Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

•Навіны БДПУ З

АВЯРШЫЛАСЯ фарміраванне факультэцкіх студэнцкіх педа гагічных атрадаў. Да работы ў трэцім працоўным семестры 2011 г. рыхтуюцца 19 атрадаў. Дзейнічаюць школы важацкага май стэрства, якія знаёмяць студэнтаў з логікай арганізацыі змены, рас крываюць спецыфіку работы ў часовым дзіцячым калектыве, дапа магаюць засвойваць разнастайныя формы і метады выхаваўчай ра боты. Многія атрады праводзяць выязныя навучальныя семінары, трэнінгі на згуртаванне, мадэлюючыя гульні. У студэнтаў, якія мараць стаць удзельнікамі педатрада, ёсць уні кальны шанец: агульнаўніверсітэцкі атрад «Дзеці сталіцы» запра шае валанцёраў для работы на базе 10 школ Маскоўскага раёна г. Мінска з 1 па 29 ліпеня. Падаць заяўку можна ва ўпраўленне выха ваўчай работы з моладдзю (вучэбны корпус № 1, каб. 108) да 18 мая.

М У

ІЖНАРОДНЫ конкурс моды, фота і дызайнерскага мастацт ва «Дзікавата» адбудзецца 19 мая ў актавай зале БДПУ. Пача так у 19.00.

Панядзелак, 16 мая 2011 года

№ 7 (1091)

ВУЧОНЫ. ПЕДАГОГ. ФРАНТАВІК

НОВЫ ФАРМАТ

ДНІ ФІЗІКІ22011

Стар. 3

Стар. 3

Стар. 4

СПАБОРНІЦТВА З НАЦЫЯНАЛЬНЫМ КАЛАРЫТАМ Калі мы гаворым пра народную культуру, то ўспамінаем часцей за ўсё фальклор і дэкаратыўна$прыкладное мастацтва. А між тым народная творчасць праяўлялася і ў іншых сферах і жанрах — напрыклад, у традыцыйных беларускіх гульнях. Яны заўжды былі нязменным атрыбутам кірмашоў ды ігрышчаў, выпрабоўвалі і старых, і малых на спрытнасць і моц. На факультэце фізічнага выхавання вырашылі адрадзіць самыя цікавыя гульні шляхам правядзення Беларусіяды. Дзякуючы ўсебаковай пад$ трымцы кіраўніцтва факультэта спартыўна$культурнае свята, якое ўяўляе сабой чэм$ піянат па беларускіх народных гульнях, узяло старт 13 мая. Нас чакае тыдзень, насы$ чаны перажываннямі, эмоцыямі і перамогамі. Вераніка МАНДЗІК

ДЗЕЛЬНІКІ 46га Зорнага паходу збяруцца 25 мая ў актавай зале ўніверсітэта на чарговы злёт. Падчас мерапрыемства бу дуць названы лепшыя байцы і камандзіры, а таксама атрадыпера можцы. Пачатак а 19й гадзіне.

Н

АРОДНЫ ансамбль беларускай музыкі і песні «Ярыца» запра шае 26 мая ў 19.00 на канцэртную праграму, прысвечаную 20 годдзю калектыву. Сустрэнемся ў актавай зале!

•Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарска$выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыка кафедры (к. н., д. н., 23 разр. АТС) народных інструментаў; дацэнтаў кафедраў (к. н., 20 разр. АТС) заалогіі, фартэпіяна, бела рускага мовазнаўства, рускай і замежнай літаратуры, агульнага і рускага мовазнаўства, эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды (2), фізічнай геаграфіі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) тэорыі і гісторыі культуры, батанікі і асноў сельскай гаспадаркі, спартыўнапедага гічных дысцыплін; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) фізічнага выхавання і спорту (2), інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, германараманскага мо вазнаўства (2), германараманскага мовазнаўства 0,75 (4), мастацкай і педагагічнай адукацыі (2), народных інструментаў, вакалу, спар тыўнапедагагічных дысцыплін (2), айчыннай і сусветнай гісторыі. Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226246259.

