Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Навіны БДПУ С

ЁННЯ – чарговы Дзень інфармавання. Яго тэма: «Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь». АВЕТ маладых вучоных БДПУ 25 мая праводзіць V навукова-практычную канферэнцыю «Адукацыя і навука ў Беларусі: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця ў ХХІ стагоддзі». Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца ў 8.30. ТУДЭНТЫ нашай alma mater, вучні беларускіх і замежных школ прымаюць самы актыўны ўдзел у адкрытай інтэрнет-алімпіядзе, прысвечанай 67-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Імёны лепшых стануць вядомы напачатку чэрвеня.

С С •

Спартыўны навігатар ВІНШУЕМ

студэнтак факультэта фізічнага выхавання Дар’ю Барысевіч (5 курс), Ганну Мацкевіч (2 курс) і Вольгу Мазуронак (4 курс), якія заваявалі «золата» і дзве «бронзы» на дыстанцыях Рэспубліканскай універсіяды па лёгкаатлетычным кросе; зборную БДПУ па таэквандо (трэнер В. Жалняровіч), якая заняла ІІІ месца на Рэспубліканскай універсіядзе-2012.

• Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў паліталогіі і права, методыкі выкладання фізікі (д. н., 23 разр. АТС), заалогіі (к. н., д. н., 23 разр. АТС); дацэнтаў кафедраў (к. н., 20 разр. АТС) эканамічнай тэорыі і эканамічнага выхавання, педагогікі, беларускай літаратуры і культуры, алгебры і геаметрыі, асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі (2), прыкладной псіхалогіі, метадалогіі і метадаў псіхалагічных даследаванняў (2) ; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) эксперыментальнай фізікі, інфарматыкі і асноў электронікі, музычна-інструментальных дысцыплін, мастацкай і педагагічнай адукацыі (3), прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, алігафрэнапедагогікі, спартыўна-педагагічных дысцыплін, фізічнага выхавання і спорту (2), методыкі выкладання фізікі, педагогікі і псіхалогіі бесперапыннай адукацыі, беларускага і рускага мовазнаўства, алгебры і геаметрыі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) псіхалогіі, фізічнага выхавання і спорту (7), прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, эстэтычнай адукацыі, спартыўна-педагагічных дысцыплін, замежных моў № 2 (3), асноў медыцынскіх ведаў, заалогіі, германа-раманскага мовазнаўства (2). Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

Чацвер, 17 мая 2012 года

№ 7 (1108 )

ТВОРЧА, РАДАСНА, ПАЗІТЫЎНА

ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОЗЕ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

ФІНАЛ КВЗ

Стар. 3

Стар. 4

Стар. 4

ПЫТАННЕ ДЛЯ МІНІСТРА Студэнты і выкладчыкі педагагічнага ўніверсітэта крочаць у нагу з часам, знаходзяцца ў гушчыні падзей, што адбываюцца ў сістэме адукацыі. Больш за тое, у вырашэнні многіх пытанняў яны прама ці ўскосна самі прымаюць удзел. Важнасць такой актыўнасці танкаўцаў адзначыў Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь С.А. Маскевіч падчас сустрэчы са студэнцкім актывам БДПУ. Дзякуючы адкрытай размове, якая адбылася 3 мая ў сценах нашай alma mater, прадстаўнікі ўсіх факультэтаў атрымалі падрабязныя і шчырыя адказы на хвалюючыя пытанні. Ва ўступным слове Сяргей Аляксандравіч заўважыў, што, нягледзячы на імклівае развіццё інфармацыйных тэхналогій, уплыў школы на дзяцей не памяншаецца і настаўнік па-ранейшаму застаецца ключавой фігурай вучэбна-выхаваўчага працэсу. Стаць для дзяцей аўтарытэтнай крыніцай ведаў і мудрым дарадчыкам – усё гэта па плячы выпускнікам БДПУ, бо іх прафесійныя веды і ўменні фарміруюцца яшчэ падчас вучобы ва ўніверсітэце. Прафесійнаму росту спрыяюць: практыкаарыентаваны навучальны працэс, актыўная навукова-даследчая дзейнасць, вопыт грамадскай работы і многае-многае іншае. Пасля невялікай біяграфічнай даведкі пра кар’ерны шлях Міністра (у мінулым прафесар С.А. Маскевіч працаваў рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы), распачалася прэс-канферэнцыя.

Пытанні, якія цікавілі студэнтаў, у асноўным датычылі агульных працэсаў, што адбываюцца на ніве адукацыі. Так, калі Сяргея Аляксандравіча папрасілі назваць самае галоўнае дасягненне беларускай адукацыйнай сістэмы, госць не вагаючыся адказаў: «Даступнасць». А пасля дадаў такую адметнасць, як накіраванасць педагогаў, школы і сістэмы ў цэлым на пазітыў, на вынік, на фарміраванне асобы дзіцяці. Студэнты ўзнялі і пытанні, звязаныя з паступленнем у педагагічныя ВНУ. Спадара Міністра папрасілі пракаментаваць сі туацыю, у якой абітурыент выбірае педагагічны ўніверсітэт не таму, што яму падабаецца прафесія, а каб

атрымаць дыплом аб вышэйшай адукацыі. На думку Сяргея Аляксандравіча, кожны малады чалавек мае права атрымаць любую спецыяльнасць (у тым ліку другую) на ўмовах аплаты за навучанне, і тады зусім не абавязкова ісці працаваць у школу. А вось тым, хто мяркуе вучыцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, трэба падыходзіць да выбару будучай прафесіі з усёй адказнасцю. Ім давядзецца працаваць па размеркаванні як мінімум два гады: дзяржаўны заказ на спецыялістаў у выглядзе кантрольных лічбаў прыёму на бюджэт фарміруецца ў асноўным зыходзячы з сітуацыі на рынку працы. Аднак незалежна ад таго, на якія сродкі вучыцца студэнт – уласныя ці бюджэтныя, – нязменным застаецца адно: дыплом спецыяліста па(Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)


КАНФЕРЭНЦЫЯ З СЮРПРЫЗАМ Сёлета VIII універсітэцкая студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Студэнцкая навука як фактар асобаснага і прафесійнага развіцця будучага спецыяліста» не толькі сабрала самых таленавітых маладых даследчыкаў БДПУ, але і падрыхтавала ўдзельнікам форуму невялічкі сюрпрыз. У рамках мерапрыемства прайшоў трэці, фінальны этап конкурсу «Студэнт года» ў намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць». Фіналістам – чатыром студэнтам нашага ўніверсітэта – была прадастаўлена магчымасць выступіць на пленарным пасяджэнні. У складзе гэтай чацвёркі пашчасціла апынуцца і мне. Перад намі стаяла задача павыша- максімальнай аддачы. І нам сапраўды най складанасці: выступаць давя- ўдалося даказаць, што мы можам прэлося перад вялікай аўдыторыяй, дзе тэндаваць на званне «Студэнт года». сабраліся лепшыя навукоўцы з усіх факультэтаў. Патрэбна было не толькі выклікаць станоўчыя эмоцыі ў прысутных, але і ў зразумелай для студэнтаў розных спецыяльнасцей форме данесці сваю навуковую ідэю і яе практычную значнасць. Каб дасягнуць гэтага, мы праявілі і аратарскае майстэрства, і ўменне зацікавіць публіку, а таксама паказалі глыбокае навуковае веданне прадмета свайго даследавання. Усе ўдзельнікі Кожны з выступоўцаў бліскуча канферэнцыі выступалі ў ролі экс- прадэманстраваў здольнасці дапертнай камісіі, а таму мелі магчы- следчыка, а таксама паспрабаваў масць уплываць на вынікі конкурсу. заваяваць прыязнасць публікі сваім Такая сітуацыя патрабавала ад нас інтэлектам. Я, Крысціна Тарановіч,

ПЫТАННЕ ДЛЯ МІНІСТРА (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

вінен быць пацверджаны грунтоўнымі ведамі выпускніка. Міністр станоўча ацэньвае пераход на чатырохгадовы тэрмін навучання за кошт адмаўлення ад дадатковых спецыяльнасцей, паколькі часта яны аказваюцца незапатрабаванымі або якасць ведаў па іх не адпавядае ўзроўню вышэйшай адукацыі. Безумоўна, некаторыя «падваенні» ўсё ж варта пакінуць, напрыклад, «Матэматыка. Інфарматыка». Аднак гэта хутчэй выключэнне. У Сяргея Аляксандравіча пацікавіліся таксама, ці могуць спадзявацца студэнты дзённай формы атрымання адукацыі на бясплатны праезд у грамадскім транспарце ў наступным навучальным годзе. С.А. Маскевіч адказаў так: «Рашэнне даць студэнтам сталічных ВНУ магчымасць бясплатна карыстацца гарадскім пасажырскім транспартам належыць выключна сталічнай мэрыі. Міністэрства адукацыі вельмі станоўча ацэньвае гэты падарунак кіраўніцтва Мінгарвыканкама. Аднак узнімаць пытанне аб прадастаўленні аналагічных ільгот студэнтам усёй краіны мы не плануем. Цудоўна, што ў Мінску знайшліся фінансавыя магчымасці для падтрымкі навучэнцаў. Я расцэньваю гэта як знак падзякі студэнцкай моладзі за яе ўклад у развіццё сталіцы, за вашу актыўнасць». Адна са студэнтак запытала пра будаўніцтва спартыўных аб’ектаў для ВНУ. Яе падтрымаў рэктар БДПУ, прафесар П.Д. Кухарчык: «Для нас гэта вельмі актуальна. Універсітэт мае сучасны басейн, а вось стадыёны вымушаны арэндаваць…» Сяргей Аляксандравіч паабяцаў паспрыяць вырашэнню пытання аб перадачы нашай alma mater стадыёна, што знаходзіцца па вул. Малая – ён хоць і патрабуе выдаткаў на рамонт, аднак пасля мадэрнізацыі студэнты змогуць з радасцю там займацца. У запланаваныя на мерапрыемства паўтары гадзіны ўсе жадаючыя задаць сваё пытанне не паспелі, аднак такая магчымасць ім яшчэ прадставіцца: рэктар БДПУ запрасіў прафесара С.А. Маскевіча на студэнцкі семінар, які адбудзецца 8 верасня на базе аграбіястанцыі «Зялёнае». Так што ў вас яшчэ ёсць час, каб падрыхтаваць сваё пытанне Міністру. Вераніка МАНДЗІК 2

напрыклад, пастаралася ўсталяваць кантакт з аўдыторыяй і на аснове вобразных ілюстрацый расказала прысутным пра асаблівасці аграрных працэсаў пачатку XX стагоддзя. Сяргей Пазухін зрабіў акцэнт на высокай практычнай значнасці свайго даследавання фенольных злучэнняў. Яўгенія Лосік пакарыла нас шчырасцю і чуйным стаўленнем да дзяцей-дашкольнікаў. Павел Дубовік утрымліваў увагу аўдыторыі дзякуючы цікаваму і змястоўнаму дакладу пра тэарэму Напалеона. У цэлым жа парадаваў высокі навуковы ўзровень работ канкурсантаў, а тэматычная разнастайнасць паказала, наколькі ўнікальная і грунтоўная даследчая дзейнасць вядзецца студэнтамі ў галіне гуманітарных і прыродазнаўчых навук. Высокая планка, устаноўленая выступоўцамі на пленарным пасяджэнні, падтрымлівалася ўдзельнікамі канферэнцыі і падчас працы секцый. Як сакратар адной з іх хачу заўважыць, што сярод студэнтаўдакладчыкаў былі і дэбютанты, і тыя, хто ўжо не першы раз прымае ўдзел у такіх навуковых мерапрыемствах.

Даследаванні мелі розную ступень навуковай і практычнай значнасці, неаднолькавы быў узровень распрацаванасці тэм і падрыхтоўкі саміх дакладчыкаў. Аднак усіх пачынаючых навукоўцаў аб’яднала імкненне раскрыць і рэалізаваць свой патэнцыял у навуцы, дасягнуць у абранай галіне ведаў высокіх вынікаў. Такім чынам, студэнцкая навуковая канферэнцыя дазволіла зрабіць для кагосьці першы, а для кагосьці чарговы, але ў любым выпадку ўпэўнены крок на шляху да сур’ёзнай і паспяховай навукова-даследчай дзейнасці. Крысціна ТАРАНОВІЧ, студэнтка 5-га курса гістарычнага факультэта

• Свет без межаў

Дагавор у дзеянні Факультэт псіхалогіі 9–13 мая прымаў гасцей з Італіі. Гэта першы афіцыйны візіт дэлегацыі прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта псіхалогіі Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў рамках заключанага сёлета паміж дзвюма ВНУ дагавора аб навуковым і культурным супрацоўніцтве. Наша ўзаемадзеянне адкрывае перспектывы правядзення сумесных навуковых даследаванняў, а таксама абмену вынікамі працы ў розных сферах, у тым ліку ў галіне дыдактычнай работы ў ВНУ. Фларэнтыйскі дзяржаўны ўніверсітэт мае багатую гісторыю. Ён быў заснаваны ў 1321г., тады ў ім функцыянавалі тры факультэты: права (юрыспрудэнцыі), філасофіі і медыцыны. У перыяд праўлення Медычы ўніверсітэт быў перанесены ў Пізу. Сёння Фларэнтыйскі дзяржаўны ўніверсітэт – найбуйнейшы дыдактычны і даследчы цэнтр Італіі, у якім працуюць больш за 2000 прафесараў і дацэнтаў, а таксама 1600 супрацоўнікаў, праводзяць даследаванні 1900 дактарантаў і саіскальнікаў. На 12 факультэтах па 139 спецыяльнасцях навучаюцца 54 тысячы студэнтаў з Італіі і іншых краін свету. Ва ўніверсітэце 40 дэпартаментаў, 40 навуковадаследчых інстытутаў, 10 навукова-даследчых цэнтраў і бібліятэка, якая налічвае 4 млн кніг і 25 тыс. перыядычных выданняў. Навучальная ўстанова знакаміта сваімі музеямі міжнароднага ўзроўню (Музей гісторыі прыроды, батанічны сад). Фларэнтыйскі дзяржаўны ўніверсітэт развівае супрацоўніцтва ў рамках 260 дагавораў з ВНУ 70 краін свету. Гэта адкрывае магчымасць навучання тром тысячам замежных студэнтаў.

