Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Ведай нашых! Н

А МАЛАДЗЁЖНЫМ чэмпіянаце свету па самба (г. Нові-Сад, Сербія) студэнтка 2-га курса факультэта фізічнага выхавання Ма рыя Кандрацьева перамагла сваіх саперніц па юніёрскай катэгорыі (вага 80 кг) і заняла першае месца на п’едэстале гонару. Да новых перамог!

Ж

АНОЧАЯ зборная БДПУ па футболе (трэнер – С. А. Траско) заваявала срэбра Рэспубліканскай універсіяды. Нягледзячы на тое што каманда сёлета не здолела паўтарыць свой залаты поспех у міні-футболе, адзначым, што 2-е месца – гэта таксама станоўчы вынік. Прыемна, што судзейская калегія ўдастоіла звання «Лепшы паўабаронца» студэнтку нашага ўніверсітэта Віту Нікалаенка.

П

А ВЫНІКАХ ІІ міжнароднага конкурсу мастацтваў «Крыштальная валошка» трэцяе месца ў намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва» заваявала Кацярына Збароўская, першакурсніца факультэта эстэтычнай адукацыі (спецыяльнасць «Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура»). Віншуем!

• Навіны БДПУ У

ШОСТЫ раз у НДЦ «Зубраня» праходзіць змена «Ад захаплення – да педагагічнай прафесіі» і ў чацвёрты – Дзень БДПУ. Праграма візіту ўніверсітэцкай дэлегацыі прадугледжвала правядзенне круглага стала з удзелам рэктара ўніверсітэта А. І. Жука для больш чым 150 навучэнцаў педкласаў з усіх рэгіёнаў краіны, відэапрэзентацыі, канцэртную праграму – усё тое, што арыентуе школьнікаў на свядомы выбар педагагічнай прафесіі і БДПУ ў якасці будучай alma mater.

В

А ЎНІВЕРСІТЭЦЕ адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу творчых прац «Гімн маці». Яго ўдзельнікамі сталі звыш 300 студэнтаў і магістрантаў з 8 універсітэтаў краіны. Кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі і ГА «Беларускі саюз жанчын», вызначыла лепшых. У дзвюх намінацыях з чатырох перамаглі прадстаўнікі нашага ўніверсітэта – выпускніца Таццяна Раманейка («Літаратурная творчасць») і студэнткі Вольга Сівіцкая, Яна Барсук, Анастасія Касцян («Мультымедыйная творчасць»). Нагадаем, што напярэдадні Дня маці ў рамках сумеснага праекта БДПУ і Беларускага саюза жанчын «Здаровая сям’я – здаровая нацыя» 12–13 кастрычніка ўрокі сямейнага жыцця адбыліся ва ўсіх школах краіны.

З

бор першацветаў для добраўпарадкавання тэрыторыі alma mater у рамках акцыі «Нарцыс – кветка вясны» атрымаў свой лагічны працяг. Работнікі гаспадарчай службы 17 кастрычніка высадзілі сабраны пасадачны матэрыял. А цяпер – чакаем вясны!

№ 12 (1200)

БЫЛО НАМ СМАЧНА ЕСЦІ НА ГАРБУЗОВЫМ ФЭСЦЕ Восень – час збору ўраджаю, калі прырода шчодра дзякуе чалавеку за яго працу на палетках, у садах і агародах. Ну, як тут не радавацца поўным засекам?! БДПУ таксама мае пэўныя поспехі ў вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі. Перарабіўшы народнае свята дажынак на новы лад, 7 кастрычніка наша аlma mater на базе аграбіястанцыі «Зялёнае» арганізавала маляўнічае свята на свежым паветры – «Гарбузовы фэст БДПУ». Аўтарам ідэі і натхняльнікам правядзення мерапрыемства стаў рэктар БДПУ А. І. Жук. Менавіта з яго прамовы пачалося адкрыццё без перабольшвання самай яркай падзеі гэтай восені. Па словах Аляксандра Іванавіча, для нас, танкаўцаў, гэта ўнікальны праект, бо праводзіцца ён упершыню за ўвесь час існавання ўніверсітэта. Гэта свята ўсмешак, добрага настрою, так бы мовіць, беларускі адказ Хэлоўіну. У каралеўстве гародніны гарбуз – важная персона! На тэрыторыі АБС «Зялёнае» працаваў тэматычны кірмаш «Дармарка» (ад «дараваць, аддаваць задарма». – Рэд.), дзе ўсе жадаючыя абменьваліся адзін з адным гароднінай, садавіной, ягадамі, кветкамі, а таксама гарбузовым печывам. На кулінарным спаборніцтве «Смачна і карысна» 9 факультэтаў і 2 інстытуты прапанавалі пакаштаваць розныя гарбузовыя прысмакі: аладкі са смятанаю, пірог, варэнне, капкейкі, кексы, пельмені, супы і нават торт. Аказваецца, жаўтабокі прыгажун можа стаць асноваю фактычна для любой стравы! У выніку пачэснае першае месца дасталося прадстаўнікам Інстытута псіхалогіі, якія накрылі вельмі прыгожы тэматычны стол.

П

РЫЁРБАНК» ААТ працягвае падтрымліваць паспяховых, эрудзіраваных і актыўных студэнтаў фізіка-матэматычнага факультэта БДПУ. Стыпендыі ў памеры 10 базавых велічынь на першы семестр 2017/2018 навучальнага года ўстаноўлены Аксане Кургузавай, Вользе Лявонавай, Любові Меснік, Ганне Сокал і Кірылу Сафранчуку за поспехі ў вучобе і навукова-даследчай дзейнасці, а таксама за плённае сумяшчэнне навучання з працай па спецыяльнасці ў школе. Пасведчанні стыпендыятам уручылі прадстаўнікі «Прыёрбанка» – намеснік старшыні Праўлення С. І. Шышоў і дырэктар дэпартамента па рабоце з персаналам С. А. Савіцкі. «Гэта красамоўны прыклад выканання прыватным бізнесам сацыяльнай місіі», – такую ацэнку падзеі даў рэктар БДПУ А. І. Жук. «

Пятніца, 20 кастрычніка 2017 года

Свята не абмежавалася дэманстрацыяй кулінарных талентаў танкаўцаў, а прадаставіла магчымасць факультэтам паспаборнічаць у розных намінацыях. Так, у конкурсе «Мы – каманда» перамаглі прадстаўнікі факультэта дашкольнай адукацыі «Гарбузовыя семкі», якія ўдала абаранілі візітку і падаравалі модны галаўны ўбор на памяць пра фэст Аляксандру Іванавічу Жуку. На думку журы, самай яркай і крэатыўнай пляцоўкай стала фотазона «Лабараторыя» каманды фізіка-матэматычнага факультэта «Законы гарбуза». Студэнты зрабілі сваю «Лабараторыю» не толькі тэматычнай, але і інтэрактыўнай: кожны мог выканаць эксперымент з гарбузом і сфатаграфавацца ў працэсе. Галоўным хэндмэйдарам свята стала каманда філалагічнага факультэта «Гарбузовы бум». Яе вырабы прыцягвалі позіркі, здзіўлялі: хіба можна зрабіць такую прыгажосць сваімі рукамі? Нельга абысці ўвагай і самых прыгожых удзельнікаў мерапрыемства – факультэт эстэтычнай адука-

цыі. На мой погляд, каманда «Каралеўства аматараў гарбуза» вельмі ўдала ўжылася ў вобраз, а іх касцюмы сталі сапраўднай разынкай свята. Па выніках конкурснай праграмы каманда факультэта заняла першае месца ў намінацыі «Мы ў тэме» і стала пераможцай «Гарбузовага фэсту БДПУ». Кульмінацыяй мерапрыемства стаў выбар самага вялікага гарбуза, рэкордная вага якога склала 31,75 кг (факультэт прыродазнаўства). А самы маленькі вырас на градах прадстаўнікоў Інстытута псіхалогіі – усяго 10 г. Як кажуць, кашу з сякеры не зварыш, а вось з гарбуза – трымайце! Пачастункам для ўсіх стала салодкая каша з гарбузом па фірмовым рэцэпце кухараў гандлёвага комплексу БДПУ. Сапраўды, было вельмі смачна! Радавалі ўсіх і выступленні нашых любімых артыстаў: вакальных ансамбляў «Ярыца», «Модус», танцавальнага калектыву «Арт-Юніці» і групы па чэрлідынгу факультэта дашкольнай адукацыі. Атмасферу свята спаўна адчула студэнтка 2-га курса філалагічнага факультэта Вераніка з адметным прозвішчам Гарбуз: «Мерапрыемствы такога кшталту станоўча ўплываюць на студэнтаў. На фэсце я паспела з задавальненнем і паспаборнічаць, і патанчыць, і паспяваць, і ўзважыцца як самы вялікі гарбуз (смяецца). Маё прозвішча супала з тэмай свята (часам мне нават здавалася, што яно праводзіцца ў мой гонар). Такія мерапрыемствы спрыяюць згуртаванню танкаўцаў. Упэўнена: калі яно будзе праводзіцца ў наступным годзе, то я абавязкова буду прымаць актыўны ўдзел!» Алена ФЕНДЗІЧ


Адкрыццё Рэспубліканскага рэсурснага цэнтра адукацыйнай робататэхнікі ў БДПУ – падзея надзвычайнай важнасці для развіцця нашага ўніверсітэта, якая дазволіць студэнтам і выкладчыкам выкарыстоўваць у працы навучальны патэнцыял сучасных тэхнічных дасягненняў. У дзень свайго нараджэння, 21 лістапада, alma mater атрымае ўнікальны аб’ект для ўсіх, хто цікавіцца IT-тэхналогіямі і перадавымі інжынернымі сістэмамі.

У НАГУ З ЧАСАМ

Неабходнасць стварэння і функцыянавання ва ўніверсітэце падобнага рэсурснага цэнтра прадыктавана самім часам. Гэта добра разумее рэктар БДПУ А. І. Жук, які бачыць у адукацыйнай робататэхніцы аснову фарміравання новага спецыяліста для галін эканомікі з дынамічным развіццём. Канчатковае бачанне таго, якім павінен быць цэнтр, склалася ў кіраўніка нашай установы пасля наведвання Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта. У выніку гэтай рабочай паездкі першапачатковая задача «ад крыць лабараторыю» трансфармавалася ў больш магутную і ўніверсальную – «стварыць Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр». Безумоўна, канцэпцыя функцыянавання такога аб’екта не магла быць распрацавана без удзелу фізіка-матэматычнага факультэта. Яго дэкан С. І. Васілец слушна адзначае, што адукацыйная робататэхніка набывае ўсё большую значнасць і актуальнасць: разуменне феномену інфармацыйных тэхналогій, веданне законаў тэхнікі дазволяць вучню гнутка рэагаваць на прафесійныя запатрабаванні часу. Пра тое, як ідзе падрыхтоўка да адкрыцця цэнтра, а таксама якія тэхнічныя навінкі будуць чакаць наведвальнікаў за яго дзвярыма, расказаў прарэктар БДПУ А. А. Юшчык: «На сённяшні дзень актыўна вядуцца работы па распрацаваным

праекце. Цэнтр будзе аснашчаны самым сучасным навучальным і камп’ютарным абсталяваннем, робатамі ЛЕГА, МРобатамі, 3D-прынтарам, прыладамі для правядзення доследаў па прыродазнаўчых навуках і інш. У значнай ступені гэтаму спрыяе спонсарская падтрымка, якую БДПУ аказвае „Прыёрбанк“». Бясспрэчна, ажыццяўленне такога прагрэсіўнага праекта адыграе неацэнную ролю ў падрыхтоўцы сучасных педагогаў, здольных

працаваць з навучэнцамі ва ўмовах высокатэхналагічнага адукацыйнага асяроддзя. Плануецца, што на базе Рэспубліканскага рэсурснага цэнтра студэнты БДПУ будуць навучацца інавацыйным адукацыйным тэхналогіям, а школьнікі змогуць наведваць заняткі і вучыцца творча прымяняць свае веды ў рэальным жыцці. P. S. Сёлета ў Мінску прайшоў 5-ы адкрыты турнір па адукацыйнай робататэхніцы. Рэдакцыя «Н» спадзяецца, што ўжо ў наступным, 2018-м, годзе разам з рэспубліканскімі СМІ будзе асвятляць удзел у ім каманды нашага ўніверсітэта. Наш кар.

НЕ ІНТЭГРАЦЫЯ, А ІНКЛЮЗІЯ На БДПУ – флагман педагагічнай адукацыі ў Беларусі – ускладзена пачэсная і разам з тым адказная місія па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў, якія адпавядаюць самым актуальным патрабаванням часу. Дзейнасць у гэтым напрамку прадугледжвае рашэнне шэрагу надзённых педагагічных задач, сярод якіх адно з ключавых месцаў займаюць пытанні інклюзіўнай адукацыі – уключэння ўсіх дзяцей, незалежна ад іх фізічных, псіхічных, інтэлектуальных і іншых асаблівасцей, у агульнае адукацыйнае асяроддзе. Планамерная дзейнасць у гэтым напрамку дае свой плён, заўважны не толькі на рэспубліканскім, але і на еўрапейскім узроўні. Пра давер да БДПУ сведчыць цеснае супрацоўніцтва з такой аўтарытэтнай арганізацыяй, як Дзіцячы Фонд ААН (ЮНІСЕФ). Чарговым крокам да збліжэння стала наведванне яго прадстаўнікамі Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ. Сустрэча адбылася 9 кастрычніка ў межах афіцыйнага візіту ў Беларусь рэгіянальнага дырэктара ЮНІСЕФ па краінах Еўропы і Цэнтральнай Азіі – спадарыні Афшан Хан. У склад дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі рэгіянальных офісаў з 24 краін свету. Такая прадстаўнічасць, бясспрэчна, дэманструе высокую ступень зацікаўленасці сусветнай супольнасці ў вопыце нашай установы адукацыі. Тым больш, што гэтым разам універсітэт прымаў гасцей на этапе прызнання БДПУ ў статусе базавай арганізацыі дзяржаў СНД па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі педагагічных работнікаў і спецыялістаў у сферы інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі. Важнасць міжнароднага супрацоўніцтва падкрэсліў у прывітальным слове рэктар БДПУ А. І. Жук. Ён адзначыў, што Беларусь вядзе актыўную працу па ўкараненні практык інклюзіўнай адукацыі, і запрасіў замежных калег да арганізацыі сумесных адукацыйных, навуковых і сацыяльных праектаў на карысць агульнай мэце. Таксама Аляксандр Іванавіч выказаў словы шчырай падзякі ЮНІСЕФ у асобе Рашэда Мустафы Сарвара за аказанне падтрымкі ў стварэнні Рэспубліканскага рэсурснага цэнтра інклюзіўнай адукацыі. Знаёмства са здабыткамі Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ і міжнародны абмен вопытам працягнуліся падчас пасяджэння рэгіянальнай групы, на якім абмяркоўваліся стан і перспектывы інклюзіўнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Змястоўным і інфарматыўным было выступленне рэгіянальнага саветніка ЮНІСЕФ па пытаннях адукацыі Філіпа Тэста-Фэры. Асаблівы акцэнт ён зрабіў на важнасці незвароту да сістэмы інтэграцыі і імкненні да сістэмы інклюзіўнасці. Ідэі, выказаныя ў выступленні, знайшлі водгук у прысутных, у тым ліку іх падтрымала і развіла дырэктар Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ В. В. Хітрук. Яна акрэсліла перспектыўныя напрамкі дзейнасці Інстытута, здольныя зрабіць Рэспубліку Беларусь унікальнай краінай, у якой распрацоўка мадэляў інклюзіўнай адукацыі можа стаць узорам і прыкладам для іншых. Удзельнікі сустрэчы прадэманстравалі шчырую зацікаўленасць узнятай тэмай і запрасілі да дыскусіі выкладчыкаў-практыкаў і студэнтаў Інстытута. Падчас пасяджэння рэгіянальнай групы грунтоўныя паведамленні змяняліся ўдумлівымі пытаннямі, якія адразу ж знаходзілі кампетэнтныя адказы. І ў гэтай атмасферы ўзаемапаразумення і жадання быць карыснымі адчуваўся толькі адзін недахоп – недахоп часу. Напрыканцы сустрэчы замежныя госці падзякавалі беларускім калегам за цёплы прыём і выніковую працу па рашэнні складаных адукацыйных і педагагічных задач, а таксама выказалі надзею на далейшае супрацоўніцтва. Думаецца, што вынікі такога канструктыўнага партнёрства не прымусяць сябе доўга чакаць і ўжо ў хуткім часе праявяцца новымі дасягненнямі ў сферы інклюзіўнай адукацыі. Ірына МЯЦЕЛІЦА

• БДПУ ў асобах

АД ПРЫЗВАННЯ ДА ПРЫЗНАННЯ

Як звязаць фальклор, народную педагогіку і фізічную культуру са светам дзіцячых інтарэсаў? Адказ на гэтае пытанне ведае выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры БДПУ, аўтар новага ўніверсітэцкага брэнда – спартыўна-адукацыйнага праекта «Беларусіяда» – Анатоль Віктаравіч ДРЫГІН. Лепшыя асабістыя і прафесійныя якасці гэтага чалавека дапамаглі стварыць сапраўды ўнікальны праект, які ў розных сваіх аспектах – фізічных, мысленчых, сацыяльных дый проста забаўляльных – прыцягвае ўвагу сучаснай моладзі.

Мінскі дзяржаўны педагагічны каледж, факультэты народнай культуры, эстэтычнай адукацыі, фізічнага выхавання БДПУ, акцёрскія курсы БДУКІ, а таксама Інстытут турызму БДУФК – вось тыя асноўныя прыступкі прафесійнага сталення Анатоля Віктаравіча, якія дапамаглі яму здзейсніць асабістую мару. А менавіта – распрацаваць своеасаблівую алімпійскую сістэму беларускіх народных гульняў, якія б карысталіся попытам у шматлікіх рэгіёнах Беларусі, захаплялі, выхоўвалі, навучалі і з’ядноўвалі людзей. Але аб усім па парадку. Падчас навучання ў педагагічным каледжы Анатоль Віктаравіч удзельнічаў у конкурсе педагагічнага майстэрства, у якім дзякуючы добрай сцэнічнай праграме заняў 2-е месца. Пасля завяршэння мерапрыемства да навучэнца падышла старшыня журы, якая ўбачыла ў маладым чалавеку задаткі фалькларыста і культуролага, і прапанавала яму звярнуць увагу на факультэт народнай культуры БДПУ. Анатоль Віктаравіч, хоць і атрымліваў прафесію настаўніка пачатковых класаў, прыслухаўся да парады. Яго сапраўды цікавілі традыцыі і культура нашага народа. Так ён стаў студэнтам БДПУ. Менавіта з гэтага ўсвядомленага кроку пачынаецца станаўленне ідэі аб развіцці нацыянальных гульняўзабаў, якая пазней будзе развіта ў курсавым і дыпломным праектах.

2

Усё нараджалася на Магілёўскай, 37. Ідэя арганізацыі на Беларусі спаборніцтваў з нацыянальным каларытам упершыню прагучала на занятках дацэнта кафедры этналогіі і фалькларыстыкі БДПУ Алеся Юр’евіча Лозкі. Распавядаючы студэнтам пра гульнёвыя традыцыі народаў Еўропы, лектар адзначыў, што на Беларусі павінен распачацца нацыянальны спартыўна-культурны рух, які аб’яднае людзей вакол беларускіх народных гульняў. Гэтую думку і падхапіў студэнт Анатоль Дрыгін. Распаўсюджанне традыцыйнай культуры беларусаў, папулярызацыя спартыўных гульняў, далучэнне моладзі да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай, арганізацыя вольнага часу, павышэнне эфектыўнасці фізічнага выхавання – вось тыя задачы, якія ставіў перад сабой студэнт, што з першых момантаў захапіўся тэмай і адчуў, якой дзіўнай энергетыкай валодаюць народныя гульні. Адаптаваць іх да розных відаў дзейнасці давялося самому: пісаў сцэнарыі, прыдумваў і распрацоўваў разнастайныя праекты. Педзмены ў аздараўленчых летніках сталі своеасаблівай эксперыментальнай пляцоўкай, на якой Анатоль Віктаравіч адпрацоўваў, удакладняў усё тое, што назбіраў падчас шматлікіх экспедыцый у беларускія вёскі. Такія паездкі ў сваю чаргу з’яўляліся часткай студэнцкай практыкі, а пазней – і мэтанакіраванай пошукавай дзейнасці зацікаўленага студэнта. Праз некалькі гадоў, ужо выкладаючы для студэнтаў спецыяльнасці «Сусветная і айчынная культура», Анатоль Віктаравіч захапіўся акцёрскім майстэрствам і прайшоў адпаведныя курсы ў БДУКІ. Таму, калі ў хуткім часе на факультэце фізічнага выхавання з’явілася патрэба ў спецыялісце, якіб заняўся распрацоўкай новага напрамку – «Спартыўная рэжысура», не было ніякіх сумневаў наконт таго, хто здольны выканаць такую адказную справу. У выніку грунтоўнай распрацоўкі вучэбных планаў і праграм па спецыяльнасці «Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)» у развіцці «Беларусіяды»

намеціўся якасна новы этап – яна стала своеасаблівай практычнай лабараторыяй. Для студэнтаў ФФВ правядзенне нацыянальнага «алімпійскага» спаборніцтва ўвайшло ў практычную частку экзамену па дысцыпліне «Рэжысура спартыўна-мастацкіх прадстаўленняў». Такі вось прыклад зацікаўленасці, якую праявіў таленавіты, здольны да эксперыментаў студэнт, прывёў Анатоля Віктаравіча спачатку да спраўджвання мары ў лакальным, а пасля і агульнанацыянальным маштабе. У 2007– 2008 навучальным годзе праект зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для рэалізацыі ў краіне. Такой вышыні, безумоўна, мог дасягнуць чалавек ва ўсіх сэнсах унікальны, здольны аб’яднаць у адзіную сістэму не проста традыцыйныя гульні, а цэлую філасофію жыцця беларускага народа. Здаўна дзіцячыя забаўкі адлюстроўвалі

разнастайныя сацыяльныя адносіны ў грамадстве: гэта і падрыхтоўка мужчын-абаронцаў сваёй зямлі, і іх адносіны да жанчын, і стасункі старэйшых і малодшых… У снежні 2012 г. праект быў прадстаўлены ў конкурсе па распрацоўцы творчай канцэпцыі прасоўвання гарадоў і рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, які прайшоў у рамках III Міжнароднага форуму «Імідж Рэспублікі Беларусь: час дзейнічаць», што праводзіла Міністэрства замежных спраў. «Беларусіяда» А. В. Дрыгіна ўвайшла ў лік пяці фіналістаў. У 2016 г. ідэя рэалізацыі «Беларусіяды» натхніла рэктара БДПУ А. І. Жука, які выказаў дум-

ку, што праект павінен стаць візітоўкай універсітэта ў маштабах усёй краіны. З таго часу Анатоль Віктаравіч упэўнена рухаецца ў бок папулярызацыі свайго дзецішча на агульнанацыянальным узроўні, уключаючы яго ў спартыўныя спаборніцтвы школ, нацыянальныя фестывалі, конкурсы. Так, спартыўна-адукацыйны праект «Беларусіяда» выйшаў на ўзровень сталіцы, а 12 кастрычніка 2017 г. да яго далучыліся і школьнікі г. Жодзіна (у рамках дагавора аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і выканаўчымі ўладамі горада. – Рэд.). Ужо маючы грунтоўны багаж ведаў і вопыту за плячыма, Анатоль Віктаравіч не спыняецца ў творчых і прафесійных пошуках. Пасля заканчэння БДУФК кірунак інтарэсаў А. В. Дрыгіна змяніўся ў бок турыстычнай дзейнасці. Сёння на ФФВ ён выкладае дысцыпліну «Тэорыя i практыка экскурсiйнага турызму». Выкладчык прызнаецца, што, нягледзячы на яго бязмежную любоў да падарожжаў, наведвання розных краін, прыгажэйшай прыроды за беларускую ён не бачыў, а таму і лічыць, што турызм на Беларусі – гэта даволі перспектыўны напрамак, які павінен развівацца на належным узроўні. Акрамя выкладчыцкай дзейнасці Анатоль Віктаравіч займаецца арганізацыяй і правядзеннем шматлікіх анімацыйных, забаўляльных, канцэртных праграм і ўрачыстасцей. Ён з’яўляецца дырэктарам Маладзёжнага цэнтра «Валко» (курорт Кранева, Балгарыя), у якім педагагічны калектыў падбіраецца з людзей, што праявілі сябе як выдатныя арганізатары працы з дзецьмі. Нягледзячы на занятасць, Анатоль Віктаравіч знаходзіць час на самаўдасканальванне і развіццё сваіх здольнасцей у розных сферах. Мы бачым плён яго дзейнасці – праект «Беларусіяда», за які Анатолю Дрыгіну ўдзячныя не толькі студэнты, выкладчыкі, але і тыя дзеці, якіх ён навучаў, развіваючы ў іх любоў і пашану да родных традыцый. Алеся ВІНАВАРАВА

20 кастрычніка 2017 г.


БЫЦЬ ЛЕПШЫМ КОЖНЫ НОВЫ ДЗЕНЬ НАПЕРАКОР АБСТАВІНАМ

БДПУ – установа вышэйшай адукацыі, якая рыхтуе прафесіяналаў, здольных дапамагаць людзям, што апынуліся ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях. Гаворка ідзе пра спецыялістаў у галіне сацыяльнай работы, а таксама тыфла-, аліга- і сурдапедагогікі. Акрамя таго, наша alma mater можа служыць прыкладам рэальна дзеючага безбар’ернага асяроддзя, і не толькі ў плане даступнасці карпусоў і аўдыторый. Справа ў тым, што студэнтам універсітэта незалежна ад стану фізічнага здароўя можа стаць любая асоба, якая паспяхова здала ЦТ і мае адпаведны прахадны бал. Рэдакцыя «Н»зацікавілася людзьмі, якія, нягледзячы на перашкоды, паставілі перад сабой дакладную мэту і ўпэўнена ідуць да яе ажыццяўлення. Мы запрасілі да размовы асоб неардынарных – студэнтак завочнай формы атрымання адукацыі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій Крысціну ФЯКЛІСТАВУ і Аляксандру ЧЫЧЫКАВУ. – Крысціна, раскажыце, якую школу Вы скончылі і чаму выбралі БДПУ. – Я атрымлівала сярэднюю адукацыю ў звычайнай вясковай школе на Браслаўшчыне, пакуль аднойчы трагічнае здарэнне ў маім жыцці не прымусіла перайсці на хатняе навучанне. Пасля заканчэння школы я бы­ла ў разгубленасці, не ведала, дзе і як працягнуць вучобу. Надзея атрымаць вышэйшую адукацыю дыстанцыйна не спраўдзілася – на той момант зручных варыянтаў не было. Сітуацыю, а разам з тым і маё жыццё, змяніў адзін тэлефонны званок: знаёмы прапанаваў прыехаць у Мінск для ўдзелу ў лыжных спаборніцтвах. Так я апынулася ў сталіцы – горадзе вялікіх магчымасцей, дзе і вызначылася з выбарам навучальнай установы. БДПУ адпавядаў усім маім патрэбам у забеспячэнні фізічнай мабільнасці. У правільнасці рашэння мяне запэўніла знаёмая, таксама калясачніца, якая ўжо вучылася тут, і ў хуткім часе я таксама стала студэнткай нашага ўніверсітэта. – Сёння ў грамадстве нарэшце вы­спела разуменне неабходнасці стварэння безбар’ернага асяроддзя: у Мінску з’яў­л яюцца пандусы, спецыяльныя ліфты на станцыях метро і г. д. Што за 4 сту­дэнцкія гады змянілася ў гэтым плане ва ўніверсітэце? І што, на Вашу думку, яшчэ належыць зрабіць? – Сітуацыя сапраўды заўважна змянілася ў лепшы бок. Напрыклад, я спакойна магу заехаць у корпус, на кафедру, бо на маім шляху з’явіліся стацыянарныя пандусы. Гэта значна спрасціла перамяшчэнне, асабліва ў параўнанні з першымі гадамі майго сту­ дэнцтва, калі я адчувала досыць сур’ёзныя перашкоды. Так, перш чым трапіць у корпус, трэба было прасіць паставіць адкідны пандус, што не вельмі зручна, асабліва ўлічваючы маё вечнае нежаданне напружваць людзей. Але я заўсёды буду ўдзячна і студэнтам, і вы­ кладчыкам, якія шчыра імкнуліся мне да­памагчы. Вядома, над забеспячэннем абсалютна свабоднага перамяшчэння трэба яшчэ папрацаваць (застаюцца пытанні з шырынёй дзвярных праёмаў, абсталяваннем прыбі­ральняў), аднак прыемна бачыць, што праца ідзе – кіраўніцтва ўніверсітэта разумее важнасць безбар’ернага асяроддзя і планамерна ўда­сканальвае яго. – Ведаю, што Вы спартсменка. Якім быў Ваш шлях у фехтаванне? – Як сказала вышэй, першапачаткова я трапіла ў лыжны спорт. На адным з рэс­пуб­ліканскіх чэмпіянатаў прысутнічалі трэнеры па фехтаванні. Яны заўважылі ўва мне патэнцыял і запрасілі паспрабаваць свае сілы. У выніку мне вельмі спадабалася, і я перайшла ў гэты высакародны і прыгожы від спорту, дзе заў­сёды з павагай ставяцца да кожнага саперніка.

20 кастрычніка 2017 г.

– Што Вам бліжэй: атака, абарона або рыпост (нападзенне пасля адбітай атакі. – Рэд.)? – Я чалавек-абарона, калі можна так сказаць. Гэта звязана і з маім характарам, і з фізічнымі дадзенымі. Але ў спорце апошнім часам адчуваю сябе больш камфортна і ўпэў­нена падчас атакі. – Скажыце, колькі баёў трэба выйграць і колькі сапернікаў перамагчы, каб стаць членам Нацыянальнай паралімпійскай каманды? – Увогуле не існуе пэўных паказчыкаў, якія б гарантавана забяспечвалі членства ў Нацыянальнай паралімпійскай зборнай. Ёсць вялікая колькасць гадзін, тыдняў, гадоў трэніровак, выездаў на розныя спаборніцтвы – толькі такі шлях можа прывесці ў «вышэйшую лігу». – Кажуць, што спорт выхоўвае пэўныя якасці чалавека… – Вядома, ён загартоўвае, прымушае ўключаць свае схаваныя рэсурсы, самаўдас­канальвацца. Упартасць, настойлівасць, уменне браць сябе ў рукі, спраўляцца са стрэсам, з нагрузкамі – усё гэта, бясспрэчна, прыйшло праз спорт. Каб зарэкамендаваць сябе не толькі на рэспубліканскім узроўні, але і на міжнароднай

арэне, трэба праявіць шмат якасцей. Але галоўная з іх – працавітасць, і я вельмі ўдзячна бацькам, што яны выхавалі яе ўва мне. – Якія планы на будучае: застацца ў спорце (напрыклад, на пасадзе трэнера) ці працаваць у сацыяльнай сферы ў адпаведнасці з дыпломам? – У мяне ёсць цвёрдая перакананасць у тым, што ў жыцці ўсё складваецца так, як і павінна быць. Нават калі ў дадзены момант нешта падаецца неверагодным, непры­м аль­н ым ці незразумелым, аднойчы я пераканаюся, што ўсё было правільна. Цяпер увесь мой час звязаны з падрыхтоўкай да паралім­піяды «Токіа-2020»– і я прыкладаю ўсе намаганні, каб заваяваць ліцэнзію. Але мяне цешыць думка, што некалі я змагу заняцца і вырашэннем важных сацыяльных пытанняў. Думаю, што разуменне многіх праблем знутры і веды па спецыяльнасці «Сацыяльная работа» дапамогуць мне ў іх вырашэнні. А вось будзе гэта мой прафесійны абавязак ці грамадскі пачатак, пакуль не ведаю.

– Ужо вядома, што ў хуткім часе Вы прымеце ўдзел у міжнародных спаборніцтвах па фехтаванні на калясцы. Дзе яны адбудуцца? – Так, у лістападзе пройдзе чэмпіянат свету ў Італіі, яму папярэднічала шмат этапаў у розных краінах. Я заяўлена ў двух відах зброі – фехтаванні на шпазе і рапіры. Акрамя індыві­дуаль­ных спаборніцтваў будзем змагацца і жаночай камандаю. Старанна рыхтуемся да чэмпіянату і верым у свае сілы. – Як Вы ставіцеся да думкі, што спорт павінен прысутнічаць у жыцці кожнага чалавека – незалежна ад наяўнасці ў яго пэўных асаблівасцей ці абмежаванняў? – Я лічу, што кожнаму сваё: адны пры­звычайваюцца да больш размеранага ладу жыцця, іншыя выходзяць на прафесійны ўзровень. Чалавек з асаблівасцямі не адразу прымае новы тэмп жыцця, які патрабуе развіваць свае фізічныя здольнасці, нягледзячы на інваліднасць. Утрыманскія настроі сярод людзей з асаблівасцямі я не ўхваляю. На маю думку, спорт неабходны кожнаму: нават калі вы не займаецеся ім прафесійна, трэба заставацца актыўным, і гэта датычыцца абсалютна кожнага чалавека. – Дзякуй за размову! *** Зусім нядаўна на старонках «Н» мы зы­чылі Аляксандры Чычыкавай удалага вы­ступлення на міжнародным конкурсе «Міс свету на інваліднай калясцы», а сёння ад душы віншуем з нагоды перамогі ў ім і раз­маўляем пра той доўгі пакручасты шлях, які нарэшце прывёў да жаданага выніку. – Аляксандра, Вы нават не ўяўляеце, якая колькасць людзей шчыра захапляецца Вамі! Несумненна, асноўную дапамогу аказвалі (а цяпер падзяляюць радасць поспеху) члены вашай сям’і. Ска­жыце некалькі слоў пра іх. – Так. Я вырасла ў мнагадзетнай хрысці­я нскай сям’і, і мае бацькі выхоўвалі мяне па адпаведных прынцыпах. У мяне трое братоў і трое сясцёр. Канешне, усе яны і мама з татам хваляваліся за мяне, перажывалі, дапамагалі, чым маглі. А яшчэ я адчувала пад­ трымку (у тым ліку ў сацыяльных

сетках) дружнай сям’і БДПУ, членам якой я стала 5 гадоў назад. – У свой час Вы аддалі перавагу БДПУ. Раскажыце, што паўплывала на выбар: наяўнасць спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка. Практычная псіхалогія» або нейкая іншая прычына? – Я выбірала ўніверсітэт у першую чаргу па наяўнасці двух фактараў: безбар’ернага асяроддзя і завочнай формы атрымання адукацыі. БДПУ адпавядаў гэтым крытэрыям. Праўда, спачатку я абрала «Лагапедыю». Аднак падчас праходжання медыка-экспер­ тнай камісіі высветлілася, што гэтая прафесія не для мяне. Таму я пераключыла ўвагу на іншую, але таксама блізкую мне спе­цыяльнасць «Сацыяльная педагогіка. Прак­т ычная псіхалогія». І на сённяшні дзень не шкадую пра свой выбар: усе дысцыпліны, якія я вывучала, былі для мяне пасвойму цікавымі і карыснымі. Тым больш, што ў бу­дучым хачу паспра-

баваць сябе ў ролі кансультанта, памочніка для людзей, жыццё якіх змянілі атрыманыя траўмы. У такім ракурсе мая спецыяльнасць падаецца надзвычай актуальнай. Вось і зараз, працуючы ў кампаніі, у якой людзі праходзяць адаптацыю да працоўнай дзейнасці, я ўжо карыстаюся атрыманымі ведамі па псіхалогіі. – Наш універсітэт імкнецца забяс­печыць камфортныя ўмовы навучання ўсім сваім студэнтам. Наведваючы БДПУ падчас сесій, Вы, напэўна, заўважаеце і змены, якія адбываюцца тут. Наколькі яны бачныя і важныя для Вас? – Вядома, я заўважаю намаганні, якія ўніверсітэт прыкладае для стварэння без­бар’ернага асяроддзя. Пра станоўчыя зрухі ў гэтым напрамку сведчыць з’яўленне пан­ дусаў пры ўваходзе ў першы і ў мой, восьмы, вучэбныя карпусы. Да таго ж мне дазволена паркавацца ў дворыку БДПУ (Аляксандра водзіць машыну. – Рэд.), я не маю асаблівых цяжкасцей з тым, каб патрапіць у вучэбныя аўдыторыі або наведаць буфет. А вось калі патрэбен дэканат, на выручку прыходзяць аднагрупнікі – на паверх, дзе ён знаходзіцца, на ліфце не дабярэшся. Гэтую праблему магла б вырашыць спецыяльная пляцоўка-ліфт, якая прымацоўваецца да сцен на лесвічным маршы. Аднак думаю, што з часам праблемныя пытанні знойдуць сваё рашэнне, бо, галоўнае, я адчуваю

гатоўнасць выклад­чыкаў і супрацоўнікаў універсітэта пры неабходнасці прыйсці мне на дапамогу. – Не толькі факультэт сацыяльна-педага­гічных тэхналогій, а і ўвесь калек­тыў БДПУ ганарыцца Вашай перамогай у конкурсе «Міс свету на інваліднай калясцы». Калі ласка, падзяліцеся сваімі ўражаннямі. – Я вяду актыўны лад жыцця, прымаю ўдзел у многіх мерапрыемствах, тым самым звяртаючы ўвагу на праблему сацыялізацыі людзей з інваліднасцю. Гэтай жа ідэі я пры­трымлівалася і падчас удзелу ў «Міс свету на інваліднай калясцы». Хачу адзначыць, што гэта не быў конкурс, дзе ідзе спаборніцтва, хто прыгажэйшы або разумнейшы. Мэта мерапрыемства заключаецца ў іншым: зні­ шчыць стэрэатыпы, давесці свету і людзям, што магчымасці чалавека не маюць межаў, разбурыць бар’еры і пазбавіцца няўпэў­ ненасці, натхніць на новыя мэты. Кожны дзень падрыхтоўкі да суперфіналу быў цікавы і ўнікальны. Так, было цяжка: раніцай мы ад’язджалі з гатэля і вярталіся толькі познім вечарам, але, паверце, гэта таго варта! Да таго ж было вельмі прыемна адчуваць сяброўскую атмасферу. – Якія абавязкі накладае на Вас новы тытул і якія магчымасці адкрывае? – Пасля Miss Wheelchair World я засталася на тыдзень у Варшаве. І гэтыя дні былі напоўнены як адпачынкам, так і працай: я наведвала спонсараў мерапрыемства, тэле­ба­чанне, давала інтэрв’ю... Веру, перамога ў конкурсе адкрые перада мной неабмежаваныя магчымасці, аднак у першую чаргу я скарыстаюся імі, каб быць пачутай: для мяне важна ўзняць праблемы людзей у інвалідных калясках на дзяржаўны ўзровень. – Поспехаў Вам у здзяйсненні планаў! P. S. Днямі Аляксандра вярнулася ў Мінск – тут яе чакала мора кветак і віншаванняў, у тым ліку ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. А хутка фанфары зноў загучаць ва ўсю моц: не за гарамі сесія, і ФСПТ ужо рыхтуецца да ўрачыстай сустрэчы Міс свету. Матэрыялы старонкі падрыхтавалі Алена ФЕНДЗІЧ і Ірына МЯЦЕЛІЦа

3


ХТО ШЧОДРА ДЗЕЛІЦЦА, ТОЙ САМ БАГАТА МАЕ На мінулым тыдні БДПУ запрасіў для ўдзелу ў Рэспубліканскім семінары-практыкуме «Народнае мастацтва: жывая традыцыя і творчы эксперымент у падрыхтоўцы спецыяліста» 40 кіраўнікоў калектываў, загадчыкаў студэнцкіх клубаў і начальнікаў упраўленняў выхаваўчай работы з моладдзю, прадстаўнікоў кафедраў культуры і фалькларыстыкі ўстаноў вышэйшай, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Прафесіяналы з’ехаліся з усіх рэгіёнаў Беларусі. І гэта зразумела, бо наш універсітэт славіцца сваімі народнымі калектывамі, якія штогод дэманструюць высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства на рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях. Перад арганізатарамі мерапрыемства – цэнтрам студэнцкай творчасці і факультэтам эстэтычнай адукацыі БДПУ – стаяла нялёгкая задача: падзяліцца ўласна выпрацаванымі інавацыйнымі падыходамі, вопытам і знаходкамі ў арганізацыі мастацка-творчай дзейнасці і… павысіць кваліфікацыю мастацкіх кіраўнікоў іншых творчых калектываў – сваіх будучых канкурэнтаў па Рэспубліканскім фестывалі «Арт-вакацыі». Да сустрэчы шаноўных гасцей БДПУ грунтоўна падрыхтаваўся. На працягу двух дзён ладзіліся выставы, навукова-метадычныя і інтэрактыўныя пляцоўкі, майстаркласы. Як гэта было ацэнена – у словах удзельнікаў семінара. – Сказаць, што ў мяне мноства ўражанняў, – не сказаць нічога. Мы з калегамі ходзім па ўніверсітэце з шырока раскрытымі вачыма. Гэты семінар стаў для нас крыніцай сучасных ведаў, скарбніцай новых творчых знаходак, – падзялілася сваімі ўражаннямі Ж. А. Люнтава, педагог-арганізатар Магілёўскага дзяржаўнага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага. – Народны хор «Крынічанька», кіраўніком якога я з’яўляюся, ужо шэсць гадоў запар становіцца пераможцам у адной з намінацый фестывалю «Арт-вакацыі». Вядома, каб кожны раз дасягаць поспеху, нам трэба ўлічваць патрабаванні часу, адчуваць, чаго ад нас чакаюць і што ўплывае на станоўчае рашэнне журы конкурсу. Таму семінар я разглядаю як неабходнае звяно на шляху да перамогі, – заўважыў А. І. Лебедзеў, прадстаўнік Пінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа лёгкай прамысловасці. – Як каардынатар цыклу такіх семінараў, бачу зладжанасць каманды БДПУ на чале з першым прарэктарам універсітэта С. І. Копцевай. Добрая арганізацыя, цікавая тэматыка, інфармацыйная насычанасць навукова-мета-

дычных секцый, надзвычай цікавая прэзентацыя матэрыялу... Таксама важным для мяне з’яўляецца тое, што творчы калектыў БДПУ – гэта вялікая суполка аднадумцаў: студэнтаў, выпускнікоў розных гадоў і выкладчыкаў. Менавіта таму семінар падаецца мне значнай культурнай падзеяй. Тым больш, што мы маем справу з фальклорнымі калектывамі ў студэнцкім маладзёжным асяроддзі, – выказалася А. С. Лаўрыновіч, загадчык аддзялення сацыякультурных праектаў навучэнцаў і студэнцкай моладзі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Рэспублікі Беларусь. Для ўдзельнікаў семінара была арганізавана канцэртная праграма «БДПУ гасцінна запрашае». Перад пры-

сутнымі выступілі вядучыя творчыя калектывы ўніверсітэта – народны ансамбль народнай музыкі, танца і песні «Рэй», народны ансамбль беларускай музыкі і песні «Ярыца», народны ансамбль цымбалістак «Вярба». І вось што ў кулуарах пачуў карэспандэнт «Н». – Уражанні зашкальваюць! Эмоцыі неверагодныя! Мы павінны ўдзельнічаць у ТАКІХ семінарах, наведваць ТАКІЯ канцэрты, каб захапляцца ўзроўнем ТАКІХ калектываў і падцягваць свае, – прызналася В. І. Іскаліева, кіраўнік народнага ансамбля танца «Спадчына» Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.

МАТЫВАЦЫЯ Ў ДЗЕЯННІ У святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню настаўніка, прынялі ўдзел больш чым сямсот прадстаўнікоў педагагічнай грамадскасці Міншчыны. Адметнасцю абласнога свята стала цырымонія ўшанавання студэнтаў-першакурснікаў БДПУ – выпускнікоў педагагічных класаў 2017 года.

У Салігорску ў тэатральнай зале Палаца культуры былі ўручаны грашовыя сертыфікаты і памятны электронны наказ ад упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама і Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Іх атрымалі прадстаўнікі профільных класаў і груп педагагічнай накіраванасці Слуцкага (Данута Уласавец, факультэт пачатковай адукацыі), Клецкага (Вікторыя Ільчык, фізіка-матэматычны) і Нясвіжскага (Ілона Русаловіч, Інстытут інклюзіўнай

адукацыі) раёнаў, а таксама гарадоў Стоўбцы (Арцём Карасевіч, гістфак) і Старыя Дарогі (Таццяна Панарына, філфак). Тое, што разам з заслужанымі настаўнікамі і ветэранамі працы на свята былі запрошаны маладыя людзі, якія толькі пачалі свой шлях у прафесію, сведчыць аб разуменні важнасці ранняй матывацыі вучняў да педагагічнай дзейнасці. Дастойная справа – для дастойных людзей! Вольга ДЫМКОВА, старшыня прафкама студэнтаў

Наладжванне сувязей з установамі адукацыі, на базе якіх створаны педагагічныя класы, з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці кафедры педагогікі ФСПТ. І гэта чарговы раз знайшло пацвярджэнне падчас сустрэчы вучняў педагагічных класаў школ Ленінскага раёна г. Мінска з вучонымі кафедры, якая адбылася ў БДПУ напярэдадні Дня настаўніка.

226-40-19

i

КАРЫСНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

Разам з навучэнцамі сталічнай гімназіі № 40, СШ № 47, 54, 153 БДПУ наведалі выкладчыкі факультатыўнага курса «Уводзіны ў педагагічную прафесію»: педагогі-псіхолагі М. В. Шыпко, В. В. Кавалёва, Н. В. Шынкевіч, Н. В. Левішчава і аўтар гэтых радкоў. Выкладчыкі з’яўляюцца членамі рэгіянальнага творчага аб’яднання педагогаў і псіхолагаў, якія працуюць з матываванымі вучнямі. Такое аб’яднанне створана ўпершыню ў рэспубліцы па ініцыятыве аддзела адукацыі Ленінскага раёна. Дацэнт кафедры педагогікі Л. А. Казінец пазнаёміла школьнікаў і настаўнікаў-практыкаў з гісторыяй развіцця кафедры, яе дасягненнямі на сучасным этапе, расказала пра навуковы шлях прафесараў Д. І. Вадзінскага, А. А. Грымаця, М. К. Сцепаненкава, І. І. Цыркуна. Для патэнцыяльных настаўнікаў Лідзія Аляксандраўна прачытала лекцыю на тэму «Конкурс прафесійнага май-

Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

– Вельмі спадабаўся канцэрт. Асобна зазначу, што «Рэй» проста пакарыў мяне. Энергетыка, эмацыйнасць, з якой выступаюць студэнты БДПУ, іх касцюмы – усё гэта сведчыць аб высокім узроўні калектыву і прафесіяналізме яго кіраўнікоў. І гэта дарагога каштуе, – адзначыла Ю. С. Сусед-Вілічынская, дацэнт кафедры музыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. – Для БДПУ і нашага цэнтра арганізацыя такога кшталту мерапрыемстваў – гэта першы вопыт. Рады, што годна працягнулі эстафету правядзення семінараўпрактыкумаў у рамках рэалізацыі комплексу рэспубліканскіх метадычных мерапрыемстваў. І ў нашым выпадку першы блін не камяком, якраз наадварот! Вельмі інтэнсіўны, напоўнены і насычаны па змесце і ўражаннях семінар, з разнастайнай палітрай перадавога педагагічнага і творчага вопыту. Мы рэальна паказалі жывыя традыцыі і прадэманстравалі творчы эксперымент у падрыхтоўцы спецыялістаў нашай alma mater. А яшчэ гэта быў цудоўны шанс для пашырэння сваіх магчымасцей, наладжвання сяброўскіх стасункаў і кантактаў, абмеркавання сумесных творчых праектаў, – падзялілася ўражаннямі начальнік цэнтра студэнцкай творчасці БДПУ А. В. Жураўская. Гутарыла Наталля ДАВЫДАВА

e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

стэрства педагагічных работнікаў як сродак выяўлення настаўнікаў-лідараў». Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце гістарычнага факультэта М. Л. Есялёніс правёў для старшакласнікаў і настаўнікаў экскурсію па ўніверсітэце. Пасля наведвання БДПУ вучні напісалі эсэ, у якіх падзяліліся сваімі самымі яркімі ўражаннямі: «неверагодна цікавая і пазнавальная лекцыя»; «сустрэча з Лідзіяй Аляксандраўнай умацавала маё жаданне стаць настаўнікам»; «на лекцыі ўпершыню даведалася пра педагагічныя знаходкі лепшых настаўнікаў Беларусі». Наконт экскурсіі па ўніверсітэце вучні адзначылі: «уражаны мадэрнізацыяй навучальнай установы»; «у такой прыгожай навучальнай установе павінны вучыцца самыя дастойныя»; «духоўна і маральна ўзбагацілася, паслухаўшы цікавую інфармацыю пра педагагічны ўніверсітэт». Выказваем словы шчырай падзякі дацэнту кафедры педагогікі Л. А. Казінец, намесніку дэкана па выхаваўчай рабоце гістарычнага факультэта М. Л. Есялёнісу за арганізацыю сустрэчы будучых педагогаў і настаўнікаў у БДПУ. Алена ЛУЦЭВІЧ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт БДЭУ, настаўнік СШ № 153 г. Мінска

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 1248. Падпісана ў друк 20.10.2017 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. Башмакова

1200  
1200  
Advertisement