Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Аўторак, 19 чэрвеня 2012 года ПАД ЗНАКАМ СЕСІІ

БРАВА, КУРАТАРЫ!

Стар. 2

Стар. 3

П

ўменні і навыкі падчас практык – засталося толькі пацвердзіць сваю кампетэнтнасць, здаўшы экзамены. Годна вытрымаўшы іспыты,большасць танкаўцаў будзе набірацца сіл перад наступным навучальным годам. А ў выпускнікоў пачнецца новы этап іх жыцця – самастойная прафесійная дзейнасць. Пажадаем першым выдатнага адпачынку, а другім – поспеху на ніве педагагічнай працы.

Не сакрэт, што ў любым відзе дзейнасці, асабліва на першапачатковых этапах, вельмі важную ролю адыгрывае жаданне праявіць сябе, паказаць, чаго ты варты. Для маладых навукоўцаў з ВНУ нашай краіны ўжо каторы год добрым стымулам да самаўдасканалення з’яўляецца ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў. Сёлета ў васямнаццаты раз былі вызначаны аўтары лепшых прац з усёй рэспублікі, і вельмі прыемна, што ў ліку лаўрэатаў – нядаўняя выпускніца факультэта пачатковай адукацыі БДПУ Алеся АБЧЫНЕЦ. І яшчэ больш прыемна, што ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу праходзіла ў сценах нашай alma mater.

Б

развіваючага навучання і рэабілітацыі з дзеткамі, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця. А вось валанцёрскі атрад «Міласэрнасць» штогод ажыццяўляе збор сродкаў на аздараўленне такіх дзяцей. Ужо другі год запар нашы студэнтываланцёры праводзяць дабрачынныя канцэрты. Сёлета акцыя пад назвай «Дапамажы дзецям разам з намі» прайшла 11 мая ў сталічным клубе «Re:Public».

Вераніка МАНДЗІК

ОЛЬШ за 600 студэнтаў БДПУ рыхтуюцца да трэцяга працоўнага семестра. Сфарміравана 20 студэнцкіх атрадаў, сярод якіх акрамя педагагічных адзін сервісны і тры валанцёрскія. Нашых маладых педагогаў, якія прайшлі навучанне ў «Школе важацкага майстэрства», з нецярплівасцю чакаюць у летніках Мінскай вобласці. Раней за ўсіх, яшчэ ў маі, пачаў працаваць штаб «Абітурыент», які ажыццяўляе дапамогу ў правядзенні прыёмнай кампаніі2012. Факультэцкія атрады «Зялёны бор», «Кантакт», «Шыпшына» і агульнаўніверсітэцкія «Ветразь», «Сузор’е» з першых дзён лета арганізуюць вольны час дзяцей. Байцы яшчэ сямі атрадаў складваюць свае метадычныя папкі да заезду на другую змену, якая пачнецца 20 чэрвеня. Валанцёрскі атрад «Роўнасць» працуе на базе Мінскага гарадскога цэнтра карэкцыйна-

У

ЗНАГАРОДЖАННЕ пераможцаў інтэрнэт-алімпіяды, прысвечанай 67-годдзю Вялікай Перамогі, адбылося 31 мая. Інтэлектуальнае спаборніцтва для аматараў айчыннай гісторыі арганізавана ў нашым універсітэце ўжо ў трэці раз, і трэба адзначыць, што з кожным годам колькасць жадаючых праверыць свае веды павялічваецца. Так, сёлета ў першым туры алімпіяды прынялі ўдзел 1215 чалавек. Гэта вучні школ і гімназій, студэнты ВНУ Беларусі і Расіі. Па выніках другога тура трыццаці ўдзельнікам, што набралі най-

РАДКІ, ПАДКАЗАНЫЯ МУЗАЙ Стар. 4

Добры стымул – цудоўны рэзультат!

• Жыццё БДПУ А ЎНІВЕРСІТЭЦЕ крочыць летняя сесія-2012. На працягу вучэбнага семестра студэнты БДПУ старанна здабывалі веды ў аўдыторыях і бібліятэках, удасканальвалі прафесійныя

№ 9 (1110 )

Каб павіншаваць маладых даследчыкаў і ўручыць ім заслужаныя ўзнагароды, у БДПУ завітала навуковая эліта Беларусі. Гэта старшыня аргкамітэта конкурсу – першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А. І. Жук, старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь А. А. Афанасьеў, галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі С. Я. Кілін, намеснік

У канцэрце прынялі ўдзел папулярныя айчынныя музычныя гурты. Сабраныя сродкі дазволілі набыць 22 пуцёўкі ў летнік для дзяцей з АПФР. большую колькасць балаў, былі ўручаны дыпломы І, ІІ і ІІІ ступеняў. А вось тройка лідараў, якой распачынаецца спіс пераможцаў: А. Жых з Мінска (7234 балы), М. Сянчэня са Слоніма (7170), Ю. Пастухова з Міра (7072).

старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях А. А. Сільчанка. Шаноўных прысутных вітаў рэктар БДПУ прафесар П. Д. Кухарчык. Трэба адзначыць, што мерапрыемства шырока асвятлялася вядучымі тэлевізійнымі каналамі і іншымі рэспубліканскімі СМІ. Калі ад імя лаўрэатаў слова прадаставілі Алесі Абчынец, наша выпускніца не змагла стрымаць свайго хвалявання. Алеся падзякавала роднаму ўніверсітэту за падтрымку маладых навукоўцаў і выказала цёплыя словы ў адрас свайго кіраўніка – кандыдата педагагічных навук, дацэнта М. А. Урбан. І ўжо пасля мерапрыемства прызналася, што лічыць такую ўзнагароду вельмі ганаровай.

– У мінулым годзе я атрымала толькі дыплом другой ступені, а сёлета – такі поспех! Даследчай дзейнасцю пачала займацца на другім курсе, брала ўдзел у шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцыях. Падчас навучання ў магістратуры ўдзельнічала ў стварэнні электроннага сродку навучання «Матэматыка. 2–4 класы» ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Комплексная інфарматызацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь». Мая работа, так высока ацэненая аўтарытэтнымі навукоўцамі, прысвечана прымяненню мадэліравання (у прыватнасці, схематычных ілюстрацый) для больш хуткага пошуку рашэння тэкставых арыфметычных задач у пачатковай школе. Гэтая методыка не толькі развівае кемлівасць, мысліцельныя працэсы і творчыя здольнасці дзяцей, але і вучыць іх больш шырока глядзець на рэчы, знаходзіць некалькі варыянтаў рашэння праблемы і выбіраць найбольш аптымальны. Пасля таго як я правяла ў СШ №70 г. Мінска, дзе, дарэчы, зараз і працую, эксперыментальнае даследаванне для магістарскай дысертацыі, многія настаўнікі пачалі прымяняць мае распрацоўкі ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Па выніках XVIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь адзінаццаць прадстаўнікоў БДПУ атрымалі першую катэгорыю, трыццаць – другую і васямнаццаць – трэцюю.

Так што гэтыя ідэі сапраўды працуюць, і эксперымент паказаў, што школьнікі сталі ў цэлым лепш спраўляцца з задачамі. Шчыра кажучы, я і сама са школы вельмі люблю рашаць тэкставыя задачы, таму і працаваць (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)


БРАВА, КУРАТАРЫ! Канец года ў любой навучальнай установе заўсёды насычаны рознымі падзеямі. Перад тым як адправіцца на летні адпачынак, трэба падвесці вынікі працы па ўсіх кірунках: і падчас сесіі не падкачаць, і развязку творчых спаборніцтваў не прапусціць. Нашы студэнты гэтай вясной папрацавалі на славу: не так даўно вызначыліся чэмпіёны КВЗ, быў названы лепшы студсавет, сталі вядомымі імёны студэнтаў года БДПУ… Такі актыўны лад жыцця падтрымліваюць і выкладчыкі нашага ўніверсітэта: яны таксама правяраюць уласныя сілы ў справядлівым спаборніцтве. Так, 29 мая ў актавай зале БДПУ прайшоў фінал конкурсу прафесійнага майстэрства куратара студэнцкай групы «Куратар года». Нагадаем, што гэты конкурс праводзіцца ў нашым універсітэце трэці раз па ініцыятыве рэктара БДПУ прафесара П. Д. Кухарчыка. Першы этап стартаваў яшчэ ў сакавіку гэтага года. Паспяхова яго прайшлі ўсе дванаццаць куратараў, якія і працягнулі барацьбу ў другім туры. Пасля публічнай абароны ўласнага праекта па выхаваўчай рабоце вызначыліся шэсць фіналістаў – выкладчыкі, якія даказалі, што яны заслугоўваюць звання лепшага куратара БДПУ 2012 г. А вось вызначыць, хто з іх і сапраўды атрымае лаўры пераможцы, даверылі аўтарытэтнаму журы. У яго склад увайшлі: старшыня ПА БДПУ

Конкурс «Куратар года» праводзіцца пры падтрымцы Маскоўскай раённай арганізацыі г. Мінска РГА «Белая Русь», і яшчэ адной яго асаблівасцю сёлета стаў адкрыты фінал з удзелам куратара групы Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта І. Ю. Абядкоўскай, якая ў 2009 г. у конкурсе «Куратар года БДМУ» стала пераможцай у намінацыі «Лепшая куратарская гадзіна». Як заўважыў П. Д. Кухарчык, яшчэ зусім нядаўна па ўласнай ініцыятыве студэнты медуніверсітэта прымалі ўдзел у 47-м зорным паходзе, а ўжо сёння выкладчык іх навучальнай установы паказвае свае здольнасці на сцэне БДПУ. «Спадзяюся, што гэта будзе толькі спрыяць умацаванню сяброўскіх адносін паміж нашымі ўніверсітэтамі», – сказаў рэктар. Праграму фіналу распачаў конкурс «Самапрэзентацыя куратара». Усе ўдзельнікі павінны былі расказаць журы і гледачам пра сябе, падзяліцца сакрэтамі паспяховай працы. За раялем – пераможца конкурсу І. У. Кіжло І кожны абраў для гэРГА «Белая Русь» Ю. А. Быкадораў, тага свой спосаб. Ю. А. Маскалевіч дэкан факультэта беларускай і рускай (ФСПТ) зрабіла гэта з дапамогай філалогіі В. Д. Старычонак, старшыня фотаздымкаў, якія адлюстроўвалі гіпярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сторыю яе жыцця, педагагічнай работнікаў БДПУ І. А. Вабішчэвіч, дзейнасці, куратарскай працы. У стуначальнік упраўлення выхаваўчай ра- дэнцкай аўдыторыі – кампетэнтны боты з моладдзю А. В. Жураўская, спецыяліст, сярод сяброў – адкрыты начальнік сацыяльна-псіхалагічнага і шчыры суразмоўца, дома – любімая цэнтра Т. А. Кузёмкіна, кандыдат маці і жонка. «Я такая, якой робіце мяне педагагічных навук дацэнт Н. В. Саму- вы, мае родныя, блізкія, сябры, калегі, сева. Узначаліў журы загадчык кафедры мае студэнты», – падагульніла сваё выпедагогікі, доктар педагагічных навук, ступленне Юлія Аляксандраўна. Эстапрафесар І. І. Цыркун. фету пераняла Н. А. Дамашэвіч (ФФВ). На пачатку мерапрыемства да яго У гэты раз на экраны праецыраваліся ўдзельнікаў звярнуўся рэктар БДПУ не фотаздымкі, а сапраўдны відэафільм, прафесар П. Д. Кухарчык. «Я глыбо- які знялі студэнты пра свайго любімага ка перакананы ў тым, што настаўнік, куратара. Дзякуючы іх намаганням уся дарадчык, сябар у асобе куратара не- актавая зала пачула цёплыя словы ў яе абходны кожнай групе. Нягледзячы адрас з вуснаў самых розных людзей. на ўсе дыскусіі, для мяне важнасць Пра асаблівасці работы куратара ў датакога чалавека ў ВНУ відавочная, – ступнай форме расказала Н. В. Ястразазначыў Пётр Дзмітрыевіч. – Сёння бава (факультэт прыродазнаўства). на куратара ўскладзены не толькі звы- На яе думку, куратар – гэта і мама, клыя функцыі кантролю за навучаннем, і настаўнік, і творца будучыні сванаведваннем заняткаў, арганізацыі ёй краіны. Што ж, з гэтым складана вольнага часу і г. д. Часта для нясме- не пагадзіцца! Запамінальным было лых і разгубленых першакурснікаў гэты і выступленне ўдзельніцы І. У. Кіжло чалавек адыгрывае ролю, адведзеную (ФСА). Усяго за некалькі хвілін, адбацькам. Недахоп сямейнага цяпла ведзеных на самапрэзентацыю, Інга і клопату родных, якія жывуць у іншым Уладзіславаўна паспела і сыграць на горадзе ці вёсцы, кампенсуе сваёй ува- фартэпіяна, і расказаць пра свой праект гай і дапамогай куратар. Ад імя рэкта- «Карагод», і нават выканаць уласную рата БДПУ і сябе асабіста я выказваю песню, прысвечаную БДПУ. Наступная шчырыя словы падзякі ўдзельнікам гэ- фіналістка – куратар А. С. Васілеўская тага конкурсу. Вядома, не ўсе здолелі (ФПА) – удала спалучыла лёгкі гумар дайсці да фіналу і не кожны фіналіст з сур’ёзнымі разважаннямі пра сваё пераможа. Аднак незалежна ад гэтага жыццё і педагагічную дзейнасць. Завы вартыя самых лепшых слоў і самых вяршыла першы этап конкурснай прагучных апладысментаў». грамы Н. М. Прыступа (гістарычны

2

факультэт). Яна расказала прысутным і за пару хвілін супакоіла дзяўчыну, казку ў вершах пра жыццёвы шлях звы- прапанаваўшы ёй адразу некалькі чайнага куратара. Такім чынам, кожны розных рашэнняў. Такім чынам, усе ўдзельнік прадэманстраваў, што ён не куратары даказалі, што безвыходных проста добры спецыяліст, але і цікавая, сітуацый для іх не бывае. творчая, рознабакова развітая асоба. Другі этап конкурсу дапамог на Надышоў час другога іспыту. Як вя- справе ўбачыць прафесійнае майдома, у жыцці любога куратара час ад стэрства фіналістаў, і пасля гэтага часу ўзнікаюць пазаштатныя сітуацыі, ім засталося праявіць свае таленты якія трэба хутка і правільна вырашаць. толькі ў адным выпрабаванні – «Наш Якраз гэтаму і быў прысвечаны конкурс куратар – лепшы за ўсіх». Яно пра«Педагагічная парада», які стаў, бадай, дугледжвала творчае выступленне самай цікавай і непрадказальнай част- ўдзельнікаў разам са сваёй групай. кай мерапрыемства: ніякіх рэпетыцый Арганізатары не сталі абмяжоўваць і хатніх нарыхтовак – толькі імгненная канкурсантаў і дазволілі ім даказаць імправізацыя! Разыгрывалі педсітуацыі сваю выключнасць любым спосабам. ўдзельнікі каманды КВЗ «Зборная Што толькі не прыдумлялі нашы БДПУ», таму назіраць за фіналістамі ўдзельнікі! Гісторыкі гулялі ў «Адгабыло не толькі цікава, але і весела. дай мелодыю», студэнты факультэта Кавэзэшнікі ні на хвіліну не давалі расслабіцца, ствараючы сваімі рэплікамі ўсё новыя і новыя цяжкасці куратарам. Знайсці правільнае рашэнне было няпроста , улічваючы тое, што і самі сітуацыі былі досыць складанымі. Так, Ю. А. Маскалевіч павінна была вырашыць спрэчку паміж двума актывістамі за права прадстаўляць сваю групу на студэнцкай навуковай канферэнцыі. Яна прапанавала вызначыць лідара шляхам галасавання. Інтэлектуальны батл параіла арганізаваць Н. В. Ястрабава. Такое выйсце яна знайшла, каб прымірыць групу з вы- Уладальніца спецыяльнага прыза датніцай, на фоне якой усе Н. А. Дамашэвіч (злева) атрымлівалі нізкія адзнакі. Цікавая прыродазнаўства разам са сваім кусітуацыя выпала і А. С. Васілеўскай: ратарам хадзілі ў імправізаваны пастудэнт, які раней вучыўся на «выдат- ход, «пачаткоўцы» спявалі, танцавалі на», уладкаваўся на працу, стаў пра- і паказвалі сцэнкі адначасова… Адным пускаць заняткі і апынуўся на мяжы словам, і на сцэне, і ў зале было гораадлічэння з універсітэта. Усяго за пару ча. Яшчэ больш падагрэлі атмасферу хвілін вопытны куратар змагла пера- ўдзельнікі з ФСПТ: пад вядомую музыканаць хлопца ў тым, што, каб стаць ку з рэпертуару гурта «Кіно», здавалабагатым, трэба быць разумным. Скла- ся, сам Віктар Цой (такі ўжо падобны даных педагагічных задач хапіла на ўсіх. да яго студэнт вучыцца на факультэце) Так, І. У. Кіжло агітавала ўдзельнічаць прасіў куратара дапамагчы ім давуу лёгкаатлетычным кросе студэнтаў, чыцца. Песнямі зноў жа парадавалі якія, мякка кажучы, не вельмі хацелі куратар і студэнты з ФСА. А вось адстойваць спартыўны гонар групы. у танцах роўных не было дружнай А Н. М. Прыступа дамаўлялася са стар- камандзе з ФФВ. У адным конкурсшакурснікамі, якія «не давалі жыцця» ным выступленні ўдала спалучыліся ў інтэрнаце свайму малодшаму суседу і беларускія, і ўсходнія, і цыганскія, па пакоі. Няпростая сітуацыя трапілася і грэчаскія мелодыі. А прыгожыя і Н. А. Дамашэвіч: пяцікурсніца раз- нацыянальныя касцюмы ўзмацнілі ўражанне ад выступлення. Дарэчы, падтрымаць куратара з факультэта фізічнага выхавання выйшлі ў танцы не толькі студэнты, але і члены студсавета і нават выкладчыкі на чале з намеснікам дэкана па выхаваўчай рабоце! Такога масавага і яскравага танцавальнага шоу сцэна БДПУ не бачыла даўно! На гэтай ноце конкурсная праграма падышла да завяршэння. Пра тое, ці спадабалася гледачам, можна было смела меркаваць па іх падтрымцы. Гучныя апладысменты не сціхалі на працягу ўсяго мерапрыемства і станавіліся ўдвая мацнейшымі падчас аб’яўлення вынікаў. А яны наступныя: спецыяльныя прызы ад РГА«Белая Русь»атрымалі Н. А. Дамашэвіч (ФФВ) і І. Ю. Абядкоўская (БДМУ), трэцяе месца ў Н. В. Ястрабавай (факультэт прыроНа сцэне – А. С. Васілеўская дазнаўства), другое – у А. С. Валічвала на перамогу ў конкурсе «Сту- сілеўскай (ФПА). Перамогу ж дэнт года», але стала толькі другой, святкавала куратар з ФСА ад чаго вельмі засмуцілася. Натал- І. У. Кіжло. ля Аляксандраўна не разгубілася Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ

19 чэрвеня 2012 г.


• Спартыўны навігатар Напрыканцы мінулага месяца пры ўдзеле Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікоў Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага алімпійскага камітэта, кіраўнікоў вышэйшых навучальных устаноў краіны і федэрацый па розных відах спорту, а таксама вядучых спартсменаў у сталічным Палацы спорту адбылося падвядзенне вынікаў Рэспубліканскай універсіяды 2011 г. і ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскай універсіяды-2012. Мерапрыемства распачалося марш-парадам удзельнікаў Рэспубліканскай універсіяды-2012, пасля якога слова ўзяў Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь С. А. Маскевіч. Сяргей Аляксандравіч адзначыў, што беларускія спартсменыстудэнты з годнасцю прадстаўляюць нашу краіну на зімовых і летніх Сусветных універсіядах. З 1993 г. імі заваяваны 143 медалі, у тым ліку 37 залатых, 51 сярэбраны і 55 бронзавых. У 2007 г. Беларусь прынята ў Еўрапейскую асацыяцыю студэнцкага спорту і выступае на еўрапейскіх чэмпіянатах. На думку Сяргея Аляксандравіча, каля 100 студэнтаў, якія з’яўляюцца кандыдатамі на ўдзел у Алімпійскіх гульнях, годна прадставяць свае навучальныя ўстановы і краіну на такіх прэстыжных спаборніцтвах. «Н»-даведка Да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане рыхтуюцца наступныя студэнты БДПУ: Г. Драбеня, А. Яцэвіч, В. Мазуронак, Ю. Шаюноў (лёгкая атлетыка), Ю. Хітрая, П. Санковіч (плаванне). Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў за 2011 г. ажыццяўлялася ў чатырох групах вышэйшых навучальных устаноў. Зборныя каманды БДПУ ўдзельнічалі ў спаборніцтвах у першай групе. Прызёрамі адпаведна занятых месцаў тут сталі БДУФК, БНТУ і БДУ. Наш універсітэт страціў мінулагоднія пазіцыі і заняў толькі сёмае месца з дзесяці ВНУ. Адставанне ад прызёраў сёлета склала 308 балаў, а ў мінулым годзе – толькі 70. Калі аналізаваць прычыны такой сітуацыі, то ў першую чаргу неабходна адзначыць больш вострую канкурэнцыю з боку абласных навучальных устаноў, у якіх працуюць факультэты фізічнага выхавання, што камплектуюцца за кошт выпускнікоў абласных вучылішчаў алімпійскага рэзерву. На вынікі выступленняў нашых зборных каманд у Рэспубліканскай універсіядзе-2011 у пэўнай ступені паўплывалі і стратэгічныя пралікі прадстаўнікоў некалькіх каманд, а таксама немагчымасць удзелу ў спаборніцтвах па аб’ектыўных прычынах некаторых вядучых спартсменаў. Такі рэзультат нельга лічыць заканамерным. Часовыя няўдачы не павінны адбіцца на выступленні зборных каманд БДПУ ў чарговай Рэспубліканскай універсіядзе. Для поспеху ёсць адпаведныя падставы. Па-першае, мы спадзяёмся на станоўчы вынік прафарыентацыйнай работы. Падругое, нашы студэнты прымуць удзел у спаборніцтвах, у якіх раней не былі прадстаўлены (біятлон, аэробіка спартыўная, паўэрліфтынг). Па-трэцяе, мы, вядома ж, будзем памятаць пра пастаянную падтрымку нашых спартсменаў рэктаратам універсітэта і асабіста Пятром Дзмітрыевічам Кухарчыкам. Самыя яркія перамогі яшчэ наперадзе! М. КРУТАЛЕВІЧ, дэкан факультэта фізічнага выхавання

Добры стымул – цудоўны рэзультат! (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

над даследаваннем мне было ўдвая цікавей. А калі работа прыносіць задавальненне – то і вынік будзе адпаведны! Хочацца адзначыць, што Алеся вельмі адкрыты, пазітыўны, усебакова развіты чалавек з мноствам захапленняў. Акрамя актыўнай навуковай дзейнасці, яна займаецца спортам, гуляе ў КВЗ і цікавіцца спартыўнымі матацыкламі – зараз акурат прыкладае ўсе намаганні, каб заняць месца вадзіцеля, а не пасажыра. У планах таленавітага навукоўца і педагога – паступленне ў аспірантуру і яшчэ шмат ідэй, якімі Алеся пакуль не спяшаецца дзяліцца. Аднак мы ўпэўнены, што задуманае здзейсніцца, бо для гэтага ў выпускніцы БДПУ ёсць усё неабходнае: мэтанакіраванасць, працаздольнасць і невычэрпная энергія. 19 чэрвеня 2012 г.

• Пад знакам сесіі Майстар-клас ад выдатнікаў Першы летні месяц ва ўсіх студэнтаў БДПУ праходзіць пад знакам сесіі. Хтосьці вытрымлівае гэтае выпрабаванне з горда ўзнятай галавой і прыемнымі для вока адзнакамі ў залікоўцы, а для некаторых здача экзаменаў становіцца сапраўднай праблемай. Як паказвае практыка, паводле паспяховасці на іспытах студэнтаў умоўна можна падзяліць на тры групы: выдатнікі, якія бліскуча здаюць усе дысцыпліны, «сераднякі», што звычайна добра адказваюць толькі па тых прадметах, якія ім падабаюцца, і аўтсайдары, якім любы экзамен падаецца непасільнай ношай. Прычым хвалююцца і перажываюць прадстаўнікі ўсіх вышэйназваных катэгорый, бо сітуацыя, у якой цябе правяраюць і ацэньваюць, сама па сабе некамфортная. Мы вырашылі высветліць, у чым жа сакрэт «выдатнай» сесіі, і звярнуліся да тых студэнтаў, якія з зайздроснай рэгулярнасцю атрымоўваюць у свае залікоўкі адзнакі не ніжэй за «восем». Аказалася, што многія з іх доследным шляхам выпрацавалі свой аптымальны спосаб падрыхтоўкі і здачы любога экзамену. Калі вы яшчэ не карыстаецеся ўласнай методыкай – прыслухайцеся да парадаў профі! *** Мая сістэма падрыхтоўкі да іспытаў дастаткова спецыфічная, бо я маю ад прыроды не вельмі добрую памяць на лічбы, фармулёўкі і розныя класіфікацыі, якія часцей за ўсё даводзіцца завучваць. Таму галоўнае для мяне – зразумець, знайсці сэнс, лагічныя сувязі, структураваць усю інфармацыю ў адзіную сістэму. Пры такім падыходзе складана прадказаць загадзя, колькі гадзін спатрэбіцца на падрыхтоўку таго або іншага пытання, колькі тэм я здолею вывучыць за пэўны адрэзак часу, ці паспею ў прынцыпе адолець усю праграму (такое таксама здараецца). Аднак для мяне знаходжанне сэнсавых апорных пунктаў уяўляецца больш істотным, чым ахоп усяго аб’ёму матэрыялу. Важным складнікам псіхалагічнай падрыхтоўкі да адказу з’яўляецца абстрагаванне ад асобы самога выкладчыка, нягледзячы на тое што яго суб’ектыўныя адносіны да вас могуць паўплываць на канчатковы вынік. Я прытрымліваюся таго меркавання, што сама нясу адказнасць за ўсе свае дзеянні або бяздзейнасць. Абвінавачваць некага ў кеп-

скіх адносінах да сябе проста, аднак непрадуктыўна. Пры падрыхтоўцы да адказу непасрэдна на экзамене неабходна адразу пабудаваць пэўную структуру: у такім выпадку слабая арыентацыя ў канкрэтным пытанні можа быць згладжана за кошт звязнасці ўсіх фактаў. Не апошнюю ролю адыгрывае і маўленне, на што многія выкладчыкі звяртаюць асаблівую ўвагу. Экзамен – гэта хутчэй праверка асабістых сіл і тых рэсурсаў, што крыюцца ў кожным з нас. Ведаць усё немагчыма, адказваць ідэальна таксама не заўсёды атрымліваецца. Аднак любая няўдача можа навучыць нас быць больш моцнымі. Галоўнае – верыць у сябе, разлічваць на ўласныя сілы і не баяцца браць адказнасць за тое, што з табой адбываецца. Ірына ПЕКША, факультэт псіхалогіі *** Што дапамагае мне вучыцца на «выдатна»? Раней я не задумвалася над гэтым пытаннем. Думаю, што для мяне вельмі значным аказалася чытанне не столькі навукова-метадычнай, колькі мастацкай літаратуры, а таксама прац, прысвечаных пытанням філасофіі і гісторыі. Плюс наведванне тэатральных пастановак, выставак, абмеркаванне з сябрамі хвалюючых пытанняў, зносіны з цікавымі людзьмі… Натхняе разгляд навуковых праблем як свайго роду «дэтэктыву», задачкі, для рашэння якой патрабуецца штодзённая праца. Гэта значыць, што важна, па словах Антуана дэ Сент-Экзюперы, навучыцца мастацтву маленькіх крокаў. Марыя ПУГАЧ, факультэт спецыяльнай адукацыі *** Падрыхтоўку да сесіі я пачынаю яшчэ з першых дзён семестра: настройваю сябе на вучэбную дзейнасць, уважліва слухаю выкладчыкаў на лекцыях, рыхтуюся да семінараў, бо чым больш інфармацыі ўдаецца засвоіць, тым больш упэўнена студэнт адчувае сябе на іспытах. Маімі галоўнымі памочнікамі ў вучобе з’яўляюцца адказнасць і працавітасць. Мне вельмі падабаюцца прадметы, якія нам выкладаюць, – без зацікаўленасці цяжка было б прымусіць сябе нешта вучыць. А самае галоўнае – у мя не ёсць жаданне здаваць экзамены на «выдатна».

Перад кожным іспытам я складаю план: за які час і ў якім аб’ёме мне трэба паўтарыць матэрыял. Таксама пішу апорныя словы да кожнага пытання, каб было лягчэй паўтараць, а на іспытах – успамінаць. А каб дакладна і ўпэўнена адказваць, я звычайна прагаворваю ўсё перад тым, як ісці да экзаменатара. Калі вам да гэтага часу не ўдалося здаць сесію на «выдатна», праявіце больш стараннасці і ўпартасці – усё атрымаецца! Лізавета ДУХОВІЧ, факультэт сацыяльнапедагагічных тэхналогій *** Вось некалькі простых пра вілаў паспяховай здачы іспытаў. Не марнуй часу – ідзі адказваць у першых шэрагах, пакуль ты свежы і бадзёры! Іначай проста стомішся стаяць у калідоры, хвалявацца і выслухоўваць падрабязнасці ад шчаслівых таварышаў, якія ўжо атрымалі адзнаку. Калі бярэш білет, у першы момант здаецца, што ты нічога не ведаеш, і пачынаецца паніка. Сядзь і глыбока падыхай. Гэта простае практыкаванне дапаможа табе сабрацца. Цяпер, калі ты ўжо вярнуў здольнасць думаць, накідвай на ліст усё, што датычыць пытання ў білеце, – усё, што памятаеш, некалі бачыў або чытаў па гэтай тэме. Не імкніся, каб адразу ўсё было складна і лагічна, проста запішы свае абрывістыя веды на паперы. А пасля складзі план адказу. Гэта спадабаецца выкладчыку, ён зразумее, што ты аналізаваў матэрыял, а не проста бяздумна зубрыў на памяць. Што рабіць, калі табе задалі пытанне, адказу на якое ты не ведаеш? Адразу не здавайся, пачынай лагічна разважаць на зададзеную тэму. Можа здарыцца так, што выкладчык дапаможа табе дадатковымі пытаннямі. А калі ты зусім не арыентуешся, лепей скажы як ёсць, але тут жа папрасі спытаць у цябе штосьці іншае. Толькі не маўчы, як партызан на допыце: гэта выглядае падзіцячы і смешна. Твая мэта – паказаць выкладчыку, што ты дасведчаны і зацікаўлены ў яго прадмеце, аднак, натуральна, не можаш ведаць усяго. Спадзяюся, гэтыя няхітрыя парады дапамогуць вам навучыцца здаваць экзамены без праблем і залішніх перажыванняў Сяргей ПАЗУХІН, факультэт прыродазнаўства Матэрыялы рубрыкі падрыхтавала Таццяна БОХАН

3


• Радкі, падказаныя Музай Таццяна ВЫСКВАРКА

Гэта дзень абдымае цябе. …Я ўсё тая ж, мой мілы, тая!.. Я ў сваёй адзінокай журбе…

*** І з кожным днём, Як сонца ўстане, Замова рвецца напрасткі: «Мяне няма – Я ёсць чаканне Твайго цяпла, тваёй рукі…» З нявер’я пачарнее неба, Пакліча іншыя вякі, Каб напрарочыць мне, як трэба Дасюль чакаць тваёй рукі… І Бог адорыць спадзяваннем, Кранецца подыхам шчакі… …Мяне няма – Я ёсць чаканне Твайго цяпла, тваёй рукі.

Анастасія ПАСТЭРНАК *** Адцвіло. Адышло. Адбалела. Восень кідае долу лісты. Парасоны. Кастрычнік. Масты. Адцвіло. Адышло. Адбалела. Хтосьці разам. Са мною. Не Ты. Наша лета, на жаль, спапялела. Адцвіло. Адышло. Адбалела. Восень кідае долу лісты… *** Толькі цяпер мне падаўся чужым Той, хто чужым быў заўсёды… Што засталося? – Попел і дым Спаленых намі мелодый… Толькі цяпер я адчула палын Колішніх вуснаў мядовых… Будзе падман ці маўчанне, калі Згубіш патрэбныя словы?.. Толькі цяпер… Гэты боль не зламаць, Боль, што не ведае межаў… Што ж, адыходзь… Я не буду трымаць. Ты ж мне зусім не належаў…

*** Мне б дажыць да тваіх вачэй, Мне б дажыць да тваёй самоты. Хутка ростань, ды я хутчэй Дажыву ад усіх употай. Мне б дажыць да тваёй рукі, Мне б дажыць да яе палону. Можа, сонцу свяціць вякі – Мне хвіліна адна да скону, Каб табе усё расказаць На пажарышчах ад адчаю… Вочы выцвітуць і згараць. Я жыву – да тваіх дажываю…

*** Пакрочыў у восень… Спыніць?.. Не спыніць?.. Напэўна, не варта… Прабачу… Гадзінніку восем Карцела прабіць… Ды дзень гэты не перайначыць… Пакрочыў да зорак… А быў ці не быў?.. Разбілася сэрца. На часткі… Агонь мой учора Кастрычнік стушыў Дачасна…

*** Патопіць ноч маю самоту, Сама – счарнее на глыбінях. І час не зведае палёту, Калі не ноч, а я ў княгінях. Мне на правах нямога болю Ноч аддала сваё адхланне. …Ты спі. Я ночы не дазволю Усплыць з глыбіняў да світання. Мо здолееш у сне забыцца, Што мы не разам, што ў расстанні? …Засні, каб ноч магла скарыцца, Прыняць глыбіні вандраванняў.

*** Неба – на дзве часткі... Сонца – на дзве паловы... Толькі б сабой застацца І не патраціць словы... Зоркі ўсе – на дзве жмені... Хлеба – на дзве скарынкі... Я – на парог твой госцем, Каб потым стаць гаспадыняй. Ночы ды з днямі – табе й мне... Шчасце-бяду – надвое... Толькі што сэрца маё, як камень – Шкада, не падзеліш з табою...

*** У сваёй адзінокай журбе Я спрадвеку сябе дакараю. Ты прабач, мілы мой: для цябе Я не выйшла ні станам, ні тварам… Я ў сваёй адзінокай журбе. У палёце няспраўджаных сноў Прашапчу, пракрычу, праспяваю Не аднойчы, а зноўку, наноў: «Я табою адным выжываю У палёце няспраўджаных сноў...»

Дзмітрый ПЯТРОВІЧ ЧАРНІЦЫ

Ты пачуй, дабяжы, суціш... Мае вочы гараць мальбою. Як убачыш іх – закрычыш… Іх туга закрычыць з табою… Ты пачуй, дабяжы, суціш…

Ледзь толькі рэха навальніцы Растала ў летняй цішыні, У лес чарніцы-чараўніцы Нарэшце мы збіраць пайшлі.

У сваёй адзінокай журбе Не заўважу, што ўжо світае.

І сінь з туманам белым ягад Настолькі вабіла пагляд! Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік – Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Сябе былі мы цешыць рады Ў чарнічным царстве зор-наяд.

Я еще буду спать в полуночной тиши.

І колькі прыгаршчаў ляснога Жывога шчасця ў нас было! Не трэба слодычы замнога, Калі каханне расцвіло!

Напишу тебе облаком нежного сна На небесной бумаге ушедшего лета. Только, слышишь, я жду непременно ответа. Пару слов – хоть о том, как прекрасна весна.

Адчуў я смак cалодкіх вуснаў І дотык-шэпт любімых рук. Пагляд твой спапяліў спакусны Мяне і выдаў сэрца стук. Няхай спявае навальніца, Малюе ў небе агняцвет… Мы пойдзем зноў збіраць чарніцы, І зноў закружыцца Сусвет… *** Заснула лета, абудзіўшы восень, І знік у небе жураўліны клін. Паніклі кветкі сярод ніцых сосен, І хмары шызыя сышлі з іх вершалін. Яны свінцовяцца, набраклыя ад суму, І растаюць туманам за ракой. І толькі клёкат жураўліны тлумны З сабою возьме летні непакой. Ізноў стаю сярод кашлатых сосен І чую песні-скаргі іх вяршынь. Напэўна, нездарма прыходзіць восень – Каб засталося лета у душы… Ірына БЕЛЬСКАЯ *** Так поўня ззяла над Дзвіною, Што працінала плынь да дна. І я была там не адна – Там вецер быў яшчэ са мною. І вецер, быццам бы манах, Шаптаў малітву над Дзвіною. Бязвер’е мне было віною. Я думала, што ўсё – мана: І месяц гэты над Дзвіною, І шэпт салодкі давідна, І тое, што я не адна, – Пад срэбнай поўняй над вадою...

Даже – пусть ни о чем. О погоде, мечте. О заплаканных окнах, обласканных ветром. Но ни слова любви! Ты же помнишь об этом? Мы не сможем встречаться… Другие… Не те…. *** Быть дождем и стучаться в окно… Шаловливым блуждающим лучиком… Хоть немного, быть с ним заодно – Эпизодом, мгновением, случаем… Быть с тобою – и где-то, и тут… Я уже не отвыкну от этого! Ну, хотя б на один на маршрут Стать случайным счастливым билетиком… Быть в стакане хоть каплей воды И слезой, так наивно скользящей, Слабым светом далекой звезды, Хомячком, так доверчиво спящим, Шелестящей осенней листвой И дымком костерка походного… Кем угодно – но быть с тобой! Не стесняя тебя, свободного… Аксана МІТРОШЧАНКАВА *** Я спрячусь под твоим крылом. …Там хорошо, там теплый ветер. Там беззаботно и светло, Как не было светло на свете. Там не бывают облака – Там пух лебяжий в небе тает. Там даже не нужны меха – Твое тепло меня спасает.

Лідзія ГАНЧАРОВА *** Мы не сможем встречаться. Другие. Не те. Эта разница в цифрах и времени ночи – Но я стану писать тебе письма. Ты хочешь? Так читай их на светлого неба листе. Я не стану писать о любви, не ищи. Нам ладонями даже, увы, не коснуться: Ведь когда тебе утром придется проснуться,

И мне там тихо и легко, И нежность крыльев дарит силу. И там хмельное молоко И взгляд, что сильно полюбила. И мне бы крылья те обнять, Прижать к груди, поплакать вволю. И верить, что опять, опять, Опять узнаю сладость боли. А мне бы крылья те раскрыть Хотя б на миг. На миг свободы. Любить, любить, любить, любить, Любить… Еще не зная, кто ты… Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Т. А. БАШМАКОВА 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 1000 экз. Заказ 487. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 18.06.2012 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

nastaunik 9(1110)  
nastaunik 9(1110)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement