Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Навіны БДПУ О

ФІС Праграмы Erasmus+ у Рэспубліцы Беларусь сумесна з БДПУ і ўстановай «Галоўны інфармацыйна-аналітыч-

ны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» правялі міжнародны інфармацыйны семінар «Выкарыстанне інструментаў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі ў навучальным працэсе ўстановы вышэйшай адукацыі: вучэбныя вынікі як ключавы інструмент». Мерапрыемства адбылося 27 красавіка на базе нашага ўніверсітэта і сабрала больш за 100 удзельнікаў – міжнародных экспертаў, спецыялістаў, якія адказваюць за вучэбна-праграмную дакументацыю, прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі, што займаюцца распрацоўкай вучэбных планаў, праграм і адукацыйных стандартаў.

У

АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ А. І. Жука, згодна з п. 7 Палажэння аб матэрыяльнай дапамозе, у мэтах сацыяльнай падтрымкі ўсім штатным работнікам універсітэта 3 мая аказана матэрыяльная дапамога ў памеры 50 руб. (прапарцыянальна займаемай стаўцы).

К

АЛЕКТЫЎ alma mater прыняў актыўны ўдзел у вес-

• Ведай нашых!

Аўтарская група валанцёрскага праекта «Дзеці сталіцы», мадэратарам якой з’яўляецца сацыяльны педагог псіхалагічнай службы БДПУ Дар’я Зяленка, адзначана дыпломам Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама і атрымала падарункавы сертыфікат на падрыхтоўку і раз мяшчэнне сюжэта ў эфіры тэлеканала «Мiнск TV». Урачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў гарадскога конкурсу «Біржа сацыяльных праектаў-2017» адбылося ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі 20 красавіка. На інтэрактыўнай пляцоўцы, якая працавала ў рамках святочнага ме-

навым месячніку па добраўпарадкаванні тэрыторый г. Мінска, замацаваных за БДПУ. Гэтаксама дружна студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта выйшлі 22 красавіка на Рэспубліканскі суботнік. Сродкі, атрыманыя ад правядзення «чырвонай» суботы, пералічаны на спецы яльны рахунак адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы.

Чацвер, 4 мая 2017 года

ʦʽʿˏ˃ ʳ ʻʤʥˏ˃ʶʳ ͵ ʻʤʿʤʶʤʯ! БДПУ 27–29 красавіка прыняў удзел у XVII Рэспубліканскай выстаўцы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі «Правільны прафесійны выбар – упэўненае будучае маладога пакалення!», арганізатарам якой выступіла Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

С

ПРАВАЗДАЧЫ і выбары– важны этап у дзейнасці любой грамадскай арганізацыі. Нядаўна свае канферэнцыі правялі адразу дзве маладзёжныя структуры – Студэнцкі савет і ПА ГА«БРСМ» БДПУ. Паводле галасавання абраны новыя ліН. Клімава дары. Каардынатарам студэнцкага самакіравання стала студэнтка 2-га курса філалагічнага факультэта Настасся Клімава, а Першасную арганізацыю Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з правамі РК узначаліла студэнтка 5-га курЮ. Доўгер са Інстытута псіхалогіі Юлія Доўгер.

П

ЕРШАСНАЯ прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДПУ арганізуе экскурсію «Скарбы нацыі» па маршруце Мінск – Нясвіж – Мір – Мінск. Паездка адбудзецца 14 мая. Яе поўны кошт складае 37 руб., для членаў прафсаюза – 18 руб. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў прафкам студэнтаў (вуч. корпус 1, каб. 87). Тэл.: (017) 227-83-82

№ 6 (1194)

У экспазіцыі нашага ўніверсітэта было прадстаўлена больш за 150 навукова-метадычных выданняў па тэматыцы выстаўкі, 20 відэафільмаў, каля 900 інфармацыйных улётак, флаераў, буклетаў і іншай рэкламна-інфармацыйнай прадукцыі. На працягу трох дзён на стэндзе БДПУ праводзіліся прэзентацыі розных напрамкаў адукацыйнай дзейнасці alma mater, ажыццяўляліся прафарыентацыйныя акцыі з удзелам навучэнцаў профільных педагагічных класаў. Наведвальнікі выстаўкі змаглі прыняць удзел у майстар-класах па арыгамі і вырабе сувенірнай прадукцыі з саломкі «Саламяны свет», па «Канструяванні і праграмаванні робатаў» з выкарыстаннем мадэляў LEGO WeDo і інш. Папулярнасцю ў школьнікаў карысталіся прафарыентацыйная экспрэс-дыягностыка асобасных якасцяў і прафесійных схільнасцяў па аўтарскай праграме В. Г. Сівіцкага MONIK. Інтэрактыўныя віктарыны па музыцы і выяўленчым мастацтве «Што я ведаю пра педагагічную прафесію», «Прафпасьянс „Формула-5“» таксама спрыялі самавызначэнню падлеткаў і знаёмству

з абранай спецыяльнасцю. Адмысловы настрой стваралі гістарычныя строі гарадской шляхты, рэканструяваныя студэнтамі факультэта эстэтычнай адукацыі. Каб зацікавіць патэнцыяльных абітурыентаў, была арганізавана пляцоўка «Хопіць разважаць – час паступаць!», дзе працавалі прадстаўнікі прыёмнай камісіі БДПУ і штаба «Абітурыент». Падчас адкрыцця выстаўкі стэнд БДПУ наведалі Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь І. В. Карпенка, дэпутаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі дыпламатычных місій. Экспазіцыя нашага ўніверсітэта карысталася вялікай папулярнасцю і ўвагай сярод навучэнцаў старшых класаў і педагогаў сталічных устаноў адукацыі. Людміла БАНЬКО, метадыст упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю

• Афіцыйная хроніка

ǯdzǹǮǾȁǿǸǥ ǸǥǾǺǮȆ ǻǮ ȀȁǾǸǺdzǻǿǸǮǷ ǵȍǺǹǥ

Прадстаўнікі alma mater на чале з рэктарам БДПУ А. І. Жуком – члены афіцыйнай дэлегацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – 25–29 красавіка прынялі ўдзел у выстаўцы адукацыйных паслуг, якая праходзіла ў сталіцы Туркменістана г. Ашгабад. Удзельнікамі «Кірмашу ведаў», які штогод арганізуецца пры цесным узаемадзеянні з туркменскімі калегамі і Пасольствам Рэспублікі Беларусь у гэтай краіне, сталі 25 беларускіх універсітэтаў. У цырымоніі адкрыцця выстаўкі прынялі ўдзел намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Руды і намеснік Міністра адукацыі Туркменістана Акнабат Атабаева.

