Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 31 мая 2012 года

СТРАТЭГІЯ ПАРТНЁРСТВА

Стар. 2

• Віншуем! Нагрудным знакам «За ўклад у развіццё БДПУ» ЎЗНАГАРОДЖАНА загадчык кафедры замежных моў Наталля Глебаўна АЛОЎНІКАВА за шматгадовую плённую працу ў БДПУ, значныя поспехі ва ўдасканаленні адукацыйнага працэсу, укараненне інавацыйных форм і метадаў у правядзенні заняткаў, дасягненні ў навукова-даследчай дзейнасці.

• Ведай нашых!

Адбыўся фінал Рэспубліканскага конкурсу мастацкай творчасці студэнтаў ВНУ «АРТ-вакацыі». Бліскуча на ім выступілі творчыя калектывы і выканаўцы нашага ўніверсітэта. Дыпломы І ступені атрымалі: народны ансамбль беларускай музыкі, песні і танца «Рэй» (кіраўнікі – Л.Я. Васіленя і В.С. Васіленя), каманда КВЗ «Зборная БДПУ» (кіраўнік – А.С. Камароўскі) і Вераніка Цеплякова (пераможца ў намінацыі «Выканаўца арыгінальнага жанру»). Дыпломы ІІІ ступені былі ўручаны фальклорнай групе «Квецень» (мастацкі кіраўнік – Т.В. Сянько) і студэнтцы Кацярыне Ляшэнка (намінацыя «Чытальнік»). За папулярызацыю беларускіх народных традыцый дыпломамі былі ўзнагароджаны народны ансамбль цымбалістак «Вярба» (мастацкі кіраўнік – В.В. Андрыенка), народны аркестр народных інструментаў (мастацкі кіраўнік – І.А. Шыдлоўская), народны ансамбль беларускай музыкі і песні «Ярыца» (кіраўнік М.В. Сірата). У спецыяльнай намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва» дыплом атрымаў танцавальны калектыў «О2».

• Навіны БДПУ П

АЧЫНАЕЦЦА фарміраванне студэнцкіх будаўнічых брыгад. Калі вы жадаеце папрацаваць летам на карысць сваёй alma mater, звяртайцеся да загадчыка гаспадарчай службы Т.У. Хакала (вуч. корпус № 8, каб. 108, тэл. 200-15-14) або намесніка дырэктара студгарадка В.С. Руткоўскай (інтэрнат № 1, каб. 36, тэл. 226-29-21)

Н

АЗВАНЫ і ўзнагароджаны па выніках работы за 2011–2012 навучальны год лепшыя актывы Студэнцкага савета БДПУ. Героямі «Залатога Джокера» сталі: спартыўны сектар матэматычнага факультэта (К. Зайцава), інфармацыйны – факультэтаў прыродазнаўства і дашкольнай адукацыі (М. Воўк, К. Ксяндзова), жыллёва-бытавы – інтэрната № 7 (К. Рачко), навуковы – гістарычнага факультэта (К. Тарановіч), творчы – факультэта фізічнага выхавання і фізфака, а таксама інтэрната № 8 (Н. Чарняўская, В. Ілюкевіч, А.Паус). У асноўнай намінацыі – «Лепшы студэнцкі савет» – перамаглі актывісты факультэтаў псіхалогіі і інтэрната № 4 на чале з В. Грынкевіч і Г. Харытончык. Старшынёй года прызнана Таццяна Бортнік (ФСПТ).

БДПУ. НАВУКА. МАЛАДОСЦЬ

Стар. 2

№ 8 (1109 ) НОВЫ РАКУРС

Стар. 4

ПЕРШЫЯ – ЛЕПШЫЯ! Наш універсітэт ганарыцца сваёй гісторыяй і з года ў год шануе традыцыі, закладзеныя здаўна. Аднак сіла і моц любой навучальнай установы не толькі ў павазе да мінулага, але і ў дні сённяшнім. Таму мы імкнёмся развівацца, удасканальвацца, жыць цікава і насычана. Думаецца, у хуткім часе чарговай візітоўкай БДПУ стане правядзенне конкурсу, які сёлета толькі дэбютаваў у сценах нашай alma mater, але ўжо заслужыў пільную ўвагу ўсёй педагагічнай сям’і – «Студэнт года БДПУ». Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ У рамках спаборніцтва 45 студэнтаў з розных факультэтаў дэманстравалі здольнасці і таленты ў адной з пяці прапанаваных намінацый. Дарэчы, у кожнай з іх былі свае іспыты і сваё прафесійнае журы. Сярод іх – доктар палітычных навук, прафесар В.В. Бушчык, доктар педагагічных навук, прафесар І.І. Цыркун, кандыдат філалагічных навук, дацэнт М. М. Круталевіч, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Ю.Ю. Захарына, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт С.І. Копцева. Першы этап конкурсу стартаваў яшчэ зімой, і вось пасля трох месяцаў напружанай барацьбы нарэшце сталі вядомыя імёны лепшых студэнтаў БДПУ. Урачыстую цырымонію ўзнагароджання адкрыў рэктар БДПУ прафесар П.Д. Кухарчык, які, дарэчы, і выступіў ініцыятарам і галоўным арганізатарам такога значнага для нашага ўніверсітэта праекта. Пасля слоў прывітання вядучыя мерапрыемства – Вадзім Грачоў і Дар’я Адаменка – запрасілі на сцэну першых прэтэндэнтаў на званне студэнта года БДПУ. Імі сталі фіналісты ў намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць». Трэба адзначыць, што на перамогу ў гэтай намінацыі прэтэндавала найбольшая колькасць удзельнікаў – 14. Напачатку іспытаў прафесійнае журы ацаніла анкеты і навуковыя артыкулы студэнтаў. Такім чынам, толькі 7 з іх змаглі працягнуць барацьбу і атрымалі магчымасць выступіць перад журы, студэнтамі і аспірантамі са сваімі навуковымі дакладамі. Па выніках

экспертнай ацэнкі выбралі фіналістаў намінацыі. Імі сталі Крысціна Тарановіч, Сяргей Пазухін, Павел Дубовік, Яўгенія Лосік. Менавіта ім быў аказаны давер выступіць са сваім навуковым дакладам на плянарным пасяджэнні VIII універсітэцкай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Студэнцкая навука як фактар асобаснага і прафесійнага развіцця будучага спецыяліста», што і стала апошнім этапам барацьбы прэтэндэнтаў. Маладую навуковую эліту нашага ўніверсітэта граматамі і прызамі ўзнагароджваў асабіста член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь П.Д. Кухарчык. А перамогу ў названай намінацыі святкаваў Сяргей Пазухін, студэнт факультэта прыродазнаўства. Свае педагагічныя здольнасці ў намінацыі «Вучэбна-прафесійная дзейнасць» дэманстравалі 8 студэнтаў. На першым этапе іспытаў журы ацэньвала творчыя самапрэзентацыі, у якіх удзельнікі расказвалі пра сябе і дзяліліся сакрэтамі паспяховасці асабістай прафесійнай дзейнасці. Акрамя гэтага, студэнты праявілі свае ўменні знаходзіць правільнае рашэнне ў самых складаных педагагічных сітуацыях. У выніку іспытаў фіналістамі намінацыі сталі: Вольга Мішчанчук (ФПА), Вольга Кацуба (ФЭА), Іна Радзівон (ф-т прыродазнаўства). Дарэчы, павіншаваць студэнтаў з выхадам у фінал прыйшлі выпускнікі нашага ўніверсітэта. Так, лепшых у намінацыі

«Вучэбна-прафесійная дзейнасць» узнагароджваў выпускнік факультэта прыродазнаўства 2003 г., удзельнік дванаццаці «Зорных паходаў», ды рэктар СШ № 49 г. Мінска А.В. Шарапаў. Ён выказаў спадзяванне, што сённяшнія намінанты аднойчы заваююць самы галоўны прыз у педагагічнай прафесіі – «Крыштальнага жураўля». Ну, а перамагла ў намінацыі «Вучэбна-прафесійная дзейнасць» Вольга Кацуба з факультэта эстэтычнай адукацыі. За права звацца Студэнтам года ў чарговай намінацыі – «Мастацкатворчая дзейнасць» – змагаліся 9 студэнтаў. Але толькі 8 з іх здолелі выступіць перад журы з творчымі самапрэзентацыямі. У далейшай барацьбе прымалі ўдзел 4 таленавітыя студэнткі: Марына Загорская і Таццяна Сянько (ФЭА), Вераніка Вароніна (ФДА) і Юлія Трахімчык (ФСА). Яны і прадставілі на суд журы і гледачоў свае творчыя майстэрні. Гледзячы на выключна жаночы склад фіналістаў у гэтай намінацыі, запрошаны выпускнік фізічнага факультэта 1998 г., радыё- і тэлевядучы Глеб Давыдаў зазначыў: «У наш час хлопцы таксама многае маглі. Спадзяюся, што ў наступным годзе на сцэне будзе стаяць хаця б палова прадстаўнікоў моцнай часткі чалавецтва». Што ж, магчыма, у хуткім часе гэтае пажаданне спраўдзіцца, а сёлета пераможцай стала дзяўчына – студэнтка факультэта дашкольнай адукацыі Вераніка Вароніна. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3)


СТРАТЭГІЯ ПАРТНЁРСТВА Напрыканцы мая дэлегацыя БДПУ на чале з рэктарам прафесарам П.Д. Кухарчыкам наведала Ланьчжоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, які з’яўляецца вядучай ВНУ ў правінцыі Ганьсу Кітайскай Народнай Рэспублікі. Падчас візіту абмяркоўваліся самыя розныя пытанні педагагічнай адукацыі абедзвюх краін. Дэлегацыя БДПУ наведала інстытуты замежных моў, педагогікі, кітайскай філалогіі і мастацтваў, лабараторыю па псіхалогіі, а таксама інтэрнат, дзе пражываюць замежныя студэнты. Адбыліся сустрэчы з рэктарам універсітэта пра-

фесарам Ван Цзяі, прарэктарам па навуковай рабоце Лю Чжункуй, дырэктарамі інстытутаў. З дакладам аб нацыянальнай сістэме адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь выступіў рэктар БДПУ прафесар П.Д. Кухарчык. Выступленне выклікала жывую зацікаўленасць, пра што сведчылі шматлікія пытанні, зададзеныя прысутнымі. Падпісаны Пратакол аб далейшым супрацоўніцтве паміж нашымі ўстановамі. Паводле яго з наступнага навучальнага года плануецца ажыццяўленне ўключанага навучання. Так, пяцёра трэцякурснікаў

Ланьчжоўскага ўніверсітэта будуць навучацца ў БДПУ па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура», столькі ж студэнтаў факультэта беларускай і рускай філалогіі ў Ланьчжоўскім універсітэце засвояць курс кітайскай мовы. Плануецца абмен студэнтамі па праграме «3+3»: першыя тры гады кітайскія студэнты навучаюцца ў Ланьчжоўскім універсітэце, апошні год – у БДПУ; пасля атрымання дыплома на працягу двух гадоў навучанне ажыццяўляецца ў магістратуры нашага ўніверсітэта. Абмен студэнтамі і магістрантамі, безумоўна, будзе садзейнічаць павышэнню якасці адукацыі і пад рыхтоўцы спецыялістаў высокай кваліфікацыі, якія змогуць паспяхова працаваць у адпаведнас ці з сучаснымі прафесійнымі і тэхналагічнымі стандартамі. Выпускнікам Ланьчжоўскага ўніверсітэта будзе прадастаўлена магчымасць навучацца ў магістратуры і аспірантуры БДПУ. У час візіту вялася размова і пра стварэнне ў нашым універсітэце Цэнтра кітайскай мовы і культуры. Яго адкрыц-

цё запланавана на кастрычнік гэтага года. Рэалізацыя пунктаў Пратакола і падпісанага раней Дагавора аб супрацоўніцтве паміж дзвюма ВНУ будзе садзейнічаць не толькі збліжэнню навучальных устаноў, але і развіццю дыялогу паміж нашымі краінамі і культурамі, паляпшэнню гуманітарных кантактаў у галіне адукацыі. Сувязі паміж універсітэтамі з’яўляюцца асабліва важнымі для наладжвання ўзаемаразумення людзей розных традыцый, выхавання паважлівага стаўлення да духоўных каштоўнасцяў іншых народаў. В. СТАРЫЧОНАК, дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі «Н»-даведка. У складзе Ланьчжоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта 30 інстытутаў, у якіх вядзецца навучанне па 84 спецыяльнасцях на ступень бакалаўра і па 187 спецыяльнасцях – на ступень магістра. Вучэбны працэс забяспечваюць 4200 выкладчыкаў і супрацоўнікаў, сярод якіх 388 прафесараў і 820 дацэнтаў, 9 членаў Акадэміі навук Кітая. Зараз ва ўніверсітэце навучаюцца 18200 бакалаўраў, 9190 магістрантаў і дактароў.

БДПУ. Навука. Маладосць Штогод у маі Савет маладых вучоных БДПУ арганізоўвае навуковапрактычную канферэнцыю «Адукацыя і навука ў Беларусі: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця ў ХХІ стагоддзі». Ініцыятыва яе правядзення ўзнікла яшчэ ў 2008 г. і знайшла дзейсную падтрымку ў кіраўніцтва нашага ўніверсітэта. Сёлетняя канферэнцыя – ужо пятая. Яе ўдзельнікамі сталі больш за 85 аспірантаў і маладых выкладчыкаў, якія атрымалі магчымасць праявіць сябе, звярнуць увагу на актуальныя пытанні развіцця айчыннай адукацыі і навукі, прадставіць на абмеркаванне вынікі сваіх даследаванняў. Удзел у рабоце канферэнцыі спрыяе фарміраванню навыкаў вядзення навуковай дыскусіі, якія неабходны для навукова-педагагічнай дзейнасці ў сучаснай ВНУ. Плянарнае пасяджэнне адкрылі прарэктар па навуковай рабоце БДПУ доктар палітычных навук В.В. Бушчык і старшыня Савета маладых вучоных, загадчык кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі, кандыдат педагагічных навук А.А. Корзюк. Удзельнікі канферэнцыі даведаліся пра гісторыю стварэння і прыярытэтныя напрамкі дзейнасці Савета маладых вучоВыступае А. А. Баброўская

2

ных БДПУ, а таксама пра стан навуковай работы ў нашым універсітэце. Васілій Васільевіч заклікаў аспірантаў і маладых выкладчыкаў больш актыўна займацца навуковай дзейнасцю, публікаваць вынікі сваіх даследаванняў і выказаў спадзяванне, што сёлетні форум якраз і стане для гэтага добрым стымулам. Удзельнікі канферэнцыі заслухалі выступленні вядучых навукоўцаў нашага ўніверсітэта – аўтарытэтных даследчыкаў у пэўных галінах сучаснай навукі. Даклад доктара гістарычных навук, прафесара, загадчыка кафедры паліталогіі і права БДПУ Г.У. Карзенкі быў прысвечаны інстытуту падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых кадраў Беларусі ў 20–30-я гг. ХХ ст. З цікавасцю маладыя вучоныя ўспрынялі выступленне кандыдата педагагічных навук, дацэнта кафедры сурдапедагогікі К.М. Сарокі на тэму «Дысертацыйнае даследаванне як творчы працэс навуковага пошуку». Адзначым, што Кацярына Мікалаеўна цудоўна валодала матэрыялам і абапіралася на ўласны вопыт: яе навуковая праца была прызнана лепшай дысертацыяй па гуманітарных навуках па выніках конкурсу ВАК у 2011 г. Вы-

• Афіцыйная хроніка На чарговым пасяджэнні Савета БДПУ з дакладам «Шляхі ўдасканалення прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў факультэта дашкольнай адукацыі» выступіла дэкан ФДА Л.М. Варанецкая. Савет адзначыў, што пытанні павышэння якасці падрыхтоўкі будучых выхавацеляў устаноў дашкольнай адукацыi знаходзяцца ў цэнтры ўвагі дэканата, з’яўляюцца адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці кафедраў. Навучальны працэс на факультэце забяспечваюць 39 штатных выкладчыкаў, 17 з якіх маюць вучоныя ступені і званні. На кафедрах распрацаваны і зацверджаны ва ўстаноўленым парадку новыя тыпавыя, базавыя і рабочыя вучэбныя праграмы ў адпаведнасці з дзеючымі адукацыйнымі стандартамі. Факультэтам праводзіцца мэтанакіраваная праца па ўдасканаленні зместавага кампанента прафесійнай падрыхтоўкі, формаў, метадаў, сродкаў навучання. Павышэнню якасці падрыхтоўкі будучых спецыялістаў спрыяе ўдзел студэнтаў у навукова-даследчай дзейнасці (у тым ліку па тэмах, фінансуемых Міністэрствам адукацыі), навукова-практычных канферэнцыях, конкурсах на атрыманне навуковых грантаў, творчых праектах. Фарміраванню прафесійнай кампетэнтнасці студэнтаў спрыяе таксама ідэалагічная і выхаваўчая работа. На факультэце эфектыўна дзейнічаюць маладзёжныя грамадскія арганізацыі і аб’яднанні, на дастаткова высокім узроўні арганізавана студэнцкае самакіраванне. Разам з тым, ёсць пэўныя магчымасці для паляпшэння якасці прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў. Так, існуе праблема ўкамплектаванасці кафедраў штатнымі выкладчыкамі, у тым ліку з вучонымі ступенямі і званнямі; патрабуе ўдасканалення арганізацыя вучэбна-метадычнай работы i планаваннe дзейнасці навукова-метадычнага савета факультэта; неабходна сістэматызаваць вучэбна-метадычныя матэрыялы на электронных носьбітах. Па абмеркаваным пытанні члены Савета БДПУ прынялі адпаведную пастанову.

ступленне аспіранта кафедры культуры мовы і міжкультурных камунікацый БДПУ А. А. Баброўскай таксама нікога не пакінула абыякавым. Алена Алегаўна расказала пра магчымасці ўдзелу маладых вучоных у міжнародных і рэспубліканскіх навуковых праектах і грантах і прэзентавала ўласны багаты вопыт у гэтай сферы. Далейшая работа канферэнцыі працягвалася на шасці секцыях, якія былі арганізаваны ў фармаце «круглых сталоў». Па словах удзельнікаў, гэта дазволіла стварыць атмасферу ўзаемнай зацікаўленасці і даверу, а таксама спрыяла адкрытаму абмеркаванню ўзнятых навуковых праблем. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў секцыі

педагогікі аказаліся праблемы інавацыйнай падрыхтоўкі будучых работнікаў сферы адукацыі, пытанні кампетэнтнаснага падыходу да навучання і выкарыстання сучасных выхаваўчых тэхналогій. У дыскусіі, якая адбылася паміж удзельнікамі секцыі гуманітарных і сацыяльных навук, абмяркоўваліся праблемы чалавека як суб’екта сацыяльнай творчасці, тэхнасферы і дыялогу культур.

Цікавыя выступленні прагучалі ў секцыі сусветнай і айчыннай гісторыі. Крыху меншая па колькасці ўдзельнікаў, секцыя філалогіі і міжкультурных камунікацый у ходзе сваёй работы разгледзела шэраг паведамленняў, якія дазволілі атрымаць цэласнае ўяўленне пра стан навуковых даследаванняў у галіне лінгвістыкі і літаратуразнаўства. Зацікаўленая гутарка адбылася за «круглым сталом» секцыі псіхалогіі, сацыяльнай работы і пытанняў спецыяльнай адукацыі. Па словах яго мадэратара, кандыдата псіхалагічных навук, дацэнта кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі В. А. Хрыптовіч, падчас дыскусіі маладыя навукоўцы здолелі не толькі распавесці пра асноўныя напрамкі ўласных даследаванняў і пазнаёміцца з вопытам калег, але і ўсталяваць асабістыя кантакты, атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні практыкаарыентаванага характару. Актуальныя праблемы прыродазнаўчых і фізікаматэматычных навук былі разгледжаны ў ходзе работы адпаведнай секцыі. Неабходна адзначыць дастаткова высокую ступень практычнай скіраванасці даследчых прац, што і было прадэманстравана падчас работы «круглага стала». Падсумоўваючы вынікі, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што канферэнцыя маладых вучоных стала важнай формай абмену думкамі і месцам для дыскусіі. Спадзяёмся, што колькасць і, самае галоўнае, узровень навуковых даследаванняў будуць пастаянна павышацца і працаваць на якасць адукацыйнага працэсу ў нашым універсітэце. В. СЯРГУШКІНА, выкладчык кафедры германа-раманскага мовазнаўства, вучоны сакратар СМУ

31 мая 2012 г.


ПЕРШЫЯ – ЛЕПШЫЯ! (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1)

Няпростым быў шлях да фіналу і ў прэтэндэнтаў на званне лепшага ў намінацыі «Фізкультурна-аздараўленчая дзейнасць». У рамках іспытаў удзельнікі конкурсу за 13 хвілін павінны былі наладзіць сапраўднае спартыўнае шоу, правесці займальную эстафету для групы студэнтаў. За званне пераможцы тут змагаліся ўсяго дзве студэнткі: Надзея Ермаловіч (факультэт прыродазнаўства) і Любоў Жылінская (ФФВ), але барацьба ад гэтага не была менш напружанай. Падтрымаць абедзвюх удзельніц у БДПУ завітала выпускніца факультэта народнай культуры, бронзавы прызёр

Алімпійскіх гульняў 2008 г. у групавых практыкаваннях па мастацкай гімнастыцы Алеся Бабушкіна. Аднак пераможца можа быць толькі адзін, і ў выніку лепшай была прызнана Любоў Жылінская. У першым туры намінацыі «Сацыяльна-значная дзейнасць (маладзёжнае лідарства) 10 удзельнікаў прэзентавалі сябе судзейскай калегіі як маладых лідараў, знаёмілі са сваімі дасягненнямі. Наступным этапам, у якім прымалі ўдзел ужо толькі 5 студэнтаў, стала публічная абарона сацыяльнага праекта, актуальнага для БДПУ, а затым – правядзенне мерапрыемства па рэалізацыі асабістага

праекта. Па выніках усіх вы-прабаванняў прафесійнае журы вызначыла чацвёрку фіналістаў – яркіх лідараў БДПУ. Імі сталі: Ганна Корань (ФЭА), Надзея Саладуха (ФЭА), Аляксей Юдзінец (гістарычны факультэт), Таццяна Бортнік (ФСПТ). Фіналістаў у гэтай намінацыі віншаваў выпускнік БДПУ 2000 г., намеснік старшыні ЦК Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Р.В. Дапіра. Раман Восіпавіч выказаў шкадаванне з той прычыны, што такая выдатная традыцыя не была закладзена раней, а фіналістаў падбадзёрыў наступнымі словамі: «Студэнт-лідар – гэта пераможца і ва ўсіх іншых намінацыях, бо сапраўдным лідарам можа стаць толькі паспяховы ў розных сферах чалавек». Адчуць радасць гэтай перамогі пашчасціла

Ганне Корань, студэнтцы факультэта эстэтычнай адукацыі. Урачысты настрой удзельнікаў і гасцей мерапрыемства на працягу ўсяго свята яркімі канцэртнымі нумарамі падтрымлівалі лепшыя артысты і мастацкія калектывы нашага ўніверсітэта. Думаецца, што першыя пераможцы праекта «Судэнт года БДПУ» папоўняць шэраг выпускнікоў, якімібудзеганарыццанашуніверсітэт. Менавіта такія актыўныя, ініцыятыўныя і таленавітыя студэнты абавязкова стануць выдатнымі спецыялістамі, сапраўднымі прафесіяналамі. Пра шлях да поспеху дзвюх фіналістак конкурсу «Студэнт года БДПУ» чытайце ў рубрыцы «Дошка гонару».

• Дошка гонару Не дазваляй душы ленавацца! Фіналістамі конкурсу «Студэнт года БДПУ» становяцца самыя здольныя, дасведчаныя, творчыя будучыя педагогі нашай краіны. І, як аказалася, яны паспяхова праяўляюць сябе ў самых розных відах дзейнасці. Гэта і не дзіўна: таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Вось, напрыклад, студэнтка факультэта дашкольнай адукацыі Яўгенія ЛОСІК выйшла ў фінал у намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць». Аднак навука – далёка не адзінае захапленне дзяўчыны, якая свядома прыйшла ў педагагічную прафесію… – У выбары будучай спецыяльнасці ніякіх сумненняў не ўзнікла. Гэта было вызначана дынастыяй педагогаў-музыкантаў. Мая бабуля амаль 40 гадоў прысвяціла выхаванню дзяцей дашкольнага ўзросту. Не раз калегі прыязджалі да яе на адкрытыя заняткі, пераймалі вопыт. І сёння бабуля з’яўляецца для мяне галоўным дарадцам і прыкладам ва ўсім. Душэўная глыбіня, любоў да людзей, спагада – вось тыя якасці, якімі і павінен валодаць сапраўдны педагог. Цётка скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага па спецыяльнасці «Педагогіка і псіхалогія дашкольная». Мне заўсёды хацелася быць гэткай жа таварыскай, дзелавой, ініцыятыўнай, як яна. Мама больш за 19 гадоў працуе ў сферы адукацыі і культуры. Яна вельмі любіць дзяцей, творча падыходзіць да справы, з’яўляецца кіраўніком дзіцячага вакальнага фальклорнага ансамбля «Крынічка». Менавіта мама далучыла мяне да свету музыкі. На працягу васьмі гадоў я займалася ў Грэскай дзіцячай школе мастацтваў па класе цымбалаў. Тройчы ўдзельнічала ў Рэспубліканскім конкурсе выканаўцаў імя І. Жыновіча, прадстаўляла школу на тэарэтычных алімпіядах па сальфеджыа. Музыч ная школа дазволіла мне адкрыць свет гукаў, жаданне дзяліц ца сваёй творчасцю з людзьмі. З дзяцінства я знаёмілася з лепшымі ўзорамі дзіцячай літаратуры і мастацтва. Бабуля, цётка і маці вадзілі мяне на канцэрты, спектаклі; мы таксама наведвалі музеі і выстаўкі. Дзіцячая цікавасць да духоўнай культуры неўзабаве перарасла ў жаданне стаць педагогам менавіта дашкольнай адукацыі. Вясковая школа дала мне дастаткова ведаў, каб стаць студэнткай БДПУ. Менавіта тады я зразумела, наколькі важна, каб педагог быў на сваім месцы, ведаў і любіў сваю прафесію. Я глыбока ўдзячная сваім настаўнікам, якія дапамаглі мне ажыццявіць мару – прысвяціць жыццё педагагічнай дзейнасці. З 2008 г. пачалося актыўнае студэнцкае жыццё: удзел у канферэнцыях, у дабрачынных канцэртах і акцыях, алімпіядах, у студэнцкіх праектах, конкурсах фотаздымкаў… Шчыры дзякуй выкладчы-

31 мая 2012 г.

кам ФДА за разуменне і падтрымку ва ўсіх пачынаннях і імкненнях. На працягу двух гадоў я была адказнай за сектар аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння студэнтаў факультэта. Работа ў прафсаюзе дапамагла мне стаць больш камунікабельнай. Пад чулым і ўважлівым кіраўніцтвам дэканата мы змаглі дасягнуць добрых вынікаў. Ацэнка прафсаюзнай дзейнасці – грамата за актыўную работу па вырашэнні статутных задач галіновага прафсаюза, арганізацыі аздараўлення студэнтаў на базе санаторыя-прафілакторыя БДПУ. Мой факультэт прадастаўляе шырокія магчымасці для крэатыўных і неабыякавых студэнтаў. Асабіста для мяне найбольш запамінальным было наведванне НПУ імя М.П. Драгаманава і ўдзел ва Усеўкраінскай студэнцкай навуковапрактычнай канферэнцыі «Дзяцінства. Адукацыя. Соцыум». Таксама я прымала ўдзел у Міжнародным фестывалі будучых педагогаўдашкольнікаў, які праходзіў у Маскоўскім гарадскім педагагічным універсітэце. За выдатныя паказчыкі ў вучобе і грамадскую дзейнасць атрымоўвала стыпендыю імя Івана Шамякіна. З’яўляючыся чалавекам ініцыятыўным, на трэцім курсе я стала старшынёй студэнцкага навуковага таварыства. На сённяшні дзень разам з маім навуковым кіраўніком, кандыдатам педагагічных навук, дацэнтам Н.У. Ліцвіной вядзём навукова-даследчую работу па гранце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выхаванне пазнавальнай актыўнасці дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту ў працэсе азнаямлення з прадметамі рукатворнага свету». Мой шлях у навуку – праца на семінарскіх занятках, пошук дадатковай інфармацыі ў бібліятэках, цікавасць да прадметаў. Лідарства ніколі не з’яўлялася мэтай майго жыцця. Жаданне давесці ўсё да лагічнага заканчэння і адказнае стаўленне да любой справы – вось залог поспеху. Захапляюся музыкай, тэатральным мастацтвам. У вольны час люблю ездзіць на веласіпедзе, катацца на роліках, падарожнічаць па кутках роднай краіны. Каштоўнасцю для мяне з’яўляецца сям’я, падтрымка і разуменне блізкіх, адданыя сябры, актыўнае жыццё, прага пазнання. Я імкнуся прытрымлівацца свайго жыццёвага дэвізу: «Не дазваляй душы ленавацца!». Я не ведаю, як складзецца мой лёс, але ўпэўнена: той багаж ведаў, які я набыла за перыяд навучання ў БДПУ, стане асновай для ўвасаблення маіх творчых і прафесійных планаў.

Мова мастацтва, зразумелая ўсім Ці магчыма раскрыць таямніцу мастацтва? У чым сакрэт паспяховай творчай дзейнасці? Наўрад ці на гэтыя пытанні можна даць адназначныя адказы. Кожны стварае дзівосны свет прыгажосці па-свойму, адмыслова, кіруючыся ўласнымі жаданнямі, задумкамі, рэалізуючы і ўдасканальваючы здольнасці. Пра гэта добра ведае студэнтка факультэта дашкольнай адукацыі (спецыяльнасць «Дашкольная адукацыя. Выяўленчае мастацтва») Вераніка ВАРОНІНА, якая стала сёлета пераможцай конкурсу «Студэнт года БДПУ» ў намінацыі «Мастацка-творчая дзейнасць». Для яе мастацтва ў самых розных праявах – неад’емная частка жыцця. А гісторыя далучэння Веранікі да творчасці выглядае так. – Усё пачалося з таго, што мама запісала мяне ў гурток выяўленчага мастацтва Мінскага гарадскога Палаца дзяцей і моладзі. Я гадзінамі малявала, займалася лепкай з гліны, канструяваннем з паперы і многім іншым. Калі прыходзіла дадому, рабіла выстаўкі работ…. Жадала быць падобнай да свайго педагога Н.В. Бекеш, якая і раскрыла мне чароўны свет мастацтва. Пазней стала прафесійна займацца спартыўнымі бальнымі танцамі. Пастаянныя трэніроўкі і спаборніцтвы навучылі мяне мэтанакіраванасці і адказнасці. Удзельнічала ў розных турнірах, канцэртах, дабрачынных акцыях. Галоўным дасягненнем стала перамога на чэмпіянаце Беларусі па спартыўных бальных танцах. У старшых класах я захапілася графікай. Вучылася ў МВВК працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі навучэнцаў № 2 г. Мінска па праграме «Мастак-афарміцель. Камп’ютарная графіка» і атрымала 2-гі разрад па спецыяльнасці «Выканаўца мастацка-афарміцельскіх работ». Першае знаёмства з БДПУ адбылося яшчэ ў школьныя гады. У маёй будучай alma mater праходзіла V Рэспубліканская алімпіяда па выяўленчым мастацтве «Сузор’е», па выніках якой была ўзнагароджана дыпломам II ступені. Жаданне звязаць жыццё з творчасцю, любоў да дзяцей, імкненне падзяліцца сваімі ведамі і ўменнямі з іншымі і прывялі мяне ў БДПУ. Веды, якія я атрымоўваю ў працэсе навучання, значная дапамога педагогаў, асабліва старшага выкладчыка кафедры методык А. Я. Калошкінай, самаадукацыя дазволілі мне раскрыць свой патэнцыял. З самага пачатку вучобы я прымала актыўны ўдзел у навуковым жыцці: увайшла ў склад студэнцкага навуковага таварыства, выступала на факультэцкіх, універсітэцкіх, рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, на алімпіядах і конкурсах. Сёння ж я з’яўляюся мастацка-тэхнічным рэдактарам факультэцкага навуковага бюлетэня. За час вучобы была прадстаўлена на дошцы Гонару БДПУ за высокія паказчыкі ў вучобе і актыўны ўдзел у навуковадаследчай працы. Атрымоўвала стыпендыю імя Янкі Купалы. Любоў да вандровак па кутках Беларусі і Еўропы, знаёмства з асаблівасцямі культуры і архітэктуры розных краін прывялі мяне ў свет фатаграфіі. Па маёй ініцыятыве на факультэце быў распрацаваны і рэалізаваны студэнцкі праект «Мая спадчына». Значную ўвагу я надаю падрыхтоўцы да сваёй будучай прафесійнай дзейнасці. Лічу, што працаваць з дзецьмі павінен чалавек, які стане для іх сапраўдным сябрам, педагогам і аўтарытэтам. Для мяне такімі людзьмі з’яўляюцца мае бацькі і выкладчыкі нашага ўніверсітэта. Як казаў В.А. Сухамлінскі, «дзеці павінны жыць у свеце прыгажосці, гульні, казкі, музыкі, малюнка, фантазіі, творчасці». А мы, дарослыя, павінны гэтаму спрыяць. Я жадаю кожнаму ўпрыгожыць сваё жыццё яркімі фарбамі творчасці.

3


«DзіКаVaTa»: НОВЫ РАКУРС Кожны год з прыходам вясны моднікі і модніцы імкнуцца абнавіць свой гардэроб згодна з апошнімі тэндэнцыямі, а дызайнеры спяшаюцца ім на дапамогу. А дзе знайсці самую дасведчаную ў пытаннях моды і густа публіку, як не ў педагагічным універсітэце! Цікавыя знаходкі мадэльераў, актуальныя трэнды сезона, навінкі свету fashion-індустрыі – усім гэтым ужо каторую вясну жыве БДПУ. Вось і сёлета напрыканцы мая ў сценах нашай alma mater у шосты раз прайшоў міжнародны конкурс моды «DзіКаVaTa» . З універсітэцкага праекту за некалькі гадоў «DзіКаVaTa» дарасла да прафесійнага конкурсу міжнароднага ўзроўню, у якім перспектыўныя дызайнеры, мадэлі, фотамадэлі і фатографы кожны ў сваёй намінацыі змагаюцца за званне лепшых. Пераможцаў вызначае прафесійнае журы, якое мае прамое дачыненне да свету моды і прыгажосці. У гэтым годзе ў яго склад увайшлі: загадчык кафедры мастацкай і педагагічнай адукацыі БДПУ Георгій Лойка (старшыня), стыліст міжнароднага класа Аляксандр Кірынюк, дызайнер Іван Айплатаў, дырэктар цэнтра моды і стылю «Імёны» Алена Запёкіна, глава фестывалю «Мамант» Юрый Будзько, дырэктар атэлье «Андарак» Вера Пашкоўская, кіраўнік фотастудыі «Zнята» Алена

Лепшая калекцыя – «Гульня ценяў»

«надвор’е» на подыуме дыктавала адзенне Pre^t-a'-Porter (гатовае для носкі – фр.). Адмовіліся ў гэтым годзе і ад размежавання асобных намінацый на «ўзроставыя катэгорыі». Напрыклад, у агульную прызавую тройку маглі трапіць аўтары калекцый і для дзяцей, і для падлеткаў, і для дарослых. Для тых, хто сочыць за конкурсам не першы год, напэўна

Мабыць, самай жаноцкай і вытанчанай была калекцыя Юліі Мацкевіч «Жнівень». Шаўковыя сукенкі і камбінезоны няяркіх колераў і вар’яцкай прыгажосці – гранічна простая і неверагодна стыльная калекцыя. А ў зале не-не ды і чуліся перашэптванні: «О, як жа я хачу сабе такую сукенку!» Улад Кавалеўскі, profashion.by

Кушнір, камерцыйны дырэктар Belarus Fashion Week у Беларусі Клім Андрэеў, аўтар і кіраўнік праекта «DзіКаVaTa» Кацярына Аўсейчык. Ім давялося ацаніць трыццаць чатыры конкурсныя калекцыі, створаныя трыццаццю дызайнерамі, а таксама назваць імёны лепшых з пяцідзесяці мадэляў і пятнаццаці фатографаў. З роляй вядучага паказу ўжо другі год запар выдатна справіўся ў нядаўнім часе студэнт БДПУ, а сёння – паспяховы радыёі тэлевядучы Антон Мартыненка. Трэба сказаць, што конкурс значна змяніўся ў параўнанні з папярэднімі гадамі. Так, сёлета на подыуме не было прадстаўлена ніводнай калекцыі ў стылі «Авангард». Па словах Кацярыны Аўсейчык, падтрымка такой намінацыі немэтазгодна: пасапраўднаму якасныя авангардныя калекцыі ствараюць адзінкі, і многія дызайнерскія фантазіі далёка не заўсёды адпавядаюць званню моднага прадукта. Таму сёлета

не застаўся незаўважаным і той факт, што сёлета «DзіКаVaTa» пазбавілася некаторых прывычных элементаў шоу на карысць іміджу сапраўды моднага паказу. Так, бакавыя часткі сцэны былі схаваны ад вока гледачоў: позірк прысутных скіроўваўся выключна на подыум, які размяшчаўся ў цэнтральным праходзе актавай залы. Таксама з праграмы

ў выніку доўжылася крыху больш за дзве гадзіны. Ды і ўзровень прадстаўленых касцюмаў быў досыць высокі: многія з калекцый ужо «засвяціліся» на вядомых беларускай публіцы «Млыне моды» і конкурсе «New names BFW». Таму і ўдзельнікі, і гледачы, і прадстаўнікі шматлікіх сродкаў масавай інфармацыі пакінулі БДПУ задаволенымі і нястомленымі. А вынікі « D з і К а VaTa - 2 0 1 2 » н а ступныя: лепшым fashionфатографам быў названы Аляксандр Пасканны, у намінацыі «Лепшая фотамадэль» перамагла Марыя Кулеўніч, «Маленькая фотамадэль» – Эрыка Свірыдава. Лепшымі мадэлямі на подыуме сталі Наталля Рабава і Дзяніс Бурко, а Вірэнію Сяргееву назвалі лепшай маленькай мадэллю. Трэцяе месца ў самай ганаровай намінацыі «Лепшы дызайнер» заняла Валянціна Няборская з калекцыяй «Шляхам ветру». Наталля Кастрама-Андраюк паказала сваю інтэрпрэтацыю народнага касцюма ў калекцыі

Мерапрыемства змясцілася ў 2,5 гадзіны і зусім не стаміла, усё прайшло вельмі жыва, а калекцыі былі цікавымі і ўтрымлівалі ўвагу гледачоў. Парадаваў і той факт, што было прадстаўлена шмат мужчынскіх калекцый. Так што ў нашых мужчын з’явілася надзея, што хутка яны будуць хадзіць на фэшн-маркет не проста «патусавацца», але і нешта набыць. Анастасія Славута, Fashion in Belarus

конкурсу былі выключаны прафайлавыя ролікі, паказ калекцый не перарываўся музычнымі паўзамі. Карацей, увазе прысутных быў прадстаўлены сапраўдны модны паказ у еўрапейскім стылі, што пайшло толькі на карысць: нягледзячы на вялікую колькасць конкурсных калекцый, мерапрыемства атрымалася цікавым і

пад назвай «Мама дарагая» і атрымала другое месца, хоць, як прызнаўся Іван Айплатаў, за самабытнасць была варта і перамогі. Першае ж месца заняла госця з Масквы Галіна Дрозд з калекцыяй «Гульні ценяў». Віншуем пераможцаў і зычым конкурсу далейшага росквіту! Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ

• Тэатральная тусоўка Прэм’ера «Міхалавай зямлі» У нашым універсітэце адбылася неардынарная падзея: прэм’ерны паказ спектакля па паэме «Новая зямля». Дзякуючы пастаноўцы пад назвай «Міхалава зямля» мы змаглі адчуць чароўную атмасферу паэмы Якуба Коласа, якую стварылі на сцэне таленавітыя акцёры сталічнага Тэатра юнага гледача. Прэм’ера спектакля на сцэне ВНУ, а не храма Мельпамены – з’ява сапраўды выключная. І тым больш прыемна, што артысты ТЮГа ў якасці гледачоў абралі менавіта студэнтаў-танкаўцаў. Адметна і тое, што адзін з выканаўцаў – Мікалай Мікалаевіч Лявончык – добра знаёмы калектыву факультэта беларускай і рускай філалогіі: доўгі час ён выкладаў курс рыторыкі. Спектакль мае арыгінальную пастаноўку. Мінімалізм у дэкарацыях найлепшым чынам скіроўвае ўвагу на віртуознае выкананне сваіх роляў Мікалаем Лявончыкам (Міхал) і Іванам Шрубейкам (Антось). Акцёрскі дуэт увасобіў на сцэне братні дыялог пра найвялікшую мару – зямлю. Увага гледачоў засяроджваецца на марах і спадзяваннях, клопатах і перашкодах, з якімі сутыкаецца тагачасная руплівая сялянская сям’я. Справа ўсяго жыцця згуртавала братоў-аднадумцаў. Здавалася, нішто не можа стаць перашкодай на шляху да агульнай мэты, але…

Але няўзнакі, неўзаметкі Вязала ліха свае сеткі, Каб іх накінуць на Міхала. Удзячная глядацкая аўдыторыя ўзнагародзіла акцёраў шчырымі апладысментамі. Можна смела сказаць, што тэатр знайшоў шмат новых прыхільнікаў сярод студэнтаў БДПУ. Віялета ВАШЧЫЛІНА, студэнтка 202-й групы факультэта беларускай і рускай філалогіі

• ДАІ папярэджвае Калі людзі гінуць ад стыхійных бедстваў, катастрофаў ці невылечных хвароб – непазбежнасць гэтай бяды яшчэ магчыма вытлумачыць. Аднак нельга мірыцца з тым, што чалавек няўважліва паводзіць сябе на дарозе: такая неабачлівасць таксама можа прывесці да гібелі ці калецтва. Правілы дарожнага руху – закон, якога павінны прытрымлівацца не толькі вадзіцелі транспартных сродкаў, але і пешаходы. Апошнім асабліва трэба памятаць, што аўтамабіль, незалежна ад хуткасці руху, немагчыма спыніць адным націскам на педаль тормазу. Таму перш чым пераходзіць праезную частку, нават на зялёны сігнал святлафора, упэўніцеся ў адсутнасці транспартных сродкаў, якія рухаюцца ў вашым напрамку. За 3 месяцы бягучага года па віне пешаходаў адбылося 26 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 5 чалавек загінулі, 21 – паранены. Пры гэтым трэць вінаватых знаходзілася ў нецвярозым стане. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху не рызыкаваць сваім жыццём і здароўем. Будзьце ўважлівымі, пераходзьце дарогу ў вызначаных месцах, карыстайцеся флікерамі ў цёмны час сутак! С. КРАСУЦКІ, начальнік аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС г. Мінска Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Т. А. БАШМАКОВА 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 1000 экз. Заказ 430. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 30.05.2012 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

nastaunik 8(1109)  
nastaunik 8(1109)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement