Page 1

Першага верасня – Дзень Ведаў!

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 1 верасня 2011 года З НОВЫМ ДОМАМ!

НАШ ВЫБАР – БДПУ

Стар. 2

Стар. 3

№ 10(1094) БУДЗЕМ РАЗАМ!

Стар. 4

• Навіны БДПУ

П

АДАРУНКАМ першакурснікам да Дня ведаў стане спектакль «Паўлінка» ў выкананні артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Чакаем вас 1 верасня ў актавай зале БДПУ. Пачатак у 14.00.

У

АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ, прафесара П. Д. Кухарчыка ў мэтах сацыяльнай абароны і для закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі ўсім штатным работнікам універсітэта будзе аказана матэрыяльная дапамога ў памеры 150 000 руб.

• Спартыўны навігатар Студэнты БДПУ абаранялі гонар Рэспублікі Беларусь на Сусветнай летняй універсіядзе ў Кітаі. Сярод трыццаці пяці спартсменаў-удзельнікаў беларускай зборнай чацвёра – выхаванцы нашага ўніверсітэта. Гульні праходзілі з 12 па 23 жніўня ў кітайскім горадзе Шэньчжэнь і сабралі студэнтаў з 65 краін свету. Беларусь была прадстаўлена ў сямі відах спорту. Наш універсітэцкі квартэт змагаўся за медалі ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы (Анастасія КАШТАНАВА, Аляксандр ЛІННІК) і плаванні (Яна ПАРАХОЎСКАЯ, Юлія ХІТРАЯ). У спаборніцтвах па бегу на 200 метраў Аляксандр Ліннік заняў 11-е месца, такі ж вынік і ў Анастасіі Каштанавай (кіданне дыска). Агульныя намаганні беларускіх спартсменаў дазволілі нашай зборнай заняць 19-е месца ў агульным заліку. Віншуем студэнтаў з дастойным выступленнем і жадаем новых перамог! Аляксандр ТОЛКАЧ

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам:

дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) беларускай літаратуры і культуры, інфарматыкі і асноў электронікі, методык дашкольнай адукацыі, хіміі, тэорыі і методыкі выкладання мастацтва, харавога дырыжыравання; старшага выкладчыка кафедры (19 разр. АТС) алігафрэнапедагогікі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) псіхалогіі, педагогікі (0,75) (3), фізічнага выхавання і спорту, эстэтычнай адукацыі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

Дарагiя сябры! Сардэчна вiншую вас са святам – Днём ведаў! Мы шчыра радуемся за тых, хто 1 верасня ўпершыню ўвойдзе ў аўдыторыi Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Вы пачынаеце дарогу ў цiкавае студэнцкае жыццё, напоўненае творчымі адкрыццямi, радасцю пазнання i сапраўдным сяброўствам. У нашым універсітэце створана сучасная сiстэма адукацыi, якая спалучае лепшыя традыцыi навучання i выхавання з найноўшымi дасягненнямi педагагiчнай навукi i практыкi. БДПУ прадастаўляе шырокiя магчымасцi для развiцця талентаў i здольнасцей усіх студэнтаў, дапамагае iм авалодаць ведамi i духоўнымi каштоўнасцямi, назапашанымi многімі пакаленнямі, вырасцi дастойнымi грамадзянамi сваёй краіны. Шчырую ўдзячнасць у гэты дзень выказваю нашым выкладчыкам за адданасць нялёгкай, але высакароднай справе, за непахiсную веру ў iдэалы ведаў, дабра i справядлiвасцi. Жадаю ўсiм студэнтам, магістрантам, аспiрантам i выкладчыкам здароўя, творчых поспехаў i выдатнага настрою. Няхай спраўдзяцца вашы мары i планы. Новых вам дасягненняў у вучобе i працы, шчасця i дабрабыту! Шырокай дарогi ў краiну Ведаў! Рэктар БДПУ, прафесар

