Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 23 лютага 2012 года

№ 2 (1103)

АД ПРЫЗВАННЯ ДА ПРЫЗНАННЯ

СУСТРЭЧА Ў ХРАМЕ МЕЛЬПАМЕНЫ

ПАХОД ЗНАЁМСТВАЎ І АДКРЫЦЦЯЎ

Стар. 3

Стар. 3

Стар. 4

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (к. н., д. н., 23 разр. АТС) тэорыі і методыкі выкладання мастацтва, прыродазнаўчых дысцыплін; прафесара кафедры (д. н., 22 разр. АТС) матэматыкі; дацэнтаў кафедраў (к. н., 20 разр. АТС) педагогікі (2), беларускага мовазнаўства, культуры маўлення і міжкультурных камунікацый, агульнага і рускага мовазнаўства, тэорыі і методыкі выкладання мастацтва, прыродазнаўчых дысцыплін, гісторыі старажытных цывілізацый і сярэдневякоўя, сурдапедагогікі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) мастацкай і педагагічнай адукацыі, сурдапедагогікі, тыфлапедагогікі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, мастацкай і педагагічнай адукацыі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

• Афіцыйная хроніка Шаснаццатага лютага ў сценах нашага ўніверсітэта адбылася сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь С. А. Маскевіча з членамі рэктарата, загадчыкамі вядучых педагагічных кафедраў БДПУ. Гасцямі мерапрыемства таксама сталі прадстаўнікі галіновага міністэрства і ўстаноў паслядыпломнай адукацыі. За круглым сталом прысутныя абмеркавалі стан, праблемы і перспектывы развіцця вышэйшай педагагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Наш кар.

Апошні зімовы месяц цалкам пацвердзіў сваю назву: лютаўскія маразы былі па-сапраўднаму лютымі. Аднак студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ яны не спалохалі: суботнім ранкам хуткія электрычкі дружна везлі вясёлую педагагічную кагорту на традыцыйны дзень здароўя. І ці то ад выдатнага настрою, ці то ад прамяністых усмешак дзень стаў па-вясноваму цёплым і ясным. Ужо чацвёрты год запар зімовае спартыўнае свята праходзіла на аграбіястанцыі «Зялёнае». Сёлета яго ўдзельнікаў чакала насычаная праграма пад назвай «Зімовы прызыў-2012», прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны. Па вуліцы важна хадзілі «вайскоўцы» розных чыноў і званняў, з калонак даносіліся ваенныя песні, а з палявой кухні – пах сапраўднай салдацкай кашы. Яшчэ да афіцыйнага адкрыцця свята вясёлая сям’я БДПУ пусцілася ў скокі, і дружны карагод студэнтаў і выкладчыкаў закружыўся ў танцы. Аднак дзень здароўя – гэта не толькі песні і танцы, але ў першую чаргу сапраўдныя спартыўныя спаборніцтвы. Старт чарговаму зімоваму святу быў дадзены рэктарам БДПУ прафесарам П. Д. Кухарчыкам. Пасля прывітальнага слова рэктара капітаны каманд адрапартавалі пра гатоўнасць да спаборніцтваў. Кожны з іх імкнуўся як мага больш гучна і ярка прадставіць свой факультэт і падкрэсліць яго спартыўную моц. Баявога настрою і бліскучых перамог спартсменам-аматарам пажадаў дэкан факультэта фізічнага выха-

вання М. М. Круталевіч. Пачуўшы праграму дня здароўя, студэнты і выкладчыкі як па камандзе разышліся кожны на свой «стратэгічны аб’ект». У гэтым годзе падчас спартыўнага свята быў арганізаваны ваенны айс-крос. На розных яго этапах удзельнікаў чакалі суддзі ў вайсковай форме, якія з усёй строгасцю правяралі будучых настаўнікаў на прадмет прыгоднасці да службы ў войску. Кожная з факультэцкіх каманд у складзе шасці чалавек павінна была прайсці шэсць этапаў. На кожным з іх «прызыўнікі» дэманстравалі спрытнасць, моц, кемлівасць і розум: тут трэба ваенныя песні праспяваць, тут перашкоды адолець, тут на пытанні адказаць… Карацей, заданні не з лёгкіх. Але студэнту педагагічнага ўніверсітэта ўсё пад сілу! У выніку каманды годна прайшлі выпрабаванне айс-кросам, а тройку лідараў склалі студэнты фізічнага факультэта, ФФВ і ФСА. У той жа час з іншай пляцоўкі даносіліся «крычалкі» балельшчыкаў, якія падтрымлівалі сваіх (Пачатак. Заканчэнне на с. 3.)


АБ ВЫНІКАХ НАВУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БДПУ за 2011 г. (З выступлення прарэктара па навуковай рабоце прафесара В. В. Бушчыка на Савеце ўніверсітэта) Паважаныя калегі! Усяго ў план у 2011 г. уключана 155 навукова-даследчых работ. Аб’ём фінансавання НДР павялічыўся на 36,4 % у параўнанні з папярэднім годам. У выкананні фінансуемых навукова-даследчых работ удзельнічае 351 супрацоўнік, з іх навуковую ступень маюць 186 (36 – дактары, 122 – кандыдаты навук). Па галінах навук тэматыка навукова-даследчых работ БДПУ размяркоўваецца наступным чынам: y прыродазнаўчыя навукі – 39 (25,2 %); y гуманітарныя навукі – 43 (27,8 %);

Вынікі даследаванняў дацэнта Н. І. Аліфіровіч выкарыстоўваюцца ў навукова-выхаваўчым працэсе РІВШ. Распрацоўкі аспіранта Н. Л. Пузырэвіч і прафесара Л. А. Пяргаменшчыка ўкаранёны ў адукацыйны працэс школ №№ 47, 81, 215 г. Мінска і вучэбна-трэніровачны працэс Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. УДЗЕЛ У НАВУКОВЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАХ Супрацоўнікі ўніверсітэта прымаюць актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні навуковых і навукова-практычных канферэнцый. За справа-

Публікацыі ПВС 2010–2011 гг. 2010

22

11

111

157

1566

884

22

8

105

208

1157

525

Манаграфіі

Падручнікі

Вучэбныя дапаможнікі

Дапаможнікі

Артыкулы

Тэзісы

yпсіхолага-педагагічныя навукі – 73 (47 %). Усяго ў мінулым годзе супрацоўнікі ўніверсітэта прымалі ўдзел у выкананні 10 навуковых праграм рознага ўзроўню. Значнае дасягненне – завяршэнне АНТП «Сучаснае адукацыйнае асяроддзе» па двух раздзелах у рамках 8 навуковых праектаў. НАВУКОВА-ВЫДАВЕЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ У 2011 г. выдадзена 22 (у 2010 – 22) манаграфіі, 11 (8) падручнікаў і 111 (105) вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай і сярэдняй школы з грыфам Міністэрства адукацыі, 157 (208) вучэбных выданняў для вышэйшай і сярэдняй школы без грыфа Міністэрства адукацыі, апублікавана 1566 (1157) навуковых артыкулаў і 884 (525) тэзісаў дакладаў. Вынікі многіх навуковых даследаванняў укаранёны ў вучэбна-выхаваўчы працэс нашага ўніверсітэта, іншых ВНУ рэспублікі, агульнаадукацыйных школ і дашкольных устаноў. Усяго падрыхтавана 147 актаў аб укараненні. Так, распрацоўкі, выкананыя пад кіраўніцтвам дацэнта А. А. Віннікавай, выкарыстоўваюцца ў вучэбным працэсе дзяржаўных устаноў адукацыі «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Маладзечна», «Жодзінскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі», «Салігорскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі». 2

2011

здачны перыяд на базе БДПУ праведзена 9 (у 2010 г. – 11) міжнародных мерапрыемстваў і 5 (у 2010 г. – 3) рэспубліканскіх. Праведзена 19 студэнцкіх канферэнцый. Некаторыя мерапрыемствы ў БДПУ сталі традыцыйнымі: 7–8 красавіка на факультэце эс тэтычнай адукацыі адбылася II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы мастацтва: гісторыя, тэорыя, методыка». У рабоце форуму прымалі ўдзел прадстаўнікі Балгарыі, Германіі, Кітая, Латвіі, Расіі. 17–20 мая адбылася III Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мова і міжкультурныя камунікацыі», арганізаваная факультэтам беларускай і рускай філалогіі БДПУ і філалагічным факультэтам Вільнюскага педагагічнага ўніверсітэта. Наш універсітэт сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Дыялог Еўразія» 20 кастрычніка правёў V Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Педагагічная адукацыя ва ўмовах трансфармацыйных працэсаў: метадалогія, тэорыя, практыка». У ёй прынялі ўдзел каля 200 чалавек з 6 краін (Рэспубліка Беларусь, Кітайская Народная Рэспубліка, Рэспубліка Малдова, Расійская Федэрацыя, Турэцкая Рэспубліка, Украіна). Сталі традыцыйнымі і ўніверсітэцкія канферэнцыі студэнтаў і маладых вучоных.

ПАВЫШЭННЕ НАВУКОВА-ПЕДАГАГІЧНАГА ПАТЭНЦЫЯЛУ БДПУ Аспірантура БДПУ ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па 60 (у 2010 г. – па 47) навуковых спецыяльнасцях 13 галін навукі. Падрыхтоўка спецыялістаў педагагічнага профілю ажыццяўляецца па 17 спецыяльнасцях. Па стане на 31 снежня 2011 г. у аспірантуры навучалася 227 чалавек з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, 8 замежных грамадзян, 2 чалавекі з ліку грамадзян краін СНД – у форме саіскальніцтва. Выпуск аспірантаў у 2011 г. склаў 47 чалавек з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь. Двое з іх абаранілі дысертацыі да заканчэння тэрміну навучання. Аналіз статыстычнай інфармацыі паказвае, што з 2008 па 2010 гг. у саветы БДПУ было пададзена 120 дысертацый. Дваццаць дзве дысертацыі зняты з разгляду ў саветах па абароне, чатыры – адхілены. У суме гэта складае 21,7 % ад агульнай колькасці пададзеных дысертацый. На другім этапе ў ВАК знята з разгляду саіскальнікамі 22 дысертацыі, адхілена ВАК – 7, у суме гэта яшчэ 22,5 %. У выніку 44 % саіскальнікаў (з ліку тых, хто звярнуўся ў саветы БДПУ) не здолелі абараніць свае дысертацыі.

ставак навуковых работ студэнтаў, 26 аглядаў-конкурсаў, 10 прадметных алімпіяд, 92 прыкладныя даследаванні, 2 навукова-даследчыя экспедыцыі. Дваццаць студэнтаў БДПУ паспяхова ўдзельнічалі ў разнастайных міжнародных алімпіядах (конкурсах, турнірах). Семдзесят студэнтаў універсітэта прынялі ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў і выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў. Традыцыйна найбольшая колькасць студэнцкіх навуковых работ – 43 (61%) была прадстаўлена па псіхолага-педагагічных дысцыплінах і методыках выкладання асобных дысцыплін. Па папярэдняй інфармацыі самую высокую ацэнку атрымалі 59 работ. Апублікавана 310 артыкулаў, 496 тэзісаў дакладаў, аўтарамі (суаўтара мі) якіх з’яўляюцца студэнты. Адной з форм арганізацыіі НДРС з’яўляюцца студэнцкія навуковадаследчыя лабараторыі (СНДЛ). Так, у 2011 г. на факультэтах і кафедрах універсітэта было арганізавана 18 СНДЛ. Для ўдзелу ў конкурсе грантаў Міністэрства адукацыі РБ на выкананне НДР дактарантамі, аспірантамі, студэнтамі на 2012 г. было пада-

Удзел факультэтаў і іншых структурных падраздзяленняў у выкананні фінансуемых НДР у 2011 г. Факультэты і іншыя структурныя падраздзяленні БДПУ

У% да выніку

Агульнаўніверсітэцкія кафедры

15,0

1

Прыродазнаўства

18,1

2

Фізічны

15,8

3

Гістарычны

10,2

4

Цэнтр развіцця педагагічнай адукацыі

9,1

5

Беларускай і рускай філалогіі

9,0

6

Спецыяльнай адукацыі

5,3

7

Аддзел тэорыі і гісторыі беларускай культуры НДСа

4,9

8

Сацыяльна-педагагічных тэхналогій

3,7

9

ІПКіП

2,2

10

Пачатковай адукацыі

1,9

11

Дашкольнай адукацыі

1,7

12

Эстэтычнай адукацыі

1,5

13

Псіхалогіі

1,1

14

Матэматычны

0,5

Вынік

У 2008 г. 11 супрацоўнікаў універсітэта абаранілі кандыдацкія дысертацыі. У 2009 г. абаронена 15 кандыдацкіх дысертацый, у 2010 г. – 10 кандыдацкіх і 1 доктарская дысертацыя. НДРС У мэтах развіцця НДРС у 2011 г. на факультэтах універсітэта было арганізавана і праведзена 164 навуковыя і навукова-практычныя мерапрыемствы, з іх 19 навуковапрактычных канферэнцый, 15 вы-

100,0

дзена 26 заявак, 13 з іх прыняты да фінансавання. З пачатку бягучага года студэнтамі выконваюцца 3 праекты па грантах БДПУ. Усяго ў НДРС прымала ўдзел 3129 (18 % ад агульнай колькасці) студэнтаў, 28 з якіх выканалі фінансуемыя НДР. Выказваю падзяку ўсім навуковым кіраўнікам і выканаўцам заданняў і тэм за работу ў мінулым годзе. 23 лютага 2012 г.


Жыццё БДПУ

Ф

ЕСТЫВАЛЬ патрыятычнай песні Маскоўскага раёна г. Мінска, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны, прайшоў 14–16 лютага на базе гімназіі №10. Пераможцы конкурсу сярод навучэнцаў ССНУ, ВНУ і працоўнай моладзі былі вызначаны 20 лютага пасля фінальнага гала-канцэрта. У іх ліку два прадстаўнікі БДПУ – лаўрэат другой ступені студэнт 5-га курса ФЭА Іван Собалеў і лаўрэат трэцяй ступені студэнтка 2-га курса ФСА Анастасія Луцко. Шчыра віншуем і жадаем новых творчых здзяйсненняў!

Дваццаць сёмы дзень студзеня, Палац культуры «МАЗ». Сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі. Так павольна ідуць хвіліны чакання… І вось, нарэшце, аб’яўляюць вынікі конкурсу на лепшую дысертацыю года. Як жа прыемна пачуць сваё прозвішча і атрымаць такую нечаканую, але такую прыемную ўзнагароду! І ўжо зусім няма сумнення ў тым, што немагчымае магчыма. Ведаеце, усведамленне таго, што пры моцным жаданні ўсяго можна дасягнуць, прыйшло да мяне яшчэ ў дзяцінстве…

Ч

АРГОВУЮ сустрэчу ў храме Мельпамены студэнтам і выкладчыкам БДПУ прызначыла адміністрацыя ўніверсітэта. Нядзельным вечарам 12 лютага артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прадставілі нам п’есу «Дзеці Ванюшына». Спектакль прысвечаны праблемам бацькоў і дзяцей, узаемаадносін у сям’і, фарміравання асобы. Пастаноўка ажыццёўлена ў найлепшых класічных традыцыях нацыянальнага тэатра з сучасным філасофскім і яркім сцэнічным прачытаннем.

А

ДКРЫТУЮ лекцыю на тэму «Ізраільскае грамадства як прадмет сацыяльнапалітычнага даследавання» праслухалі 7 лютага ў сценах нашага ўніверсітэта студэнты гістарычнага і філалагічнага факультэтаў. Дакладчык – доктар паліталогіі прафесар універсітэта Бар-Ілан Зеэв Ханін распавёў пра сучасны Ізраіль, яго палітычнае, эканамічнае і сацыяльнае становішча. Напрыканцы выступлення госць даў разгорнутыя адказы на ўсе пытанні прысутных.

Вясна ідзе. Вясне дарогу! (Заканчэнне. Пачатак на с. 1.)

лыжнікаў. За перамогу ў гонцы змагаліся каманды студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта. На фінішы лепшымі сярод студэнтаў сталі каманды ФСПТ, факультэта прыродазнаўства і ФФВ, а сярод супрацоўнікаў – зборныя ФФВ, факультэта прыродазнаўства і ФПА (першае, другое і трэцяе месцы адпаведна). У забаўляльнай лыжнай эстафеце пер-

шымі аказаліся матэматыкі, другімі – студэнты факультэта прыродазнаўства, трэцімі – студэнты ФПА. Тым часам недалёка ад фінішу лыжнай трасы «спартсмены-адзіночкі» мераліся сіламі ў меткасці на пляцоўцы для дартсу. Пераможцамі сярод мужчын сталі выкладчык ФФВ Сяргей Глінскі, студэнт факультэта прыродазнаўства Яфім Аргуцін і студэнт матфака Антон Кулецкі. Сярод дзяўчат вызначыліся студэнткі ФБіРФ Яніна Навагродская і Анастасія Жукавец (яны занялі першае і трэцяе месцы адпаведна), а таксама студэнтка

ФСА Кацярына Багдзевіч, якая стала другой. Турыстычную паласу лепш за астатніх пераадолелі каманды ФФВ (першае месца), факультэта прыродазнаўства (другое месца) і ФПА (трэцяе месца). Аднак самым напру жаным стала спаборніцтва ў перацягванні каната, дзе вызначыліся асілкі з матфака, ФФВ і ФДА. Тыя ж, хто не рызыкнуў пракласці сваю лыжню ці паспрабаваць сілы ў іншых відах спорту, мог падтрымаць свой факультэт, пазмагацца за прыз у разнастайных спартыўных гульнях ці патанцаваць пад рытмічную музыку. Пасля заканчэння спаборніцтваў усе ўдзельнікі зімовага свята падсілкаваліся салдацкай кашай і гарачай гарбатай. А ўвогуле на выездзе працавала некалькі пунктаў харчавання гандлёвага комплексу БДПУ, дзе можна было набыць усё, што душа пажадае: ад сытнага шашлыка да салодкай выпечкі. Добра папрацаваўшы і падсілкаваўшыся, усе накіравалася да канцэртнай пляцоўкі, дзе ўжо чакалі лепшыя творчыя калектывы БДПУ. Там жа і былі агучаны пераможцы ва ўсіх відах спаборніцтваў, а таксама лепшыя балельшчыкі – імі сталі студэнты ФДА, ФСА і ФП. Радасць перамог была падмацавана падарункамі ад рэктарата, ГА «БРСМ», прафкамаў студэнтаў і супрацоўнікаў БДПУ. На такой урачыстай ноце і завяршыўся чарговы дзень здароўя – свята маладосці і спорту. Чакаем вясну, а з ёй – новых перамог! Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ

ЭКАНОМІЯ І БЕРАЖЛІВАСЦЬ – АГУЛЬНЫМІ НАМАГАННЯМІ Ва ўмовах павялічанага попыту на энергарэсурсы і росту тарыфаў на іх асаблівую значнасць набываюць пытанні энергазберажэння. Адміністрацыя БДПУ дбае пра эканомію цепланосьбітаў, стварэнне камфортных умоў для вучобы, працы і адпачынку як у карпусах, так і ў студэнцкіх інтэрнатах. Дзеля гэтага ўцяпляюцца фасады будынкаў, устанаўліваюцца шклопакеты, выкарыстоўваюцца энергаэфектыўныя лямпачкі. Аднак усе намаганні будуць марныя, калі мы з вамі застанемся абыякавымі да незакручанага крана, адчыненай форткі, непатушанага святла. Калі вы заўважылі тэхнічныя няспраўнасці – паведаміце пра іх каменданту корпуса або ў дыспетчарскую службу па тэл. 227-75-84. Чатыры простыя, але эфектыўныя правілы эканоміі: 9выключайце электрапрыборы, калі не карыстаецеся імі; 9уцяпляйце вокны і дзвярныя праёмы ў рабочых кабінетах; 9рацыянальна выкарыстоўвайце асвятляльнае абсталяванне; 9беражыце ваду – гэта неўзнаўляльны прыродны рэсурс. Наталля БРАВАРСКАЯ, інжынер-энергетык БДПУ 23 лютага 2012 г.

К. М. Сарока (справа) разам з навуковым кіраўніком

АД ПРЫЗВАННЯ ДА ПРЫЗНАННЯ Я – адзінае дзіця ў сям’і, таму побач са мной часцей знаходзіліся не аднагодкі, а дарослыя людзі. Гэтая акалічнасць не магла не паўплываць на маё развіццё. Так, мяне не цікавілі цацкі, я не чытала дзіцячыя кніжкі, затое з задавальненнем глядзела па тэлевізары выпускі навін і пасля пераказвала бацькам пачутае ад дыктараў. І вось я – першакласніца, стаю з вялікімі белымі бантамі і духмяным букетам кветак… Тут усё і закруцілася: навучанне ў школе мастацтваў па класе фартэпіяна, валейбольная секцыя, турыстычны клуб, КВЗ, народны тэатр «Пралеска», конкурсы, алімпіяды. Зараз здзіўляюся, як можна было ўсюды паспяваць, ды яшчэ заўсёды аказвацца ў лідарах? Вядома, у гэтым вялікая заслуга маіх бацькоў, якія навучылі мяне быць адказнай, спагадлівай, працавітай і ўпартай. Школьныя гады – цудоўныя! Аднак настае момант, калі ты павінен зрабіць адзін важны жыццёвы выбар – вызначыцца з будучай прафесіяй. Ува мне ішла ўнутраная барацьба паміж жаданнем стаць хірургам і марай аб прафесіі настаўніка біялогіі і хіміі. Аднак, як гэта часта бывае, рашэнне праблемы прыйшло нечакана: пасля наведвання спецыяльнай школы для дзяцей з парушэннем слыху я дакладна зразумела, кім хачу стаць. І, скончыўшы сярэднюю школу з залатым медалём, я адправілася пакараць факультэт спецыяльнай адукацыі БДПУ. З першых студэнцкіх дзён я актыўна ўключылася ў вучобу, творчае і спартыўнае жыццё факультэта. Даследчай дзейнасцю стала займацца толькі на трэцім курсе, калі пачала пісаць курсавую работу, а таксама наведваць дадатковыя заняткі для атрымання ступені бакалаўра педагагічных навук. Менавіта тады я стала актыўна супрацоўнічаць са сваім першым, адзіным і горача любімым навуковым кіраўніком – дацэнтам кафедры сурдапедагогікі, кандыдатам педагагічных навук Тамарай Ісакаўнай Обухавай. Паспяховая абарона курсавых і дыпломных работ, падрыхтоўка артыкулаў, удзел у студэнцкіх канферэнцыях, прыклад навуковага кіраўніка абудзілі ўва мне вялікае жаданне працягваць гэтую захапляльную дзейнасць спачатку ў магістратуры, а потым і ў аспірантуры. Разам з тым пачынаючы з 2006 года я стала працаваць выкладчыкам на факультэце спецыяльнай адукацыі побач з таленавітымі і дасведчанымі людзьмі, якія ў многім паспрыялі майму навуковаму і прафесійнаму росту. Аднак у жыцці не можа быць усё так гладка. Адзін за адным пайшлі з жыцця мае бацькі, што, несумненна, выклікала моцныя эмацыйныя перажыванні і роздумы. Але я не збіралася здавацца. Таму што бацькі марылі пра мае высокія дасягненні ў даследчай дзейнасці, таму што ў мяне верылі калегі, муж, Тамара Ісакаўна… І вось 21 чэрвеня 2011 г. стаў адным з самых шчаслівых дзён у маім жыцці – я паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фарміраванне гатоўнасці малодшых дашкольнікаў з парушэннем слыху да стварэння прадметнай выявы». А што было далей, вы ўжо і самі ведаеце. Таму верце ў сябе, у свае сілы, ідзіце да пастаўленай мэты насуперак нягодам – і зможаце самі ўпэўніцца, што немагчымае ўсё ж магчыма! Кацярына САРОКА, выкладчык кафедры сурдапедагогікі ФСА 3


• 100-годдзю Максіма Танка прысвячаецца ПАХОД ЗНАЁМСТВАЎ І АДКРЫЦЦЯЎ Я

К ВЯДОМА, сёлетні зорны паход праходзіў пад знакам яркай падзеі ў грамадска-культурным жыцці беларусаў – стагоддзя з дня нараджэння народнага паэта Максіма Танка. Зборнаму атраду гістарычнага факультэта і факультэта беларускай і рускай філалогіі «Нашчадкі» выпаў гонар наведаць радзіму класіка – Мядзельшчыну. Студэнты выступалі з канцэртамі ў школах, знаёмілі вучняў з гісторыяй і традыцыямі БДПУ, праводзілі майстар-класы і спартыўныя мерапрыемствы.

Асобая місія ў складзе нашага зорнага атрада ўскладалася на даследчую групу пад кіраўніцтвам дырэктара музея БДПУ Л. С. Пепіка, які каардынаваў работу студэнтаў-даследчыкаў. Мы збіралі і вывучалі архіўныя дакументы Мядзельскага краязнаўчага музея, звязаныя з жыццёвым шляхам Максіма Танка, а таксама матэрыялы творчай спадчыны беларускага паэта, якія захоўваюцца ў Сваткаўскай СШ, што носіць яго імя. Увесь сабраны архіўны матэрыял склаў каля 200 музейных

адзінак. Гэта і фотаздымкі, на якіх сям’я паэта і некаторыя моманты з яго жыцця, і значныя па аб’ёме рукапісы вершаў класіка, і заслужаныя ўзнагароды і дыпломы, што адлюстроўваюць уклад у развіццё беларускай літаратуры. У працэсе збору і вывучэння матэрыялу даследчай групе ўдалося ўстанавіць некалькі новых, раней не вядомых фактаў біяграфіі і творчай дзейнасці Максіма Танка, з якімі плануецца пазнаёміць наведвальнікаў выстаўкі, што будзе арга-

нізавана на базе музея гісторыі БДПУ. Заключнай падзеяй 47-га зорнага паходу на Мядзельшчыне стаў сумесны рэквіем студэнтаў і вучняў Сваткаўскай агульнаадукацыйнай школы на магіле паэта. Наша вандроўка запомнілася не толькі шчырымі ўсмешкамі дзяцей і настаўнікаў, але і незабыўнымі ўражаннямі і эмоцыямі, падараванымі гэтым гасцінным краем. Крысціна ТАРАНОВІЧ, баец атрада «Нашчадкі», студэнтка гістарычнага факультэта

М

З

ВОДНЫ атрад факультэтаў сацыяльна-педагагічных тэхналогій і дашкольнай адукацыі накіраваўся ў адзін з самых прыгожых куткоў Беларусі – Браслаўскі раён. Зорны паход пачаўся для нас на дзве гадзіны пазней запланаванага часу (па дарозе зламаўся аўтобус), аднак гэта не перашкодзіла нам у першы ж дзень выдатна выступіць і заваяваць сімпатыю гледачоў. Натхнёныя поспехам, мы з энтузіязмам сталі ажыццяўляць зорную праграму. А яна ўключала ў сябе і трэнінгі, і майстар-класы па выкарыстанні ў працэсе выхавання лялечнага тэатра Батлейка, і прафарыентацыйныя мерапрыемствы. Самы мілы ўспамін з гэтага паходу – канцэрт у Слабодцы. А знамянальны ён быў тым, што пасля выступлення нашых студэнтаў дзеці выстраіліся ў доўгую чаргу, каб атрымаць аўтографы! Вось яна, сапраўды зорная слава! Узрушыла і сустрэча з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Гаўрыілам Аляксеевічам Быкавым. Мы з захапленнем слухалі аповед чалавека, які быў сведкам і ўдзельнікам тых далёкіх гістарычных падзей і нягледзячы ні на што не згубіў жыццёвага аптымізму. Запомніліся нам і вучні Браслаўскай гімназіі, якія прапанавалі згуляць з імі ў новы від спорту – карфбол. Хоць мы не мелі ніякага ўяўлення, што гэта за гульня, матч завяршыўся сяброўскай нічыёй. І ўсё гэта – толькі маленькая частка падзей і эмоцый, якімі мы будзем жыць яшчэ не адзін месяц. Дар’я ЦЫУНЕЛЬ, студэнтка ФСПТ, Тамара ВАШКЕВІЧ, студэнтка ФДА

• Ліст наўздагон Словы падзякі на імя рэктара БДПУ прафесара П. Д. Кухарчыка даслала дырэктар ДУА «Камароўская сярэдняя школа» Т. В. Урбановіч. «СУПРАЦОЎНІЦТВА магчымае толькі тады, калі людзі здольны ўзаемадапаўняць адзін аднаго, дзя ліцца ўменнямі і жыццёвым вопытам. Менавіта такія стасункі склаліся ва

АРШРУТ зводнага атрада «Дзеці Эйнштэйна», які аб’яднаў студэнтаў і выкладчыкаў фізічнага і матэматычнага факультэтаў, быў пракладзены па Гродзеншчыне. Разам з танкаўцамі па ім прайшлі і будучыя медыкі – студэнткі БДМУ. Вось так лёгка і проста склаўся наш дружны калектыў, які на працягу чатырох шчаслівых дзён гасцяваў у Ашмянскім раёне. У перапынках паміж канцэртамі і спартыўнымі мерапрыемствамі мы, будучыя педагогі, атрымоўвалі бясцэнны вопыт зносін са школьнікамі розных узростаў. Вучні выпускных класаў абавязкова распытвалі нас пра студэнцкае жыццё, пра навучанне ў БДПУ. Мы з задавальненнем адказвалі на ўсе пытанні, дапамагалі выпускнікам зарыентавацца ў разнастайнасці спецыяльнасцей. Было вельмі прыемна пачуць, што пасля размовы дзеці выказвалі жаданне паступаць менавіта ў наш універсітэт. Візітоўкай атрада стала правядзенне трэнінгаў і майстар-класаў для школьнікаў. Найбольшай папулярнасцю карысталіся трэнінгі па вакале, гульні ў КВЗ, акцёрскім майстэрстве. Хочацца адзначыць, што мы самі многаму навучыліся ў дзяцей. Усе яны выключна таленавітыя, поўныя энтузіязму і энергіі. Школьнікі падрыхтавалі спецыяльна для нас творчыя нумары, за што ім вялікі дзякуй! Нас прыемна здзівіла тое, што ўсе жыхары Ашмянаў вельмі ганарацца гісторыяй свайго роднага краю. Пацвярджэннем маіх слоў з’яўляецца наяўнасць абсалютна ў кожнай школе музея, калекцыі якога з энтузіязмам папаўняюцца настаўнікамі і вучнямі. Яны праводзяць сумесныя даследчыя праекты, якія займаюць прызавыя месцы на рэспубліканскіх конкурсах. Стаць экскурсаводам у школьным музеі для вучняў вялікі гонар! Многія з нас здалі экзамен па гісторыі ва ўніверсітэце на «выдатна», аднак падчас зорнага паходу мы атрымалі для сябе шмат новай інфармацыі, а значыць, выраслі ў прафесійным плане. Цяжка перадаць тыя эмоцыі, якія мы зведалі ў вандроўцы. Зараз я разумею, чаму пабыўшы аднойчы ў зорным паходзе, студэнты і выкладчыкі назаўсёды застаюцца байцамі сваіх атрадаў. Маё студэнцкае жыццё не было б поўным без удзелу ў гэтым незвычайным праекце! Юлія ЯКАВЕНКА, студэнтка фізічнага факультэта

ўдзельнікаў 47-га зорнага паходу. Гэта сапраўдная каманда, дзе кожны дэманструе свае лепшыя якасці і становіцца апорай для сябра. Ад імя педагагічнага калектыву школы выказваю ўпэўненасць у тым, што вашы студэнты зрабілі правільны прафесійны выбар. Дзякуючы знаёмству з імі мы ўбачылі, што ў школу неўзабаве прыйдзе надзейная змена – адданыя педагагічнай справе маладыя на-

стаўнікі. Мы верым, што для іх праца педагога – прызванне, якому яны будуць верныя на працягу многіх гадоў. Асобна хочацца адзначыць прафесіяналізм выкладчыкаў БДПУ, іх педагагічную і жыццёвую мудрасць, тактоўнасць і кампетэнтнасць. Дзякуй вам за шчырасць і адданасць ідэі. Будзем рады бачыць выпускнікоў БДПУ ў якасці педагогаў у нашым азёрным краі».

Фёдар Іванавіч ІВАШЧАНКА Некалькі дзён не дажыў да свята абаронцаў Айчыны ветэран Вялікай Айчыннай вайны, доктар псіхалагічных навук, былы прафесар кафедры псіхалогіі Ф. І. Івашчанка. Старшы сяржант авіяцыйнага палка далёкага дзеяння, узнагароджаны за паспяховыя баявыя вылеты ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Берліна», «За ўзяцце Кёнігсберга», ён у мірны час аддаў сваё сэрца педагогіцы. Педагагічную дзейнасць Фёдар Іванавіч абраў не адразу: спачатку стаў студэнтам Бібліятэчнага інстытута ў Харкаве. Але вайна ўнесла свае карэктывы: у эвакуацыі малады чалавек перавёўся на факультэт рускай мовы і літаратуры Нальчыцкага педагагічнага інстытута, які паспяхова скончыў у 1942 г. Дэмабілізаваўшыся з арміі, Ф. І. Івашчанка настаўнічаў у школе пры Дзіцячай працоўнай выхаваўчай калоніі МУС ва Уладзікаўказе. Пасля чатырох гадоў працы ў яго ўзнікла жаданне сур’ёзна займацца псіхалогіяй – так Фёдар Іванавіч стаў аспірантам Інстытута псіхалогіі АПН РСФСР (г. Масква). У 1973 годзе Ф. І. Івашчанка абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Псіхалогія працоўнай дзейнасці старэйшых школьнікаў», а ў наступным прыступіў да працы на пасадзе загадчыка кафедры псіхалогіі МДПІ імя А. М. Горкага. З таго часу жыццё вучонага непарыўна было звязана з нашым універсітэтам. З 1987 па 2011 г. Фёдар Іванавіч прадуктыўна працаваў прафесарам кафедры псіхалогіі. На працягу амаль сарака гадоў яго творчыя намаганні былі накіраваны на фарміраванне прафесійнай кампетэнтнасці і развіццё асобы будучых настаўнікаў. Таленавіты педагог шчодра дзяліўся сваімі ведамі і ідэямі са студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі, радаваўся іх поспехам, стымуляваў да самаўдасканалення. Усё гэта дазволіла Фёдару Іванавічу сфарміраваць уласную навуковую школу: пад яго кіраўніцтвам абаронена 13 кандыдацкіх і 9 магістарскіх дысертацый. Ф. І. Івашчанка быў адным з самых вядомых псіхолагаў нашай краіны. Ён з’яўляўся членам шэрагу спецыялізаваных саветаў, членам экспертнага савета ВАК РБ, галоўным рэдактарам рэспубліканскага міжведамаснага зборніка «Псіхалогія», чытаў курсы агульнай, узроставай, педагагічнай псіхалогіі і метадалогіі навуковага даследавання. Фёдар Іванавіч запомніцца нам рознабаковым, таленавітым, глыбока адданым педагагічнай навуцы чалавекам. З павагай і ўдзячнасцю схіляем галаву перад яго светлай памяццю. Рэктарат, грамадскія арганізацыі, кафедра псіхалогіі На 71-м годзе пайшоў з жыцця былы дацэнт кафедры паліталогіі і права, кандыдат гістарычных навук Эдуард Казіміравіч ЦЯРПІЦКІ. Калектыў кафедры паліталогіі і права выказвае шчырае спачуванне яго родным і блізкім. Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Т. А. БАШМАКОВА 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 1000 экз. Заказ 168. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 23.02.2012 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

nastaunik 2(1103)  
nastaunik 2(1103)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement