Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Афіцыйная хроніка Д

ЭЛЕГАЦЫЯ БДПУ на чале з рэктарам А. І. Жуком 12–14 лістапада наведала Эстонскую Рэспубліку. Графік рабочай паездкі быў насычаны. Так, падчас візіту члены дэлегацыі сустрэліся з калектывам Ахтмескай гімназіі ў г. Кохтла-Ярве, вучні педагагічнага класа якой засвойваюць факультатыў «Уводзіны ў педагагічную прафесію» па праграме, распрацаванай у БДПУ. Яшчэ адным пунктам візіту стала знаёмства з адукацыйным асяроддзем Йыхвінскай гімназіі. Аляксандр Іванавіч Жук выступіў перад яе вучнямі і запрасіў іх да ўдзелу ў міжнародным адукацыйным праекце БДПУ «Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры». Важным крокам да партнёрства Беларусі і Эстоніі ў галіне адукацыі стала наведванне членамі дэлегацыі БДПУ Нарвскага каледжа Тартускага ўніверсітэта, які забяспечвае павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку педагогаў, а таксама рэалізуе бакалаўрскія і магістарскія праграмы падрыхтоўкі па педагагічных спецыяльнасцях. Падчас круглага стала перад выкладчыкамі каледжа з дакладам «Падрыхтоўка педагагічных кадраў у Рэспубліцы Беларусь: кластарнае ўзаемадзеянне» выступіў Аляксандр Іванавіч Жук. Абмеркаванне магчымых напрамкаў сумеснай работы знайшло свой лагічны працяг у падпісанні кіраўнікамі ўстаноў – А. І. Жуком і К. Калас – мемарандума аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Нарвскім каледжам Тартускага ўніверсітэта.

У

РАМКАХ ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» у сферы адукацыі наш універсітэт плённа ўзаемадзейнічае з кітайскімі партнёрамі. Новым крокам да збліжэння стаў візіт у БДПУ 16 лістапада дэлегацыі Аньянскага педагагічнага ўніверсітэта (КНР) на чале з прэзідэнтам Навуковага савета спадаром Цзі Дочжэ. Падчас сустрэчы прадстаўнікі БДПУ на чале з першым прарэктарам Святланай Іванаўнай Копцевай абмеркавалі з замежнымі калегамі планы па супрацоўніцтве ў сферы педагагічнай адукацыі, у прыватнасці, разгледзелі магчымасць навучання кітайскіх студэнтаў у магістратуры нашага ўніверсітэта. Вынікам канструктыўнага міжнароднага дыялогу стала падпісанне дагавору аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Аньянскім педагагічным універсітэтам і дадатковых пагадненняў па арганізацыі сумесных праграм «3+1+1», «4+2». Таксама члены дэлегацыі прынялі ўдзел у канферэнцыі «Адукацыя дарослых: кіраванне асобасным і прафесійным развіццём», арганізаванай ІПКіП БДПУ, наведалі музей універсітэта, пазнаёміліся з залай рэдкай кнігі і спартыўным комплексам.

• Ведай нашых!

Падвядзенне вынікаў Рэпубліканскага прафсаюзнага форуму «Студэнцкая восень», арганізаванага Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, адбылося 17 лістапада. У мерапрыемстве прынялі ўдзел звыш 1000 студэнтаў з 43 універсітэтаў краіны. БДПУ ў агульнакамандным заліку заняў першае месца і стаў абсалютным пераможцам! Такі поспех зрабіўся магчымым дзякуючы дастойнаму выступленню танкаўцаў у мерапрыемствах форуму: прадстаўнікі БДПУ былі ўдастоены 4 дыпломаў 2-й ступені ў намінацыях «Іміджавая прадукцыя прафкама студэнтаў», «Вакал» (ансамбль), «Арыгінальны жанр» (сола) і «Студэнцкія СМІ». У рамках апошняй з названых намінацый газета «Настаўнік» годна вытрымала спаборніцтва з карпаратыўнымі выданнямі ўстаноў вышэйшай адукацыі. На працягу 45 гадоў выданне асвятляе падзеі alma mater, і яго старонкі застаюцца люстэркам універсітэцкага жыцця, хронікай нашых агульных перамог і дасягненняў. Так што атрыманая ўзнагарода – сведчанне высокай ацэнкі работы ўсёй дружнай і працавітай сям’і БДПУ. Рэдакцыя «Н» выказвае шчырую падзяку сваім адданым чытачам, таленавітым аўтарам і галоўнаму рэдактару газеты – рэктару БДПУ Аляксандру Іванавічу Жуку. Пераможцы творчага конкурсу, сярод якіх Ягор Целушко (ФФВ) і дуэт вакалістак з ФЭА Анастасія Козел і Алена Мельнікава, выступілі на галаканцэрце студэнцкага свята ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў. Галоўны набытак удзелу БДПУ ў форуме – прызнанне журы і іншымі ўстановамі вышэйшай адукацыі лідарскіх пазіцый вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны. Акрамя таго, мы атрымалі каштоўны падарунак – інтэрактыўную дошку ў камплекце з ноўтбукам і праектарам. Нашы віншаванні ППА студэнтаў БДПУ, яе старшыні Вользе Мікалаеўне Дымковай і ўсім прафсаюзным лідарам alma mater! Алена ЖУРАЎСКАЯ, начальнік ЦСТ

Аўторак, 28 лістапада 2017 года

№ 14 (1202)

ʥʮʐʔ ʑʶʡʏʔʛ, ALMA MATER, MATER ʖ ʡʏʐʝʭ ʠʢʠʡʟʏʙʏʔʛ ʠʑʮʡʏ! Чаканне вялікага свята – гэта заўжды прадчуванне чагосьці вельмі важнага і незвычайнага. Прыемныя клопаты, прыўзняты настрой, падрыхтоўка падарункаў і сюрпрызаў… Усё гэта радасна і адначасова хвалююча, ці не так? Калі ж значная падзея адбываецца ў жыцці не аднаго чалавека, а вялікага дружнага калектыву, то і святкаванне атрымліваецца маштабным і не абмяжоўваецца адным днём. Так, да сёлетняга дня нараджэння ўніверсітэта мы, танкаўцы, пачалі рыхтавацца загадзя, прымеркаваўшы да гэтай падзеі цэлы шэраг мерапрыемстваў. Аднак свайго апагею святочны марафон дасягнуў 21 лістапада. Адсюль і пачнём… DzǵdzǻȊ ǻǮǾǮDzǴȋǻǻȍ ǯDzǽȁ: ǮDz ȂǥǵǥǸǥ DzǮ ǹǥǾȉǸǥ Безумоўна, «цвіком» святочнай праграмы ў Дзень БДПУ стала адкрыццё на базе фізіка-матэматычнага факультэта Рэспубліканскага рэсурснага цэнтра адукацыйнай робататэхнікі (далей – РРЦ). Гэтая падзея яшчэ раз падкрэсліла, што ў свае 103 гады наш універсітэт застаецца флагманам перадавой педагагічнай адукацыі. БДПУ першым сярод профільных устаноў прадаставіў будучым настаўнікам магчымасць авалодаць ведамі ў галіне робататэхнічных канструкцый і азнаёміцца з самымі сучаснымі методыкамі выкладання такіх школьных прадметаў, як інфарматыка, фізіка, матэматыка. У прывітальным слове рэктар БДПУ А. І. Жук звярнуў увагу на неабходнасць падрыхтоўкі спецыяліста новай генерацыі, здольнага фарміраваць у школьнікаў уяўленне пра сучасныя ІТ-прафесіі, перадавыя інжынерныя спецыяльнасці ў галіне робатабудавання. Аляксандр Іванавіч упэўнены, што адкрыццё РРЦ дазволіць перавесці на якасна новы ўзровень падрыхтоўку будучых педагогаў да прафесійнай дзейнасці ў высокатэхналагічным асяроддзі. Так, удзельнікі студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі, што існуе на базе кафедры інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі, змогуць ствараць новыя адукацыйныя рэсурсы, у тым ліку і ў сферы робататэхнікі. Сярод іншых кірункаў дзейнасці РРЦ А. І. Жук адзначыў далучэнне школьнікаў да робататэхнічнага руху, распрацоўку курсаў па павышэнні кваліфікацыі для настаўнікаў. Першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь В. А. Богуш падкрэсліў, што робататэхніка ў свой час была галіной толькі тэхнічных спецыяльнасцей, аднак сёння яна аказвае істотны ўплыў на ўсе сферы дзейнасці чалавека. Вадзім Анатольевіч выказаў спадзяванне, што студэнты, якія будуць займацца навуковымі даследаваннямі на базе РРЦ, змогуць паспяхова працаваць над новымі педагагічнымі тэхналогіямі і прататыпамі рашэнняў задач прамысловасці. Выканаўчы дырэктар ААТ «Прыёрбанк» В. А. Пажывілка адзначыў, што стварэнне РРЦ – выдатны прыклад спонсарскага ўкладу ў стварэнне ўмоў для плённай працы выкладчыкаў, падрыхтоўкі будучых настаўнікаў і выяўлення талентаў вучняў. Дэкан фізіка-матэматычнага факультэта С. І. Васілец і загадчык кафедры інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі С. В. Вабішчэвіч аддалі шмат энергіі і часу, каб адкрыццё РРЦ адбылося. Дзякуючы іх намаганням, а таксама спонсарскай падтрымцы ААТ «Прыёрбанк» (старшыня Праўлення – С. А. Касцючэнка), ІТ-кампаній «БайТэх-Салюшн» (дырэктар – С. Л. Крук), «Сістэмныя тэхналогіі» (генеральны дырэктар – А. М. Каршакоў), «МРобат» (заснавальнікі праекта – І. Г. і М. І. Масальскіх) і Асацыяцыі па садзеянні развіццю адукацыйных ініцыятыў у галіне дакладных навук і высокіх тэхналогій «Адукацыя для будучыні» (дырэктар – А. В. Хоміч) атрымалася стварыць унікальны адукацыйны цэнтр, аналагаў якому сёння няма ў Рэспубліцы Беларусь.

На адкрыцці РРЦ госці змаглі ўбачыць паказальны футбольны матч паміж робатамі, якіх сабралі пад кіраўніцтвам выкладчыка фізіка-матэматычнага факультэта А. А. Францкевіча старшакласнікі мінскіх гімназій № 20, 74 і ліцэя БДУ, майстар-клас па выкарыстанні электратэхнічных набораў «МРобат», выставу мадэляў EV3 серыі Lego Mindstorms Educations. Праца РРЦ дасць штуршок да ўкаранення высокатэхналагічных сродкаў навучання ў адукацыйны працэс. На базе цэнтра плануецца правядзенне майстар-класаў як са студэнтамі фізіка-матэматычнага факультэта, так і з настаўнікамі, якія працуюць у школах і гімназіях і жадаюць павысіць сваю кваліфікацыю. Адзначым, што дагэтуль у рэспубліцы не існавала паўнавартасных курсаў такога напрамку. Тэхнічнае аснашчэнне РРЦ дазволіць праводзіць заняткі па адукацыйнай робататэхніцы для навучэнцаў школ і гімназій, на базе якіх арганізаваны філіялы кафедраў фізіка-матэматычнага факультэта, а таксама для ўсіх жадаючых. Магчыма, на базе цэнтра атрымаецца падрыхтаваць каманду вучняў для ўдзелу ў Рэспубліканскім турніры і Міжнароднай алімпіядзе па робататэхніцы, дзе каманды з Беларусі ўжо чацвёрты год запар паказваюць добрыя вынікі. Адкрыццё РРЦ – гэта толькі пачатак вялікай карпатлівай працы па развіцці адукацыйнай робататэхнікі ў нашай краіне. Мы ўпэўнены, што наперадзе нас чакае рэалізацыя досыць маштабных і амбіцыйных планаў у гэтай сферы. У галоўнай актавай зале БДПУ танкаўцаў чакала святочная праграма «Vivat, Alma Mater!» – цырымонія ўзнагароджання лепшых выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў, шчырыя словы падзякі, музычныя падарункі ад творчых калектываў і сольных выканаўцаў БДПУ, а таксама гасцей і сяброў універсітэта. І зноў эмоцыі зашкальваюць! Прысутных перапаўнялі гонар за свой універсітэт, радасць ад яго імклівага развіцця. «Мы цэнім кожнага з вас, рады тым, хто нястомна працуе над сабой, імкнецца да ўсяго новага, прагрэсіўнага, станоўчага, – звярнуўся да прысутных рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук. – Да новых поспехаў – разам!» (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)


У вырашэнні адной з ключавых задач педагагічнай адукацыі – практыкаарыентаванасці навучання – дзейнасць філіялаў кафедраў БДПУ адыгрывае вельмі важную ролю. Дзякуючы такой форме супрацоўніцтва нашага ўніверсітэта і ўстаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца максімальна эфектыўнае ўзаемадзеянне паміж настаўнікамі і вучнямі, з аднаго боку, выкладчыкамі і студэнтамі – з другога. Філіялы кафедраў – гэта пляцоўка не толькі для праходжання педагагічнай практыкі, але і для напісання курсавых і дыпломных работ, ажыццяўлення сумесных даследчых праектаў, правядзення вучэбных заняткаў, навукова-метадычных семінараў, круглых сталоў, канферэнцый… Адукацыйны патэнцыял такіх структур відавочны і, безумоўна, павінен развівацца і выкарыстоўвацца як мага шырэй. Станоўчы вопыт, пэўныя дасягненні і набыткі могуць прадэманстраваць усе факультэты і інстытуты БДПУ, паколькі кожны з іх мае філіялы на базе ўстаноў адукацыі краіны (усяго такіх філіялаў – 42). Падрабязна пра гэта гаварылася на адным з чарговых пасяджэнняў рэктарата. Напрыклад, было адзначана: за апошнія тры гады колькасць студэнтаў, што прайшлі практыку на базах філіялаў кафедраў, павялічылася амаль удвая – з 460 да 815 чалавек. Якімі ж павінны быць змест і форма працы, каб дасягнуць выніковасці для кожнага яе ўдзельніка? Магчыма, адказ на гэтае пытанне вы знойдзеце ў наступных матэрыялах.

ПЯЦЬ КРОКАЎ ДА ПАСПЯХОВАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА

Філіял кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій факультэта кіравання і прафесійнага развіцця педагогаў ІПКіП БДПУ дзейнічае на працягу аднаго года. За гэты невялікі прамежак часу нам удалося вызначыць найбольш эфектыўныя крокі па наладжванні супрацоўніцтва, якія далі станоўчы вынік. Думаю, наш вопыт будзе цікавы кіраўнікам устаноў адукацыі і карысны ўдзельнікам новага педагагічнага руху. Крок 1. Пошук зацікаўленых людзей і выбар установы адукацыі Добрай традыцыяй кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій ІПКіП БДПУ з’яўляецца падтрыманне сувязі з выпускнікамі. Шмат цікавых людзей і выдатных прафесіяналаў прайшлі перападрыхтоўку па спецыяльнасці 01/09 01 72 «Менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі». Ідэя стварэння філіяла кафедры была абмеркавана з многімі педагагічнымі работнікамі, але найбольшую цікавасць яна выклікала ў Жанны Паўлаўны Загорскай, галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі, спорту і турызму Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта. Па ўзгадненні з кіраўніцтвам Ашмянскага раёна ў якасці базы філіяла была прапанавана ДУА «Яслі-сад № 7 г. Ашмяны».

Што вызначыла выбар дадзенай установы? Тут пад кіраўніцтвам загадчыцы Алены Вацлаваўны Гудас працуе малады перспектыўны калектыў педагогаў, які з 2015 г. рэалізуе Рэспубліканскі інавацыйны праект «Укараненне мадэлі павышэння прафесійнай кампетэнтнасці выхавальніка дашкольнай адукацыі шляхам інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій». Спецыялісты не па чутках ведаюць, што такое прагрэсіўныя тэхнічныя сродкі навучання і якім чынам прыстасаваць іх да патрэб дашкольнай адукацыі. Напрыклад, выхавацелі старшых груп, настаўнікі-дэфектолагі, кіраўнікі дадатковых адукацыйных паслуг паспяхова выкарыстоўваюць на занятках інтэрактыўную дошку. Эфектыўнасць работы педагогаў у гэтым напрамку пацверджана прызавым месцам у раённым конкурсе сярод дашкольных устаноў «Лепшы занятак з выкарыстаннем ІКТ». Таццяна Вацлаваўна Бартановіч стала пераможцам XII Рэспубліканскага конкурсу «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» у намінацыі «Электронны адукацыйны рэсурс у дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі» з праектам «Электронны дапаможнік для дашкольнікаў „Развіваем маўленне падчас гульні“». Дадзены дапаможнік адзначаны дыпломам першай ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Такім чынам, мы змаглі не толькі знайсці чалавека, зацікаўленага ў рэалізацыі супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі, але і здабыць сучасны педагагічны калектыў, які імкнецца самаўдасканальвацца і самаразвівацца. Крок 2. Нарматыўнае забеспячэнне «Значная падзея для сістэмы адукацыі Ашмяншчыны адбылася ў мінулым месяцы ў садку №7, дзе рэктар БДПУ Аляксандр Жук і старшыня райвыканкама Міраслаў Сарасек падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве. Падчас

2

раённага семінара на базе дзіцячага садка № 7 быў адкрыты філіял кафедры прыватных методык Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ», – так напісала раённая газета «Ашмянскі веснік» пра падзею, якая паклала пачатак існаванню філіяла. Былі адзначаны новыя магчымасці супрацоўніцтва: праходжанне студэнтамі педагагічнай практыкі на базе ўстаноў адукацыі Ашмянскага раёна, правядзенне сумесных тэматычных семінараў, канферэнцый, круглых сталоў, прафарыентацыйных сустрэч. Таксама было распрацавана і зацверджана нарматыўнае забеспячэнне ўзаемадзеяння ўстановы дашкольнай адукацыі і ІПКіП: загад БДПУ аб стварэнні філіяла кафедры прыватных методык, палажэнне аб філіяле і план яго работы. Крок 3. Планаванне дзейнасці без фармалізму Працэс планавання сумеснай дзейнасці на наступны год ажыццяўляўся на аснове канструктыўнага дыялогу, падчас якога былі прааналізаваны дасягненні, праблемы і перспектывы развіцця ясляў-садка, знойдзены пункты судакранання з магчымасцямі кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій. У выніку быў распрацаваны гадавы план супрацоўніцтва, які ўключае мерапрыемствы, важныя як для кафедры, так і для дашкольнай установы: правядзенне навучальных семінараў па актуальных для педагогаў праблемах, арганізацыя кваліфікацыйнага экзамену для супрацоўнікаў ясляў і педагогаў раёна, стварэнне рэсурснага цэнтра, навукова-метадычнае суправаджэнне конкурсаў, педагагічных семінараў і канферэнцый раённага і абласнога ўзроўню і інш. Мы зыходзілі з таго, што фармальны падыход не прынясе станоўчага выніку, а значыць, задуманае застанецца толькі на паперы. Таму ў план увайшлі тыя мерапрыемствы, якія патэнцыйна былі карысныя для калектыву дзіцячага садка, раёна, кафедры. Крок 4. Прадуктыўнае супрацоўніцтва Адзін з напрамкаў работы філіяла кафедры – аказанне навукова-метадычнай дапамогі педагогам у рэалізацыі адукацыйных, выхаваўчых праграм, абмен перадавым вопытам. У рамках рэалізацыі дадзенага кірунку намі былі арганізаваны і праведзены: навучальны семінар «Развіццё творчага патэнцыялу дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе выяўленчай дзейнасці» для выхавацеляў устаноў дашкольнай адукацыі Ашмянскага раёна, а таксама кваліфікацыйны экзамен для педагагічных работнікаў. Высокі ўзровень прафесійнага майстэрства пацвердзілі 32 педагогі, з якімі былі падпісаны пагадненні аб размяшчэнні кваліфікацыйных работ у рэпазіторыі БДПУ. У верасні 2017 г. супрацоўнікі кафедры прынялі актыўны ўдзел у нарадзе спецыялістаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў Гродзенскай вобласці, якія курыруюць пытанні дашкольнай адукацыі. Дэкан факультэта кіравання і прафесійнага развіцця педагогаў Вольга Валер’еўна Клязовіч праінфармавала спецыялістаў пра перспектывы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі Гродзенскай вобласці ў ІПКіП БДПУ; загадчык кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій Юлія Мікалаеўна Кіслякова распавяла пра арганізацыю прафесійнага ўзаемадзеяння ў рамках работы філіяла кафедры. Мне ж, аўтару гэтых радкоў, давялося раскрыць спецыфіку фарміравання прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў дашкольнай адукацыі па стварэнні дзіцячага калектыву сродкамі выяўленчай дзейнасці. Праведзеныя мерапрыемствы дазволілі нам апрабаваць філіял як пляцоўку для паспяховага супрацоўніцтва не толькі з калектывам дзіцячага садка, але і з педагогамі раёна і нават спецыялістамі вобласці. А гэта значыць, што фар-

мат філіяла кафедры мае патэнцыйную магчымасць рэалізацыі шырокага спектра ўзаемадзеяння са спецыялістамі адукацыі на ўзроўні раёна, вобласці, рэспублікі. Крок 5. Перспектывы блізкія і далёкія Атрыманы за год працы вынік дадае нам упэўненасці ў неабходнасці далейшага прадуктыўнага супрацоўніцтва. Так, у планах філіяла кафедры – арганізацыя рэсурснага цэнтра, дзе будуць сабраны перадавыя педагагічныя знаходкі раёна, вобласці, рэспублікі ў галіне дашкольнай адукацыі; абагульненне і распаўсюджванне вопыту супрацоўнікаў калектыву ДУА «Яслі-садок № 7 г. Ашмяны» з дапамогай сумесных публікацый у перыядычным друку; арганізацыя пастаянна дзеючай школы маладога спецыяліста; сумеснае правядзенне семінараў і канферэнцый па актуальных педагагічных праблемах; стварэнне і рэалізацыя сумесных міжнародных праектаў у галіне дашкольнай адукацыі. Гэта смелыя, але ажыццяўляльныя праекты, над якімі мы будзем працаваць з задавальненнем і, упэўнены, з поспехам. Міхаіл КУДЗЕЙКА, загадчык філіяла кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій ІПКіП

ТЭМАТЫЧНЫЯ ВАКАЦЫІ ДЛЯ ВУЧНЯЎ І СТУДЭНТАЎ

Работа любога філіяла кафедры прадугледжвае выкарыстанне разнастайных метадаў і прыёмаў у працэсе супрацоўніцтва ўстаноў вышэйшай адукацыі і агульнаадукацыйных школ. Шматвектарнасць напрамкаў дзейнасці філіяла кафедры геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі факультэта прыродазнаўства БДПУ на базе ДУА «Сярэдняя школа № 24 г. Мінска» – яскравае гэтаму пацвярджэнне. Новым вектарам супрацоўніцтва стала арганізацыя і правядзенне «Тэматычных вакацый», у якіх прынялі ўдзел не толькі студэнты факультэта прыродазнаўства і школьнікі філіяла кафедры, а і былыя выпускнікі (на сённяшні дзень ужо настаўнікі) са сваімі вучнямі. У адпаведнасці з праграмай па геаграфіі для 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і каляндарна-тэматычным планаваннем тэмай восеньскіх канікулаў была абрана «Геаграфія энергетыкі свету». У рамках дадзенай тэматыкі навучэнцы 11-х класаў СШ № 24 і ДУА «Пярэжырская сярэдняя школа імя А. Я. Гурыновіча» (Пуха-

віцкі раён Мінскай вобласці) пад кіраўніцтвам настаўніка геаграфіі Ганны Анатольеўны Малухі наведалі Інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі (ІЦАЭ). Створаны ў 2015 г., сёння ён абсталяваны сучасным мультымедыйным кінатэатрам, асветніцкімі макетамі («Універсальны радыёметр», «Ключавыя сістэмы бяспекі АЭС», інтэрактыўны макет Беларускай АЭС, зроблены па метадзе дапоўненай рэальнасці), а таксама сэнсарным кіёскам з адмысловымі праграмамі. Падчас экскурсіі навучэнцы не толькі азнаёміліся з вышэйзгаданымі макетамі, але і наведалі інтэрактыўную лекцыю на тэму «Гарызонты атама» з элементамі гульнявой віктарыны, пераможцы якой былі адзначаны памятнымі прызамі з лагатыпам ІЦАЭ. Наступным днём навучэнцы філіяла кафедры СШ № 24 у рамках «Тэматычных вакацый» і студэнты 401-й групы спецыяльнасці «Біялогія і геаграфія» ў рамках вывучэння курсу на выбар «Тэхніка-эканамічныя асновы вытворчасці» наведалі філіял РУП «Мінскэнерга» – Мінскую ЦЭЦ-3. У энергасістэме рэспублікі яна пачала працаваць яшчэ ў 1951 г. На той момант гэта быў першы ў Беларусі вопыт пуску энергаабсталявання высокага напружання. Пастаянная мадэрнізацыя і рэканструкцыя электрастанцыі ў спалучэнні з разумнай эксплуатацыяй дазваляюць ужо больш за паўстагоддзя падтрымліваць надзейную і эканамічную працу ЦЭЦ. Вось што кажуць студэнты 401-й групы пра экскурсіі: «Мы атрымалі шмат цікавай і карыснай інфармацыі, якая абавязкова спатрэбіцца нам падчас працы ў школе. На электрастанцыі нас падрабязна азнаёмілі з этапамі вытворчасці электраэнергіі, патлумачылі ўсе тонкасці цеплазабеспячэння горада на прыкладзе ЦЭЦ-3, паказалі сучаснае і вельмі складанае абсталяванне, праца з якім патрабуе не толькі прафесіяналізму, але і стрэсаўстойлівасці. Усё гэта дазволіла нібы зазірнуць „за кулісы“ вытворчасці звыклых рэчаў, замацаваць тэарэтычныя веды, атрыманыя ва ўніверсітэце, а таксама пашырыць светапогляд».

Станоўчым момантам падобных мерапрыемстваў з’яўляецца, з аднаго боку, сацыялізацыя і адаптацыя вучняў старшых класаў да асаблівасцяў адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце, а з другога – падрыхтоўка студэнтаў 4-га курса да будучай работы ў школе. Яны маюць вялікае значэнне і ў плане патрыятычнага выхавання, бо пасля наведвання прадпрыемстваў студэнты і навучэнцы адчуваюць гонар за нашу краіну, за тое, што мы маем такія сучасныя, магутныя, высокарэнтабельныя вытворчасці. На наш погляд, новая форма работы філіяла кафедры – «Тэматычныя вакацыі» – з’яўляецца перспектыўнай і можа быць выкарыстана і ў далейшым пры вывучэнні іншых галін прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Наталля ЯСТРАБАВА, старшы выкладчык кафедры геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі

28 лістапада 2017 г.


ʢ ʥʬʜʡʟʪ ʾʑʏʒʶ ȃ ʏʓʢʙʏʥʪʮ ʓʏʟʝʠʚʪʤ 16–17 лістапада Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ праводзіў II Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Адукацыя дарослых: кіраванне асобасным і прафесійным развіццём». У абмеркаванні актуальных праблем дадатковай адукацыі дарослых, шляхоў і стратэгій прафесійнага і асобаснага развіцця педагогаў прынялі ўдзел спецыялісты з 9 краін свету. Нароўні з айчыннымі даследчыкамі спікерамі канферэнцыі сталі навукоўцы з Аўстрыйскай Рэспублікі, Кітайскай Народнай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Федэратыўнай Рэспублікі Германія, Швейцарскай канфедэрацыі, Эстонскай Рэспублікі, якія прэзентавалі самабытны вопыт, звязаны з вырашэннем гэтай праблемы ў розных установах адукацыі.

• Спартыўны навігатар В

ЫСТУПЛЕННЕ беларускіх атлетаў на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў U24 у Польшчы было адзначана камандным золатам беларускай зборнай. Значны ўнёсак у здабытую перамогу зрабіў Іван Іваноў – студэнт факультэта фізічнага выхавання БДПУ (на фота злева). Калектыўны вынік у 4195 ачкоў забяспечыў для Нацыянальнай зборнай медаль вышэйшай пробы. У спаборніцтвах U24 прынялі ўдзел прадстаўнікі адзінаццаці еўрапейскіх краін.

С

ТУДЭНТКА БДПУ Крысціна Фяклістава стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па фехтаванні на калясках, які 6–12 лістапада праходзіў у г. Рыме (Італьянская Рэспубліка). Дзяўчына вучыцца на 5-м курсе завочнай формы атрымання адукацыі па спецыяльнасці «Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)». Віншуем Крысціну і яе таленавітых трэнераў – І. Ф. Рамановіч і С. А. Красінскага. Да новых перамог!

Праграма форуму была вельмі насычанай і разнастайнай: пленарнае пасяджэнне, майстар-класы, круглыя сталы, прафесійныя дыялогі, рабочая сустрэча ў рамках міжнароднага праекта PROJECT HUMANITY, прэзентацыі выкладчыкамі ІПКіП БДПУ прадуктаў уласнай навукова-практычнай дзейнасці, культурна-адукацыйныя мерапрыемствы. Ключавым дакладам пленарнага пасяджэння стала выступленне дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі І. У. Шасцітка, якая прадставіла ўсе напрамкі дзейнасці ІПКіП. Ірына Уладзіміраўна запрасіла калег азнаёміцца са спецыфікай адукацыйнага асяроддзя, створанага на базе факультэта кіравання і прафесійнага развіцця педагогаў у вучэбным корпусе № 9. На другі дзень усе жадаючыя атрымалі магчымасць убачыць, якім чынам адна пляцоўка забяспечвае функцыянаванне: адукацыйнага працэсу па павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы спецыялістаў; выхаваўчаразвіваючага асяроддзя для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзростаў; аб’ектаў і памяшканняў сацыяльна-бытавога прызначэння (гасцініца «Універсітэц-

кая», сталовая, кіёск вучэбна-выдавецкага цэнтра БДПУ). Варта адзначыць яшчэ адну цікавую асаблівасць канферэнцыі: яна праводзілася на дзвюх пляцоўках. Так, некаторыя мерапрыемствы другога дня – круглы стол і прафесійны дыялог з удзелам беларускіх і літоўскіх калег – прайшлі на базе філіяла кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій, размешчанага на тэрыторыі ДУА «Яслі-садок № 7 г. Ашмяны». Можна з упэўненасцю сказаць, што міжнародны форум стаў значнай падзеяй як для яго арганізатараў, так і для ўдзельнікаў. Адно з пацвярджэнняў гэтага – падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка і Педагагічным універсітэтам кантона Цуг (Швейцарыя). Гэтая падзея адкрывае рэальныя перспектывы для далейшага ўдасканалення якасці дадатковай адукацыі дарослых, развіцця акадэмічнай мабільнасці прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта, павышэння кампетэнтнасці і канкурэнтаздольнасці нашых спецыялістаў. Вераніка РАДЫГІНА, намеснік дырэктара ІПКіП

Д

ругое месца ў спаборніцтвах па футзале ў рамках Рэспубліканскай Універсіяды ва ўпартай барацьбе заваявалі футбалісты нашай alma mater. У мінулым годзе каманда БДПУ была 13-й, а сёлета здолела ўзняцца ў выніковым заліку адразу на 11 пазіцый. Віншуем спартсменаў і іх трэнера – Сяргея Аркадзьевіча Траско!

P. S. Члены зборнай так перажывалі, што не ўзняліся на першую прыступку п’едэстала гонару, што адмовіліся фатаграфавацца. Шануем іх пачуцці і размяшчаем навіну без здымка.

• Навіны БДПУ У

АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ за поспехі ў арганізацыі і забеспячэнні адукацыйнага працэсу, а таксама ў сувязі з Днём універсітэта ўсе штатныя супрацоўнікі alma mater атрымалі прэміі: прафесарска-выкладчыцкі склад – у памеры 1,25 тарыфнага акладу, адміністрацыйна-гаспадарчы і вучэбна-дапаможны персанал – у памеры 1,0 тарыфнага акладу (прапарцыянальна займаемай стаўцы).

Р

ЭСПУБЛІКАНСКІ фестываль творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «F.-ART.bу» па добрай традыцыі адкрыўся ў Міжнародны дзень студэнта – 17 лістапада. Сёлета пад дэвізам «Моладзь свету: самабытнасць, салідарнасць, супрацоўніцтва» ён аб’яднаў грамадзян 103 краін свету. Хто з таленавітых танкаўцаў прадставіць наш універсітэт на святочным гала-канцэрце, – даведаемся 20 снежня. А пакуль што замежныя студэнты БДПУ – індывідуальныя выканаўцы і ўдзельнікі творчых калектываў – праходзяць папярэдні кастынг на вялікай сцэне alma mater.

працэс інтэнсіўны і бесперапынны. Шэраг падзей, якія маюць адбыцца ў недалёкай будучыні, толькі пацвярджаюць гэтую непахісную ісціну. Так, у студзені 2018 г. плануецца адкрыццё шматфункцыянальнай аўдыторыі-трансформера (на базе аўд. 108 вучэбнага корпуса № 3). Самае сучаснае тэхнічнае абсталяванне (аўдыя- і відэаканферэнц-сістэмы, кіруемая паваротная вэб-камера прафесійнага класа і інш.) і мабільная модульная мэбля дазволяць у адным памяшканні праводзіць мерапрыемствы любога фармату: ад групавых лекцыйных заняткаў да прэс-канферэнцый на 80 удзельнікаў. Прыкладна ў гэты ж час мяр-

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

А цяпер узгадаем шэраг падзей, якія папярэднічалі Дню БДПУ і зрабілі яго сапраўды ўрачыстым. Дапоўнім хроніку анонсам мерапрыемстваў, што стануць своеасаблівым працягам свята. І зразумеем, што падарунак роднаму ўніверсітэту атрымаўся цудоўны! ǻǮǽȍǾȋDzǮDzǻǥ ǿǰȍȀǮ ȋǺǼȄȉǷ ǯǮDZǮȀǮ ЮБОЕ спартыўнае спаборніцтва напоўнена эмоцыямі і перажываннямі – як удзельнікаў, так і балельшчыкаў. Калі ж яно прымеркавана да Дня ўніверсітэта, ступень эмацыйнасці павялічваецца ў разы. Так, падчас традыцыйных спаборніцтваў па плаванні пад дэвізам «Стартуем разам!» у басейне БДПУ было сапраўды горача, і тэмпература

Л

Напрыканцы ж канцэртнай праграмы харысты пажадалі alma mater «Многая лета» – менавіта так называецца кампазіцыя сучаснага беларускага кампазітара Аляксандра Ляхновіча. ШЧЭ адной важнай падзеяй хронікі перадсвяточнага спартыўнага жыцця ўніверсітэта стала мадэрнізацыя стадыёна БДПУ: напрыканцы верасня тут былі ўстаноўлены чатыры асвятляльныя 30-метровыя мачты з сучаснымі дыёднымі прыборамі. Гэта дазволіла павялічыць перыяд аказання платных паслуг – праводзіць трэніроўкі футбольных школ і клубаў у вячэрні час з 17.00 да 21.30, што асабліва актуальна ў асенне-зімовы перыяд. На сённяшні дзень на стадыёне ўжо трэніруюцца: ЗАТ «ФК „Дынама-Мінск“»;

Я

вады тут ні пры чым. Пяць зборных каманд з трох пакаленняў удзельнікаў змагаліся за права называцца пераможцамі знакавага заплыву. Пачыналі эстафету нашы добрыя сябры – навучэнцы-выхаванцы Мінскай абласной комплекснай СДЮШАР па плаванні; працягвалі марафон самыя спартыўныя студэнты ўніверсітэта; завяршаліся спаборніцтвы эстафетным плаваннем прафесарска-выкладчыцкага складу БДПУ на чале з рэктарам універсітэта А. І. Жуком. «Сузор’е», «Ветразь», «Пінгвіны», «Акулы» і «Тытаны» – кожная з каманд імкнулася даказаць, што менавіта яна сёння павінна стаць пераможцам. Аднак, нягледзячы на запал, у басейне панавала алімпійская атмасфера, а падтрымка балельшчыкаў была настолькі моцная, што, несумненна, надавала яшчэ больш сіл кожнаму ўдзельніку. Па выніках правядзення трох эстафет прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: «бронза» – у каманды «Сузор’е», другое месца заваявалі «Акулы», а пераможцам водных стартаў стала каманда «Тытаны». Усе ўдзельнікі атрымалі ад рэктарата БДПУ салодкія прызы (пірагі), а яшчэ – святочны настрой і зарад пазітыўных эмоцый. ВОРЧЫ падарунак танкаўцам напярэдадні Дня ўніверсітэта зрабіў хор студэнтаў завочнай формы атрымання адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі «Fortius» (кіраўнік – Л. М. Ядлоўская). У галоўным холе БДПУ ў выкананні калектыву 20 лістапада гучалі беларускія народныя песні.

Т

28 лістапада 2017 г.

дзіцяча-юнацкая школа ФК «БАТЭ»; футбольная школа Мікалая Мурашкі (ФШМ Мінск); ФК «Зорка-БДУ». Акрамя таго, закуплена тэхніка (уборачная машына на базе трактара Беларус-320, рассейвальнік сыпучых сродкаў RINK1010) і расходныя матэрыялы (пясок і гумовая дробка спецыяльных фракцый), што дазваляе больш якасна даглядаць штучны газон футбольнага поля. У планах – аснашчэнне стадыёна трыбунамі для запасных ігракоў і суддзяў, набыццё дадатковых трэніровачных варотаў.

куецца завяршыць рамонт актавай залы ў корпусе № 7 па вуліцы Францыска Скарыны. Сёння поўным ходам вядуцца адпаведныя работы, закуп новай мэблі. У выніку БДПУ атрымае абноўленае памяшканне, вытрыманае ў стылі мінімалізму. Усе справы, што робяцца на карысць нашага агульнага дома, – вялікія, сярод іх няма дробных і нязначных. І ўсе яны, без сумнення, прысвечаны табе, alma mater, а значыць, і кожнаму з нас. Са святам, БДПУ! Са 103-м днём нараджэння! Матэрыялы падрыхтавалі Аляксандр КУТЫШ, Вераніка МАНДЗІК, Іван МОРГУН, Юрый ЧАРНОЎ, Андрэй ЮШЧЫК

…ǻǮǿ ȅǮǸǮȌȄȊ ǰȍǹǥǸǥȍ ǿǽǾǮǰȉ! Развіццё ўніверсітэта, мадэрнізацыя адукацыйнага асяроддзя, удасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы –

3


ǸǼǴǻȉ ȀǮǻǸǮǬǿǸI ǮȀǾǮDz ǻȍǿdz ǯǮDzǵǠǾǮǿȄI ǵǮǾǮDz! Атмасфера традыцыйнага восеньскага свята БДПУ – злёту студэнцкіх атрадаў – сёлета была асабліва ўрачыстай. Справа ў тым, што сустрэчы, якая адбылася 15 лістапада ў актавай зале ўніверсітэта, папярэднічала яшчэ адна вельмі важная падзея. У Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача прайшла цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра-2017, падчас якой штаб студэнцкіх атрадаў Мінскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ» падвёў вынікі конкурсу «Працоўны семестр». І тут нашай alma mater сапраўды не было роўных: усе тры прызавыя месцы – за танкаўцамі! Так, лепшым студэнцкім педагагічным атрадам сталіцы прызнана наша «Ніка» (факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій) – назва каманды апраўдала сябе на ўсе сто! Другое месца было прысуджана атраду «Фэст» з факультэта прыродазнаўства, а замыкае гэтую трыумфальную тройку атрад БДПУ «Сузор’е». Акрамя таго, Святлана Ярмоліч («Ніка») стала лепшым камандзірам, а Дзіяна Русецкая («Сузор’е») – лепшым камісарам педагагічнага атрада. Да таго ж, 1-е і 2-е месцы занялі адпаведна штаб працоўных спраў БДПУ і наша alma mater у намінацыі «Лепшы наймальнік». З такім выдатным вынікам і адпаведна прыўзнятым настроем мы і падышлі да свята, якое з году ў год дзіўным чынам пераносіць нас «З восені ў лета». Нагадаем, што сёння наш універсітэт з’яўляецца лідарам па колькасці студэнцкіх педатрадаў сярод устаноў вышэйшай адукацыі не толькі г. Мінска, але і ўсёй краіны. У трэцім працоўным семестры 2017 г. у БДПУ былі сфарміраваны 34 студэнцкія атрады: 28 педагагічных, 4 будаўнічыя, 1 валанцёрскі і 1 сэрвісны. Танкаўцы працавалі ў летніках Мінскай і Гродзенскай абласцей, ва ўстановах адукацыі сталіцы, аказвалі дапамогу прыёмнай камісіі БДПУ падчас уступнай кампаніі, ажыццяўлялі падрыхтоўку інтэрнатаў і вучэбных карпусоў да новага навучальнага года. Адным словам, шчыравалі кожны на сваёй ніве, а цяпер сабраліся разам, каб

узгадаць лепшыя моманты мінулага лета і атрымаць заслужаныя ўзнагароды. Адкрыццё злёту пачалося з урачыстых слоў рэктара БДПУ А. І. Жука, які павіншаваў усіх прысутных з паспяховым заканчэннем трэцяга працоўнага семестра, выказаў падзяку камандзірам, камісарам і байцам, адзначыў поспехі студэнцкіх атрадаў, колькасць якіх за мінулы год павялічылася ў 1,5 разу. Як актыўны ўдзельнік студат радаўскага руху ў 1990-я гг., Аляксандр Іванавіч пажадаў першакурснікам не марнаваць час, а хутчэй далучацца да гэтай дзейнасці і працаваць на карысць універсітэта, горада, краіны.

Затым пачалася самая ўрачыстая частка мерапрыемства – узнагароджанне. Дыпломы і прызы ад ГА «БРСМ» БДПУ атрымалі лепшыя байцы атрадаў. Ад іх імя выступіла Паліна Харанжа (атрад «Данка» факультэта пачатковай адукацыі). Выказаўшы словы ўдзячнасці ўніверсітэту, яна адзначыла бясцэннасць вопыту, што набываецца падчас удзелу ў такім руху. Кульмінацыяй стала ўзнагароджанне лепшых педагагічных атрадаў БДПУ па выніках трэцяга працоўнага семестра2017. Так, «бронза» была аддадзена педагагічнаму атраду «Інтэграл» фізіка-матэматычнага факультэта, пачэснае другое месца заняў педагагічны атрад «Яст-Rабяты» факультэта прыродазнаўства. А лепшым атрадам, які атрымаў дыплом I ступені і пераходны кубак пераможцы, стаў педагагічны атрад «Данка» факультэта пачатковай адукацыі. Ушанавалі на свяце і камісараў – людзей, на якіх ускладзена адказная місія па арганізацыі работы студэнцкіх атрадаў і якія сваім запалам, бадзёрасцю і пазітывам задаюць тон і настрой усім байцам. Для гэтага на

сцэну запрасілі першага сакратара Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ» С. М. Клішэвіча. Сяргей Міхайлавіч выканаў сваю місію, адзначыў неверагодную станоўчую энергетыку, якая панавала ў зале, заўважыў, што працяг лепшых традыцый студатрадаўскага руху – адна з неабходных умоў далейшага паспяховага развіцця ўніверсітэта. Не забыліся і на тых людзей, якія зрабілі важкі ўнёсак у падрыхтоўку ўдзельнікаў студатрадаў і паспяховую арганізацыю летняга аздараўленчага сезону. Згодна з загадам рэктара, за актыўную і плённую працу па арганізацыі другаснай занятасці моладзі БДПУ ў летні перыяд камандзіры атрадаў былі заахвочаны грашовай прэміяй. Па добрай традыцыі падчас свята адзначылі лепшых навічкоў. У намінацыі «Дэбют года» былі ўзнагароджаны педагагічны атрад «Фенікс» Інстытута псіхалогіі і «Інклюзіў» Інстытута інклюзіўнай адукацыі. Асобную ўзнагароду атрымаў найстарэйшы педагагічны атрад БДПУ «Ветразь», які ўжо на працягу 18 гадоў дорыць дзецям незабыўныя эмоцыі і зарад пазітыўнай энергіі. Падзякай рэктара за актыўную, плённую і добрасумленную працу па аказанні дапамогі ў правядзенні прыёмнай кампаніі быў адзначаны сэрвісны атрад «Штаб „Абітурыент“». А валанцёрскі атрад «Дзеці Сталіцы» атрымаў у падарунак ад Мінгарвыканка-

ма выязную экскурсію «Мір– Нясвіж». Як трапна адзначыла падчас свайго выступлення першы прарэктар С. І. Копцева, «гэта самы гарачы дзень лета-2017». І сапраўды, святочны вечар праходзіў дынамічна і цікава. Вось удзельнікі атрадаў «Ліра» (факультэт эстэтычнай адукацыі) і «Медуніца» (факультэт дашкольнай адукацыі) спяваюць і танцуюць, а вось дзяўчаты з атрада «Інклюзіў» праводзяць флэшмоб з усёй залай.

• Нам крылы даў БДПУ

Не сакрэт, што ў Беларусі жывуць самыя прыгожыя дзяўчаты ў свеце, а найпрыгажэйшыя з іх вучацца ў БДПУ. Менавіта таму ў чарговы раз дэманстраваць непаўторную знешнасць, здольнасці і харызму беларускіх жанчын на міжнародных конкурсах даверана красуням нашага ўніверсітэта. Так, 14 лістапада студэнтка завочнай формы атрымання адукацыі факультэта фізічнага выхавання Паліна Пімахіна прадстаўляла Беларусь на конкурсе Miss International-2017 у японскім Токіа. Раней дзяўчына ўжо станавілася фіналісткай Top Model of the World, уладальніцай тытулаў Miss International Belarus-2017 і Best Body Top Model of the World. А вось у выпускніцы філалагічнага факультэта Дар’і Рэут спаборніцтва з прыгажунямі з усяго свету яшчэ наперадзе – яна пазмагаецца за карону конкурсу Missis World-2017, які пройдзе 16 снежня ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Тут канкурыраваць паміж сабой будуць не проста прыгожыя, але і сацыяльна актыўныя жанчыны, якія рэалізаваліся ў сям’і і прафесіі. А Дар’я Рэут, паспяховая бізнес-лэдзі, клапатлівая жонка і маці, менавіта з такіх. Шчыра зычым ёй перамогі! На 42-м чэмпіянаце свету па самба выпускнікі факультэта фізічнага выхавання БДПУ зрабілі важкі ўнёсак у поспех зборнай Беларусі. Вольга Намазава (72 кг) і Сцяпан Папоў (74 кг) заваявалі срэбра спаборніцтваў у сваіх вагавых катэгорыях, а Лэйла Абасава (48 кг) і Аляксандр Кокша (68) здабылі бронзавыя ўзнагароды. Віншуем выхаванцаў alma mater і жадаем ім поспехаў на чарговым форуме самбістаў, які пройдзе ў наступным годзе ў італьянскім Мілане.

• Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

Упрыгожылі свята і сябры ўніверсітэта – калектыў «Смартдэнс» цэнтра сучаснага танца, папулярны беларускі гурт «БайСіці», спявак, тэле- і радыёвядучы, акцёр Георгій Калдун. Упэўнена, што цеплыня, якой быў напоўнены вечар 17 лістапада, захаваецца ў нашых сэрцах да новага педагагічнага лета, якое зусім не за гарамі! Алена ФЕНДЗІЧ

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) педагогікі, беларускага мовазнаўства (2), рускай і зарубежнай літаратуры, сацыяльнагуманітарных дысцыплін; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) агульнай біялогіі і батанікі, марфалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл, методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў, лагапедыі. Тэрмін падачы дакументаў –1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59.

Сёлета сваё 60-годдзе адзначае адно са старэйшых падраздзяленняў БДПУ – факультэт пачатковай адукацыі. За гады існавання, дзякуючы нястомнай працы многіх пакаленняў выкладчыкаў і высокаму прафесіяналізму выпускнікоў, ён набыў рэпутацыю бясспрэчнага лідара ў сферы падрыхтоўкі педагагічных кадраў для пачатковай школы. Віншавальныя паштоўкі на адрас факультэта, напоўненыя цёплымі словамі падзякі і шчырымі пажаданнямі, ляцяць з розных куткоў Беларусі і далёкага замежжа. На хвалі святкавання знамянальнай даты карэспандэнт «Н» вырашыў звярнуцца да супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта, чый паспяховы прафесійны шлях пачаўся з гасцінна адчыненых дзвярэй факультэта пачатковай адукацыі. Алена ЖУРАЎСКАЯ, начальнік цэнтра студэнцкай творчасці: – Стаць настаўніцай пачатковых класаў я марыла з дзяцінства. Яшчэ ў першым класе вяла імправізаваныя ўрокі з уяўнымі вучнямі, пісала за іх у сшытках, якія сама ж пасля і правярала. А вось

дыкай выкладання матэматыкі ў пачатковых класах, паралельна працуючы куратарам студэнцкай групы. А ў 2010 г. нечакана для ўсіх і асабіста для сябе стала пераможцам чарговага спаборніцтва – конкурсу прафесійнага майстэрства сярод куратараў БДПУ. Так мяне заўважыла кіраўніцтва ўніверсітэта і прапанавала пасаду начальніка ўпраўлення выхаваўчай работы, а пасля і цэнтра студэнцкай творчасці. Вось такая конкурсная аснова майго жыцця. Шчыра лічу, што мае перамогі і поспехі – гэта вынік зладжанай працы творчага калектыву: калег з факультэта, яго кіраўніцтва, выкладчыкаў кафедры і, вядома ж, куратарскай групы – любімых дзяўчат-мастакоў. Удзячна факультэту за падтрымку, за стварэнне ўмоў для рэалізацыі ініцыятыў і сумеснага творчага ўзаемадзеяння, за магчымасць не толькі праявіць сябе, але і пашырыць межы ўласных магчымасцей. З юбілеем, шаноўны ФПА! Новых вяршынь і перамог! Святлана НЕЎДАХ, намеснік загадчыка цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі: – Факультэт пачатковай адукацыі – гэта дзіўны свет, які жыве і развіваецца па законах сяброўства,

рэальна гэта рабіць я пачала пасля 9-га класа, калі паступіла ў педагагічны каледж. На апошнім курсе заняла прызавое месца ў конкурсе прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў ССУ педагагічнага профілю і без экзаменаў трапіла на факультэт пачатковай адукацыі (тады – педагогікі і методыкі пачатковага навучання). І зноў – удзел у конкурсе прафесійнага майстэрства, толькі на гэты раз сярод студэнтаў педагагічных ВНУ краіны. І зноў – у пераможцах. Яшчэ студэнткай мяне запрасілі працаваць на кафедру матэматыкі і методыкі яе выкладання (цяпер – прыродазнаўчанавуковых дысцыплін), што было для мяне вельмі ганарова і адказна. Да гэтага часу ўдзячна сваім педагогам К. З. Баранцэвічу і У. Л. Дразду, якія заўважылі ўва мне здольнасці да выкладчыцкай дзейнасці. Так я засталася на факультэце, дзе займалася мето-

Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

226-40-19 e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

творчасці і педагагічнага майстэрства. Ён валодае асаблівай чароўнай сілай, здольнасцю прыцягваць да сябе дабрыню і станоўчыя эмоцыі. Стваральнікі такога цудоўнага клімату – выкладчыкі, якія заўсёды гатовыя падтрымаць, зразумець, дапамагчы ў рэалізацыі студэнцкіх ініцыятыў, давесці выключную важнасць абранай справы. На гэтым факультэце няма выпадковых людзей – тут працуе зладжаная каманда аднадумцаў. У атмасферы падтрымкі, разумення і ўзаемадапамогі заўсёды прыемна вучыцца і ствараць, таму кожны дзень на ФПА – падзея, кожнае мерапрыемства – агульнае свята, а кожны наступны семестр – маленькае жыццё. Для мяне факультэт пачатковай адукацыі – гэта старт па-сапраўднаму дарослага жыцця. За гады вучобы з’явілася шмат новых сяброў, і цяпер, сустракаючыся праз гады, мы кожны раз адзначаем: веды, вопыт, атрыманыя на ФПА, дапамагаюць нам прадуктыўна працаваць, будаваць кар’еру, быць паспяховымі і шчаслівымі людзьмі, а таксама – заўсёды заставацца маладымі! Кацярына БАГДАНАВА, загадчык аспірантуры і дактарантуры: – Вырашыўшы пайсці па слядах маці, я выбрала прафесію настаўніцы пачатковых класаў. Добра напрактыкаваўшыся ў выкладанні на ляльках і мяккіх цацках, якіх у дзяцінстве старанна вучыла ўсяму, што ведала сама, я без асаблівых цяжкасцяў паступіла на факультэт пачатковай адукацыі БДПУ. Сёння са светлым сумам прыгадваю час свайго студэнцтва. Памятаю, з якой неахвотай прачыналася, каб паспець на заняткі ў далёкі ад інтэрната корпус у Масюкоўшчыне; і памятаю, з якой радасцю і запалам мы ўсім факультэтам пераязджалі ў новы будынак па Ф. Скарыны… Гады

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

навучання на ФПА насычалі маё жыццё яркімі падзеямі. У нас была дружная група, разам мы і працавалі, і адпачывалі: вучыліся, ездзілі на бульбу, хадзілі ў кіно, музеі, на выстаўкі. Налета спаўняецца дваццаць гадоў, як мы скончылі alma mater, і за гэты час сустрэчы з аднагрупнікамі сталі рэдкай з’явай. Але нядаўна лёс прадаставіў мне магчымасць аднавіць сяброўства. Выпадкова ўбачыўшы па тэлевізары вядомага беларускага прадзюсара, дырэктара папулярнай групы NAPOLI, я пазнала ў ім свайго аднагрупніка Аляксандра Слуцкага. У гэтым годзе ён стаў пераможцам суперфіналу конкурсу «Містар беларускі шоў-бізнес», але аддаў сваю перамогу саперніку – Юрыю Вашчуку (ТЕО). Гэты ўчынак, на маю думку, заслугоўвае павагі і сведчыць пра высокія маральныя якасці чалавека. Калісьці Аляксандр абраў педагагічную прафесію і праз гады захаваў у сабе яе вызначальную асаблівасць – высакароднасць. Пераканана, што сярод выпускнікоў і сённяшніх студэнтаў факультэта пачатковай адукацыі нямала такіх жа годных людзей.

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 1400. Падпісана ў друк 27.11.2017 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1202  
1202  
Advertisement