Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Аўторак, 13 сакавіка 2012 года ДЗІВОСНЫ СВЕТ ЖАНОЦКАСЦІ

Сакавіка

Стар. 2

Дарагія жанчыны!

Шчыра i сардэчна вiншую вас са святам 8 Сакавіка! Невыпадкова, што гэты цудоўны дзень прыпадае на самую прыгожую пару года, калі зямля абуджаецца ад зімовай дрымоты, душу радуюць і саграваюць ласкавыя сонечныя прамяні, паветра напаўняецца непаўторным водарам вясны, а на сэрцы так хораша і светла. Аднак хараство прыроды не ідзе ў аніякае параўнанне з прыгажосцю Жанчыны – клапатлівай маці і чулай жонкі, руплівай гаспадыні і захавальніцы сямейнага ачага, а сёння яшчэ і адказнага работніка, высакакласнага прафесіянала. Без перабольшвання ўсё гэта датычыцца нашых калег – прыгожых і абаяльных, загадкавых і непаўторных. Дзякуй вам, дарагія жанчыны, за добрасумленную і натхнёную працу, за тую дзівосную атмасферу, якую вы ствараеце. Жадаю вам шчасця, здароўя і сямейнага дабрабыту! Заставайцеся маладымі, шчырымі, спагадлівымі! Няхай дарагія вашаму сэрцу мужчыны заўсёды акружаюць вас каханнем, клопатам і ўвагай!

З павагай, рэктар БДПУ, прафесар

Пётр Кухарчык

• Віншуем!

Ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь і УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» УЗНАГАРОДЖАНЫ прарэктар па навуковай рабоце В.В. БУШЧЫК за значны ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, актыўную работу па падрыхтоўцы і атэстацыі навуковых і навуковапедагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі, а таксама шматгадовую плённую дзейнасць па падрыхтоўцы педагагічных кадраў.

• Навіны БДПУ

У

АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ прафесара П.Д. Кухарчыка і ў сувязі са святам 8 Сакавіка ўсе жанчыны, якія працуюць у нашым універсітэце, атрымалі матэрыяльную дапамогу ў памеры 150 000 руб.

Т

РАДЫЦЫЙНЫ конкурс «Куратар года-2012» стартуе ў сакавіку. На працягу трох месяцаў

ВІНШУЕМ ЛЮБІМЫХ КУРАТАРАЎ

ВЫДАДЗЕНА Ў БДПУ

Стар. 3

Стар. 4

Зорнае прыцягненне Месяц таму завяршыўся чарговы, 47-ы, зорны паход студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. Аднак сяброўскія сустрэчы, усмешкі і эмоцыі на гэтым не скончыліся. Усе шэсць зорных маршрутаў сышліся першым вясновым днём у адным пункце – актавай зале БДПУ. Менавіта тут сабраліся студэнты, выкладчыкі, а таксама кіраўнікі адміністрацый шасці раёнаў рэспублікі, каб падвесці вынікі зорнага паходу-2012. Распачалося мерапрыемства прэзентацыяй зорнага паходу як праекта рознабаковай скіраванасці. Творча, наглядна, трапна студэнты акрэслілі яго мэты і зместавае напаўненне – выхаванне патрыятызму, любові да Радзімы, пачуцця глыбокай павагі да ветэранаў. Яшчэ адной неад’емнай часткай зорных паходаў з’яўляецца прафарыентацыя моладзі – правядзенне майстар-класаў, падчас якіх студэнты і вучні далучаюцца да сумеснага творчага працэсу. Надоўга запамінаюцца і спартыўныя спаборніцтвы паміж студэнтамі і школьнікамі, пераможцамі ў якіх заўжды становяцца моцнае здароўе і сапраўднае сяброўства… Зорныя паходы – гэта не толькі брэнд нашай alma mater, але і без перабольшвання гонар студэнцкай супольнасці Рэспублікі Беларусь. І доказаў таму нямала. Па-першае, наш традыцыйны праект у фінале ІІ Рэспубліканскага (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)

аўтарытэтнае журы азнаёміцца з прадстаўленымі праектамі, ацэніць самапрэзентацыю і красамоўства ўдзельнікаў, іх арыгінальнасць у вырашэнні педагагічных сітуацый, уменне арганізаваць працу ў студэнцкім калектыве.

У

№ 3 (1104)

САКАВІКУ–КРАСАВІКУ адбудзецца другі этап конкурсу «Студэнт года». Удзельнікі пройдуць шэраг выпрабаванняў, па выніках якіх будуць вызначаны

лідары ў наступных намінацыях: «Вучэбна-прафесійная дзейнасць», «Навукова-даследчая дзейнасць», «Спартыўна-аздараўленчая дзейнасць», «Мастацка-творчая дзейнасць», «Сацыяльна значная дзейнасць. Маладзёжнае лідарства». Імёны пераможцаў стануць вядомыя ў пачатку мая.

У

КАНЦЫ лютага адбылося мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў працы тэры-

тарыяльнай добраахвотнай дружыны БДПУ за 2011 г. Лепшыя члены ТДД былі ўзнагароджаны падзякамі рэктарата, грашовымі прэміямі і салодкімі прызамі.

П

РАЦЯГВАЕЦЦА дзейнасць штаба працоўных спраў пры ПА ГА «БРСМ» па забеспячэнні другаснай занятасці студэнтаў. Так, у вясновы перыяд на факультэтах БДПУ пройдуць акцыі «Працоўнае лета-2012».


ȾɁȱȼɈɋɇɕ ɋȼȿɌ ɀȺɇɈɐɄȺɋɐȱ «Кожны чалавек – гэта цэлы свет», – сказаў калісьці класік нашай літаратуры Кузьма Чорны. У такім выпадку кожная жанчына – гэта дзівоснае стварэнне, сатканае з прыгажосці, загадкавасці, мудрасці, пяшчоты і дабрыні. Нельга спазнаць таямніцу жаночага хараства – знешняга і ўнутранага, – аднак можна і трэба гэтым хараством захапляцца. Нашы сённяшнія гераіні прызнаюцца, што для іх крыніца натхнення і пазітыву – у любімай справе, у педагагічнай прафесіі. Менавіта таму яны адчуваюць сябе шчаслівымі і прыгожымі. *** Так склалася, што з БДПУ звязана нямала важных старонак майго жыцця. Спачатку я прыйшла на факультэт народнай культуры (сёння – факультэт эстэтычнай адукацыі) як студэнтка спецыяльнасці «Сусветная і айчынная культура і фальклорнае мастацтва», тут атрымала акадэмічную ступень бакалаўра ў галіне культуралогіі.

Адразу пасля заканчэння ўніверсітэта стала выкладчыкам кафедры этналогіі і фалькларыстыкі нашага ўніверсітэта, пазней – дацэнтам, а з 2007 г. узначаліла кафедру музыкі і харэаграфіі. Але час не стаіць на месцы: з 2009 г. я загадваю іншай кафедрай – тэорыі і методыкі выкладання мастацтва факультэта эстэтычнай адукацыі, аднак, як бачыце, са сваёй alma mater дагэтуль не развітваюся. Маё жыццё вельмі насычанае: навуковая і выкладчыцкая дзейнасць, абавязкі загадчыка кафедры – усё гэта вымагае шмат часу і сіл, і жанчыне не проста вытрымаць такую нагрузку і адказнасць. Каб паўсюль паспець, стараюся ўсё рабіць планамерна і сво-

ечасова. У гэтым мне дапамагаюць ажно два штодзённікі, працоўны і асабісты, у якія запісваю ўсё, што неабходна зрабіць. План работы кафедры, пратакол пасяджэнняў, расклад заняткаў, наведванне лекцый калег – усё зафіксавана ў адным з іх! Энергію на працоўныя месяцы назапашваю падчас летняга адпачынку, таму вольны час стараюся распланаваць загадзя. Значная яго частка праходзіць у паездках, звязаных з працай (вывучаю сучасную архітэктуру). І ў гэтым ёсць свая рамантыка: вакацыі натхняюць мяне на творчасць, на філасофскі роздум, узбагачаюць эмацыйна. Менавіта ў такія хвіліны адкрываюцца неспазнаныя таямніцы, якія ўплываюць на светаадчуванне. Тым больш, што даследуючы архітэктуру, немагчыма абысці ўвагай і іншыя віды мастацтва, у прыватнасці, жывапіс, музыку… Акрамя таго, стараюся не забывацца і на далёкія ад прафесійнай дзейнасці рэчы: заўважаць змену сезонаў, маляўнічы пейзаж, вясёлку пасля дажджу… Я заўсёды знаходжу час на такія, на першы погляд, дробязі. Гэта дапамагае мне быць у гармоніі з прыродай, а значыць, і з сабою. Менавіта так я разумею прыгажосць. Калі не заўважаеш, што адбываецца навокал, калі не атрымліваеш новых уражанняў і станоўчых эмоцый, то не развіваешся. Таму жадаю ўсім жанчынам у штодзённай мітусні знаходзіць час для самаўдасканалення, асобаснага развіцця. Вось убачыце: унутраная гармонія хутка абернецца знешняй прыгажосцю! Юлія ЗАХАРЫНА, загадчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва факультэта эстэтычнай адукацыі

*** «Ці можна знайсці шчасце ў прафесіі?» – запытаецеся вы. І я адкажу: «Так». Мяркуйце самі. Я працую ў нашым універсітэце з таго часу, як скончыла МДПІ імя А.М. Горкага, так што тут прайшла ўся мая педагагічная дзейнасць. І праз столькі гадоў магу з упэўненасцю сказаць, што я шчаслівы чалавек. Вядома, на маім шляху былі як поспехі, перамогі, так і непрыемнасці, няўдачы. Аднак кожны раз мяне падтрымлівала любоў да сваёй прафесіі, да студэнцкай аўдыторыі, да тых, пра каго Вікторыя Токарава сказала: «Прамытыя маладосцю вочы». Акрамя Справа ад І. П. Кудраватых – таго, па прафесіі я яшчэ трохі і музыкант, аспірантка Юй Юань паколькі за плячыма літаратурна-музычнае аддзяленне музычна-педагагічнага факультэта. Таму без песні, без гітары не ўяўляю свайго жыцця. Калі працавала з замежнымі студэнтамі – была кіраўніком хора, калі стала выкладаць на філфаку – арганізавала вакальны ансамбль, пачала адказваць за мастацкую самадзейнасць. Песня і мова суправаджаюць мяне паўсюль. Я ўпэўнена, што яшчэ далёка не ўсё пазнана, не ўсё прачытана, што наперадзе доўгае, цікавае і насычанае жыццё. А самае галоўнае – у гэтай насычанасці не забывацца пра сваё высокае прызванне: дарыць дабрыню і надзею, каб кожны дзень, кожны год прыносіў адчуванне паўнаты быцця, адчуванне радасці новых сустрэч і новых перамог. З маладымі забываешся на свой узрост, і хочацца як мага больш для іх зрабіць. У чэрвені 2011 г. кандыдацкую дысертацыю абараніла мая кітайская аспірантка Юй Юань, а зусім нядаўна, 2 сакавіка, абаранілася яшчэ адна мая выхаванка. І як здорава адчуваць сваё дачыненне да такога нялёгкага працэсу! Ад гэтага радасць перамогі, і маёй у тым ліку, падвойваецца. І хочацца рабіць яшчэ больш, яшчэ лепш… Ірына КУДРАВАТЫХ, загадчык кафедры маўлення і міжкультурных камунікацый ФБіРФ

2

*** Прызнацца, праз будзённую мітусню я забылася на свята 8 Сакавіка. І раптам зразумела, што ўжо даўно перастала думаць пра сутнасць гэтага святочнага дня. А між тым у кожным узросце ён мае для нас свой, адметны сэнс. У дзяцінстве гэта, безумоўна, было маміна свята. Я добра памятаю, як у дзіцячым садку пад кіраўніцтвам выхавальніцы мы ўсёй групай пасадзілі кветкі, якія павінны былі заквітнець менавіта ў сакавіку (і яны сапраўды заквітнелі!). З якім жа гонарам я падаравала матулі свой вазон! Сёння, калі маёй мамы ўжо няма сярод нас, я думаю пра тое, што больш за ўсё на свеце хацела б атрымаць магчымасць павіншаваць яе яшчэ раз… У юнацтве 8 Сакавіка ператварылася ў свята чакання вясны, падарункаў і віншаванняў. Быў перыяд, калі да яго ставілася даволі скептычна: маўляў, гэтае свята «прыдумала» рэвалюцыянерка Клара Цэткін. Думаю, сёння 8 Сакавіка не звязваецца ў грамадскай свядомасці ні з барацьбой за правы жанчын, ні з іх міжнароднай салідарнасцю. Гэта проста вясновы дзень, калі разам з першымі промнямі сонца адраджаюцца самыя лепшыя спадзяванні. Шчыра жадаю ўсім жанчынам БДПУ, нягледзячы на жыццёвыя нягоды, не страціць адчуванне своеасаблівага хараства гэтага вясновага дня. Ірына НІКІЦІНА, загадчык кафедры філасофіі *** У 1991 годзе я скончыла з чырвоным дыпломам філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» і пайшла працаваць у навукова-даследчую лабараторыю фальклору. Праз некалькі месяцаў я зразумела, што гэтая праца не для мяне, што хачу чагосьці большага. Таму перайшла працаваць у звычайную школу, дзе было шмат дзяцей з праблемных сем’яў. Ніколі не забуду свой першы працоўны дзень і той 6 «Б», які сустрэў мяне вадзяным салютам. Сорамна прызнацца, што я, правёўшы ўрокі, уцякла са школы. Дырэктар аказалася мудрай жанчынай і дала мне тыдзень, каб сабрацца з думкамі, загартаваць нервы і вярнуцца. Ведаеце, я вярнулася! І ніколі пра гэта не пашкадавала. Хоць часам было вельмі цяжка, апускаліся рукі, не было сіл працаваць у дзве змены. Аднак я ўжо адчула асалоду ад педагагічнага працэсу. І калі ў 1994 г. з’явілася магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці выкладчыка кафедры методыкі выкладання беларускай мовы, з радасцю згадзілася. Я памятаю сваю першую лекцыю. У мяне ніколі потым так не трэсліся рукі! Падрыхтаваны матэрыял чамусьці скончыўся за 20 хвілін да канца заняткаў. Пачалася педагагічная імправізацыя. Гутарка са студэнтамі па тэме лекцыі, сумесная творчасць, тое, што я люблю больш за ўсё ў жыцці. Я лічу сябе шчаслівым выкладчыкам, бо за гэтыя гады мне давялося папрацаваць на факультэтах дашкольнай, эстэтычнай і спецыяльнай адукацыі, фізічнага выхавання, псіхалогіі. Памятаю час, калі праводзіла заняткі ў трох карпусах і пастаянна перажывала, як паспець да студэнтаў. Але найбольшае задавальненне прыносіла праца на факультэце пачатковай адукацыі. Не кожнаму ўдаецца сумяшчаць актыўную выкладчыцкую дзейнасць з асабістым жыццём. Мая мама (у яе педагагічны стаж 50 гадоў) заўсёды зайздросціла майму тату-інжынеру, які дома забываўся на працу. Настаўнік, як правіла, не можа не думаць пра сваіх вучняў, пра ўрокі, планы, сшыткі… Нават у святочны дзень, такі як 8 Сакавіка, педагогі апранаюць свае лепшыя сукенкі, наведваюць цырульню, збіраюцца за сяброўскім сталом… і размаўляюць пра метадычныя прыёмы, праблемы «сваіх дзяцей» і г. д. Мае сыны заўсёды разумелі спецыфіку настаўніцкай працы, многае навучыліся рабіць самастойна. Я стараюся быць для іх сябрам, хоць гэта і не заўсёды атрымліваецца. Нядаўна мой старэйшы сын сказаў: «Я нарэшце зразумеў, чаму ты ніколі не згаджалася змяніць прафесію. Калі перастанеш выкладаць, табе стане нецікава жыць», – ён выказаў тое, у чым я сама не магла сабе прызнацца. Я лічу сябе шчаслівым чалавекам, бо знайшла сваю прафесію. У мяне двое дарослых сыноў, я спяваю і танцую ў аматарскім ансамблі, у мяне цудоўная 201-я група, кожнае спатканне з якой прыносіць мне радасць. Менавіта такой радасці, а таксама здароўя, шчасця, поспехаў я хачу пажадаць усім дзяўчатам і жанчынам нашага факультэта! Паліна ЮЦКЕВІЧ, выкладчык кафедры беларускага і рускага мовазнаўства ФДА 13 сакавіка 2012 г.


• Слова пра куратара Як і заўжды, напярэдадні 8 Сакавіка на адрас рэдакцыі прыйшло шмат лістоў ад студэнтаў БДПУ з просьбамі павіншаваць з Днём жанчын любімых выкладчыц – куратараў акадэмічных груп. Рэдакцыя «Н» далучаецца да добрых слоў, а таксама жадае ўсім жанчынам універсітэта прафесійных поспехаў і асабістага шчасця. Няхай на вашых тварах зіхаціць усмешка, а сэрцы поўняцца любоўю і спакоем! *** Пра выкладчыка кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды Наталлю Леанідаўну БАРЫСАВУ я магу гаварыць бясконца. У яе асобе гарманічна спалучаюцца Жанчына, Педагог і Цудоўны Чалавек. І сапраўды пашчасціла тым акадэмічным групам, з якімі працавала і працуе Наталля Леанідаўна. Для многіх нявопытных студэнтаў яна стала другой мамай, а старшакурснікам – добрым сябрам і дарадцам. На

*** Дзякуючы вясноваму святу 8 Сакавіка нам, студэнтам 302-й групы матэматычнага факультэта, выпала магчымасць расказаць усяму ўніверсітэту пра выдатнага чалавека, нашага куратара, дацэнта кафедры матэматычнага аналізу – Ірыну Георгіеўну ПЯТРОЎСКУЮ. Наша агульная «матэматычная гісторыя» пачалася ў 2009 г., калі ў аўдыторыю, дзе праходзіў сход першакурснікаў, зайшла Ірына Георгіеўна. Першае ўражанне было прыемным, і кожны новы дзень нашага знаёмства мы пераконваліся ў тым, што нам пашчасціла з куратарам! Яна справядлівы выкладчык, чулы і ўважлівы чалавек, адказны і клапатлівы куратар. Нават не верыцца, як у адным чалавеку могуць суіснаваць знаўца мастацтва, футбольны фанат, дасведчаны спецыяліст і г. д. Мы ад усяго сэрца віншуем Вас з Днём жанчын і жадаем плёну ва ўсіх пачынаннях! Студэнты 302-й групы матэматычнага факультэта *** Калі ў паўсядзённы зімні сум урываецца подых вясновай жвавасці і прырода змагаецца за адраджэнне жыцця, калі сонца спрабуе растапіць пласты шэрай нуды і дорыць святло ўсім людзям, мы сустракаем Дзень жанчын. Менавіта ў гэтым свяце аб’ядноўваецца радасць абуджэння навакольнага хараства з прыгажосцю ўсіх прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва. Паколькі факультэт беларускай і рускай філалогіі – гэта сапраўдны кветнік жаноцкасці, куратарамі студэнцкіх груп тут з’яўляюцца ў асноўным жанчыны. Таму ў святочны дзень хочацца павіншаваць паважаных куратараў ФБіРФ і асабліва Рыму Ёнаўну РАДЫГІНУ, пад кіраўніцтвам якой жыве і шчыруе наша студэнцкая сям’я. Наша 202-я група цікавая і разнастайная: толькі тут 13 сакавіка 2012 г.

прафесійныя і чалавечыя якасці нашага выкладчыка нам хочацца раўняцца… Найвышэйшы ўзровень майстэрства, на мой погляд, дасягаецца дасведчанасцю педагога. Гэта аснова, фундамент любога прафесіянала. Яшчэ павінна быць любоў да свайго прадмета, жаданне падзяліцца ведамі і ўменне падаць нават складаны матэрыял даступна, зразумела, сістэматызавана і лагічна… І ўсё гэта ёсць у Наталлі Леанідаўны. Акрамя таго, у яе заўсёды знойдзецца мільён цікавых гісторый, звязаных з вывучаемай тэмай, што набліжае тэарэтычны матэрыял да жыцця, да рэчаіснасці. Вось вам і прымяненне вялікай дыдактыкі – асновы асноў! Мы ўсе знайшлі ў Наталлі Леанідаўне свайго настаўніка, цікавага суразмоўцу, сябра. І бясконца шчаслівыя тым, што лёс падараваў нам сустрэчу з такім цудоўным чалавекам. Шаноўная Наталля Леанідаўна! Няхай Ваша сэрца напоўніцца радасцю, вясновым настроем і адчуваннем звычайнага жаночага шчасця! Са святам вас! Ад імя студэнтаў 503-й групы факультэта прыродазнаўства, Таццяна ГАПЦАР

*** Калі мы паступілі на першы курс факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ, то трапілі ў нязвыклы свет студэнцтва, дзе дарослыя і самастойныя меркаванні перапляліся з нашымі яшчэ дзіцячымі поглядамі. Нам не хапала сваёй зорачкі, якая правяла б нас скрозь церні да вяршыняў ведаў, да будучых адкрыццяў у прафесіі, да дарослага жыцця. І нам пашанцавала, мы пазнаёміліся са сваім куратарам Ірынай Адамаўнай БЕЛАКУРСКАЙ, выкладчыкам кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі. Магчыма, тады, пры першым знаёмстве, прагучалі ва ўнісон 27 пытанняў: «Хто ж яна?». Але гэта было тады. Зараз, калі мінула два з паловай гады, я магу адказаць: «Гэта наша ўдача». Ірына Адамаўна не проста куратар, а сапраўдны сябар. Нават калі ты разгубіўся, калі не ведаеш, як паступіць, – табе ёсць у чые дзве-

*** Цяжка выбраць лепшы час для свята 8 Сакавіка! Напярэдадні жаночага дня абуджаецца ад зімовага сну прырода, і сонца пачынае свяціць па-вясноваму ярка. У гэты дзень уся ўвага звернута да жанчын – матуль, сясцёр, жонак, калег, сябровак. А мы з гэтай нагоды хочам выказаць словы падзякі нашаму любімаму куратару – выкладчыку кафедры новай і найноўшай гісторыі Таццяне Віктараўне КАЗАЧОНАК. Менавіта яна стала для нас першым чалавекам, з якім мы, тады яшчэ наіўныя першакурснікі, пазнаёміліся ва ўніверсітэце. Яна згуртавала нашу групу, навучыла быць адной камандай! Дапамога і клопат Таццяны Віктараўны адчуваліся ва ўсім: яна хвалявалася за нас падчас сесіі, давала карысныя парады, цікава арганізоўвала наш вольны час. Шчыры дзякуй за Вашу ўвагу, падтрымку і цеплыню! Жадаем Вам гармоніі ва ўсім, сямейнага дабрабыту і ўдзячных студэнтаў! Ваша 203-я група гістарычнага факультэта

ры пастукаць, чый нумар набраць, у каго атрымаць параду… І гэта здорава! Адзін чалавек замяняе нам і настаўніка, і выхавацеля, які дапамагае ў асабістай размове знайсці выйсце са складанай сітуацыі. А гэта, сябры, вельмі каштоўна: ведаць, што ты не адзін, а побач старэйшы таварыш. Безумоўна, студэнты – народ актыўны, заняты, у іх свае праблемы і справы, але мы заўсёды гатовыя адгукнуцца, падключыцца, арганізаваць з нашым куратарам любое мерапрыемства: інтэлектуальныя вечары, трэнінгі, конкурсы, экскурсіі, паходы ў тэатр, на выставы. Мы ўдзячны Ірыне Адамаўне за талерантнасць і талент разумення, за цярплівасць, за гатоўнасць да зносін у любы час, за святло ўсмешкі і шчырую веру ў наш поспех. І мы стараемся не падвесці куратара, апраўдаць яе спадзяванні. Сябры, вам пашчасціць, калі на вашым шляху сустрэнецца такая ўдача, такі самы куратар. А Ірыне

Адамаўне хочацца пажадаць заўжды заставацца такой жа светлай, прыгожай, чулай і быць самай шчаслівай жанчынай на планеце! Студэнты 301-й групы ФДА

можна пачуць, акрамя беларускай, польскую і літоўскую мовы. Таму невыпадкова нашу шматмоўную суполку ўзяла пад сваё крыло Рыма Ёнаўна – старшы выкладчык кафедры беларускага мовазнаўства. Дзякуючы яе адказнасці і стараннасці наша група за два гады стала дружным калектывам, робіць новыя адкрыцці і імкнецца да актыўнага жыцця. Рыма Ёнаўна – цудоўны арганізатар і кіраўнік, добры дарадца і клапатлівы настаўнік. Таму мы ад шчырага сэрца хочам пажадаць ёй моцнага здароўя, бязмежнага шчасця, творчага і працоўнага імпэту, лёгкага вясновага настрою на ўвесь год, каб полымя сямейнага ачага, ахоўніцай якога з’яўляецца Жанчына, ніколі не згасала. З найлепшымі пажаданнямі, 202-я група ФБіРФ 3


Зорнае прыцягненне (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы ВНУ краіны (2010 г.) быў прызнаны самым лепшым і паспяховым вынаходніцтвам. Па-другое, з года ў год мы адчуваем зваротную сувязь у выглядзе лістоў падзякі ад кіраўнікоў адміністрацый раёнаў і запрашэнняў на наступны год зноў іх наведаць. А сёлета на ўрачыстым злёце зорных атрадаў прысутнічалі дэлегацыі ўсіх шасці раёнаў, па якіх вандравалі студэнты нашага ўніверсітэта. Рэктар БДПУ, прафесар П.Д. Кухарчык павітаў гасцей і выказаў ім шчырую падзяку за цудоўны прыём зорнікаў і ўсебаковае садзеянне ў правядзенні разнастайных мерапрыемстваў. Быць удзельнікам зорнага паходу – ганарова і прэстыжна, а атрымаць званне лепшага байца зорнага атрада прыемней удвая. Дзеля гэтага трэба праявіць сябе ў творчых нумарах, умець знаходзіць выйсце ў экстрэмальных сітуацыях, а таксама прадэманстраваць свае лепшыя чалавечыя якасці. І сярод зорнікаў кожнага факультэта знайшоўся такі студэнт, які стаў сапраўдным лідарам для сваіх сяброў і паплечнікаў. Лепшыя байцы выйшлі на сцэну актавай залы, каб атрымаць заслужаную порцыю апладысментаў і віншаванняў, а таксама дыпломы і падарункі. Дарэчы, камандзіры атрадаў таксама ўзнагароджаны: у адпаведнасці з загадам рэктара ўсе яны атрымалі грашовыя прэміі. Шчырыя словы ўдзячнасці з боку і рэктарата, і студэнтаў нашага ўніверсітэта гучалі ў адрас тых людзей, хто падтрымаў нашу традыцыю і гасцінна сустракаў зорнікаў на сваёй зямлі. У адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную плённую працу, значны ўклад у патры-

ятычнае выхаванне моладзі, фарміраванне нацыянальных, культурных традыцый і актыўны ўдзел у 46-м і 47-м зорных паходах Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі была ўручана начальніку аддзела адукацыі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта І.А. Дзерману. Ганаровай граматай БДПУ былі ўзнагароджаны старшыня Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта П.А. Гішкелюк, начальнікі аддзелаў адукацыі Клецкага райвыканкама А.М. Клімовіч, Мядзельскага – І.В. Рагоўская, Ашмянскага – Н.Г. Кучынская, Валожынскага – Г.В. Сматрова. Падзяку рэктара БДПУ атрымаў старшыня Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Ю.У. Адамчык. Ён прызнаўся, што дзякуючы зорнікам многія старшакласнікі атрымалі своеасаблівы прафесійны арыенцір і вырашылі звязаць свой лёс з БДПУ. «Упэўнены, што хутка конкурс на фізічны і матэматычны факультэты ў вас будзе зашкальваць!» – запэўніў Юрый Уладзіміравіч. Па выніках сёлетняга зорнага паходу для атрадаў былі вызначаны спецыяльныя намінацыі, за перамогу ў якіх і вялася барацьба. Першая – «Зорныя даследчыкі». Пераможцам у ёй стаў зводны атрад гістарычнага факультэта і факультэта беларускай і рускай філалогіі «Нашчадкі». Гэта і не дзіўна: яго ўдзельнікі, акрамя традыцыйных мерапрыемстваў, знайшлі час і сілы на тое, каб правесці сапраўднае навуковае даследаванне і адшукаць дагэтуль невядомую інфармацыю пра жыццё і творчасць Максіма Танка. Нагадаю, што стагоддзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі і быў прысвечаны 47-ы зорны паход. Зводны атрад факультэтаў дашкольнай адукацыі і са-

• Служба 101

ПАЖАР ЛЯГЧЭЙ ПАПЯРЭДЗІЦЬ, ЧЫМ ПАТУШЫЦЬ Павялічылася колькасць пажараў у інтэрнатах, дзе пражываюць студэнты ВНУ сталіцы. У сувязі з гэтым нагадваем чытачам «Н» пра неабходнасць выканання элементарных правілаў пажарнай бяспекі: – не пакідайце без нагляду ўключаныя электрычныя прыборы і крыніцы адкрытага агню;

цыяльна-педагагічных тэхналогій «47-я танкавая дывізія» вызначыўся сваёй крэатыўнасцю, якая праяўлялася літаральна ва ўсім: ад яго назвы да формы і зместу праграмы паходу. Таму заканамерна гэтая каманда стала лепшай у намінацыі «Зорны крэатыў». Самым згуртаваным і знітаваным калектывам аказаўся зводны атрад факультэтаў прыродазнаўства і псіхалогіі «Фактар «Ч», менавіта ён перамог у намінацыі «Зорнае яднанне». Адметнай рысай наступнага атрада стаў трапны гумар. Таму ў паходзе яго ўдзельнікі шчодра дзяліліся з настаўнікамі і дзецьмі не толькі ведамі і майстэрствам, але і добрым настроем. Вядома ж, гаворка ідзе пра зводны атрад фізічнага і матэматычнага факультэтаў «Дзеці Эйнштэйна», які заслужыў званне пераможцы ў намінацыі «Зорны пазітыў». Адной з самых адметных традыцый зорных паходаў з’яўляецца вызначэнне атрада, які дастойна пранясе сцяг БДПУ па гарадах і вёсках нашай краіны. Сёлета ім стаў зводны атрад ФПА і ФФВ «Ёсць кантакт». А ў студэнтаў са зводнага атрада ФЭА і ФСА «Зорны фэст» педагогі клецкіх школ з вялікім задавальненнем пераймалі вопыт акцёрскага майстэрства. Менавіта два гэтыя атрады заслужылі сёлета званне «Зорных лідараў» і экскурсійную паездку ў Полацк. Вядома ж, усе атрады атрымалі падарункі ад рэктарата і прафкама студэнтаў БДПУ. Фінальным акордам злёту стала канцэртная праграма з удзелам лепшых творчых калектываў Мядзельскага раёна. Артысты з любоўю чыталі вершы свайго славутага земляка Максіма Танка і выконвалі песні на яго словы. І кожны з нас яшчэ раз дакладна ўсвядоміў, наколькі магутная сіла зорных паходаў – сіла яднання, сумеснай творчасці, сяброўства і пазітыву. Вераніка МАНДЗІК

– не выкарыстоўвайце няспраўныя, самаробныя электрапрыборы; – не перагружайце электрычныя сеткі; – курыце ў спецыяльна абсталяваных для гэтага месцах. У выпадку ўзнікнення пажару або іншых надзвычайных сітуацый тэлефануйце ў службу выратавання на нумар 101. І. ЧУВАШОЎ, інжынер па ПБ БДПУ; І. ВАСЮКЕВІЧ, інспектар Маскоўскага РАНС Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

• Выдадзена ў ВВЦ Гісторыя педагагічнай адукацыі Беларусі: вучэб.-метад. дапаможнік / А.І. Андарала, М.А. Андарала, С.І. Неўдах і інш.; пад агул. рэд. А.І. Андарала. – Мінск: БДПУ, 2011. – 284 с. У дапаможніку раскрываецца гісторыя развіцця сістэмы падрыхтоўкі педагагічных кадраў у Беларусі ад узнікнення да сённяшняга дня, аналізуюцца сацыяльна-палітычныя фактары, якія аказвалі ўплыў на яе фарміраванне, ацэньваецца сучасны стан педагагічнай адукацыі, абгрунтоўваюцца перспектывы яе развіцця. Адрасуецца магістрантам, аспірантам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй педагогікі. Давыдзенка, Л.М. Актуальныя праблемы эканомікі сацыяльнай сферы: вуч.-метад. дапаможнік / Л.М. Давыдзенка, Н.У. Сусько. – Мінск: БДПУ, 2012.–328 с. У выданні разглядаюцца асноўныя сацыяльна-эканамічныя працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве. Выяўлены галоўныя праблемы сацыяльна-дэмаграфічных груп. Прадстаўлены нацыянальнае беларускае заканадаўства ў галіне сацыяльнай абароны насельніцтва, найважнейшыя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь і змест асноўных сацыяльных праграм. Адрасуецца студэнтам вышэйшых навучальных устаноў і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі эканомікі Беларусі ў галіне сацыяльнай сферы. Мартынава, В.В. Сацыяльна-педагагічная работа з дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў: вучэб.метад. дапаможнік / В.В. Мартынава. – Мінск: БДПУ, 2011. – 76 с. У кнізе прапануюцца матэрыялы па гісторыі развіцця дапамогі дзецям-сіротам. Раскрываюцца асноўныя прычыны і сучасны стан праблемы сіроцтва. Актуалізуюцца заканадаўчыя дакументы па ахове правоў дзіцяці. Асвятляецца сістэма сямейных форм уладкавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Адрасуецца студэнтам ВНУ, магістрантам, аспірантам, выкладчыкам, а таксама сацыяльным педагогам-практыкам, спецыялістам упраўленняў адукацыі. Двухмоўе: тэорыя і практыка: манаграфія / А.А. Гіруцкі, В.Д. Старычонак, Т.У. Балуш і інш.; пад рэд. праф. А.А. Гіруцкага. – Мінск: БДПУ, 2012. – 160 с. Манаграфія прысвечана актуальным праблемам сучаснага двухмоўя. У ёй разглядаюцца тэарэтычныя аспекты білінгвізму, яго асаблівасці ў мастацкай літаратуры, праблема самаідэнтыфікацыі беларусаў як этнасу, нацыянальна-культурная спецыфіка беларускай і рускай фразеалогіі. Асаблівая ўвага надаецца беларуска-літоўскаму двухмоўю, моўнай сітуацыі ў беларуска-літоўскім памежжы. Даецца фрагмент слоўніка балтызмаў. Адрасуецца навуковым работнікам, выкладчыкам, аспірантам, студэнтам, усім, хто цікавіцца праблемамі ўзаемадзеяння моў. Педагогіка сучаснай школы: Асновы педагогікі. Дыдактыка: вучэб.-метад. дапаможнік / І.І. Цыркун, К. М. Арцямёнак, А.Р. Барысевіч і інш.; пад агул. рэд. І.І. Цыркуна. – Мінск: БДПУ, 2012. – 516 с. У выданні прадстаўлены лекцыі, якія актуалізуюць праблемы сучаснай педагогікі. Матэрыял падрыхтаваны вядучымі спецыялістамі БДПУ ў галіне агульнай педагогікі і дыдактыкі. Адрасуецца студэнтам, аспірантам і выкладчыкам ВНУ, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі навучання і выхавання. Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Т. А. БАШМАКОВА 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 1000 экз. Заказ 214. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 12.03.2012 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

nastaunik 3(1104)  

news BSPU of name M Tank

Read more
Read more
Similar to
Popular now
Just for you