П. Мерынгала

Дэлегацыю Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўзначаліла прафесар Патрыцыя Мерынгала, вядомая даследаваннямі ў галіне сацыяльнай псіхалогіі далёка за межамі Італіі. Яна прадстаўляе сваю краіну ў складзе навуковых камітэтаў міжнародных кангрэсаў па сацыяльнай псіхалогіі, з’яўляецца членам навуковага рэдакцыйнага савета італьянскага часопіса «Псіхалогія грамадства». Спадарыня Мерынгала кіруе шматлікімі навукова-практычнымі праектамі па прафілактыцы рызыкоўных сэксуальных паводзін з мэтай папярэджання

распаўсюджання ВІЧ-інфекцыі і па камп’ютарнай (віртуальнай) залежнасці моладзі. Разам з Патрыцыяй Мерынгала наш універсітэт наведалі прафесары Моніка Тазелі і Энрыкета Джанэці. Госці прынялі ўдзел у рабоце факультэцкай навуковапрактычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы сучаснай псіхалогіі», падчас якой былі абмеркаваны феномены рызыкоўных паводзін падлеткаў і шляхі іх папярэджання, праблемы псіхалагічнага здароўя і суб’ектыўнага дабрабыту моладзі і інш. Выявілася, што перад псіхолагамі розных краін і культур паўстаюць агульныя задачы. Напрыканцы візіту беларускія і італьянскія ка легі абмеркавалі планы супрацоўніцтва ў наступным акадэмічным годзе. Л. ПЯРГАМЕНШЧЫК, дэкан факультэта псіхалогіі; Г. ГАТАЛЬСКАЯ, каардынатар дагавора, дацэнт кафедры прыкладной псіхалогіі 17 мая 2012 г.


Творча, радасна, пазітыўна! Як вядома, першасная задача кожнага студэнта – старанна вучыцца. Плённая праца на лекцыях і семінарах, самастойнасць і дапытлівасць – вось гарант атрымання дыплома спецыяліста. Аднак вядучая педагагічная ВНУ краіны рыхтуе не проста разумных, але і творчых настаўнікаў. А для гэтага толькі звычайных заняткаў недастаткова. Чарговы, пятнаццаты семінар студэнцкага актыву БДПУ, які прайшоў у нашай alma mater 26–28 красавіка, стаў яскравым доказам таго, што нашы студэнты – самыя таленавітыя, смелыя і вынаходлівыя. Праграма сёлетняга семінару была досыць насычанай. За некалькі дзён маладыя і актыўныя паспелі творча прадставіць свае каманды, наведаць разнастайныя лабараторыі, майстэрні і майстар-класы, стаць гасцямі арткафэ, паўдзельнічаць у сапраўдным ток-шоу і многае іншае. Як справядліва заў-

стрэчу актывістаў з рэктарам БДПУ прафесарам П.Д. Кухарчыкам. Важнасць яе складана пераацаніць: шчыры, адкрыты дыялог кіраўніка ўніверсітэта і студэнцтва – гэта заўсёды і праяўленне ўзаемнай павагі і зацікаўленасці, і своеасаблівы індыкатар даверу. Дарэчы, менавіта слова «давер» стала ключавым

важыла прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце С.І. Копцева, «на семінары пануе асаблівая атмасфера, якую ў многім ствараеце вы, студэнты. Хочацца, каб і першакурснікі таксама адчулі і падтрымалі гэты дух творчасці, энтузіязму і сяброўства». Трэба сказаць, што студэнты не толькі пачулі просьбу Святланы Іванаўны, але і паспяхова яе выканалі: і «старажылы», і тыя, хто трапіў на семінар упершыню, – усе прыклалі максімум намаганняў, каб ён стаў самым яркім і запамінальным. Акрамя названых мерапрыемстваў праграма семінара ўключала традыцыйную су-

у характарыстыцы гэтай сустрэчы. «Для мяне як рэктара БДПУ заўсёды важна быць разам са сваімі студэнтамі. Таму я кожны раз прыходжу да вас з вялікім задавальненнем! – звярнуўся Пётр Дзмітрыевіч да ўдзельнікаў семінару. – Вашы поспехі і перамогі, адкрыцці і здзяйсненні заўжды радуюць мяне. Слухаючы адзін аднаго і дапамагаючы адзін аднаму, мы развіваемся і расцём разам. Таму сёння я шчыра адкажу на ўсе вашы пытанні». Цёплыя словы рэктара ўніверсітэта задалі даверлівы тон размове, і хутка ў зале загучалі смелыя студэнцкія галасы. У пытаннях Пятру Дзмітрыевічу закра-

