Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Афіцыйная хроніка

Пятніца, 10 лістапада 2017 года

№ 13 (1201)

ǽdzDzǮDZǮDZǥȅǻȁȌ ȋǹǥȀȁ ǰȉȃǼǬǰǮdzǺ ǿǮ ȆǸǼǹȉ БДПУ ўжо другі раз выступае арганізатарам форуму, значнасць якога для педагагічнай супольнасці краіны цяжка пераацаніць. Тэма ІІ Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі – «Педагагічныя класы: вопыт і перспектывы» аб’яднала самых розных удзельнікаў адукацыйнага працэсу. Гэта кіраўнікі галіновага міністэрства і дырэктары школ, прадстаўнікі ўпраўленняў адукацыі і інстытутаў, студэнты і выкладчыкі нашага ўніверсітэта, больш ад ста вучняў і трохсот педагогаў з усёй рэспублікі.

Дэлегацыя БДПУ на чале з рэктарам універсітэта А. І. Жуком днямі вярнулася з Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе знаходзілася па запрашэнні рэктара МПДУ А. У. Лубкова. Святкаванне 145-й гадавіны ўстановы стала добрай нагодай абмеркаваць напрамкі ўзаемадзеяння БДПУ і МПДУ, якое пачалося падчас уступлення нашага ўніверсітэта ў Еўразійскую асацыяцыю ўніверсітэтаў (2007 г.), актывізавалася пры падпісанні двухбаковага дагавора аб супрацоўніцтве (2015 г.), узбагацілася новымі формамі ў рамках сумеснай работы ў складзе Еўразійскай асацыяцыі педагагічных універсітэтаў (2016 г.). Аляксандр Іванавіч правёў перамовы з прадстаўнікамі ўстаноў адукацыі – членамі ЕАПУ – аб стварэнні еўразійскага сеткавага ўніверсітэта, дасягнуў дамоўленасці наконт удзелу alma mater у Тыдні навукі і адукацыі ў інтарэсах міру і развіцця (лістапад–снежань 2017 г.). Акрамя таго, А. І. Жук абмеркаваў перспектывы ўзаемадзеяння суб’ектаў вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара педагагічнай адукацыі Беларусі з замежнымі калегамі, сустрэўся з рэктарамі Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Х. Абавяна, Педагагічнага ўніверсітэта імя Камісіі народнай адукацыі (Польшча), Славянскага ўніверсітэта (Малдова), Расійска-Таджыкскага (славянскага) універсітэта, а таксама з прадстаўнікамі Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л. М. Гумілёва, Бакінскага дзяржаўнага і Пекінскага педагагічнага ўніверсітэтаў, Універсітэта Гент (Бельгія), Руска-Кітайскага фонду развіцця культуры і адукацыі (КНР), Германскай службы акадэмічных абменаў і інш. За шматгадовае плённае супрацоўніцтва, падтрымку сумесных міжнародных праектаў і асабісты ўклад у развіццё ўзаемавыгаднага партнёрства рэктар БДПУ А. І. Жук быў удастоены Падзякі, якую яму ўручыў кіраўнік МПДУ А. У. Лубкоў.

• Навіны БДПУ Т

РА Д Ы Ц Ы Й Н Ы злёт студэнцкіх атрадаў БДПУ «З восені ў лета» збярэ 15 лістапада ўдзельнікаў трэцяга працоўнага семестра – прадстаўнікоў 27 педагагічных, 2 валанцёрскіх, сэрвіснага і 4 будаўнічых атрадаў. Падчас урачыстага мерапрыемства дыпломамі і падарункавымі сертыфікатамі будуць узнагароджаны лепшыя атрады і іх камандзіры, байцы і камісары, пераможцы ў намінацыях. І, як звычайна, чакаем спецыяльна запрошаных гасцей. Хто гэта будзе – арганізатары пакуль што трымаюць у сакрэце. Так што інтрыга застаецца! ПЕРШЫНЮ ў гісторыі alma mater магістрантамі нашага ўніверсітэта сталі грамадзяне Рэспублікі Узбекістан – выпускнікі Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі Р. Садыкаў і Н. Няматава. Жаданне маладых людзей атрымаць адукацыю ў БДПУ спраўдзілася пасля падпісання рэктарамі двух універсітэтаў мемарандума аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве, а таксама аказання дапамогі Фондам Прэзідэнта Узбекістана «Талент». ДЗЕНЬ донара 162 студэнты БДПУ прынялі ўдзел у акцыі бясплатнай здачы крыві. Дзякуючы нераўнадушнай жыццёвай пазіцыі выхаванцаў універсітэта было здадзена каля 72 л крыві для людзей, якія маюць у ёй патрэбу.

У

У

Рэктар БДПУ А. І. Жук адкрыў канферэнцыю і прадставіў гасцей. Сярод іх – намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Р. С. Сідарэнка, якая прывітала ўдзельнікаў мерапрыемства, а таксама звярнула ўвагу на выставу дасягненняў педагагічных класаў школ-лабараторый, што размясцілася ў холе перад актавай залай. На ёй былі прадстаўлены аўтарскія і калектыўныя педагагічныя распрацоўкі настаўнікаў, партфоліа і творчыя здабыткі вучняў, а таксама шматлікія сведчанні іх перамог у вучобе, спорце і творчасці. Раіса Станіславаўна пажадала навуковаму мерапрыемству эфектыўнасці і выніковасці. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Т. Р. Якубовіч адзначыла актуальнасць форуму і ацаніла значнасць дасягненняў: «Вынікі маштабнай сістэмнай работы гавораць самі за сябе. Першы выпуск вучняў педагагічных класаў адбыўся – мы

рэалізавалі ідэю матываванага адбору абітурыентаў на педагагічную прафесію. Цяпер гэты станоўчы вопыт вывучаецца не толькі Расіяй, але і краінамі Еўропы». Пра актуальнасць тэмы канферэнцыі сведчыць высокая зацікаўленасць прадстаўнікоў рэспубліканскіх СМІ: працу навуковага мерапрыемства асвятлялі тэлеканал «Беларусь 1», навукова-метадычны часопіс «Адукацыя і выхаванне», газеты «Звязда», «Настаўніцкая газета», «Мінскі кур’ер». Праграма пленарнага пасяджэння ўключала грунтоўныя паведамленні, якія закраналі розныя аспекты функцыянавання профільнай сярэдняй адукацыі. Так, у дакладзе «Педагагічныя класы – свядомы старт у прафесію» рэктар БДПУ А. І. Жук падсумаваў вопыт апошніх гадоў і абазначыў перспектыўны вектар развіцця. На думку Аляксандра Іванавіча, працэс профільнай падрыхтоўкі навучэнцаў аказаўся эфектыўным дзякуючы забеспячэнню трох умоў. Гэта старанны адбор і канструяванне зместу падрыхтоўкі; выкарыстанне патэнцыялу кластарнага ўзаемадзеяння; дзяржаўная падтрымка ідэі арганізацыі дзейнасці педкласаў. Эфектыўнасць зробленых крокаў пацвярджаюць лічбы: у 2016/2017 навучальным годзе колькасць педагагічных класаў павялічылася больш чым у два разы ў параўнанні з папярэднім (у краіне дзейнічалі ўжо 319 педагагічных класаў і груп з колькасцю 3500 навучэнцаў).

У бягучым, 2017/2018 навучальным годзе колькасць педкласаў і груп узрасла да 441, а колькасць іх навучэнцаў – да 4667 чалавек. Разважаючы пра паспяховасць работы па дасягненні метамэты – свядомага прафесійнага выбару, Аляксандр Іванавіч прааналізаваў вынікі ўступнай кампаніі-2017. «У цэлым, – канстатаваў кіраўнік універсітэта, – ідэя

арганізаванай сістэмнай падтрымкі старшакласнікаў у прафесійным самавызначэнні на карысць педагагічнай прафесіі ў профільных класах сябе апраўдала». Эфектыўнасць такой падрыхтоўкі заключаецца ў тым, што ўжо ў школе паступова фарміруецца будучая педагагічная эліта. Аляксандр Іванавіч абазначыў перспектыўныя напрамкі прафілізацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі: далейшае ўдасканаленне працэсу профільнага навучання педагагічнай накіраванасці намаганнямі ўсіх узроўняў сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі; актывізацыя дзейнасці рэгіянальных кластараў па ўзмацненні профільнай і дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі навучэнцаў, прыцягненні матываваных і падрыхтаваных абітурыентаў на педагагічныя спецыяльнасці; пошук эфектыўных спосабаў працы з выпускнікамі педагагічных класаў і студэнтамі ўстаноў вышэйшай педагагічнай адукацыі; разгляд магчымасці скарачэння тэрміну адпрацоўкі пасля размеркавання для выпускнікоў педагагічных спецыяльнасцей, якія навучаліся ў педкласах, з 5 да 2 ці 3 гадоў. Пасля пленарнага пасяджэння ўдзельнікі канферэнцыі працягнулі абмяркоўваць актуальныя пытанні профільнай адукацыі і дзяліцца ўласным вопытам на дыскусійных пляцоўках і падчас майстар-класаў. (Працяг тэмы на стар. 3.)


• БДПУ ў асобах

МОЙ ГОНА Р, МА Ё ДАС ЯГНЕННЕ – С ЯМ’Я

Побач з назоўнікам «універсітэт» большасць з нас размясціла б словы «студэнт», «прафесар», «лекцыя», «вучоба», «спецыяльнасць» … «Н» паспрабуе разарваць ланцужок звыклых асацыяцый і прадоўжыць лексічны рад вось так: «гардэробшчык», «электрык», «сантэхнік», «плітачнік», «маляр». Канешне, гэта далёка не поўны пералік пасад, на якіх работнікі адміністрацыйна-гаспадарчай часткі непрыкметна выконваюць вельмі важную справу – забяспечваюць чысціню і парадак у нашым агульным доме. Сёння мы пазнаёмім чытачоў «Н» з прадстаўніком АГЧ – Ірынай Станіславаўнай ЦІТОВАЙ. І раз ужо вырашылі разбураць стэрэатыпы, то пытацца ў яе будзем не пра работу, а пра не менш важную місію жанчыны – быць жонкай і маці. Тым больш, што з гэтай роляю Ірына Станіславаўна спраўляецца так жа выдатна, як і са сваімі прафесійнымі абавязкамі. Гэтаму ёсць яскравае пацвярджэнне: пра гераічны ўчынак яе малодшага сына, які тыдзень назад выратаваў хлопчыка, што тануў у Свіслачы, вы напэўна ўжо ведаеце з рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. Але пра ўсё па парадку. Ірына Станіславаўна нарадзілася ў г. Мінску. Пасля школы скончыла Мінскае тэхнічнае вучылішча № 10 і на працягу сямі гадоў працавала на ААТ «Мінскі гадзіннікавы завод» . Там жа пазнаёмілася са сваім будучым мужам: «На наш завод уладкаваўся майстрам хлопец, які толькі што вярнуўся з арміі. У яго абавязкі ўваходзіла абслугоўваць мой станок – менавіта так мы і пазнаёміліся. Праз паўтара года ажаніліся, і ў ліпені 1996 г. нарадзіўся наш першынец – сынок Жэня». Дарэчы, сёння Яўген – спецыяліст у галіне паліграфіі, уладальнік чорнага пояса па таэквандо, аматар баскетболу і катання на ролікавых каньках, а ў вольны час – заўзяты аўтаслесар, якому даспадо-

бы працаваць над удасканаленнем уласнага аўтамабіля. А яшчэ ён цудоўна малюе алоўкам (здзіўляйцеся: вось гэты партрэт мамы напісаны яго рукой. – Рэд.). Пра мужа Ірына Станіславаўна расказвае з асаблівай пяшчотай: «Усё самае добрае ў нашай сям’і ідзе ад таты. Па адукацыі ён зваршчык, а па жыцці – майстар на ўсе рукі. Няма такой справы, з якой мой Сяргей Юр’евіч не справіўся б. Сам рамантуе кватэру, выконвае сантэхнічныя работы і мне на дачы паспявае дапамагчы. Мы да родных з пакупнымі падарункамі не ходзім. Нядаўна муж з сынам зрабілі для пляменніка з нагоды дня яго нараджэння драўлянага слоніка-качалку, – такія, праўда, у выглядзе каня, былі ў на-

Сям’я Цітовых і старшыня Мінгарвыканкама А. В. Шорац (справа)

шым дзяцінстве. А яшчэ ён у нас экстрэмал: мае 20 скачкоў з парашутам!» Ірына Станіславаўна прытрымліваецца здаровага ладу жыцця. Прыроджаная гнуткасць дазволіла ёй у дзяцінстве хадзіць на гімнастыку і першай у групе пачаткоўцаў сесці на шпагат. І хоць сёння спортам рэгулярна не займаецца, узімку па выхадных разам з сям’ёй ходзіць на каток, а яшчэ някепска плавае. Самы малодшы член сям’і Цітовых – сын Віталь. Паміж ім і старэйшым братам розніца ў 5 гадоў, але яны добра ладзяць, падтрымліваюць адзін аднаго. Дарэчы, з-за Віталя Ірыне Станіславаўне давялося пакінуць завод. Хлопчык з дзяцінства быў хваравіты, нядоўгае выздараўленне змянялася чарговай прастудай; не паспявалі закрыць адзін бальнічны ліст, як вымушаны былі адкрываць наступны. Чакаць, калі сын «перарасце», Ірына Станіславаўна не стала і вырашыла зрабіць стаўку на фізічнае развіццё. Калі хваробы адступалі – прыводзіла ў спартыўную секцыю. Віталь паздаравеў, а мама задумалася пра выхад на работу. Праз некаторы час з’явілася вакансія ў БДПУ: «Праца ў першую змену, Віталіка паспяваю адводзіць на трэніроўкі, інтэлігентныя людзі побач,– я і пагадзілася. Прывыкала да новага месца нядоўга, а з цягам часу ўніверсітэт стаў для мяне родным, як некалі завод». На пытанне «Чым ганарыцеся ў сваім жыцці?» наша гераіня з упэўненасцю адказвае: «Сям’ёй – мужам і сынамі!»

І сапраўды, гонарам не толькі сям’і, але і ўсёй краіны стаў малодшы сын – Віталь Цітоў. Пятнаццацігадовы юнак халодным восеньскім днём выратаваў жыццё хлопчыку, які тануў у Свіслачы. «Віталь ніколі не займаўся ў басейне, хіба толькі на дачы бегаў на рэчку паплёскацца. Гэтым летам ён упершыню пабыў на Чорным моры разам з маёй сяброўкай і яе сынам. Там за пару тыдняў навучыўся больш-менш упэўнена трымацца на вадзе. Аднак на адлегласць плаваць не спрабаваў. Калі пачула пра здарэнне, услых казала, што ўсё правільна зрабіў, што малайчына… А сама хавала думкі пра тое, чым усё магло завяршыцца. Пасля ноч не спала– баялася, што можа захварэць: тэмпература павысілася. Ён жа ў джынсах і абутку скочыў у ваду, а пасля, як выцягнуў хлопчыка, стаяў босы, з голымі нагамі. Медыкам не да яго было. Добра, што нехта сыну паклаў шалік пад ногі» . Дарэчы, Віталь Цітоў пайшоў па слядах бацькі – два месяцы назад па-

ступіў у Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 9 аўтамабілебудаўніцтва на спецыяльнасць «Электрагазазваршчык». Выратаванне хлопчыка юнак абгрунтоўвае проста: «Хто, калі не я?» Аднак такую сціплую ацэнку зробленаму дае толькі ён сам. У грамадскасці ж мужны ўчынак Віталя выклікаў хвалю адабрэння і захаплення, у тым ліку ў сацыяльных сетках. А днямі міністр адукацыі нашай краіны Ігар Васільевіч Карпенка ўручыў першакурсніку падзяку і памятныя падарункі (гл. на здымку), адзначыўшы, што нагода для ўзнагароджання асаблівая: «Просты хлопец з простай сям’і, які выбраў рабочую прафесію, вось так, не задумваючыся, па-чалавечы здзейсніў геройскі ўчынак. Гэта прыклад для ўсіх маладых людзей». Міністр слушна заўважыў, што Віталь яшчэ не стаў прафесіяналам, але як чалавек і грамадзянін ужо зарэкамендаваў сябе найлепшым чынам. І ў гэтым, на нашу думку, вялікая заслуга бацькоў, у прыватнасці, мамы Ірыны Станіславаўны. Не маючы педагагічнай адукацыі, яна тым не менш выхавала ў сыне такія якасці, як смеласць, сціпласць, самаахвярнасць. Няхай поспех і шчасце і надалей будуць вернымі спадарожнікамі дружнай сям’і Цітовых! Алена ФЕНДЗІЧ

ǵǨ ǷǭǸǨǬǨǪȃ ǪǶǷȃǺ ǯǨǦǹǚǬȃ ǚǹǾȄ ǷǶǷȃǺ Адной з абавязковых умоў навучання, несумненна, з’яўляецца знаёмства з інавацыйнымі напрацоўкамі майстроў сваёй прафесіі. У студэнтаў фізіка-матэматычнага факультэта з’явілася такая магчымасць у рамках правядзення Тыдня прэзентацыі педагагічнага вопыту. На працягу пяці дзён падчас лекцый і майстар-класаў прызнаныя настаўнікі-прафесіяналы дзяліліся з імі спосабамі і прыёмамі эфектыўнай арганізацыі адукацыйнага працэсу на ўроках матэматыкі і інфарматыкі. Нам пашанцавала ўбачыць прыклад творчага стаўлення да працы, неабыякавасці да яе вынікаў і гатоўнасці падзяліцца сваімі метадычнымі набыткамі з тымі, хто яшчэ толькі становіцца на нялёгкі педагагічны шлях.

Адкрыла Тыдзень намеснік дэкана фізіка-матэматычнага факультэта Г. Я. Хурсевіч. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася прафесар І. А. Новік, якая адзначыла, што самай важнай для сапраўднага настаўніка з’яўляецца любоў – да вучняў, да сваёй прафесіі, да жыцця. Толькі такі педагог зможа дасягнуць вяршыняў прафесійнага майстэрства. Эмацыянальнае і яркае выступленне Ірыны Аляксандраўны не пакінула раўнадушным нікога з прысутных. Вельмі цёплай і сяброўскай атрымалася сустрэча са знакамітым матэматыкам – Заслужаным настаўнікам Рэспублікі Беларусь А. М. Фельдманам. Аляксандр Маркавіч прадэманстраваў, што ўзрост няважны для па-сапраўднаму таленавітага і творчага чалавека. Сустрэча была напоўнена і цікавымі парадамі маладому настаўніку, і тонкім гумарам, і доляй самаіроніі. Госць рэкамендаваў працаваць з класам як з адным жывым арганізмам і ўсіх вучыць аднолькава добра, даць зразумець вучням, што нават гуманітарый, які не разбіраецца ў матэматыцы, не зусім правільны гуманітарый. Студэнты змаглі ўбачыць матэматыку з іншага боку. З таго, з якога яна не выглядае такой ужо сухой, складанай і суровай, а, наадварот, набывае колеры, становіцца падобнай на мастацтва, на незвычайны свет, які хаваецца ў звычайным школьным падручніку.

2

Пасля таго як Аляксандр Маркавіч скончыў лекцыю, студэнты яшчэ доўга не разыходзіліся, задавалі свае пытанні. На наступны дзень майстаркласы правялі Святлана Рыгораўна Пузіноўская і Іван Віктаравіч Якіменка. Таленавітыя педагогі, лаўрэаты конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь», яны здолелі паказаць значнасць сучасных электронных рэсурсаў у працэсе навучання. Чырвонай ніткай праз іх майстар-класы праходзіла думка пра тое, што настаўнік не мае права спыняцца ў сваёй прафесійнай падрыхтоўцы, бо заўсёды з’яўляюцца новыя тэхналогіі, якія могуць прынесці шмат карысці пры ўмове ўмелага іх выкарыстання. Энергія і запал, з якімі праводзіла свой майстар-клас Святлана Рыгораўна, натхнілі студэнтаў на актыўную працу. Было бачна, што настаўніку вельмі лёгка працаваць з танкаўцамі. Нягледзячы на тое што сустракаліся яны ў першы раз, у аўдыторыі ўсталявалася атмасфера дружалюбнага супрацоўніцтва і ўзаемапаразумення. Святлана Рыгораўна ў ходзе заняткаў паспрабавала разбурыць стэрэатып аб тым, што вывучэнне і выкладанне тэм праграмавання– гэта вельмі складаная справа. Настаўніца падкрэсліла, што пры ўмелым падыходзе і правільным выкары-

станні электронных сродкаў навучання нават самая цяжкая тэма любога школьнага прадмета можа быць растлумачана вучням дастаткова проста і зразумела. Студэнты самі змаглі ў гэтым пераканацца. Тэмпераментнае правядзенне майстар-класа Іванам Віктаравічам не пакінула абыякавым ніводнага з прысутных студэнтаў, якія паспелі і атрымаць важныя тэарэтычныя веды, і ўжыць іх на практыцы. Танкаўцы на ўласным вопыце змаглі адчуць тое, што гульня бывае не толькі вясёлай, але і карыснай, калі падрыхтавана адпаведным чынам. Іван Віктаравіч знаходзіў выдатныя і разам з тым простыя прыёмы, каб трымаць увагу аўдыторыі, а яго прафесійныя жарты дапамаглі разрадзіць абстаноўку і скінуць стомленасць, якая магла з’явіцца пасля выканання заданняў. Чаго толькі каштавала яго ціхае пытанне «Мяне хто-небудзь чуе?» падчас бурнага абмеркавання практычнага задання пры працы студэнтаў за камп’ютарамі! Менавіта ціхі і спакойны тон падзейнічаў на студэнтаў вельмі эфектыўна, і ўсе адразу звярнулі ўвагу на настаўніка. Гэта сведчыць пра тое, што педагога, які валодае ўнутранай сілай, аўдыторыя пачуе, нават калі ён звернецца да яе шэптам. Студэнты ўбачылі прыклад таленавітай шматграннай асобы, адданай сваёй прафесіі. Затым эстафету ў правядзенні прафесійных майстар-класаў перанялі Аляксандр Мікалаевіч Радзюшкін і Вольга Анатольеўна Счасновіч. Аляксандр Мікалаевіч пазнаёміў студэнтаў са сваім уласным электронным сродкам навучання, які настаўнік распрацоўвае і пастаянна ўдасканальвае вось ужо на працягу дваццаці пяці гадоў. Студэнтаў уразіла маштабнасць праведзенай работы, пры гэтым узнікла разуменне таго, што для дасягнення сапраўды значных вынікаў неабходна выдаткаваць каласальную колькасць часу і працы.

Падчас майстар-класа Вольгі Анатольеўны студэнты змаглі апрабаваць інтэрактыўныя метады навучання на ўроках інфарматыкі. Педагог адзначыла: «Сёння перад настаўнікамі стаіць задача не толькі навучыць і развіць вучня. Вялікая ўвага надаецца фарміраванню метапрадметных і асобасных кампетэнцый. Гэта сведчыць пра тое, што на ўроку інфарматыкі недастаткова выкарыстоўваць толькі інфармацыйныя тэхналогіі, важна таксама навучыць уступаць ва ўзаемадзеянне, удзельнічаць у абмеркаваннях, думаць, актыўна супрацоўнічаць. Рашэнне праблемы я ўбачыла ў рацыянальным спалучэнні інтэрактыўных метадаў і інфармацыйных тэхналогій». У ходзе майстар-класа студэнты атрымалі каштоўныя метадычныя парады па ажыццяўленні такога ўзаемадзеяння.

Тыдзень прэзентацыі педагагічнага вопыту прынёс вялікі плён студэнтам, паколькі яны змаглі пазнаёміцца з інавацыйнымі методыкамі навучання, што называецца, «з першых рук». Паколькі карыснасць мерапрыемстваў, якія прайшлі ў рамках Тыдня, не выклікае сумненняў, то з вялікай упэўненасцю можна казаць, што такія сустрэчы стануць традыцыйнымі для нашага факультэта і ў будучым студэнтаў чакае яшчэ шмат майстаркласаў ад зорак педагагічнай прафесіі. Аляксандр КУТЫШ

10 лістапада 2017 г.


ʢʞʬʾʜʶʛʠʮ ʮʧʦʬ ʜʔ ʟʏʖ, ʧʡʝ ʞʔʓʙʚʏʠʪ ȃ ʒʬʡʏ ʙʚʏʠ! Рэгламент работы ІІ Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Педагагічныя класы: вопыт і перспектывы» дазволіў удзельнікам мерапрыемства на працягу аднаго дня падзяліцца ўласным досведам, прааналізаваць здабыткі калег, абазначыць прыярытэтныя напрамкі развіцця і супрацоўніцтва. Абмен думкамі, ідэямі, бліжэйшымі і перспектыўнымі планамі не абмяжоўваўся пленарным пасяджэннем і дыскусійнымі пляцоўкамі. Ажыўленая размова не сціхала і ў кулуарах. Карэспандэнт «Н» скарыстаўся магчымасцю – і пачуў шмат цікавага... Галіна ГЕТМАНЧУК, дырэктар СШ № 6 г. Мінска: – Калектыў школы (школы-лабараторыі вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі. – Рэд.), у якой я працую на пасадзе дырэктара, стаў пачынальнікам важнай справы – стварэння першых у краіне педагагічных класаў. Гэта не было спантанным рашэннем: на працягу многіх гадоў нашы выпускнікі аддавалі перавагу педага-

гічным спецыяльнасцям і вярталіся ў родную ўстанову ў якасці дыпламаваных спецыялістаў. Як кіраўнік, які доўгі час працуе ў сістэме адукацыі, я бачу перспектывы ў арганізацыі і развіцці профільнага навучання. Падрыхтоўка будучых настаўнікаў – задача адказная, а таму патрабаванні да жадаючых вучыцца ў педкласе, а таксама да педагогаў, што з імі працуюць, адпаведныя. Перш чым залічыць вучня ў такі клас, мы звяртаем увагу не толькі на цікавасць да прафесіі, але і на паспяховасць: сярэдні бал пасведчання аб базавай адукацыі павінен быць вышэйшы за 6, а адзнакі па профільных прадметах – перавышаць 7 балаў. Адукацыйны працэс у профільным класе забяспечваюць педагогі вышэйшай і першай кваліфікацыйных катэгорый. У адпаведнасці з праграмай вучні выконваюць абавязковыя педагагічныя задачы, а таксама ўдзельнічаюць у адукацыйным працэсе пачаткоўцаў – навучэнцаў чацвёртых класаў. Для некаторых гэта дастаткова сур’ёзнае выпрабаванне. Таму практычныя заняткі з вучнямі падчас урокаў і дзейнасць пасля іх сталі чарговай праверкай правільнасці прафесійнага выбару. Наша школа цесна супрацоўнічае з БДПУ. Напрыклад, абавязковы факультатыўны курс «Уводзіны ў педагагічную прафесію» ўжо трэці год вядзе кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі ФДА Вольга Іосіфаўна Мітраш. Дзякуючы ёй навучэнцы падключыліся да валанцёрскай дзейнасці, якая праводзіцца ва ўніверсітэце, прыступілі да напісання навуковадаследчых работ. Да таго ж вучні педкласаў з вялікай цікавасцю далучаюцца да творчых праектаў БДПУ. У сваю чаргу, наша ўстанова адукацыі заўсёды прадастаўляе базу для педагагічнай практыкі будучым настаўнікам – студэнтам універсітэта. Сёлета тры выпускнікі педкласа атрымалі рэкамендацыі педагагічнага савета школы і сталі студэнтамі БДПУ. Спадзяюся, што такое плённае супрацоўніцтва і сяб-

10 лістапада 2017 г.

роўства з часам будзе толькі мацнець! Ангеліна ДАДЗЕРКІНА, вучаніца педагагічнага класа СШ № 11 г. Пінска: – «Скажы мне – і я забуду, пакажы мне – і я запомню, дай мне зрабіць – і я зразумею», – гэтыя мудрыя словы Канфуцыя, на мой погляд, найлепшым чынам раскрываюць сутнасць працы педагагічных класаў. Дзякуючы профільнаму навучанню мы, вучні школ, маем выключную магчымасць не толькі атрымліваць тэарэтычныя веды па педагогіцы і псіхалогіі, але і прымяняць іх на практыцы, што асабліва важна. Ужо цяпер адчуваю, якімі карыснымі сталі для мяне педагагічныя спробы падчас факультатыўных заняткаў «Уводзіны ў педагагічную прафесію». Пад кіраўніцтвам школьных настаўнікаў мы ўдзельнічалі ў адукацыйным працэсе, а не назіралі за ім збоку. Адбывалася поўнае паглыбленне ў прафесію, і прыходзіла разуменне таго, наколькі каштоўны такі вопыт. Яшчэ адным несумненна важным крокам стала практыка ў школьным летніку. Яна дазволіла мне праявіць творчыя здольнасці, прадумаць розныя варыянты арганізацыі вольнага часу дзяцей. З кожным новым педагагічным вопытам мне становіцца ўсё прасцей спраўляцца з чарговымі задачамі, знаходзіць агульную мову з дзецьмі. Вось у гэтым, на мой погляд, заключаецца галоўная перавага педагагічных класаў. Бясспрэчна, навучанне ў іх дае ўнікальную маг-

чымасць «уключыцца» ў прафесію, зразумець асаблівасці, тонкасці педагагічнай працы і ўпэўніцца ў сваім выбары. Каб стаць студэнткай БДПУ, я выбрала вучобу ў педагагічным класе. Упэўнена, што атрыманыя веды стануць добрым падмуркам для майго далейшага развіцця ў гэтым напрамку. Алена ЛАПАТКО, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта прыродазнаўства: – Першага верасня факультэт прыродазнаўства, як і ўвесь універсітэт, прымаў новае папаўненне першакурснікаў. Аднак, у адрозненне ад папярэдніх гадоў, не звычайнае, а даволі прафесійнае. Сёлета дзесяць выпускнікоў класаў педагагічнага профілю з розных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь выбралі менавіта наш факультэт. Як вядома, матывацыя для прафесіі – ці не самае важнае. А ў выпускнікоў педкласаў яна ёсць. Плюс уласны педагагічны вопыт, уменні і, вядома ж, дадатковыя веды. Менавіта таму Студэнцкі са-

вет факультэта прыродазнаўства вырашыў далучыць выпускнікоў педагагічных класаў да цьютарскай дзейнасці. Безумоўна, яны змогуць дапамагчы перш за ўсё сваім аднакурснікам, якія толькі пачалі вывучаць педагагічныя дысцып ліны і рыхтуюцца да праходжання ў другім семестры валанцёрскай практыкі. Для выпускнікоў педагагічных класаў была арганізавана сустрэча з кіраўніком цьютарскага сектара Студэнцкага савета факультэта Ганнай Пяшко. Па дзяліўшыся ўражаннямі пра першыя месяцы вучобы ва ўніверсітэце і сваімі чаканнямі, студэнты абмеркавалі магчымасці аказання цьютарскай дапамогі сваім аднагрупнікам. Падчас гутаркі нарадзілася ідэя стварыць Клуб выпускнікоў педагагічных класаў. Яна знайшла падтрымку ў прысутных і выклікала ажыўленую дыскусію па пытаннях арганізацыйных формаў дзейнасці будучага клуба. Студэнты прапанавалі праводзіць трэнінгі па нестандартным рашэнні педагагічных сітуацый, круглыя сталы на тэмы інавацыйных педагагічных тэхналогій, выязныя пасяджэнні на базах устаноў адукацыі... Такая зацікаўленасць і актыўнасць не могуць не радаваць. Са свайго боку мы, адміністрацыя факультэта, падтрымаем ініцыятыву першакурснікаў: у хуткім часе іх канструктыўныя прапановы будуць адлюстраваны ў плане работы Клуба выпускнікоў педагагічных класаў на 2017/2018 навучальны год. Вікторыя ЖЭЧКА, першакурсніца факультэта прыродазнаўства, выпускніца педагагічнага класа СШ № 3 г. Любані: – Падрыхтоўчым этапам да паступлення ў БДПУ для мяне стала вучоба ў педагагічным класе. Там я пачала спасцігаць азы майстэрства педагога: праводзіла ўрокі, арганізоўвала вольны час дзяцей, вучылася кантактаваць з рознымі, у тым ліку і па ўзросце, людзьмі. Першыя поспехі не прымусілі сябе чакаць, а цеплыня і ўдзячнасць, якія я атрымлівала ўзамен, толькі ўзмацнілі маю перакананасць у правільнасці выбару. Цяпер я засвойваю спецыяльнасць «Біялогія і хімія» на факультэце прыродазнаўства БДПУ, і вучоба прыносіць мне вялікае задавальненне. Веды, якія я атрымліваю па цыталогіі, батаніцы, заалогіі і іншых дысцыплінах, па-новаму адкрываюць для мяне свет прыроды. І радасна ўсведамляць, што гэта толькі пачатак – самае цікавае чакае наперадзе. Для мяне БДПУ – гэта месца, дзе можна рэалізаваць сябе ва ўсім. Адчуваеш у сабе патэнцыял навукоўца – цябе ўжо чакаюць у СНДЛ, хочаш заняцца творчасцю – дзверы на «Вялікую сцэну» адчынены, прагнеш спартыўных перамог – на старт! Асабіста мне хочацца ўсяго і адразу, з БДПУ я не марную час, а выкарыстоўваю ўсе перавагі студэнцкага жыцця – і яно насычана насамрэч яркімі падзеямі. Адна з іх – удзел у стварэнні Клуба выпускнікоў педкласаў. Быць першапраходцам у такой важнай справе вельмі прыемна. Сапраўды, мы, выпускнікі педагагічных класаў,

ужо маем пэўны запас ведаў і можам падзяліцца напрацоўкамі са сваімі аднакурснікамі. Гэта адказная і вельмі пачэсная місія, і спадзяюся, што ўсё атрымаецца. Запальваць сэрцы– наша галоўнае правіла! Валянціна МАКРАЦОВА, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Інстытута інклюзіўнай адукацыі: – Канец кастрычніка быў адзначаны важнай падзеяй: адбылася першая сустрэча адміністрацыі Інстытута інклюзіўнай адукацыі і яго прафесарска-выкладчыцкага складу з першакурснікамі – выпускнікамі педагагічных класаў. У размове прымалі ўдзел 25 студэнтаў, якія на базе сваіх школ прайшлі падрыхтоўку ў галіне будучай спецыяльнасці і зрабілі свядомы выбар на карысць інклюзіўнай адукацыі. Учарашнія абітурыенты ўпэўнена разважалі пра сваю будучую спецыяльнасць– лагапедыю, сурда-, тыфла- ці алігафрэнапедагогіку. Большасць з іх дэманструюць заўважны прагрэс у засвойванні тэрміналогіі і разуменні спецыфікі будучай работы. Аднак вось чаго ўсім без выключэння выпускнікам педагагічных класаў не пазычаць – дык гэта матывацыі, велізарнага жадання дапамагаць дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, авалодваць новымі ведамі і тэхналогіямі, развіваць свае педагагічныя здольнасці. Каб больш поўна раскрыць патэнцыял такой групы студэнтаў, супрацоўнікі Інстытута акрэслілі шэраг перс пектыўных напрамкаў. На наш погляд, выпускнікі педкласаў

могуць паспяхова сябе праявіць у навуковай і цьютарскай дзейнасці, падчас удзелу ў прадметных алімпіядах, у прафарыентацыйнай рабоце і валан цёрскім руху, студэнцкім самакіраванні і г. д. Рэалізавацца ў гэтых напрамках першакурснікам дапаможа Савет выпускнікоў педкласаў (рашэнне па яго стварэнні на базе Інстытута інклюзіўнай адукацыі было прынята падчас сустрэчы.– Рэд.). Упэўнена, што яго дзейнасць стане выдатнай магчымасцю прадэманстраваць першакурсні-

кам свае лепшыя прафесійныя і чалавечыя якасці, праявіць сябе ў якасці лідараў. Аліна ЕРАШЭЎСКАЯ, першакурсніца Інстытута інклюзіўнай адукацыі, выпускніца педагагічнага класа СШ № 126 г. Мінска: – Навучанне ў школе запомнілася мне цесным узаемадзеяннем са студэнтамі БДПУ. Мы, вучні педагагічнага класа, былі жаданымі гасцямі ў Інстытуце інклюзіўнай адукацыі: знаёміліся з арганізацыяй навучальнага працэсу, наведвалі лекцыі, семінарскія заняткі, удзельнічалі ў канферэнцыях. Веды і вопыт, якія падчас гэтых сустрэч атрымалі я і мае аднакласнікі, а таксама добразычлівае стаўленне студэнтаў і выкладчыкаў сфарміравалі шчырую прыхільнасць да Інстытута і ўніверсітэта ў цэлым. Іх станоўчы прыклад аказаўся для мяне вызначальным у выбары будучай прафесіі – цяпер я навучаюся па спецыяльнасці «Сурдапедагогіка». Мой першы студэнцкі дзень быў напоўнены радасцю і трывогай адначасова: новая людзі, новыя правілы, новыя спадзяванні… Я пазнаёмілася з аднагрупнікамі, вы-

кладчыкамі, кафедрай карэкцыйна-развіваючых тэхналогій і яе калектывам. Прайшло два месяцы, і хваляванне змянілі іншыя эмоцыі. З’явілася адчуванне еднасці з аднагрупнікамі. Зусім нядаўна мы атрымалі студэнцкія білеты, а ўжо паспелі адчуць сябе сапраўднай камандай не толькі ў аўдыторыі: падчас Мінскага паўмарафону мы ўсёй групай у адным імкненні беглі да агульнай перамогі! Спадзяюся, што дасягненні ў вучобе таксама не прымусяць сябе чакаць, тым больш, што ў засваенні такіх дысцыплін, як агульная псіхалогія, уводзіны ў педагагічную прафесію, гісторыя адукацыі і педагагічнай думкі, педагогіка сучаснай школы, мне значна дапамагаюць веды, якія я атрымала падчас вучобы ў профільным класе. І я шчыра гатова дзяліцца і імі, і новымі здабыткамі, творчымі ідэямі. Упэўнена, наша каманда выпускнікоў педкласаў зможа стаць ядром студактыву і прыкладам для студэнтаў. Канферэнцыя завяршыла сваю работу, а вось яе ўдзельнікі, нат хнёныя новым вопытам і свежымі ідэямі, вернуцца да сваіх прафесійных абавязкаў, сярод якіх – фарміраванне ў вучняў інтарэсу да педагагічнай дзейнасці і павышэнне прэстыжу нашай з вамі прафесіі. Матэрыялы падрыхтавала Ірына МЯЦЕЛІЦА

3


DzǵȍǿȍȀǸǥ ǬǵǻǮDZǮǾǼDz ǥ ǽdzǾǮǺǼDZ ǿǸǹǮDzǮȌȄȄǮ Ǭ ǮDzǵǥǻ ȀǾȉȁǺȂ ǰȍǹǥǸǥ «Будучыя педагогі за здаровы лад жыцця» – для ўсіх нас, танкаўцаў, гэта не проста словы. На справе яны маюць глыбокі сэнс: выкладчыкі дзеляцца са студэнтамі не толькі сваімі ведамі, але і захопленасцю актыўным ладам жыцця. А будучыя педагогі, у сваю чаргу, – са сваімі вучнямі. У спартыўнай зале вучэбнага корпуса № 3 падчас традыцыйнага свята «Трыумф» знайсці вольнае месца здавалася немагчымым: ці не ўвесь універсітэт прыйшоў падтрымаць каманды сваіх факультэтаў, прывітаць прызёраў 62-й і павіншаваць адзін аднаго з адкрыццём 63-й штогадовай спартакіяды БДПУ. «Сёння студэнты і выкладчыкі alma mater – гэта адна вялікая дружная сям’я, якая разам і ў вучобе, і ў творчасці, і ў спорце,– адзначыў у сваім прывітальным слове рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук. – Універсітэт робіць вельмі многа для таго, каб студэнты далучаліся да здаровага ладу жыцця. У нас ёсць для гэтага ўсё неабходнае: выдатны басейн, 7 трэнажорных залаў і больш за 20 памяшканняў, прызначаных для заняткаў фізічнай культурай. Год назад, у верасні, адбылося адкрыццё стадыёна БДПУ з новым футбольным полем і бегавымі дарожкамі. Варта адзначыць, што хоць наш універсітэт не спартыўнага профілю, аднак з году ў год яго абіраюць прафесійныя спартсмены. Так, сёлета да нас паступілі 15 майстроў спорту, 19 кандыдатаў у майстры спорту, 78 спартсменаў-разраднікаў». Да прысутных звярнуўся Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, чэмпіён Еўропы па грэка-рымскай барацьбе, выкладчык факультэта фізічнага выхавання Элбек Тажыеў: «Яшчэ 2 гады таму я быў студэнтам БДПУ, а цяпер – выкладчык. Я ўдзячны майму ўні-

версітэту за магчымасць займацца спортам і развівацца. Без гэтага я не дасягнуў бы такіх вышыняў. Усім удзельнікам свята жадаю перамог у жыцці і спартыўнага настрою». Цырымонію ўзнагароджання прызёраў 62-й спартакіяды адкрыў рэктар БДПУ. Ён уручыў кубкі і сертыфікаты на атрыманне спартыўнай формы прадстаўнікам каманд-пераможцаў – Інстытута псіхалогіі (3-е месца), фізіка-матэматычнага факультэта (2-е месца), факультэта прыродазнаўства (1-е месца). Факультэт фізічнага выхавання – ядро спартыўнага жыцця ўніверсітэта – выступаў у спаборніцтвах па-за конкурсам. Яго выхаванцы дастойна прадстаўляюць БДПУ далёка за межамі ўніверсітэта і краіны. Яны атрымалі спецыяльныя ўзнагароды ад рэктарата БДПУ.

Пераможцаў у наступнай намінацыі ўзнагароджвалі першы прарэктар універсітэта Святлана Іванаўна Копцева і старшыня прафкама работнікаў БДПУ Іван Аляксандравіч Вабішчэвіч. Прызёрамі спартакіяды сярод супрацоўнікаў БДПУ сталі: Інстытут псіхалогіі (3-е месца), факультэт прыродазнаўства (2-е), зборная каманда супрацоўнікаў СК «Педагог» , цэнтра студэнцкай творчасці, упраў-

лення выхаваўчай работы з моладдзю (1-е). Спецыяльны прыз ад прафкама работнікаў БДПУ дастаўся факультэту фізічнага выхавання. Узнагароджанне каманд інтэрнатаў – прызёраў спартакіяды – граматамі і прызамі правёў начальнік студэнцкага гарадка БДПУ Леанід Сяргеевіч Пепік. Лепшымі сталі інтэрнат № 8 (3-е месца), інтэрнат № 2 (2-е), інтэрнат № 6 (1-е). Па выніках лёгкаатлетычнага кросу, які адбыўся 18 кастрычніка на стадыёне БДПУ, ганаровыя граматы прызёрам у асабістым і камандным першынстве ўручаў загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Алег Віктаравіч Хіжэўскі. На працягу ўсяго мерапрыемства яркімі нумарамі ўздымалі настрой і зараджалі пазітывам творчыя калектывы БДПУ: танцавальны гурт «Арт-юніці», вакальны ансамбль «Модус», група падтрымкі ФДА і эстрадна-спартыўны калектыў «New style».

«Трыумф» ажывіла таварыская сустрэча па валейболе паміж зборнымі студэнтаў і выкладчыкаў нашага ўніверсітэта. Сёлета ў склад студэнцкай каманды ўвайшло шмат першакурснікаў. Нам было цікава даведацца пра іх настрой перад гульнёй. «Я першы раз на „Трыумфе“, і таму мне ўсё падаецца вельмі цікавым. Мая каманда прыйшла перамагаць, з добрым настроем і светлымі эмоцыямі. Нягледзячы на тое, што сёння нашы праціўнікі – прафесійныя педагогі, мы не збіраемся здавацца без бою»,– падзяліўся думкамі студэнт ФФВ Іван Данільчык. «Мы сур’ёзна трэніраваліся, бо хацелі паказаць балельшчыкам прыгожую гульню і пазмагацца са старэйшым пакаленнем. Упэўнены, што

матч атрымаецца», – адзначыў студэнт ФФВ валейбаліст Яўген Роліч. Таварыскі матч завяршыўся перамогай зборнай выкладчыкаў, якія аказаліся ў лепшай спартыўнай форме. Нядаўнія сапернікі паціснулі адзін аднаму рукі. Ніхто не засмучаны, ніхто не пакрыўджаны, бо гэты матч – не столькі спаборніцтва, колькі паказчык таго, што ўсе мы, незалежна ад узросту, – ад-

ФЕСТЫВАЛЬ ФЕСТЫВА ЛЬ У СОЧЫ: ТОЕ, ШТО НАС НАТХНЯЕ XIX Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў, які пачаў свой адлік у г. Сочы 15 кастрычніка, аб’яднаў больш за дваццаць пяць тысяч маладых людзей са 185 краін. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі чацвёра прадстаўнікоў БДПУ: камандзір МААП, чацвёртакурснік фізіка-матэматычнага факультэта Сяргей Таболіч; намеснік сакратара ПА ГА «БРСМ», студэнт факультэта фізічнага выхавання Уладзіслаў Равенка; аператар студэнцкага тэлебачання (праект «СтудТБ БДПУ»), другакурснік факультэта прыродазнаўства Максім Аўчыннікаў; старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў Вольга Дымкова. Вярнуўшыся з такога маштабнага мерапрыемства, яго ўдзельнікі 3 лістапада правялі сустрэчу са студэнцкім актывам, падчас якой расказалі пра набыты падчас паездкі вопыт. Удзел у фестывалі, па словах маладых людзей, – гэта выдатная магчымасць усталяваць новыя кантакты, распавесці пра актыўную дзяржаўную маладзёжную палітыку ў краіне, прадставіць на міжнароднай арэне свой універсітэт і, безумоўна, родную Беларусь і яе дасягненні. У рамках мерапрыемства была арганізавана маштабная выстаўка, дзе прэзентавалася беларуская сістэма адукацыі. Стэнд нашай краіны, які карыстаўся найбольшай папулярнасцю сярод замежных гасцей, ад арганізацыі БРСМ ладзілі Сяргей Таболіч і Уладзіслаў Равенка. Інтэрактыўныя пляцоўкі, фотазоны, спартыўныя сектары штодня наведвалі больш за 6 тысяч чалавек з іншых краін! Зносіны ў такім шырокім міжнародным фармаце дазволілі не толькі папрактыкавацца ў размоўнай англійскай, але і вызначыць найбольш ціка-

выя і актуальныя для замежнікаў напрамкі адукацыйнай дзейнасці нашай краіны. Удзельнік праекта «СтудТБ БДПУ» Максім Аўчыннікаў падкрэсліў, што пераняў неацэнны вопыт і мноства новых ідэй, якія пастараецца ўкараніць у нашай alma mater. Пляцоўка «Новыя медыя» Міжнароднага маладзёжнага медыяцэнтра стала для яго своеасаблівым цэнтрам дзейнасці. Генеральным партнёрам медыяцэнтра выступіў кругласутачны інфармацыйны тэлеканал «Russia Today», які вяшчае па ўсім свеце на англійскай, арабскай і іспанскай мовах. Акрамя цеснай сумеснай працы ў рамках фестывалю супрацоўнікі гэтага тэлеканала падрыхтавалі ўнікальныя майстар-класы спецыяльна для тых, хто займаецца праектамі ў сферы сродкаў масавай інфармацыі. На пляцоўках фестывалю выступалі такія вядомыя спікеры, як Фрэдэрык Бегбедэр, Нік Вуйчыч і іншыя. Фарсайтсесіі (тэхналогіі, якія дазваляюць прагназаваць жаданую будучыню. – Рэд.), лекцыі, майстар-класы, сустрэчы са знакамітымі журналістамі – усё гэта дало новы імпульс да творчасці, ідэй, якія дапамогуць удзельнікам «СтудТБ БДПУ» выкарыстоўваць найбольш эфектыўныя спосабы распаўсюджвання інфармацыі. Старшыня ППА студэнтаў БДПУ Вольга Дымкова атрымала даволі шырокія веВул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

226-40-19 e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

на каманда БДПУ. «Я ўжо 20 гадоў ва ўніверсітэце. Калі працуеш з моладдзю, сам становішся на шмат гадоў маладзейшым. Яны ў нас вопыту набіраюцца, а мы дзякуючы ім не адрываемся ад сучаснасці. Увогуле, сёння мы гулялі на пазітыве і паказалі высакародны валейбол», – падзяліўся ўражаннямі намеснік дэкана фізіка-матэматычнага факультэта Дзмітрый Аляксандравіч Ігнатовіч. Узнагароды знайшлі сваіх герояў, а спартыўнае жыццё ўніверсітэта між тым набірае ўсё новыя абароты, радуючы нас поспехамі і дасягненнямі, якія з’яўляюцца залогам нашага агульнага трыумфу. Так, студэнт факультэта фізічнага выхавання Іван Іваноў прывёз з Польшчы золата чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў U24 па сучасным пяцібор’і. Прадстаўнікі гэтага ж факультэта выдатна выступілі ў турніры па веласпорце ў рамках Універсіяды. Пераможцай у асабістым заліку стала Юлія Цалагуз, а ў камандным першынстве сярод ВНУ рэспублікі мы – трэція. Наталля ДАВЫДАВА

• Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: загадчыка кафедры інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі (д.н., к.н., 23 разр. АТС); прафесара кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва (д.н., к.н., 22 разр. АТС). Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59.

• Служба 101

УМОВЫ ПАЖАРНАЙ БЯСПЕКІ Ў СТУДЭНЦКІХ ІНТЭРНАТАХ ды ў галіне арганізацыі лідарскіх якасцей студэнтаў. Напрыклад, яна прыняла ўдзел у майстар-класе, накіраваным на развіццё прафсаюзнай сферы. «Набытыя веды і вопыт я абавязкова буду выкарыстоўваць на практыцы, дапамагаючы развіваць лідарскія якасці чалавека ў розных сферах, тым самым забяспечваючы яго запатрабаванасць не толькі ў прафсаюзе, але і ў іншых арганізацыях». Удзел у грандыёзным міжнародным мерапрыемстве прынёс нашым актывістам не толькі незабыўныя ўражанні, але і мноства новых ідэй, задумак, а таксама практычны вопыт, прафесійныя навыкі, якія дапамогуць ім у далейшай дзейнасці. Алеся ВІНАВАРАВА

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Кожны, хто пражывае ў інтэрнаце, павінен прайсці адпаведны інструктаж і ведаць, дзе знаходзяцца запасныя выхады і ключы ад іх, месцы захавання сродкаў пажаратушэння, а таксама азнаёміцца з правіламі іх эксплуатацыі. Акрамя таго, неабходна загадзя вывучыць план эвакуацыі з паверху і будынка. У жылых пакоях ЗАБАРОНЕНА пакідаць без нагляду падключаныя электрапрыборы; карыстацца абагравальнікамі, электрычнымі чайнікамі, кіпяцільнікамі; перагружаць электрычную сетку адначасовай эксплуатацыяй некалькіх энергаёмістых прыбораў; курыць у будынках інтэрнатаў і на прылеглай тэрыторыі; пры пажары адчыняць вокны і карыстацца ліфтамі. Калі вы заўважылі нейкія няспраўнасці ці іншыя парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, неадкладна інфармуйце адміністрацыю інтэрната або тэлефануйце на нумары 101 ці 112. І. МАРУК, старшы інспектар групы прафілактыкі Маскоўскага РАНС

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 1300. Падпісана ў друк 09.11.2017 г. у 16.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1201  
1201  
Advertisement