Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Віншуем! Нагрудным знакам «За ўклад у развіццё БДПУ» УЗНАГАРОДЖАНЫ: прафесар кафедры прыкладной матэматы кі і ін фарматыкі Ю. А. БЫКАДОРАЎ за шматгадовую плённую працу ў БДПУ, значныя поспехі ва ўдасканаленні адукацыйнага працэсу, укараненне інавацыйных форм і метадаў у правядзенні заняткаў, дасягненні ў навукова-даследчай дзейнасці;

Чацвер, 12 красавіка 2012 года

№ 5 (1106 )

ВЕСТКІ З ФДА

ДНІ МАТФАКА

АЛІМПІЙСКІ МАРАФОН

Стар. 3

Стар. 4

Стар. 4

Наша стратэгія – поспех! У Кіеве 29–30 сакавіка адбылася VIII Усеўкраінская алімпіяда па спецыяльнасці «Карэкцыйная адукацыя». У горад над Дняпром з’ехаліся таленавітыя студэнты з розных куткоў Украіны, а таксама з Казахстана, Малдовы і Расіі (былі дэлегацыі з Масквы, Санкт-Пецярбурга і нават з вельмі далёкага Новасібірска). Гонар Беларусі на гэтым мерапрыемстве ўжо каторы год з поспехам абараняюць прадстаўнікі факультэта спецыяльнай адукацыі БДПУ. Вось і сёлета нашы студэнты выступілі годна і апраўдалі ўскладзеныя на іх спадзяванні.

член Савета па абароне дысертацый, дэкан факультэта пачатковай адукацыі (2002–2006), прафесар М. І. МІЦКЕВІЧ за шматгадовую плённую працу ў БДПУ, значныя поспехі ва ўдасканаленні адукацыйнага працэсу, дасягненні ў навукова-даследчай рабоце, актыўную дзейнасць у Савеце па абароне дысертацый.

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (к.н., д.н., 23 разр. АТС) прыватных методык, матэматычнага аналізу, сацыяльнай псіхалогіі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) гіс торыі Беларусі (2), матэматыкі, агульнай і дзіцячай псіхалогіі, псіхалогіі, педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій, батанікі і асноў сельскай гаспадаркі, алігафрэнапедагогікі, лагапедыі, клінічнай псіхалогіі, сурдапедагогікі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) методык дашкольнай адукацыі, эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды, прыкладной псіхалогіі, інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі, агульнай і педагагічнай псіхалогіі, педагогікі і псіхалогіі бесперапыннай адукацыі, мастацкай і педагагічнай адукацыі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) фізічнай геаграфіі, лагапедыі, мастацкай і педагагічнай адукацыі, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, узроставай і педагагічнай псіхалогіі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

Алімпіяда – гэта па-сапраўднаму яркая і цікавая падзея для будучых спецыялістаў-дэфектолагаў. Конкурс праходзіў у два туры: першы – тэарэтычны – уключаў у сябе тэсты па спецыяльнай псіхалогіі і карэкцыйнай педагогіцы; другі – творчы – прадугледжваў абарону навукова-метадычнага праекта. Прадстаўленыя даследаванні тычыліся праблем у галіне лагапедыі, алігафрэнапедагогікі, тыфлапедагогікі і сурдапедагогікі. Па выніках гэтага навуковага спаборніцтва дырэктар Інстытута карэкцыйнай педагогікі і псіхалогіі НПУ імя М. П. Драгаманава прафесар В. М. Сінеў уручыў пяцікурсніцы ФСА Ганне Богдан дыплом трэцяй ступені (навуковы кіраўнік – загадчык кафедры сурдапедагогікі С. М. Фяклістава), а мне, Вользе Канановіч, – грамату «За смеласць навуковага даследавання» (навуковы кіраўнік – старшы выкладчык кафедры тыфлапедагогікі Т. М. Вяржбіцкая). Мы ўдзячны кіраўніцтву ўніверсітэта за прадастаўленую магчымасць паказаць сябе на міжнародным узроўні. Алімпіяда дазволіла нам праверыць свае веды, раскрыць творчы патэнцыял, абмяняцца каш-

тоўным педагагічным вопытам. Акрамя гэтага, яна падаравала цудоўную магчымасць набыць новых сяброў і атрымаць асалоду ад прыгажосці старажытнага горада, былой сталіцы магутнай Кі еўскай Русі. Залатыя вароты, Сафій скі сабор (XI ст.), Выдубіцкі манастыр (ХI ст.), комплекс будынкаў Кіева-Пячэрскай лаўры (XI– XVIII ст.ст.), саборы, цэрквы і палацы – Кіеў багаты помнікамі культуры і мастацтва. Склалася ўражанне, што гэта не горад, а сапраўдны музей пад адкрытым небам. Конкурс назаўсёды застанецца ў сэрцах яго ўдзельнікаў і арганізатараў, бо стаў сапраўдным сімвалам сяброўства і адзінства, сімвалам бясцэнных ведаў і адкрыццяў. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што дэфектолагі – гэта вялікая дружная сям’я. Там, дзе ёсць слова «разам», заўсёды знойдзецца месца для агульных навуковых здзяйсненняў і сумеснага творчага працэсу! Вольга КАНАНОВІЧ, студэнтка 5-га курса ФСА


