Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Жыццё БДПУ

Урачыстае адкрыццё Дэкады «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» сабрала ў актавай зале БДПУ аднадумцаў не толькі з Беларусі, а і замежжа. І гэта зразумела, бо на базе нашай установы створаны і паспяхова дзейнічае Каардынацыйны цэнтр – структура, якая забяспечвае кааперацыю нацыянальных суб’ектаў практыкі ўстойлівага развіцця з міжнароднай супольнасцю. У прывітальным слове да ўдзельнікаў мерапрыемства рэктар БДПУ, старшыня савета Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» А. І. Жук назваў рэалізацыю Мэт устойлівага развіцця прынцыпова новым этапам станаўлення чалавечай цывілізацыі і падкрэсліў важную ролю адукацыі ў гэтым працэсе. Яго думку падтрымалі і развілі ў сваіх выступленнях намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця М. А. Шчоткіна, першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь В. А. Богуш, намеснік Пастаяннага Прадстаўніка ПРААН у Беларусі Закары Тэйлар, кіраўнік Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі Астрыд Зам. У рамках Дэкады было заключана пагадненне аб рэалізацыі праекта «Навуковая крама» ў пілотных рэгіёнах Рэспублікі Беларусь. Свае подпісы пад дакументамі паставілі кіраўнікі БДПУ, Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця», нямецкія партнёры Science shop Bonn, а таксама прадстаўнікі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці і Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

• Навіны БДПУ У

ДЗЕЛЬНІКАМІ XIX Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў 2017 г. стануць прадстаўнікі БДПУ– старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў Вольга Дымкова, камандзір МААП Сяргей Таболіч, намеснік сакратара ПА ГА «БРСМ» БДПУ Уладзіслаў Равенка і аператар студэнцкага тэлебачання Максім Аўчыннікаў. На адной пляцоўцы ў расійскім Сочы 14–21 кастрычніка збяруцца прадстаўнікі розных сфер – каля 20 тыс. актывістаў з 150 краін свету ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, якія, як спадзяюцца арганізатары фестывалю, стануць пачынальнікамі многіх наватарскіх ідэй.

Б

ЕЛАРУСЬ і БДПУ ў фінале конкурсу прыгажосці «Міс свету на калясцы» 7 кастрычніка прадставіць Аляксандра Чычыкава – студэнтказавочніца факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій (спецыяльнасць «Сацыяльная педагогіка. Практычная псіхалогія»). Дзяўчына ўжо знаходзіцца ў Варшаве, дзе рыхтуецца да адказнага выступлення. Зычым ёй перамогі і прапануем чытачам «Н» падтрымаць Аляксандру ў сацыяльных сетках!

БДПУ

чарговы раз стаў творчай пляцоўкай для фіналістаў Рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года». Адзначым, што сярод іх сёлета 13 выпускнікоў нашай alma mater. На базе ўніверсітэта 21 і 22 верасня прайшлі майстар-класы для студэнтаў факультэтаў прыродазнаўства, дашкольнай адукацыі, фізікаматэматычнага і гістарычнага.

Пятніца, 6 кастрычніка 2017 года

№ 11 (1199)

ǵǹǮDzǴǮǻǮ ǽǾǮȄȁdzǺ – ȃǼǾǮȆǮ ǿǰȍȀǸȁdzǺ! Дзень настаўніка – свята, якое мы традыцыйна адзначаем у складзе дружнай сям’і БДПУ. Яно дазваляе прасякнуцца яднальным карпаратыўным духам, адчуць сваю прыналежнасць да вялікай кагорты людзей, якія зрабілі навучанне і выхаванне справай свайго жыцця. А яшчэ гэта добрая нагода для таго, каб падвесці вынікі мінулага навучальнага года, ва ўрачыстай абстаноўцы падзякаваць калегам за плённую працу і, вядома, атрымаць заслужаныя падарункі. Менавіта таму 29 верасня ў галоўнай актавай зале ўніверсітэта былі занятыя ўсе 620 пасадачных месцаў. Прадстаўнікі структурных падраздзяленняў апладзіравалі калегам, узнагароджаным граматамі за поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічных кадраў. Аматары Мельпамены атрымлівалі задавальненне ад прагляду спектакля «На тым жа месцы, у наступным годзе...» з удзелам вядучых акцёраў Тэатра-студыі кінаакцёра (праект «ТриТформаТ»). І ўсе без выключэння з пачуццём гонару ўспрымалі факты, выкладзеныя ў аналітычным дакладзе рэктара БДПУ А. І. Жука «Аб рабоце БДПУ ў 2016/2017 навучальным годзе і задачах на 2017/2018 навучальны год». Рэдакцыя «Н» прапануе сваім чытачам разам з Аляксандрам Іванавічам прайсці шлях даўжынёю ў навучальны год і ўспомніць самыя важныя дасягненні калектыву БДПУ за гэты перыяд. Дзейнасць БДПУ ў 2016/2017 навучальным годзе з’яўлялася ключавой у паспяховай рэалізацыі Канцэпцыі развіцця педагагічнай адука цыі на 2015–2020 гг. і вызначалася ўнутранай дынамікай, магутным пазітыўным уплывам не толькі на сферу адукацыі, але і на беларускае грамадства ў цэлым. У адпаведнасці з Праграмай стратэгічнага развіцця БДПУ на 2016– 2020 гг. ва ўніверсітэце ідзе працэс абнаўлення мэт і зместу бесперапыннай педагагічнай адукацыі, што станоўча адбіваецца на павышэнні якасці падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў. Па ініцыятыве нашага ўніверсітэта ў краіне адкрыты педагагічныя класы, якія дазваляюць прыцягнуць на адпаведныя спецыяльнасці найбольш матываваных і падрыхтаваных абітурыентаў. Акрамя таго, па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для выпускнікоў педкласаў з 2017 г. уведзены асаблівы парадак прыёму на педагагічныя спецыяльнасці. Гэты механізм апрабаваны падчас прыёмнай кампаніі, якая нядаўна завяршылася: сёлета студэнтамі БДПУ сталі 130 выпускнікоў педкласаў, з іх 107 залічаны па выніках сумоўя. Ва ўніверсітэце вядзецца маштабная работа па мадэрнізацыі структуры і зместу адукацыйных стандартаў, тыпавых вучэбных планаў і праграм вышэйшай педагагічнай адукацыі. Калектывам вучоных БДПУ распрацаваны праекты прафесійна-кваліфікацыйнага стандарту педагога і адукацыйных стандартаў пакалення 3+ для спецыяльнасцяў I і II ступеняў, у якіх рэалізуюцца ідэі бесперапыннасці педагагічнай адукацыі. У іх ліку шырокае выкарыстанне ў працэсе навучання інфармацыйных тэхналогій, прымяненне праблемна-даследчага падыходу, узмацненне практыкаарыентаванай падрыхтоўкі спецыялістаў. У БДПУ паспяхова прайшлі апрабацыю новыя віды педагагічнай практыкі: валанцёрская на 1-м курсе і педагагічная з вылучэннем аднаго «школьнага дня» на другім.

Росту эфектыўнасці практычнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў спрыяе стварэнне філіялаў кафедраў універсітэта ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і інш. На іх базе ажыццяўляецца ўзаемадзеянне настаўнікаў, навучэнцаў і выкладчыкаў універсітэта, арганізуецца педагагічная практыка, выконваюцца курсавыя і дыпломныя работы, вядзецца эксперыментальная, даследчая, прафарыентацыйная дзейнасць. Для ўзмацнення інтэграцыі і пераемнасці розных узроўняў педагагічнай адукацыі актуальным з’яўляецца стварэнне спецыяльных рэсурсных цэнтраў. Так, у мінулым годзе быў адкрыты Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр сацыяльна-педагагічных тэхналогій, на базе якога рэалізуецца ўнікальны праект БДПУ і Беларускага саюза жанчын «Здаровая сям’я – здаровая нацыя». Пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Інстытуце інклюзіўнай адукацыі створаны Нацыянальны рэсурсны цэнтр, які забяспечвае ўкараненне перадавога вопыту інклюзіўнай адукацыі ў падрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку адпаведных спецыялістаў. У красавіку 2017 г. у Маскве на пасяджэнні Савета па супрацоўніцтве ў сферы адукацыі краін–удзельніц СНД БДПУ прысвоены статус базавай арганізацыі краін Садружнасці па падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі педагагічных работнікаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі. Важным стратэгічным арыенцірам для БДПУ з’яўляецца развіццё навукова-інавацыйнай дзейнасці і пацвярджэнне статусу ўніверсітэта даследчага тыпу. У 2017 г. вынікі працы навукоўцаў alma mater удастоіліся высокіх узнагарод. Так, былі падтрыманы ўсе

пададзеныя заяўкі на атрыманне грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і адукацыі. Па прыкладзе сваіх старэйшых калег нашы маладыя навукоўцы таксама актыўна ўдзельнічаюць у конкурсах навукова-даследчых праектаў. За дасягненні ў вучэбнай і навукова-даследчай дзейнасці з фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў за апошнія тры гады атрымана 46 заахвочванняў: 8 прэмій і 38 стыпендый. Сёлета сямі аспірантам прызначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У Год навукі супрацоўнікі БДПУ вядуць даследаванні па 106 тэмах псіхолага-педагагічных, прыродазнаўчых навук. З іх 61 — па мэтавым фінансаванні па грантах Міністэрства адукацыі, фонду фундаментальных даследаванняў і інш. Важнае месца ў адукацыйнай прасторы ўніверсітэта традыцыйна займае падрыхтоўка будучага настаўніка

да захавання нацыянальна-культурных каштоўнасцяў і традыцый, ажыццяўлення ідэалагічнай і выхаваўчай работы. Валанцёрства – адзін з самых масавых і значных напрамкаў прафесійнага выхавання студэнцтва. Дзейнасць БДПУ ў гэтым напрамку атрымала высокую ацэнку на дзяржаўным узроўні. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё і папулярызацыю валанцёрскага руху сярод студэнцкай моладзі калектыў універсітэта ўзнагароджаны прэміяй «За духоўнае адраджэнне». Праз месяц пасля атрымання ўзнагароды, у лютым 2017 г., прадстаўнікі БДПУ перадалі падарункавы сертыфікат на грашовыя сродкі Крывіцкаму спецыяльнаму лячэбна-выха(Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)


• БДПУ ў асобах

ЯЕ ВАЧАМІ БАЧЫМ МЫ ГІСТОРЫЮ

Навуковая дзейнасць – неад’емная частка працы любога выкладчыка нашага ўніверсітэта. Дзелячыся ўласнымі адкрыццямі, вынікамі даследаванняў са студэнтамі, педагог тым самым стымулюе і іх да самастойнай працы. Гэтым простым, але вельмі важным прынцыпам кіруецца вядучы айчынны спецыяліст у галіне эпіграфікі (навука аб старажытных надпісах. – Рэд.), кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі БДПУ Іна Леанідаўна КАЛЕЧЫЦ. Сфера яе навуковых інтарэсаў непасрэдна звязана з нашай багатай культурнай спадчынай, якая дапамагае фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці, павагі да сваіх вытокаў. Нарадзілася Іна Леанідаўна ў г. Бабруйску ў сям’і ваеннаслужачага. У 1995 г. скончыла БДПУ па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура», а ў 2002 г. вярнулася ў alma mater у якасці вядучага лабаранта кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі. У 2007 г. Іна Леанідаўна скончыла аспірантуру па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя», праз два гады абараніла кандыдацкую дысертацыю «Эпіграфічныя помнікі Х–ХІV стст. на тэрыторыі Беларусі: класіфікацыя, змест, спецыфіка». У планах даследчыцы абарона і доктарскай. З 2011 г. працуе дацэнтам кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі. Іна Леанідаўна ахвотна прысвячае свой час эпіграфіцы – адной з самых складаных (на думку многіх вучоных) гістарычных навук. Аднак гэтым яе навуковыя інтарэсы не абмяжоўваюцца: даследчыца цікавіцца археалогіяй, крыніцазнаўствам, дапаможнымі гістарычнымі дысцыплінамі, фрэскамі, плінфамі (тонкая абпаленая цэгла, што выкарыстоўвалася ў дойлідстве. – Рэд.), пячаткамі... Дзіўным чынам навуковая сцежка, па якой ідзе Іна Леанідаўна, прывяла яе ад філалогіі да гісторыі. Спаса-Праабражэнскі храм Полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага

• Свет без межаў

19–20 верасня рэктар БДПУ А. І. Жук у складзе дэлегацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь наведаў Калінінград, дзе азнаёміўся з інавацыйнымі падыходамі ў развіцці расійскай сістэмы вы шэйшай адукацыі. Новым этапам у развіцці міжуніверсітэцкага супрацоўніцтва з’явілася заключэнне пагаднення па

рэалізацыі міжнароднай сеткавай магістарскай праграмы «Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне інклюзіўнай адукацыі ў пачатковай школе», якое падпісалі рэктары вядучых універсітэтаў – БДПУ і БФУ (Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта) – А. І. Жук і А. П. Клемешаў. 2–7 верасня прадстаўнікі гістарычнага факультэта Павел Гаркаўчук і Ірына Кавяка прынялі ўдзел у рабоце Міжнароднай школы маладых гісторыкаў, культуролагаў і музейных работнікаў «Гісторыя. Культура. Памяць: погляд новага пакалення», якая праходзіла ў Пярмі (Расійская Фе-

2

манастыра, дзе праводзіць свой вольны час, займаючыся эпіграфічнымі помнікамі, Іна Леанідаўна, не перастае здзіўляць усё новымі і новымі таямніцамі на сваіх сценах: выявамі графіці, закансерваваным жывапісам, фрэскамі. Тое, што шматгадова было схавана ад старонніх вачэй, ажывае пад рукамі гэтай жанчыны, выносіцца ў свет, становіцца культурным здабыткам, гонарам нашай краіны. Да прыкладу, толькі ў 2017 г. Іна Леанідаўна з супрацоўнікам Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Аляксандрам Салаўёвым, а таксама іншымі спецыялістамі ў галіне археалогіі знайшлі манастырскую пячатку Ефрасінні Полацкай XII стагоддзя. Адбылося гэта падчас рэстаўрацыйна-археалагічных работ каля паўднёвай сцяны Спаса-Пра-

дэрацыя). Мэтай праекта стала папулярызацыя аб’ектыўных ведаў у галіне найноўшай гісторыі краін постсавецкай прасторы. У рамках праграмы «Новае пакаленне», арганізаванай пры падтрымцы Рассупрацоўніцтва, Школа сабрала больш за 30 прадстаўнікоў краін СНД. Маладыя спецыялісты прынялі ўдзел у рабоце форуму «Пермскі перыяд», які складаўся з аду кацыйнага і дыскусійнага блокаў. Падчас першага прысутныя праслухалі шэраг тэматычных лекцый, якія прачыталі выкладчыкі Пермскага дзяржаўнага гуманітарнапедагагічнага ўніверсітэта, Пермскага нацыянальнага да следчага політэхнічнага ўніверсітэта і Пермскага дзяржаўнага інстытута культуры. Маладыя гісторыкі таксама мелі магчы масць наведаць майстар-класы «Стварэнне экскурсійнага маршруту» і «Музейная рэканструкцыя падзей рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны». У рамках дыс кусійнага блока форуму была арганізавана работа круглага стала «Цяжкая гісторыя». Удзельнікі Школы абмеркавалі стан і актуальныя напрамкі ўзгаднення афі-

абражэнскага храма Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра. Пячатка, па словах даследчыцы, суперкаштоўная – і як твор мастацтва, і як помнік пісьменства, і як сведчанне таго, што асветніца была не толькі выбітным царкоўным, але і грамадскім дзеячам (парадная пячатка, хутчэй за ўсё, выкарыстоўвалася для знешняй перапіскі). «Калі ёсць мэта – яе трэба дасягаць», – кажа Іна Леанідаўна. Зараз даследчыца працуе над манаграфіяй, якая павінна стаць значнай падзеяй у галіне эпіграфікі: гэта вялікая колькасць матэрыялу, назапашанага за шмат гадоў карпатлівай працы, які трэба прывесці ў сістэму, класіфікаваць, апісаць розныя бакі свайго даследавання, даць тлумачэнне з’явам мінулых часоў. «Кожны вольны дзень я праводжу ў Полацку, – распавядае Іна Леанідаўна. – Акрамя таго, маю шмат хобі – і гэта мая праблема». Адно з захапленняў выкладчыцы– фатаграфаванне. Колькі б зменаў ні адбылося з архітэктурнымі помнікамі, на застылых кадрах яны застануцца такімі, якімі іх бачылі сучаснікі. Дарэчы, некаторыя са здымкаў даследчыцы былі прадстаўлены на выставе пра Бабруйскую крэпасць. Іна Леанідаўна мае дзвюх дачок. І, натуральна, сферы іх інтарэсаў розняцца. Аднак галоўнае, за што так удзячна сваім дзецям выклад-

чыца, – гэта разуменне, з якім яны ставяцца да яе доўгачасовых ад’ездаў, частай адсутнасці і велізарнай занятасці: «Як добра, калі навуковец можа цалкам аддавацца сваёй справе! Уся мая праца такая: яна здзіўляе, уражвае. Надпісы – галасы мінулага, да якіх хочацца дакранацца зноў і зноў». Выкладаючы гістарычныя дысцыпліны, Іна Леанідаўна заўсёды імкнецца зрабіць лекцыі больш цікавымі, нагляднымі. Студэнты з захапленнем разглядваюць адбіткі пячатак, плінфы. Педагог упэўнена: калі не выкарыстоўваць у сваёй працы веды, што назапашаны за шмат гадоў, а таксама ўласны досвед, то станоўчага выніку дасягнуць будзе цяжка. А галоўнае – і выкладчыцкая, і даследчая дзейнасць не абцяжарвае, а прыносіць Іне Леанідаўне сапраўднае задавальненне. Нават

цыйнай гісторыі краін і сямейнай гістарычнай памяці. У выніку працы форуму маладыя навукоўцы з розных дзяржаў атрымалі ўнікальную магчымасць абмяняцца вопытам, усталяваць новыя дзелавыя кантакты і намеціць перспектывы далейшага супрацоўніцтва.

лі стэндавы даклад на тэму «Гатоўнасць будучых педагогаў да работы ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі» і прэзентавалі асноўныя напрамкі дзейнасці Інстытута. На сустрэчы з прарэктарам па навуковай рабоце Вышэйшай педагагічнай школы Форарльберг прафесарам Габрыэлай БехаймГалер была дасягнута дамоўленасць аб сумеснай падачы заявак у праект Erasmus+ для падтрымкі акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкага складу ІПКіП БДПУ.

Пры садзеянні Праграмы MOST выкладчыкі ІПКіП БДПУ 19– 21 верасня прадставілі наш універсітэт на Міжнародным кангрэсе «Адукацыя – моцная, справядлівая, інклюзіўная?», які право-

дзіўся ў Вышэйшай педагагічнай школе Форарльберг (г. Фельдкірх, Аўстрыя) і сабраў больш за 300 удзельнікаў з вышэйшых устаноў адукацыі Аўстрыі, Германіі, Італіі, Швейцарыі, іншых краін. Супрацоўнікі ІПКіП былі адзінымі прадстаўнікамі краін постсавецкай прасторы на гэтым маштабным мерапрыемстве. Яны прынялі ўдзел у пленарным пасяджэнні, працы тэматычных секцый, дыскусіях. Нашы калегі падрыхтава-

5–9 верасня ў Інстытуце кіравання і эканомікі адукацыі Педагагічнага ўніверсітэта г. Цуг (Швейцарская Канфедэрацыя) прайшоў Сусветны сімпозіум «Адукацыя 5.0? Будучыня навучання – будучыня школ». У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік дырэктара ІПКіП БДПУ па вучэбнай рабоце А. В. Макоўчык. У cекцыі «Прафесіяналізацыя школьных лідараў» ён прадставіў вопыт нашага ўніверсітэта па навучанні менеджараў у сферы адукацыі на ўзроўні магістратуры (спецыяльнасць «Адукацыйны менеджмент») і перападрыхтоўкі па спецыяльнасці «Менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі». Дасягнуты шэраг дамоўленасцяў, у тым ліку аб падпісанні пагаднення аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Педагагічным універсітэ-

той факт, што працуеш на карысць будучых пакаленняў, на карысць свайго народа, ужо дае асалоду ад праведзенай працы. Студэнты ж заўжды вучаць быць у тонусе, не расслабляцца. Ды і часу на адпачынак, як гэта бывае ў многіх навукоўцаў, не заўсёды дастаткова. Не сакрэт, што людзі больш стамляюцца не ад фізічнай, а ад разумовай працы. Таму існуе і адваротная рэальнасць, у якой самай вялікай марай Іны Леанідаўны з’яўляецца адпачынак на ўтульнай дачы пад Бабруйскам. «Заставайцеся прафесіяналам у любых абставінах», – раіць Іна Леанідаўна, даследчыца і выкладчыца, якая ўражвае працаздольнасцю, любоўю да сваёй справы, адданасцю беларускай гісторыі, цікавасцю да мінулага. Яна не толькі сама старанна працуе на карысць грамадства, але і далучае да гэтай дзейнасці іншых. Добрыя справы яе ўдзячных вучняў і калег – найлепшае таму пацвярджэнне. Алеся ВІНАВАРАВА

там г. Цуг, рэалізацыі двух сумесных праектаў у галіне гуманнай і інклюзіўнай адукацыі, акадэмічнай мабільнасці педагогаў. Студэнткі 2-га курса факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ Яна Барткявічутэ, Анастасія Козел і Алена Мельнікава 18–25 верасня прынялі ўдзел у маштабным міжнародным праекце «Аб’яднанне моладзі праз мастацтва». Непадалёк ад Тбілісі ў летніку EU EaP 2017, што быў арганізаваны пры ўдзеле Міністэрства адукацыі Грузіі, моладзь з 8 краін свету вяла міжкультурны палілог. У дзень прэзентацыі Беларусі студэнткі ФЭА на англійскай мове расказалі пра Мінск, наш універсітэт, прадэманстравалі народнае песеннае мастацтва.

6 кастрычніка 2017 г.


• Мой выбар – БДПУ!

ʓʏʚʔʘ ʏʓ ʟʏʓʖʶʛʪ, ʐʚʶʕʬʘ ʓʏ ʛʏʟʪ З году ў год БДПУ паляпшае свае пазіцыі ў сусветным рэйтынгу ўстаноў вышэйшай адукацыі. Павялічваецца таксама і колькасць замежных грамадзян, якія імкнуцца атрымаць дыплом вядучага педагагічнага ўніверсітэта Рэспублікі Беларусь. Многія з іх абіраюць нашу ўстанову сярод іншых не толькі за высокую якасць ведаў. Справа ў тым, што ў БДПУ дзейнічае выдатнае правіла: ствараць для ўсіх сваіх студэнтаў, незалежна ад іх грамадзянства, аднолькавыя ўмовы ў любой сферы дзейнасці. Да таго ж універсітэт дае прадстаўнікам розных нацый магчымасць самарэалізавацца ў полікультурнай прасторы alma mater. Так, па ініцыятыве рэктарата ў БДПУ створана Туркменскае зямляцтва (люты 2016 г.) і ў хуткім часе пачне дзейнічаць зямляцтва кітайскіх студэнтаў. Гэтыя структуры закліканы аказваць замежным грамадзянам інфармацыйную і маральна-псіхалагічную падтрымку. Як ужо раней паведамляў «Н» (№ 9 ад 1 верасня 2017 г.), упершыню ў гісторыі alma mater у спісе асоб, чыю заяву падтрымала камісія БДПУ па прадастаўленні зніжак са сфарміраванага кошту навучання, з’явілася імя грамадзянкі Рэспублікі Туркменістан – студэнткі Інстытута інклюзіўнай адукацыі спецыяльнасці «Тыфлапедагогіка» Шабібі Асманавай. Новым крокам у развіцці сістэмы лаяльнасці да замежных студэнтаў стаў разгляд рэктаратам БДПУ пытання аб зніжэнні кошту навучання грамадзянам іншых дзяржаў, члены сем’яў якіх выбралі наш універсітэт для атрымання вышэйшай адукацыі. Гаворка ідзе пра зніжку для родных і стрыечных братоў і сясцёр. Адпаведныя дакументы ўжо рыхтуюцца і ўвойдуць у сілу да пачатку наступнага, 2018–2019 навучальнага года. Сваімі ўражаннямі ад жыцця і вучобы ў Беларусі, смелымі чаканнямі і яркімі адкрыццямі з чытачамі «Н» дзеляцца Шабібі Асманава і Юсаку Агура. Шабібі АСМАНАВА, студэнтка 3-га курса Інстытута інклюзіўнай адукацыі: – Мой шлях да прафесіі тыфлапедагога пачаўся ў Туркменістане. Я скончыла спецыяльную школу для сляпых дзяцей і дзяцей са слабым зрокам у Ашхабадзе. Яшчэ падчас атрымання адукацыі пачала працаваць у Таварыстве глухіх, а затым стала старшынёй моладзевай арганізацыі. Паралельна паступіла ў сярэдні спецыяльны ліцэй, скончыла яго на «выдатна» і стала дыпламаваным бухгалтарам і аператарам камп’ютараў. Аднак у хуткім часе мае прафесійныя прыярытэты змяніліся. Моладзевая арганізацыя, у якой я працягвала працаваць, сумесна з ААН заснавала курсы жаночага лідарства. Стаць удзельнікамі гэтых курсаў маглі ў тым ліку і сябры Таварыства глухіх. Жадаючых атрымаць новы вопыт было вельмі многа, таму адбор праходзіў на конкурснай аснове. Я таксама вырашыла паспрабаваць свае сілы і не памылілася – мяне залічылі! Гэта быў адзін з вырашальных момантаў у жыцці, які ў значнай ступені паўплываў на маё далейшае прафесійнае вызначэнне. Менавіта на курсах жаночага лідарства я ўпершыню пачула пра тое, што існуе прафесія «тыфлапедагог», і загарэлася ідэяй яе атрымаць. На шляху да маёй новай мэты ўзнікла праблема: у Туркменістане такіх спецыялістаў не рыхтуюць, таму я пачала разглядаць магчымасць вучобы за мяжой. Атрыманне вышэйшай адукацыі было маёй марай, і я адказна паставілася да выбару ўніверсітэта. У некаторай ступені на рашэнне паўплывала і тое, што я таксама маю пэўныя праблемы са зрокам. Даведаўшыся, што ў Інстытуце інклюзіўнай адукацыі БДПУ ёсць спецыяльнасць «Тыфлапедагогіка», вырашыла, што навучанне дапаможа перш за ўсё мне самой: хацелася быць самастойнай, у меншай ступені залежаць ад іншых. І, што вельмі важна для спецыялістаў гэтай прафесіі, я прагнула дапамагаць невідушчым і людзям са слабым зрокам – такім, як і сама. Пасля заканчэння курсаў жаночага лідарства дзяўчаты, якія

паказалі высокія вынікі, атрымалі магчымасць паехаць у камандзіроўку ў Беларусь. Падчас гэтай паездкі я падала дакументы ў БДПУ, паспяхова прайшла сумоўе і паступіла на спецыяльнасць, пра якую марыла. Для маёй сям’і рашэнне адпусціць дзіця, якое мае праблемы са зрокам, у далёкую краіну на 4 гады было сур’ёзным і адказным крокам. Аднак цяпер я вельмі ўдзячна сваім бацькам за тое, што яны не пабаяліся і дазволілі ажыццявіць маю мару. Сёння я жыву ў Мінску, атрымліваю прафесію, да якой так імкнулася. Мне вельмі падабаецца Беларусь, асабліва яе неверагодна прыгожыя пейзажы з зялёнымі бяскрайнімі лясамі і добразычлівыя людзі. З першых дзён навучання ў БДПУ ў мяне склаліся цёплыя сяброўскія адносіны з аднагрупнікамі. Ніякіх абмежаванняў, нязручнасцяў я практычна не адчуваю, а калі раптам узнікаюць нейкія цяжкасці, то сябры адразу прыходзяць на дапамогу. Выкладчыкі таксама заўсёды побач, я ведаю, што ў любы момант магу разлічваць на іх падтрымку. Карыстаючыся выпадкам, віншую педагагічны калектыў нашага ўніверсітэта з Днём настаўніка! Няхай прафесійныя поспехі і ўдзячнасць вучняў будуць дастойнай узнагародай за вашу шчырую, адданую працу. Уступіўшы ў шэрагі танкаўцаў, я захавала сваю актыўную жыццёвую пазіцыю: з’яўляюся членам пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў; удзельнічаю ў валанцёр-

• Спартыўны навігатар У

НІВЕРСІТЭЦКІ спартыўна-адукацыйны праект «Беларусіяда» крочыць па краіне. Не паспелі сціхнуць эмоцыі на стадыёне БДПУ, дзе 29 верасня спаборнічалі першакурснікі факультэта фізічнага выхавання і навучэнцы Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву, як каманды аматараў беларускіх нацыянальных спартыўных гульняў прымае Жодзіна. Сёння, 6 кастрычніка, на цэнтральны футбольны стадыён «Тарпеда-БЕЛАЗ» выйдуць зборныя васьмі школ горада. Судзейства і валанцёрскую дапамогу ў правядзенні «Беларусіяды» (а да гэтага – правядзенне майстаркласаў) забяспечваюць выкладчыкі і студэнты нашага ўніверсітэта.

6 кастрычніка 2017 г.

М

скім руху (працую з выхаванцамі ДУА «Спецыяльная агульнаадукацыйная школа № 188 для дзяцей з парушэннямі зроку г. Мінска»); у мінулым навучальным годзе брала ўдзел у Першых тыфлапедагагічных чытаннях, прысвечаных памяці заснавальніка ка федры тыфлапедагогікі З. Р. Ермаловіч. Захопленасць любімай справай дала свой плён: я вельмі ўдзячная кіраўніцтву БДПУ і Інстытута інклюзіўнай адукацыі за рашэнне аб прадастаўленні мне зніжкі ў аплаце за навучанне. Гэта вялікая дапамога маім бацькам і яшчэ адна прычына для іх ганарыцца дачкой. Спадзяюся, атрымаўшы прафесію тыфлапедагога, я змагу быць карыснай многім людзям. Юсаку АГУРА, аспірант 2-га года навучання кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ: – Я нарадзіўся ў прэфектуры Таторы (Японія) у сям’і медсястры і служачага фірмы. Пасля заканчэння пачатковай і сярэдняй школ паступіў у Інстытут замежных моў Кобе, каб заняцца вывучэннем рускай мовы. Гэтае жаданне ўзнікла яшчэ ў школьныя гады: аднойчы ў гарадской бібліятэцы мне патрапіў у рукі фотаальбом, прысвечаны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вядома, я быў узрушаны трагедыяй, якая напаткала народы. А яшчэ мяне проста зачараваў выгляд кірылічнага пісьма. Скончыўшы інстытут у 2008 г., працягнуў навучанне на кафедры літаратуры Кіёцкага ўніверсітэта і атрымаў ступень магістра. Падчас вывучэння славянскіх моў я зацікавіўся пытаннем паходжання «акання». Адлюстраванне гэтай з’явы ў арфаграфіі сучаснай беларускай мовы прыцягнула маю прафесійную ўвагу. Параіўшыся з навуковым кіраўніком, я вырашыў працягваць даследаванні ўжо непасрэдна ў Беларусі і накіраваў лісты ў БДУ і БДПУ. У хуткім часе прыйшоў адказ, і я зрабіў выбар на карысць педагагічнага ўніверсітэта. Упершыню прыляцеўшы ў Мінск, я не ведаў, як купіць квіток на аўтобус, – і незнаёмы дзядуля растлумачыў мне, што трэба зрабіць.

Даехаўшы на гэтым аў тобусе да цэнтра горада, я спытаў у сустрэчнай жанчыны дарогу – і яшчэ некалькі чалавек падышлі патлумачыць, як хутчэй дайсці да патрэбнага будынка. Так Беларусь сустрэла мяне добрымі, адкрытымі людзьмі. Шчырасць, гасціннасць вашай нацыі, гатоўнасць дапамагчы сталі для мяне прыемным адкрыццём. Мясцовыя пейзажы ўразілі прасторным, бяскрайнім небам – на маёй радзіме яно падаецца куды «вузейшым», бо ў поле зроку заўсёды трапляюць горы. Што да гарадскіх вуліц, то побач з сучаснай архітэктурай я заўважаю і вялікую колькасць будынкаў савецкага перыяду – для мяне, японца, гэта свежыя ўражанні. А неверагодная шырыня мінскіх праспектаў наогул здзіўляе – у мяне на радзіме такое немагчыма ўявіць. Калі казаць пра Беларусь у цэлым, то варта адзначыць чысціню гарадоў, характэрную таксама і для Японіі. Я рэдка выязджаю за межы Мінска, але ацаніў прыгажосць Мірскага і Нясвіжскага замкаў – іх паказала сям’я, у якой я здымаю кватэру. Дарэчы, гэтыя ж людзі некалькі разоў запрашалі мяне на дачу, таму я паспеў атрымаць і вельмі каштоўны для мяне вопыт пражывання ў вёсцы. Я ў Мінску ўжо 4 гады, і гэта накладвае пэўны адбітак на паводзіны і звычкі. Так, пасля пакупак у краме я стаў гаварыць касіру «дзякуй», хаця на маёй радзіме прадавец выказвае падзяку пакупніку – гэта традыцыйнае мысленне ў адносінах да наведвальнікаў. Часам мне здаецца, што я стаў крыху неахайным. Напрыклад, у Японіі прынята строга выконваць правілы сартавання смецця. У Мінску ж, па маіх назіраннях, да гэтага ставяцца не так адказна, і я паступова прывыкаю да больш мяккіх мясцовых правілаў. Вярнуўшыся на радзіму, відаць, неаднойчы пашкадую пра сваю беларускую звычку. Час ад часу я сустракаюся з рознымі стэрэатыпамі, якія сфарміраваліся ў дачыненні да японцаў. Сярод прывычных пытанняў беларусаў пра гейшаў, сакэ, сакуру і Хірасіму сустракаюцца і нечаканыя варыянты. Так, падчас медагляду ўрач мінскай паліклінікі, ведаючы маю нацыяналь-

іні-футбалісты нашага ўніверсітэта (трэнер каманды – С. А. Траско) 21 верасня святкавалі перамогу ў спаборніцтвах за «Кубак Маскоўскага раёна г. Мінска». Зборная БДПУ, у склад якой уваходзілі ў асноўным студэнты першага курса ФФВ, у гэты дзень тройчы перамагла сапернікаў – спартсменаў з БДУ, Беларускага інстытута правазнаўства і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Да новых перамог!

насць, спытала, ці не самурай я. Разам з тым неаднойчы ў размове са мной беларусы закраналі і сур’ёзную тэму трагічна вядомай Фукусімы – навіна пра вялікі землятрус і выбух на АЭС, якія здарыліся ў Японіі ў 2011 г., дайшла і да Беларусі. Навучанне ў аспірантуры не прадугледжвае наведвання заняткаў ва ўніверсітэце, а здыманне жылля пазбаўляе некаторых плюсаў пражывання ў інтэрнаце, відаць, таму ў мяне не з’явілася многа сяброў. Аднак і адзін я знаходжу сабе занятак. Люблю глядзець у акно, дзе буяе сакавітая зеляніна дрэў, назіраць за выпадковымі прахожымі, слухаць галасы дзяцей, якія даносяцца з пляцоўкі садка, што знаходзіцца побач. Часам гатую сабе дранікі па рэцэпце беларускай сяброўкі – яны падаюцца мне вельмі смачнай і арыгінальнай ежай. У Японіі таксама ёсць бульба, але такую страву з яе, на жаль, не гатуюць. Ведаю, што 1 кастрычніка беларускія педагогі адзначылі сваё прафесійнае свята – Дзень настаўніка. Шчыры дзякуй за іх працу! На ўласным вопыце я пераканаўся ў тым, што і мой навуковы кіраўнік, і супрацоўнікі аспірантуры – вельмі чулыя і сардэчныя людзі, якія адказваюць на ўсе пытанні, даюць слушныя парады і дапамагаюць мне адчуваць сябе ў Беларусі ўтульна. Я задаволены, што некалі зрабіў выбар на карысць нашага педагагічнага ўніверсітэта. Падрыхтавалі Уладзімір ВАЎЧАНКОЎ і Ірына МЯЦЕЛІЦА

С

КАРБОНКА спартыўнай славы БДПУ зноў папоўнілася. Два сярэбраныя і два бронзавыя медалі, здабытыя на 47-м міжнародным турніры Гран-пры па вольнай барацьбе на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя, – такі падарунак да Дня настаўніка зрабілі сваім выкладчыкам і трэнерам студэнты факультэта фізічнага выхавання Раман Чытадзэ, Святлана Ламашэвіч, Крысціна Федарашка і Юлія Пісарэнка. Так трымаць!

3


Ліст у нумар Дарагія калегі! Шчыра віншую вас з Днём настаўніка! Ад чыстага сэрца зычу вам моцнага здароўя, цярпення і плённай працы ў выхаванні нашай будучыні – маладога пакаленння грамадзян Рэспублікі Беларусь! Як былы студэнт БДПУ выказваю шчырыя словы падзякі тым выкладчыкам, якія абудзілі ў маім сэрцы пачуццё павагі і любові да жывога слова, да роднага краю – да ўсяго беларускага. З цеплынёй узгадваю першага дэкана філалагічнага факультэта Анатоля Майсеевіча Бардовіча – чалавека надзвычайнай культуры, ветлівага, сапраўднага інтэлігента. А колькіх трывог і перажыванняў можна было пазбавіцца, проста паглядзеўшы ў добрыя, заўсёды жывыя і радасныя вочы нашага другога дэкана – Аляксандра Іванавіча Лугоўскага! Не магу не выказаць падзякі Ніне Васільеўне Гаўрош, матулі нашага патока. Яе словы нібыта сёння чую: «Добра ведаць, Эдуард, малітвы, і ў царкву хораша, што ходзіш, але ж трэба і вучыцца. Ты будзеш некалі выхоўваць не толькі дзяцей. Дарослыя таксама прыйдуць да цябе як да бацюшкі, а чаму ты іх навучыш неадукаваны?» Успамінаецца, як мы спачатку з гумарам успрымалі Івана Сцяпанавіча Шпакоўскага, а потым пранікаліся яго адданасцю беларускаму слову, роднай паэзіі. З якой экспрэсіяй, любоўю ён прапагандаваў нам багацце роднай літаратуры! Ганаруся тым, што і мая дачка абрала педагагічную адукацыю. Сёння яна з’яўляецца студэнткай філалагічнага факультэта БДПУ, вучыцца ў той жа атмасферы творчасці і натхнення, што і я калісьці. Дарагія сябры! Як святар жадаю вам Божага блаславення, каб сеяць разумнае, добрае, вечнае. Ваша праца – тое, што робіць чалавека чалавекам у любых абставінах, што дапамагае ўбачыць кожнаму з нас тую асабістую зорку, якая асвеціць наш жыццёвы шлях, шлях служэння людзям. З павагай, Протаіерэй Фама (Эдуард Іванавіч Шаплыка), кіраўнік аддзела адукацыі і катэхізацыі Маладзечанскай епархіі БПЦ, настаяцель Свята-Ільінскага храма г.п. Радашковічы, выпускнік БДПУ 1994 г.

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

ваўчаму прафесійна-тэхнічнаму вучылішчу закрытага тыпу. Зрабілі па-валанцёрску! На працягу года больш за 2 тыс. студэнтаў прынялі ўдзел у дабрачынных мерапрыемствах. Самым значным з іх стала акцыя «Мы разам» для выхаванцаў Дапаможнай школы-інтэрната № 7 г. Мінска і Дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. За мінулы год была праведзена плённая праца па пераходзе нацыянальнай сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі на кластарную мадэль развіцця. Кіраўніцтва дзейнасцю вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара, ажыццяўляе Каардынацыйны савет па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі, які налічвае 27 членаў і функцыянуе на базе нашага ўніверсітэта. Добраахвотнае сацыяльнае партнёрства суб’ектаў кластара дазваляе сумесна працаваць па рэалізацыі Канцэпцыі развіцця педагагічнай адукацыі. Фінансавае забеспячэнне з’яўляецца асновай эфектыўнага развіцця і функцыянавання ўніверсітэта. У цэлым па БДПУ за 9 месяцаў 2017 г. бюджэт і пазабюджэтныя сродкі склалі 20,0 млн руб. (адпаведна 53 % і 47 %). Сярэднямесячная заработная плата работнікаў універсітэта ў гэтым годзе вырасла на 8,3 % у параўнанні з 2016 г. і склала амаль 669 руб. Важна адзначыць, што яе павелічэнне закранула ў роўнай ступені ўсе катэгорыі работнікаў, у тым ліку ППС – 859 руб. (рост 110 %), іншага персаналу –501 руб. (рост 109 %). Вялікая ўвага надаецца стымуляванню якасці працы ўсіх супрацоўнікаў. Што-

месячная прэмія ў сярэднім складае 142 руб. на аднаго чалавека. Выплата матэрыяльнай дапамогі ў 2017 г. склала 445 руб. на 1 стаўку, што на 45 руб. (11 %) больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Заслугоўвае ўвагі той факт, што амаль за 9 месяцаў 2017 г. БДПУ атрымаў прыбытак ад аказання факультэтамі, інстытутамі, структурнымі падраздзяленнямі дадатковых адукацыйных паслуг у памеры больш за 256,0 тыс. руб., што на 25 % больш, чым за 9 месяцаў 2016 г . Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці БДПУ з’яўляецца развіццё міжнародных сувязяў, пашырэнне экспарту адукацыйных паслуг. За апошнія пяць гадоў колькасць студэнтаў-замежнікаў вырасла больш чым у два разы, а экспарт адукацыйных паслуг павялічыўся ў 3,5 раза. У 2016/2017 годзе ў БДПУ навучалася 745 чалавек з 22 краін свету. Сярод асноўных праектаў, якія рэалізоўваліся ў БДПУ ў галіне міжнароднага супрацоўніцтва, варта назваць акадэмічную мабільнасць студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта ў рамках праграмы Erasmus +; навуковую праграму «Запрошаны прафесар»; адукацыйны праект «Летняя школа. Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры ». Падводзячы вынікі, можна сцвярджаць, што па ўсіх напрамках Праграмы стратэгічнага развіцця зроблена нямала і 2016/17 навучальны год з’яўляецца важным крокам у падрыхтоўцы педагагічных кадраў у краіне. На сцэне БДПУ – Вера Палякова і Віктар Рыбчынскі.

КОЖНЫ ТАЛЕНТ ЗАСЛУГОЎВАЕ ЎВАГІ У рамках праекта «Вялікая сцэна БДПУ» 19–21 верасня ў галоўнай актавай зале ўніверсітэта праходзіў штогадовы прагляд выступленняў таленавітых студэнтаў alma mater. Нагадаем, што да ўдзелу былі запрошаны танкаўцы, якія маюць здольнасці ў розных відах творчай дзейнасці. На працягу трох дзён сваё майстэрства прадэманстравалі больш за паўтары сотні будучых педагогаў, 95% з якіх склалі першакурснікі ўсіх факультэтаў і інстытутаў БДПУ. Кастынг праводзіла каманда работнікаў цэнтра студэнцкай творчасці, якую ўзначалілі капітан каманды КВЗ «Лепшыя сябры» Аляксандр Камароўскі і аўтар артыкула – рэжысёрпастаноўшчык універсітэцкіх і рэспубліканскіх праектаў, намеснік начальніка цэнтра студэнцкай творчасці Георгій Зельскі. На галоўную сцэну alma mater узнімаліся вакалісты, танцоры, вядучыя, чытальнікі, музыканты. У адборы бралі ўдзел і цэлыя самадзейныя калектывы. Некаторыя нумары, такія як неонавае шоу і жангліраванне, сапраўды ўразілі членаў журы, якіх, здавалася б, здзівіць цяжка. Аднак найбольшая колькасць студэнтаў дэманстравала прыгажосць мастацкага слова – дэкламавала вершы і прозу. «Прыемна адзначыць, што да творчых праглядаў многія факультэты і інстытуты падышлі вельмі адказна. Напрыклад, папярэдне запісваліся на пэўны час, прыходзілі камандай, мелі адпаведны сцэнічны вобраз. У гэтым плане быў і застаецца паказальным факультэт эстэтычнай адукацыі, які па праву з’яўляецца кузняй творчых кадраў БДПУ. Перад паказам факультэт правёў папярэдні адбор, дзякуючы якому выглядаў на сцэне вельмі годна. Пра ступень важнасці мерапрыемства і зацікаўленасці ў яго выніках сведчыць і той факт, што на праглядзе прысутнічала дэкан факультэта І. І. Рыжыкава, – адзначыла начальнік цэнтра студэнцкай творчасці А. В. Жураўская. – Мяне вельмі ўзрадавала,

што сёлета на „Вялікай сцэне“ не было выпадковых людзей: да нас прыходзілі падрыхтаваныя і перспектыўныя студэнты, якія дакладна ведаюць, да чаго імкнуцца». Члены журы не адчувалі стомленасці і напружанасці. Нягледзячы на тое што прагляды доўжыліся да позняга вечара, усе былі задаволены паспяховым стартам «Вялікай сцэны». Некаторыя ўдзельнікі паспелі ўжо дэбютаваць перад шырокай аўдыторыяй. Напярэдадні Дня настаўніка, 27 верасня, на святочным канцэрце для педагогаў і ветэранаў педагагічнай працы Міншчыны выступілі: у якасці вядучай – першакурсніца факультэта пачатковай адукацыі Вікторыя Такушэвіч, як вакалістка – студэнтка Інстытута псіхалогіі Крысціна Камінская, як выканаўцы – дуэт інструменталістаў з факультэта эстэтычнай адукацыі ў складзе Данілы Кулікоўскага і Уладзіслава Тарановіча. Прыемныя ўражанні ад сёлетняга прагляду маладых талентаў засталіся ў студэнткі філфака Наталлі Давыдавай, якая летась таксама выходзіла на «Вялікую сцэну»: «Творчасць дапамагае ператварыць нашы эмоцыі ў нешта вельмі прыгожае, перадаць іх з дапамогай мелодыі, танца, малюнка… Вось мая душа, напрыклад, заўжды прагнула музыкі. На працягу многіх гадоў я займалася вакалам, удзельнічала ў многіх конкурсах і фестывалях. Паступіўшы ва ўніверсітэт, паказала свае здольнасці на „Вялікай сцэне“. Памятаю, пасля праслухоўвання члены журы дзяліліся сваімі ўражаннямі, расказвалі выканаўцам пра недахопы і моцныя бакі выступленняў. Паколькі я заўсёды прыслухоўваюся да крытыкі, для мяне іх рэкамендацыі сталі выдатным імпульсам для далейшага развіцця і ўдасканалення. На працягу года я працавала над сабой, звярталася па парады да работнікаў цэнтра студэнцкай творчасці – і вынік не прымусіў

Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

226-40-19 e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

сябе чакаць. Цяпер прымаю актыўны ўдзел у факультэцкіх і ўніверсітэцкіх мерапрыемствах, з задавальненнем дзялюся з гледачамі сваімі творчымі здабыткамі. Што і казаць: прыемна чуць добрыя водгукі пасля выcтупленняў!

(Падрабязная інфармацыя аб выніках дзейнасці БДПУ ў 2016/2017 навучальным годзе будзе прадстаўлена ў трэцім выданні Штогадовіка БДПУ.)

• Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: дацэнта кафедры (к.н., 20 разр. АТС) педагогікі і псіхалогіі інклюзіўнай адукацыі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) агульнай і дзіцячай псіхалогіі, геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі, карэкцыйна-развіваючых тэхналогій, беларускай літаратуры і культуры; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) беларускай літаратуры і культуры, замежных моў. Тэрмін падачы дакументаў –1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59.

• Студэнты жартуюць

Сёлета, пераступаючы парог актавай залы, зноў адчула сябе нясмелай першакурсніцай. Усё тая ж прыязная атмасфера і ўважлівыя людзі, аднак новае пакаленне студэнтаў, новыя сцэнічныя вобразы. Дарэчы, некаторыя ўдзельнікі прыйшлі не толькі з гатовымі нумарамі, але і са сваімі творчымі ідэямі: адна дзяўчына прапанавала арганізаваць студэнцкі тэатр, другая – мадэльную школу. Так што можна з упэўненасцю сцвярджаць, што маладая змена БДПУ багатая на таленавітых студэнтаў, якія ў хуткім часе будуць радаваць нас сваёй творчасцю пад святлом сафітаў». Памятайце: БДПУ падтрымлівае студэнцкія ініцыятывы і стварае ўсе ўмовы для вашага творчага развіцця. Ажыццяўляйце свае мары!

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Выпускнік БДПУ ўладкоўваецца на працу ў школу. – На якую зарплату вы разлічваеце? – На «вау, гэта ўсё мне?..» *** Куратар першакурснікам: – Калі хочаце задаць пытанне выкладчыку, падніміце руку. Студэнт цягне руку. – Вы нешта не зразумелі, Анатоль? – Не. Проста правяраю, як працуе сістэма. *** Студэнт у кафэ. – Чай, каву? – Не, дзякуй, – разетку і вай-фай. *** Пасля «дзясяткі» на экзамене ён абавязкова выкурваў цыгарэту. Так паціху і кінуў…

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 1189. Падпісана ў друк 05.10.2017 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1199  
1199  
Advertisement