Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Навіны БДПУ У

МАСКВЕ 11 красавіка на пасяджэнні Савета па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі краін–удзельніц СНД выступіў рэктар БДПУ А. І. Жук. Характарызуючы навукова-адукацыйны патэнцыял нашага ўніверсітэта, Аляксандр Іванавіч адзначыў, што БДПУ – гэта самая магутная навукова-педагагічная школа падрыхтоўкі настаўнікаў, у тым ліку і спецыялістаў-дэфектолагаў, у Рэспубліцы Беларусь. Да таго ж адкрыццё на яго базе Інстытута інклюзіўнай адукацыі прызначана ўзмацніць дзейнасць установы па ўсіх напрамках – адукацыйным, навуковым, вучэбна-метадычным і практычным – у галіне падрыхтоўкі педагогаў да працы ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі, а таксама кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Асаблівы акцэнт быў зроблены на тых магчымасцях, якія створаны ў БДПУ дзякуючы адкрыццю пры ўдзеле ЮНІСЕФ Рэспубліканскага рэсурснага цэнтра інклюзіўнай адукацыі. Ён павінен забяспечыць якасць падрыхтоўкі будучых педагогаў, павысіць кваліфікацыю практыкуючых спецыялістаў, абагульніць навукова-метадычныя і дыдактычныя рэсурсы, кансалідаваць намаганні сістэмы адукацыі і грамадскай супольнасці ў забеспячэнні якасці інклюзіўнай адукацыі. А. І. Жук звярнуў увагу членаў Савета таксама на тое, што Інстытут інклюзіўнай адукацыі БДПУ падтрымлівае цесныя сувязі з навуковымі і адукацыйнымі арганізацыямі краін СНД, Швецыі, Германіі, Нарвегіі, Нідэрландаў. Міжнароднае супрацоўніцтва рэалізуецца ў розных формах: выкананні навуковых даследаванняў, праектаў, акадэмічным абмене студэнтамі і выкладчыкамі, распрацоўцы сумесных праграм сеткавай магістратуры. Члены Савета па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі аднагалосна вырашылі надаць установе адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» статус базавай арганізацыі краін Садружнасці па падрыхтоўцы,

Пятніца, 14 красавіка 2017 года

перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі педагагічных работнікаў і спецыялістаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі і пажадалі БДПУ плённай працы.

І

НСТЫТУТ псіхалогіі 13–15 красавіка пачынае новы прак­тыка­ары­ентаваны праект «Фестываль майстар-класаў». На працягу трох дзён больш за 250 удзельнікаў змогуць наведаць 14 майстэрняў і азнаёміцца з сучаснымі напрамкамі псіхатэрапіі і псіхалагічнай дапамогі. Інстытут псіхалогіі БДПУ стане пляцоўкай для канструктыўнага ўзаемадзеяння 19 вядучых практыкаў Рэспублікі Беларусь, якія раскрыюць сакрэты свайго майстэрства. Не прапусціце магчымасці стаць удзельнікамі праекта!

№ 5 (1193)

ГАЛОЎНАЕ БАГАЦЦЕ – ЧАЛАВЕК!

М

АШТАБНАЕ навуковае мера­прыемства – Дэкада студэнц­кай навукі – пройдзе ў нашым універ­сітэце 17–28 красавіка з удзелам прад­ стаўнікоў беларускіх і замежных устаноў вышэйшай адукацыі. У рамках Дэкады запланавана правядзенне міжнароднага студэнцкага форуму «Студэнцкая наву­ка – інавацыйны патэнцыял будучага» і конкурсу даследчых праектаў студэнтаў і навучэнцаў у сацыяльна-адукацыйнай сферы. У чарговы раз будуць вызначаны «Лепшая СНДЛ БДПУ», «Лепшы студэнт» у намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць», «Лепшы навуковы кі­раўнік НДРС». Значнымі мерапрыемствамі стануць таксама аспіранцкія чытанні і Рэспубліканская навуковая алімпіяда па педагогіцы, якая ўключае асобную конкурсную праграму для навучэнцаў. У рамках Дэкады ўпершыню пройдзе конкурс «Будучыя педагогі – пра школу будучыні» для навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці. Удзел у ім будзе спрыяць развіццю ў старша­класнікаў ініцыятыўнасці і цікавасці да інавацыйных працэсаў у педагагічнай адукацыі, матывацыі на пазнанне і творчасць, фарміраванню прагнастычных навыкаў.

У гэтым яшчэ раз пераконваешся, калі глядзіш на НАШ калектыўны здымак. Наш, бо на ім – танкаўцы: студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі БДПУ. Наш, таму што побач з намі будучае папаўненне – выпускнікі пе­дагагічных класаў і, у больш аддаленай пер­спектыве, сённяшнія дашкаляты. Наш, паколькі з нагоды Дня ведаў у alma mater завіталі выпускнікі БДПУ – сталічныя педагогі. Яны таксама на нашым здымку. А яшчэ кожны год у першы восеньскі дзень для ўсіх нас пачынаецца новы адлік часу! Цаніць адзін аднаго і кожную хвіліну нашай агульнай гісторыі – вось дэвіз імгнення, якое спыніў фатограф 1 верасня 2016 года на плошчы Незалежнасці. Думаецца, менавіта таму НАШ калек­тыўны здымак перамог у намінацыі «Га­лоўнае багацце – чалавек» у рамках фотаконкурсу «Маскоўскі раён вачыма сучасніка»!

• Ведай нашых! Н

а Усерасійскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ па псіхалогіі, прысвечаным 120-годдзю з дня нараджэння Л. С. Выгоцкага, у намінацыі «Навуковая псіхалогія Л. С. Выгоцкага» перамагло даследаванне студэнткі 5-га курса Інстытута інклюзіўнай адукацыі Ксеніі Нарчук (спецыяльнасць «Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія»). Супрацоўнікі кафедры псіхалогіі і педагогікі Валагодскага дзяржаўнага ўніверсітэта, на разгляд якіх прадставілі свае працы студэнты 8 устаноў вышэйшай адукацыі Расіі і краін блізкага замежжа, высока ацанілі ўзровень даследавання «Значэнне ідэй Л. С. Выгоцкага для нейрапсіхалагічнай дыягностыкі і карэкцыі», якое прадстаўніца БДПУ выканала пад навуковым кіраўніцтвам дацэнта Н. В. Чурыла. Новых поспехаў!

борніцтваў па дзюдо ў Тбілісі (Грузія). Зусім нядаўна лідар беларус­кай зборнай выйграла прадстаўнічы турнір у Празе (Чэшская Рэспубліка), перамагла у Касабланцы (Каралеўства Марока), заваявала сярэбраны медаль у Алматы (Рэспубліка Казахстан) і брон­завы на этапе Кубка Еўропы ў Мінску. Віншуем!

ТУДЭНТКА 3-га курса факуль­тэта фізічнага выхавання Мары­на Слуцкая заваявала Гран-пры міжна­родных спа-

У

АДБОРАЧНЫМ конкурсе прафе­сій­ нага майстэрства «Настаўнік го­да Мін­скай вобласці» ў намінацыі «Му­зыка, выяўленчае мастацтва, пра­цоў­н­ае наву­чанне, чарчэнне, фізічная культура­ і здароўе, дапрызыўная пад­рыхтоўка» пе­рамагла А. Л. Сасноўская – выпускніца факультэта фізічнага выха­вання БДПУ 2012 г., настаўнік фізічнай культуры і зда­роўя СШ № 11 г. Слуцка. Трэба дадаць, што Алесе «Новы акорд–2017», што прай­шоў у Гомелі ў рамках ХІІ Міжнароднага кон­курсу «Рэнесанс гітары». Мікіта (клас стар­шага выкладчыка кафедры музыч­на-педа­гагічнай адукацыі У. Р. Федарука) заняў ІІ мес­ца на ІХ Міжнародным конкурсе баяністаўакардэаністаў «InterSvitiaz accomuzic–

«

С

2017», арганізата­рам якога выступіў факультэт мастацтваў Усходнееўрапейскага нацыя­н альнага ўніверсітэта імя Лесі Украінкі (г. Луцк, Украіна). Так трымаць!

З

ОЛАТА» і «срэбра» з міжнародных кон­ курсаў прывезлі ў alma mater два прад­ стаўнікі факультэта эстэтычнай адука­цыі. Гэта – студэнт 2-га курса завочнай фор­мы атрымання адукацыі спецыяльнасці «Музыч-­ нае мастацтва, рытміка і харэагра­фія»­ А. Папоў і першакурснік спецыяльнасці «Музычнае мастацтва і сусветная мас­ тацкая культура» М. Камянецкі. Так, Антон (клас старшага выкладчыка кафедры музычна-педагагічнай адукацыі К. А. Ус­п енскага) перамог у І Міжнародным кон­кур-

на Леанідаўна за­ваявала Прыз глядацкіх сімпатый і прыме ўдзел у заключ­н ым этапе конкурсу «Нас­таўнік года Рэс­публікі Беларусь–2017», які адбудзецца ў верасні. Далейшых перамог!


• Афіцыйная хроніка На чарговым пасяджэнні Савета нашай установы з дакладам

«ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УНІВЕРСІТЭТА за 2016 г. І ЗАДАЧЫ ПА ЯЕ РАЗВІЦЦІ» выступіў рэктар БДПУ А. І. Жук. У пры­ватнасці, Аляксандр Іванавіч сказаў: – Асноўныя напрамкі стратэгічнага развіцця БДПУ на 2016–2020 гг. у сферы фі­ нансава-эканамічнай дзейнасці адпавядаюць Дзяржаўнай праграме «Адукацыя і мала­ дзёжная палітыка». У цэнтры ўвагі – дасягненне мэт па прыярытэтных напрамках развіцця ўніверсітэта шляхам канцэнтрацыі на іх асноўных фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў, стварэнне сістэмы матывацыі для эфектыўнай працы ўсіх супрацоўнікаў уні­ версітэта і паспяховай вучобы студэнтаў і аспірантаў, умацаванне матэрыяльна-тэх­ нічнай інфраструктуры БДПУ. Фінансава-эканамічная дзейнасць універ­ сітэта ажыццяўляецца на планавай аснове ў рамках, зацверджаных Міністэрствам адукацыі. У цэлым у 2014–2016 гг. агульны аб’ём бюджэтнага фінансавання павялічыў­ ся на 14 %, а даходы ад пазабюджэтнай дзей­ насці БДПУ – на 18 %. У агульным аб’ёме выдаткаў заработная плата з налічэннямі склала амаль 60 %. З уласных сродкаў універсітэта на яе выплоч­ ванне было накіравана 7,7 млн руб., што супастаўляльна з бюджэтным фінансаваннем – 7,8 млн руб. Сярэдні заробак па ўні­ версітэце ў мінулым годзе ў параўнанні з 2014 г. павялічыўся амаль на 33 % і склаў 654,6 руб. Прычым павышэнне заработ­най платы закранула ў роўнай ступені ўсе катэ­г орыі работнікаў, у тым ліку ПВС – 806,8 руб. (рост 134 %), іншы персанал – 493,7 руб. (рост 132%). Так, сярэднямесячная зарплата прафесара БДПУ склала 993,0 руб., дацэнта – 844,0 руб., выкладчыка – 606,0 руб. Ва ўніверсітэце вялікая ўвага надаецца стымуляванню якасці працы работнікаў. Штомесяц усяму працоўнаму калектыву Дынаміка сярэдняй заработнай платы работнікаў БДПУ 2014–2016 гг.

900,0

806,8

800,0 700,0 600,0 500,0

715,4 602,9 493,1

400,0 373,8 300,0 2014 г.

591,6 449,0

2015 г.

654,6 493,7

2016 г.

Сярэдні заробак па ВНУ Сярэдні заробак ПВС Сярэдні заробак іншага персаналу

выплочваецца прэмія. За апошнія тры гады яе сярэдні памер на аднаго работніка павялічыўся на 47 % і склаў 1968,47 руб. за год. У 2016 г. кожны супрацоўнік атрымаў дадатковую прэмію ў памеры аднаго та­ рыфнага акладу да Дня настаўніка і Дня ўніверсітэта; па выніках 2015/2016 навучальнага года выкладчыцкаму складу выплачана па 0,75 тарыфнага акладу, астатнім работнікам – 0,5 тарыфнага акладу. У 2016 г. выплата матэрыяльнай дапамогі склала 525,0 руб. на аднаго працуючага, што амаль у два разы больш, чым у 2014 г. Рэалізацыя сацыяльных праграм прывя­ла да павелічэння бюджэтных расходаў, звязаных са стыпендыяльнымі выплатамі. Паказчык забяспечанасці, плануемы Мі­ ністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, складае 82 % ад агульнай колькасці сту­ дэнтаў. Калі ў 2014 г. у БДПУ колькасны паказчык стыпендыятаў знаходзіўся на ўз­роўні 74 %, а ў 2015 г. – 76 %, то ў 2016 г. ён павысіўся да 81%. Павялічылася колькасць студэнтаў з сярэднімі і высокімі баламі паспяховасці. Так, удзельная вага сты­пендыятаў з баламі 8–9 у 2015 г. склала 20 %, а ў 2016 г. – больш за 21%. Акрамя таго, у мінулым годзе найвышэйшыя балы – 9 і 10 – атрымлівалі адпаведна 7 % і 7,2 %. Гэта – вынік паляпшэння якасці падрыхтоўкі студэнтаў, а таксама павелічэння колькасці першакурснікаў з больш высокімі баламі школьнага атэстата.

2

Удзельная вага стыпендыятаў, % 2014–2016 гг. 82

81

80 78 76

76 74

74

72 70 2014 г.

2015 г.

2016 г.

Аляксандр Іванавіч звярнуў увагу членаў Савета на тое, што ў сітуацыі, калі бюджэтнае фінансаванне не пакрывае выдаткі, звяза­ ныя з арганізацыяй навучальнага працэсу і гаспадарчымі патрэбамі, вялікае, калі не вырашальнае, значэнне набывае пазабюд­жэтная дзейнасць. За перыяд 2014–2016 гг. прыбытак уні­ вер­сітэта ад пазабюджэтнай дзейнасці па­ вялічыўся на 18 %. У некаторых падраздзяленнях, як, напрыклад, вучэбна-выдавецкі цэнтр, такі рост склаў 37 % (у 2016 г. – 16 %). За павышэннем даходаў стаіць мар­ ке­тынгавае рашэнне аб’яднаць участкі ксеракопіі і рознічнага гандлю. Кіраўніцтву ВВЦ рэкамендавана павялічыць прыбыткі ад гэтага віду дзейнасці на 30–35 %. Назіраецца павелічэнне даходаў ад аказання фізкультурна-аздараўленчых платных паслуг з 60,0 тыс. руб. у 2014 г. да 169,3 тыс. руб. у 2016 г. Толькі за мінулы год рост склаў 188 %. Аднак, паколькі прыбыткі ад новай трэнажорнай залы (вул. Савецкая, 18/1) і стадыёна БДПУ не адпавядаюць капітальным укладанням у гэтыя аб’екты, кіраўніцтву спартыўнага комплексу рэкамендавана больш актыўна прыцягваць насельніцтва да заняткаў фізкультурай і спортам на базах універсітэта на ўмовах аплаты. Асноўнай крыніцай даходаў ад пазабюд­жэтнай дзейнасці ўніверсітэта па-ранейшаму з’яўляецца навучанне на платнай аснове, прычым аб’ём грашовых паступленняў напрамую залежыць ад колькасці навучэнцаў. У 2016 г. агульная колькасць студэнтаў у БДПУ зменшылася на 15 % у параўнанні з 2014 г., а даходы ад платнага навучання па­ вялічыліся на 26 %. Бясспрэчным лідарам сярод пад­раздзяленняў з’яў­ляецца Інстытут псіхалогіі. У мінулым годзе на 46 % павялічыў даходы фі­л алагічны фа­культэт, што звязана з аказаннем адукацый­н ых паслуг для за­меж­ных грамадзян. Добрыя вынікі дэман­ струюць фа­к ультэт фізічнага выха­вання і Інсты­тут інклюзіўнай адука­цыі. Паменшылі аналагічныя паказ­ч ыкі факультэт эстэтычнай адукацыі, ФСПТ, ФДА, гістарычны факультэт. У структуры даходаў ад адукацыйнай дзейнасці важнае месца займае прыбытак ад навучання студэнтаў-замежнікаў. У перыяд 2014–2016 гг. іх колькасць павялічылася больш чым у 4 разы. БДПУ выканаў устаноў­лены паказчык па знешнеэканамічнай дзей-

насці. Рост валютных паступленняў склаў 168,4 % пры плане 109,2 %. Наяўнасць уласных сродкаў дала магчы­масць у 2016 г. аплочваць многія патрэбы ўніверсітэта, у тым ліку камунальныя паслугі, паслугі сувязі, камандзіровачныя і транспартныя выдаткі, многае іншае. Аляксандр Іванавіч падкрэсліў, што рэк­тарат надае павышаную ўвагу развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы ўніверсітэта. Сярэдні працэнт яе абнаўлення за апош­нія тры гады склаў 14,3 % пры планавай лічбе 5 %. На на­быццё абсталявання ў 2016 г. выдат­кавана 496,3 тыс. руб., з якіх 442,3 тыс. руб., або 90 %, – уласныя сродкі БДПУ. Бягучы рамонт праводзіўся пераважна за кошт даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці Выкарыстанне прыбытку за 2016 г. (тыс. руб.)

2 000,0 1 800,0 1 600,0 1 400,0 1 200,0 1 000,0 800,0 600,0 400,0 200,0 0,0

павышэнне заработнай платы 1 768,9

іншыя бягучыя выдаткі 665,3

капітальны рамонт 578,3

аплата транабстакамуспарт, ляванне нальных сувязь, прадметы 442,3 паслуг каман- забеспя280,9 дзіроўкі чэння 112,1 90,8

ўні­версітэта. На яго правядзенне затрачана 1,3 млн руб., з якіх пазабюджэтныя сродкі склалі 1,1 млн руб., або 85 % ад агульнага каштарысу. На капітальны рамонт вы­даткавана 638,0 тыс. руб. У інтэрнаце № 6 адрамантавана і абсталявана сучасным спартыўным інвентаром трэнажорная зала. На стадыёне БДПУ праведзена мадэрнізацыя футбольнага поля пад кладку штучнага пакрыцця, у адміністра­ цыйным будынку выкананы рамонт душавых і пакояў для пераапранання. Сёлета тут плануецца ўсталяваць 4 асвятляльныя мачты. На ФСПТ пасля рамонту адкрыты рэсурс­ ны цэнтр сацыяльна-педагагічных тэхналогій. Яго тэхнічная аснашчанасць дазваляе вы­ карыстоўваць сучасныя інфармацыйныя тэх­ на­логіі для правядзення вэбінараў, анлайнканферэнцый, майстар-класаў, анлайн-кан­ сультацый і г. д. Абноўлены месцы агульнага карыстання ў вучэбных карпусах № 8 і № 3; выкананы рамонт 13 санвузлоў у вучэбных карпусах № 1, 2, 3; праведзены частковы рамонт і заменены аконныя і дзвярныя блокі ў вучэбным корпусе № 9. У рамках запланаваных мерапрыемстваў, прысвечаных Году культуры ў Беларусі, у БДПУ адкрылася мастацкая галерэя «Асвет­нікі зямлі Беларускай». Мастацкая экспазіцыя прадстаўлена аўтарскімі работамі вы­кладчыкаў факультэта эстэ­тычнай адукацыі. У Дзень універсітэта, 21 лістапада, ад­ крылася абноўленая экспа­з іцыя Музея БДПУ ў вучэбным корпусе № 3, асаблі­васцю якой стала спалучэнне лепшых традыцый класічнай музей­най прасторы з найноў­шымі камп’ютарнымі тэхна­л огіямі. Значная частка фондаў даступная наведвальнікам у электрон­ным выглядзе. У актавай зале вучэбнага корпуса № 3 праведзена ма­дэрнізацыя сістэмы гукавога аснашчэння і выканана ўста­ноўка кліматычнага абсталявання прамысловага тыпу для кандыцы­яна­вання паветра. Напярэдадні Дня жанчын у вучэбным корпусе № 7 свае дзверы адчыніла «Наша кафэ» на 100 пасадачных месцаў. Гэта вырашыла праблему рацыянальнага харчавання ў ад­ным з самых вялікіх карпусоў БДПУ.

На базе Інстытута інклюзіўнай адукацыі адкрыты Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр – унікальная структура, аналагаў якой няма ў краіне. Гэта адзіная ў Беларусі практычная і адукацыйная пляцоўка падрыхтоўкі будучых і практыкуючых педагогаў да работы ва ўмо­вах інклюзіўнай адукацыі. Падводзячы вынікі, А. І. Жук паставіў перад студэнтамі і супрацоўнікамі БДПУ яшчэ адну важную задачу – беражлівых адносінаў да маёмасці ўніверсітэта. Каб забяспечыць нармальнае функцы­ янаванне, універсітэт мае магчымасць ап­ лоч­ваць дадатковыя расходы за кошт перавагі даходаў над выдаткамі. Асноўныя сродкі былі накіраваны на прэміраванне і аказанне матэрыяльнай дапамогі супрацоўнікам і студэнтам. Акрамя таго, студэнтам-плат­ нікам, якія паспяхова скончылі навучальны год, прадастаўлена зніжка на аплату навучання ў памеры больш за 18,0 тыс. руб. У 2016 г. універсітэт атрымаў прыбытак ад аказання факультэтамі дадатковых аду­ кацыйных паслуг у памеры 343,0 тыс. руб. У цэлым даходы павялічыліся ў 1,5 раза. Павелічэння больш чым у тры разы дамагліся ІПКіП, факультэты эстэтычнай, пачатковай і дашкольнай адукацыі. Не ў поўнай меры ўдзельнічаў у аказанні платных паслуг факультэт фізічнага выхавання. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу павы­ сіць сярэднямесячную заработную плату да канца 2017 г. да 1 000,0 руб. Для таго каб выканаць яе, на думку рэктара БДПУ

А. І. Жука, неабходна акрамя нарошчвання аказання платных паслуг уключыць рэжым эканоміі: скараціць камандзіровачныя, транспартныя і гаспадарчыя выдаткі, а таксама выдаткі на паслугі сувязі. На заканчэнне Аляксандр Іванавіч адзна­чыў, што для забеспячэння ўстойлівага развіцця ўніверсітэта неабходна павялічваць паза­ бюджэтныя даходы па ўсіх напрамках, дыверсіфікаваць платныя паслугі, пры гэтым максімальна рацыянальна выкарыстоўваць наяўную матэрыяльна-тэхнічную базу, правесці аптымізацыю штатнага раскладу, каб выкон­ваць тую ж працу, але з меншай колькасцю чалавек. Названыя даручэнні знайшлі адлюстраванне ў пастанове Савета ўніверсітэта.

14 красавіка 2016 г.


• Выдадзена ў БДПУ Педагогіка ў пытаннях і адказах (для самастойнай работы студэнтаў): дапаможнік / С. І. Неўдах, В. М. Пунчык, І. А. Царык. – М і н с к : Б Д П У, 2017. – 76 с. У дапаможніку матэрыял выкладзены па тэхналогіі інфармацыйнай апрацоўкі тэксту. Прапанаваныя для вывучэння пытанні асвет­лены ў рэчышчы тэндэнцый развіцця айчыннай шко­лы. Дадзены рэкамендацыі па падрыхтоўцы да здачы экзамену па вучэбнай дысцыпліне «Педагогіка». Тэорыя і методыка кіраўніцтва выяўленчай дзейнасцю дзяцей дашкольнага ўзросту: д а паможнік / Ю. У. Захарава. – Мінск: БДПУ, 2016. – 68 с. У дапаможніку змешчаны тэарэтычны і практычны матэрыял па вучэбнай дысцыпліне «Тэорыя і методыка кіраўніцтва выяўленчай дзейнасцю дзяцей дашкольнага ўзросту». Ён складзены ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай і з’яўляецца сродкам павышэння эфектыўнасці і якасці засваення слухачамі зместу названага вучэбнага курса. Сацыяльна-педагагічная работа з сям’ёй: курс лекцый / А. К. Пагодзіна, С. Р. Тубалец. – Мінск: БДПУ, 2017. – 88 с. Курс лекцый з’яўляецца часткай вучэбна-метадычнага комплексу па дысцыпліне «Тэорыя і практыка сацыяльна-педагагічнай працы з сям’ёй» (раздзел «Сацыяльна-педагагічная работа з сям’ёй») і прызначаны для студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка».

Руская мова для пачаткоўцаў: практыкум для замежных студэнтаў / В. П. Ракава. – Мінск: БДПУ, 2017. – 88 с. У выданні прадстаўлены практычны матэрыял па відах маўленчай дзейнасці, структураваны па сістэме канцэнтраў. Аснову кожнага ўрока складаюць тэксты агульналітаратурнай і прафесійнай накіраванасці. Яны аўтэнтычныя і адаптаваныя, утрымліваюць перад- і паслятэкставыя заданні. Сістэма заданняў накіравана на замацаванне маўленчых уменняў і навыкаў. АБ’ЯВА У сувязі з правядзеннем рамонтных работ кнігарня вучэбна-выдавецкага цэнтра БДПУ да 1 верасня размяшчаецца па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, вуч. корпус № 3, каб. 130. ВВЦ БДПУ прапануе не толькі кніжную і канцылярскую прадукцыю, а і аказвае паслугі па: друку / капіраванні (А4, А3);  чорна-белым л (А7, А5, А4);  ламініраванні л на пластыкавую спружыну.  пераплёце л Заўсёды рады дапамагчы!

14 красавіка 2017 г.

• Віншуем!

Кацярыну Міхайлаўну Рэйт, выпускніцу аспіран­туры БДПУ, стыпендыятку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2016 г.), з абаронай дысертацыі на саісканне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук. Навуковае даследаванне выканана пад кіраўніцтвам прафесара Л. Д. Глазырынай;

аду­кацыі на правядзенне навукова-даследчай работы ў рамках праекта БДПУ «Беларусіяда»;

Наталлю Сямёнаўну Жлудаву, аспірантку кафедры асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі Інстытута інклюзіўнай адукацыі, з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата педагагічных навук, і яе навуковага кіраўніка – дацэнта Т. В. Варонаву; Дар’ю Абрамчук і Настассю Кумпан, студэнтак факультэта дашкольнай аду­кацыі, удзельніц СНДЛ, і іх навуковага кіраўніка – прафесара В. М. Шы­беку з атрыманнем гранта Міністэрства

Марыну Алегаўну Трыгук, выпуск­ніцу аспірантуры БДПУ, стыпендыятку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2015 г.), з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата філалагічных навук, а таксама яе навуковага кіраўніка – прафесара І. П. Кудраватых. *** Граматамі Міністэрства аду­кацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную плённую працу, дасяг­нутыя поспехі ў падрыхтоўцы вы­сокакваліфікаваных педагагічных кадраў УЗНАГАРОДЖАНЫ Галіна Яўгенаўна Хурсевіч, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце фізіка-матэматычнага факультэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт; Аксана Мікалаеўна Зыль, старшы выкладчык кафедры методык дашкольнай адукацыі факультэта дашкольнай адукацыі.

• Спартыўны навігатар

САМБІСТАМ ПАДУЛАДНЫ НАВАТ… КОСМАС!

Зборная БДПУ па запрашэнні Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі і Усерасійскай федэрацыі самба 6–9 красавіка прыняла ўдзел у I Міжнародным турніры сярод студэнцкіх каманд у рамках XLII Міжнароднага турніру па самба на «Прыз заваёўнікаў космасу». У выніку паспяховага выступлення спартсмены-танкаўцы занялі ганаровае 2-е месца. У барацьбе за выйсце ў фінал зборная БДПУ з перавагай у 3 ачкі перамагла самбістаў Кыргызска-Расійскага Славянскага ўніверсітэта імя Б. М. Ельцына (г. Бішкек) – 4:1. У заключным паядынку прадстаўнікі нашага ўніверсітэта сустракаліся са спартсменамі Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту, моладзі і турызму (г. Масква), якія напярэдадні выйгралі ў каманды Маскоўскага дзяржаўнага будаўнічага ўніверсітэта – 5:0. Барацьба ў фінале ішла на роўных: з лікам 2:2 танкаўцы мелі ўсе шанцы заваяваць «золата». Аднак больш вопытнаму майстру спорту з Расіі ўдалося перамагчы. Зборная БДПУ завяршыла выступленне з лікам

2:3 і ўзнялася на другую прыступку п’едэстала. Што да індывідуальных выступленняў, то вялікім дасягненнем на гэтых спаборніцтвах стала перамога студэнта факультэта фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта Максіма Красінскага. Ад душы віншую!

Трэнерскі савет лічыць, што каманда БДПУ па самба выдатна паказала сябе на міжнародным турніры ў Маскве. Выказваю шчырую падзяку членам зборнай – Таццяне Дземчанка, Уладзіславу Саяпіну, Іллю Міцкевічу, Багдану Асіпенку і Аляксандру Лычкоўскаму, а таксама іх трэнеру – выкладчыку кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін А. У. Катлоўскаму! Асобна хацелася б адзначыць, што ўжо ўзгаданы студэнт 41-й групы факультэта фізічнага выхавання Уладзіслаў Саяпін у сакавіку заняў першае месца на Кубку свету па самба. Упэўнены, што ў гэтым спісе слаўных перамог з’явяцца новыя дасягненні і новыя імёны, а мы, трэнеры-педагогі, разам са сваімі выхаванцамі прыкладзем для гэтага ўсе намаганні. Алег ХІЖЭЎСКІ, загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту, Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь

СЯМ’Я – КАШТОЎНАСЦЬ МІЖНАРОДНАЯ

«Усе мы родам з дзяцінства», і менавіта ад сям’і ў першую чаргу залежыць, якім будзе наша станаўленне, наша развіццё. Разуменне выключнай ролі сямейнага выхавання ў фарміраванні асобы падштурхнула выкладчыкаў факультэта сацыяльнапедагагічных тэхналогій да стварэння студэнцкага клуба «Сям’я» ў рамках рэалізацыі сацыяльна-адукацыйнага праекта БДПУ і Беларускага саюза жанчын «Здаровая сям’я – здаровая нацыя». Яго задачы простыя і адначасова вельмі важныя: сцвярджэнне сямейных каштоўнасцей, фарміраванне ў будучых педагогаў адказных адносін да шлюбу… Адзін са спосабаў іх вырашэння – пашырэнне ўяўленняў студэнтаў аб сямейна-бытавых традыцыях сусветнай культуры. Гэтай тэме было прысвечана чарговае пасяджэнне клуба – «Сямейныя традыцыі ў культурах свету». ў прафесіі, выказалі музыкант Чжао Сі- чаях, істотнымі для сучасных маладых люньянь, мастачка-каліграфіст Ван Шаофан дзей з розных краін з’яўляюцца агульнаі выкладчык мангольскага танца Чжан чалавечыя каштоўнасці: каханне, сям’я, Ананцзія з Кітая. Яны пазнаёмілі ўдзель- шлюб, супрацоўніцтва, узаемная дапамога нікаў сустрэчы са сваімі надзіва прыгожымі і павага. сямейнымі альбомамі – пазнаваль­н ымі У абмеркаванні актыўны ўдзел прымалі і цікавымі прэзентацыямі сямейнага побы- і прадстаўнікі беларускага студэнцтва – ту і звычаяў. Пра ду­хоўна-маральныя тра- Уладзіслава Лук’янава (вядучая сустрэчы), дыцыі, засна­ваныя на хрысціянскіх каш- Ларыса і Дзміт­р ый Крукавы, Крысціна тоўнасцях, распавялі студэнткі ФСПТ Зубачова, Надзея Сівакова, іншыя. На Марылітоўскай дыяспары ў Гродзенскай трады­цыйнай «Хвілінцы паэзіі» прагучалі У Рэсурсным цэнтры сацыяльна-пе­дага- вобласці. На іх думку, шчасце ў шлюбе за- вершы ў выкананні студэнткі 1-га курса гічных тэхналогій сабраліся сту­дэнты, ма- лежыць не толькі ад унутры­сямейных ад- ФСПТ Марыі Дунец. гістранты і стажоры з Германіі, Карэі, Кі- носін, але і ад сацыяль­нага служэння гратая, Расіі, Туркменістана, якія вучацца мадству, імкнення зрабіць свет багацейў БДПУ і Беларускім дзяр­жаўным універ- шым духоўна. сітэце культуры і мастацтва. Прысутныя У ходзе гутаркі высветлілася, што для расказалі пра трады­ц ыі народаў роз­н ых туркменаў шчасце – гэта «сям’я-цытакраін, абмяняліся думкамі наконт важна- дэль», дзе муж – галава; моцны і дужы, ён сці сямейных стасункаў для гарманічнага цалкам бярэ на сябе адказнасць за дабразвіцця асобы. Удзельнікі сустрэчы аб- рабыт яе членаў і нават не дапускае думкі меркавалі пытанне: ці можна спалучаць пра магчымасць разводу або перапыненштодзённыя клопаты з прафесійнай і твор- ня цяжарнасці жонкі. Кітайскае грамадстчай самарэалізацыяй, актыўным грамад- ва не такое катэгарычнае ў адносінах да скім жыццём? Ксенія Бухгольц і Рэ­ната прыватнага жыцця сваіх суайчын­н ікаў, Сустрэча маладых людзей з розГусман з Берлінскага ўнівер­сітэта пера- аднак жыхары Паднябеснай таксама не ных краін, арганізаваная клубам, кананы ў тым, што спачатку трэба стаць на схільныя да паводзінаў, якія вядуць да кры- паспрыяла ўмацаванню іх дружбы ногі – атрымаць аду­кацыю, зацвердзіцца зісу сям’і. Яны цэняць утульны дом і трыва- і ўзаемаразумення. На развітанў сацы­яльным статусе, а потым ужо ўсту- лы шлюб, заснаваны на вернасці, узаем- не Ван Шаофан падаравала клубу паць у адказ­ны шлюб. А студэнцкая сямей- най павазе і падтрымцы адзін аднаго ў са­ «Сям’я» і Рэ­сурс­наму цэнтру ФСПТ ная пара з Туркменістана Айнур Пудакова марэалізацыі. Нямецкія дзяўчаты шануюць свае каліграфічныя карціны з наді Ых­лас Канябаеў – бацькі двух дзяцей – у адносінах перш за ўсё свабоду. Для расіян пісам па-кітайску: «Я люблю цябе, на ўласным прыкла­дзе прадэманстрава- і літоўцаў адносіны ў сям’і – гэта духоўнае Мінск!» лі супрацьлеглы падыход да ўдалага спа- адзінства, давер і прыняцце партнёра, Ала РУСЕЦКАЯ, лучэння сямейных радасцей і паспяховай засна­ваныя на ўзаемным каханні і сувязі кіраўнік студэнцкага Клуба «Сям’я», кар’еры. Упэўненасць у тым, што га­лоў- пакаленняў. Такім чынам, удзельнікі гутардацэнт кафедры сацыяльнай педагогікі нае ў жыцці – гэта каханне і па­разуменне кі пераканаліся, што, нягле­дзячы на адфакультэта сацыяльнаў сям’і, а таксама творчая самарэалізацыя розненні ў культурных традыцыях і звыпедагагічных тэхналогій

3


АДЧЫНЯЕМ ДЗВЕРЫ – АДКРЫВАЕМ СЭРЦЫ

Традыцыйна першы дзень красавіка прайшоў у нашым універсітэце пад знакам знаёмства з патэнцыйнымі танкаўцамі – абітурыентамі, якія завіталі ў БДПУ, каб увачавідкі ўпэўніцца: клопат пра студэнта, пра яго прафесійнае станаўленне і гарманічнае развіццё – галоўны прыярытэт вядучай педагагічнай ВНУ краіны. Дзень адчыненых дзвярэй стаў яшчэ і днём адкрыццяў, знаёмстваў і пазітыўных эмоцый. Ніводзін з больш чым паўтары тысячы гасцей не быў абдзелены ўвагай: знайшліся і дадатковыя аўдыторыі, і адказы на хвалюючыя пытанні, і час на цікавы і карысны адпачынак. адчуць сябе паліглотам: прывітацца па-англійску, прадставіцца па-французску, развітацца па-кітайску, напісаць сваю мару па-нямецку. І неяк самі сабой словы склаліся ў фразу «Мы студэнты БДПУ!». Што ж, гэта мара, якую рэальна ўвасобіць у жыццё! Праект прайшоў у сяброўскай атмасферы і паспрыяў не толькі прафесійнай арыентацыі абітурыентаў, але і павышэнню матывацыі вывучэння замежных моў. Кафедра геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі факультэта прыродазнаўства прадставіла гасцям частку багатай калекцыі мінералаў. Школьнікі ўбачылі таксама вопыты з выкарыстаннем лабараторыі Фур’е. Выкладчыкі кафедры хіміі паказалі серыю займальных лабараторных доследаў, якія дэманструюць незвычайныя ўласцівасці рэчываў, чым выклікалі непадробнае захапленне ў абітурыентаў. Асаблівай папулярнасцю карысталася экспазіцыя кафедры агульнай біялогіі, якая прэзентавала работу батанічнага гуртка «Пошук»: смачныя пачастункі і фітагарбату. Кафедра марфалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл прадэманстравала экспанаты з калекцый насякомых, птушак і млекакормячых. Для гасцей былі праведзены азнаямляльныя экскурсіі па

Вядома, старшакласнікаў і іх бацькоў у першую чаргу цікавіла інфармацыя пра асаблівасці паступлення і навучання, умовы пражывання ў інтэрнаце, магчымасці развіцця творчага патэнцыялу. Многае яны даведаліся з выступлення рэктара БДПУ і членаў прыёмнай камісіі, усе прыватныя моманты можна было абмеркаваць з кіраўніцтвам факультэтаў. Аднак акрамя «хлеба» мы ахвотна прапанавалі гасцям і «відовішчы», запрасіўшы іх стаць непасрэднымі ўдзельнікамі спецыяльных акцый. Так, супрацоўнікі кафедры замежных моў філалагічнага факультэта арганізавалі крэатыўны іншамоўны праект «WELCOME!»– і вось ужо кожны змог

спецыялізаваных лабараторыях факультэта і інтэрактыўных класах «Біялогія» і «Хімія». У холе ўніверсітэта студэнты Інстытута псіхалогіі арганізавалі тэматычную пляцоўку «Псіхалогія для ўсіх». Працавалі адразу некалькі зон: «Дзіўны свет мінералаў і водаратэрапіі», «Характар па почырку», «Трэнажор віртуальнай рэчаіснасці». Абітурыенты даведаліся пра псіхалагічную трактоўку пахаў і камянёў, значэнне колеру і геаметрычных фігур, якія яны выбіралі. Студэнты Інстытута рыхтаваліся да Дня адчыненых дзвярэй адказна і творча. Гасцей сустракала прыемная музыка, салодкія падарункі

КАБ ТЫ ЗАЎЖДЫ ЗДАРОВЫМ БЫЎ – НАСТРОЙВАЙСЯ НА ПАЗІТЫЎ!

Штогод 7 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень здароўя. Яго сёлетняя тэматыка – «Дэпрэсія: давай пагаворым». Ва ўніверсітэце з гэтай нагоды рэалізавана цэлая серыя мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю сярод студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДПУ здаровага ладу жыцця і пазітыўнага мыслення. Усе мерапрыемствы аб’яднаны адной асноўнай ідэяй: «Здаровы дух – здаровае і цела!»

Падчас акцыі «БДПУ – тэрыторыя здароўя», якая адбылася 7 красавіка ў фае галоўнага корпуса, была арганізавана работа шэрагу тэматычных пляцовак, а таксама спартыўна-рухальная праграма. Пры ўдзеле студэнтаў факультэта прыродазнаўства ўсе жадаючыя змаглі вымераць сваю вагу, рост, артэрыяльны ціск, вызначыць індэкс масы цела, узровень халестэрыну ў крыві, мышачную масу. Папулярнасцю ў моладзі карыстаўся фітабар «Чабарок», арганізаваны членамі гуртка «Пошук» пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры агульнай біялогіі і батанікі Г. А. Свірыд. У фітабары наведвальнікаў частавалі гарбатай і дзяліліся сакрэтамі яе прыгатавання. Студэнцкі актыў факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій правёў латарэю «Здаровым быць модна!». Прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі «БРСМ» запрашалі ўсіх жадаючых наведаць «Краму здароўя», дзе студэнтам прапаноўвалі разгадаць тэматычныя загадкі, паскакаць на скакалцы, пакруціць абруч. Актыўных удзельнікаў частавалі свежай садавінай. Выкладчыкі Інстытута псіхалогіі В. А. Пянкрат і Ю. А. Паляшчук арганізавалі працу пляцоўкі «Ароматэрапія». Прысутныя змаглі даведацца пра тое, якія водары бадзёраць, узнімаюць настрой, дапамагаюць расслабіцца. Асабліва хочацца адзначыць працу «Псіхалагічнай майстэрні», арганізаванай псіхалагічнай службай БДПУ сумесна са студэнтамі Інстытута псіхалогіі. Жадаючым прапаноўвалі прайсці псіхагеаметрычны

тэст, які дазваляе вызначыць тып асобы, даць падрабязную характарыстыку асобасных якасцей. У «Краме псіхалагічных рэсурсаў» наведвальнікам мянялі негатыўныя эмацыйныя перажыванні і пачуцці на пазітыўныя ўстаноўкі. Тут можна было таксама атрымаць карысную інфармацыю па прафілактыцы дэпрэсіўных і стрэсавых станаў. Спартыўна-рухальную праграму адкрыў флэшмоб «Танчы разам з намі!», які студэнткі факультэта дашкольнай адукацыі за два тыдні падрыхтавалі літаральна з нуля пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту З. А. Шышкінай. Ніводнага ўдзельніка акцыі не пакінула абыякавым выступленне футбольных фрыстайлераў Ягора Цялушкі, Антона Нікалаёнка і Іллі Капытова. На акцыі прысутнічалі не толькі беларускія, але і замежныя студэнты, якія вучацца ў нашым універсітэце. Пад уражаннем ад мерапрыемстваў хлопцы з Туркменістана выканалі лезгінку, якую падхапілі беларускія дзяўчаты. Пад бурныя апладысменты прайшоў нумар чэрлідынгу ад студэнтак Інстытута інклюзіўнай адукацыі, які яны падрыхтавалі спецыяльна да акцыі. Разыначкай спартыўна-рухальнай праграмы стала выступленне трэнераў першай школы роўп-скіпінгу ў Беларусі – студэнтак 1-га курса факультэта фізічнага выхавання Крысціны Гатоўчыц і Паліны Лойка. Ва аўдыторыях у гэты самы час праходзілі сустрэчы студэнтаў з урачом аддзялення памежных станаў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Д. Ф. Дзямко і псіхолагам аддзялення крызісных станаў гэтай жа ўстановы І. М. Цішкевіч, якія расказалі студэнтам і выкладчыкам, як пазбегнуць дэпрэсіі, а таксама паменшыць суіцыдальныя рызыкі. Дырэктар Інстытута псіхалогіі Д. Р. Дзьякаў правёў майстар-клас «Сучасныя Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

226-40-19

i

e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

падыходы да прафілактыкі і псіхалагічнай дапамогі пры дэпрэсіі» для куратараў вучэбных груп і выхавацеляў інтэрнатаў. А дацэнт кафедры клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі С. В. Пятроў – трэнінг са студэнтамі «Пазітыўныя эмоцыі – шлях да здароўя». Затым эстафету прыняла спартыўная зала, дзе адбылася спартландыя з удзелам каманд студэнцкага актыву і маладзёжных грамадскіх арганізацый універсітэта (ПА ГА «БРСМ» і ППА студэнтаў), а ў 382-й аўдыторыі прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй турыстычнага клуба «Гарызонт». У інтэрнатах універсітэта ў гэты дзень быў арганізаваны шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да сёлетняй тэматыкі Дня здароўя. Паважаныя выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта, студэнты! Атрымлівайце асалоду ад кожнай пражытай хвіліны, знаходзьце станоўчыя моманты ў кожным дні. Часцей кантактуйце з прыемнымі вам людзьмі, праводзьце больш часу на прыродзе. Любіце сябе і сваё акружэнне. Будзьце шчаслівымі, каханымі і здаровымі! Аксана АНДРЭЙЧУК, намеснік начальніка УВРзМ

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

з сімволікай ІП, прадказанні наконт іх будучыні ў Інстытуце псіхалогіі. Акрамя таго, вучні прайшлі экспрэс-дыягностыку прафесійнай накіраванасці па аўтарскай праграме MONIK. Пры дапамозе трэнажора віртуальнай рэчаіснасці паспрабавалі свае сілы ў эксперыментальнай працы з выкарыстаннем спецыялізаванай тэхнічнай апаратуры. Былі разыграны вельмі значныя для кожнага студэнта падарункі: тры сертыфікаты на атрыманне «аўтамата» на заліку падчас першай сесіі знайшлі ў гэты дзень сваіх шчаслівых уладальнікаў. Напрыканцы школьнікі атрымалі яшчэ адзін падарунак: унікальную магчымасць стаць удзельнікамі псіхалагічных майстар-класаў – «Практыкуму па графалогіі» і Workshop «Псіхалагічная экспертыза рэкламы». Мы стараліся зрабіць гэты дзень сапраўдным святам – і ён атрымаўся яркім і радасным. Аднак галоўнае, відаць, у тым, што кожны абітурыент змог зразумець: БДПУ – гэта ўніверсітэт вялікіх магчымасцей. І, далучыўшыся да ліку танкаўцаў, ты аўтаматычна становішся ўдзельнікам «Вялікай справы для годных людзей». Наш кар.

У чацвер, 6 красавіка, невялікая група студэнтаўпершакурснікаў Iнстытута iнклюзiўнай адукацыi наведала Белтэлерадыёкампанію. Хочацца адзначыць, што гэта не першая экскурсія для студэнтаў БДПУ, якія сталi ўдзельнiкамi творчага праекта пад кiраўнiцтвам загадчыка медыялабараторыі ЦРІТ А. А. Красуляк. І ўсе, хто пабыў там хоць раз і дакрануўся да вытокаў тэле- і радыёвяшчання, хочуць вяртацца сюды зноў і зноў. І Белтэлерадыёкампанія гасцінна расчыняе перад імі свае дзверы.

ЗА ЗА КУЛІСАМІ КУЛІСАМІ ТЭЛЕМАЙСТЭРСТВА ТЭЛЕМАЙСТЭРСТВА

Прасачыць храналогію развіцця беларускага кінематографа мы змаглі ў музеі падчас захапляльнай і вельмі цікавай экскурсіі. Акрамя гэтага, дазвалялася рабіць фотаздымкі і дакранацца да экспанатаў, што звычайна забаронена ў іншых музеях. Кожны мог прымерыць на сябе вобраз, напрыклад, аператара мінулага стагоддзя. Прайшліся мы і па студыях, дзе рабіліся апошнія прыгатаванні да эфіру праграмы. А потым завіталі туды, дзе адбываецца сапраўдны цуд – вывад «карцінкі» з асобных камер на адзіны экран. Над усім гэтым працуюць рэжысёр, інжынеры, рэдактары і яшчэ шмат якія спецыялісты. Яны выконваюць вельмі важную работу, але застаюцца па-за кадрам. Кампетэнтныя супрацоўнікі кампаніі з лёгкасцю адказвалі на любыя пытанні самых дапытлiвых студэнтаў. Пакуль адны з нас цікавіліся тонкасцямі майстэрства тэлеі радыёвяшчання, іншыя рабілі фотаздымкі на памяць, прысеўшы ў крэслы папулярных вядучых вядомых беларускіх тэлепраграм, ці проста гулялі па паверхах, дзе само

паветра напоўнена водарам творчага энтузіязму і няспыннага пошуку новых арыгінальных ідэй. Яркія ўражанні засталіся ў нас пасля ўдзелу ў ток-шоу «Форум». Праграма на самай справе аказалася вельмі цікавай, падзеі разгортваліся імкліва і нечакана. А спрэчкі паміж экспертамі і запрошанымі ўдзельнікамі стваралі пэўную энергетыку ў студыі. Студэнты пільна сачылі за ўсім, што адбывалася, і ў кожнага, безумоўна, складвалася сваё меркаванне. На заканчэнне хачу сказаць вялікі дзякуй усім супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі за гасціннасць і за тое, што далі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з «кухняй» тэлебачання. Асаблiвую ўдзячнасць выказваем Алене Аляксандраўне Красуляк за такi цiкавы праект. Магчыма, сярод нас набіраецца вопыту будучы кіраўнік школьнага прэс-цэнтра?! Аліна ШАКАЛЬ, студэнтка 1-га курса Інстытута інклюзіўнай адукацыі

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 512. Падпісана ў друк 14.04.2017 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1193  
1193  
Advertisement