• Афіцыйная хроніка «АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ЎНІВЕРСІТЭТА»

(З даклада начальніка УБУіФ Л. Л. Закрэўскай на Савеце БДПУ) 31 383,2 млн руб. У параўнанні з 2010 г. яны выраслі на 48,4 %. Павелічэнне прыбыткаў ад гэтага віду дзейнасці звязана ў асноўным з павышэннем аплаты за навучанне. Пастаяннае скарачэнне кантынгенту, які прымаецца за кошт бюджэтных сродкаў, прывяло да таго, што ў 2011 г. у агульнай колькасці наву чэнцаў студэнты-платнікі склалі 61,4 %. На завочнай форме атрымання адукацыі іх удзельная вага – 70,7 %. Навучанне за кошт уласных сродкаў

Асноўнымі крыніцамі фінансавага забеспячэння ў нашым універсітэце з’яўляюцца рэспубліканскі бюджэт і пазабюджэтная дзейнасць. У 2011 г., у параўнанні з папярэднім, аб’ём агульнага фінансавання павялічыўся на 54,8 %, дасягнуўшы 94 003,9 млн руб. Як бачна з табліцы 1, вядучая роля (62,3 %) застаецца за бюджэтнымі паступленнямі, якія склалі 58 529,8 млн руб. У параўнанні з 2010 г. гэтыя сродкі павялічыліся на 56,1 %. У 2011 г. у бюджэт-

Табліца 1 Аб’ём фінансавання у тым ліку Перыяд

2010 г. 2011 г.

усяго, млн руб.

60 739,7 94 003,9

ным фінансаванні па-ранейшаму назіралася тэндэнцыя першачарговага забеспячэння сацыяльна абароненых артыкулаў расходаў – зарплата з налічэннямі, стыпендыя, выдаткі на дзяцей-сірот. Іх удзельная вага ў аб’ёме бюджэтнага фінансавання склала 88,2 %. Расходы, звязаныя з камунальнымі паслугамі, склалі 6,8 %, іншыя бягучыя выдаткі – 3,9 %, капітальныя выдаткі – 1,1 %. У эканамічнай сітуацыі, калі бюджэтнага фінансавання недастаткова для пакрыцця выдаткаў, якія звязаны з арганізацыяй вучэбнага працэсу і задавальненнем гаспадарчых патрэб, важнае значэнне набывае пазабюджэтная дзейнасць установы. У нас назіраецца станоўчая тэндэнцыя штогадовага павелічэння ўласных даходаў. Калі ў 2010 г. яны склалі 23 236,4 млн руб, то ў 2011 – ужо 35 474,1 млн руб. (рост на 52,7 %). На долю пазабюджэтных сродкаў універсітэта ў 2011 г. прыпала 37,7 % агульнага аб’ёму фінансавання. Як бачна з дыяграмы 1, галоўнай крыніцай стала дзейнасць па аказанні адукацыйных паслуг (88,4 %). Прыбыткі ад гэтага віду дзейнасці (у тым ліку сродкі, атрыманыя за правядзенне тэсціравання і ліквідацыю акадэмічнай запазычанасці) склалі

сродкі рэспубліканскага бюджэту

даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці

сума, млн руб.

сума, млн руб.

37 503,3 58 529,8

23 236,4 35 474,1

пашырана таксама ў магістратуры і аспірантуры. На ўмовах аплаты ў БДПУ навучаліся 183 замежныя грамадзяніны. Ва ўніверсітэце існуюць і іншыя крыніцы прыбытку. Так, размяшчэнне грашовых сродкаў на дэпазіты дазволіла атрымаць чысты прыбытак у суме 2 427,0 млн руб., што з’явілася істотнай крыніцай папаўнення ўласных сродкаў універсітэта (у 2010 г. – 1 009,8 млн руб.). Прыбыткі ад дзейнасці аддзела выдавецкіх і паліграфічных паслуг склалі 1,5 % у агульным аб’ёме пазабюджэтных сродкаў, ці 517,8 млн руб. (у 2010 г. – 410,2 млн руб.). Ад правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў атрымана 67,0 млн руб. Факультэтам спецыяльнай адукацыі былі прыцягнуты замежныя інвестыцыі: заключаны дагавор з Нацыянальнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА на фінансаванне праекта «Фарміраванне асобы дзіцяці з асаблівымі патрэбамі ва ўмовах пераменлівага свету». Сума фінансавых сродкаў склала $ 15 000. Наяўнасць уласных сродкаў дала магчымасць аплачваць шмат якія патрэбы ВНУ: у іх ліку 89,9 % агульных камандзіровачных выдаткаў; 99,3 %

Дыяграма 1 Структура даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці за 2011 г. 0,2%

0,3% 9,6% 1,7% 88,4%

1,5%

платнае навучанне (88,4%)

астатнія (9,6 %)

арэнда (0,3 %)

спорт (0,2 %)

выдавецкія і паліграфічныя паслугі (1,5 %)

2

транспартных выдаткаў; 76,5 % паслуг сувязі і інш. Асноўным артыкулам выдаткаў ва ўніверсітэце з’явілася заработная плата з налічэннямі, якая склала 56,1 % у агульным аб’ёме грашовых сродкаў. За кошт уласных сродкаў на аплату працы было накіравана 14 905 104,0 тыс. руб. Сярэдняя зарплата па ВНУ ў 2011 г. у параўнанні з 2010 г. павялічылася на 59,6 % (у ППС – на 58,9 %, іншага персаналу – на 59,2 %). Сярэднямесячны заробак ППС па пасадах выглядае наступным чынам: прафесар – 3 516,5 тыс. руб.; дацэнт – 2 587,9 тыс. руб.; старшы выкладчык – 1 629,1 тыс. руб.; выкладчык – 1 482,7 тыс. руб. Сярэдняя заработная плата іншага персаналу ў 2011 г. склала 1 383,5 тыс. руб. Вялікая ўвага ва ўніверсітэце ўдзяляецца стымуляванню працы работнікаў. Штомесяц усяму працоўнаму калектыву выплачваецца прэмія. Сярэдні памер яе ў разліку на аднаго працуючага ў 2011 г. павялічыўся ў параўнанні з 2010 г. на 60 % і склаў 4 209,9 тыс. руб. у год. Акрамя таго, дадаткова кожнаму супрацоўніку была выплачана прэмія на мэты аздараўлення ў перыяд адпачынку (0,5 тарыфнага акладу) і да Дня БДПУ (1 тарыфны аклад). На аказанне матэрыяльнай дапамогі работнікам устаноў адукацыі прадугледжваюцца сродкі ў памеры 5 % ад планавага фонду заработнай платы штатных работнікаў. Так, на аднаго працуючага матэрыяльная дапамога ў нашым універсітэце ў 2011 г. дасягнула 1 123,7 тыс. руб. і павялічылася ў параўнанні з 2010 г. на 88 %. Гэта стала магчымым і дзякуючы выкарыстанню фондаў эканамічнага стымулявання, сфарміраваных за кошт перавышэння прыбыткаў ад пазабюджэтнай дзейнасці над выдаткамі. Рэалізацыя сацыяльных праграм, якія праводзіліся ў рэспубліцы, прывяла да павелічэння бюджэтных выдаткаў, звязаных з выплатай стыпендыі навучэнцам. Так, у 2011 г. на гэтыя мэты накіравана 13 150,5 млн руб. (у 2011 г. – 8 097,8 млн руб.). Бягучы рамонт у значнай ступені праводзіўся за кошт прыбыткаў ад пазабюджэтнай дзейнасці ўніверсітэта. Так, на рамонт будынкаў у мінулым годзе выдаткавана 1 318,6 млн руб., у тым ліку за кошт бюджэту – 139,9 млн руб., пазабюджэту – 1 178,8 млн руб. (89,4 %). Быў праведзены бягучы рамонт інтэрнатаў (327,9 млн руб.), вучэбных карпусоў (939,9 млн руб.), вучэбнай базы «Вілія» (47,6 млн руб.), аграбіястанцыі «Зялёнае» (3,3 млн руб.). На капітальны рамонт выдаткавана 1 485,2 млн руб., прычым асноўная іх доля прыйшлася на пазабюджэтныя сродкі (69,3 %). За кошт перавышэння даходаў над расходамі былі створаны фонды эканамічнага стымулявання, у іх ліку фонд матэрыяльнага заахвочвання, які фарміруецца ў памеры да 49 % ад атрыманага прыбытку. Яго велічыня склала ў 2011 г. 3 452,4 млн руб.