налася самае шырокае кола тэм. І прыемна ўсведамляць, што сённяшнія танкаўцы неабыякавыя да таго, якая змена прыйдзе ў БДПУ заўтра: падчас сустрэчы неаднойчы абмяркоўваліся перавагі і недахопы сістэмы цэнтралізаванага тэсціравання, мэтазгоднасць правядзення дадатковага сумоўя на прафесійную прыдатнасць, увядзенне мінімальнага прахаднога бала і г. д. На пытанне, які мінімальны бал па профільным прадмеце павінен набраць абітурыент для паспяховага навучання ў ВНУ, Пётр Дзмітрыевіч адказаў цвёрда і ўпэўнена: «Пяцьдзясят! Вядома, у кожнага чалавека ёсць большыя схільнасці ці да гуманітарных, ці да тэхнічных навук. Таму катэгарычна патрабаваць ад яго аднолькава высокіх адзнак па розных прадметах не зусім правільна. Аднак, на маю думку, бал па профільным прадмеце не павінен быць ніжэйшым, чым пяцьдзясят са ста магчымых». Хвалюе студэнтаў і сучасны стан педагагічнай адукацыі ў краіне, і развіццё БДПУ ў прыватнасці. Многія пытанні тычыліся не толькі актуальных праблем дня сённяшняга, але і перспектыўнага курсу нашага ўніверсітэта. Так, цікавіліся, ці не плануецца адкрыццё новых спецыяльнасцей і факультэтаў, абмяркоўвалі перавагі і недахопы пераходу на пяцідзённае навучанне і г. д. Скарыстаўшыся магчымасцю, студэнты адышлі ад сур’ёзных тэм і папрасілі Пятра Дзмітрыевіча ўзгадаць свае студэнцкія гады, расказаць,

якія цяжкасці сустракаліся на шляху такога паспяховага чалавека, якім куткам Беларусі рэктар аддае перавагу падчас адпачынку і нават падзяліцца любімым жартам. На такой пазітыўнай ноце гэтая сустрэча падышла да фіналу, але арганізатары семінару падрыхтавалі для яго ўдзельнікаў яшчэ і актуальны круглы стол на тэму «Сацыяльна значная дзейнасць студэнцкай моладзі горада ў кантэксце дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі». Пра тое, дзе студэнт педагагічнага ўніверсітэта можа праявіць свае таленты, паказаць сябе, рэалізаваць уласны праект, актывістам БДПУ расказвалі лідары гарадскіх маладзёжных структур: начальнік аддзела па справах моладзі Мінгарвыканкама А.Л. Півавараў і першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ» Ю.В. Чэчукевіч. «Для нас вельмі важна стварыць усе ўмовы для рэалізацыі моладзі, у прыватнасці студэнтаў, бо вы – будучае на-

банк даных маладых людзей, якія могуць быць абраны на пасады кіраўнікоў. Тых, хто актыўна ўдзельнічае ў акцыях, праектах, мерапрыемствах рознага ўзроўню, заўважаюць і ўлічваюць пры фарміраванні гэтага банка. Акрамя таго, з першых вуснаў «семінарысты» пачулі самую актуальную інфармацыю пра прыярытэтныя напрамкі дзейнасці асноўных маладзёжных структур. Думаецца, сярод іх кожны студэнт знойдзе занятак па душы. Галоўнае, на думку гасцей, памятаць, што любая грамадская дзейнасць у першую чаргу карысна тым, што дазваляе набыць вопыт: уменне кіраваць, арга нізоўваць, кантактаваць з людзьмі. Такая праца – своеасаблівая інвестыцыя ў самога сябе. Што ж, мабыць, і сапраўды варта знаходзіць вольны час для самаўдасканалення. Першы крок зроблены: плённы, радасны, вясновы, пазітыўны пятнаццаты семінар студэнцкага ак-

шай краіны, яе патэнцыял, – адзначыў Юрый Валер’евіч. – Сістэме кіраўніцтва патрэбны маладыя лідары, і вы можаце заняць іх месца». У доказ гэтаму госці расказалі студэнтам пра тое, што ў нашай краіне створаны перспектыўны

тыву БДПУ «зарадзіў» усіх новымі ведамі, ідэямі і энергіяй. Чакаем іх прымянення на практыцы! Да сустрэчы на новым семінары! Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ

• Тэатральная тусоўка ЗЛАВІЦЬ БУДУЧЫНЮ... ЗА ХВОСТ Мы рухаемся з адной цяперашнасці ў другую… Кожны наш крок – гэта крок за небакрай, і ў кожным нашым імгненні змяшчаецца ўвесь час. Алесь Разанаў

А ці можна злавіць будучыню так, як некаторыя шчасліўчыкі ловяць за хвост птушку ўдачы? Гэтым пытаннем задалася творчая каманда народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова», чытаючы і перачытваючы творы Рэя Брэдберы. У выніку нарадзіўся сцэнарый новага спектакля паводле творчасці знакамітага амерыканскага пісьменніка-фантаста. Першы прэм’ерны паказ аптымістычнай ілюзіі «Злавіць будучыню» з поспехам прайшоў 15 мая, а другі адбудзецца сёння, 17 мая, а 19-й гадзіне ў аўдыторыі № 500 вучэбнага корпу-

17 мая 2012 г.

са № 2. Таму калі вы яшчэ не паспелі наталіць свой слых мелодыкай жывога беларускага маўлення, а розум – мудрымі філасофскімі разважаннямі, самы час завітаць на прэм’еру. Як нам расказала мастацкі кіраўнік тэатра Алеся Сівохіна, ідэя стварэння такога спектакля нарадзілася даўно, аднак увасобіць яе атрымалася толькі зараз. Падрыхтоўчы перыяд заняў нямала часу, асабліва доўга рабіліся дэкарацыі (нагадаю, што жываслоўцы ствараюць іх самі, дарэчы, як і касцюмы). У новым спектаклі яны адыгрываюць важную ролю – сімвалізуюць

лабірынты часу, па якіх блукае чалавек і яго фантазія. Час – вялікі штукар: ён няспынна і няўмольна ператварае ў сапраўднасць кожны наступны момант будучыні, што ставіць пад сумненне само яе існаванне. Нездарма верны спадарожнік аднаго з персанажаў спектаклю – гадзіннік, які заўсёды дакладна паказвае імгненне паміж «дагэтуль» і «пасля». Аднак калі вы ўсё ж гатовы паспрабаваць злавіць будучыню з дапамогай акцёрскай ігры, то хутка ўпэўніцеся, што там, наперадзе, нас чакае толькі лепшае. Незалежна ад таго, якое наша «цяпер», «зараз». «Кожны чалавек здольны змяніць увесь свет», – такую ідэю праз спектакль праносіць персанаж, ролю якога выконвае студэнт 5-га курса ФБіРФ Алесь Мойскі. «Мой герой – нічым не адметны журналіст, які раптам пазнаёміўся з вынаходнікам машыны

часу і жыве ў прадчуванні таго, што яго лёс кардынальна зменіцца, – расказвае Алесь. – Роля заснавана на кантрасце: калі я пераўвасабляюся ў журналіста, то павінен быць смелым і ўпэўненым, калі ж іграю звычайнага чалавека – па сутнасці, любога з нас, – то мяне хвалюе невядомасць, няпэўнасць нашага жыцця». Ад сябе хачу дадаць, што спектакль спадабаецца і тым гледачам, якія чакаюць на сцэне падзейнасці, відовішчнасці, і тым аматарам тэатральнага мастацтва, якія любяць «пасмакаваць» слова, паразважаць над філасофскімі праблемамі. Застаецца павіншаваць тэатр «Жывое слова» з цудоўнай прэм’ерай і пажадаць новых удзячных гледачоў ды невычэрпнага натхнення. Вераніка МАНДЗІК

3


• Вялікай Перамозе прысвячаецца

Фінал КВЗ: бітва не на жарт Даўно вядома, што пачуццё гумару і інтэлект – паняцці ўзаемазвязаныя. Адсюль вынікае, што студэнты БДПУ – самыя разумныя будучыя педагогі краіны. Можна ўявіць, з якой нецярплівасцю аматары якаснага гумару чакалі фіналу лігі КВЗ БДПУ, які адбыўся 3 мая і спраўдзіў пажаданне, выказанае перад пачаткам гульні членам журы дырэктарам студэнцкага клуба «Юнацтва» Георгіем Зельскім: зала сапраўды «лягла», і не адзін раз.

На здымку: падчас ускладання кветак да помніка выкладчыкам і студэнтам БДПУ, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Ушануй сягоння памяць Тых, што шлях прайшлі салдацкі І не крочаць побач з намі, Бо ляглі ў магілах брацкіх. М. Аўрамчык «Зорныя паходы»

Восьмага мая 116 студэнтаў нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел у фінале Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу, прысвечанага Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне.

ВОІН, ВУЧОНЫ, ПЕДАГОГ Чацвёртага мая пайшоў з жыцця заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, Ганаровы прафесар БДПУ, доктар філалагічных навук, прафесар Міхаіл Гапеевіч Булахаў. Найбольшая частка яго педагагічнага і навуковага жыцця непарыўна была звязана з нашым універсітэтам. М.Г. Булахаў нарадзіўся 22 ліпеня 1919 г. у в. Маслакі Гарэцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1941 г. скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт. Вучобу спалучаў з працай настаўніка Дулебненскай школы Клічаўскага раёна. Мірнае жыццё было перарвана вайной. З першага яе дня і да Вялікай Перамогі Міхаіл Гапеевіч ішоў нялёгкімі ваеннымі дарогамі спачатку радавым, а потым афіцэрам-артылерыстам на Заходнім, Калінінскім, Бранскім, 1-м Украінскім франтах. Радзіма высока ацаніла ратную працу М.Г. Булахава ўрадавымі ўзнагародамі: ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны, медалямі «За Перамогу над Германіяй», «Г.К. Жукава» і інш. Пасля звальнення ў запас Міхаіл Гапеевіч паступіў у аспірантуру пры кафедры рускай мовы МДПІ імя М. Горкага, якую скончыў у 1949 г. Працаваў на гэтай жа кафедры асістэнтам, старшым выкладчыкам, загадчыкам. У 1951 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У гэты перыяд востра стаяла праблема стварэння нарматыўнай граматыкі беларускай мовы, і ў 1952 г. М.Г. Булахаў перайшоў у Інстытут мовазнаўства АН БССР, дзе ў складзе аўтарскага калектыву вырашыў гэту задачу. Асабістым вынікам гэтай вялізнай навуковай працы стала абарона ў 1966 г. доктарскай дысертацыі. Талент і творчая энергія

Міхаіла Гапеевіча зноў сталі запатрабаванымі ў сферы адукацыі, і ён перайшоў у БДУ, дзе да 1974 г. загадваў кафедрай рускага і агульнага мовазнаўства. У 1975 г. вярнуўся на працу ў МДПІ імя М. Горкага, дзе па 1990 г. кіраваў аналагічнай кафедрай, а затым працаваў прафесарам да выхаду на пенсію ў 2005 г.

У ВНУ Беларусі М.Г. Булахаў чытаў курсы па русістыцы, беларусістыцы, агульным мовазнаўстве, а таксама шэраг аўтарскіх спецкурсаў па рускім і славянскім мовазнаўстве. Перыядычна вёў педагагічную дзейнасць у Патсдамскай вышэйшай педагагічнай школе (ГДР, 1970–90-я гг.), Патсдамскім універсітэце (ФРГ, 1990-я гг.), Львоўскім універсітэце (Украіна, 1980-я гг.) і іншых замежных ВНУ. У якасці дакладчыка ўдзельнічаў у рабоце ІV Міжнароднага з’езда славістаў (Масква, 1958), Міжнароднага сімпозіума па рускай мове (Балгарыя, 1982), Міжнароднага калоквіума, прысвечанага 800-год-

дзю «Слова аб палку Ігаравым» (ГДР, 1984), і шэрагу іншых міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцый. Талент і вялікая працаздольнасць М.Г. Булахава ставяць яго ў адзін шэраг са знакамітымі вучоныміславістамі мінулых эпох і сучаснасці. Яго працы – энцыклапедычны слоўнік «Слова аб палку Ігаравым» у літаратуры, мастацтве, навуцы», трохтомнік «Усходнеславянскія мовазнаўцы»; пяцітомны збор «Вопыт гістарычнага слоўніка рускай лінгвістычнай тэрміналогіі» маюць энцыклапедычны ўзровень. Усяго апублікавана больш за 500 прац прафесара па розных праблемах філалогіі. Яго кнігі атрымалі высокую ацэнку ў шматлікіх водгуках і рэцэнзіях, надрукаваных у айчынных і замежных навуковых часопісах Расіі, Украіны, Югаславіі, Балгарыі, Польшчы, Германіі, ЗША. Шмат увагі надаваў Міхаіл Гапеевіч падрыхтоўцы навуковых кадраў. Пад яго кіраўніцтвам больш за 30 чалавек сталі кандыдатамі і 1 – доктарам навук. За поспехі ў навуковай і педагагічнай дзейнасці М.Г. Булахаў узнагароджаны ордэнам і медалём Ф. Скарыны, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і інш. Міхаіл Гапеевіч быў чалавекам сціплым і чулым, уважлівым і тактоўным, карыстаўся павагай і аўтарытэтам у калектыве работнікаў БДПУ. Светлая памяць пра М.Г. Булахава застанецца ў сэрцах яго калег і выхаванцаў. А. ГІРУЦКІ, загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства

Нагадаю, што за «Шкляны кактус» сёлета змагалася пяць каманд: матэматычнага («FM»), гістарычнага («Качыныя гісторыкі») факультэтаў, а таксама гумарысты з факультэта псіхалогіі («ФП»), ФСПТ («Двойчы два») і ФФВ («Sidis»). Але яшчэ да пачатку выступленняў кожны кавэзэшнік-пяцікурснік атрымаў права на ажыццяўленне адной мары. Дзякуючы гэтай цудоўнай традыцыі мы змаглі пачуць, як члены журы тройчы выкрыкнулі «Дзіма – малайчына» ў гонар капітана «Качыных гісторыкаў» Д. Цеслюкевіча, як удзельніцы каманды ФФВ Н. Чарняўскай прызналася ў каханні палова мужчын актавай залы, а таксама ўбачылі, як кожны глядач абняў свайго суседа. Пасля гэтага і распачалася самая галоўная бітва нашых кавэзэшных тытанаў. Ужо з першага конкурсу – «Фрыстайла» – стала зразумела, што ўсе каманды падрыхтаваныя вельмі сур’ёзна. «Sidis» паказалі нам, як выглядаюць дружыннікі БДПУ, пра якіх марыць кожная студэнтка, але сапраўдным «цвіком» іх выступлення стала мініяцюра «Школьная сталоўка вачыма занадта клапатлівых матуль». «Качыныя гісторыкі» шмат і трапна жартавалі на тэму студэнцкага жыцця, вось парачка прыкладаў: «Толькі студэнт, заснуўшы ў салаце, можа працягваць есці»; «Толькі студэнты ФБіРФ ведаюць, як гэта – жыць у саюзнай дзяржаве». Нездарма менавіта гэтая каманда атрымала прыз за лепшы жарт пра БДПУ. «FM» пакарылі нас танцам «Буранаўскіх дзядуль» і жывым неардынарным гумарам: «А ты гатовы да дзяржэкзаменаў?» – «Амаль. Раздрукаваў, засталося разрэзаць». А вось і лепшы жарт гульні ад матэматыкаў: «Мама вяртаецца з бацькоўскага сходу і пытаецца ў сына: «Скажы мне, толькі шчыра, ці даўно ўвялі дзесяцібальную сістэму?» «ФП» трапна заўважылі, што толькі ў БДПУ хлопец, адкрываючы дзверы для адной дзяўчыны, прапускае ўсіх яе аднагрупніц. Спаборніцтва прадоўжыла «Размінка». Кавэзэшнікі трымалі абарону, аднак вясёлых адказаў было мала. Становішча выправіў трэці конкурс – «Біятлон». Вось прыклады ўдалых гумарыстычных выстралаў ад кожнай каманды. ФФВ: «Дробязь, а прыемна: А. Хлястоў змясціўся на развароце часопіса ў поўны рост». Гісторыкі: «Яна страціла мабільнік, сумленне і гонар, але стужку выпускніцы не згубіла». ФП: «Толькі студэнт перад банкаматам закрывае сабой не пін-код, а суму на картцы». Матфак: «Д. Домрачава спазнілася на банкет, аднак два штрафныя кругі зраўнялі яе з гасцямі». ФСПТ: «Бацькі часта спецыяльна з’язджалі на дачу, бо пасля іх вяртання ў кватэры была ідэальная чысціня». Першымі выбылі ФФВ, з чым многія былі нязгодныя, аднак з журы не спрачаюцца. Другі круг выклікаў цяжкасці з вызначэннем аўтсайдара, але пасля двух дадатковых выстралаў ад кожнай каманды выбылі ўсё ж матэматыкі, за імі – гісторыкі. Перастрэлка паміж ФСПТ і ФП закончылася перамогай апошніх. Сапраўднай кульмінацыяй фінальнага гумарыстычнага спаборніцтва стаў «Конкурс аднаго нумара». Пасля чарговага выступлення здавалася, што лепш ужо не будзе, аднак кожная наступная каманда працягвала здзіўляць свежымі арыгінальнымі жартамі, задумкамі, а таксама выдатнай акцёрскай ігрой. Гэта трэба было бачыць, таму не буду падрабязна спыняцца на кожным нумары. Адзначу толькі, што менавіта дзякуючы гэтаму конкурсу «Sidis» атрымаў прыз за лепшы нумар гульні, а «Качыныя гісторыкі» – за лепшае музычнае афармленне. Званне лепшага акцёра сёлета атрымаў капітан каманды «Двойчы два» Я. Снасціна, лепшай актрысы – прадстаўніца каманды «Sidis» Н. Чарняўская. Спецыяльны прыз ад члена журы А. Жалязнова дастаўся ўдзельніцы каманды «FM» К. Рубінчанка, якая даказала, што смяшыць людзей можна без слоў. Спецыяльны прыз ад прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў атрымалі два кавэзэшнікі, якія перамаглі ў глядацкім інтэрнэт-галасаванні: А. Салаўёў і Д. Крумкач. Прыз рэдактараў заслужыла каманда ФП. Шчыра віншуем усіх узнагароджаных! Ці трэба гаварыць пра тое, што кожная з сёлетніх каманд-фіналістаў ужо ўвайшла ў залу кавэзэшнай славы БДПУ. І тым не менш хтосьці з іх заняў гэтае пачэснае месца ў статусе пераможцы. Вядома, я маю на ўвазе ўладальнікаў «Шклянога кактуса»-2012 каманду «Качыныя гісторыкі»! Віцэ-чэмпіёнам стала каманда ФФВ, даказаўшы тым самым, што нездарма журы дабрала іх пятымі ў фінал. Тройку лідараў замыкаюць псіхолагі, за імі ідуць матэматыкі, завяршае «цудоўную пяцёрку» каманда «Двойчы два». Ад імя ўсіх аматараў КВЗ выказваем нашым вясёлым і знаходлівым студэнтам самы шчыры дзякуй за такі гарачы гумарыстычны сезон! Таццяна БОХАН Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік – Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Т.А. БАШМАКОВА 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 1000 экз. Заказ 374. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 17.05.2012 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

nastaunik 7(1108)  
nastaunik 7(1108)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement