Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Навіны БДПУ

Д

НЯМІ БДПУ гасцінна расчыніў дзверы абітурыентам-2012. Атрымаць актуальную і дакладную інфармацыю прыйшло шмат гасцей: усе месцы не толькі ў партэры, але і на балконе актавай залы былі запоўнены. Аб парадку прыёму ў БДПУ, пра новыя спецыяльнасці і многае-многае іншае прысутным кампетэнтна расказалі першы прарэктар універсітэта А.І. Андарала і адказны сакратар прыёмнай камісіі С.У. Якавенка. Знаёмства з універсітэтам прадоўжылася падчас сустрэч абітурыентаў з дэканамі факультэтаў.

Пятніца, 30 сакавіка 2012 года

№ 4 (1105 )

ПУЦЁЎКА Ў НАВУКУ

У ДАПАМОГУ ВЫПУСКНІКУ

КВЗ ПАД МІКРАСКОПАМ

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

Майстар-клас ад ФПА

Ч

АТЫРНАЦЦАТАГА сакавіка быў дадзены старт другому этапу Рэспубліканскага агляду-конкурсу мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў устаноў вышэйшай адукацыі «Арт-вакацыі 2012». Днямі і ў сценах нашага ўніверсітэта адбылася прэзентацыя канцэртнай праграмы творчых калектываў БДПУ. Фінальны канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў фестывалю пройдуць 22–23 мая.

В

АСЯМНАЦЦАТАГА мая адбудзецца традыцыйнае мерапрыемства БДПУ – Міжнародны конкурс моды, фота і авангарднага мастацтва «DзiKaVaTa». Аргкамітэт запрашае да ўдзелу дызайнераў, фатографаў і мадэлей! Дэдлайн падачы заявак – 14 красавіка. Дадатковая інфармацыя: 8-029-716-25-78, 8-029-186-66-91, dzikavata@gmail.com. Наш сайт: dzikavata.bspu. unibel.by

НАС АБ’ЯДНАЎ МАСКОЎСКІ РАЁН Сёння госць «Н» – начальнік аддзела культуры адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы, выпускнік гістарычнага факультэта БДПУ 1996 г. А.А. Бялоў. А нагодай для размовы паслужыла падрыхтоўка да святкавання 35-годдзя раёна, на тэрыторыі якога знаходзіцца наш універсітэт. – Андрэй Аляксандравіч, раскажыце, калі ласка, пра супрацоўніцтва, якое склалася паміж адміністрацыяй Маскоўскага раёна і БДПУ. – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка – вядучая педагагічная ВНУ рэспублікі, і мяне радуе, што мы не толькі суседзі, але і калегі: наша плённае супрацоўніцтва доўжыцца ўжо шмат гадоў. Пры(Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)

У сістэме прафесійнай падрыхтоўкі будучых педагогаў ідэалагічная і выхаваўчая работа мае выключна важнае значэнне. Сучасны настаўнік – гэта не толькі высакакласны спецыяліст, але і творчая, ініцыятыўная, усебакова развітая асоба. Як захапіць сваіх выхаванцаў агульнай справай, аб’яднаць іх у сапраўдны дружны калектыў, павесці за сабой? Адказы на гэтыя пытанні шукаюць педагогі факультэта пачатковай адукацыі, які заняў другое месца ў конкурсе на лепшую арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўніверсітэце (2009 г.). Таму сёлета менавіта на базе ФПА быў праведзены выязны семінар па абмене вопытам для намеснікаў дэканаў па выхаваўчай рабоце і старшыняў саветаў куратараў факультэтаў. Дваццаць другога сакавіка яны сабраліся ў вучэбным корпусе № 7, каб атрымаць майстар-клас ад сваіх калег. Увазе гасцей былі прадстаўлены выставы метадычных распрацовак і творчых работ студэнтаў, а таксама тэматычныя экспазіцыі, якія адлюстроўваюць дзейнасць факультэцкіх калектываў і аб’яднанняў. У фае ўсіх чакаў прыемны сюрпрыз: віктарына і крыжаванка «Што Вы ведаеце пра факультэт пачатковай адукацыі».

За кожны правільны адказ уручалася сардэчкаарыгамі. Гэта своеасаблівы сімвал факультэта, студэнты і выкладчыкі якога кіруюцца запаветам В. Сухамлінскага – аддаваць сваё сэрца дзецям. Праграма семінара прадугледжвала правядзенне дзвюх адкрытых куратарскіх гадзін: «Брэнд ФПА – (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)


Выпадковых сустрэч на свеце не бывае. Асабліва выразна разумееш гэта, калі прыходзіць нечаканае прызнанне тваіх дасягненняў (а гэты год быў на іх сапраўды багаты – я атрымала грант Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнцкую стыпендыю).