Асноўнымі напрамкамі выкарыстання фонду матэрыяльнага заахвочвання з’явіліся: •павышэнне заработнай платы – 850,1 млн руб.; • прэміраванне супрацоўнікаў – 649,2 млн руб. і студэнтаў – 64,7 млн руб.; •устанаўленне надбавак за высокія прафесійныя, творчыя дасягненні, складанасць і напружанасць працы – 184,1 млн руб.; •аказанне матэрыяльнай дапамогі – 756,0 млн руб., у тым ліку супрацоўнікам – 741,4 млн руб., студэнтам – 14,6 млн руб. За кошт прыбыткаў ад пазабюджэтнай дзейнасці быў таксама створаны фонд вытворчага і сацыяльнага развіцця ў суме 5 790,4 млн руб. У параўнанні з 2010 г. (4 953,7 млн руб.) яго павелічэнне склала 16,9 %. Сродкі гэтага фонду накіроўваліся ў асноўным на капітальныя выдаткі: •набыццё абсталявання – 655,4 млн руб.; •капітальнае будаўніцтва – 11,1 млн руб.; •капітальны рамонт – 1 028,9 млн руб. Акрамя таго, за кошт сродкаў гэтага фонду былі выкананы і іншыя бягучыя расходы на закупку тавараў і паслуг у суме 1 039,4 млн руб. Прыведзеныя лічбы пацвярджаюць істотны ўклад гэтых фондаў у эканоміку ВНУ. Эфектыўнае функцыянаванне ўстановы ў многім залежыць ад поўнага і своечасовага забеспячэння яе грашовымі сродкамі. Так, агульны аб’ём фінансавання нашага ўніверсітэта ў 2012 г. павінен скласці 170 165,2 млн руб., у тым ліку бюджэтныя сродкі прадугледжаны ў аб’ёме 126 297,6 млн руб. Прыбыткі ад пазабюджэтнай дзейнасці залежаць ад колькасці прынятых студэнтаў і чакаюцца ў аб’ёме 46 871,7 млн руб. Гэта адпаведна дапаможа нам аплачваць: паслугі сувязі (на гэтыя выдаткі ў бягучым годзе рэспубліканскі бюджэт выдзяляе 35,5 млн руб. пры патрэбе 83,8 млн руб.), транспартныя паслугі (бюджэтам прадугледжана 5,0 млн руб. пры патрэбе 323,9 млн руб.), бягучы рамонт памяшканняў (бюджэт – 100,0 млн руб., асабістых сродкаў плануецца ўкласці 932,5 млн руб.). У 2012 г. на аплату працы работнікаў універсітэта з налічэннямі мяркуецца накіраваць 94 683,9 млн руб., ці 55,6 % агульнага аб’ёму фінансавання. Па артыкуле «капітальны рамонт» у адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.08.2010 г. № 246 рп і ад 23.02.2012 г. № 54 рп нашаму ўніверсітэту выдзелена 16 230,0 млн руб. на капітальны рамонт з мадэрнізацыяй інтэрната № 5 па Вузаўскім завулку і 2 670,0 млн руб. на капітальны рамонт з мадэрнізацыяй вучэбнага корпуса № 7 па вул. Ф. Скарыны, 13. Такія асноўныя моманты эканамічнага развіцця нашага ўніверсітэта.

12 красавіка 2012 г.


• Мой факультэт Фестывальная вясна Першы Міжнародны фестываль будучых педагогаўдашкольнікаў прайшоў з 12 па 16 сакавіка ў Інстытуце педагогікі і псіхалогіі адукацыі Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта. Актыўны ўдзел у рабоце форума, мэта якога – развіццё прафесійнага патэнцыялу студэнтаў, прыняла дэлегацыя факультэта дашкольнай адукацыі нашага ўніверсітэта. Усе канкурсанткі годна прадэманстравалі сваё педагагічнае майстэрства, аднак самым лепшым журы прызнала выступленне Людмілы Шкнай (пераможца фестывалю). Яўгенія Лосік і Вольга Грыгор’ева перамаглі (адпаведна) у намінацыях «Лепшая самапрэзентацыя» і «Лепшае абагульненне вопыту». У Міжнародным фестыва лі будучых педагогаў-дашкольнікаў удзельнічалі прадстаўнікі трох краін – Беларусі, Расіі і Украіны. Праграма мерапрыемства была насычанай: мы не толькі прынялі ўдзел у конкурсе, але і выступілі на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Адзіная адукацыйная прастора: дзіця і дарослы», пазнаёміліся з сістэмай дашкольнай адукацыі ў краіне, папрысутнічалі на ўзнагароджванні Нацыянальнай

прэміяй індустрыі дзіцячых тавараў «Залатое медзведзяня». Удзельнікі конкурсу павінны былі паказаць прэзентацыю на тэму «Мая будучая прафесія», прадставіць сваё навуковае даследаванне ў галіне дашкольнай педагогікі ці дзіцячай псіхалогіі, а таксама правесці заняткі для дзетак. Падчас канферэнцыі «Адзіная адукацыйная прастора: дзіця і дарослы» аўтары гэтых радкоў прадэманстравалі вынікі сваёй навукова-даследчай работы і скіравалі ўвагу слухачоў

да праблем, што з’яўляюцца актуальнымі на сучасным этапе развіцця дашкольнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Таксама нас запрасілі да ўдзелу ў рабоце аднаго з этапаў Маскоўскага гарадскога прафесійнага конкурсу педагагічнага майстэрства і грамадскага прызнання (намінацыя «Педагагічны дэбют»), які праходзіў у сценах ДБАУ «Гімназія № 1518». Мы азнаёміліся з навуковымі даследаваннямі студэнтаў і магістрантаў педагагічных ВНУ Масквы. Нашу ўвагу прыцягнулі вопыт выкарыстання электроннага трэнажора і інтэрактыўнай дошкі ў адукацыйным працэсе, пытанні метадалогіі навуковага пазнання і спосабаў фарміравання навуковага мыслення навучэнцаў і інш. Пасля гэтага мерапрыемства для нас была арганізавана экскурсія па вячэрняй Маскве, і мы ўбачылі ўсю прыгажосць мегаполіса ў святле ліхтароў і ілюмінацыі.

Мы пазнаёміліся і з гісторыяй Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта, наведалі музей і навуковую бібліятэку ВНУ. Знакавай падзеяй стала сустрэча з рэктарам універсітэта, доктарам гістарычных навук, прафесарам, членам-карэспандэнтам Расійскай акадэміі адукацыі, ганаровым прафесарам БДПУ Віктарам Васільевічам Рабавым, а таксама з дырэктарам Інстытута педагогікі і псіхалогіі адукацыі МГПУ, доктарам педагагічных навук, доктарам псіхалагічных навук, прафесарам Аляксандрам Ільічом Савенкавым. А яшчэ мы былі прыемна здзіўлены, даведаўшыся, што ў гэтым універсітэце выкладаюць такія выдатныя вучоныя, як Шалва Аляксандравіч Аманашвілі, Святлана Акімаўна Казлова, Таццяна Абрамаўна Кулікова. Вельмі цікавым і пазнавальным аказалася наведванне дашкольнай бюджэтнай установы № 1266 ПаўночнаУсходняга акружнога ўпраў-

лення. Гэты дзіцячы садок з’яўляецца гарадской эксперыментальнай пляцоўкай па інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогіях у сістэме дашкольнай адукацыі. Тут для нас правялі адкрытыя заняткі «О спорт, ты – свет!», прысвечаныя алімпіядзе-2014, з выкарыстаннем інтэрактыўнай дошкі як сродку навучання дзяцей. Мы ўпэўніліся, што гэтая тэхнало гія стымулюе дапытлівасць і пазнавальную актыўнасць дашкольнікаў. Апрача таго, мы і самі сталі актыўнымі ўдзельнікамі заняткаў, выконвалі розныя заданні. Паездка ў Маскву пакінула ў нас толькі станоўчыя ўражанні і яркія эмоцыі. Шчыры дзякуй рэктару БДПУ за магчымасць прадстаўляць наш універсітэт і факультэт на міжнародным узроўні і паказаць, чаго вартыя студэнтытанкаўцы. Юлія ВУСІКАВА, Вольга ДАВІДОВІЧ, студэнткі ФДА

МІНСК – КІЕЎ: ШЛЯХАМ СЯБРОЎСТВА Факультэт дашкольнай адукацыі звязвае цеснае супрацоўніцтва з Інстытутам развіцця дзіцяці НПУ імя М. П. Драгаманава. Так, з 19 па 25 лютага нашы студэнты ўдзельнічалі ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Дзяцінства. Адукацыя. Соцыум», якая праходзіла ў гэтай навучальнай установе. А з 26 па 30 сакавіка кіеўляне прыязджалі да нас на факультэт і прадставілі свае навуковыя даследаванні на канферэнцыі «Гарманізацыя псіхафізічнага і сацыяльнага развіцця дзяцей». Дні, праведзеныя ў Кіеве, аказаліся для нас надзвычай пазнавальнымі. Беларускай дэлегацыі была прадастаўлена магчымасць наведаць музей НПУ, навуковую бібліятэку, інфармацыйны цэнтр. У Інстытуце псіхалогіі імя Г. С. Касцюка Нацыянальнай акадэміі педагагічных навук Украіны студэнты і маладыя вучоныя з БДПУ і Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта гутарылі з доктарам псіхалагічных навук, прафесарам, загадчыкам лабараторыі Т. А. Піражэнка. У памяці засталіся яе словы: «У дашкольнай адукацыі неабходна рабіць акцэнт на цэласны партрэт дзіцяці». Дыскусію выклікаў новы тэрмін, прапанаваны навукоўцам, – «адказнае бацькоўства». Цікава было даведацца пра тое, што ўжо шосты год запар ва Украіне святкуюць Дзень дашкольніка. Традыцыйна гэта першая пятніца лістапада. Спецыялісты і бацькі сустракаюцца ў Кіеўскім гарадскім доме настаўніка, абмяркоўваюць разнастайныя праблемы выхавання і развіцця дашкольнікаў. Напрыклад, на апошнім Бацькоўскім форуме абмяркоўвалася сітуацыя, калі мамы і таты амаль перасталі чытаць казкі дзецям, калі расце пакаленне, якое не чуе калыханак. У сувязі з гэтым вельмі актуальным было наведванне канцэрта «Калыханкі маці», які быў арганізаваны ў Кіеўскім гарадскім доме настаўніка.

12 красавіка 2012 г.

На Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю студэнтаў і маладых вучоных «Дзяцінства. Адукацыя. Соцыум» мы падрыхтавалі некалькі дакладаў. Магістрантка Ганна Грыб асвятліла тэму «Мадэль фарміравання талерантнасці ў старэйшых дашкольнікаў ва ўмовах узаемадзеяння дашкольнай установы і сям’і». Студэнтка Таццяна Новікава (4-ы курс) расказала пра асаблівасці міжасобаснага ўзаемадзеяння дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту з аднагодкамі. Юлія Папіна (3-ці курс) раскрыла пытанне патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе азнаямлення з горадам Мінскам. Вераніка Вароніна (4-ы курс) выступіла з паведамленнем «Выкарыстанне мультымедыйных прэзентацый у працэсе экалагічнай адукацыі дашкольнікаў». Кацярына Ксяндзова (3-ці курс) паказала спецыфіку дыдактычнай гульні як сродку сэнсарнага выхавання малодшых дашкольнікаў. Даклады беларускай дэлегацыі былі адзначаны граматамі другой

(Ю. Папіна) і трэцяй (Т. Новікава) ступеняў. А выступоўцы Г. Грыб, В. Вароніна, К. Ксяндзова атрымалі граматы ў асобных намінацыях. Знаходзячыся тыдзень у Кіеве, беларуская дэлегацыя пашырыла і ўзбагаціла свае тэарэтычныя і метадычныя веды пра дашкольную адукацыю Украіны. Апроч таго, нам была прапанавана змястоўная культурная праграма. *** І вось праз месяц, які праляцеў вельмі хутка, факультэт з радасцю сустракаў дэлегацыю Інстытута развіцця дзіцяці. Да нас прыехалі пяцёра студэнтаў 2–5 курсаў разам са сваім выкладчыкам – кандыдатам педагагічных навук, дацэнтам Р. А. Шулыгінай. Госці пазнаёміліся з арганізацыяй вучэбнага працэсу і адпачынку нашых студэнтаў, для іх была праведзена экскурсія ў музей БДПУ, сустрэча з вядучымі спецыялістамі ў галіне дашкольнай адукацыі. Таксама кіеўляне прынялі актыўны ўдзел у рабоце VIII студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Гарманізацыя псіхафізічнага і сацыяльнага развіцця дзяцей». У пачатку пленарнага пасяджэння дэкан факультэта дашкольнай адукацыі Л. М. Варанецкая прывітала ўдзельнікаў канферэнцыі і ўручыла дыпломы пераможцам Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ, а памятныя падарункі – студэнтам-выдатнікам. Хочацца адзначыць найбольш цікавыя даклады. Так, дацэнт кафедры методык

дашкольнай адукацыі В. М. Шэбека акрэсліла асноўныя напрамкі развіцця сучаснай сістэмы дашкольнай адукацыі. Старшыня навуковага студэнцкага таварыства Я. Лосік паведаміла пра вынікі навукова-даследчай работы студэнтаў факультэта за мінулы навучальны год. Было адзначана, што выкладчыкі ствараюць спрыяльныя ўмовы для фарміравання ў студэнтаў навуковага мыслення, прафесійнай кампетэнтнасці. Пацвярджэннем гэтага з’яўляецца паспяховае выкананне навукова-даследчых работ (курсавых і дыпломных) у рэчышчы навуковай тэматыкі кафедраў факультэта. Пасля пленарнага адбыліся пасяджэнні секцый, круглых сталоў і майстар-класы. Стасункі беларускіх і ўкраінскіх студэнтаў не абмежаваліся толькі адукацыйнай праграмай. Напрыклад, каманды КВЗ БДПУ правялі гумарыну «Хто на што варты», а сумеснымі намаганнямі быў пастаўлены спектакль «Вечары на хутары». Мора пазітыву, станоўчых эмоцый, новых ведаў і цікавых ідэй атрымалі і нашы студэнты, і госці з Кіева. Такія міжнародныя сустрэчы пакідаюць глыбокі след у памяці кожнага ўдзельніка і з’яўляюцца магутным стымулам да ўдасканалення ведаў, да актыўнай навукова-даследчай дзейнасці. Т. МАНЦЭВІЧ, дацэнт кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі

3


• Спартыўны навігатар

В

ІНШУЕМ зборную БДПУ па міні-футболе і яе трэнера С. А. Траско з другім месцам на Рэспубліканскай універсіядзе-2012!

С

ПАРТЫЎНАЯ капілка нашага ўніверсітэта папоўнілася трыма медалямі: студэнты БДПУ сталі прызёрамі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па тайландскім боксе. Срэбра ў двух вагавых катэгорыях заваявалі Аганес Сафаран (203-я група, ФФВ) і Аляксандр Карпіцкі (303-я група, гістфак), а студэнт 13-й групы ФФВ Павел Дзялендзік стаў трэцім. Віншуем!

З

АВЯРШЫЎСЯ фінальны этап першынства БДПУ па валейболе сярод жанчын. Па выніках спаборніцтваў трэцяй стала каманда факультэта эстэтычнай адукацыі, на другую прыступку п’едэстала ўзняліся студэнткі з факультэта прыродазнаўства, а перамогу падзялілі зборныя ФФВ і ФДА.

П

ЕРШЫНСТВА БДПУ па плаванні прой дзе 19–20 красавіка ў басейне нашага ўніверсітэта.

• Гасцёўня Уладзімір САВІЦКІ: «ТЭАТР

– ГЭТА САМО ЖЫЦЦЁ»

Для кожнага творцы – і прафесіянала, і аматара – важна ўдасканальвацца, расці ў сваім майстэрстве. Для гэтага трэба заўсёды раўняцца на лепшых, на вопытных і дасведчаных калег. І студэнтам нашага ўніверсітэта прадастаўляецца такая магчымасць. Так, 5 красавіка ў сценах БДПУ адбылася творчая сустрэча рэжысёра Тэатра юнага гледача Уладзіміра САВІЦКАГА з удзельнікамі творчых калектываў БДПУ. Мерапрыемства прайшло ў форме сяброўскай гутаркі. Любы жадаючы мог задаць пытанне, якое яго цікавіць, і атрымаць разгорнуты адказ. Сустрэча доўжылася ўсяго гадзіну, але нават за гэты час мы паспелі абмеркаваць далёка не адну тэму. У тым ліку закранулі і такое глабальнае пытанне: ці патрэбен сёння тэатр? Адказ быў адназначны: «Калі тэатр будзе працаваць са сваім гледачом, то і жыць таксама будзе!». Не абышлі госця і асабістыя пытанні. Высветлілася, што нічым, акрамя абранай прафесіі, Уладзімір Канстанцінавіч займацца не можа. Па яго словах, тэатр – гэта само жыццё. А ў барацьбе з творчым крызісам беларускаму рэжысёру дапамагае добрая кніга. Што да «чужых» пастановак, то іх ён ацэньвае прафесійным вокам: «Калі разумею, што сам магу зрабіць не горш, то мне становіцца нецікава. У адваротным жа выпадку – атрымліваю сапраўдную асалоду ад прагляду». Дарэчы, апошні спектакль, які па-сапраўднаму «зачапіў» Уладзіміра Савіцкага – гэта «Жаніцьба» паводле М. В. Гогаля, зрэжысіраваны Маркам Захаравым. Адказваючы на пытанне, які новы спектакль хутка ўбачаць юныя гледачы, наш госць спаслаўся на акцёрскія прыкметы і тым самым толькі распаліў інтарэс. Так што нам застаецца з нецярплівасцю чакаць цікавых прэм’ер у сценах ТЮГа і не менш цікавых і карысных сустрэч у БДПУ! Карына ПАЦКО, студэнтка 2-га курса факультэта беларускай і рускай філалогіі

• Алімпійскі марафон ПАД ЗНАКАМ “PSY” Пасля пяцігадовага перапынку 9 красавіка на ФП прайшла рэспубліканская алімпіяда па псіхалогіі. У ёй прынялі ўдзел каманды з адзінаццаці ВНУ краіны. Спаборніцтва праходзіла ў тры туры, кожны з якіх патрабаваў ад канкурсантаў максімальнай аддачы. Узнагароджанне пераможцаў запланавана на 19 красавіка і прымеркавана да святкавання 18-годдзя факультэта псіхалогіі.

Свята даўжынёю ў тыдзень Жыццё кожнага факультэта надзвычай цікавае і насычанае – любы студэнт можа расказваць пра гэта бясконца! Аднак праўду кажуць, што лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Таму матфакаўцы традыцыйна праводзяць тыдзень свайго факультэта, каб прадэманстраваць, якія таленавітыя, кемлівыя і дасціпныя студэнты тут вучацца. Сёлета гэтае мерапрыемства стала сапраўдным святам даўжынёю ў тыдзень, які яго ўдзельнікі яшчэ доўга з цеплынёю будуць успамінаць. Панядзелак – дзень цяжкі, але ўдзельнікі матэматычнага клуба «Амега» змаглі зрабіць яго вясёлым і пазітыўным. Так прыемна было атрымаць у падарунак шакаладку з эмблемай клуба за правільныя адказы на лагічныя задачы і цікавыя пытанні! У аўторак настроем факультэта займалася каманда КВЗ “FM”. З чароўнага капелюша студэнты даставалі паперкі з назвай мініяцюры, а кавэзэшнікі тут жа яе

ў апошнюю суботу сакавіка. Ён сабраў не толькі студэнтаў і выкладчыкаў, але і выпускнікоў факультэта розных гадоў. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Д. А. Ігнато віч. Ва ўрачыстай атмасферы намеснік дэкана па навуковай рабоце В. Г. Навахрост уручыла падарункі і дыпломы пераможцам алімпіяд па матэматыцы і ін фар-

паказвалі. У сераду сваё майстэрства дэманстравалі нашы самыя пластычныя дзяўчаты – удзельніцы танцавальнага калектыву «Залаты абцасік». А вось у чацвер дзякуючы актывістам студсавета мы з задавальненнем гулялі ў «Кракадзіла»: паказвалі розныя пантамімы, адгадвалі іх і за правільны адказ атрымоўвалі прызы. Пятніца паводле новай традыцыі стала днём сімволікі нашага факультэта. Сцены і столі мы ўпрыгожылі сіне-залатымі шарамі, вывесілі сцяг факультэта, студэнты і выкладчыкі пастараліся апрануцца ў сінія і блакітныя колеры. У гэты ж дзень адбылася і выстава творчых работ матфакаўцаў. Фінальным акордам тыдня стаў святочны канцэрт, які адбыўся

матыцы, а таксама граматы за лепшыя даклады ўдзельнікам факультэцкай канферэнцыі. Вачэй нельга было адвесці ад выступленняў танцавальных калектываў «Залаты абцасік», “Wake Up” і гасцей факультэта “New Stile”. Сваё вакальнае майстэрства нам прадэманстравалі Аляксандра Бурак, Алена Герасімовіч, Марына Аляксеева і студыя “Mix”. Жартаўлівую песню выканаў выпускнік матэматычнага факультэта Сяргей Лысенка. У рамках канцэрта прайшоў кубак КВЗ матфака, у якім прынялі ўдзел зборныя каманды другога, трэцяга курсаў, а таксама выпускнікоў. Судзейства праходзіла пад кіраўніцтвам А. Камароўскага. Зала была ў за-

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

хапленні ад гумару і кемлівасці вясёлых і знаходлівых. Скончыўся канцэрт традыцыйным «Пасвячэннем у першакурснікі». Маладая змена, апусціўшыся на калені, дала клятву студэнта матэматычнага факультэта. Адразу ж пасля гэтага ім давялося прыняць водныя працэдуры: пяцікурснікі шчодра аблілі сваіх малодшых сяброў з вадзяных пісталетаў. Пасля канцэрта адбылася сустрэча выпускнікоў з выкладчыкамі, якую праводзілі намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А. А. Барковіч і старшы выкладчык А. К. Ражко. У госці да роднага факультэта прыехалі нават выпускнікі 60-х і 70-х гадоў! Было прыемна ўбачыць больш за 30 чалавек, якія закончылі факультэт роўна 20 гадоў таму. Вельмі парадавала, што прыкладна палова былых студэнтаў-матэматыкаў працуюць у школе. У цёплай і крыху настальгічнай атмасферы выпускнікі дзяліліся ўспамінамі, расказвалі, як склаўся іх прафесійны лёс і асабістае жыццё. Многія з іх абмяняліся кантактамі, каб больш не губляць адзін аднаго. Тыдзень матэматычнага факультэта дазволіў нам яшчэ раз упэўніцца ў тым, што матфак – як бацькоўскі дом: тут мы сталеем, адсюль выпраўляемся ў самастойны шлях і сюды пры нагодзе з радасцю вяртаемся. Спадзяёмся, наша дружная факультэцкая сям’я будзе з году ў год шырыцца і мацнець. Аляксандр ФРАНЦКЕВІЧ, студэнт 5-га курса матэматычнага факультэта Крысціна ЦЕЛЕШ, студэнтка 3-га курса матэматычнага факультэта

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Т. А. БАШМАКОВА 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 1000 экз. Заказ 287. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 11.04.2012 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

nastaunik 5(1106)  
nastaunik 5(1106)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement