Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Афіцыйная хроніка 23

САКАВІКА alma mater наведала прадстаўнічая дэлегацыя Ліннаньскага педагагічнага ўніверсітэта (КНР) на чале з кіраўніком установы Лю Мінг. На сустрэчы рэктара БДПУ А. І. Жука з гасцямі прысутнічалі дэкан філалагічнага факультэта В. Д. Старычонак, намеснік дырэктара Інстытута

інклюзіўнай адукацыі С. М. Фяклістава, студэнты ўніверсітэта – грамадзяне Беларусі і Кітая. Падчас размовы бакі абмеркавалі пытанні арганізацыі акадэмічнага абмену, узаемадзеяння з Цэнтрам кітайскай мовы і культуры БДПУ, навучання кітайскіх студэнтаў у магістратуры нашай установы. Па выніках сустрэчы быў перападпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Ліннаньскім педагагічным універсітэтам, а гасцям прадастаўлена магчымасць наведаць Інстытут інклюзіўнай адукацыі, азнаёміцца з экспазіцыяй залы рэдкай кнігі і музея БДПУ, сустрэцца са студэнтамі Паўночна-Заходняга ўніверсітэта, якія набываюць веды ў нашым універсітэце на ўмовах уключанага навучання.

Д

ЭЛЕГАЦЫЯ БДПУ на чале з рэктарам А. І. Жуком 9–11 сакавіка наведала вядучыя ўстановы вышэйшай адукацыі кітайскай правінцыі Хэнань –

Пятніца, 31 сакавіка 2017 года

Лаянскі педагагічны і Хэнаньскі ўніверсітэты. Падчас візіту прадстаўнікі alma mater азнаёміліся з працэсам навучання ў інстытутах мастацтва КНР і прадставілі вопыт падрыхтоўкі спецыялістаў аналагічнага профілю на факультэце эстэтычнай адукацыі БДПУ. Гаспадароў уразілі творы выяўленчага мастацтва, аўтарамі якіх з’яўляюцца студэнты ФЭА, у тым ліку радзільныя ручнікі, што былі ўручаны кітайскім калегам як сімвал нараджэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Вынікам візіту ў КНР стала падпісанне 7 дакументаў, сярод якіх якіх дагавор аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Хэнаньскім універсітэтам і шэраг пагадненняў з Лаянскім педагагічным універсітэтам па распрацоўцы і рэалізацыі сумеснай праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў эстэтычнага цыклу і фізічнага выхавання. Дзякуючы ініцыятыве рэктарата БДПУ ў беларускіх і кітайскіх студэнтаў старэйшых курсаў

з’явілася рэальная магчымасць на ўмовах абмену прайсці навучанне ў адным з універсітэтаў-партнёраў на працягу аднагодвух семестраў, а ў выкладчыкаў спецыяльных дысцыплін – апрабіраваць свае метадычныя напрацоўкі ў краіне іншых культурных традыцый.

• Навіны БДПУ Н

А БАЗЕ БДПУ пры садзеянні і арганізацыйным суправаджэнні вучэбна-метадычнага ўпраўлення і кіраўніцтва факультэтаў 13–17 сакавіка прайшоў другі тур конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Мінскай вобласці-2017». Падчас яго правядзення студэнты ўніверсітэта атрымалі выдатную магчымасць азнаёміцца з перадавым эфектыўным педагагічным вопытам самых таленавітых настаўнікаў Беларусі. Майстар-класы для прадстаўнікоў факультэтаў прыродазнаўства, фізічнай культуры, дашкольнай адукацыі, пачатковай адукацыі, фізіка-матэматычнага, гістарычнага і філалагічнага правялі 40 лепшых педагогаў з Вілейкі, Клецка, Дзяржынска, Маладзечна, Салігорска, Барысава, Нясвіжа і іншых гарадоў Мінскай вобласці.

П

ЫТАННЮ стварэння ў БДПУ Аб’яднання кітайскіх студэнтаў быў прысвечаны сход грамадзян КНР, якія праходзяць навучанне ў нашым універсітэце на ўсіх ступенях атрымання адукацыі. Начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва С. М. Кабачэўская расказала прысутным пра задачы, функцыі і магчымасці такога этнічнага аб’яднання на прыкладзе дзеючага ў alma mater Туркменскага зямляцтва. Кітайскія студэнты падтрымалі ініцыятыву кіраўніцтва БДПУ і аднагалосна прынялі рашэнне аб стварэнні Саюза.

А

ДБЫЛІСЯ паўфінальныя гульні Лігі КВЗ БДПУ. За права паспаборнічаць у фінале змагаліся як вопытныя, так і зусім маладыя, але амбіцыйныя каманды вясёлых і знаходлівых. Па выніках двух дзён на фінішную прамую выйшлі: «Думкі ўслых» (факультэт дашкольнай адукацыі), «SIDIS» (факультэт фізічнага выхавання), «Качыныя гісторыкі» (гістарычны факультэт). Акрамя таго, члены журы і рэдактары гульні ўключылі ў склад прэтэндэнтаў на валоданне «Крыштальнай савой» каманду «ДНК» факультэта прыродазнаўства. Нагадаем, што фінал Лігі КВЗ БДПУ адбудзецца ў маі.

Д

ЗЕНЬ донара пройдзе ва ўніверсітэце 21 красавіка. Штогод студэнты і супрацоўнікі нашага ўніверсітэта, аддаючы сваю кроў, дапамагаюць людзям, якія трапілі ў бяду. Запісацца на данацыю можна ў медпункце № 1 (вул. Савецкая, 18/1, вуч. корпус № 3) у панядзелак, сераду, пятніцу з 10.00 да 13.00, у аўторак і чацвер – з 13.00 да 16.00.

№ 4 (1192)

ȁ ȄȋǻȀǾȉ ǬǰǮDZǥ – ǥǻǸǹȌǵǥȍ У Інстытуце інклюзіўнай адукацыі БДПУ пры ўдзеле ЮНІСЕФ 29 сакавіка адкрыўся Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі (РРЦІА). Гэта комплекснае падраздзяленне новага тыпу, задачамі якога з’яўляюцца назапашванне, абагульненне і распаўсюджванне спецыяльных рэсурсаў для асоб з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі.

Удзельнікаў урачыстай цырымоніі прывіталі рэктар БДПУ А. І. Жук, намеснік міністра адукацыі Р. С. Сідарэнка і прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь доктар Рашэд Мустафа Сарвар. Прысутныя – а гэта былі госці з устаноў адукацыі і аховы здароўя, амбасад замежных краін і рэспубліканскіх СМІ, міністэрстваў і грамадскіх аб’яднанняў, якія прадстаўляюць інтарэсы асоб з інваліднасцю, – дакладна разумелі, што з’яўляюцца сведкамі падзеі надзвычайнай важнасці. У краіне з’явіўся лідар, які ўзяў на сябе адказнасць за комплексную распрацоўку і рэалізацыю тэмы інклюзіі на ўсіх яе этапах: ад падрыхтоўкі кадраў для работы ў сістэме ўключанага навучання да стварэння метадалагічнай базы, аказання кансультатыўнай дапамогі і забеспячэння працэсу павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў. І гэта – каманда нашай alma mater! Можна толькі захапляцца дальнабачнай стратэгіяй БДПУ, які першым сярод універсітэтаў краін СНД на базе факультэта стварыў Інстытут інклюзіўнай адукацыі, адкрыў профільны Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр, а цяпер у партнёрстве з ЮНІСЕФ бярэцца за арганізацыю рэгіянальных структур.

Дырэктар Інстытута інклюзіўнай адукацыі В. В. Хітрук правяла азнаямляльную экскурсію па Цэнтры, падчас якой госці ўбачылі самае сучаснае абсталяванне – прыбор стварэння тактыльнай графікі PIAF, дысплей Брайля, сэнсарную клавіятуру IntelliKeys, FM-сістэму для асоб са слабым слыхам, вертыкалізатар для дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату і інш. Крыху пазней майстар-класы ад супрацоўнікаў Інстытута прадэманстравалі «рэсурсы ў дзеянні». Асаблівы эмацыянальны акцэнт прыйшоўся на дакументальную выстаўку «Інклюзія пачынаецца з сям’і...», фотаздымкі якой адлюстравалі атмасферу цеплыні і любові, што пануе ў сем’ях, дзе выхоўваюцца дзеткі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Сёлета пры ўдзеле ЮНІСЕФ у РРЦІА запланаваны шэраг семінараў для педагогаў і бацькоў. Першы пройдзе 6 красавіка. Адукацыйны працэс забяспечвае каманда прафесіяналаў Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ з прыцягненнем лепшых айчынных і замежных спецыялістаў. Святлана ФЯКЛІСТАВА, намеснік дырэктара Інстытута інклюзіўнай адукацыі


• 2017 – Год навукі

Роўна год назад дэлегацыя нашага ўніверсітэта вярнулася са сталіцы Грузіі – горада Тбілісі, дзе Міжнародны цэнтр гуманнай педагогікі, ганаровым прэзідэнтам якога з’яўляецца акадэмік РАА Ш. А. Аманашвілі, праводзіў Пятнаццатыя педагагічныя чытанні. Удзел прадстаўнікоў alma mater у такім маштабным мерапрыемстве атрымаў свой лагічны працяг. Паколькі ідэі гуманнага падыходу ў выхаванні знаходзяць усё больш прыхільнікаў сярод педагагічнай грамадскасці, рэктар БДПУ А. І. Жук выступіў з ініцыятывай правесці «Чытанні-2017» у Мінску – на базе нашага ўніверсітэта. Каардынацыйны савет з радасцю адгукнуўся на прапанову. У выніку БДПУ 23–26 сакавіка апынуўся ў цэнтры значнай навуковай падзеі, зацікаўленымі ўдзельнікамі якой сталі выкладчыкі, студэнты і шматлікія госці ўніверсітэта. Забягаючы наперад, скажу, што, па словах членаў аргкамітэта, мінскія Чытанні сталі найлепшымі за

16 гадоў іх існавання. Прыкладаў такога высокага ўзроўню арганізацыі і правядзення мерапрыемства, які забяспечыла рабочая група БДПУ, Каардынацыйны савет дагэтуль не меў. Гэта датычыла літаральна ўсяго – своечасовай рассылкі запрашэнняў удзельнікам, размяшчэння гасцей і арганізацыі іх харчавання, стварэння ўмоў вядучым і мадэратарам аторыях і падчас правядля плённай работы ў лабараторыях дзення майстар-класаў, падрыхтоўыхтоўкі экскурсійнай праграмы і інш. ш. На працягу трох дзён 700 (!)) педагогаў з 10 краін – Азербай-джана, Беларусі, Грузіі, Латвіі,, Літвы, Казахстана, Кыргызстана, стана, Расіі, Украіны і Эстоніі вучылі і вучыліся любіць вучняў і сваю прафесію. А яшчэ ўсміхацца, бо сардэчнасць – гэта тое, без чаго нельга ісці да дзяцей. Педагогі дзяліліся сваімі творчымі знаходкамі, спасцігалі навуку правільнага выбару, шукалі шлях да дзіцячых сэрцаў і ўдасканалення ўласнага майстэрства. І тэма чытанняў «Палюбіце будучыню – крылы вырастуць» стала пуцяводнай у гэтым пошуку. Падчас урачыстага адкрыцця Чытанняў Шалва Аляксандравіч Аманашвілі гаварыў пра выхаванне маралі і духоўнасці ў грамадстве. Ён выказаў глыбокую ўдзячнасць Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь у асобе намесніка Міністра Р. С. Сідарэнка, рэктару БДПУ А. І. Жуку і калектыву ўніверсітэта не толькі за тое, што выступілі суарганізатарамі Чытанняў, але і за ня-

У рамках рэалізацыі сацыяльна-адукацыйнага праекта «Здаровая сям’я – здаровая нацыя», які БДПУ праводзіць сумесна з Беларускім саюзам жанчын, адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога сям’і: вопыт, праблемы, перспектывы». У яе рабоце прынялі ўдзел 115 навукоўцаў і практыкаў з устаноў вышэйшай, агульнай сярэдняй, дашкольнай, дадатковай і спецыяльнай адукацыі, арганізацый сацыяльнай абароны.

СЯМ’Я – АСНОВА ЎСІХ АСНОЎ

Мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць у замежных удзельнікаў – прадстаўнікоў 7 краін – членаў дэлегацый з Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна, Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя), Інстытута эдукалогіі і сацыяльнай работы Універсітэта Мікаласа Рамерыса (Літоўская Рэспубліка), Рыжскага ўніверсітэта імя Страдыня (Латвійская Рэспубліка), Акадэміі «Балашак» (Рэспубліка Казахстан). Прывітальны адрас удзельнікам канферэнцыі даслалі дырэктар Вышэйшай педагагічнай школы ў г. Ліёне прафесар Алэн Муньёт, дырэктар Інстытута педагогікі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна, член-карэспандэнт РАТ С. А. Пісарава.

Адкрываючы канферэнцыю, рэктар БДПУ А. І. Жук падкрэсліў вялікую ролю сям’і ў сучасным беларускім грамадстве, значнасць яе сацыяльнай падтрымкі, захавання сямейных каштоўнасцяў. Важкасць форуму надаў удзел прадстаўнікоў дзяржаўных заканадаўчых органаў, грамадскіх і рэлігійных арганізацый. Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага саюза жанчын, кандыдат сацыялагічных навук М. А. Шчоткіна акрэсліла асноўныя напрамкі дзяржаўнай падтрымкі сям’і ў нашай краіне. Настаяцель Усіхсвяцкага прыходу ў Мінску протаіерэй Фёдар Поўны раскрыў пытанні духоўнаасветніцкай функцыі Царквы ва ўмацаванні сям’і і выхаванні дзяцей. Дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт В. В. Мар2

тынава прадставіла асноўныя вынікі маштабнага даследавання адносін вучнёўскай і студэнцкай моладзі, бацькоў, педагогаў устаноў адукацыі да сям’і, шлюбу і сямейных каштоўнасцяў. Дырэктар ДУА «Гімназія № 1 г. Мінска імя Францыска Скарыны» кандыдат педагагічных навук Н. В. Бушная пазнаёміла слухачоў з асноўнымі інавацыйнымі падыходамі ў арганізацыі ўзаемадзеяння ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і сям’і. Плённы, інфармацыйна насычаны дыялог прадоўжыўся падчас працы чатырох секцый. Атрыманыя эмпірычныя дадзеныя ляглі ў аснову распрацоўкі і рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў па прапагандзе сямейных каштоўнасцяў, папулярызацыі паспяховай, шчаслівай сям’і, фарміраванні каштоўнасных адносін да рэпрадуктыўнага здароўя. Па выніках работы ўдзельнікі канферэнцыі прынялі рэзалюцыю, якая змяшчае канкрэтныя прапановы па ўдасканаленні сацыяльнай і псіхолага-педагагічнай дапамогі сям’і ў адрас міністэрстваў, зацікаўленых устаноў і арганізацый. Абмеркаванне актуальных праблем сучаснай сям’і, падрыхтоўкі падрастаючага пакалення да сямейнага жыцця, пытанняў арганізацыі сацыяльнай і псіхолага-педагагічнай дапамогі людзям, якія знаходзяцца ў шлюбе, дазволіла сфарміраваць новыя падыходы да вырашэння найважнейшай сацыяльна значнай задачы – умацавання і захавання сям’і ў сучасных сацыякультурных умовах. Ганна ПІШЧОВА, намеснік дэкана ФСПТ

стомную валанцёрскую дзейнасць, якая спрыяе адраджэнню духоўнасці ў грамадстве. У знак прызнання заслуг педагогаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, якія ў рамках Чытанняў выступілі мадэратарамі (прафесар В. Д. Старычонак, дацэнты Н. У. Ждановіч, В. М. Анцыпіровіч, Н. У. Навуменка, Г. В. Пішчова, А. М. Каспяровіч, А. А В. Касовіч), дакладчыкамі (доктар педагагічных навук В. В. Хітрук), вядучымі лабараторыі (прафесар наву В. У. У Чэчат, дацэнт В. В. Мартынава) і майстар-класа, Міжнародны цэнтр гуманнай педагогікі ўзнагародзіў М сярэбраным значком «Сэрца і Лебедзь» старшага ввыкладчыка кафедры алігафрэнапедагогікі Інстытута інклюзіўнай адукацыі Т. А. Федарэнка. Залатозначка і звання Рыцара гуманнай педагогікі быў удага зн стоены рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук. Наш кар.

ǻǹǺǶDZdzǟǪǨǭ ǸǨǯǪǟǾǾǚ ǷǸǨǯ ǷǸȃǯǴǻ ǨǬǻDzǨǾȃǟ

На базе нашага ўніверсітэта адбыўся Партнёрскі форум «Адукацыя для ўстойлівага развіцця – метад арганізацыі адукацыйных практык для ўсіх», які быў арганізаваны па ініцыятыве Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця». У яго рабоце прынялі ўдзел прадстаўнікі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійнай, вышэйшай і дадатковай адукацыі, грамадскіх аб’яднанняў і структур, эксперты. настайнасці, скарачэння маштабаў галечы і наступстваў бедстваў і г. д. Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця таксама шырока выкарыстоўвае метады, якія матывуюць навучэнцаў змяніць свае паводзіны. У сувязі з гэтым Вектар устойлівага развіцця сёння удзел у практыках АУР дазваляе разз’яўляецца адным з прыярытэтных віваць крытычнае мысленне і якасу нашай краіне. Так, напрыклад, у Бе- ці, звязаныя з прагназаваннем ходу ларусі распрацавана і рэалізуецца падзей. У нашай краіне вядучая роля ў разНацыянальная стратэгія сацыяльна-эканамічнага ўстойлівага раз- віцці АУР належыць школам – віцця да 2030 г. Тым не менш, нягле- цэнтрам ініцыятыў у інтарэсах устойдзячы на дастаткова шырокае выка- лівага развіцця мясцовай супольнарыстанне названага тэрміна, не ўсе сці. Сваю ролю адыгрываюць і граведаюць, што ён азначае і што спры- мадскія арганізацыі, якія займаюцяе пераходу чалавецтва на шлях ца інфармаваннем і асветай насельустойлівага развіцця. Адказ просты: ніцтва па пытаннях дасягнення Мэт беражлівыя адносіны да наваколь- устойлівага развіцця. Вопыт такіх нага асяроддзя, адмова ад няўстой- устаноў быў паспяхова прадэманлівых мадэляў вытворчасці і спа- страваны ў рамках выстаўкі-прэзенжывання, свядомы ўдзел усіх і кож- тацыі Партнёрскага форуму «АУР – нага ў паляпшэнні якасці жыц- механізм інавацыйнага развіцця ця. Сфарміраваць такі светапогляд, адукацыі, мясцовых супольнасцяў набыць веды і кампетэнцыі ў гэтай і рэгіёнаў». Сто пяцьдзясят удзельсферы дазваляе перш за ўсё аду- нікаў форуму і прадстаўнікі 19 партнёрскіх арганізацый абмеркавалі кацыя. У аснову адукацыі ў інтарэсах ус- асаблівую ролю педагогаў як аргатойлівага развіцця (АУР) пакладзены нізатараў адукацыйнага суправапрынцыпы ўсеагульнасці і беспера- джэння працэсаў устойлівага развіцпыннасці, практыкаарыентаванасці ця мясцовых супольнасцяў. Сафія САВЕЛАВА, і міждысцыплінарнасці, даследаванКацярына СПОСАБ, ня і сатворчасці вучняў і педагогаў. супрацоўнікі Каардынацыйнага З гэтых пазіцый АУР прапануе, нацэнтра «Адукацыя ў інтарэсах прыклад, разглядаць пытанні клімаустойлівага развіцця» тычных змяненняў, біялагічнай раз-

31 сакавіка 2017 г.


• Новае ў навучанні

БЕЗ МОЎНЫХ БАР’ЕРАЎ АДКРЫТЫЯ ЎСЕ ДЗВЕРЫ

Адразу дзве структуры БДПУ ў перыяд 20–27 сакавіка рэалізавалі аднолькавыя па задуме ініцыятывы. Інстытут псіхалогіі – інавацыйны праект «Псіхалогія без моўных бар’ераў: тыдзень англійскай прафесійнай лексікі», магістратура – «Тыдзень замежнай мовы». Нашы калегі не толькі адчулі найноўшыя тэндэнцыі, якія сфарміраваліся ў нацыянальнай сістэме вышэйшай адукацыі, а і аператыўна адрэагавалі на іх. І гэта зразумела: у педагагічным універсітэце працуюць і вучацца сапраўдныя наватары!

*** У першы дзень англамоўных адукацыйных мерапрыемстваў загадчык кафедры сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі Н. Л. Пузырэвіч прачытала для студэнтаў 2-га курса спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» лекцыю па дысцыпліне «Крызісная псіхалогія», а супрацоўнікі кафедры псіхалагічнага забеспячэння прафесійнай дзейнасці – дацэнт Ю. А. Паляшчук і выкладчык Т. А. Ніфантава правялі заняткі па дысцыпліне «Псіхалогія» для замежных студэнтаў 2-га курса філалагічнага факультэта. Выкладанне суправаджалася двухмоўнай прэзентацыяй, што спрыяла засваенню вучэбнага матэрыялу студэнтамі з розным узроўнем валодання замежнай мовай. Другі дзень у рамках Тыдня пачаўся з лекцыі па асновах кагнітыўна-паводніцкага падыходу ў псіхатэрапіі, якую прачытаў дырэктар Інстытута псіхалогіі Д. Р. Дзьякаў. Слухаць лекцыі на англійскай студэнтам 2-га курса не ў навіну: з пачатку семестра начытка па дысцыпліне ажыццяўляецца выключна на мове міжнароднай навуковай камунікацыі. І вось праз паўтара месяца будучыя псіхолагі

адзначаюць, што ў цэлым узровень разумення і авалодання прафесійнымі тэрмінамі ў іх павысіўся. Падтрымалі калег з Інстытута псіхалогіі і выкладчыкі кафедры замежных моў філалагічнага факультэта Н. І. Дрыбас, В. В. Бірукоў, Ж. Я. Паўлава, В. Б. Казакевіч, Н. М. Варанец. Яны каардынавалі самастойную падрыхтоўку першакурснікаў да конкурсу мультымедыйных праектаў What Influences Child Development? Студэнты атрымалі каласальны вопыт у працэсе пошуку, аналізу і сістэматызацыі інфармацыі ў галіне практычнай псіхалогіі, а таксама станоўча ацанілі практыкаарыентаваную форму працы. У рамках праекта старшы выкладчык кафедры псіхалогіі адукацыі Т. М. Шырокава правяла семінарскія заняткі Theories of Personality in Egopsychology, а выкладчык кафедры псіхалогіі адукацыі І. А. Бяспалава арганізавала прагляд кароткаметражных фільмаў на англійскай мове. Падчас Тыдня адбыўся майстар-клас «Сучасная кагнітыў-

• Нам крылы даў БДПУ МУЖЧЫНСКІ ПОГЛЯД НА ПРАФЕСІЮ

Якая розніца, цёпла на вуліцы ці холадна, калі ў сэрцы жыве маленькая вясёлка? З кожным днём яна разгараецца ярчэй і ярчэй, а людзям навокал становіцца радасна і ўтульна. Менавіта такім святлом і дабрынёй ужо на працягу 20 гадоў дзеліцца з калегамі і вучнямі выпускнік 2001 года факультэта рускай філалогіі БДПУ, а зараз дырэктар сталічнай сярэдняй школы № 21 імя М. Ф. Гастэлы Міхаіл Міхайлавіч САВІЦКІ. Яго праца – не проста прыклад самаадданай дзейнасці спецыяліста вышэйшай катэгорыі, выдатнага кіраўніка, творчай асобы; гэта ўзор вернасці абранай прафесіі, нягледзячы на ўсе яе складанасці.

– Не буду пытацца, ці падабаецца Вам праца. Адразу пацікаўлюся: чым? – Прафесія настаўніка цяжкая і адказная. Педагог павінен быць прыкладам добразычлівасці, інтэлігентнасці. Важна адчуць у сабе прызванне, а потым падмацаваць яго адукацыяй. Формула поспеху, на мой погляд, даволі простая: прызванне + прафесіяналізм + любоў да справы. У маёй дзейнасці пераплецена столькі момантаў – і пастаянная дынаміка, і пазітыў, і творчасць, і нестандартныя сітуацыі… Як сказала адна з калег, гэта праца, на якой не засумуеш. – Якое самае значнае дасягненне ў Вашай настаўніцкай практыцы? – Найбольшая ўзнагарода – не ў падзяках і тытулах, а проста ў радасці, якую дае праца, што выконваеш з душой і адказнасцю. Дасягненні маіх калег і вучняў выклікаюць гонар і, канешне, пацвярджаюць думку, што мы рухаемся ў правільным кірунку. У нашай школе створана сапраўдная каманда аднадумцаў, апантаных любімай справай. З такімі майстрамі лёгка пераадолець любыя перашкоды. – Ці лёгка здабываўся вопыт? Раскажыце. – Успамінаецца пачатак педагагічнай дзейнасці. Тады мне катастрафічна не хапала часу, адведзенага на ўрок. Чамусьці хацелася паведаміць вучням больш, чым гэта магчыма было зрабіць за 45 хвілін. Я захапляўся, дзецям было цікава, і мы гублялі часавы арыенцір. Але вопытныя калегі падказалі, як адбіраць неабходную інфармацыю, правільна разбіваць урок на этапы. Увогуле, удзячны ўсім, з кім давялося працаваць. Асабліва тым, хто замест таго, каб строга крытыкаваць, працягваў руку дапамогі.

31 сакавіка 2017 г.

– Міхаіл Міхайлавіч, ці ёсць нейкі дэвіз, якім Вы кіруецеся ў працы? – Падчас вучобы ва ўніверсітэце прачытаў кнігу педагога Я. М. Ільіна «Нараджэнне ўрока». На яе вокладцы былі такія словы: «Нельга сябе эканоміць там, дзе трэба перамагчы». Часта ўзгадваю і, відаць, кіруюся імі. – За што ўдзячны роднаму ўніверсітэту? – БДПУ я ўдзячны за веды, за пашырэнне кругагляду, за сяброў. Шчырыя словы падзякі хачу адрасаваць былому дэкану факультэта рускай філалогіі А. М. Бардовічу, прафесару А. П. Груцу, выкладчыкам Л. Р. Рудзь, І. Л. Бурак, Т. А. Дзікун, С. І. Фацеевай і іншым за прафесіяналізм і асабістыя чалавечыя якасці. Яны дапамаглі спасцігнуць нюансы беларускага і рускага мовазнаўства, падштурхнулі да знаёмства з літаратурнымі шэдэўрамі, раскрылі сакрэты педагогікі. – Дзякуй Вам за размову, і поспехаў у нашай агульнай справе! Галіна СТРАЛЬЧУК, настаўніца беларускай мовы і літаратуры

на-паводніцкая тэрапія», які правёў дырэктар Інстытута псіхалогіі Д. Р. Дзьякаў. Запланаваны для магістрантаў, ён выклікаў цікавасць у больш шырокай аўдыторыі. Пачуць пра спецыфіку кагнітыўна-паводніцкай тэрапіі на англійскай мове прыйшлі студэнты дзённай і завочнай формаў атрымання адукацыі, магістранты спецыяльнасці «Псіхалагічнае кансультаванне і псіхакарэкцыя», аспіранты і супрацоўнікі Інстытута. Праект завяршыла лекцыя выкладчыка кафедры псіхалагічнага забеспячэння прафесійнай дзейнасці Д. М. Тушынскага Attention and Memory, падчас якой студэнты філалагічнага факультэта азнаёміліся з класічнымі і сучаснымі тэорыямі пазнавальных працэсаў. Юлія СТРОГАЯ, намеснік дырэктара Інстытута псіхалогіі *** Тыдзень замежнай мовы прайшоў і ў магістратуры БДПУ. У яго рамках дацэнт кафедры

сацыяльна-гуманітарных дысцыплін гістарычнага факультэта І. Ю. Нікіціна прачытала магістрантам лекцыю на англійскай мове «Навука ў сістэме сацыяльных каштоўнасцяў» па вучэбнай дысцыпліне «Філасофія і метадалогія навукі». Два дні праводзілі заняткі для магістрантаў на англійскай мове і супрацоўнікі кафедры інфармацыйных тэхналогій у адукацыі. Дацэнт ІПКіП БДПУ Г. А. Забароўскі прачытаў магістрантам лекцыю «Растравая і вектарная графіка: тыповыя задачы, інструменты, метады». Загадчык кафедры інфармацыйных тэхналогій у адукацыі фізіка-матэматычнага факультэта С. І. Чубараў і старшы выкладчык Г. Г. Бялоўскі правялі лабараторныя на тэму «Апрацоўка выявы ў рэдактары Photoshop». Па дысцыпліне «Замежная мова» заняткі на тэму «Сістэма і сацыякультурныя асаблівасці падрыхтоўкі магістрантаў у Беларусі і за мяжой» правялі дацэнт кафедры замежных моў філалагічнага факультэта Н. Г. Алоўнікава, старшы выкладчык С. Р. Клімчанка і выкладчык Л. В. Вікторка. У перапынках студэнты таксама стараліся размаўляць на англійскай мове. Віктар ЗАЙЦАЎ, начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення *** P. S. Прыемна, што і студэнты, і магістранты, і выкладчыкі падтрымалі ідэю правядзення заняткаў на англійскай мове, а таксама выказалі сваю зацікаўленасць у працягу праектаў.

• Як жывеш, куратар?

На пытанне, што ж самае галоўнае ў куратарскай дзейнасці, кожны кіраўнік студэнцкай групы, відаць, адкажа па-свойму. Аднак напэўна большасць пагодзіцца з меркаваннем выкладчыка кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі факультэта дашкольнай адукацыі Алены Паўлаўны ЧАСНАКОВАЙ: важна імкнуцца зразумець кожнага свайго выхаванца і прыняць яго такім, які ён ёсць; лічыцца з яго патрэбамі, індывідуальнымі асаблівасцямі; арыентавацца ў зносінах са студэнтам на яго лепшыя якасці, ствараючы ўмовы для іх развіцця.

ǷǸǨǾǨ, ȇDzǶȆ DzǟǸǻǭ dzȆǩǶǦ (Заканчэнне. Пачатак у № 3 за 2017 г.).

– Сумеснае правядзенне вольнага часу, удзел у цікавых мерапрыемствах факультэта дапамаглі стварыць у групе спрыяльны мікраклімат. Аднак тое самае эмацыйна-каштоўнаснае адзінства, уласцівае групе як калектыву, стала з’яўляцца з уключэннем у сацыяльна значную дзейнасць. Па-першае, гэта праца СНДЛ. Навукова-даследчая лабараторыя на ФДА, па сутнасці, вырасла з нашай групы. Мы са студэнтамі ўдзельнічалі ў навукова-практычных канферэнцыях, арганізоўвалі сустрэчы з цікавымі навукоўцамі, псіхолагамі, педагогамі-практыкамі, праводзілі семінары з элементамі трэнінгу. Вось тут я адчула: жыццё групы закіпела! Па-другое, гэта валанцёрская дзейнасць. Пасля таго як мы ўпершыню трапілі ў ДУА «Дзіцячы домінтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця», ужо не маглі туды не вяртацца. З тых часоў рэгулярна наведваем дзяцей. Студэнты прыдумваюць сцэнарыі святаў, развіваючых мерапрыемстваў. Многія прыцягваюць да ўдзелу ў добраахвотнай дзейнасці і сваіх сяброў, якія не з’яўляюцца студэнтамі нашай групы. Гэта выдатна! Праз год мне прапанавалі стаць кіраўніком валанцёрскага клуба «Добрае сэрца». Праца нашай групы ў дзіцячым доме стала падмуркам дзейнасці факультэцкага валанцёрскага клуба. З велізарным запалам мы ўключыліся ў рэалізацыю валанцёрскага праекта «Бальнічны клоўн». Арганізоўвалі і праводзілі тэатралізаваныя прадстаўленні, дыдактычныя, творчыя і рухомыя гульні, мерапрыемствы лялькатэрапіі і арттэрапіі для дзяцей, якія знаходзяцца на працяглым лячэнні ў стацыянарах бальніц. Дзейнасцю праекта «Бальнічны клоўн» цяпер кіруе мая калега, выкладчык кафедры методык дашкольнай адукацыі Іна Міхайлаўна Іваноўская. Два гады таму мы стварылі яшчэ адзін цікавы праект – «Сям’я і мацярынства», які рэалізуецца ў супрацоўніцтве з валанцёрскімі арганізацыямі рэспублікі. Асноўныя задачы – фарміраванне каштоўнасных адносін студэнтаў да сям’і і мацярынства, адказнасці за ўласнае здароўе (у тым ліку рэпрадуктыўнае) і жыццё; падрыхтоўка валанцёраў для аказання псіхалагічнай падтрымкі маладым жан-

чынам у сітуацыі крызіснай цяжарнасці. Рэгулярна валанцёры арганізуюць круглыя сталы, лекцыі, семінары, сустрэчы з вядучымі спецыялістамі ў сферы сямейнай псіхалогіі, медыцыны, шчаслівымі сем’ямі з розным стажам сумеснага жыцця. На чацвёртым курсе ў нашай групы з’явіўся яшчэ адзін вельмі цікавы, зусім новы кірунак – цьютарства. Да яго рэалізацыі мы рыхтаваліся яшчэ вясной, калі пачалі праводзіць для першакурснікаў трэнінгі, накіраваныя на аптымізацыю ўзаемаадносін, умацаванне псіхалагічнага здароўя. Тады велізарную радасць ад дадзеных мерапрыемстваў атрымалі як першакурснікі, так і нашы будучыя цьютары. У выніку малодшыя студэнты адчулі абароненасць, упэўненасць, у старэйшых жа павысіўся ўзровень прафесійнай псіхалагічнай культуры. Цьютары сумесна з куратарамі з захапленнем працавалі з першакурснікамі, падтрымлівалі іх, дапамагалі пераадольваць цяжкасці. Цяпер студэнты маёй першай куратарскай групы – педагогі, якія працуюць у дзіцячых садках, каледжах і нават нашай ВНУ. Я шчаслівая бачыць той энтузіязм, з якім яны бяруцца за добрыя справы. У гэтым годзе я зноў з’яўляюся куратарам групы першакурснікаў. Мае новыя выхаванцы – зусім іншыя, непадобная на папярэдніх. З аднаго боку, гэта даволі складана – шукаць абсалютна новыя падыходы, нешта арыгінальнае і карыснае для моладзі. З іншага – вельмі цікава сустракацца з новымі талентамі, радавацца іх поспехам. Да таго ж, толькі так мы і вучымся праяўляць педагагічную творчасць – у пошуку новых шляхоў і сродкаў выхавання студэнцкай моладзі.

3


• Ліст у нумар

СЁННЯ – ВУЧАНЬ, ЗАЎТРА – НАСТАЎНІК…

Падрыхтоўка высокакваліфікаваных настаўніцкіх кадраў у многім залежыць ад прафарыентацыйнай працы педагагічнай ВНУ з сённяшнімі школьнікамі. Адзін з яе новых напрамкаў – стварэнне педагагічных класаў і мэтанакіраваная дзейнасць з матываванымі вучнямі. Цікавы вопыт такой работы прапанаваў філіял кафедры педагогікі БДПУ, які ўзначальвае дацэнт Л. А. Казінец. Супрацоўнікі філіяла разам з Цэнтрам адукацыйнага і дзелавога турызму «Эду Трэвел» (дырэктар – кандыдат педагагічных навук Т. I. Cаракавiк) распрацавалі вучэбна-адукацыйную праграму «Ад класна-ўрочнай сістэмы Яна Амоса Каменскага да сучасных тэхналогій навучання», якая была прадэманстравана 27–30 сакавіка ў г. Прага (Чэшская Рэспубліка). У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі БДПУ, настаўнікі-практыкі, а таксама вучні педагагічных класаў СШ № 147 г. Мінска і гімназіі № 2 г. Вілейка. Школьнікі, дарэчы, не толькі прэзентавалі найбольш цікавыя моманты свайго навучання, але і выказалі думкі наконт таго, якім павінен быць настаўнік новага часу, у працэсе працы круглага стала «Ян Амос Каменскі і сучасная школа». Незабыўныя ўражанні пакінула культурная праграма: наведванне музея Яна Амоса Каменскага і Нацыянальнай бібліятэкі ў Празе, фізіка-матэматычнага салона ў Дрэздэне, Цэнтра навукі «Капернік» у Варшаве. Выказваем шчырую падзяку рэктару БДПУ А. І. Жуку за магчымасць удзельнічаць у вучэбна-адукацыйнай праграме. Віктар КАЖУРА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Вілейскай гімназіі № 2

• Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) мастацка-педагагічнай адукацыі (2), агульнага і рускага мовазнаўства, спартыўна-педагагічных дысцыплін, сацыяльнай работы, інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, фізікі і методыкі выкладання фізікі, алігафрэнапедагогікі, тыфлапедагогікі (2), сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) беларускага і рускага мовазнаўства, мастацка-педагагічнай адукацыі (2), клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі, музычна-педагагічнай адукацыі, алігафрэнапедагогікі, інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі, педагогікі і псіхалогіі бесперапыннай адукацыі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) псіхалогіі адукацыі, сацыяльнай работы, спартыўна-педагагічных дысцыплін, лагапедыі, замежных моў. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59.

ǽǾȉȍǵǻǮǿȄȊ ǵ ǽdzǾȆǮDZǮ ǽǼDZǹȍDzȁ

Існуе цікавае і трапнае выслоўе: у вас не будзе другога шанцу аказаць першае ўражанне. Сапраўды, першае знаёмства з чалавекам, горадам, установай запамінаецца найлепей. Таму мы так старанна рыхтуемся да традыцыйных дзён адкрытых дзвярэй у БДПУ, на якія прыязджаюць школьнікі з усіх куткоў нашай краіны. Сёлета ўніверсітэт гасцінна запрашае гасцей – будучых студэнтаў і іх бацькоў – 1 красавіка. Мы ж вырашылі распытаць сённяшніх першакурснікаў, былых абітурыентаў, якім аказалася для іх першае знаёмства з цяпер ужо alma mater.

З

АЎСЁДЫ было цікава даведацца, а лепш убачыць, чым жыве галоўны педагагічны ўніверсітэт краіны. Як толькі апынуўся ў фае, да мяне падышлі студэнты і прапанавалі шчыра адказаць на ўсе мае пытанні, распавялі пра насычанае жыццё танкаўцаў і нават арганізавалі экскурсію па ўніверсітэце. Яны былі такія эрудзіраваныя, вясёлыя і пераканаўчыя! Пакідаць у той дзень БДПУ было складана: там панавала асаблівая атмасфера. З упэўненасцю магу сказаць, што падчас свайго першага візіту ва ўніверсітэт я канчаткова вызначыўся з выбарам прафесіі і месцам вучобы. Павел ЛАПАЦІНСКІ, філалагічны факультэт

насць студэнтам матэматычнага факультэта за правядзенне конкурсу, у якім пашчасціла выйграць квіткі на КВЗ. А яшчэ парадавала бяспройгрышная латарэя, дзе кожны атрымаў у падарунак нешта цікавае і памятнае. Асабіста мне дасталася кніга з парадамі па выкладанні. Уразіла, што адзін з самых старажытных універсітэтаў Беларусі аснашчаны найноўшым абсталяваннем і сучаснай тэхнікай. Анастасія АНАНСОН, фізіка-матэматычны факультэт АГЭТУЛЬ памятаю дату: 26 сакавіка 2016 года. У гэ-

Д

У

ДЗЕНЬ адкрытых дзвярэй я, тады абітурыент, адчуў подых будучага самастойнага жыцця. І цяпер, падчас вучобы, яшчэ раз пераканаўся, што студэнты педагагічнага ўніверсітэта атрымліваюць не толькі стандартныя веды, неабходныя настаўніку-прафесіяналу, але і ўменні, якія спатрэбяцца ў жыцці. Сяргей КАПЫТКА, факультэт прыродазнаўства

Я

АДРАЗУ зразумела, што рашэнне наведаць Дзень адкрытых дзвярэй у БДПУ было вельмі правільным. Памятаю сваю ўдзяч-

• Спецыяліст гартуецца на практыцы. Валанцёрскай

лічку з патрэбным мне факультэтам прыродазнаўства. Нам арганізавалі экскурсію. Уразілі аўдыторыі: іх памеры і абсталяванне. Памятаю цудоўны спартыўны комплекс, дэманстрацыю цікавых хімічных вопытаў. Увогуле, увесь гэты драйв натхніў мяне і матываваў. Мне таксама захацелася стаць часткай вялікай сям’і пад назвай БДПУ. Я рада, што паступіла і вучуся тут! Яна МАСЛОЎСКАЯ, факультэт прыродазнаўства

Г

ты дзень мне пашчасціла ўпершыню акунуцца ў атмасферу выдатнага ўніверсітэта – маёй сённяшняй alma mater. Пры ўваходзе ў вучэбны корпус школьнікаў сустракалі вялікія белыя мядзведзі, якія абдымалі гасцей, фатаграфаваліся з намі. Адразу заўважыла, што студэнты апрануты ў адзенне з эмблемай універсітэта, – гэта, па-першае, рабіла іх пазнавальнымі, а па-другое, нібыта гаварыла: «Мы любім БДПУ!». Дзень адкрытых дзвярэй пачаўся цёпла і прыязна – з канцэрта ў актавай зале. Пасля яго заканчэння абітурыентаў сустракалі прадстаўнікі факультэтаў. Я адразу ж заўважыла таб-

ОД таму мы з мамай прыйшлі ў БДПУ на Дзень адкрытых дзвярэй. У фае знаходзіліся прадстаўнікі кожнага з факультэтаў, што вельмі спадабалася. Пасля канцэрта нам прапанавалі прайсці ў аўдыторыю, дзе выступілі дэкан і яго намеснікі. Яны далі слова студэнтам, якія расказалі пра ўніверсітэт з пункту гледжання маладых людзей, якія тут вучацца. Напрыканцы нашага візіту выкладчыкі правялі экскурсію па ўсім універсітэце, паказалі рэктарат, басейн, спартыўную залу, планетарый і многае іншае, што пакінула яркі след у маёй душы і абумовіла канчатковы выбар універсітэта і прафесіі. Арцём ЯЗЭПЕНКА, фізіка-матэматычны факультэт

ПАМЯЦЬ ЖЫВЕ Ў НАШЫХ ЛЮДЗЯХ

Пасля паспяхова завершанай сесіі, зімовых канікулаў і адпачынку студэнты першага курса гістарычнага факультэта вярнуліся ў сцены роднага БДПУ. У другім семестры акрамя новых прадметаў і выкладчыкаў будучыя педагогі пазнаёміліся з такім відам практыкі, як валанцёрская. Першакурснікі былі падзелены на 5 мікрагруп, кожную з якіх узначаліў адзін з вопытных куратараў – А. У. Канойка, А. Ф. Рацько, Л. Л. Лазарчук, Л. А. Казінец, М. Л. Есялёніс. Мая група пад кіраўніцтвам Аляксандра Фёдаравіча Рацько была накіравана ў Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна сталіцы. Ужо ў першы дзень практыкі перад нашай камандай была пастаўлена дакладная задача: папоўніць сайт раённай адміністрацыі інфармацыяй пра вязняў Вялікай Айчыннай вайны. Для нас, будучых гісторыкаў, такая

практыка з’явілася неацэннай, бо падчас яе мы не толькі вучыліся працаваць з матэрыялам, а і набывалі каштоўны вопыт арганізацыйнай работы. Асаблівай задачай нашага атрада стала работа з людзьмі, якія бачылі жахі вайны скрозь калючы дрот канцэнтрацыйных лагераў. Мы з маёй аднагрупніцай Алінай Казаравец былі першымі, хто вырашыў наведаць былую вязніцу. Канешне, хваляваліся не толькі з нагоды будучага знаёмства, а і за тое, як пройдзе сустрэча, пра што будзем пытацца, ці будзе гэта дарэчным. Вельмі баяліся ўбачыць

старую хворую жанчыну, якая дажывае апошнія гады ў сціплай кватэрцы на ўскрайку Мінска. Аднак, да нашага прыемнага здзіўлення, дзверы адчыніла жвавая і бадзёрая жанчына – Галіна Адамаўна. Завітаўшы ў яе дом, мы нібыта акунуліся ва ўтульнасць: светлая, дагледжаная кватэра, водар кавы і пазітыў жыхароў прыемна ўразілі і паспрыялі размове. За гутаркай не заўважылі, як хутка праляцеў час, і вось праз пяць гадзін у нас ужо была запісана аповесць пра неверагодна моцную жанчыну. Гэта гісторыя – не скупыя факты і лічбы, не статыстыка; яна жывая, напоўненая пачуццямі і эмоцыямі. Менавіта ў такім выглядзе мы і хочам бачыць вынікі нашай работы па стварэнні раздзела сайта. Напэўна, кожнаму будучаму педагогу важна мець перад сабой

Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

226-40-19 e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

прыклад сапраўднага настаўніка, прыемнага і добрага чалавека, які б уласнай дзейнасцю прадэманстраваў, як не марнаваць жыццё, а пражыць яго годна, з карысцю. Многія з нас абралі сабе куміраў, якія не з’яўляюцца прыкладам, вартым пераймання. Магчыма, гэта адбываецца па прычыне таго, што ў сваёй большасці мы – пакаленне з іншым менталітэтам. Мы мала ведаем пра лёсы людзей, якія шмат перажылі і якім ёсць што расказаць не толькі абмежаванаму колу родных, сяброў і знаёмых, а і больш шырокай аўдыторыі. Мы жывём

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

з імі па суседстве, ездзім у адным грамадскім транспарце, дапамагаем перайсці праз дарогу, паднесці цяжкую сумку і нават не ўяўляем, якія павучальныя гісторыі яны могуць распавесці. Мілыя пажылыя жанчыны або мужчыны з добрымі вачыма, у якіх, як можа падацца на першы погляд, было шчаслівае і бесклапотнае дзяцінства, цудоўная маладосць і старасць без асаблівых нягодаў і цяжкасцяў… Мы ведаем, што гэта практыка не апошняя, і наш родны гістарычны факультэт будзе працягваць і актыўна развіваць валанцёрскі рух. А мы – яго выхаванцы – дараваць частачку ўвагі і дабрыні тым, хто мае ў іх патрэбу. Марына БУЯЛА, студэнтка 101-й групы гістарычнага факультэта

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 421. Падпісана ў друк 30.03.2017 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1192  
1192  
Advertisement