ПУЦЁЎКА Ў НАВУКОВАЕ ЖЫЦЦЁ Пасля заканчэння з адзнакай перакладчыцкага факультэта МДЛУ я паставіла на вучобе крыж – хацелася як мага хутчэй пачаць працаваць, зарабляць і ўладкоўваць асабістае жыццё. Аднак з прыходам на кафедру замежных моў БДПУ прыяры-

а на цікавасць робіць сваю справу), а стала крыніцай новых эмоцый. Не сакрэт, што мерны і спакойны побыт здольны «зацягнуць» нават самага вялікага разумніка. Цяпер жа інтэлектуальнасць пачала пераважаць над паўсядзённасцю.

тэты змяніліся. Ідэйным натхняльнікам майго «вяртання» ў навуку пасля двухгадовага перапынку стала Наталля Глебаўна Алоўнікава, загадчыца кафедры замежных моў, якая ўжо не першы год «куе» ўніверсітэцкія кадры i падштурхоўвае маладых супрацоўнікаў прайсці падрыхтоўку як мінімум на другой ступені вышэйшай прафесійнай адукацыі. Выключна дзякуючы Наталлі Глебаўне з’явілася жаданне паступіць у магістратуру, дзе пад яе ж кіраўніцтвам я паспяхова абараніла магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (у галіне замежнай мовы)». Магістратура мяне захапіла – усё прайшло нечакана хутка і пазітыўна (нягледзячы на тое, што давялося добра папрацаваць над навуковым даследаваннем і здачай уступных і кандыдацкіх экзаменаў). Аднак самае галоўнае – з’явiлася ўсвядомленае разуменне ўсяго таго, што было ўбачана, пачута і прачытана. Навучанне больш не здавалася «пакутай» (праца не на адзнаку,

Пасля заканчэння магістратуры кафедра замежных моў рэкамендавала мяне да паступлення ў аспірантуру па спецыяльнасці «Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства», чаму я вельмі ўзрадавалася, прадчуваючы доўгатэрміновы «адпачынак», якi пры гэтым яшчэ i нядрэнна аплачваецца. Гэтая распаўсюджаная памылка большасці дысертантаў, якія навучаюцца з адрывам ад вытворчасці, не абышла бокам і мяне. Добра, што першае ж пасяджэнне кафедры агульнага і рускага мовазнаўства дапамагло зразумець, што вучоба ў аспірантуры – гэта не што іншае, як праца (няхай часта і аддаленая, але ўсё ж кантралюемая), якая заключаецца ў стварэнні арыгінальнага навуковага прадукту ў выглядзе дысертацыйнага даследавання. Безумоўна, вельмі важна знайсці «сваю» тэму, цікавасць да якой не згасне яшчэ на этапе азнаямлення з літаратурай па праблеме, і «свайго» навуковага кіраўніка, з якім мож-

2

на будзе прыемна і рэзультатыўна працаваць на працягу як мінімум трох гадоў. Мне ў гэтым сэнсе пашанцавала: рэдуплiкатыў ныя лексічныя адзінкі беларускай, рускай і англiйскай моў, якiя ствараюцца шляхам поўнага або частковага паўтарэння кораня, асновы або ўсяго слова (васьвась, піф-паф, цiцiмiцi), аказаліся перспектыўным аб’ек там для даследавання. А навуковы кіраўнік – прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак, дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі, – чалавекам, які дапа мог у вырашэнні многіх арганізацыйных пытанняў, не абмежаваў маю самастойнасць і «свабоду творчасці» і, што самае галоўнае, дазволіў працаваць у камфортным рэжыме, за што я яму бязмежна ўдзячна. У кожнага да навукі свой шлях: хтосьці пачынае займацца даследчай дзейнасцю яшчэ са студэнцкіх гадоў, хтосьці прыходзіць да яе ўжо ў асэнсаваным узросце, а ў кагосьці нават атрымоўваецца сумяшчаць напісанне кандыдацкай дысертацыі з працай або мацярынствам. Аб’ядноўвае нас, безумоўна, вялікая працавітасць (усе аспіранты апрыёры таленавітыя, але не ўсе могуць штодня прымусіць сябе працаваць) і гарачае жаданне ўвайсці ў навуковую супольнасць, стаць паўнапраўным членам якой, безумоўна, прэстыжна і ганарова. Таму жадаю ўсім чытачам «Н» знайсці свой шлях і ў навуцы, і ў асабістым жыцці, а таксама сілы на рэалізацыю ўсіх задум! Наталля ШУЛЬГА, аспірант кафедры агульнага і рускага мовазнаўства

НАС АБ’ЯДНАЎ МАСКОЎСКІ РАЁН (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

емна адчуваць у гэтым зацікаўленасць і ініцыятыўнасць абодвух бакоў. Для мяне як начальніка аддзела культуры асабліва заўважна ўзаемадзеянне ў сферы творчасці. БДПУ заўсёды быў багаты на таленты, пра што сведчаць шматлікія перамогі студэнтаў-танкаўцаў у шэрагу праектаў Маскоўскага раёна. Пацвярджэнне гэтаму – чарговы фестываль патрыятычнай песні, які нарадзіўся, дарэчы, у сценах нашай alma mater. Сёлета адразу два прадстаўнікі педуніверсітэта – Іван Собалеў і Анастасія Луцко – сталі яго лаўрэатамі і будуць прадстаўляць Маскоўскі раён на гарадскім конкурсе патрыятычнай песні. Аддзел культуры ладзіць самыя разнастайныя мерапрыемствы. Гэта і традыцыйны фальклорны фэст «Край беларускі, край самабытны», і фестываль тэатральнага мастацтва, і праект «Неа-тапёр» (сучаснае асэнсаванне нямога кіно), і каляндарныя святы. У многіх з іх студэнты БДПУ – чаканыя госці і ўдзельнікі. Папулярнасцю ў гледачоў таксама карыстаюцца конкурсы фотаработ, на адным з якіх, дарэчы, першае месца заняў Аляксей Веснячок, сёння ўжо выпускнік БДПУ. Не застаюцца ўбаку будучыя настаўнікі і ад спартыўнага жыцця Маскоўскага раёна. Мы рэгулярна праводзім зімовыя выязныя спартакіяды, у якіх спаборнічаюць каманды прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, традыцыйныя летнія турзлёты, дзе педуніверсітэт прымае актыўны ўдзел. Прыемна, што ў розныя гады студэнты-танкаўцы трапляюць у лік лепшых. Асобна варта адзначыць работу тэрытарыяльнай добраахвотнай дружыны БДПУ. Менавіта яна ў многім забяспечвае парадак на канцэртных пляцоўках падчас правядзення масавых раённых і гарадскіх мерапрыемстваў. Такая дапамога вельмі важная. – Як вядома, на тэрыторыі Маскоўскага раёна знаходзяцца яшчэ тры ўстановы вышэйшай адукацыі… – Так. Сёння, калі мы ацэньваем творчыя праекты тэрытарыяльна нашых ВНУ, то бачым відавоч нае творчае саперніцтва паміж імі. Студэнцкі клуб БДПУ – гэ та вельмі моцная каманда са сваімі традыцыямі, з багатым вопытам работы, вялікім творчым патэнцыялам. І, дарэчы, са значнай колькасцю клубных фарміраванняў, дзевяць з якіх маюць званні народных і ўзорных. Натуральна, такіх «зорак» мы заўсёды рады бачыць і часта запрашаем у якасці ўдзельнікаў на самыя разнастайныя раённыя акцыі і канцэрты.

– Як Вы лічыце, чым вызначаецца сённяшняе студэнцтва? – Сучасная моладзь вельмі развітая. Выпускнікам мінулага стагоддзя, напэўна, цяжка было б скласці ёй канкурэнцыю ў плане дасведчанасці, інфармаванасці. Ды і магчымасці ў яе большыя. Сваю задачу я бачу ў тым, каб своечасова заўважыць талент, паспрыяць яго развіццю і, што вельмі важна, пры гэтым даць магчымасць маладым людзям выйсці на якасна новы ўзровень. Працаваць са студэнтамі заўсёды прыемна і адказна адначасова: яны тонка адчуваюць нашу падтрымку і клопат. Мы заўсёды імкнёмся скіраваць іх да развіцця і пакарэння ўсё больш і больш высокіх творчых вяршыняў. – Раскажыце, калі ласка, якія мерапрыемствы прымеркаваны да 35-годдзя раёна. – І напярэдадні юбілею, і непасрэдна ў яго дзень (8 красавіка), а таксама на працягу ўсяго 2012 г. у раёне будзе рэалізавана шмат самых розных акцый і праектаў. Дваццаць першага красавіка пройдзе раённае свята ў скверыку па праспекце Газеты «Праўда», дваццаць пятага – урачысты сход і канцэрт у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры, а на наступны дзень святочныя мерапрыемствы будуць ладзіцца ў мікрараёне «Брылевічы». Таксама да юбілею ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы прымеркавана рэалізацыя цікавага праекта «Віртуальны музей». Не буду раскрываць усіх сакрэтаў, але раю ў хуткім часе завітаць на сайт ЦДБ. Вядома, стварыць добры настрой на святочных пляцоўках дапамогуць і студэнты БДПУ. Мы ніколі не выпускаем іх з поля зроку і заўсёды рады будзем бачыць не толькі ў якасці запрошаных гасцей, але ў перспектыве – і калег. Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ

Падчас конкурсу патрыятычнай песні

30 сакавіка 2012 г.


• У дапамогу выпускніку

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ ЗАПРАШАЕ

ПЕРШЫ КРОК У САМАСТОЙНАЕ ЖЫЦЦЁ

студэнтаў двух апошніх курсаў і магістрантаў вочнай формы атрымання адукацыі ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь

Хутка размеркаванне! Дакладная прымета яго блізкага надыходу – з’яўленне на факультэцкіх стэндах «Куткоў пяцікурсніка». Мы таксама вырашылі аднавіць на старонках «Н» тэматычную рубрыку «У дапамогу выпускніку», і сёння парадак размеркавання ў адпаведнасці з заканадаўствам каменціруе начальнік аддзела кадраў нашага ўніверсітэта Валерый Пятровіч АЛАВЯННІКАЎ.

НА ПЕРАПАДРЫХТОЎКУ ў 2012–2013 гг. Форма навучання – завочная. Навучанне на ўмовах аплаты. Залік слухачоў праводзіцца па выніках уступных іспытаў (сумоўя). Заняткі пачынаюцца ў маі 2012 г. пры ўмове камплектавання груп. Пасля заканчэння навучання выдаецца дыплом аб перападрыхтоўцы дзяржаўнага ўзору з прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі. Спецыяльнасць

Кваліфікацыя

Тэрмін навучання (месяцы)

Web-дызайн і камп’ютарная графіка

ПраграмістWeb-дызайнер

20

Псіхалогія сямейных адносін

Псіхолаг

23

Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці

Псіхолаг-менеджар

Псіхалогія кіравання

Псіхолаг-менеджар

20

Практычная псіхалогія

Педагог-псіхолаг

23

Лагапедыя

Настаўнік-лагапед

23

Сацыякультурнае забеспячэнне турысцкай дзейнасці

Культуролаг-аніматар

Фізкультурнааздараўленчая работа ва ўстановах адукацыі

Выкладчык фізічнай культуры

20

Музычнае мастацтва

Выкладчык музычнага мастацтва

22

Выяўленчае мастацтва

Выкладчык выяўленчага мастацтва

22

Харэограф-педагог

24

Мастацтва харэаграфічнае

23

20

Новыя спецыяльнасці (кастрычнік–лістапад) Псіхалогія

Псіхолаг. Выкладчык псіхалогіі

Рэкламная інфармацыя і камунікацыя

Спецыяліст па рэкламнай інфармацыі і камунікацыі Даведкі па тэл.: 267-14-41, 328-63-08 (тэл./факс), 328-63-05 httр://ipk.bspu.unibel.by e-mail: ipk@bspu.unibel.by

24 24

– Парадак размеркавання рэгламентуецца артыкуламі 83–88 Кодэкса аб адукацыі і Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 821 ад 22 чэрвеня 2011 г. «Аб некаторых пытаннях размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на работу, далейшага накіравання на работу выпускнікоў, вяртання затрачаных дзяржавай сродкаў на іх падрыхтоўку і мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў, рабочых, служачых». Адно з асноўных новаўвядзенняў заключаецца ў тым, што сёлета мы размяркоўваем выпускнікоў завочнай і дзённай платных форм атрымання адукацыі, калі палова (ці больш) тэрміну іх навучання праходзіла на дзённай бюджэтнай форме навучання. Раней гэта катэгорыя не размяркоўвалася. У гэтым годзе каля 1000 выпускнікоў БДПУ – бюджэтнікаў дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі, а таксама платнікаў, якія падпадаюць пад размеркаванне, атрымаюць накіраванне на першае працоўнае месца. На сярэдзіну сакавіка свае заяўкі ўжо даслалі 29 раённых аддзелаў адукацыі. Адметна, што ў апошнія гады ўсё болей студэнтаў, якія вучыліся на платнай форме навучання і не падпадаюць пад працэдуру размеркавання, выказваюць жаданне атрымаць накіраванне на першае працоўнае месца. Калі ў 2007 г. іх было толькі 2, то ў 2011-м – ужо 28. Камісіі па размеркаванні знаходзяць варыянты, найбольш прымальныя і для выпускнікоў, і для наймальнікаў, улічваюць пажаданні маладых спецыялістаў, іх сямейныя абставіны і фізіч-

ныя магчымасці. Так, асобам, якія маюць медыцынскія супрацьпаказанні да практычнай дзейнасці па спецыяльнасці, працоўнае месца прадастаўляецца з улікам стану здароўя. Па жаданні і пры наяўнасці вакансій выпускнік можа быць размеркаваны па месцы працы або жыхарства жонкі (мужа), аднак гэта не датычыць тых, хто паступіў у ВНУ па мэтавым накіраванні. Адпаведныя дакументы трэба падаць на разгляд камісіі своечасова. Па традыцыі, штогод у другім семестры для выпускнікоў усіх факультэтаў БДПУ арганізуюцца сустрэчы з работнікамі аддзела кадраў і юрыдычнага аддзела з мэтай азнаёміць студэнтаў з нарматыўнаправавой базай, якая рэгламентуе іх размеркаванне і працаўладкаванне. Такія сходы праводзяцца і сёлета. Каб не быць галаслоўным, прывяду пытанні, якія сустракаюцца найбольш часта, і адказы на іх. – Хто ўдзельнічае ў размеркаванні выпускнікоў? – Пастаянна дзеючая камісія пад старшынствам рэктара БДПУ. – Ці падлягаюць абавязковаму размеркаванню выпускнікі-платнікі? – Толькі пры наяўнасці жадання і працоўнага месца. Выключэнне складаюць выпускнікі завочнай і дзённай платных форм навучання, калі палова (ці больш) тэрміну іх навучання праходзіла на дзённай бюджэтнай форме навучання. – Якая геаграфія працаўладкавання маладых спецыялістаў? – Па ўсёй рэспубліцы. Аднак пераважна першае працоўнае месца – а гэта прыкладна 70 % – выпускнікі атрымліваюць ва

ўстановах адукацыі Мінска і Мінскай вобласці. Размеркавацца ў сталіцу можна толькі пры наяўнасці мінскай рэгістрацыі або гарантыі будучага наймальніка аб прадастаўленні маладому спецыялісту жылля. «Мэтавікі», у адпаведнасці з заканадаўствам, не размяркоўваюцца, а накіроўваюцца на першае працоўнае месца. Пяць гадоў назад яны падпісалі дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы, у якім прадугледжваецца іх вяртанне на працу менавіта ў свой рэгіён. Размеркаванне – гэта значная для кожнага студэнта падзея, першы крок у самастойную працоўную дзейнасць. Я жадаю ўсім выпускнікам-2012 зрабіць гэты крок упэўнена і гэтаксама ўпэўнена ісці далей па жыцці. ГРАФІК РАБОТЫ КАМІСІІ ПА РАЗМЕРКАВАННІ 10 красавіка – магістратура; факультэт фізічнага выхавання. 11 красавіка – факультэт дашкольнай адукацыі; факультэт прыродазнаўства. 12 красавіка – факультэт пачатковай адукацыі; факультэт спецыяльнай адукацыі. 13 красавіка – факультэт беларускай і рускай філалогіі. 17 красавіка – факультэт псіхалогіі; матэматычны факультэт. 18 красавіка – факультэт эстэтычнай адукацыі; фізічны факультэт. 19 красавіка – факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій; гістарычны факультэт. 26 красавіка – размеркаванне выпускнікоў, якія адсутнічалі на папярэдніх пасяджэннях камісіі па ўважлівых прычынах.

Майстар-клас ад ФПА (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

гэта…» (выкладчык кафедры беларускага і рускага мовазнаўства В.Ю. Лазарава) і «Нажніцы рэдактара» (старшы выкладчык гэтай жа кафедры А.С. Васілеўская). Падчас першага мерапрыемства быў вызначаны змест паняцця «брэнд» у адносінах да адукацыі, студэнты працавалі над рэкламнымі праектамі для свайго факультэта (дэвіз, плакат, буклет і інш.), выказвалі прапановы па стварэнні яго фірменнага стылю. У выніку прыйшлі да высновы, што брэнд ФПА – гэта перш за ўсё камандны факультэцкі дух, які аб’ядноўвае студэнтаў і выкладчыкаў у іх імкненні да самаўдасканалення, 30 сакавіка 2012 г.

да навуковых і творчых здзяйсненняў. Тэма другой куратарскай гадзіны была звязана з тым, што 2012 год аб’яўлены «Годам кнігі». Вызначыўшы ролю чытання ў сучасным грамадстве, студэнты пад кіраўніцтвам куратара паспрабавалі сябе ў ролі рэдактараў і стварылі ўласную газету. Варта адзначыць, што ў наладжаны паміж куратарамі і студэнтамі дыялог і творчы працэс былі ўцягнуты і запрошаныя госці, якія прымалі актыўны ўдзел у абмеркаванні пытанняў, ахвотна выказвалі свае думкі на прапанаваныя тэмы. Вынікі семінара былі падведзены падчас круглага стала «Асаблівасці арганізацыі ідэалагічнай і вы-

хаваўчай работы на факультэце пачатковай адукацыі». Дэкан ФПА Н.У. Ждановіч расказала пра дзейнасць калектываў і аб’яднанняў (валанцёрская група «Крылы», педатрад «Данка», тэатр «Надзея», літаратурная студыя «Ліра», вакальная група «Кансананс», лінгвістычны гурток «Lingua orbis» і інш.) і раскрыла іх ролю ў выхаванні актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыі сваіх падапечных. Наталля Уладзіміраўна адзначыла, што менавіта ўзаемадзеянне ўсіх суб’ектаў выхаваўчага працэсу дазваляе гадаваць факультэцкіх лідараў і нават будучых калег. Так, мінулагодняй выпускніцы і сённяшняй магістрантцы, байцу педатра-

да «Данка» Алене Салодкай даверылі пасаду выхавальніцы інтэрната № 4, і дзякуючы набытаму падчас работы ў атрадзе вопыту дзяўчына спраўляецца са сваімі няпростымі абавязкамі. Вядома, у рамках гэтага артыкула немагчыма расказаць пра ўсе цікавыя моманты семінара. Ві-

давочна адно: такія мерапрыемствы надзвычай карысныя для пераймання вопыту эфектыўнай арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы, каардынацыі сумесных дзеянняў з маладзёжнымі грамадскімі аб’яднаннямі. Вераніка МАНДЗІК 3


Прыгразіўшы нам на развітанне парачкай марозных дзён, зіма неахвотна, аднак вельмі хутка сышла са сцэны і саступіла месца сапраўднаму вясноваму надвор’ю. Праўда, для многіх вясна – гэта не толькі доўгачаканае цёплае сонейка і прадчуванне пазітыўных змен; гэта яшчэ і авітаміноз, а як вынік – млявасць, павышаная стамляльнасць… На шчасце, апошнія азначэнні аніяк не тычацца кавэзэшнікаў: плённа і творча перажыўшы халады, яны бадзёра ўвайшлі ў новы сезон самай папулярнай гульні нашага ўніверсітэта. Два паўфіналы КВЗ БДПУ, якія прайшлі 14 і 15 сакавіка, паказалі: каманды ў добрай гумарыстычнай форме, і гэта стала выдатнай нагодай для шчырых усмешак і прыўзнятага настрою ўсіх прысутных.

КВЗ: паўфіналы пад мікраскопам У першы дзень за выхад у фінал змагаліся каманды матфака («FM»), гістфака («Качыныя гісторыкі»), факультэтаў прыродазнаўства («Васабі») і эстэтычнай адукацыі («Культурныя людзі»). Менавіта апошняя з названых каманда і распачала конкурс «Фрыстайл», адразу трапна пажартаваўшы: маўляў, для іх паўфінал – як Алімпійскія гульні: адзін раз у чатыры гады. Сярод шэрагу ўдалых мініяцюр выгадна вылучалася «гукавымі

эфектамі» замалёўка «Сумесная трэніроўка В. Азаранкі і Д. Домрачавай». Падхапіла гумарыстычную эстафету каманда «Васабі», парадаваўшы наступным шэдэўрам: «Запальнічка ў Шабанах за адзін дзень змяніла пяць гаспадароў, прычым двух з іх перажыла». Журы ацаніла жарт і прызнала яго лепшым у першым паўфінале. Гісторыкі пачалі сваё выступленне з даволі катэгарычных і нават агрэсіўных заяў, што не вельмі спадабалася і судзейскай калегіі, і гледачам. Гэта, у прыватнасці, адбілася на ацэнцы журы. І тым не менш запомніліся ўдалыя жарты каманды (напрыклад, пра тое, што толькі ў нашых студэнтаў на тытульным лісце курсавой працы можа красавацца надпіс «Чалябінскі дзяржаўны ўніверсітэт»). Нязменна пазітыўныя і энергічныя матэматыкі выдалі шмат якасных жартаў пра наш універсітэт і ўвогуле пра студэнтаў. Нездарма мініяцюра «Маладыя вучоныя» (якія, як аказалася, выйшлі хто адкуль: хто з Акадэміі навук, а хто і з Пушкінскай) атрымала прыз за лепшы жарт пра БДПУ. А замалёўка «Сустрэча рэктара з ваенкамам» у выкананні «FM» была прызнана лепшым нумарам гульні. Падчас другога конкурсу – «Біятлона» – усе каманды паказалі сябе не з лепшага боку: жарты былі прэснаватымі і не выклікалі ў гледачоў асаблівых эмоцый. Магчыма, традыцыйная размінка ў дадзенай сітуацыі атрымалася б больш жывой

і вясёлай. Цікава іншае: у першым жа крузе нечакана выбылі фаварыты гульні – гумарысты з гістфака, што паставіла пад сумненне іх выхад у фінал. Аднак інтрыга трымалася нядоўга: пасля сапраўды моцнага выступлення «Качыных гісторыкаў» у апошнім конкурсе «Музычнае хатняе заданне» стала зразумела, што яны яшчэ пазмагаюцца за чэмпіёнскі тытул. Удала спарадзіраваўшы спевакоў С. Міхайлава і Р. Лепса, кавэзэшнікі забяспечылі сабе

ўзнагароду за лепшае музычнае афармленне. Да ўжо названых тытулаў трэба дадаць і тое, што менавіта прадстаўнікі каманды гістарычнага факультэта Д. Цеслюкевіч і Ю. Бялькевіч сталі лепшымі акцёрамі. Спецыяльны прыз прафкама студэнтаў таксама паклалі ў сваю капілку гісторыкі. Такі вось ураджайны дзень! Што да астатніх хатніх заданняў, то яны атрымаліся ў большай ступені вясёлымі, чым музычнымі. І нават выступленне матэматыкаў глядзелася слабавата, выратаваў іх толькі кліп пра тое, як можна выхаваць сапраўднага мужчыну за адзін дзень. Тым не менш, атрымаўшы рэдактарскі прыз, каманда «FM» перамагла ў першым паўфінале. У выніку матэматыкі разам з «Качынымі гісторыкамі» сталі першымі фіналістамі сёлетняга сезона. Другі дзень быў менш прадказальны па сваіх выніках: усе каманды мелі рэальныя шанцы прайсці ў фінал. За такую перспектыву змагаліся псіхолагі («ФП»), фізікі («Валерый Сюткін»), каманды ФФВ («Sidis») і ФСПТ («Двойчы два»). «Адфрыстайлілі» цалкам няблага ўсе каманды, «ФП» амаль адразу выдала лепшы жарт другога паўфінала: «Невядома, што лепш: патраціць дваццаць тысяч на раздрукоўку рэферата для заліку па прадмеце ці заплаціць пятнаццаць тысяч за пераздачу?». Кульмінацыяй выступлення псіхолагаў стала мініяцюра «Студэнтка» з крыху нечаканай і таму яшчэ больш вясёлай канцоўкай. Зала проста

палягла ад смеху, а журы прызнала, што гэты нумар разам з кліпам пра супрацоўніка дружыны-«Барадача» заслугоўвае быць лепшым жартам пра БДПУ. Маладая і, бясспрэчна, таленавітая каманда «Валерый Сюткін» парадавала каскадам свежага арыгінальнага гумару, асаблівай увагі заслугоўваюць мініяцюры пра «гопніка-біятланіста» і двух рускіх асілкаў. Фізікі аказаліся самымі дысцыплінаванымі і адказнымі, за што і атрымалі рэдактарскі прыз. «Двойчы два» зрабілі ўпор не на тэкставыя жарты, а на акцёрскую ігру, і не прагадалі: лепшым нумарам другога дня стала замалёўка «У рэстаране». «Sidis» яшчэ на фестывалі зарэкамендавалі сябе як цікавая каманда і на паўфінале прыкметна выраслі: выступленне было жывым і глядзелася сапраўды весела. Відаць, гэты прагрэс заўважыў і Вадзім Грачоў, бо менавіта камандзе ФФВ дастаўся спецыяльны прыз ад прафкама студэнтаў БДПУ. «Біятлон» у параўнанні з першым днём атрымаўся лепшым, жарты былі больш якасныя і ўдалыя. З найвышэйшым балам «адстралялася» каманда ФСПТ. Што тычыцца хатняга задання, то толькі ў «ФП» яно было сапраўды музычным (хоць бэк-вакал яўна не апраўдаў спадзяванняў і хутчэй перашкаджаў, чым дапамагаў), але не такім вясёлым, як хацелася б. Заканамерна гэтай камандзе дастаўся прыз за лепшае музычнае афармленне. У фізікаў была цікавая ідэя – выпускны вечар супергерояў, аднак у плане зместу яны трошкі недапрацавалі. Пра тое, якім можа атрымацца свята 8 Сакавіка ў звычайнай сям’і, расказалі і паказалі кавэзэшнікі з ФСПТ. А ў выкананні «Sidis» мы з задавальненнем паглядзелі выступленне пра працоўныя будні міліцыі (дарэчы, кліп-пародыя на праграму «+100500», на маю думку, быў самым удалым ролікам за ўсю гульню). Што застаецца дадаць? Лепшы акцёр другога паўфінала – С. Манкевіч («ФП»), лепшая актрыса – А. Прыма («Двойчы два»). Па балах лепшай камандай другога паўфінала стала «Двойчы два», забяспечылі сабе месца ў фінале і псіхолагі. Аднак журы вырашыла, што змагацца за чэмпіёнскі тытул будзе яшчэ і каманда ФФВ. Так што ў фінале нас чакае сустрэча з «цудоўнай пяцёркай» – і гэта будзе цудоўная гульня! Таццяна БОХАН, студэнтка 5-га курса ФБіРФ

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

СТВАРАЕМ УСЕ ЎМОВЫ, КАБ ВЫ БЫЛІ ЗДАРОВЫ Прафілактыка захворванняў у студэнцкім асяроддзі была і застаецца адной з самых прыярытэтных задач, якія стаяць перад кіраўніцтвам універсітэта, бо ад здароўя будучых спецыялістаў у значнай ступені залежыць развіццё ўсёй краіны. Вялікая разумовая і псіхаэмацыйная нагрузка, бессістэмны рэжым харчавання, адсутнасць фізічных нагрузак – фактары, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай жыцця навучэнцаў. Як аздаравіцца і тым самым прадухіліць развіццё хранічных захворванняў – чытайце далей. Як нам паведамілі ў Камісіі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні БДПУ, да канца навучальнага года запланавана арганізацыя яшчэ 5 заездаў у студэнцкі санаторый-прафілакторый БДПУ. Падчас аднаго заезду прайсці аздараўленне могуць 100 студэнтаў. Графік заездаў Дата заезду

Выдача пуцёвак па пратаколах факультэцкіх камісій

Выдача «горящих» пуцёвак

06.04 – 28.04

22.03, 23.03, 26.03

27.03, 28.03

02.05 – 23.05

18.04 – 20.04

23.04, 24.04

25.05 – 14.06

10.05, 11.05, 14.05

15.05, 16.05

15.06 – 06.07

01.06, 04.06, 05.06

06.06, 07.06

09.07 – 29.07

18.06 – 20.06

21.06, 22.06

Каб атрымаць пуцёўку, студэнт павінен прадставіць у прафбюро свайго факультэта заяву і медыцынскую даведку ўстаноўленага ўзору. Пасля разгляду дакумента адпаведнай камісіяй і выдзялення пуцёўкі яе можна атрымаць у кабінеце № 106 (вуч. корп. 1). Пры сабе мець пашпарт і студэнцкі білет. Кансультацыю наконт набыцця пуцёўкі ва ўстановы санаторна-курортнага лячэння за межамі г. Мінска можна атрымаць у галоўнага бухгалтара прафсаюзнага камітэта Таццяны Уладзіміраўны Карчміт (тэл. 327-83-82). Студэнтам – членам галіновага прафсаюза пры набыцці пуцёўкі аказваецца матэрыяльная дапамога з мэтай частковай кампенсацыі яе кошту. На працягу 2011 г. аздараўленне на базе ўстаноў санаторнакурортнага лячэння за межамі г. Мінска прайшлі 15 студэнтаў БДПУ, за тры месяцы 2012 г. – 2 студэнты ўніверсітэта. Інфармацыю наконт аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння студэнтаў можна знайсці і на сайце прафкама студэнтаў prof. bspu.unibel.by. Вадзім ГРАЧОЎ, старшыня ППА БДПУ «Н»-даведка. У 2011 г. сярод студэнтаў БДПУ зарэгістравана 7937 выпадкаў захворванняў, сярод іх з дыягназам, вызначаным упершыню ў жыцці, – 5479. На дыспансерным уліку ва ўрачоў розных спецыяльнасцей назіраліся 782 чалавекі, або 13,1 % ад агульнай колькасці навучэнцаў БДПУ, якіх абслугоўвае 33-я студэнцкая паліклініка г. Мінска. «Лепш адзін раз пераканацца, чым сто разоў пачуць», – вырашылі ў рэдакцыі «Н» і звярнуліся да студэнта 2-га курса гістарычнага факультэта А. Корнача. Мы папрасілі Антона расказаць, як ён атрымаў пуцёўку ў санаторый і, вядома ж, як паправіў здароўе. Калі прафарг факультэта абвясціла, што ёсць магчымасць паехаць у санаторый «Бярэсце», я вырашыў скарыстацца нагодай і ўмацаваць сваё здароўе. Прыемна здзівіла тое, што за пуцёўку трэба было заплаціць толькі 15% ад кошту: замест 2 588 000 руб. – 388 000 руб. Акрамя таго, у прафкаме паабяцалі, што частка гэтай сумы будзе кампенсавана. Так што я атрымаў паўнавартасны адпачынак у 18 дзён і прафесійнае медыцынскае абслугоўванне сапраўды за капейкі! Уражанні пасля наведвання санаторыя толькі станоўчыя. Двухмесны пакой з усімі выгодамі і добрым рамонтам, ветлівы персанал, смачная ежа, працэдуры (басейн з мінеральнай вадой, жамчужныя ванны, масаж, ароматэрапія, інгаляцыя) – што яшчэ трэба для добрага настрою і выдатнага самаадчування! У санаторыі ёсць усё неабходнае для цікавага баўлення часу: бібліятэка, танцавальная і спартыўная залы, два камп’ютары з безлімітным Інтэрнэтам, кінатэатр і інш. Кожныя выхадныя арганізоўваліся паездкі і экскурсіі ў Брэст, Брэсцкую крэпасць, Белавежскую пушчу. Дзякуй роднаму ўніверсітэту за клопат пра здароўе студэнтаў! Раю ўсім, хто мае патрэбу, скарыстацца магчымасцю і аздаравіцца ў Мінску ці за яго межамі. Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Т. А. БАШМАКОВА 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 1000 экз. Заказ 251. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 29.03.2012 г. у 16.00. www.bspu.unibel.by

nastaunik 4(1105)  
nastaunik 4(1105)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement