўныя часу з мэтай яго эфектыўнага вы- навыкі і павысіць культуру зносін. карыстання і пазбегнуць стрэсаў. Заняткі будуць праводзіцца па адрасе: вул. Чурлёніса, 3 Трэнінг «Лідарства» (інтэрнат № 8). У рамках трэнінгу выяўляюцца Тэлефон для даведак: асноўныя якасці лідара, вывуча272-24-58; юцца метады і тактычныя прыёмы e-mail: spc-bspu@tut.by ўзаемадзеяння з групай.

Галіна СТРАЛЬЧУК, магістрантка Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Т. А. БАШМАКОВА 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 668. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 19.09.2012 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

nastaunik_1112  
nastaunik_1112  

news BSPU of name M. Tank

Advertisement