рапрыемства, удзельнікі валанцёрскага праекта «Дзеці сталіцы» расказалі, як з дапамогай творчай актыўнасці яны садзейнічаюць сацыялізацыі дзяцей і падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, выхоўваюцца ў мнагадзетных і малазабяспечаных сем’ях або проста маюць патрэбу ў дапамозе і клопаце. У рамках мерапрыемства рэктар БДПУ А. І. Жук наведаў Міністэрства адукацыі Туркменістана. Падчас круглага стала Аляксандр Іванавіч расказаў пра развіццё інклюзіўнай адукацыі ў нашай установе, а таксама закрануў пытанні стану і перспектыў навуковай і адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта. Праграма знаходжання беларускай дэлегацыі ўключала візіты ў Дзяржаўны камітэт па турызме Туркменістана, а таксама ў шэраг устаноў вышэйшай, сярэдняй і пачатковай адукацыі. Падчас сустрэч з туркменскімі партнёрамі А. І. Жук асаблівую ўвагу

ўдзяліў праблемам пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва БДПУ з вядучымі ўніверсітэтамі краіны: Туркменскім дзяржаўным універсітэтам імя Махтумкулі, Туркменскім дзяржаўным педагагічным інстытутам імя Сейітназара Сэйду, Нацыянальным інстытутам спорту і турызму, Туркменскім нацыянальным інстытутам сусветных моў імя Даўлетмамета Азад, іншымі. Дасягнутыя дамоўленасці прадугледжваюць заключэнне дагавораў аб супрацоўніцтве, узаемадзеянне ў рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці і г. д. На «Кірмашы ведаў» павышанай увагай туркменскіх абітурыентаў і іх бацькоў карыстаўся інфармацыйны стэнд БДПУ. Нашы спецыялісты прадставілі яго наведвальнікам увесь спектр адукацыйных магчымасцяў універсітэта, а таксама расказалі пра ўмовы паступлення і навучання ў БДПУ, асаблівасці міграцыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Валерыя АНДРЭЕВА, спецыяліст упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва


• 2017 – Год навукі

• Стартапы: працуем на вынік

Ǯǯ’ȍDzǻǮǻȉȍ ǽǾǮDZǮǷ DzǮǿǹdzDzǮǰǮǻǻȍǬ Другая па ліку Дэкада студэнцкай навукі праходзіла ў БДПУ 17–28 красавіка. Яе праграма прадугледжвала правядзенне шэрагу цікавых мерапрыемстваў, у тым ліку і міжнароднага ўзроўню. Выконваючы адначасова стымулюючую, развіццёвую, а таксама прэзентацыйную і дыягнастычную функцыі, Дэкада дазволіла выявіць найбольш матываваных і здольных да даследчай дзейнасці студэнтаў, прэзентаваць іх дасягненні ў навуковай сферы. Адкрыў Дэкаду конкурс «Лепшая СНДЛ БДПУ», у якім прынялі ўдзел 14 студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый. Паводле рашэння журы, у галіне псіхолага-педагагічных навук 1-е месца заняла СНДЛ факультэта фізічнага выхавання «Функцыянальныя аспекты фізічнага здароўя і прагнастычныя крытэрыі развіцця і ўдасканалення фізічных якасцей» (навуковы кіраўнік – дацэнт В. Ф. Кобзеў). У галіне сацыяльна-гуманітарных навук перамагла СНДЛ гістарычнага факультэта «Спадчына» (навуковы кіраўнік – дацэнт А. Ф. Рацько). У галіне прыродазнаўчых навук лепшай была прызнана СНДЛ факультэта прыродазнаўства «Рэгуляцыя росту раслін» (навуковыя кіраўнікі – дацэнт Г. А. Свірыд і старшы выкладчык Д. М. Суленка). 18 красавіка падводзіліся вынікі конкурсу «Лепшы навуковы кіраўнік НДРС». У намінацыі «Асабісты

ўклад у сістэмную падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі» перамагла загадчык кафедры рускай і зарубежнай літаратуры філалагічнага факультэта Т. Я. Камароўская. У намінацыі «Прадуктыўнае індывідуальнае кіраўніцтва НДРС» эфектыўнасць работы са студэнцкай моладдзю вызначалася па такіх крытэрыях, як падрыхтоўка публікацый, выніковасць удзелу ў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах, алімпіядах, канферэнцыях, кіраўніцтва СНДЛ і інш. Лепшай была прызнана

дзейнасць загадчыка кафедры сурдапедагогікі Інстытута інклюзіўнай адукацыі Н. В. Чурыла. 19 красавіка адбыўся конкурс «Лепшы студэнт у намінацыі „Навукова-даследчая дзейнасць“». Па яго выніках 1-е месца падзялілі магістрант гістарычнага факультэта Іван Пугач і студэнтка 4-га курса філалагічнага факультэта Марыя Рак. 20 красавіка ў рамках Дэкады студэнцкай навукі БДПУ прайшоў фінальны этап Міжнароднай навуковай алімпіяды па педагогіцы. Па сукупнай экспертнай ацэнцы каманднага хатняга задання і подыумнай дыскусіі з улікам камандных балаў, атрыманых у конкурсах «Навуковая эрудыцыя» і «Індывідуальнае навуковае паведамленне», лепшыя вынікі паказалі каманды аспірантаў БДПУ (1-е месца), МазДПУ (2-е), МагДУ (3-е). Лепшыя вынікі сярод студэнтаў і магі2

странтаў паказала каманда БДПУ. Другое месца занялі каманды ЯДПУ, БарДУ, МагДУ, трэцяе – каманды ВДУ і ГомДУ. Адным з найбольш важных мерапрыемстваў Дэкады стаў Міжнародны форум «Студэнцкая навука –

інавацыйны патэнцыял будучага», які праходзіў 18–26 красавіка. У яго рамках адбылося 11 міжнародных навукова-практычных канферэнцый на базе факультэтаў і інстытутаў БДПУ. У працы форуму бралі ўдзел каля 1000 маладых даследчыкаў з дзевяці краін – Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кітая, Літвы, Польшчы, Расіі, Туркменістана, Украіны, якія дэманстравалі высокі ўзровень навуковых прац. Лепшыя з іх у хуткім часе будуць прадстаўлены ў электронным зборніку матэрыялаў. 21 красавіка адбыўся конкурс даследчых праектаў у сацыяльнаадукацыйнай сферы. На ім было прадстаўлена 13 праектаў. Журы вызначыла лепшыя работы ў шэрагу намінацый. «Лепшы мультымедыйны праект» – дыдактычныя камп’ютарныя гульні «Прадметны свет для дзяцей дашкольнага ўзросту» – прадставіла аспірантка факультэта дашкольнай адукацыі Яўгенія Варанецкая-Лосік. «Лепшым праектам сацыяльнай значнасці» стала работа «Ад культуры чытання – да культуры асобы» студэнтак факультэта пачатковай адукацыі Алены Бурнос, Лізаветы Лешчанка, Кацярыны Перцавай, Марыі Паўлоўскай і Аксаны Рачонак. «Лепшы метадычны праект» – «Гістарычная дапамога» – прадставіў студэнт гістарычнага факультэта Аляксандр Плыгаўка. Самымі моцнымі працамі ў адукацыйным геймдзеве (электронныя навучальныя гульні) прызнаны блог інтэрактыўных гульняў «Давайце пазнаёмімся» студэнтак факультэта дашкольнай адукацыі Алены Сухалёт і Вікторыі Хулуп; камп’ютарная гульня «Купальскае сонца» студэнтаў факультэта эстэтычнай адукацыі Алены Брызгуновай і Аляксея Жызнеўскага. «Лепшы электронны вучэбна-выдавецкі праект» з выкарыстаннем IT-тэхналогій «Вучыць цікава, вучыцца ціка-

ва» быў падрыхтаваны студэнткай факультэта прыродазнаўства Лізаветай Жаўток. 21 красавіка прайшлі таксама ХIII аспіранцкія чытанні «Актуальныя праблемы педагагічных

даследаванняў». На пленарным пасяджэнні былі прадстаўлены даклады прафесара кафедры педагогікі і андрагогікі Санкт-Пецярбургскай акадэміі паслядыпломнай педагагічнай адукацыі В. Б. Даутавай, доктара педагагічных навук, дырэктара Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ В. В. Хітрук, дацэнта кафедры педагогікі БДПУ Л. М. Арцямёнак. У рамках чытанняў працавалі 3 секцыі: «Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў на першай і другой ступенях вышэйшай адукацыі», «Стварэнне інавацыйнаадукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі», «Сусветныя тэндэнцыі і нацыянальны вопыт развіцця адукацыйных сістэм». 26 красавіка адбыўся фінальны этап Рэспубліканскага конкурсу з міжнародным удзелам для навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці «Будучыя педагогі – пра школу бу-

дучыні». У ім спаборнічалі 23 з 300 навучэнцаў педагагічных класаў з розных куткоў краіны, якія бралі ўдзел у першым (абласным) этапе. Пераможцамі сталі: Ягор Чыжык і Валерыя Каляда, навучэнцы 10-га педагагічнага класа Грэскай сярэдняй школы Слуцкага раёна Мінскай вобласці, у намінацыі «Навукова-даследчы праект» ; творчая група 11-га педагагічнага класа Красненскай сярэдняй школы Гомельскага раёна ў намінацыі «Мультымедыйны праект»; Дзмітрый Фесік, навучэнец 10-га педагагічнага класа СШ № 7 г. Калінкавічы Гомельскай

вобласці, у намінацыі «Літаратурная творчасць». Падводзячы вынікі Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ на яе ўрачыстым закрыцці, прарэктар Ганна Васільеўна Торхава падкрэсліла, што гэтае мерапрыемства з’яўляецца эфектыўным механізмам далучэння моладзі да навукова-даследчай і праектна-інавацыйнай дзейнасці, гарантам устойлівага развіцця бесперапыннай педагагічнай адукацыі, пераемнасці ў падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. У заключэнне Г. В. Торхава пажадала ўсім прысутным ініцыятыўнасці і актыўнасці пры ажыццяўленні навуковых даследаванняў, што будзе спрыяць рэалізацыі творчага патэнцыялу асобы і ў цэлым інавацыйнаму развіццю сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь. Павел МАЦЮШ, загадчык навуковадаследчага сектара

ǮDz ǥDzȋǥ – DzǮ DzǮǽǮǺǼǴǻǥǸǮ

Калі назіраеш за працай вопытнага настаўніка, то не адразу ўсведамляеш, як складана бывае адказаць на дзіцячае пытанне. Падчас педагагічнай практыкі мы сутыкнуліся з тым, што пры чытанні твораў, якія прапануюцца школьнай праграмай, дзеці не ведаюць значэння некаторых слоў, а значыць, і не разумеюць да канца тэкст. Настаўніку, асабліва маладому, не заўсёды лёгка патлумачыць сэнс новых для вучняў лексем. Вярнуўшыся з практыкі, мы, як звычайна, падзяліліся сваімі ўражаннямі з выкладчыкамі і сябрамі, расказалі пра набалелае. Кіраўнік студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Слова ў сістэме працы па развіцці маўлення навучэнцаў пачатковых класаў» кандыдат філалагічных навук Вольга Георгіеўна Качан прапанавала правесці апытанне настаўнікаў пачатковых класаў, каб вызначыць, наколькі актуальнай з’яўляецца выяўленая намі праблема. Апытанне паказала, што настаўнікі сапраўды сутыкаюцца з пэўнымі цяжкасцямі пры тлумачэнні слоў вучням 2–4 класаў, асабліва ў школах з рускай мовай навучання. Прааналізаваўшы падручнікі літаратурнага чытання, мы адабралі словы, незразумелыя малодшым школьнікам. Ідэю стварэння дапаможніка падтрымала платформа Talaka. by. Свае напрацоўкі мы, удзельнікі студэнцкай лабараторыі, прадставілі на Рэспубліканскім конкурсе даследчых стартап-праектаў. Прыемна было перамагчы ў намінацыі «Лепшы адукацыйны стартап». Гэтая перамога дазволіла нам атрымаць грант Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на распрацоўку лексікаграфічнага лінгвістычнага дапаможніка «Даведнік па літаратурным чытанні для 2–4 класаў для школ з рускай мовай навучання». Пачалася плённая праца над слоўнікавымі артыкуламі, у якія мы ўключалі граматычную, сэнсавую, стылістычную характарыстыкі слова, сінонімы і антонімы да яго, у некаторых выпадках – фразеалагічныя і тэрміналагічныя спалучэнні. У якасці прыкладаў былі выкарыстаны сказы з твораў, змешчаных у падручніках па літаратурным чытанні для вучняў 2–4 класаў у школах з рускай мовай навучання. Да канца 2016 г. мы завяршылі працу над электронным варыянтам даведніка і перадалі макет дапаможніка ў вучэбна-выдавецкі цэнтр БДПУ. Выданне будзе дапамагаць навучэнцам пачатковых класаў у разуменні і вытлумачэнні тэксту аўтара, пашыраць іх слоўнікавы запас, спрыяць павышэнню пісьменнасці і культуры маўлення. Арыгінальнасць даведніка – у тлумачэнні рэестравага слова не як адзінкі мовы, а ў кантэксце. Наш дапаможнік чакаюць настаўнікі і вучні пачатковых класаў, а таксама ўсе мы – тыя, хто старанна над ім працаваў. Ганна КОЗЕЛ, студэнтка 501-й групы факультэта пачатковай адукацыі

4 мая 2017 г.


КАЛІ ГУЧЫЦЬ АКАРДЭОН – ДУША СПЯВАЕ ВА ЎНІСОН! Дуэт акардэаністаў-віртуозаў Уладзіміра Паўлавіча БУБЕНА і Уладзіміра Рыгоравіча ФЕДАРУКА ўжо амаль два дзесяцігоддзі радуе сваімі выступленнямі не толькі танкаўцаў, але і шматлікіх прыхільнікаў таленту выканаўцаў: сваё майстэрства яны не раз дэманстравалі на самых розных пляцоўках краіны. Гэтых дзвюх неардынарных асоб аб’ядноўвае, безумоўна, творчасць і выключная любоў да музычнага мастацтва, а яшчэ – педагагічная дзейнасць. У мінулым настаўнік і вучань, зараз яны – калегі: абодва працуюць на кафедры музычна-педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ (на пасадзе адпаведна дацэнта і старшага выкладчыка). Не можа не радаваць той факт, што педагагічная пераемнасць працягваецца і сёння: удзячны вучань Уладзімір Рыгоравіч, засноўваючыся на здабытых з дапамогай любімага настаўніка ведах і багатым практычным вопыце, выхоўвае новае пакаленне акардэаністаў і мае на гэтай ніве поспех. Так, першакурснік спецыяльнасці «Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура» Мікіта КАМЯНЕЦКІ нядаўна заняў ІІ месца на ІХ Міжнародным конкурсе баяністаў-акардэаністаў «InterSvitiaz accomuzic–2017», арганізатарам якога выступіў факультэт мастацтваў Усходнееўрапейскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Лесі Украінкі (г. Луцк, Украіна). Пагутарыўшы з музыкантамі пра іх прафесійную і творчую дзейнасць, я ў чарговы раз пераканалася: справе, што робіцца з любоўю, проста наканаваны поспех! Уладзімір Паўлавіч добра памятае той час, калі пачаў займацца з першакурснікам У. Федаруком: – Я адразу зразумеў, што сустрэў таленавітага студэнта, тым больш што Уладзімір на той момант ужо быў удзельнікам гурта «Лепрыконсы», меў вопыт выступленняў, канцэртнай дзейнасці. Таму я рабіў упор на той матэрыял, які мог развіць яго здольнасці найлепшым чынам, а гэта папулярная, джазавая музыка. Мы не толькі адточвалі тэхнічнае майстэрства ігры на інструменце, але і займаліся аранжыроўкай, апрацоўкай музычнага матэрыялу, складаннем уласных п’ес. Гэта значна пашырае абсягі мастацкага развіцця, дае прастору для самавыяўлення. Фактычна, з самага пачатку мы працавалі на роўных, і так атрымалася, што ўжо ў першы год навучання ў нас склаўся творчы саюз. Мне як настаўніку вельмі прыемна, што Уладзімір таксама абраў педагагічную сферу: яму ёсць чым падзяліцца з маладым пакаленнем! Вынік нашай сумеснай працы – не толькі канцэрты, выступленні на радыё і тэлебачанні, але і выданне зборнікаў п’ес для акардэона, вучэбна-метадычнага дапаможніка, правядзенне курсаў павышэння кваліфікацыі ў Інстытуце культуры Беларусі… Магу з упэўненасцю сказаць, што і зараз мы вучымся адзін у аднаго, бо ў творчым працэсе іначай быць не можа! Уладзімір Рыгоравіч, у сваю чаргу, з любоўю ўзгадаў студэнцкія гады і падзяліўся думкамі наконт таго, у чым заключаецца прафесійнае майстэрства яго настаўніка: – Мне здаецца, я быў вельмі матываваным студэнтам, мяне не трэба было лішні раз угаворваць пазаймацца па спецыяльнасці дадаткова. Праўда, праз гэта «кульгалі» іншыя прадметы, але трэба было чымсьці ахвяраваць… Як ужо казаў Уладзімір Паўлавіч, мы амаль з самага пачатку спрабавалі іграць разам, адначасова і вучыліся, і выступалі. Гэта, як я сёння

разумею, найбольш правільны шлях у развіцці і станаўленні музыканта. Мне падаецца дзіўным, калі студэнт за час свайго навучання амаль не чуе ігры педагога, а так, паверце, бывае. На каго ж тады арыентавацца, як устанаўліваць эмацыйны кантакт, вельмі важны ў творчым працэсе? Акрамя таго, трэба браць пад увагу той факт, што ігра ў класе і ігра на сцэне вельмі адрозніваюцца. Таму важна як мага раней пачынаць выступаць на канцэртах. Справа ў тым, што і ў пачаткоўцаў, і ў вопытных музыкантаў ёсць такая «хвароба», як хваляванне. Вось выходзіць акардэаніст на сцэну, пачынае выконваць п’есу – і гледачам здаецца, што ён гэта робіць лёгка, натуральна, як дыхае. Але, каб дабіцца такога эфекту, трэба спачатку справіцца з хваляваннем. Лечыцца такая «хвароба» толькі максімальнай колькасцю выступленняў. Таму тактыка Уладзіміра Паўлавіча вельмі правільная, і я таксама яе прытрымліваюся ў працы з Мікітам: стараюся з першага курса як мага часцей выпускаць яго на сцэну. Увогуле ж педагагічнае майстэрства Уладзіміра Паўлавіча, на мой погляд, заключаецца ў тым, што ён дакладна ведае, які матэрыял, якія практыкаванні трэба даваць вось менавіта ў гэты момант. Калі ён просіць выканаць пэўныя гамы, тэхнічныя комплексы, то яны абавязкова звязаны з той музыкай, якую мы

• Мой Інстытут

У Інстытуце псіхалогіі БДПУ завяршыўся інавацыйны праект «Фестываль майстар-класаў». Мерапрыемства, якое сабрала больш за 250 удзельнікаў, выклікала вялікі рэзананс не толькі сярод студэнтаў і супрацоўнікаў, але і за межамі ўніверсітэта.

ǴǨDZǹǺǨǸ-DzdzǨǹ – Ǭdzȇ DzǶǮǵǨǫǨ ǯ ǵǨǹ

У праекце прынялі ўдзел 18 вядучых спецыялістаў Рэспублікі Беларусь у галіне аказання практычнай псіхалагічнай дапамогі больш чым з 10 арганізацый: адукацыйных устаноў, грамадскіх аб’яднанняў, цэнтраў псіхалагічнай дапамогі і інш. На працягу 3 дзён майстаркласы наведалі больш за 250 чалавек, сярод якіх былі студэнты, магістранты, аспіранты, супрацоўнікі ўніверсітэта, а таксама спецыялісты ў галіне псіхалогіі, сумежных дысцыплін і проста асобы, якія цікавяцца псіхалогіяй. Фестываль даў магчымасць усім жадаючым зарыентавацца ў сучасных напрамках псіхалагічнага кансультавання і псіхатэрапіі. Падчас правядзення майстар-класаў былі прадстаўлены асноўныя напрамкі аказання псіхалагічнай дапамогі (кагнітыўна-біхевіяральная тэрапія, гештальт-падыход, НЛП-падыход, экзістэнцыяльная псіхатэрапія, сістэмная сямейная псіхатэрапія, адлерыянская псіхатэрапія і інш.). Кожны ўдзельнік змог наведаць майстар-класы па найбольш цікавых для яго тэмах і пашырыць кругагляд у галіне псіхалагічных ведаў.

4 мая 2017 г.

Праект Інстытута псіхалогіі накіраваны на фарміраванне ва ўдзельнікаў станоўчых установак да псіхалагічнай дапамогі і дзейнасці псіхолага-практыка, азнаямленне з найбольш папу лярнымі, запатрабаванымі, эфектыў нымі метадамі псіхалагічнай дапамогі і пашырэнне кругагляду ў галіне псі халагічных ведаў. Гэта была добрая магчымасць пазнаёміцца з рознымі аўтарскімі методыкамі, практыкамі асобаснага развіцця і самаўдасканалення і абраць свой шлях. Ірына ГРОМАВА, загадчык вучэбна-практычнай лабараторыі клінічнай псіхалогіі і псіхалагічнага кансультавання

зараз іграем. Я старанна вывучыў методыкі свайго настаўніка, прапусціў іх праз сябе і зараз выкарыстоўваю ў працы са студэнтамі. Вядома, не ўсе мае выхаванцы працуюць ва ўстановах адукацыі, а тым больш становяцца артыстамі. Але многія застаюцца ў прафесіі, я сустракаюся з імі на канцэртах, заўважаю асобасны рост, дасягненні, і гэта радуе. Такія студэнты, як Мікіта, трапляюцца не часта, але іх з’яўленне мне як педагогу дае новы творчы імпульс. У Мікіты высокая матывацыя, добры тэхнічны ўзровень валодання інструментам, які ён не страціў пасля каледжа (а гэты навык, як, напрыклад, веданне замежнай мовы, без практыкі вельмі хутка губляецца). Для таго каб падтрымаць гэты творчы запал, я і вырашыў адправіць яго на конкурс, пра які найлепей раскажа сам Мікіта. Мікіта з задавальненнем распавёў і пра ўдзел у міжнародным мерапрыемстве, і пра асобу свайго педагога: – Музычную школу я заканчваў па класе акардэона і гітары, але спыніўся на першым інструменце – ён мне больш да душы, на ім лягчэй імправізаваць, складаць штосьці сваё. Да «InterSvitiaz accomuzic– 2017» у мяне ўжо быў вопыт выступлення на міжнароднай сцэне – напрыклад, у 2013 г. стаў дыпламантам конкурсу, што праходзіў у Крыме. Да сёлетняга мерапрыемства мы з Уладзімірам Рыгоравічам падрыхтавалі чатыры творы, якія па ўзроўні тэхнічнай складанасці супа стаўляльныя з рэпертуарам Акадэміі музыкі. Вядома, напярэдадні даводзілася шмат займацца, часам з рэпетыцый вяртаўся ў 10 гадзін вечара. Але гэта мяне не напружвае, добра разумею:

каб нечага дасягнуць, трэба шмат працаваць. Прызнацца шчыра, мы не чакалі, што ў канкурсантаў будзе настолькі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Аднак дасягнуты вынік паказвае, што на міжнароднай арэне мы таксама глядзеліся вельмі добра. Асабіста для мяне гэта было спаборніцтва не з канкурсантамі, а з самім сабой: справіўся з хваляваннем, выканаў усё задуманае – малайчына! Безумоўна, вялікая заслуга ў гэтым поспеху майго настаўніка. Уладзімір Федарук – музыкант з вялікай літары! Працаваць з ім – адно задавальненне: ён настолькі любіць сваю справу, захоплены і апантаны ёю, што гэта само па сабе магутны стымул. Мой педагог патрабавальны, але ў той жа час вельмі карэктны. Тое, што я вучуся менавіта ў яго, – выключная ўдача. Ведаеце, да паступлення ў БДПУ ў маім рэпертуары былі творы больш класічных жанраў, і гэты напрамак я ўжо нядрэнна асвоіў. Мне хацелася развівацца ў новым рэчышчы – напрыклад, у эстрадным кірунку, дзе Уладзіміру Рыгоравічу, як мне здаецца, няма роўных. Дарэчы, нават у Акадэміі музыкі няма эстраднага аддзялення па класе акардэона, таму выбар установы адукацыі для мяне быў відавочным. Разумею, што мне яшчэ трэба шмат працаваць, каб знайсці сваю нішу ў музычным мастацтве. У ідэале хацелася б выпрацаваць уласны выканальніцкі стыль, як у майго настаўніка – яго ігра пазнаецца сярод іншых. Ёсць задумка па стварэнні свайго творчага праекта, але гэта на больш далёкую перспектыву. Гутарыла Вераніка МАНДЗІК

ǷǨǯǵǨǵǵǭ ǵǨ ǵǶǪȃǴ ǺȅǽǵǟǿǵȃǴ ǻǯǸǶǦǵǟ

У верасні 2016 г. у Інстытуце псіхалогіі была адкрыта навукова-адукацыйная лабараторыя псіхалогіі пазнаваўчых працэсаў, на базе якой прадугледжваецца не толькі правядзенне лабараторных і практычных заняткаў для студэнтаў БДПУ, але і ажыццяўленне навуковых даследаванняў. Пра другую задачу паспрабую расказаць больш падрабязна. Асноўныя напрамкі эксперыментальнай дзейнасці лабараторыі – гэта вывучэнне псіхалагічных механізмаў знешняга і ўнутранага маўлення (разумовай дзейнасці), сэнсарна-перцэптыўныя працэсы (адчуванне, успрыманне, уяўленне), рэпрэзентатыўныя каналы ўспрымання інфармацыі (зрок, слых, іншыя), мысленне, псіхалагічныя эфекты і тэхнічныя прыёмы стэрэаўспрымання, а таксама магчымасці прымянення графічнага дэтэктара хлусні, «маўленчага» камп’ютара для асоб з парушэннямі зроку, трэнажора віртуальнай рэальнасці і трэкера руху галавы. Навукова-даследчая дзейнасць студэнтаў у лабараторыі пазнаваўчых працэсаў ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам яе загадчыка – доктара псіхалагічных навук Георгія Васільевіча Лосіка і каардынуецца лабарантамі – магістрантамі і студэнтамі выпускных курсаў Інстытута. Удзел у працы лабараторыі дазваляе студэнтам псіхалагічных спецыяльнасцей атрымліваць адукацыйную падтрымку выкладчыкаў пры напісанні навуковых тэзісаў і артыкулаў; ажыццяўляць самастойныя даследаванні пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў; праводзіць псіхалагічныя эксперыменты; удзельнічаць у конкурсах на атрыманне грантаў разнастайных фондаў; выступаць на канферэнцыях на тэму «Пазнаваўчыя працэсы»; прэтэндаваць на ўдзел у праграмах акадэмічнай мабільнасці ва ўніверсітэтах Германіі, Францыі і нават ЗША; карыстацца абсталяваннем лабараторыі і рэалі-

зоўваць інавацыйныя ідэі па паляпшэнні якасці яе працы. Навукова-адукацыйная лабараторыя валодае ўнікальнымі для ўстаноў вышэйшай адукацыі прыборамі: 12-канальным электраэнцэфалографам (ЭПОКшлем), стэрэадысплэем, анамаласкопам, які дапамагае ў вывучэнні анамалій зроку, трэнажорам віртуальнай рэчаіснасці, аўдыяметрам, а таксама праграмай па распазнаванні схаваных пазнаваўчых матываў чалавека пры кругавым аглядзе трохмерных аб’ектаў, трэкерам рэгістрацыі рухаў галавы і інш. Супрацоўнікі лабараторыі будуць рады сустрэцца са студэнтамі-энтузіястамі для правядзення псіхалагічных эксперыментаў і даследаванняў. Шчыра запрашаем! Раман ПАНАШЧЫК, магістрант Інстытута псіхалогіі

3


РАЗМЕРКАВАНЫ – ЗНАЧЫЦЬ АБАРОНЕНЫ! • Спартыўны навігатар П Сёлета ў БДПУ, як і ў некаторых іншых установах вышэйшай адукацыі, адначасова выпускаюцца студэнты, якія займаліся па праграмах чатырох- і пяцігадовага тэрмінаў навучання. Іншымі словамі, адбываецца так званы «падвойны выпуск». Менавіта ён з’яўляецца галоўнай асаблівасцю кампаніі па размеркаванні–2017. Другая асаблівасць вынікае з першай і заключаецца ў тым, што на рынку працы абвастраецца канкурэнцыя сярод выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі.

чаць у тым раёне, які табе даспадобы, – прывязі персанальную заяўку – і камісія па размеркаванні яе задаволіць. Таму што прынцып работы камісіі такі: накіраваць выпускніка туды, дзе яму найбольш камфортна будзе пачынаць працоўную дзейнасць». Пра тое, наколькі нам удалося данесці да маладых спецыялістаў гэтыя думкі, сведчыць той факт, што на некаторых факультэтах больш за чвэрць выпускнікоў размеркавалася па персанальных заяўках. Выніковае пасяджэнне камісіі адбылося 20 красавіка, але не варта забываць, што яна дзейнічае пастаянна і пры неабходнасці вырашае пытаннi пераразмеркавання. Якія ж вынікі сёлетняй кампаніі? Усе выпускнікі БДПУ 2017 г., якія падлягаюць размеркаванню, а гэта каля тысячы чалавек, разам з дыпломам аб вышэйшай адукацыі атрымаюць і накіраванне на працу (за выключэннем 2 чалавек, якія мелі падставы для самастойнага працаўладкавання). Нас гэта радуе, бо мэтай адукацыйнага працэсу ў нашым універсітэце з’яўляецца не толькі навучанне, але і гарантыя прадастаўлення выпускніку першага працоўнага месца. Задаволены і студэнты, таму што наяўнасць працы, а тым больш па набытай спе-

Рэктарат і адпаведныя падраздзяленні ўніверсітэта пачалі падрыхтоўку да сітуацыі «двайнога выпуску» загадзя – у пачатку бягучага навучальнага года, г. зн. адразу пасля працаўладкавання выпускнікоў–2016. Былі разасланы афіцыйныя лісты асноўным заказчыкам педагагічных кадраў – у Мінскі гарадскі і Мінскі абласны выканаўчыя камітэты – з просьбай прадаставіць дадатковыя працоўныя месцы для нашых выпускнікоў. Больш за тое, ажыццяўлялася праца з нашымі базавымі арганізацыямі персанальна па кожным студэнце, які падпадае пад працэдуру размеркавання. Мы таксама арыентавалі выпускнікоў на персанальныя заяўкі з устаноў адукацыі г. Мінска і Мінскага раёна, у якіх яны ўжо працуюць (а гэта каля 10% танкаўцаў). Прадстаўнікі аддзела кадраў сустракаліся з выпускнікамі ўсіх інстытутаў і факультэтаў БДПУ: інфармавалі пра дзяржаўную маладзёжную палітыку, часткай якой з’яўляецца размеркаванне і прадастаўленне першага працоўнага месца, расказвалі, як універсітэт працуе з зацікаўленымі арганізацыямі і ўстановамі. А яшчэ папярэджвалі, што выпускніку трэба ўключацца ў гэты працэс, а не быць толькі пасіўным назіральнікам свайго працаўладкавання: «Калі хочаш пасля заканчэння навучання апынуцца ў роднай школе ці ва ўстанове адукацыі, дзе праходзіў практыку, калі маеш жаданне настаўні-

цыяльнасці – гэта адна з найвялікшых агульначалавечых каштоўнасцей нашага грамадства. Гэта разумеюць і выпускнікі БДПУ, якія мелі права на свабоднае працаўладкаванне. Яны выказалі жаданне атрымаць працоўнае месца ў адпаведнасці з размеркаваннем, і яно ім было прадастаўлена! У адпаведнасці з пажаданнямі 20 выпускнікоў-платнікаў яны таксама атрымалі працоўнае месца, а з ім і некаторыя ільготы, якія дзяржава прадастаўляе маладым спецыялістам. Тым, хто

вучыўся ў БДПУ на ўмовах аплаты, паведамляем наступнае: па некаторых спецыяльнасцях засталіся вольныя працоўныя месцы. Акрамя гэтага, ва ўніверсітэт працягваюць паступаць заяўкі на выпускнікоў. Калі ў вас ёсць жаданне працаваць па набытай спецыяльнасці, звяртайцеся ў дэканаты або ў аддзел кадраў БДПУ. Жадаю выпускнікам шанаваць сваё рабочае месца, любіць прафесію – і гэта стане асновай для рэалізацыі вашых жыццёвых планаў. Арыентуйце матываваных вучняў на паступленне ў БДПУ – гэта гарантыя добрых ведаў і першага працоўнага месца. Валерый АЛАВЯННІКАЎ, начальнік аддзела кадраў, сакратар камісіі па размеркаванні

А ВЫНІКАХ Рэспубліканскай універсіяды-2016 БДПУ ўпэўнена заняў 4-ы радок у спісе ўдзельнікаў. «Золата» ў скарбонку alma mater прынеслі спартсменкі-дзюдаісткі і мужчынскія зборныя па футболе і гандболе. «Срэбра» заваявалі жаночыя каманды па баскетболе, футболе і гандболе, а таксама лёгкаатлеты ў памяшканні, мужчыны-дзюдаісты, мужчынская і жаночая зборныя па барацьбе самба. «Бронзавыя» медалі здабылі таэквандысты. Сёлета прадстаўнікі БДПУ паспелі ўжо выступіць у 8 відах спорту праграмы Універсіяды. У параўнанні з мінулым годам яны ўзняліся на дзве пазіцыі ў лыжных гонках (з 9-й на 7-ю), на адну – у біятлоне (з 9-й на 8-ю) і ў валейболе сярод жанчын (з 11-й на 10-ю). Найбольш паспяхова пачалі Універсіяду-2017 зборныя БДПУ па футзале (трэнеры С. А. Траско і В. К. Мухляда): дзяўчаты занялі 1-е месца (у мінулым годзе былі пятыя), а юнакі – 5-е (у мінулым годзе 13-е). Парадавалі жаночая і мужчынская зборныя па самба (трэнер А. У. Катлоўскі) – у абедзвюх 3-е месца, а таксама каманда па лёгкай атлетыцы ў памяшканні (трэнеры С. А. Глінскі і С. С. Лаўрыновіч) – 4-ы вынік. Аднак галоўнай падзеяй спартыўнага жыцця ўніверсітэта можна назваць перамогу жаночай зборнай БДПУ па баскетболе (трэнер Т. В. Харашылава) над шматразовымі чэмпіёнкамі Універсіяды – спартсменкамі ГрДУ. Віншуем нашых дзяўчат і ўсіх чытачоў «Н»!

У любой справе лягчэй дасягнуць поспеху не ў адзіночку, а калі побач з табой знаходзіцца больш вопытны сябар, дарадца, аднадумца – хтосьці, хто падтрымае, падкажа правільны кірунак і дапаможа не збочыць з абранага шляху. Хтосьці, перад кім ты будзеш адчуваць адказнасць, а магчыма, на каго пачнеш раўняцца. Гэта адносіцца і да здаровага ладу жыцця. Для кагосьці ён стаў сапраўдным арыенцірам, а хтосьці так і не знайшоў сілы прымяніць яго прынцыпы асабіста да сябе. Сярод студэнтаў БДПУ ёсць і першыя, і другія. Таму рэдакцыя «Н» вырашыла дапамагчы наладзіць кантакты тым, хто прагне ўкараніць ЗЛЖ у сваё паўсядзённае жыццё, з тымі, хто мае досвед і гатовы ім падзяліцца. На прапанову адгукнуліся дзве прадстаўніцы факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій. Дапамогуць ім набыць карысныя звычкі студэнты факультэта прыродазнаўства, якія на ўласным прыкладзе прадэманструюць перавагі правільнага харчавання, рухальнай актыўнасці і іншых прынцыпаў ЗЛЖ. За дзейнасцю цьютараў і поспехамі іх падапечных будзе сачыць высокакваліфікаваны спецыяліст – прафесар кафедры марфалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл У.П. Сыты. Мы ж пакуль прапануем вам пазнаёміцца з удзельнікамі праекта і высветліць, што падштурхнула іх да такога смелага кроку. Цьютары: Дзмітрый БЫКОЎСКІХ, студэнт 1-га курса факультэта прыродазнаўства: – Мяне, як і многіх іншых, да заняткаў спортам падштурхнула лішняя вага. У трэнажорную залу я прый-

шоў з вагой 110 кілаграмаў, а праз адносна невялікі тэрмін (восем з паловай месяцаў) дасягнуў паказчыку ў 60! Паралельна з трэніроўкамі займаўся самаасветай, чытаў розныя кнігі на тэму здаровага харчавання, а таксама даведаўся пра такі від спорту, як бодыбілдынг. Цяпер займаюся ім пастаянна, і вось сёлета 2 красавіка адбыліся мае першыя спаборніцтвы ў Магілёве, дзе я стаў 4-м у катэгорыі «юніёры», а яшчэ праз тыдзень заваяваў чэмпіёнскі тытул у рэспубліцы ў катэгорыі «юнакі». Мая праграма здаровага ладу жыцця заключаецца перш за ўсё ў самадысцыпліне і поўнай аддачы пра-

цэсу. Я жыву па вызначаным графіку, аднак, як і любы чалавек, магу дазволіць сабе «слабінку». Напрыклад, з’есці што-небудзь шкоднае, калі вельмі захочацца. Але ў цэлым прывык да «чыстай» ежы і пастаянных трэніровак, таму гэта не чыніць мне нейкага дыскамфорту. Гэта як пачысціць зубы – звычна і натуральна. Мой дзень выглядае прыкладна так: прачынаюся ў 7 гадзін раніцы, сытна снедаю, пасля еду на вучобу, прыхапіўшы з сабой кантэйнеры з ежай. Вярнуўшыся з заняткаў, магу адпачыць або падрыхтавацца да семінараў. Пасля еду ў залу, дзе праводжу трэніроўкі альбо трэніруюся сам. Спіс маіх захапленняў не абмяжоўваецца залай, але бодыбілдынг усё ж на першым месцы. Акрамя гэтага, люблю бавіць час з сябрамі, наведваць розныя новыя месцы, падарожнічаць на ровары. Чаму вырашыў паспрабаваць сябе ў ролі цьютара? Я сам быў у «скуры» чалавека, што мае праблемы з лішняй вагой. Ведаю многія падводныя камяні барацьбы з гэтай праблемай. Калі я дапамагу сваёй падапечнай змяніцца да лепшага, стаць на шлях здаровага ладу жыцця, то гэта варта ўсяго патрачанага часу. Ды мне гэта ў задавальненне, бо

я і так займаюся трэнерскай дзейнасцю. Марыя ЛОЎГАЧ, студэнтка 1-га курса факультэта прыродазнаўства: – Весці здаровы лад жыцця стала звычкай, якую мне прывілі з дзяцінства бацькі.

У мяне ёсць траюрадная сястра, якая дамаглася вялікіх поспехаў у спорце; на яе я раўняюся. А яшчэ на свайго куміра – тэлевізійнага фітнес-трэнера Джыліян Майклс. Гэтая жанчына ў 43 гады выглядае нашмат маладзейшай і стымулюе многіх людзей сачыць за сабой і сваім целам. Мая асабістая праграма ЗЛЖ заключаецца ў правільным харчаванні і штодзённых трэніроўках. Праўда, вучоба займае шмат часу. Каб усё паспяваць, даводзіцца дэталёва планаваць дзень.

Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

226-40-19 e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

Абмяжоўваць сябе ў харчаванні мне не прыходзіцца: у халадзільніку ляжаць толькі карысныя прадукты. Не сарвацца дапамагае самаматывацыя і ўсведамленне таго, што прыкладзеныя намаганні могуць прайсці дарма. Снедаю звычайна кашамі, мая любімая – гэта геркулес з карыцай. Паміж парамі магу з’есці любы фрукт і на працягу дня п’ю ад 1,5 да 2 літраў вады. Абедаю звычайна ва ўніверсітэце. Пасля вучобы еду ў інтэрнат, перакусваю салатай са свежай агародніны і рыхтуюся да заўтрашніх заняткаў. Трэніроўкі чаргую: прабежка – трэнажорная зала, але не менш за гадзіну штодзённа. У 23.00 кладуся спаць – паўнавартасны сон спрыяе бадзёрасці цела і духу. Удзел у праекце – гэта для мяне нешта прынцыпова новае. Спадзяюся, што такі эксперымент не толькі дапаможа маёй падапечнай прывесці ў парадак свой арганізм, але і паспрыяе майму далейшаму развіццю на шляху здаровага ладу жыцця. Падапечныя: Яна ДАМАСЕВІЧ, студэнтка 121-й групы ФСПТ: – Сур’ёзныя праблемы з лішняй вагой у мяне ўзніклі 3 гады таму, калі я перайшла з навучання ў кадэцкім корпусе (у сувязі з закрыццём вучылішча) у звычайную школу.

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Адпаведна рэзка зменшылася фізічная нагрузка. Вядома, я стараюся выконваць практыкаванні, бегаць па вечарах, аднак гэта зусім іншыя ўмовы. Па вялікім рахунку, да сваёй вагі я прывыкла, аднак гэта не значыць, што яна мяне задавальняе. Па-першае, хочацца выглядаць эстэтычна, тым больш што па родзе сваёй грамадскай дзейнасці (я сакратар факультэцкай пярвічнай арганізацыі БРСМ) даводзіцца кантактаваць са значнай колькасцю людзей. Па-другое, добра разумею: лішнія кілаграмы – правакатары хвароб. Тое, што за

вынікамі майго ўдзелу ў праекце будзе сачыць амаль увесь універсітэт, з аднаго боку, трошкі палохае, а з іншага – стымулюе. Таму чакаю кваліфікаванай дапамогі і намерваюся змяніць свой лад жыцця! Крысціна САПАГОВА, студэнтка 121-й групы ФСПТ:

– Лішнія кілаграмы я мела і ў дзяцінстве, але тады вага не была крытычнай, бо я вяла вельмі актыўную дзейнасць: наведвала розныя гурткі, захаплялася танцамі, хадзіла ў музычную школу… З гадамі вага пачала паступова павялічвацца, адбыўся гарманальны збой, з’явіліся комплексы. Вядома, я спрабавала прывесці фігуру ў парадак, памятаю, схуднела летам на 5 кг, але неўзабаве кілаграмы вярнуліся. Я хачу жыць лёгка, хачу выбіраць вопратку без цяжкасцей і пазбавіцца ад комплексу. Пад кіраўніцтвам цьютара дамагчыся пастаўленай мэты будзе значна прасцей і правільней. Галоўнае – не сыходзіць з дыстанцыі! Наперадзе – сустрэча цьютараў з падапечнымі і выпрацоўка праграмы карэкцыі для кожнай з дзяўчат. «Н» будзе ўважліва сачыць за ходам праекта і знаёміць з яго вынікамі сваіх чытачоў. Поспехаў!

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 561. Падпісана ў друк 03.05.2017 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1194  
1194  
Advertisement