П. Д. КУХАРЧЫК


НАШ ВЫБАР – ЯКАСНАЯ АДУКАЦЫЯ За БДПУ – будучыня! Штогод вялікая колькасць маладых людзей аказвае давер нашаму ўніверсітэту, выбіраючы дасканаласць адукацыі. Напэўна, прычына гэтага хаваецца ва ўніверсальнасці ведаў і ўнікальнасці магчымасцей, якія прадастаўляе сваім выхаванцам наш любімы ўніверсітэт. Сёлета план прыёму ў БДПУ на бюджэтных месцаў было пададзённую і завочную формы атры- дзена 765 заяў. Такім чынам, конмання адукацыі склаў 4955 чала- курс сярод абітурыентаў склаў век (сярэдні конкурс па ўнівер- 1,38 чалавека на месца. Дарэчы, сітэце – 1,84 чалавека на месца). працягваецца відавочная тэнЗа права вучыцца на дзён- дэнцыя скарачэння набору на ным бюджэтным аддзяленні завочнае бюджэтнае аддзяленне. змагаліся 1717 чалавек. Па-за Гэта звязана з тым, што прэтэнконкурсам праходзіў 31 чала- даваць на вучобу за дзяржаўныя век; 143 залічаны па мэтавых сродкі могуць толькі тыя, хто скончыў сярэднюю спецыяльнакіраваннях. Найбольш высокія прахад- ную навучальную ўстанову і паныя балы на дзённую бюджэт- ступае ў ВНУ на адпаведную ці ную форму атрымання адукацыі роднасную спецыяльнасць або зафіксаваны на спецыяльнас- працуе на педагагічных пасацях «Лагапедыя. Спецыяльная дах, а таксама дзеці-інваліды, псіхалогія» (285), «Гісторыя. інваліды I і ІІ групы. Першакурснікамі ўніверсітэта Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны» (266), «Руская мова сёлета сталі прадстаўнікі Расіі, і літаратура. Замежная Казахстана, Украіны, Кітая, мова (італьянская)» (251), Літвы, Арменіі, Таджыкістана «Псіхалогія. Сацыяльная псі- і Туркменістана. Кожны трэці абітурыент дзёнхалогія» (247), «Выяўленчае мастацтва. Камп’ютарная най бюджэтнай формы навучанграфіка» (28,8). Максімальны ня скончыў сельскую ўстанову бал – 326 – зарэгістраваны на фа- адукацыі. Сярод першакурснікаў стацыянара 503 мінчаніны і 1276 культэце спецыяльнай адукацыі. На спецыяльнасць «Фізічная іншагародніх. Да ўсяго сказанага вышэй культура. Фізкультурнааздараўленчая і турысцка- можна дадаць, што амаль чарэкрэацыйная дзейнасць» тыром тысячам маладых лю11 абітурыентаў залічаны дзей пашчасціла сёлета стаць без экзаменаў – такое права студэнтамі БДПУ. Плёну вам прадастаўляецца пераможцам у дасягненні мэты! Не здраджвайі прызёрам чэмпіянатаў свету це сваёй мары! С. ЯКАВЕНКА, і Еўропы. адказны сакратар Што тычыцца завочнай формы прыёмнай камісіі атрымання адукацыі, то на 555

Многія студэнты нашага ўніверсітэта разам з пачаткам новага навучальнага года будуць святкаваць яшчэ і наваселле. Чарговы, другі па ліку жылы корпус у мінскай студэнцкай вёсцы прызначаны менавіта для будучых педагогаў! Інтэрнат цалкам падрыхтаваны да сустрэчы сваіх першых жыхароў. Хто ж увайшоў у лік шчасліўчыкаў? З такім пытаннем мы звярнуліся да прарэктара па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце БДПУ Святланы Іванаўны КОПЦЕВАЙ.

З НОВЫМ ГОДАМ! З НОВЫМ ДОМАМ! – Рашэнне па гэтым пытанні рэктарат прымаў сумесна з членамі студсавета БДПУ. Паколькі інтэрнат № 5, які знаходзіцца ў Вузаўскім завулку, зачыняецца на капітальны рамонт, усе яго жыхары атрымаюць месцы ў новым будынку. Навасельцамі стануць студэнты факультэта прыродазнаўства, фізфака і матфака, а таксама факультэта беларускай і рускай філалогіі. Усе яны навучаюцца ў галоўным корпусе нашага ўніверсітэта, да якога ім будзе зручна дабірацца з новага інтэрната. Дарэчы, плануецца, што амаль адначасова са здачай вёскі побач з ёю адчыніцца станцыя метро «Пятроўшчына». А пакуль студэнты без праблем змогуць ездзіць на заняткі наземным транспартам – побач з комплексам знаходзіцца прыпынак, ад якога ў цэнтр горада

Штаб добрых спраў Сёлета, як і ў папярэднія гады, на працягу летніх канікулаў у нашым універсітэце плённа працаваў штаб «Абітурыент», які аказваў дапамогу прыёмнай камісіі. Удзельнікі штаба – самыя актыўныя і жыццярадасныя студэнты, якія зусім нядаўна самі былі нясмелымі і разгубленымі абітурыентамі. Яны кансультавалі ўчарашніх школьнікаў па афармленні неабходнай дакументацыі, ажыццяўлялі кантрольна-прапускны рэжым, забяспечвалі ахову правапарадку падчас правядзення цэнтралізаванага тэсціравання і інш.

P.S. Па просьбе першакурснікаў і іх бацькоў рэдакцыя «Н» выказвае падзяку ўдзельнікам штаба за аказаную дапамогу, ветлівасць і добразычлівасць. Таццяна ШАПЯТУХА, намеснік камандзіра штаба «Абітурыент-2011» 2

курсіруюць некалькі тралейбусных маршрутаў. Увогуле ж трэба сказаць, што ў параўнанні з мінулым годам колькасць студэнтаў БДПУ, якіх засялілі ў інтэрнаты, павялічылася амаль на дзесяць працэнтаў. І гэта нягледзячы на тое, што адзін з будынкаў, як ужо адзначалася, зачыніўся на рамонт. Мы вырашылі сваімі вачыма паглядзець, у якіх умовах будуць жыць навасельцы. Аказалася, васямнаццаціпавярховы гігант цалкам адпавядае азначэнню «інтэрнат павышанай камфортнасці»! Кожны блок складаецца з двух пакояў (на двух і чатырох чала-

век) і ўключае ў сябе не толькі асобны санвузел, але і кухню з плітой і халадзільнікам. Таму складваецца ўражанне, што гэта не інтэрнацкі блок, а асобная

кватэра. Пакоі прасторныя, светлыя, абсталяваныя новай мэбляй. Не хапае толькі ўтульнасці і абжытасці, але гэта выправяць самі студэнты. Між іншым, кожны жыхар будзе мець магчымасць падключыцца да Інтэрнэту і тэлевізійных сетак. Для працы ў распараджэнні студэнтаў пакоі самападрыхтоўкі, для правядзення вольнага часу – спартыўныя залы з трэнажорамі, прасторная актавая зала. На першым паверсе павінна адчыніцца кафэ на 60 пасадачных месцаў. Акрамя таго, у інтэрнаце будзе функцыянаваць і сацыяльнапсіхалагічны цэнтр. Усяго ў студэнцкай вёсцы плануюць пабудаваць восем інтэрнатаў на 9 тысяч чалавек. Наступны будынак, мяркуецца, будзе прызначаны для медыцынскага ўніверсітэта. Студэнты ж нашай alma mater ужо сёння маюць магчымасць жыць у найлепшых умовах. Праўда, побач поўным ходам ідзе будоўля, а значыць, прайсці дажджлівым асеннім днём у модных туфлях ці боціках, не запэцкаўшы іх, будзе складана. Аднак гэта такая дробязь у параўнанні з сапраўдным камфортам і новай якасцю жыцця! Вераніка МАНДЗІК 1 верасня 2011 г.


УНІВЕРСІТЭЦКІ ГЛАСАРЫЙ ГЛАСАРЫЙ (ад лац. glossarium) – тлумачальны слоўнік. РЭКТАР (ад лац. rector – правіцель) – кіраўнік ВНУ. У эпоху Адраджэння Р. называлі галоўнага настаўніка або загадчыка мнагакласнай школы. У Францыі Р. – асоба, якая ўзначальвае акадэмію. ПРАРЭКТАР (ад лац. pro rector – замест рэктара) – намеснік рэктара ВНУ (па вучэбнай, навуковай, адміністрацыйна-гаспадарчай або іншай рабоце). ДЭКАН (ад лац. decanus – начальнік дзесяці чалавек) – кіраўнік факультэта ў ВНУ. ДЭКАНАТ – кіраўніцтва факультэта на чале з дэканам. КАФЕДРА (ад грэч. kathedra – стул) – асноўнае вучэбна-навуковае падраздзяленне, якое ажыццяўляе вучэбную, метадычную і навуковадаследчую работу па адной або некалькіх роднасных дысцыплінах. К. узначальвае загадчык. У склад К. уваходзяць прафесары, дацэнты, выкладчыкі, асістэнты, аспіранты. К. праводзіць розныя віды вучэбных заняткаў, кіруе курсавымі і дыпломнымі праектамі, вучэбнай і вытворчай практыкай, праводзіць залікі і экзамены. Вызначаюць К. агульнаўніверсітэцкія (па агульнанавуковых дысцыплінах) і факультэцкія (па спецыяльных дысцыплінах). ЛЕКЦЫЯ (ад лац. lectio – чытанне) – сістэматычнае вуснае выкладанне вучэбнага матэрыялу, пэўнага пытання, тэмы. СЕМІНАР (ад лац. seminarium – рассаднік) – від групавых заняткаў па пэўнай навуковай або вучэбнай праблеме, абмеркаванне ўдзельнікамі загадзя падрыхтаваных паведамленняў, дакладаў і г. д. СЕМЕСТР (ад лац. semestris) – вучэбнае паўгоддзе. СЕСІЯ (ад лац. sessio – сядзенне) – 1) экзамены ў ВНУ, якія адбываюцца перыядычна; 2) перыяд такіх экзаменаў. ЗАЛІК – арганізацыйная форма кантролю за выкананнем лабараторных, практычных, курсавых прац, засваеннем ведаў, навыкаў і ўменняў, атрыманых на практычных занятках і семінарах, у працэсе вучэбнай і вытворчай практык. Вынікі заліку могуць ацэньвацца як дыферэнцыравана (па бальнай сістэме), так і ацэнкай «залічана». ЭКЗАМЕН (ад лац. examen – выпрабаванне) – праверка ведаў пры завяршэнні пэўнага этапу навучання. РЭФЕРАТ – (ад лац. refero – паведамляю) – 1) кароткі пісьмовы пераказ зместу навуковай працы або літаратуры па тэме; 2) адлюстраванне сутнасці выкананай працы, метадаў даследавання з вывадамі і звесткамі пра магчымасць выкарыстання вынікаў даследавання. ФАКУЛЬТАТЫЎ – адна з форм навучання, якая накіравана на развіццё пазнаваўчых інтарэсаў і творчых здольнасцей студэнтаў. Ф. праводзяцца па спецыяльных праграмах і арганізуюцца ў адпаведнасці з выбарам і жаданнем студэнтаў згодна з вучэбнымі гадзінамі, якія адводзяцца на іх у вучэбным плане. 1 верасня 2011 г.

Лета – заўсёды адметная пара для моладзі. Студэнты здаюць экзаменацыйную сесію, выпускнікі атрымліваюць дыпломы, а ўчарашнія школьнікі з усім багажом ведаў толькі ўключаюцца ў гонку за права набываць вышэйшую адукацыю. Хто ж у гэтым годзе вырваўся ў лідары? Час пазнаёміцца з навабранцамі нашага ўніверсітэта, якія парадавалі прыёмную камісію высокімі вынікамі.

МЫ – ПЕРШАКУРСНІКІ. БУДЗЕМ ЗНАЁМЫЯ! Спіс разумніц і разумнікаў першага курса ўзначальвае Святлана ЗАНЬКО. Сёння выпускніца гімназіі №1 г. Барысава – студэнтка факультэта спецыяльнай адукацыі БДПУ. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання і сярэдні бал атэстата дзяўчыны склаліся ў рэкордныя 326 балаў. Дасягнуць такога бліскучага выніку было няпроста. Аднак планамерная праца на працягу навучання ў школе, дапамога настаўнікаў, самастойная работа, падтрымка блізкіх – усё гэта, натуральна, паспрыяла поспеху. Па словах Святланы, галоўная складанасць заклюСвятлана Занько чалася ў тым, каб максімальна ахапіць тэарэтычны матэрыял. Сур’ёзная падрыхтоўка адначасова ішла па рускай мове, біялогіі і гісторыі Беларусі. Сістэматызаваць веды па ўсіх трох дысцыплінах дапамаглі заняткі з рэпетытарамі. Разам з тым нельга было пакінуць без увагі і астатнія прадметы школьнай праграмы, таму гэты год выдаўся для дзяўчыны сапраўды нялёгкім. Тым не менш, прыкладзеныя намаганні не былі дарэмнымі, і ўступная кампанія прайшла для яе надзвычай паспяхова. Маючы ў сваім рэзерве такую важкую лічбу, Святлана магла разлічваць на студэнцкі білет ці не кожнай сталічнай ВНУ, але спыніла свой выбар на БДПУ. З універсітэтам яна вызначылася яшчэ летась: вельмі цікавай і перспектыўнай падалася спецыяльнасць «Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія» ФСА. Нягледзячы на папулярнасць прафесіі псіхолага, у першую чаргу сённяшнюю першакурсніцу зацікавіла менавіта лагапедыя. Варта адзначыць, што ў трыццатку інтэлектуалаў БДПУ гэтага года трапіла ажно адзінаццаць студэнтаў факультэта спецыяльнай адукацыі. Сем з іх шчыльна размясціліся ў першай дзясятцы, а шасцёра падтрымліваюць у выбары спецыяльнасці Святлану. А вось Анастасію СІНІЦУ – таксама лідара сёлетняй абітурыенцкай гонкі – у наш універсітэт прывяла якраз цікавасць да псіхалогіі. З будучай прафесіяй дзяўчына вызначылася не адразу. Скончыўшы яшчэ ў мінулым годзе СШ №1 імя А. М. Жданава (г. Браслаў) з залатым медалём, яна без асаблівых цяжкасцей стала студэнткай Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Аднак з цягам часу захопленасць псіхалогіяй перамагла цікавасць да раней абранай прафесіі, і ні атрыманы студэнцкі білет, ні поспехі ў вывучэнні замежных моў не спынілі Анастасію. У гэтым годзе яна стала студэнткай факультэта псіхалогіі БДПУ. Ад сённяшніх выпускнікоў яе аддзяляў адзін год, аднак балы, атрыманыя на цэнтралізаваным тэсціраванні, паказалі глыбіню і трываласць школьных ведаў па ўсіх прадметах. Гэта і не дзіўна: сярэдні

бал атэстата дзяўчыны – 9,9! Падчас навучання ў школе яна станавілася прызёрам алімпіяд па хіміі, біялогіі, беларускай, рускай і англійскай мовах, матэматыцы, гісторыі. Таму і ўступныя іспыты не падаліся складанымі. Папярэдні вопыт паступлення таксама станоўча паўплываў на сёлетнія вынікі: мінулагодняга хвалявання не адчувалася, і выніковыя 300 балаў гэта пацвердзілі. Вызначыўшыся з будучай прафесіяй, Анастасія ўпэўнена абрала ў якасці новай alma mater БДПУ. На факультэце псіхалогіі яна будзе атрымліваць адукацыю па спецыяльнасці «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія». Спадзяёмся, што гэты выбар спраўдзіць надзеі і спадзяванні першакурсніцы. Побач з абітурыентамі, якія набралі больш за 300 балаў і тым самым забяспечылі сабе права вучыцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, не менш упэўнена адчувалі сябе яшчэ некалькі чалавек, што праходзілі па-за конкурсам. Я маю на ўвазе пераможцаў і прызёраў чэмпіянатаў свету і Еўропы. Сярод іх – Вікторыя СІРОЦІНА, выпускніца агульнаадукацыйнай школы з вячэрнімі класамі №108 г. Мінска. Нягледзячы на міжнароднае прызнанне ў спорце, дзяўчына не пазбегла хваляванняў, звязаных з паступленнем у ВНУ: разам са сваімі аднакласнікамі яна вытрымала ўсе неабходныя іспыты. Аднак пропускам на факультэт фізічнага выхавання БДПУ сталі дасягненні Вікторыі ў такім Вікторыя Сіроціна відзе спорту, як акадэмічная грэбля. Яна сур’ёзна займаецца ёю ўжо пяць гадоў і мае досыць вялікі вопыт выступленняў на шматлікіх спаборніцтвах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Сёння дзяўчына можа пахваліцца многімі ўзнагародамі, у прыватнасці, сярэбраным медалём юніёрскага чэмпіянату Еўропы па акадэмічнай грэблі ў Польшчы. Пасля заканчэння школы маладая спартсменка абрала перспектыўную спецыяльнасць «Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць». Разам з Вікторыяй студэнткай факультэта фізічнага выхавання стала яе сяброўка, а ў дадатак і калега па бязрульнай чацвёрцы Аліна Ланковіч. Думаецца, іх студэнцкі тандэм будзе не менш удалым, чым спартыўны. Варта адзначыць, што пераважна дзявочы «топ–трыццаць інтэлектуалаў БДПУ» сёлета смела разбавілі восем хлопцаў, пяць з якіх сталі студэнтамі гістарычнага факультэта. Так што наш у большай ступені жаночы калектыў год ад году Анастасія Сініца папаўняецца хлопцамі не толькі ў колькасным, але і ў якасным плане. Поспехаў вам, паважаныя першакурснікі! Няхай студэнцкае жыццё прынясе вам як мага больш радасных і незабыўных імгненняў! Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ

3


БУДЗЕМ РАЗАМ, СЯБРЫ! Пярвічная арганізацыя ГА «БРСМ», прафсаюзная арганізацыя, студэнцкі савет – гэта тры кіты, на якіх трымаецца студэнцкае самакіраванне ў нашым універсітэце. З першых дзён яны далучаюць учарашніх абітурыентаў да сапраўднага студэнцкага жыцця, даюць магчымасць праявіць сябе ў самых розных сферах. Пра дзейнасць усіх трох арганізацый расказаюць іх актывісты. ПА ГА «БРСМ» З першых дзён навучання ва ўніверсітэце мяне захапіла імклівае студэнцкае жыццё. Хацелася паспець усюды: і ў вучобе, і ў спорце, і ў грамадскай дзейнасці. Ужо на першым курсе я даведаўся, што ў БДПУ актыўна працуе арганізацыя, вядомая мне яшчэ са школы, – Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, – і мая ўвага пераключылася на яе. Я паступова знаёміўся з дзейнасцю гэтай арганізацыі, прымаў актыўны ўдзел у яе акцыях і ў хуткім часе стаў сакратаром факультэцкай пярвічкі. Дзякуючы падтрымцы дружнай універсітэцкай каманды і адміністрацыі факультэта ў мяне добра атрымлівалася спалучаць вучобу і грамадскую дзейнасць. За ўвесь гэты час я ўвайшоў у курс справы і ў чарговы раз упэўніўся: БРСМ – арганізацыя, якая сапраўды працуе, дапамагае моладзі рэалізаваць сябе, здзейсніць самыя розныя задумы і ідэі на ўзроўні факультэта, універсітэта, горада, рэспублікі. Актывісты маладзёжнага руху ўдзельнічаюць у разнастайных форумах, семінарах, курсах, дзе атрымліваюць многа важнай і карыснай інфармацыі, знаходзяць новых сяброў, набываюць камунікатыўны вопыт. У значнай ступені гэтаму спрыяе тое, што з намі працуюць таленавітыя людзі, якія дасягнулі значных поспехаў у розных сферах дзейнасці. Іх парады і станоўчы прыклад натхняюць на новыя здзяйсненні. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі – гэта арганізацыя, якая значна змяніла маё студэнцкае жыццё, зрабіла яго яркім, цікавым, дынамічным. Шчыра запрашаю вас, першакурснікі, далучыцца да нашай дружнай згуртаванай каманды. Не лянуйцеся, стаўце перад сабой самыя смелыя мэты, і мы дапаможам іх дасягнуць! Яўген ГАЛАВАЦКІ, сакратар ПА ГА «БРСМ» факультэта дашкольнай адукацыі

СТУДЭНЦКІ САВЕТ БДПУ Як чалавек, які выбірае актыўнае жыццё, ужо на першым курсе я зацікавілася дзейнасцю студэнцкага савета нашага ўніверсітэта. Мая праца ў гэтай структуры пачалася са знаёмства з факультэцкім актывам, які стаў для мяне і настаўнікам, і памочнікам. Дзякуючы новым сябрам-актывістам я ўлілася ў вірлівае студэнцкае жыццё і хутка сама ўзначаліла факультэцкі, а пасля і ўніверсітэцкі студсавет. Гэта дазволіла мне раскрыць свае здольнасці, выхаваць у сабе новыя якасці. Студэнцкі савет дае магчымасць удзельнічаць у вырашэнні пытанняў, звязаных з жыццём універсітэта, і выкарыстоўваць магчымасці студэнцкага самакіравання для самарэалізацыі і развіцця. Мы займаемся пашырэннем магчымасцей для творчасці студэнцкай моладзі, ажыццяўленнем і адміністрыраваннем разнастайных праектаў, развіццём студэнцкай навукі, падтрымкай валанцёрскага руху. Як ніякая іншая арганізацыя, студэнцкі савет дапамагае раскрыць лідарскі патэнцыял кожнага. Упэўнена, што і новыя сябры нашага калектыву ў поўнай меры выявяць усе свае таленты, навучацца працаваць у камандзе, здзейсняць самыя неверагодныя ідэі. Студэнцкае самакіраванне навучыць вас правільна ставіць мэты і бачыць аптымальныя шляхі іх дасягнення. Наша арганізацыя адкрывае перад студэнтам мноства шляхоў для ўсебаковага развіцця і шчыра прапаноўвае ў гэтым сваю дапамогу!

ПЯРВІЧНАЯ ПРАФСАЮЗНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ СТУДЭНТАЎ БДПУ У жыцці кожнага танкаўца Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДПУ займае важнае месца. Яна дае нам магчымасць рэалізаваць сябе ў студэнцкім самакіраванні канкрэтнымі справамі. Калектыў самаадданых людзей, захопленых універсітэцкім прафсаюзным жыццём, не можа не прыцягнуць у свае рады. Абарона правоў студэнтаў – гэта, на мой погляд, галоўнае, чым павінен жыць прафсаюзны актывіст. Самакіраванне праяўляецца ў тым, што студэнты ўваходзяць у склад факультэцкіх камісій і маюць права голасу, калі вырашаюцца пытанні па засяленні ў інтэрнат, аздараўленні ў санаторыі-прафілакторыі, размеркаванні стыпендыяльных надбавак, а таксама калі студэнту неабходна падтрымка ў сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам, выкліканым пэўнымі складанымі абставінамі ў сям’і і г. д. Гэта цудоўна, калі самі студэнты могуць паўплываць на той ці іншы выбар адміністрацыі факультэта і ўніверсітэта (зразумела, калі гэты ўплыў арганізаваны граматна і канструктыўна). Менавіта гэтаму мяне за чатыры гады і навучыў прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі. За актыўную працу ў прафсаюзнай дзейнасці на факультэце студэнты-філолагі абралі мяне старшынёй прафсаюзнага бюро. Сёння я з’яўляюся намеснікам старшыні прафсаюзнага камітэта ППА студэнтаў БДПУ, і ў сувязі з гэтым у мяне павялічыўся аб’ём працы. Аднак яна мне даспадобы, і я гатовы працаваць з родным прафсаюзам і далей. Заклікаю далучацца да нашай арганізацыі актыўных і крэатыўных першакурснікаў! Упэўнены, што яны не расчаруюцца. Яна ЧЭЧА, Алесь МОЙСКІ, студэнтка факультэта студэнт факультэта БіРФ, пачатковай адукацыі, намеснік старшыні прафсаюзнага старшыня студэнцкага савета БДПУ камітэта ППА студэнтаў БДПУ

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР У АСПІРАНТУРУ, ДАКТАРАНТУРУ І НА НАВУЧАННЕ Ў ФОРМЕ САІСКАЛЬНІЦТВА Прыём у аспірантуру, дактарантуру і на навучанне ў форме саіскальніцтва для атрымання вучонай ступені доктара ці кандыдата навук ажыццяўляецца па фізіка-матэматычных, хімічных, біялагічных, эканамічных, філасофскіх, філалагічных, педагагічных, псіхалагічных і прыродазнаўчых спецыяльнасцях. Навучанне ў аспірантуры і дактарантуры ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і на платнай аснове. Навучанне ў форме саіскальніцтва для атрымання вучонай ступені доктара ці кандыдата навук праводзіцца толькі на платнай аснове. Дакументы прымаюцца з 1 па 14 верасня 2011 г. па адрасе: 220050, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, п. 98 (корпус 1), тэл. 227-82-04, 226-46-64. Уступныя экзамены будуць праводзіцца з 27 верасня па 10 кастрычніка 2011 г. Навучанне ў аспірантуры, дактарантуры і навучанне ў форме саіскальніцтва пачынаецца з 1 лістапада 2011 г. Больш падрабязную інфармацыю аб умовах прыёму на навучанне ў аспірантуры, дактарантуры і ў форме саіскальніцтва можна знайсці на сайце БДПУ http: //www. bspu.unibel.by

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

*** Студэнт музпеда піша бацькам: «У мяне ўсё нармальна, хіба што суседзі нейкія дзіўнаватыя: адзін у сценку нагамі грукае, другі лаецца. Але я не звяртаю ўвагі – іграю сабе на баяне і спяваю!». Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 226-40-19 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Тыраж 1000 экз. Зак. № 555. ў вучэбных карпусах e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by Падпісана ў друк 30.08.2011 г. у 16.00. і інтэрнатах БДПУ бясплатна. www.bspu.unibel.by 220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, п. 127.

i

Абітурыентка прыходзіць на ўступныя экзамены ў прэстыжную ВНУ. Старшыня прыёмнай камісіі пытаецца ў яе: – Спадарыня, з якіх меркаванняў вы выбралі нашу ВНУ? – Тата, хопіць жартаваць!

nastaunik 10(1094)  
nastaunik 10(1094)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement