Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Аўторак, 7 сакавіка 2017 года

• Ведай нашых!

Паважаныя калегі!

Л

етапіс жыцця alma mater нагадвае дзённік, старонкі-дні якога ўпрыгожаны фарбамі добрых спраў і знакавых падзей. Не так даўно ў ім ярка заззяла новая дата – 21 лютага 2017 г. У гэты дзень дэлегацыя БДПУ наведала дзяржаўную ўстанову адукацыі «Крывіцкае спецыяльнае лячэбна-выхаваўчае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу» з высакароднай місіяй – перадаць усю суму атрыманай Нацыянальнай прэміі «За духоўнае адраджэнне» тым, хто мае ў ёй найбольшую патрэбу. Пагадзіцеся, такая акцыя як найлепей дэманструе дабрачынны вектар дзейнасці нашага ўніверсітэта, адлюстроўвае яго ўклад у гуманістычнае выхаванне маладога пакалення. Падчас візіту ў Крывіцкае СЛВПТВ закрытага тыпу рэктар БДПУ А. І. Жук уручыў дырэктару вучылішча А. М. Дубаневічу падарункавы сертыфікат на перадачу грашовых сродкаў: – Для будучых педагогаў валанцёрская дзейнасць стала важнай часткай студэнцкага жыцця. Тысячы выхаванцаў універсітэта, пачынаючы з першага курса, добраахвотна і бескарысліва падтрымліваюць розныя катэгорыі дарослых і дзяцей, якія апынуліся ў скла-

• Навіны БДПУ Ф

ІНАЛІСТАМІ праекта Мінгарвыканкама і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь «Мінская змена: Лідар-2016» сталі студэнты 4-га курса факультэта прыродазнаўства Алеся Ількевіч і Аляксей Рэдзько. Віншуем!

данай жыццёвай сітуацыі. Валанцёры імкнуцца зрабіць іх жыццё крыху лепшым і больш радасным. Таму я ўпэўнены, што фінансавая дапамога, якую БДПУ аказвае вашай навучальнай установе, палепшыць яе матэрыяльна-тэхнічную базу і дазволіць адкрыць новыя запатрабаваныя спецыяльнасці. У сваю чаргу Андрэй Мар’янавіч выказаў калектыву ўніверсітэта ўдзячнасць за дапамогу ў развіцці адукацыйных ініцыятыў і падтрымку падлеткаў, што апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у іх імкненні атрымаць прафесію і стаць дастойнымі членамі грамадства: – Я сам, мае намеснікі, большасць педагогаў вучылішча з’яўляюцца выпускнікамі БДПУ – універсітэта, дзе рыхтуюцца лепшыя настаўніцкія кадры, вучацца і працуюць самыя творчыя людзі краіны. Мы ганарымся сваёй alma mater, а яшчэ ўдзячны ёй за тое, што сёння танкаўцы прывезлі ў Крывічы сваю шчырую зацікаўленасць і невычарпальны аптымізм.

спехі ў вучобе і навукова-даследчай дзейнасці, а таксама за плённае сумяшчэнне навучання з працай па спецыяльнасці ў школе. У 2017 г. уладальнікамі стыпендый ад «Прыёрбанк» ААТ сталі пяцёра лепшых студэнтаў: Настасся Карніевіч, Іна Плескацэвіч, Вольга Міснік, Кірыл Сафранчук і Максім Яўланаў. Выказваем шчырую ўдзячнасць старшыню Праўлення «Прыёрбанк» ААТ С. А. Касцючэнку за праяўлены клопат і ўвагу да важнай і актуальнай для Беларусі справы падрыхтоўкі педагагічных кадраў!

У

АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ А. І. Жука, згодна з п. 7 Палажэння аб матэрыяльнай дапамозе, у мэтах сацыяльнай падтрымкі і ў сувязі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (23 лютага) і Днём жанчын (8 сакавіка) усім штатным работнікам універсітэта 3 сакавіка аказана матэрыяльная дапамога ў памеры 55 BYN (прапарцыянальна займаемай стаўцы). Яшчэ адзін падарунак ад рэктарата з нагоды свята вясны і прыгажосці – канцэртная праграма «З любоўю да жанчыны», у якой прымуць удзел лепшыя выканаўцы і творчыя калектывы ўніверсітэта, а таксама запрошаныя артысты. Дарэчы, яна адбудзецца ў абноўленай актавай зале БДПУ, памяшканне якой нядаўна было абсталявана найноўшай гукавой апаратурай, а таксама сучаснай сістэмай кандыцыяніравання.

П

РЫЁРБАНК» ААТ прыняў рашэнне падтрымаць паспяховых, эрудзіраваных і актыўных студэнтаў фізіка-матэматычнага факультэта БДПУ. Стыпендыі будучым педагогам устаноўлены за по«

№ 3 (1191)

У

ДРУГІ раз наш універсітэт далучыўся да Сусветнага дня чытання ўголас. Акцыя «Чытаем разам у БДПУ» адбылася 3 сакавіка і сабрала выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоў alma mater, навучэнцаў педагагічных класаў школ і гімназій рэспублікі, а яшчэ – бібліятэкараў, журналістаў і нават выхаванцаў дзіцячых садкоў. Як гэта было – глядзіце на YouTube! А ЎНІВЕРСІТЭЦЕ завяршыўся першы тур інтэрнэт-алімпіяды па 15 школьных прадметах. Свае адказы на сайт віртуальнага конкурсу накіравалі 12 224 вучні, што ў 7 разоў перавышае мінулагоднюю колькасць удзельнікаў гэтага інтэлектуальнага спаборніцтва. У наступны тур выйшлі 5154 вучні. Лепшыя з іх сустрэнуцца ў фінале – вочным туры алімпіяды. Прадметныя камісіі вызначаць пераможцаў у пачатку мая.

В

Пачатак вясны дорыць нам не толькі доўгачаканае цёплае надвор’е, але і адно з самых любімых святаў – Дзень жанчын. Для БДПУ ён з’яўляецца амаль што прафесійным, паколькі пераважную большасць працоўнага і студэнцкага калектыву складаюць прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва. Дазвольце мне ад імя ўсіх мужчын універсітэта павіншаваць вас з 8 Сакавіка! Менавіта вы, дарагія жанчыны, сваім знешнім і душэўным хараством несяце ў гэты свет прыгажосць. А працуючы на педагагічнай ніве, шчодра дзеліцеся не толькі прафесійнай і жыццёвай мудрасцю, але і сардэчнай цеплынёй. У сучасным дынамічным свеце жанчынам даводзіцца вырашаць шэраг адказных задач, выконваць розныя сацыяльныя ролі. Нягледзячы на гэта, вы заўсёды застаяцеся прывабнымі, дорыце шчасце і радасць тым, хто побач. Прыміце ў гэты сакавіцкі дзень самую шчырую ўдзячнасць за плённую працу на карысць універсітэта і адданасць педагагічнай дзейнасці ў цэлым. Ад душы жадаю вам моцнага здароўя, бадзёрасці, сямейнага дабрабыту, узаемаразумення з калегамі і блізкімі, творчых здзяйсненняў. Няхай сонечны вясновы настрой суправаджае вас круглы год! Рэктар БДПУ

Аляксандр Жук

ǸǮȂȋ «ǻǮȆǮ» – ǵDzǮǾǼǬdz ǰǮȆǮ!

Шчаслівыя дзяўчаты – задаволеныя хлопцы! Цудоўны падарунак напярэдадні Дня жанчын атрымалі студэнткі і супрацоўніцы (а разам з імі калегі-мужчыны) Інстытута псіхалогіі, Інстытута інклюзіўнай адукацыі і факультэта пачатковай адукацыі ўніверсітэта. «Наша» кафэ з’явілася на карце вучэбнага корпуса № 7 БДПУ і гасцінна расчыніла свае дзверы першым наведвальнікам. Яны і сталі ўдзельнікамі свята здароўя, маладосці і выдатнага апетыту.

У нашай установе з лёгкай рукі рэктара БДПУ А. І. Жука склалася цудоўная традыцыя рабіць калектыву ўніверсітэта напярэдадні святаў карысныя падарункі. І не звыкла-стандартныя, а значныя, маштабныя, запамінальныя. Так, у мінулым годзе да Дня абаронцаў Айчыны была адкрыта трэнажорная зала, напярэдадні 8 Сакавіка – «Дашкольнае кафэ», у сувязі з Днём настаўніка – стадыён БДПУ. І вось надышоў час для новага падарунка – уводу ў дзеянне стыльнага па дызайне і збалансаванага ў плане меню студэнцкага кафэ «Наша». Мерапрыемства распачалося яскравым флэшмобам, які арганізавалі студэнты ў фае корпуса, стварыўшы тым самым атмасферу добразычлівасці і гасціннасці. На свята завіталі рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук, першы прарэктар універсітэта Святлана Іва-

наўна Копцева і прарэктар Андрэй Аляксандравіч Юшчык. З прывітальным словам да студэнцкай моладзі, прафесарска-выкладчыцкага складу і ўсіх супрацоўнікаў звярнуўся кіраўнік універсітэта: «Для паспяховага прафесійнага і асабістага жыцця неабходна здароўе. Яно нібыта паветра: калі ёсць – яго не заўважаеш, калі не хапае – чалавек адчувае сябе дрэнна. Залогам здароўя, асабліва для моладзі, з’яўляецца збалансаванае харчаванне і правільны лад жыцця. Сёння мы сабраліся як адна вялікая сям’я на адкрыцці новага кафэ. Спадзяюся, што і надалей вы будзеце прыходзіць сюды і адчуваць сябе ўтульна, нібы дома». Гукі фанфар, прадчуванне сюрпрызу, святочны настрой… І вось чырвоная стужка перарэзана! Гучныя апладысменты і шчаслівыя ўсмешкі на тварах гасцей: кафэ «Наша» запрашае наведвальнікаў! Ва ўтульным, стыльным, сучасным кафэ ўсім знайшлося месца. Дарэчы, да яго адкрыцця былі распрацаваны тэматычныя слоганы, якія пацвярджаліся ў выступленнях удзельнікаў святочнай праграмы. Напрыклад, «„Наша“ кафэ – тэрыторыя ўсмешак і добрага настрою», – аб’явілі вядучыя Вольга Буйніч і Мацвей Фамічоў, і добры на(Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)


• Афіцыйная хроніка

Чарговае пасяджэнне Савета БДПУ было прысвечана пытанню павышэння ўзроўню валодання замежнай мовай як абавязковага паказчыка эфектыўнай прафесійнай дзейнасці педагога. З дакладам

«АБ ПАВЫШЭННІ ІНШАМОЎНАЙ КАМПЕТЭНТНАСЦІ СТУДЭНТАЎ І ВЫКЛАДЧЫКАЎ БДПУ» выступіла загадчык кафедры замежных моў В. П. Скок.

• Акадэмічная мабільнасць у дзеянні

Валоданне замежнай мовай для актыўнага міжнароднага супрацоўніцтва ў рамках Балонскага працэсу можна смела называць не проста важным, а неабходным. Тым больш, што моўная кампетэнтнасць у сістэме вышэйшай адукацыі – не толькі сродак зносін, а часта і інструмент навучання. Таму наш універсітэт дбае пра якасную філалагічную падрыхтоўку студэнтаў і павышэнне адпаведнай кваліфікацыі выкладчыкаў. Адзін з найбольш дзейсных спосабаў у гэтым напрамку – удзел у праграмах акадэмічнай мабільнасці. Так, на працягу мінулага года больш за 140 выкладчыкаў і каля 50 студэнтаў прынялі ўдзел у замежных міжнародных канферэнцыях, стажыроўках, семінарах, форумах і іншых мерапрыемствах у Літве, Ізраілі, Германіі, Італіі, Харватыі, Швецыі, Казахстане, Арменіі, Польшчы і інш. Гэта выдатная магчымасць не толькі азнаёміцца з перадавым вопытам калег, але і прайсці моўную практыку. І за два месяцы 2017 г. ёй паспелі ўжо скарыстацца многія танкаўцы.

ЗАГАВАРЫ, КАБ Я ЦЯБЕ ЎБАЧЫЎ…

Вераніка Пятроўна паведаміла членам Савета, што прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры, якую яна ўзначальвае, распрацоўвае і ўкараняе ў вучэбна-адукацыйны працэс сучасныя тэхналогіі навучання. З мэтай арганізацыі рэйтынгавай сістэмы ацэнкі ведаў студэнтаў распрацаваны і выкарыстоўваюцца кантрольна-дыягнастычныя матэрыялы. Для пэўнай катэгорыі навучэнцаў праводзяцца дадатковыя заняткі і індывідуальнае кансультаванне, у тым ліку сіламі 40 студэнтаў-цьютараў. Моўнай падрыхтоўцы будучых педагогаў садзейнічае іх удзел у міжнародных праграмах. Больш за 20 чалавек былі задзейнічаны ў праекце нямецкай экалагічнай арганізацыі Janun е. V. (Германія), праграме валанцёрскіх маладзёжных лагераў Ewoca (Германія – Італія – Беларусь), анлайн-праекце «Будучыя настаўнікі» (БДПУ – Тэхаскі ўніверсітэт). Наладжана актыўнае супрацоўніцтва кафедры замежных моў з міжнароднымі навукова-метадычнымі цэнтрамі – Інфармацыйным бюро Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD), Інстытутам Гётэ, Цэнтрам італьянскай культуры пры Амбасадзе Італіі ў Беларусі, іншымі. Дэкан гістарычнага факультэта А. В. Касовіч, старшыня камісіі па падрыхтоўцы пытання, падкрэсліў, што ў апошнія гады выкладчыкі БДПУ атрымалі магчымасць удасканаліць валоданне замежнай мовай падчас навуковых стажыровак ва ўніверсітэтах Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландаў, Італьянскай Рэспублікі, Рэспублікі Польшча, Літоўскай Рэспублікі і іншых краін. На думку Аляксандра Валер’евіча, павелічэнне тэрміну стажыровак дапаможа выкладчыкам набыць вельмі неабходны вопыт камунікацый на замежнай мове. Падчас абмеркавання пытання старшыня Савета ўніверсітэта рэктар БДПУ А. І. Жук адзначыў, што павышэнне іншамоўнай кампетэнтнасці студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ – пытанне, якое мае не толькі адукацыйны, а і больш шыро-

2

кі, міжнародны, кантэкст. Да яго вырашэння трэба ісці мэтанакіравана, з улікам задач, якія сёння стаяць перад сістэмай адукацыі Беларусі. Аляксандр Іванавіч звярнуў увагу членаў Савета на тое, што філалагічнаму факультэту, Інстытуту павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі неабходна працаваць над стварэннем іншамоўнага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ва ўніверсітэце. Трэба таксама актывізаваць намаганні па падрыхтоўцы кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі па замежных мовах і методыцы іх выкладання. Па ініцыятыве рэктара БДПУ было прынята некалькі важных рашэнняў. У прыватнасці, дэканам факультэтаў і дырэктарам інстытутаў даручана ўнесці прапановы па арганізацыі сеткавага ўзаемадзеяння студэнтаў і магістрантаў alma mater і ўніверсітэтаўпартнёраў, чытання лекцый на англійскай мове ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар» і правядзення алімпіяд па дысцыпліне «Замежная мова». Кафедры замежных моў даручана распрацаваць праграму і план правядзення ў 2017/2018 навучальным годзе сеткавага практыкуму ў працэсе дыстанцыйнага ўзаемадзеяння студэнцкай моладзі розных краін; забяспечыць стварэнне электронных слоўнікаў прафесійнай лексікі для ўсіх спецыяльнасцей з наступным іх размяшчэннем на карпаратыўным сайце; прадугледзець узмацненне практычнага кампанента ў адукацыйных стандартах 3+, накіраванага на фарміраванне іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнтнасці студэнтаў. Аляксандр Іванавіч даручыў кафедры замежных моў сумесна з ІПКіП арганізаваць для прафесарска-выкладчыцкага складу курсы па павышэнні ўзроўню валодання замежнай мовай. У адпаведнасці з рашэннем Савета ў БДПУ будзе распрацаваны план стажыровак для тых выкладчыкаў, якія плануюць чытанне лекцый на замежнай мове.

*** У студзені дэкан факультэта пачатковай адукацыі Н. У. Ждановіч прайшла стажыроўку ў Вышэйшай школе выкладчыцкага складу і адукацыі (ESPE) Акадэміі Ліёна, з якой БДПУ звязвае дагавор аб супрацоўніцтве. Мэтай наведвання Французскай Рэспублікі стала вывучэнне вопыту краіны па стварэнні адзінай еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі ў рамках Балонскага працэ-

су. Акрамя таго, Наталля Уладзіміраўна прыняла ўдзел у мерапрыемствах Тыдня дашкольнай адукацыі і дзяцінства і даведалася, як арганізаваны адукацыйны працэс у дзіцячых садках і пачатковых школах Францыі. Карысна было пабачыць, якія ўмовы створаны для самастойнай работы студэнтаў, як аснашчаны аўдыторыі, кабінеты і лабараторыі Вышэйшай школы. Дарэчы, бібліятэка ў ESPE з’яўляецца актыўным адукацыйным асяроддзем. Там арганізуюцца выстаўкі, праводзяцца лекторыі і інш. Наталля Уладзіміраўна азнаёмілася са зместам адукацыйнага працэсу на розных ступенях атрымання педагагічнай адукацыі, праектнай дзейнасцю і ўзаемадзеяннем Вышэйшай школы з заказчыкам кадраў – Дэпартаментам адукацыі. А яшчэ сустрэлася з рэктарам Акадэміі Ліёна Fran oise Moulin Civil, выкладчыкамі і студэнтамі ўстановы. *** Загадчык кафедры дадатковай педагагічнай адукацыі ІПКіП Э. У. Шалік і дацэнт гэтай жа кафедры Ю. У. Захарава наведалі Рэспубліку Польшча ў рамках міжнароднай праграмы прафесійнай мабільнасці «Асаблівасці інклюзіўнай адукацыі ў краінах Еўропы», якую арганізаваў для бела-

• Свет без межаў

рускіх педагогаў цэнтр міжнародных сувязей Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Адзін з семінараў – «Асаблівасці трансфармацыі сістэм вышэйшай адукацыі Еўропы ў кантэксце Балонскага працэсу. Інклюзія людзей з інваліднасцю» – праходзіў на факультэце педагогікі і псіхалогіі ўніверсітэта ў Беластоку. Другі – «Міжнародная палітыка ў галіне інклюзіўнай адукацыі» – на базе педагагічнага факультэта Варшаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Падчас семінараў былі разгледжаны: сучасная парадыгма гуманістычнай адукацыі і яе культурна-гістарычны аспект, пытанні аптымізацыі вышэйшай адукацыі Еўропы ў кантэксце Балонскага працэсу, асаблівасці інклюзіі людзей з інваліднасцю ва ўніверсітэце. Таксама былі абмеркаваны аспекты эфектыўнага партнёрства ў структуры вышэйшай адукацыі.

Акрамя семінараў адбыліся візіты ў шэраг навучальных устаноў – інтэграваны дзіцячы сад № 26 у Беластоку, дзе прысутныя пазнаёміліся з арганізацыяй адукацыйнага працэсу для дзяцей дашкольнага ўзросту, і пачатковую школу № 143 у Варшаве, якая мае сваю спецыфіку інтэграванага навучання ў I–VI класах.

*** Мабільнымі ў БДПУ з’яўляюцца не толькі выкладчыкі, а і студэнты.

Удзельнікамі праграмы Erasmus+ сталі Ілля Аляксашын, прадстаўнік факультэта прыродазнаўства (спецыяльнасць «Біялогія і хімія»), і Ганна Корвін-Кучынская з факультэта эстэтычнай адукацыі (спецыяльнасць – «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка»). Беларускія студэнты правядуць паўгода ў Педагагічным універсітэце горада Лінц зямлі Верхняя Аўстрыя. Ілля прысвеціць гэты час вывучэнню дысцыплін педагагічнага профілю, а Ганна – прадметаў, аналагічных тым, што вывучаюць у другім семестры яе аднагрупнікі ў БДПУ.

На заканчэнне трэба дадаць, што ўдзел у праграмах акадэмічнай мабільнасці не толькі садзейнічае павышэнню прафесійных кампетэнцый і пашырэнню кругагляду ў абранай сферы дзейнасці, а і з’яўляецца выдатным спосабам набыцця навыкаў камунікавання на замежнай мове. Аднак у шэрагу выпадкаў уменне кантактаваць, у прыватнасці, паанглійску становіцца найпершай умовай пры наладжванні навуковых або вучэбных стасункаў. Напрыклад, вы плануеце прачытаць даклад, лекцыю і нават цэлы курс па дысцыпліне на замежнай мове, прыняць удзел у міжнародным адукацыйным праекце або ў праграме ўключанага навучання. Пры наяўнасці сур’ёзнай матывацыі ўдасканаліць свае веды па замежнай мове можна не выходзячы за сцены БДПУ. Такую магчымасць выкладчыкам універсітэта прадастаўляе ІПКіП на курсах павышэння кваліфікацыі «Замежная мова як сродак прафесійнай камунікацыі педагога», а студэнтам – цэнтр дадатковай адукацыі «Альтэрнатыва» на вучэбных курсах па англійскай, літоўскай, польскай, азербайджанскай, кітайскай і нямецкай мовах. Выбар за вамі!

У рамках правядзення Дзён адукацыі і навукі Сардзініі ў Беларусі БДПУ наведала прадстаўнічая італьянская дэлегацыя ў складзе памочніка кіраўніка аўтаномнага рэгіёна Сардзінія па міжнародным супрацоўніцтве Марка Секі, Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у г. Кальяры Джузэпэ Карбоні, прарэктара Універсітэта Кальяры па міжнародных адносінах Алесандра Каручы, вядучых прафесараў і дацэнтаў названай установы адукацыі. Зацікаўленая размова адбылася ў Беларуска-італьянскім адукацыйным цэнтры БДПУ, які быў адкрыты ў лістападзе мінулага года сумесна з Фларэнтыйскім дзяржаўным універсітэтам. Рэктар БДПУ А. І. Жук, прадстаўнікі дэканскага корпусу

абмеркавалі з гасцямі магчымасці двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне лінгвістыкі і гісторыі, фізікі і інфармацыйных тэхналогій, мастацкай адукацыі і інклюзіі. Апошняя тэма вельмі зацікавіла памочніка рэктара Універсітэта Кальяры па арганізацыі інклюзіўнай адукацыі прафесара Данатэлу Петрэта, якая азнаёмілася з беларускай мадэллю падрыхтоўкі спецыялістаў падчас наведвання Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ. Італьянскія калегі, якія згодна з графікам наведалі некалькі сталічных ВНУ, высока ацанілі патэнцыял менавіта нашага ўніверсітэта і абралі яго ў якасці базавай установы пры рэалізацыі сумесных праектаў у рамках праграмы Erasmus+.

7 сакавіка 2017 г.


• ЦРПА паведамляе А

ДБЫЛОСЯ пашыранае пасяджэнне Каардынацыйнага савета па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі і вучэбна-метадычнага аб’яднання па педагагічнай адукацыі. Старшыня Каардынацыйнага савета і ВМА ПА – рэктар БДПУ А. І. Жук паведаміў аб выніках выканання Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі развіцця педагагічнай адукацыі ў 2016 г. Падчас пасяджэння было прынята рашэнне хадайнічаць перад Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь аб наданні Каардынацыйнаму савету статусу сектаральнага савета кваліфікацый у сферы педагагічнай адукацыі, а галіне – статусу пілотнай па апрабацыі дзейнасці сектаральнага савета.

С

ЕРТЫФІКАТЫ школлабараторый вучэбнанавукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі былі ўручаны школам, якія ўдзельнічаюць у эксперыментальным праекце па апрабацыі мадэлі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі, а таксама ўстановам адукацыі, у якіх паспяхова працуюць педагагічныя класы. Такі статус атрымалі СШ № 4 і гімназія № 5 г. Віцебска, сярэднія школы № 1 г. Мазыра, № 8 г. Слоніма і № 8 г. Магілёва. Дадзеныя ўстановы адукацыі актыўна ўкараняюць перадавы педагагічны вопыт, вядуць эфектыўную вучэбна-метадычную працу, ажыццяўляюць сістэмную профільную і дапрофільную падрыхтоўку да выбару педагагічнай прафесіі.

ǸǮȂȋ «ǻǮȆǮ» – ǵDzǮǾǼǬdz ǰǮȆǮ! (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

П

РЫНЯТЫ пералік педагагічных спецыяльнасцей, на якія будуць залічвацца выпускнікі педагагічных класаў без уступных выпрабаванняў на падставе Указа Прэзідэнта аб прадастаўленні выпускнікам педагагічных класаў і груп магчымасці паступаць без уступных экзаменаў. АЦВЕРДЖАНА Палажэнне аб рэспубліканскай навуковай алімпіядзе па педагогіцы ВНIК БПА. Другая Рэспубліканская навуковая алімпіяда па педагогіцы з міжнародным удзелам пройдзе ў красавіку. Дадатковая інфармацыя размешчана на сайце БДПУ ў раздзеле «Дэкада студэнцкай навукі». АБІРАЕ абароты Рэспубліканскі конкурс для навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці «Будучыя педагогі – пра школу будучыні». На разгляд журы паступіла каля 300 работ школьнікаў з усіх рэгіёнаў краіны. Першы этап (адборачны) праводзіцца на базе абласных інстытутаў развіцця адукацыі 9– 25 сакавіка. Лепшыя конкурсныя працы будуць дапушчаныя да ўдзелу ў другім (фінальным) туры, які адбудзецца 26 красавіка ў рамках Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ.

З

строй прысутным падаравала Ганна Доўнар з песняй «Усміхайся». А тое, што «„Наша“ кафэ – гэта тэрыторыя цёплых сустрэч і сяброўскіх зносін», пацвердзіў танцавальны калектыў «Рытм» пад кіраўніцтвам Валянціны Куніцкай, выканаўшы кампазіцыю «Дзяўчаты». Вядома, што студэнты БДПУ таленавітыя, мэтанакіраваныя і яскравыя; несумненна, для іх кафэ стане тэрыторыяй творчасці. Гукі саксафона Філіпа Смялова з першых нот стварылі атмасферу рамантыкі, кожны летуценна падумаў: «„Наша“ кафэ – тэрыторыя кахання». Песня з жэставым перакладам нагадала пра тое, што «„Наша“ кафэ – тэрыторыя ўзаемнай павагі». А значыць, гэта месца, дзе ўтульна і прыемна кожнаму. І, вядома ж, «Наша» кафэ – тэрыторыя здароўя. Для пацвярджэння гэтых слоў вядучыя запрасілі ўсіх на дэгустацыю карысных для здароўя аўтарскіх эліксіраў! Іх было некалькі гатункаў: «Рэктарскі» (для прыняцця важных рашэнняў), «Святлана» (энергетычны напой, які робіць дзень плённым), «Наш» (для пазітыўнага светаўспрымання), «Студэнцкі» (каб павысіць пошукавыя магчымасці). Пад гукі фінальнай песні ў выкананні Кацярыны Ісаенка студэнты, выкладчыкі і госці БДПУ змаглі пачаставацца фітагарбатай, якая напоўніла іх энергіяй, натхненнем і добрым настроем.

Н

Кафэ «Наша» абавязкова стане не толькі месцам здаровага харчавання і адпачынку, але і своеасаблівай пляцоўкай для творчасці і цікавых дыскусій, цёплых сустрэч і сяброўскіх зносін, тэрыторыяй, дзе выкладчыкі і будучыя педагогі змогуць у камфортнай нязмушанай абстаноўцы абмяркоўваць актуальныя пытанні ўніверсітэцкага жыцця, сустракацца з цікавымі людзьмі. Інга КІЖЛО, старшы выкладчык кафедры лагапедыі Інстытута інклюзіўнай адукацыі

Пра тое, што новае кафэ прыйшлося танкаўцам даспадобы, сведчаць іх водгукі. Прывядзём некаторыя з выказванняў. *** Як цудоўна, што ў нас з’явілася студэнцкае кафэ з душэўнай назвай «Наша»! Слова «наш» для кожнага з’яўляецца вельмі блізкім, цёплым, родным. «Наш любы ўніверсітэт», «наш факультэт», «наша студэнцкая сям’я», «наша кафэ»… Як хораша, што мы – разам! Навучанне ў БДПУ дорыць нам шмат выдатных магчымасцей, творчых праектаў і сустрэч, абмяркоўваць якія мы з радасцю будзем у нашым новым утульным кафэ. Вялікі дзякуй! Алена БУРНАС, факультэт пачатковай адукацыі *** На працягу некалькіх месяцаў студэнты з нецярплівасцю чакалі адкрыцця кафэ ў вучэбным корпусе № 7. Шостага сакавіка мара здзейснілася. Цяпер мы маем класнае «Наша» кафэ, у якім зможам не толькі смачна паесці, але і паслухаць добрую музыку, на перапынку папіць духмянай кавы, а пасля заняткаў няспешна пагутарыць і атрымаць асалоду ад выдатнай атмасферы ўтульнасці. Георгій СКУДНЫ, Інстытут інклюзіўнай адукацыі *** Пераступіўшы парог нашага кафэ, вы не здолееце стрымаць сваё захапленне. Кафэ мае новую мэблю, аснашчана неабходнай тэхнікай. Дызайн выкананы ў сучасным стылі з прыгожымі дэталямі дэкору. Запрашаем студэнтаў і выкладчыкаў іншых факультэтаў БДПУ ў «Наша» кафэ! Не пашкадуеце! Іна САЎЧУК, Інстытут інклюзіўнай адукацыі *** Я вельмі рада, што ў нас у корпусе нарэшце адкрылася кафэ, – гэтай падзеі чакаў кожны студэнт. Думаю, яно сапраўды «НАША». Цяпер мы маем утульнае месца, дзе можна сустрэцца з сябрамі. Нават усёй групай сабрацца, каб за кубачкам чаю з печывам спакойна абмеркаваць бягучыя справы. Ды і на перапынках цяпер не трэба будзе марнаваць час на чаргу, а потым спяшацца на семінар або лекцыю. Уражанні ад самога адкрыцця – надзвычайныя! Гэта было па-сапраўднаму ўрачыстае і прыгожае свята! Ганна ДОЎНАР, Інстытут псіхалогіі *** Ад імя студэнтаў Інстытута інклюзіўнай адукацыі шчыра дзякую рэктару БДПУ Аляксандру Іванавічу Жуку і прарэктару ўніверсітэта Андрэю Аляксандравічу Юшчыку за бацькоўскі клопат аб студэнтах. Эвеліна КАМАІШКА, Інстытут інклюзіўнай адукацыі

• Як жывеш, куратар?

ʯ ʶʸʽʿʤ˃ʤʺ ʳ ˅ʦʤʧʤʱ ͵ ʪʤ ʶʽʮʻʤʧʤ ˁ˃˄ʪˑʻ˃ʤ

З’яўленне ва ўніверсітэце першакурснікаў – заўжды ўрачыстая і радасная падзея. Яна звязана як з чаканнямі новых цікавых педагагічных зносін, адкрыццяў і здзяйсненняў, так і з высокай адказнасцю за навучанне і выхаванне будучых настаўнікаў. Безумоўна, найбольшы ўплыў на фарміраванне асобы першакурсніка, развіццё цікавасці да педагагічнай дзейнасці, стварэнне прыязных узаемаадносін у студэнцкай групе аказвае куратар. Сваімі поспехамі на гэтай ніве дзейнасці вырашыла падзяліцца старшы выкладчык кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі факультэта дашкольнай адукацыі ФДА А. П. ЧАСНАКОВА. Упэўнены, яе вопыт будзе карысны для ўсіх, хто імкнецца стаць для студэнтаў не толькі педагогам, але і сапраўдным сябрам, дарадчыкам. – Калі мне ўпершыню прапанавалі стаць куратарам, на, што я вырашыла яе прытрымлівацца ў сваёй куратаря доўга сумнявалася: ці спраўлюся? Станоўчаму рашэнню скай дзейнасці. Перш чым брацца за справу, акрэсліла мэту працы: сапаспрыяла адна вельмі важная прычына: магчымасць для праяўлення творчасці. Прывабіла яшчэ і наступнае: шы- дзейнічаць фарміраванню творчай асобы будучага педарокая прастора для асобасных зносін, магчымасць, з ад- гога, які валодае высокай прафесійнай культурай, займае наго боку, аказаць рэальную дапамогу таму, хто ў гэтым актыўную грамадзянскую пазіцыю, мае добрае фізічнае мае патрэбу, а з другога – навучыцца чамусьці ў моладзі, і псіхалагічнае здароўе. «заразіцца» яе невычэрпнай энергіяй, аптымізмам. Першае знаёмства з куратарскай групай адбылося Я пагадзілася. Сказаць, што ні разу пра гэта не пашкадава- 30 жніўня. Аднак пасля яго я зразумела, што нічога пра маіх ла, недастаткова. Для мяне куратарства стала любімым на- падапечных пакуль не ведаю. Яшчэ К. Д. Ушынскі мудра прамкам педагагічнай дзейнасці ва ўніверсітэце. Важна ад- адзначаў: калі педагогіка хоча выхоўваць чалавека ва ўсіх значыць, што набыццю першапачатковай кампетэнтнасці ў гэ- адносінах, то яна павінна вывучыць яго ва ўсіх адносінах. тай сферы па-сапраўднаму дапамагло праходжанне курсаў ку- Вырашыла на першых жа куратарскіх гадзінах гутарыць са ратараў, арганізаваных упраўленнем выхаваўчай работы з мо- студэнтамі, задаючы асобасна-арыентаваныя пытанні. Для стварэння даверлівай, эмацыйна адкрытай атмасферы перладдзю БДПУ. Для мяне яны аказаліся вельмі карыснымі! Мне заўжды імпанаваў гуманістычны падыход у зносінах шай на пытанні адказвала сама, а далей – па чарзе мае выхаі выхаванні. Усе яго перавагі я адчула на сабе, калі з’яўлялася ванцы (па жаданні). Студэнты таксама задавалі пытанні студэнткай факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ. Гума- самага рознага характару: пра якасці і ўчынкі, якія мы цэнім ністычная накіраванасць уласцівая і сучаснаму педагагіч- у сабе і навакольных; пра дасягненні, хобі, цікавасць да таго наму калектыву нашага факультэта, таму цалкам натураль- ці іншага віду дзейнасці… Вядома, гаварылі і пра матывы выбару прафесіі педагога, пра тое, з якімі чаканнямі прыйшлі на факультэт дашкольнай адукацыі. Дадзеная форма зносін дазволіла нам бліжэй пазнаёміцца і стварыць аснову для адкрытых, даверлівых узаемаадносін у калектыве. Фарміраванню больш поўнага ўяўлення пра студэнтаў маёй групы паспрыяла наведванне інтэрната. Па-першае, адразу стала зразумелым, як складаюцца міжасобасныя стасункі, хто займае актыўную пазіцыю, а значыць, можа ўвайсці ў склад актыву групы. Па-другое, выявіліся праблемы, якія патрабуюць маёй павышанай увагі. За кубкам гарбаты я даведвалася, чым цікавяцца мае выхаванцы.

7 сакавіка 2017 г.

Аказалася, што многія дзяўчаты любяць катацца на каньках і хацелі б групай схадзіць на каток. А хтосьці яшчэ ні разу не быў у тэатры ў Мінску і вельмі хоча яго наведаць. Менавіта ў інтэрнаце падчас гутаркі высветлілася, што некаторыя студэнты хочуць дапамагаць выхаванцам дзіцячых дамоў. Я вельмі ўзрадавалася: як выдатна, што многія нашы інтарэсы супадаюць! Бо па-сапраўднаму павесці за ідэяй можна толькі тады, калі сам ёю жывеш. Некалькі слоў хацелася б сказаць пра ролю актыву ў жыцці групы. З самага пачатку былі вызначаны не толькі стараста, яго намеснік і прафарг, але і асобы, адказныя за розныя, найбольш ім блізкія, напрамкі дзейнасці. Так, мы прызначылі адказных за культурныя мерапрыемствы на факультэце за межамі ВНУ (напрыклад, у кастрычніку наведалі драматычны тэатр імя Максіма Горкага, у лістападзе – кінафестываль «Лістапад»), за фізкультурнааздараўленчыя мерапрыемствы (сумеснае катанне на каньках, удзел у спартакіядах, днях здароўя) і інш. Са з’яўленнем новых напрамкаў сумеснай дзейнасці адпаведна пашыраўся і склад нефармальнага актыву. Напрыканцы варта адзначыць, што зараз выхаванцы Алены Паўлаўны ўжо адправіліся ў самастойнае прафесійнае плаванне. Аднак і сёння яны з цеплынёй узгадваюць шматлікія мерапрыемствы, арганізаваныя і праведзеныя разам з любімым куратарам. Пра самыя цікавыя старонкі жыцця групы «Н» раскажа ў наступных выпусках.

3


• Гасцёўня

ǨȓȧȒșȈȕȌȘȈ ǫǭǸǨǹǟǴǭǵȇ:

«ǯǨǦǹǚǬȃ ǴǶǮǵǨ ǟ ǺǸȅǩǨ ǯǵǨǽǶǬǯǟǾȄ ǹǪǨȆ ǬǨǸǶǫǻ» БДПУ, нягледзячы на свой педагагічны профіль, а можа і дзякуючы яму, вельмі спартыўны ўніверсітэт. На стадыёне, у спартыўных і трэнажорных залах, басейне амаль што ў рэжыме non-stop праходзяць вучэбныя заняткі, трэніроўкі, спаборніцтвы. Тут можна сустрэць і аматараў – прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, і прафесійных спартсменаў, і нават спадара рэктара, які лічыць, што найлепшая форма адпачынку – гэта рух.

І паколькі БДПУ – гэта тэрыторыя здароўя, то і гасцямі ўніверсітэта становяцца вядомыя ў свеце спорту асобы: бронзавая медалістка Алімпійскіх гульняў 2012 г. па мастацкай гімнастыцы Любоў Чаркашына, адзінаццаціразовы залаты прызёр Паралімпійскіх гульняў па плаванні Ігар Бокій, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў па веласпорце Наталля Цылінская, чэмпіён алімпіяды ў Манрэалі Уладзімір Камінскі і многія іншыя. Таму вельмі арганічным і чаканым стаў прыход у БДПУ на сустрэчу са студэнтамі яшчэ адной зоркі беларускага спорту – двухразовай віцэ-чэмпіёнкі Алімпійскіх гульняў 2012 г., бронзавай прызёркі Алімпійскіх гульняў 2016 г., уладальніцы залатых узнагарод чэмпіянатаў свету і Еўропы Аляксандры ГЕРАСІМЕНІ. У плаванне яна прыйшла дастаткова позна – у 4-м класе, таму ў сваёй узроставай групе напачатку была аўтсайдарам і нават не дапускалася да ўдзелу ў спаборніцтвах. Аднак хутка дагнала аднагодкаў, бо з маленства, па словах Аляксандры, яна была гіперадказным працаголікам. Зорная госця адразу ж абвергла распаўсюджанае меркаванне пра тое, што плаванне з’яўляецца манатонным відам спорту: «Вы нават не ўяўляеце, колькі задач павінен вырашыць спартсмен, пакуль плыве ад борціка да борціка! Канешне, на трэніроўках мы адточваем тэхніку, каб у працэсе барацьбы думаць ужо толькі пра тактыку. І калі ў мяне няма сіл выйсці з басейна, я шчаслівая, бо на крок стала бліжэй да мэты». Таму на наступнае пытанне, ці праўда, што ў аснове ўсіх дасягненняў і перамог

• Спартыўны навігатар С З

ляжыць нястомная праца, Аляксандра адказала так: «Здавалася б, спартсмен прапусціў толькі адну трэніроўку, – а на справе ён ужо тым самым прайграў саперніку. З цягам часу прыходзіць усведамленне таго, што працуеш не для трэнера ці бацькоў, а дзеля сябе самой, сваёй асабістай мэты. Нават калі трэнера няма ў басейне – выкладваешся на сто працэнтаў. Фарміраванне характару пачынаецца з дзяцінства, калі штодня ў 6.40 павінна быць „на вадзе“ і ў поўную сілу выконваць загады трэнера. Так што, як бы дзіўна гэта ні прагучала, спартсмену даводзіцца найперш перамагаць сябе, а потым ужо –

саперніка». На пытанне, чым адрозніваецца алімпіяда ад іншых спаборніцтваў, Аляксандра адказала, што непаўторнай атмасферай. Прыязджаюць наймацнейшыя прадстаўнікі розных відаў спорту, а не толькі плыўцы, як, напрыклад, на чэмпіянаты. Яны жывуць побач у алімпійскай вёсцы, якая прыстасавана для трэніровак і адпачынку, дзе можна пакатацца на веласіпедзе і ў тэніс згуляць, а ўвечары яшчэ і песні паспяваць. Плюс збіраюцца тысячы балельшчыкаў – ні з чым не параўнальнае грандыёзнае відовішча! Ды і ў саміх спартсменаў з’яўляецца рэдкая магчымасць падтрымаць з трыбуны сваіх сяброў па камандзе. «Я была на трох алімпіядах – у Пекіне, Лондане і Рыа-дэ-Жанейра. Скажу шчыра: гэта сапраўдны маленькі рай на Зямлі!» Закранула Аляксандра і праблему падрыхтоўкі беларускіх плыўцоў. На жаль, у невялікіх гарадах недастаткова трэнерскіх кадраў, якія б не толькі навучылі дзяцей

ОРАК студэнтаў і шэсць выклад- заняў студэнт факультэта фізічнага чыкаў БДПУ – аматараў лыжнага выхавання нашага ўніверсітэта Юрый спорту – на чале з дэканам факультэта Голуб. Ад душы віншуем прызёра! фізічнага выхавання А. М. Каспяровічам АВЯРШЫЛІСЯ спаборніцтвы 25 лютага прынялі ўдзел у масавым старпа жаночым міні-футболе ў рамках студэнцкай Універсіяды. У фінальным паядынку 3 сакавіка сустрэліся каманды БДПУ і БДУФК. Ва ўпартай і сапраўды прыгожай барацьбе нашы дзяўчаты заваявалі бліскучую перамоце зімовага спартыўнага свята «Мінская лыжня-2017». З мэтай падтрымаць універсітэцкую каманду на гарадскую лыжаролерную трасу прыехаў рэктар БДПУ А. І. Жук. Усяго ў масавым старце прынялі ўдзел звыш 2 тыс. чалавек. Яны змаглі пераканацца, што ў вядучым педагагічным універсітэце краіны «Модна быць здаровымі», таму нашы «Педагогі – за здаровы лад жыцця!». Усе прадстаўнікі alma mater пераадолелі дыстанцыю 2,5 км і на фінішы атрымалі памятныя медалі. А яшчэ – зарад бадзёрасці і прыемныя ўражанні ад свята. ГОРАДЗЕ Фінстэрау (Германія) прайшоў чэмпіянат свету па лыж-

У

ных гонках і біятлоне сярод спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі. У апошні дзень спаборніцтваў – 25 лютага – скарбонка зборнай Беларусі папоўнілася яшчэ адным медалём. На дыстанцыі 7,5 км у лыжных гонках трэцяе месца

гу! Вырашальны гол, які змяніў лік матча з нічыйнага на 2:1 у нашу карысць, належыць Юліі Слясарчык. Віншуем спартсменак і іх трэнераў – старшых выкладчыкаў кафедры спартыўнапедагагічных дысцыплін факультэта фізічнага выхавання С. А. Траско і В. К. Мухляда! ЯШЧЭ адна прадстаўніца БДПУ годна абараніла гонар універсітэта і краіны на міжнароднай спартыўнай арэне. Студэнтка 3 курса ФФВ Марына Слуцкая заваявала залаты медаль на прэстыжным Міжнародным турніры па дзюдо, які праходзіў сёлета ў чэшскай Празе. У вагавой катэгорыі + 78 кг спартсменка перамагла саперніцу з Бразіліі. Так трымаць!

І

Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

226-40-19 e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

плаваць, а і вывелі іх на ўзровень майстра спорту. «Канешне, гэта не панацэя, але часам я прымаю заяўкі на правядзенне бясплатных майстар-класаў для дзяцей ва ўзросце ад 5–6 да 15–16 гадоў. Вось ужо год функцыянуе „Клуб Аляксандры Герасімені“, трэнеры якога таксама дапамагаюць рэалізавацца здольным юніёрам – будучым плыўцам, пяціборцам, лёгкаатлетам». Калі прагучала пытанне, ці ёсць у госці талісман або спецыяльны рытуал перад адказным выступленнем, Аляксандра сказала: – Звычайна перад заплывам фарбую пазногці – і тое дзеля таго, каб зняць напружанне, абстрагавацца. Талісманаў не заводжу. Мала таго, што ў мяне самым неверагодным чынам знікаюць рэчы, дык я сама чалавек, які час ад часу недзе «губляецца». Аднак я ўпэўнена, што кожнаму з нас заўсёды можна і трэба знаходзіць сваю дарогу. Вось толькі ў студэнтаў і выкладчыкаў, якія прысутнічалі на сустрэчы са знакамітай спартсменкай, склалася ўстойлівае перакананне, што Аляксандра – якраз з тых людзей, якія дакладна ведаюць, куды крочаць і дзе іх сапраўднае месца. Пасля пазітыўнага дыялогу з залай Аляксандра Герасіменя знайшла час, каб раздаць аўтографы і сфатаграфавацца са сваімі прыхільнікамі. Застаецца дадаць, што ініцыятарам і арганізатарам сустрэчы стаў факультэт пачатковай адукацыі, а яго дэкан Наталля Уладзіміраўна Ждановіч цудоўна справілася з роляй мадэратара.

• БДПУ – творчая ВНУ НЕ ГУБЛЯЙСЯ – ДАЛУЧАЙСЯ!

Год культуры завяршыўся, аднак насычанае творчае жыццё ў БДПУ па-ранейшаму віруе і кіпіць. Тым, хто хоча быць у тэме і не прапусціць самыя важныя мерапрыемствы сакавіка, прапануем своеасаблівы дайджэст культурных падзей універсітэта.

На працягу месяца народныя калектывы БДПУ будуць прымаць удзел у ІІІ этапе Мінскага гарадскога фестывалю народнай творчасці «Сузор’е», што разглядаецца як пацвярджэнне ганаровага звання «народны» пры ўмове абнаўлення рэпертуару. Па выніках праглядаў калектывам выдаецца пасведчанне аб пацвярджэнні свайго статусу. У рамках фестывалю пройдзе шэраг мерапрыемстваў (канцэртаў, спектакляў, выступленняў, сустрэч і інш.) на розных пляцоўках сталіцы. Так, 11 сакавіка а дзясятай гадзіне раніцы на сустрэчу ў ПК МТЗ запрашаюць народны ансамбль народнай музыкі, танца і песні «Рэй», а таксама народны ансамбль беларускай музыкі і песні «Ярыца». У сценах уні-

• Аддзел кадраў

версітэта 15 сакавіка выступіць народны студэнцкі тэатр «Мы». Пачатак дзейства – у 19.00. Народны ансамбль цымбалістаў «Вярба» парадуе сваіх прыхільнікаў 18 сакавіка ў 10.00 у канцэртнай зале «Верхні горад». Спектакль народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова» можна паглядзець 23 сакавіка ў 19.00 ва ўніверсітэце. А цяпер увага ўсім аматарам якаснага студэнцкага гумару: у сакавіку адбудуцца паўфіналь-

ныя гульні ўсімі намі любімай Лігі КВЗ БДПУ. Нагадаем, што ў паўфінал прайшлі 9 каманд, якія прадстаўляюць розныя факультэты і інстытуты БДПУ. У першы дзень (14 сакавіка) на гумарыстычнай арэне сустрэнуцца «Качыныя гісторыкі» (гістарычны факультэт), «Дранікі» (філалагічны факультэт), «ДНК» (факультэт прыродазнаўства) і «ФП» (Інстытут псіхалогіі). А 16 сакавіка чакаем прыхільнікаў каманд «Валерый Сюткін» (фізіка-матэматычны факультэт), «SidiS» (факультэт фізічнага выхавання),«Зборная ФСПТ» (факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій), «Заліку дзеля» (Інстытут інклюзіўнай адукацыі) і «Думкі ўслых» (факультэт дашкольнай адукацыі). Алена ЖУРАЎСКАЯ

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам:

загадчыка кафедры (д.н., к.н., 23 разр. АТС) матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) тэорыі і методыкі фізічнай культуры, педагогікі, прыватных методык, матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) мастацка-педагагічнай адукацыі, методык дашкольнай адукацыі, сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі, інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі, алігафрэнапедагогікі, сурдапедагогікі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) музычна-педагагічнай адукацыі, агульнай і арганізацыйнай псіхалогіі, лагапедыі. Тэрмін падачы дакументаў –1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59.

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 330. Падпісана ў друк 07.03.2017 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1191  
1191  
Advertisement