Падмурак для спартыўнага свята быў зроблены ў 2005 годзе. Аднак у параўнанні з мінулым вопытам сёлетняе мерапрыем ства мае істотныя адрозненні. Актыўны ўдзел у яго арганізацыі прымаюць студэнты 15й групы, якія навучаюцца па новай спе

цыяльнасці «Спартыўна2педага2 гічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)». Па словах старшага выкладчыка кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры ФФВ Анатоля Віктаравіча ДРЫ ГІНА, які з’яўляецца старшынёй судзейскай калегіі, для перша

курснікаў гэта цудоўная магчы масць набыць практычныя на выкі па правядзенні культурна масавых мерапрыемстваў. Сту дэнты ўдзельнічалі ў распрацоў цы агульных палажэнняў, ва ўдасканаленні правілаў. Акрамя (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)


•Афіцыйная хроніка На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта з дакладам «Аб стане выхаваўчай і аздараўленчай работы ў інтэрнатах» выступіў дырэктар студэнцкага гарадка В. А. Стадольнік. Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад, члены Савета адзначылі, што выхаваў чая работа ў інтэрнатах праводзіцца ў адпаведнасці з планамі ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы ўніверсітэта і студэнцкага гарадка. Створаны неабходныя ўмовы для эфек тыўнага правядзення выхаваўчых ме рапрыемстваў у інтэрнатах.

Разам з тым Савет адзначае, што для ўдасканалення выхаваўчай і аздараў ленчай работы існуюць нявыкарыста ныя магчымасці. Не ў поўнай меры вы карыстоўваюцца інфармацыйнана глядныя рэсурсы стэндаў, якія знахо дзяцца на паверхах інтэрнатаў, недас татковая колькасць студэнтаў ахопле на ўдзелам у рабоце спартыўных гурт

«Н»$даведка. Сацыяльны склад студэнтаў, якія пражываюць ва ўніверсітэцкіх інтэрнатах, неаднастайны. Агульная колькасць пражываючых на 25 красавіка 2011 г. склала 2923 чалавекі, з іх 104 — студэнтысіроты, 430 — студэнты, якія страцілі аднаго з бацькоў, 49 — інваліды, 389 — выхадцы з Чарнобыльскай зоны, 170 — студэнты з няпоўных сямей, 186 — з мнагадзетных сямей, 60 — замежныя грамадзяне, 16 — студэнцкія сем’і, 20 — студэнты, якія маюць дзяцей. Значная ўвага надаецца ўдаскана ленню форм і метадаў ідэалагічнай і выхаваўчай работы, а таксама якасці падрыхтоўкі і правядзення мерапры емстваў, якія ахопліваюць усе на прамкі дзейнасці. Важным складаль нікам выхавання студэнтаў з’яўляец ца арганізацыя гурткоў і клубаў па інтарэсах. У 2010—2011 навучальным годзе на базе інтэрнатаў працуе 17 клубных фарміраванняў рознай на кіраванасці. У інтэрнатах наладжана фізкультур нааздараўленчая і спартыўная работа. Спартыўны клуб «Педагог» арганізаваў працу 7 секцый. Штогод праводзіцца спартакіяда студгарадка па 8 відах спорту. Зборныя каманды інтэрнатаў прымаюць удзел у спартыўных спабор ніцтвах Кастрычніцкага і Ленінскага ра ёнаў г. Мінска. Праводзяцца мерапрыем ствы па прафілактыцы залежнасцей і па фарміраванні здаровага ладу жыцця су месна з выкладчыкамі кафедры асноў медыцынскіх ведаў і спецыялістамі ме дыцынскіх устаноў сталіцы.

коў і секцый, выклікае заклапоча насць нізкі ўзровень культуры быту і сацыяльнай сталасці асобных студэн таў. Акрамя таго, эфектыўнасць ідэа лагічнай і выхаваўчай работы ў інтэр натах можна ўзмацніць за кошт больш актыўнага ўдзелу ў гэтай рабоце вык ладчыкаў агульнаўніверсітэцкіх ка федраў, прадстаўнікоў органаў студэн цкага самакіравання і студэнцкіх гра мадскіх арганізацый. Па разгледжаным пытанні Савет пры$ няў адпаведную Пастанову. «Н»$даведка. Штогод Студгарадок БДПУ ўдзельнічае ў раённых агля дахконкурсах на лепшы студэнцкі інтэрнат. Па выніках 2010 г. калек тыў інтэрната № 5 заняў 1е месца сярод інтэрнатаў навучальных ус таноў Кастрычніцкага раёна г. Мінска. Плённая праца калекты ву інтэрната № 4 была адзначана на пасяджэнні выканкама Ленінска га раёна сталіцы.

У канцы сакавіка быў падпісаны акт прыёмкі будынка новага інтэрната БДПУ № 8 на 1025 месцаў у комплексе «Студэнцкая вёска». Зараз вядуцца работы па яго ўкамплектаванні мэбляй і абсталяваннем.

2

Факультэт беларускай і рускай філалогіі запрашае Філолагі БДПУ 17 мая будуць святкаваць Дзень факультэта беларускай і рускай філалогіі. Урачыстае адкрыццё свята пачнецца ў актавай зале ўніверсітэта галакан цэртам з удзелам салістаў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, зорак беларускай эстрады і вядучых калектываў БДПУ. Затым адбудзецца пленарнае пасяджэнне 3й Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мова і міжкультурныя каму нікацыі». Яе арганізатарамі традыцыйна з’яўляюцца факультэт беларускай і рускай філалогіі БДПУ і філалагічны факультэт Вільнюскага педагагічнага ўніверсітэта. На працягу двух дзён — 17—18 мая — у рабоце сямі секцый прымуць удзел каля 200 навукоўцаў з 15 краін свету. Работа канферэнцыі працягнецца 19—20 мая ў Вільнюскім педагагічным універсітэце. Праграма Дня факультэта насычана разнастайнымі мерапрыемствамі: выстава публікацый выкладчыкаў факультэта; прэзентацыя сумеснага з Бакінскім славянскім універсітэтам другога выдання «Вучоных запісак»; навуковапрактычны семінар «Квітней, мой Азербайджан»; «Літоўская гасцёўня»; канцэрт лаўрэата міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў, заслужанага фальклорнага ансамбля Рэспублікі Беларусь «Дударыкі» і фальклорных калекты ваў «Гуда», «Квецень»; літаратурнамузычная гасцёўня тэатра «Жывое слова». Сардэчна запрашаем на Дзень факультэта беларускай і рускай філалогіі!

СПАБОРНІЦТВА З НАЦЫЯНАЛЬНЫМ КАЛАРЫТАМ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

таго, яны прапанавалі ажно шэсць вары янтаў талісмана сёлетняга свята, кожны з якіх быў разгледжаны на адкрытым па сяджэнні факультэцкага камітэта Бела русіяды на чале з намеснікам дэкана па выхаваўчай рабоце В. І. Врублеўскай. Спартыўная праграма мерапрыемства ўключае ў сябе чатыры народныя каман дныя гульні: «Лапта», «Два агні», «Па цяг», «Дзень—ноч». Індывідуальна сту дэнты паспаборнічаюць у «Перацяжках» і ў стральбе з рагаткі. Гэтыя традыцый ныя беларускія гульні накіраваны на фар міраванне і развіццё разнастайных спар тыўных якасцей: спрытнасці, лоўкасці, меткасці і г. д. Акрамя таго, усе яны раз лічаны на відовішчнасць: цікава павінна быць не толькі ігракам, але і гледачам. Лапта з даўніх часоў добра вядома не толькі на Беларусі, але і ва ўсім свеце, толькі называецца парознаму (напрык лад, бейсбол у амерыканцаў). Нязменныя атрыбуты гульні — біта і мяч. Спаборні чаюць дзве каманды: адна ў «полі», дру гая ў «горадзе». Лапта не толькі служыць развіццю фізічных якасцей, але і выма гае ад удзельнікаў выпрацоўкі каманднай стратэгіі. Гульня «Два агні» добра вядо мая кожнаму з нас як «Два капітаны». «Пацяг» — гэта сілавое спаборніцтва, своеасаблівае перацягванне каната без ка ната. Удзельнікі кожнай з каманд счап ляюць рукі паміж сабой у лакцях і — хто каго перацягне. Гэтая гульня раней была вельмі папулярная на кірмашах і падчас святкавання Масленіцы. Уключыць у праграму гульню «Дзень—ноч» прапа навалі студэнты. Гэта своеасаблівыя да ганялкі на дзве каманды. Уверх падкід ваецца метка з белым і чорным бакамі. Калі выпадае белы колер — «дзень» дага няе «ноч», і наадварот. «Перацяжкі» —

дужанне, пры якім два ігракі сядаюць на падлогу, упіраюцца нагамі падэшва ў па дэшву, трымаюцца рукамі за палку і спра буюць перацягнуць яе (а таксама і сапер ніка) на сябе. Стральба з рагаткі выпра боўвае ўдзельнікаў на меткасць. «Спаборніцтвы адбываюцца паміж сямю змешанымі камандамі (па 6 хлопцаў і 5 дзяўчат у кожнай), — расказвае А. В. Дрыгін. — Шэсць каманд — гэта пер шакурснікі факультэта фізічнага выхаван ня, яшчэ адна — прадстаўнікі студсавета ФФВ. Судзейства ажыццяўляюць выключ на студэнты. Як старшыня судзейскай ка легіі я павінен прысутнічаць на ўсіх гуль нях і вырашаць спрэчныя моманты. На ўрачыстае адкрыццё Беларусіяды 2011 мы запрасілі спартсменаў і дзеячаў мастацтва, якія маюць пэўныя перамогі ў сваёй сферы дзейнасці. Думаю, іх асабі сты прыклад, дасягненні натхняць і да дуць пазітыўны імпульс нашым студэн там. Гэты тыдзень для ўдзельнікаў і арга нізатараў будзе даволі насычаны, давя дзецца сумяшчаць вучобу і экзамены са спаборніцтвамі. Аднак, як паказвае во пыт, народная гульня валодае своеасабл івай энергетыкай: удзельнікі амаль не заў важаюць стомленасці. У нас будзе ўсё, як на сапраўдных Алімпійскіх гульнях: кубкі, медалі, па дарункі. Прызавы фонд нам дапамаглі стварыць рэктарат БДПУ і прафкам сту дэнтаў. За гэта ім ад усяго аргкамітэта Беларусіяды вялікі дзякуй! Мы не толькі адраджаем народныя гульні, але і спрыяем іх распаўсюджван ню. У такіх мерапрыемствах, як Бела русіяда, ёсць значны выхаваўчы патэн цыял. Спадзяюся, беларускае спартыў нае свята стане традыцыйным і з кож ным годам будзе ахопліваць усё большую колькасць удзельнікаў!» 16 мая 2011 г.


ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ КАДРАЎ БДПУ АЖЫЦЦЯЎЛЯЕ ПРЫЁМ ЗАЯВАК ад студэнтаў двух апошніх курсаў вочнай формы атрымання адукацыі вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, а таксама асоб з вышэйшай адукацыяй на перападрыхтоўку ў 2012 г. Тэрмін навучання — 23 месяцы. Форма навучання — завочная. Спецыяльнасць Дашкольная адукацыя Пачатковая адукацыя Інфарматыка Матэматыка Лагапедыя Сацыяльная педагогіка Тыфлапедагогіка Жэставая мова Сурдапедагогіка Алігафрэнапедагогіка Інтэграванае навучанне і выхаванне ў школьнай адукацыі Інтэграванае навучанне і выхаванне ў дашкольнай адукацыі Менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, пазашкольнага выхавання і навучання Педагагічная дзейнасць спецыялістаў

Кваліфікацыя педагог выкладчык выкладчык інфарматыкі выкладчык матэматыкі настаўніклагапед сацыяльны педагог тыфлапедагог выкладчыкперакладчык жэставай мовы сурдапедагог алігафрэнапедагог настаўнікдэфектолаг

настаўнікдэфектолаг

менеджар у сферы адукацыі

выкладчык у адпаведнасці з кваліфікацыяй па асноўнай адукацыі выкладчыквыхавальнік

Псіхолагапедагагічнае суправаджэнне развіцця дзіцяці дома УВАГА! НОВЫЯ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ! Псіхалогія псіхолагменеджар прадпрымальніцкай дзейнасці Псіхалогія кіравання псіхолагменеджар Практычная псіхалогія педагогпсіхолаг Псіхалогія сямейных адносін псіхолаг Webдызайн і камп’ютарная праграмістWebдызайнер графіка Выяўленчае мастацтва выкладчык выяўленчага мастацтва Музычнае мастацтва выкладчык музычнага мастацтва Мастацтва харэаграфічнае харэографпедагог Фізкультурнааздараўленчая выкладчык фізічнай культуры работа ва ўстановах адукацыі Сацыякультурнае забеспячэнне культуролаганіматар турысцкай дзейнасці

Чарговая, сёмая па ліку студэнцкая навуковая канферэнцыя «Студэн$ цкая навука як фактар асобаснага і прафесійнага развіцця будучага спе$ цыяліста» адбылася 29 красавіка ў БДПУ. Сёлета, у параўнанні з папя$ рэднімі гадамі, яна мела некаторыя асаблівасці правядзення.

НОВЫ ФАРМАТ Удзел у канферэнцыі прынялі больш за 130 чалавек. Акрамя студэнтаў БДПУ, на ёй прысутнічалі госці са школ і гімназій, якія не першы год актыўна супрацоўніча юць з нашым універсітэтам. Цікавасць да падобных мерапрыемстваў у школьнікаў павышаецца з году ў год. Яны ахвотна працуюць у секцыях і, як паказвае практыка, большасць запрошаных школьнікаў становіцца студэнтамі розных факультэтаў БДПУ. Сёлета быў зменены фармат правядзення пленарнага пасяджэння. Звычайна пры арганізацыі канферэнцый мы імкнуліся ўключыць у яго праграму выступленні дактароў навук, прафесараў нашага ўніверсітэта і іншых устаноў, ахвотна запра шалі гасцей з Нацыянальнай акадэміі навук. Аднак паколькі канферэнцыя студэн цкая, то сёлета мы вырашылі надаць пленарнаму пасяджэнню «маладзёжны фар мат». З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся прарэктар па навуковай ра$ боце доктар палітычных навук В. В. Бушчык, а эстафету пераняло маладое пакален не. Усе наступныя выступленні адпавядалі інтарэсам студэнцкай аўдыторыі. Ціка вы даклад на тэму «Самазахавальныя паводзіны студэнцкай моладзі» прадставіла дацэнт кафедры паліталогіі і права кандыдат сацыялагічных навук Т. Н. Шушунова. Са сваёй навуковай дзейнасцю прысутных пазнаёмілі аспіранты БДПУ Д. А. Хандогі (кафедра заалогіі факультэта прыродазнаўства) і М. Л. Цэхановіч (кафедра педа гогікі). Змястоўным і запамінальным стала выступленне студэнта 4$га курса матэ$ матычнага факультэта А. А. Францкевіча, у якім ён падзяліўся вопытам работы матэматычнага клуба «Амега». Пасля пленарнага пасяджэння маладыя навукоў цы працягнулі працу ў шасці секцыях, дзе праходзіла абмеркаванне навуковых дакладаў па самых розных тэмах.Такім чынам, у гэтым годзе канферэнцыя не згубіла ў якасным плане і стала пасапраўднаму студэнцкай. Сваімі ўражаннямі аб канферэнцыі падзяліўся і яе ўдзельнік Максім ЦЭХАНОВІЧ: – Парадавала тое, што аўдыторыя была надзвычай уважлівай, студэнты з цікавас цю слухалі выступоўцаў. Гэтаму паспрыяла якасць дакладаў, якія былі прэзентава ны на канферэнцыі. На маю думку, ідэя правядзення пленарнага пасяджэння ў но вым фармаце надзвычай удалая. Часам студэнтам складана адразу арыентавацца на «навуковую велічыню». Натуральна, узровень выступлення прафесара не заўсёды аптымальны для студэнта і тым больш школьніка. Даклады ж крыху старэйшых па ўзросце маладых вучоных, якія ў даступнай форме прадстаўляюць вынікі сваёй пра цы, пэўным чынам падбадзёрваюць юных навукоўцаў. Хаця, безумоўна, і важнасць прыкладу старэйшага пакалення складана пераацаніць. Падчас прэзентацыі свайго даклада («Сутнасць паняцця «педагагічнае мысленне». — І.Ч.) я таксама імкнуўся ўлічыць узрост аўдыторыі і падаць інфармацыю такім чынам, каб яна была зразуме лай і даступнай для ўспрымання. Выступаючы перад маладымі людзьмі, якія ро бяць першыя крокі ў навуковай дзейнасці, вельмі важна зацікавіць, заахвоціць іх да далейшага прафесійнага станаўлення. Думаю, атмасфера сёлетняй канферэнцыі ў многім гэтаму паспрыяла. Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ, магістрант БДПУ

Даведкі: 2671441 (факс), 2639816, 2715710 httр://ipk.bspu.unibel.by/

ВУЧОНЫ. ПЕДАГОГ. ФРАНТАВІК Напрыканцы красавіка адбылося ўрачыстае пасяджэнне кафедры педагогікі, прыс вечанае 90годдзю з дня нараджэння Дамініка Іванавіча ВАДЗІНСКАГА — былога загадчыка кафедры, вучонага, педагога, франтавіка, неардынарнага творчага чала века. Ён прайшоў усю вайну, восем разоў быў паранены, двойчы кантужаны, узнага роджаны 15 ордэнамі і 5 медалямі. Ваяваў не толькі ў Беларусі, але і на польскай зямлі, ва Усходняй Прусіі, удзельнічаў ва ўзяцці Кёнігсберга. На пасяджэнні выступілі выкладчыкі і супрацоўнікі кафедры педагогікі, калегі па рабоце, вучні Дамініка Іванавіча. З іх вуснаў прагучалі добрыя словы і ўспаміны пра гэтага цудоўнага чалавека. Прысутным быў прадэманстраваны фільмэсэ пра жыццёвы шлях Дамініка Івана віча, падрыхтаваны па матэрыялах, што прадаставіла ганаровая госця мерапрыем ства — жонка Д. І. Вадзінскага Вольга Ігнатаўна. К. АРЦЯМЁНАК, дацэнт кафедры педагогікі 16 мая 2011 г.

3


За простымі і немудрагелістымі словамі «Дні фізікі» для большасці прадстаўнікоў фізфака БДПУ хаваецца шмат памятнага і цёплага. Не важна, кім ты з’яўляешся — студэнтам, аспірантам ці работнікам; не важна, якія ў цябе захапленні і настрой; істотна толькі тое, што ты — ФІЗІК! І для цябе гэтае свята становіцца не менш важным, чым дзень нараджэння або Новы год. «Дык што ж такое «ДФ»?» — запытаеце вы. Адказваем: гэта свята, якое збірае фізікаў па духу і па прафесіі дзеля зносінаў і радасці.

НАШЭСЦЕ ПАФІЗФАКАЎСКУ Сёлета Дні фізікі ў БДПУ доўжыліся цэлы тыдзень. Урачыстасці, прысвечаныя прафесійнаму святу фізфа каўцаў, пачаліся з адкрытай лекцыі намесніка дырэктара па навуковай рабоце НДІ ядзерных праблем БДУ, доктара фізіка$ матэматычных навук А. С. Лабко «Ядзер ная энергетыка ў Рэс публіцы Беларусь». Затым фізфакаўцы і госці факультэта су стрэліся на афіцый ным адкрыцці мерап рыемства ў холе, дзе праводзіўся «кірмаш фізічных эксперымен2 таў». Трэцякурснікі Дзмітрый Яблонскі і Аляксандр Ушко паказвалі і тлума чылі студэнтам і выклад чыкам з іншых факультэ таў цікавыя і пазнаваль ныя эксперыменты па кур се агульнай фізікі. Тут жа была арганізавана фотазо на, дзе ўсе жадаючыя маглі сфатаграфавацца з прафе сійнымі мадэлямі і роз нымі фізічнымі прыборамі на фоне партрэтаў знакам ітых вучоныхфізікаў. Упершыню на Днях фізікі быў праведзены дабрачынны аўкцыён «Падзяліся цеплы2 нёй» у рамках «Вясновага тыдня дабрыні». З малатка пайшлі карціны, напісаныя самімі студэнтамі, разна стайныя сувеніры з сімволі кай факультэта; разыгрыва ліся і закрытыя лоты. Са браныя сродкі будуць пера дадзены валанцёрскаму клу бу «Міласэрнасць». Праграма Дзён фізікі ўключала віктарыны «Эў2 рыка» і «Матэматычная дуэль». У першай з іх са мым інтэлектуальным аказаўся Аляксандр Ерма$ ловіч, другое месца ў Марыі Гадуновай, трэцім стаў Ва$

лерый Віткус. У «Матэма тычнай дуэлі» тройка най мацнейшых выглядае так: Вікторыя Купрацэвіч, Ве$ раніка Бібік, Таццяна Му$ зыка. Усе ўдзельнікі атры

Спартыўны блок мера прыемстваў «ДФ» уключаў спаборніцтва па пейнтбо ле, у якім прымалі ўдзел дзве каманды па 20 чала век: «Ястрабы» (мужчын

малі ад гульні задавальнен не, а пераможцаў узнага родзілі дыпломамі і каш тоўнымі прызамі. У рамках «ДФ» праходзіў турнір па камп’ютарных гульнях, які сабраў аматараў віртуальных відаў спорту на чэмпіянаце па Counter Strike. Напружаная барацьба раз гарнулася сярод 12 каманд розных факультэтаў БДПУ. Пасля некалькіх гадзін бес перапыннай гульні выявілі ся пераможцы. Першае месца заняла каманда «Skodina_TM» фізічнага фа культэта (капітан — Алег Антаненка), другое месца ў каманды «1K.RomjKeee?!» факультэта прыродазнаўства (капітан — Раман Кажура), трэцяй стала каманда «Grammsto» фізічнага фа культэта (капітан — Міхаіл Казлоўскі). На фізічным факультэце адбылася студэнцкая на2 вукова2метадычная канфе2 рэнцыя «Ад ідэі — да іна2 вацыі». Свае даклады на 4 секцыях прачыталі студэн ты 1—5 курсаў.

ская) і «Канарэйкі» (дзяво чая). Ужо з першых хвілін гульні стала зразумела, што перамогуць дзяўчаты, бо хлопцы проста не маглі «страляць» у такіх чароў ных саперніц. У нядзелю ўсе жадаючыя змаглі паехаць на экскурсію «Старажытнае Заслаўе». Нашым гідам была студэн$ тка фізфака Вера Ілюкевіч, якая захапляецца гісторы яй роднага краю. Закрыцце Дзён фізікі ад былося ў выглядзе кругла2 га стала паміж студэнцкім актывам і выкладчыкамі фізічнага факультэта. Мы, арганізатары «ДФ 2011», спадзяёмся, што сё летняе свята прынесла ўсім яго ўдзельнікам вя лікае задавальненне і што маладое пакаленне будзе і надалей захоўваць і раз віваць традыцыі нашага любімага факультэта. У. СТАНКЕВІЧ, намеснік дэкана фізічнага факультэта па выхаваўчай рабоце

220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, п. 127. Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

226$40$19

i

e$mail: nastaunik@bspu.unibel.by www.bspu.unibel.by

ФІНАЛ З ІНТРЫГАЙ Сёлетні фінал гульняў КВЗ БДПУ ўвойдзе ў гісторыю тым, што ўпер$ шыню за чэмпіёнскі тытул змагаліся восем каманд, кожная з якіх была па$свойму цікавай і каларытнай. На працягу двух дзён прадстаўнікі васьмі факультэтаў дарылі нам смех і добры настрой — самыя лепшая лекі ад усіх хвароб. І многія з каманд, у тым ліку і «навічкі» фіналу, рабілі гэта па$майстэрску. У амаль што роўнай гульні да апошняга мо$ манту захоўвалася інтрыга: каму журы аддасць пальму кавэзэшнага пер$ шынства? Аднак пра ўсё па$парадку. Першы конкурсны дзень распачаўся «Трыатлонам», які ўключаў у сябе раз мінку і біятлон. Падчас размінкі кавэ зэшнікі адказвалі на пытанні членаў журы. Так мы даведаліся, як на студэн тах адбіўся пераход на летні час. Прад стаўнікі ФСПТ са скрухай адзначылі, што сесія стала на гадзіну бліжэй, а гісторыкі асаблівых змен не адчулі: «Як на першую пару не хадзіў, так і не хаджу». У біятло не капітаны «стралялі» жартамі на вы быванне. У выніку засталіся дзве каман ды: ФСПТ і зборная факультэта беларус кай і рускай філалогіі, якая мае свой не паўторны стыль і выключна жаночае аб лічча. Журы не магло выбраць перамож цу і папрасіла капітанаў зрабіць штраф ны круг. Гумар каманды ФСПТ патрапіў дакладана ў цэль, за што вясёлыя і зна ходлівыя атрымалі не толькі перамогу ў конкурсе, але і прыз за самы жывы мо мант гульні. У «Фрыстайле» каманды маглі жарта ваць у свабоднай форме і на адвольную тэматыку. Вось на сцэну выбеглі хлопец з дзяўчынай з ФДА ў процівагазах і сталі… цалавацца. Проста яны за бяс печныя пацалункі! Гісторыкі расказалі нам усю праўду пра студэнтаў. Ці ведае це вы, што толькі студэнт можа прыйсці на пары, каб паглядзець, якія заняткі будуць заўтра? Каманда фізічнага фа культэта «Валерый Сюткін», якая стала сапраўдным адкрыццём сезона, умела чаргавала жарты і мініяцюры з дасціп нымі музычнымі мінінумарамі. Таму менавіта фізікі атрымалі прыз за лепшае музычнае афармленне выступлення. Так сама ў іх атрымаўся і самы смешны жарт пра наш універсітэт. Уявіце сабе: дружы на БДПУ на ўваходзе не прапусціла дзяў чыну студэнта, сказаўшы хлопцу: «У нас са сваёй нельга!». Псіхолагі парадавалі гледачоў цэлым каскадам жывога гума ру, а адну са сваіх мініяцюр прадставілі так: «Наступны нумар — як Дзень зда роўя: назва адна, а сэнс зусім іншы». Гэты жарт журы прызнала лепшым за першы дзень гульні. Акрамя таго, псіхолагі атрымалі спецыяльны прыз прафкама студэнтаў БДПУ за мініяцюру «У аптэ цы», а мініяцюра «Дамафон» стала леп шым нумарам гульні. Ну і, нарэшце, леп шым выканаўцам мужчынскай ролі так сама стаў прадстаўнік каманды ФП Сця пан Манкевіч. Такі вось плённы дзень! Арыгінальнымі жартамі парадавала аматараў інтэлектуальнага гумару каман

да філолагаў. Як вам такі каламбур: «Дзяўчаты, у мяне шарык лопнуў. Пера карміла сабаку…». Адметнасць гэтай ка манды падкрэслілі амаль усе прадстаўнікі журы і не абдзялілі яе ўзнагародамі: прыз за лепшае выкананне жаночай ролі атры мала капітан Кацярына Вайцяшонак. Другі дзень фіналу пачаўся на лірычнай ноце – на сцэну выйшлі пяцікурснікі, якія заканчваюць не толькі вучобу ў БДПУ, але і кавэзэшную дзейнасць у сце нах роднай alma mater. Усе яны атрымалі права на выкананне аднаго жадання. Дзя куючы гэтаму мы змаглі пачуць, як Вадзім Грачоў спявае акапэльна песню «Трэцяга верасня» і як Аляксандр Камароўскі жар туе, а ўсе крычаць яму ў адказ: «Не смеш на!». Спаборніцтва працягнулася конкур сам відэакліпаў. Усе ролікі атрымаліся арыгінальнымі і цікавымі. Асабіста мне найбольш спадабаліся фізікі з фільмам пра супергероя БДПУ Памагуна. У журы склалася іншае меркаванне, і прыз за леп шы відэаролік атрымалі гісторыкі, якія раскрылі сакрэт, чаму хлопцы спазняюц ца на спатканні. І апошнім выступленнем сезона для ка вэзэшнікаў стаў конкурс аднаго нумара. Тут нас чакала шмат сюрпрызаў. Прадстаўнікі ФФВ проста асыпалі ўсіх дзяўчат у зале ружамі, яшчэ раз прызнаючыся ў каханні прадстаўніцам чароўнай паловы студэнцт ва БДПУ. А матэматыкі даказалі, што ў нас вучацца не толькі самыя прыгожыя дзяўчаты, але і цудоўныя хлопцы. Вынікі другога дня гульні выглядаюць так. Актрысай дня стала Аляксандра Яку бава (ФСПТ), акцёрам дня — капітан ка манды фізічнага факультэта Дзмітрый Крумкач, чалавек з прамяністай усмеш кай, якая імгненна ўзнімае настрой. Леп шым нумарам прызналі «Папялушку» ў выкананні філолагаў. ФСПТ атрымаў прыз за лепшы жарт і прыз ад прафкама студэнтаў. Матфакаўцы найбольш арыгі нальна пажартавалі пра БДПУ, і гэта ста ла самым жывым момантам гульні. Ма тэматыкі атрымалі яшчэ і спецыяльны прыз ад рэдактараў КВЗ. І вось ён, момант ісціны! Трэцяе месца заняла каманда ФСПТ, другімі сталі псіхо лагі, а чэмпіёнскі тытул застаўся ў міну лагодніх пераможцаў — матэматыкаў. Аднак любоў гледачоў змаглі заваяваць усе каманды, а гэта галоўны паказчык і леп шая ўзнагарода. Так што з перамогай цябе, вялікая і дружная сям’я КВЗ! Таццяна БОХАН

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА Тыраж 1000 экз. Зак. № 285. Падпісана ў друк 16.05.2011 г. у 9.00.

nastaunik 7(1091)  
nastaunik 7(1091)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement