Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Панядзелак, 20 лютага 2017 года

• Ведай нашых! БДПУ

атрымаў Сертыфікат удзячнасці ад Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь за сацыяльна значную дзейнасць у дасягненні мэт устойлівага развіцця і стварэння інклюзіўнага грамадства ў Беларусі. Дакумент падпісаў пастаянны каардынатар Праграмы развіцця ААН у Беларусі Санака Самарасінха.

П

адчас Рэспубліканскага форуму «Полацк – маладзёжная сталіца Беларусі» ўклад БДПУ ў рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі быў адзначаны Падзякай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за эфектыўную работу па сістэмным метадыч-

ным суправаджэнні студэнцкіх ініцыятыў. Прадстаўнікам нашага ўніверсітэта таксама быў уручаны дыплом Рэспубліканскага конкурсу на лепшую групу ў сацыяльных сетках сярод устаноў вышэйшай адукацыі – за перамогу ў намінацыі «Лепшы маладзёжны інтэрнэт-праект» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». рэзідыум ЦК Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі на чале са сваім старшынёй А. А. Бойкам правёў у БДПУ выязное пасяджэнне з удзелам работнікаў галіны – лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльнай прэміі Кіраўніка дзяржавы. Ва ўрачыстай абстаноўцы Аляксандр Аляксандравіч уручыў калектыву БДПУ Ганаровую грамату Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза за значны ўклад у развіццё валанцёрскага руху. Падзякі ЦК Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі за асабісты ўклад у развіццё валанцёрскага руху былі ўдастоены: старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковага навучання І. І. ЗАБАЎСКАЯ, старшы выкладчык кафедры педагогікі Л. Л. ЛАЗАРЧУК, на-

П

№ 2 (1190)

ǻǮǿ Ǯǯ’ȍDzǻǮǹǥ ǵǻǼǬǸȁ ǵǼǾǻȉȍ ǰǮǻDzǾǼǬǸǥ

чальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю С. М. МАЛІНОЎСКАЯ, выкладчык кафедры алігафрэнапедагогікі К. М. РАГЕЛЬ, старшы выкладчык кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі А. П. ЧАСНАКОВА. а даных сусветнага вэбаметрычнага рэйтынгу сайтаў універсітэтаў Webometrics Ranking of World Universities, абноўленага ў студзені бягучага года, пазіцыі БДПУ значна палепшыліся. Так, інтэрнэт-партал alma mater цяпер займае 9-е месца сярод устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі (у 2016 – 17-е, у 2015 – 46-е). У сусветным рэйтынгу сайт БДПУ знаходзіцца на 5682-й пазіцыі (у 2016 – на 6050-й). Па выніках сусветнага рэйтынгу Webometrics Ranking Web of Repositories за студзень г.г. рэпазіторый БДПУ заняў 5-е месца сярод 18 беларускіх рэпазіторыяў. Інтэрнэт-партал БДПУ, які ўключае асноўны сайт, групу вэб-старонак факультэтаў і інстытутаў, а таксама

Сёлетні 52-і па ліку Зорны паход, прысвечаны Году навукі, праходзіў пад дэвізам «Свет ведаў, свет магчымасцяў». Больш за 250 студэнтаў і выкладчыкаў у складзе 11 атрадаў накіраваліся ў 10 раёнаў Мінскай вобласці, г. Жодзіна і Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці, каб спазнаваць новае і дзяліцца творчымі набыткамі з мясцовымі жыхарамі. Адметнасцю мерапрыемства стаў удзел у ім навучэнцаў профільных педагагічных класаў СШ № 6 г. Мінска. У складзе атрадаў былі замежныя студэнты БДПУ з Туркменістана, Кітая, Расіі, Літвы, а таксама выпускнікі ўніверсітэта мінулых гадоў.

П

рэпазіторый, утрымлівае звыш 12 600 вучэбных, навуковых, метадычных матэрыялаў. Колькасць яго наведвальнікаў штомесяц перавышае 30 тыс. чалавек. а выніках работы за 2016 г. студэнт 3-га курса фізіка-матэматычнага факультэта БДПУ Сяргей ТАБОЛІЧ прызнаны лепшым камандзірам маладзёжнага атрада аховы правапарадку г. Мінска. Пра гэта паведаміў падчас адкрытага дыялога з удзельнікамі МААП сталіцы намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама І. У. Кубракоў.

П

• Спартыўны навігатар

Завяршылася ХХVІІІ Сусветная зімовая Універсіяда! Сёлета сталіцай спартыўнага форуму студэнцкай моладзі стала казахстанская Алматы. З 29 студзеня па 8 лютага прадстаўнікі больш чым 60 краін прымалі ўдзел у спаборніцтвах па 13 відах спорту. У складзе беларускай дэлегацыі змагаўся за медалі Універсіяды студэнт 4-га курса факультэта фізічнага выхавання БДПУ біятланіст Раман МАЛУХА. Зборная Беларусі ў агульным заліку заняла 9-е месца з 6 медалямі. На рахунку каманды тры залатыя, дзве сярэбраныя і адна бронзавая ўзнагароды. Віншуем нашых спартсменаў з высокімі вынікамі!

Падчас традыцыйных вандровак зорнікі сустрэліся з ветэранамі вайны і працы, аддалі даніну павагі салдатам Вялікай Айчыннай на мітынгах ля абеліскаў і мемарыялаў, правялі гутаркі з навучэнцамі педагагічных класаў, сумесныя спартыўныя і валанцёрскія мерапрыемствы. За чатыры дні ўдзельнікі атрадаў наведалі 119 устаноў адукацыі, арганізавалі 87 канцэртаў, 89 прафарыентацыйных сустрэч, 174 майстар-класы, 28 псіхалагічных трэнінгаў. Кожны атрад вылучаўся індывідуальнасцю і непаўторнасцю. Так, прадстаўнікі Інстытута псіхалогіі – атрад «Новы погляд» – у сваёй праграме зрабілі акцэнт на псіхалагічнай асвеце, правялі больш за 20 трэнінгаў рознай накіраванасці для навучэнцаў школ Уздзенскага раёна, арганізавалі круглы стол «Педагог, якога чакаюць». Усе ўдзельнікі атрада «Авангард» факультэта пачатковай адукацыі – абсалютныя навічкі зорнага руху. Тым не менш, яны пакарылі школьнікаў сваёй энергетыкай і захопленасцю. Асабліва вучням спадабалася інтэрактыўная гульня «Дзень добры, я – настаўнік!» і міні-ўрокі пазакласнага чытання «Чытаем разам». Выкладчыкі кафедры беларускага і рускага мовазнаўства І. А. Буторына і Н. М. Антановіч правялі майстаркласы для настаўнікаў пачатковых класаў па беларускай мове і літаратуры. Адзін з найбольш эмацыйных і шчымлівых момантаў падарожжа – сустрэча з мясцовай жыхаркай Таццянай Сцяпанаўнай Мягковай, якую

вайна застала ў 15-гадовым узросце, і яе аповед пра цяжкія выпрабаванні народа ў гады ліхалецця. Прадстаўнікі атрада факультэта эстэтычнай адукацыі «Зорны Фэст» правялі серыю творчых майстар-класаў. Найбольш яскравы з іх – «Вучымся гаварыць па-кітайску» ад студэнтаў-першакурснікаў з Кітая. Удзельнікі каманды «Дзеці Эйнштэйна» фізікаматэматычнага факультэта арганізавалі адкрыты дыялог з вучнямі «Патрыятызм пачынаецца з малога». Атрад філалагічнага факультэта «Максімавы нашчадкі» накіраваўся ў паход разам

з удзельнікамі народнага тэатра «Жывое слова». Іх праграма вылучалася літаратурным складнікам і была пабудавана на творах беларускіх аўтараў розных гадоў. Студэнты разам з вучнямі правялі круглы стол «Валанцёрства – шлях да гуманізму». Каманду факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій «Адкрытыя сэрцы» падтрымаў педагагічны дэсант выкладчыкаў на чале з дэканам В. В. Мартынавай. Яны правялі круглы стол у рамках праекта «Здаровая сям’я – здаровая нацыя», выступілі на раённым метадычным аб’яднанні класных кіраўнікоў і сацыяльных педагогаў школ. У цёплай абстаноўцы адбылася сустрэча студэнтаў з удзельніцай 3-га Зорнага паходу настаўніцай фізікі Гайненскай СШ Т. Д. Кохан. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)


• 2017 – Год навукі Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вучоным БДПУ прызначаны гранты ў галіне навукі: Валерыю Раманавічу СОБАЛЮ, загадчыку кафедры фізікі і методыкі выкладання фізікі, доктару фізіка-матэматычных навук, прафесару; Васілю Дзянісавічу СТАРЫЧОНКУ, дэкану філалагічнага факультэта, доктару філалагічных навук, прафесару; у галіне адукацыі: Аляксандру Паўлавічу ЛАБАНАВУ, прафесару кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі, доктару псіхалагічных навук, дацэнту; Веры Валер’еўне ХІТРУК, доктару педагагічных навук, дацэнту, дырэктару Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ. Распараджэннем Кіраўніка дзяржавы грашовай прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў узнагароджаны: Яўгенія СЯРДЗЮК, пераможца ХХІІ Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў, аспірантка кафедры сацыяльнай педагогікі факультэта сацыяльнапедагагічных тэхналогій; Марына ГЕРГАЛАВА, пераможца Беларускай рэспубліканскай студэнцкай алімпіяды па матэматыцы 2016 г., студэнтка 4-га курса фізіка-матэматычнага факультэта. Заахвочвальнай прэміяй за асаблівы ўнёсак у развіццё адораных навучэнцаў па выніках 2015–2016 навучальнага года адзначаны: Вера Васільеўна МАРТЫНАВА, дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій; Жанна Эмануілаўна МАЗЕЦ, дацэнт кафедры агульнай біялогіі і батанікі факультэта прыродазнаўства. Лаўрэатам конкурсу 2016 года на лепшую кандыдацкую дысертацыю стала выпускніца аспірантуры БДПУ Т. Я. ЯЦЭНКА (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій нашага ўніверсітэта, кандыдат псіхалагічных навук Наталля Іванаўна АЛІФІРОВІЧ). Адпаведны дыплом Таццяне Яўгенаўне ўручыў Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь Г. У. Пальчык на Рэспубліканскім сходзе навуковай грамадскасці, прысвечаным Году навукі і Дню беларускай навукі. 2

ВЫНІКІ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БДПУ ў 2016 г.

былі падведзены на чарговым пасяджэнні ў агульнай адукацыйнай прасторы Беларусі Савета ўніверсітэта. Як адзначыла ў сваім і Расіі ў рамках міжнароднага навукова-дадакладзе прарэктар Г. В. Торхава: следчага праекта; распрацоўку праграм карэк– Бягучы год аб’яўлены Годам навукі, што цыйных заняткаў па лагарытміцы, развіццю павінна спрыяць фарміраванню ў грамадстве жэставай мовы і сацыяльным арыентаванні; адносін да навуковай дзейнасці як да спосабу тэарэтычнае і эксперыментальнае абгрунтаэфектыўнага вырашэння задач сацыяльнага ванне валанцёрскай дзейнасці як сродку фарі эканамічнага развіцця краіны. Гэта напрамую міравання матывацыі да педагагічнай прафесіі. звязана з вузаўскай навукай як гарантам устойУсяго ў 2016 г. завершана выкананне 19 НДР. лівага развіцця сістэмы педагагічнай адукацыі Абсалютная большасць (15) з іх – гэта гранва ўмовах мадэрнізацыі. Імідж і статус БДПУ ты студэнтам, магістрантам, аспірантам. Адметяк кіруючага цэнтра вучэбна-навукова-інава- на, што 6 праектаў выконваліся студэнцкімі цыйнага кластара бесперапыннай педагагіч- навукова-даследчымі лабараторыямі. най адукацыі вызначаецца адпаведным узроўРазвіццё шматбаковых міжнародных сувянем навукова-інавацыйнай дзейнасці. Забес- зяў – гэта прыярытэтны напрамак дзейнасці пячэнне і павышэнне гэтага ўзроўню – наша БДПУ. Пры фінансавай падтрымцы БРФФД найпершая задача. у 2016 г. выконваліся 5 праектаў, у тым ліку Крыху статыстыкі. У 2016 г. выконвалася 3 міжнародныя. Адзін – сумесна з Акадэміяй 111 НДР, тэматыка якіх адпавядае перспек- навук Малдовы (навуковы калектыў БДПУ тыўным напрамкам развіцця навуковай і іна- пад кіраўніцтвам прафесара В. Р. Собаля), вацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, другі – разам з Санкт-Пецярбургскім фіа таксама праблемнаму полю прыярытэтных ліялам Інстытута кіравання адукацыяй РАА псіхолага-педагагічных даследаванняў. (кіраўнік праекта –прафесар А. І. Жук), трэСа сродкаў Міністэрства адукацыі фінан- ці – сумесна з Псіхалагічным інстытутам саваліся 47 навуковых праектаў: па дзяржаў- РАА (кіраўнік – дацэнт Н. І. Аліфіровіч). ных праграмах – 27 заданняў, па даследаУ мінулым годзе значна актывізавалася раваннях, накіраваных на забеспячэнне дзей- бота па ўдзеле нашых вучоных у конкурсе насці галіновага міністэрства, – 5, па грантах грантаў Фонду фундаментальных даследаванмаладых вучоных – 15. няў. На 2017 г., у прыватнасці, было пададзена Па выніках мінулага года ўклад асноўных 18 праектаў (9 з іх – Інстытутам псіхалогіі). структурных падраздзяленняў у развіццё У 2016 г. 2 даследчыя праекты БДПУ атрыфінансавага складніку за кошт выканання малі фінансаванне ад Еўрапейскай камісіі аплочваемых НДР выглядае нас тупным ў рамках міжнароднай праграмы Erasmus+. чынам. Сярод факульУсяго на конкурс было Структура навуковых тэтаў першае месца па пададзена 147 заявак, даследаванняў выкананні фінансуемых у тым ліку 6 ад белаТэматыка навукова-даследчых работ НДР займае філаларускіх ВНУ, з іх 2 – ад БДПУ ў 2015–2016 гг. гічны (13,3 %), другое – БДПУ, што сведчыць 2016 год 2015 год гістарычны (13,0). Найпра высокую канкурэнПрыродаПрыродабольш актыўна ў вытаздольнасць і значзнаўчыя назнаўчыя навукі 13 % вукі 19,1 % кананні фінансуемых насць праектаў, прадГуманітарныя Гуманітарныя навукі 22% навукі 28% НДР удзельнічаюць стаўленых нашымі вуПсіхолага-пеПсіхолага-пе4 кафедры – фізікі і мечонымі. дагагічныя надагагічныя навукі 65 % вукі 52,25 % тодыкі выкладання фіЗа справаздачны пезікі, гісторыі Беларусі і рыяд працягвалася раславянскіх народаў, агульнага і рускага мова- бота ў рамках 2-гадовых міжнародных праекзнаўства, агульнай біялогіі і батанікі. Фа- таў, якія выконваюцца сумесна з недзяржаўкультэтам і кафедрам трэба знайсці магчы- най арганізацыяй «Сафіт» (Швецыя) і ўнівермасці пашырыць фінансаванне НДР і інава- сітэтам Fontus (Нідэрланды). БДПУ працягвае цыйнай дзейнасці, у тым ліку па дагаворах, міжнароднае супрацоўніцтва з Праграмай больш актыўна прыцягваць маладых вучоных падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Гермада конкурсаў на атрыманне грантаў Міні- ніі, праграмамі MATRA (Нідэрланды), Erasmus стэрства адукацыі, Фонду фундаментальных Mundus Action 2, грамадскай некамерцыйдаследаванняў, Інавацыйнага фонду ДКНТ. най арганізацыяй PUER (Італія). Трэба і ў даДа выканання фінансуемых навукова-да- лейшым нарошчваць патэнцыял міжнародследчых работ у мінулым годзе было прыцягнута нага супрацоўніцтва ў сферы навукова-інава279 (у 2015 г. – 283) супрацоўнікаў, у тым лі- цыйнай дзейнасці ўніверсітэтаў. ку 161 – з ліку ППС (у 2015 г. – 162). З іх – Асноўныя вынікі даследаванняў знайшлі 25 дактароў (у 2015 г. – 32) і 107 кандыдатаў адлюстраванне ў навуковых публікацыях сунавук (у 2015 г. – 103). Сярэдні паказчык працоўнікаў універсітэта (2040). Сёлета мэтавы аплочваемых НДР на аднаго штатнага супра- паказчык па колькасці публікацый у рэцэнзуцоўніка з навуковай ступенню панізіўся да 19,3 емых навуковых часопісах ВАК на 100 супра(у 2015 г. – 22). Як і раней, недастаткова да цоўнікаў, якія маюць вучоныя ступені і званні, выканання фінансуемых НДР прыцягваюцца склаў 46 і перавысіў паказчык мінулага года студэнты і магістранты, аспіранты і дактаран- на 7 пазіцый (у 2015 г. – 39). Аднак гэтага ты. Аднак станоўчая дынаміка ў гэтым пытанні недастаткова – павінна быць не менш за 70. ёсць. Так, калі ў 2015 г. у фінансуемых НДР Што да мэтавага паказчыка колькасці наудзельнічалі 24 студэнты і магістранты, то вуковых публікацый у часопісах, якія ўваў 2016 г. – 35. ходзяць у рэфератыўную базу Scopus, то ён У 2016 г. супрацоўнікі ўніверсітэта прымалі знізіўся на 0,4 і склаў 1,5 на 100 чалавек. Дзеўдзел у выкананні 10 навуковых праграм роз- вяць выкладчыкаў БДПУ знайшлі магчымасць нага ўзроўню. З іх – 7 Дзяржаўных праграм апублікаваць свае працы ў часопісах з высокім навуковых даследаванняў, якія каардынуе імпакт-фактарам (А. А. Гіруцкі, Д. Р. ДзьяНАН Беларусі. Сярод важных вынікаў на- каў, В. М. Каваленка, В. П. Ягорава, вуковых даследаванняў у 2016 г. трэба адзна- Ю. С. Якавенка, В. Г. Ігнатовіч, А. С. Міхалчыць распрацоўку прафесійна-кваліфіка- ковіч, В. В. Хітрук, Ю. М. Досін). Такі вопыт цыйнага стандарту педагога; выяўленне па- неабходна пашыраць. Паказчык публікадыходаў да пабудовы нацыянальных сістэм цыйнай актыўнасці выкладчыкаў трэба даацэнкі якасці педагагічнай адукацыі як мета- весці да 5–8, а ў ідэале да 10. Тым больш, што далагічнай асновы стварэння Канцэпцыі на- для іх на 100 гадзін памяншаецца вучэбная цыянальнай сістэмы ацэнкі якасці беспе- нагрузка, а прэміяльныя выплаты павялічрапыннай педагагічнай адукацыі; вызначэнне ваюцца. зместу і методыкі псіхолага-педагагічнай падАпрабацыя вынікаў НДР ажыццяўлялася рыхтоўкі выкладчыкаў вышэйшай школы на навукова-практычных канферэнцыях.

У рамках работы калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, якая прайшла 15 лютага на базе мінскай СШ № 61, адбылася прэзентацыя навуковых распрацовак універсітэтаў краіны. У экспазіцыі БДПУ былі прадстаўлены лепшыя навуковыя і навукова-метадычныя дасягненні факультэтаў і інстытутаў па наступных напрамках: навуковае забеспячэнне падрыхтоўкі педагагічных кадраў, навуковыя дасягненні маладых вучоных, педагагічная навука – адукацыйнай практыцы. Сярод наведвальнікаў стэнда БДПУ былі намеснік прэм’ер-міністра Васіль Жарко, міністр адукацыі Ігар Карпенка, першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш, старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Нацыянальнага сходу Рэспубліки Беларусь Ігар Марзалюк.

У 2016 г. на базе БДПУ праведзена 7 міжнародных і 5 рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцый. Паспяхова прайшлі таксама ўніверсітэцкія канферэнцыі студэнтаў і маладых вучоных. Мінулы год адзначаны дзвюма маштабнымі навуковымі падзеямі, якія адбыліся ў БДПУ ўпершыню. Адна з іх – Дэкада студэнцкай навукі (красавік 2016 г.). Падчас яе быў праведзены шэраг цікавых навуковых мерапрыемстваў рэспубліканскага і ўніверсітэцкага значэння, што дазволіла выявіць матываваных і здольных да навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, прэзентаваць іх дасягненні ў навуковай сферы. Другая – Фестываль маладзёжнай вузаўскай навукі (верасень 2016 г.), які ўключаў разнастайныя мерапрыемствы з удзелам вядомых беларускіх вучоных, студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў БДПУ і рэгіянальных універсітэтаў, навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці. Фестываль прадэманстраваў эфектыўнасць супрацоў ніцтва суб’ектаў вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі ў сферы маладзёжнай навукі і падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. Па выніках Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў 2016 г. з 66 пададзеных ад БДПУ прац першая катэгорыя прысвоена 14 работам, другая – 38, трэцяя– 9. Два студэнты сталі лаўрэатамі: Марыя Быкоўская (навуковы кіраўнік Г. Л. Мураўёва) і Алена Сланова (навуковы кіраўнік Д. Р. Дзьякаў). Вынікі сістэмнай работы з нашымі маладымі вучонымі абумовілі добрую дынаміку па падрыхтоўцы і абароне дысертацыйных работ. Так, у 2016 г. ва ўстаноўленыя тэрміны прайшлі 4 абароны (3 аспіранты і дактарант). Павялічылася колькасць аспірантаў, якія завяршылі навучанне ў аспірантуры з праходжаннем папярэдняй экспертызы. Калі ў 2013 г. гэты паказчык быў 7,5 %, у 2014 г.– 13 %, у 2015 г. – 19 %, то ў 2016 г. ён склаў 20,5 % ад агульнай колькасці выпускнікоў. Гэтую станоўчую тэндэнцыю трэба захоўваць і развіваць у далейшым. У цэлым, у адпаведнасці з крытэрыямі сістэмы менеджменту якасці БДПУ, працэс «Навуковая і інавацыйная дзейнасць» выніковы: вытрымліваюцца тэрміны; аб’ёмы выкананых работ адпавядаюць запланаваным і нават перавышаюць іх; ступень дасягнення мэтавага паказчыка задаволенасці ўнутраных і знешніх спажыўцоў роўная 100 %.

20 лютага 2017 г.


• Нам крылы даў БДПУ

І ЕЎРОПА, І КІТАЙ, НАШУ МОВУ ВЫВУЧАЙ! Ці даводзілася вам калі-небудзь чуць, як кітайцы размаўляюць па-беларуску? Асабіста мне – не. А вось для маёй суразмоўцы Дар’і ЗУБКО гэта звыклая справа. Выпускніца факультэта рускай філалогіі 2010 г. і магістратуры БДПУ сёння працуе ў Другім Пекінскім універсітэце замежных моў, дзе створаны і функцыянуе Цэнтр даследавання Беларусі. Дар’я выкладае беларускую мову студэнтам розных факультэтаў, якія выказалі жаданне яе вывучаць і запісаліся на курсы. Падчас прыезду маладой выкладчыцы ў Мінск на студзеньскія канікулы мы сустрэліся і пагутарылі пра мару і настойлівасць, нечаканы паварот у прафесіі, жыццё і працу за тысячы кіламетраў ад Радзімы. – Даша, давайце ўзгадаем студэнцкія – У Пекіне я звярнула ўвагу, што многія пагады. Чаму Вы абралі менавіта філалогію, жылыя людзі кожную раніцу ў 7.00 займаюцца што лічыце галоўным набыткам свайго на- асаблівым відам гімнастыкі, які называецца вучання? тайцзыцюань. Таксама па вечарах пенсіянеры – Вучоба ва ўніверсітэце не была для мяне і людзі сярэдняга ўзросту выходзяць на вуліцу, цяжкай, хоць я паступіла сюды толькі… з трэцяга дзе калектыўна танчаць, робяць простыя рухі разу! У школе займалася ў філалагічным класе ў такт музыцы. Наогул, здаровы лад жыцця і марыла стаць студэнткай БДПУ. Аднак база- ў Кітаі вельмі папулярны. Таксама прыкмеціла, вых ведаў вясковай школы не хапіла, першая што тут не звяртаюць асаблівай увагі на знешні спроба аказалася няўдалай. Я паступіла ў Ін- выгляд чалавека, таму многія апранаюцца на дустрыяльна-педагагічны капрацу не па дрэс-кодзе, а зыходзячы ледж, які скончыла з дыпломам з меркаванняў практычнасці і выгоз адзнакай. Падчас навучання ды. Так што выраз «сустракаюць па зноў штурмавала педагагічны адзежцы» для Кітая не цалкам падыўніверсітэт, але зноў крыху не ходзіць. дацягнула. У выніку мая мара Студэнты праводзяць амаль увесь здзейснілася толькі пасля задзень ва ўніверсітэце, бывае, што заканчэння падрыхтоўчага аддзяняткі ідуць з васьмі раніцы да васьмі лення. вечара. Таму для іх прадугледжаВяртацца думкамі ў студэнцкія ны абавязковыя перапынкі на абед гады вельмі прыемна. Мне па(2 гадзіны) і на вячэру (1 гадзіна). За дабаліся практычна ўсе прадгэты час студэнт можа адпачыць і паўметы, я атрымлівала велізарнае тарыць вывучаны матэрыял. Да таго задавальненне ад працэсу навуж яны рана кладуцца спаць і рана пачання і студэнцкага жыцця ў цэлым. Ад кожнай дымаюцца, незалежна ад таго, выходны гэта дысцыпліны, кожнага выкладчыка брала для дзень ці працоўны. А ў інтэрнаце для замежных сябе нешта карыснае, атрымоўвала ўяўленне аб студэнтаў, дзе я жыву, у нядзелю жыццё пачыпрымяненні набытых ведаў на практыцы. Калі наецца не раней за поўдзень. займаешся справай, якая падабаецца, гэта не – Дарэчы, а як арганізаваны Ваш побыт можа не адбіцца на атрыманым выніку. БДПУ я у чужой далёкай краіне? Ці цяжка далася таксама скончыла з адзнакай і працягнула наву- адаптацыя? чанне ў магістратуры. З некаторымі выкладчыка– У Кітаі розніца з нашым часам складае мі сустракаюся да гэтага часу, мне заўсёды цікава 5 гадзін. Аднак з-за таго, што працую ў другую пагутарыць з імі. Мой уласны вопыт даказвае: змену, можна сказаць, што так і не перайшла на калі пастаўленая мэта для цябе сапраўды важ- новы час. Да таго ж я кожны дзень на сувязі са ная, ты знойдзеш магчымасці, каб яе дасягнуць. сваёй сям’ёй, таму даводзіцца весці практычна – Як атрымалася, што Вы паехалі вы- начны лад жыцця. А дзявятай гадзіне вечара кладаць у Кітай? прыходжу дадому, вячэраю, саджуся за камп’ю– Прапанова працаваць у Пекіне паступіла тар і падбіраю матэрыялы да заняткаў і для майад майго былога выкладчыка, цяпер загадчыка кафедры беларускага мовазнаўства Д. В. Дзятко. Мы сустракаліся з ім напярэдадні па пытаннях паступлення ў аспірантуру. Праз некаторы час ён мне патэлефанаваў і прапанаваў паехаць у Кітай выкладаць беларускую мову. Я да гэтага працавала са студэнтамі з іншых краін, мела вопыт выкладання рускай мовы як замежнай. – Напэўна, перш чым пагадзіцца, доўга разважалі? го падручніка. На гэта ідзе асноўная частка воль– Прыняць канчатковае рашэнне аказала- нага часу. Часта заседжваюся да пяці гадзін рася складаным па шэрагу прычын. У Беларусі ніцы. ў мяне засталіся муж і дачка, бацькі былі суНа выходных мы з рускімі калегамі наведвапраць, я страціла ранейшае месца працы, на ем славутасці, музеі, паркі. Экалогія тут не няпэўны час адклалася паступленне ў аспіран- лепшая, таму ходзім у лазню, басейн, робім туру. Фактычна пасля вяртання на Радзіму мне прабежкі. давядзецца ўсё пачынаць нанова. Дапамагла На вясну ў мяне ўжо прадумана цэлая прагрападтрымка мужа, які заўсёды верыў у мяне ма наведвання са студэнтамі цікавых месцаў, і даваў магчымасць самарэалізоўвацца. Мы планую правесці ім экскурсіі на беларускай мовырашылі, што знаёмства з Кітаем – цікавы ве. Мінулай восенню ўніверсітэт для замежі карысны жыццёвы і прафесійны вопыт. ных выкладчыкаў арганізаваў экскурсію ў горад – Раскажыце, калі ласка, пра спецыфіку Сіань – адзін з самых вядомых гістарычных Вашай працы. і культурных цэнтраў Кітая. Мы з сям’ёй, якая – Акрамя выкладання ў мае абавязкі ўва- ў той час прыехала да мяне ў госці, змаглі ўбаходзіць напісанне навуковых артыкулаў, удзел чыць знакамітую тэракотавую армію, навеу канферэнцыях, кіраўніцтва дыпломнымі да- даць будысцкія храмы, музеі, тэатры. следаваннямі, напісанне падручніка па беларус– Падзяліцеся, калі ласка, планамі на кай мове. Мае студэнты вывучаюць беларускую будучыню. мову паралельна з рускай. Яны адрозніваюцца – Я люблю сваю працу, незалежна ад таго, асаблівай стараннасцю, працавітасцю, а гэта, дзе і ў якой краіне яе выконваю. У будучым плау сваю чаргу, адбіваецца на выніках. Амаль усе ную паступіць у аспірантуру і абараніць практыкаванні мы робім пад запіс, шмат дысертацыю. Цяперашнім студэнтам хачу пагаворым, пераказваем, глядзім фільмы на бе- раіць: любіце сваю прафесію! Калі выбралі яе ларускай мове, слухаем нашы песні. Я з зада- выпадкова, то лепш сыходзіць і не працягваць. вальненнем для сябе адзначаю станоўчую ды- Не трэба баяцца пачынаць жыць спачатку, наміку, штодзённы прагрэс у навучанні, і гэ- галоўнае – правільна ставіць перад сабой мэты, та – самае прыемнае ў маёй працы. пастаянна рухацца да іх дасягнення, думаць – Падзяліцеся назіраннямі з жыцця кітай- пазітыўна, верыць у свае сілы і ніколі не здацаў, іх побыту, культуры, баўлення часу – вацца! тым, што Вас здзівіла, зацікавіла. Гутарыла Вераніка МАНДЗІК

20 лютага 2017 г.

Штогод у лютым выпускнікі розных устаноў адукацыі збіраюцца разам, каб узгадаць найбольш яркія моманты студэнцкага жыцця, падзякаваць шаноўным выкладчыкам за іх майстэрства, вопыт і ўклад у развіццё кожнага спецыяліста. Выпускнікі БДПУ знайшлі сябе ў розных сферах дзейнасці, але тыя, хто апынуўся пасля атрымання дыплома ў сценах школ ці каледжаў, хто не страціў педагагічнага запалу за гады вучобы, не здрадзіў юнацкай мары, заслугоўваюць асаблівай павагі.

УСПАМІНЫ С ЭРЦА

Вось ужо амаль пяць гадоў я, выпускніца факультэта беларускай і рускай філалогіі 2012 года, выкладаю родную мову ў сярэдняй школе № 21 імя М. Ф. Гастэлы ў Мінску. Прыемна адзначыць, што большасць маіх творчых і актыўных калег узгадаваны вядучай педагагічнай ВНУ краіны. Гэта людзі, якіх не пужаюць цяжкасці прафесіі, ненармаваны рабочы час, якія імкнуцца да пастаяннага самаўдасканалення, асобаснага развіцця. Любое мерапрыемства ўнутрышкольнага ці гарадскога маштабу не выклікае хваляванняў, бо наш калектыў – нязломная каманда, дзе яркасць і харызматычнасць, кампетэнтнасць і арганізаванасць ніколі не саступяць месца абыякавасці. Выкладчыкі вучылі нас быць моцнымі, змагацца з лянотай і невуцтвам. І кожны настаўнік – незалежна ад прафесійнага стажу – удзячны тым людзям, якія не толькі далі веды, але і падаравалі частачку ўласнага сэрца сваім выхаванцам. Мы даволі часта дзелімся цікавымі момантамі студэнцкага жыцця, незвычайнымі здарэннямі, з пяшчотай узгадваем любімых педагогаў, аднакурснікаў, многія з якіх сталі сябрамі на ўсё жыццё. Алена Міхайлаўна Дробуш (Атопкава), настаўніца геаграфіі (факультэт прыродазнаўства, выпуск 2013 года): «Турзлёт „Арыенцір“, які арганізоўвала кафедра фізічнай геаграфіі, быў адным з самых доўгачаканых святаў. Памятаю, як камандай удзельнічалі ў паласе перашкод, хаваючы ад дажджу пад вопраткай карту, частаваліся прыгатаванымі ў палявых умовах прысмакамі. Выязныя практыкі ў Нясвіж, Лепель, Гродна, праца на прыродзе, збор гербарыяў, наведванне запаведнікаў давалі нам трывалыя веды і аб’ядноўвалі нашу групу». Вольга Канстанцінаўна Новікава (Салавей), настаўніца гісторыі (гістарычны факультэт, выпуск 2006 года): «Усе выкладчыкі, якія працавалі падчас маёй вучобы, па-свойму непаўторныя і асаблівыя. Па-бацькоўску падтрымліваў куратар С. П. Барадзін, ярка чытаў лекцыі пра Усход У. У. Куніцкі, захапляў цікавымі фактамі Г. А. Космач, запэўніваў у тым, што гісторыю трэба бачыць і адчуваць, У. У. Пуцік. Пералік таленавітых педагогаў, у якіх пашчасціла мне набрацца ведаў і мудрасці, вельмі

доўгі, а прыемных успамінаў – і зусім бясконцы. Народны студэнцкі тэатр „Мы“, рэпетыцыі, гастролі, новыя знаёмствы – і я не толькі настаўнік, а яшчэ і выдатны арганізатар святаў як у школе, так і ў сям’і». Мая Леанідаўна Матуліс (Цыганкова), педагог-дэфектолаг (Інстытут інклюзіўнай адукацыі, выпуск 1997 года): «У красавіку 1993 г., здаўшы датэрмінова сесію, мы накіраваліся працаваць выхавацелямі ў „Артэк“. Пасля яшчэ чатыры гады запар з радасцю праводзіла там летнія канікулы. Той вопыт, атмасфера, дзе моладзь крэатывіць, дзейнічае, стварае, далі магчымасць больш творча ставіцца да прафесіі, быць энергічнай і нястомнай. Шчыры дзякуй усім, хто верыў у мяне і справядліва крытыкаваў, бо гэта было штуршком да пакарэння новых вяршынь». Алена Міхайлаўна Машкова (Карташэвіч), настаўніца біялогіі (факультэт прыродазнаўства, выпуск 1989 года): «Лепшыя гады жыцця – студэнцкія, маладыя, бесклапотныя. Дзякуй разумным і захопленым сваім прадметам выкладчыкам Л. М. Ярэй, М. Д. Лісаву, А. У. Бірг і іншым. Яны былі і застаюцца прыкладам для пачынаючых настаўнікаў, узорам служэння людзям. Далёкая летняя практыка па біялогіі ў Мурманску і Кіраўску ўразіла мясцовым каларытам, белымі начамі, марошкай, а экскурсія ў Кандалакшскі запаведнік да дробязяў помніцца і зараз». Ніхто так, як настаўнік, не зможа зразумець, наколькі гэта прыемна: бачыць поспехі сваіх вучняў, ганарыцца іх дасягненнямі і, канешне, з радасцю прымаць ад іх словы падзякі. А за кожным настаўнікам таксама стаіць педагог, такі ж самаадданы, сціплы і клапатлівы сейбіт. Выкладчыкам кафедры беларускай мовы П. А. Міхайлаву, С. С. Мароз, У. П. Саўко, Д. В. Дзятко і беларускай літаратуры і культуры А. І. Лугоўскаму, І. М. Гоўзіч, Н. В. Заяц, А. С. Гурскай і іншым, дэкану ФБіРФ В. Д. Старычонку, сапраўдным патрыётам, майстрам беларускага слова, ад студэнтаў некалі 504-й групы асаблівы дзякуй! Яны вучаць любіць жывое і трапяткое роднае слова. Мы ганарымся сваімі выкладчыкамі і спадзяёмся на ўзаемнасць!» Галіна СТРАЛЬЧУК, настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі» ЗАПРАШАЕ педагагічных работнікаў і спецыялістаў БДПУ ў 2017 годзе прыняць удзел у павышэнні кваліфікацыі i стажыроўцы па адукацыйных праграмах: «Тэхналогіі дыстанцыйнага навучання»; «Інтэнсіўнае навучанне: тэхналогіі арганізацыі адукацыйнага працэсу»; «Стварэнне і выкарыстанне мультымедыйных вучэбна-метадычных матэрыялаў»; «Дзесяць правіл паспяховага дакументацыйнага забеспячэння кіравання ўстановай адукацыі»; «Імідж сучаснага куратара»; «Інтэрактыўная дошка: стварэнне адукацыйнага прадукта»; «Замежная мова як сродак прафесійнай камунікацыі педагога»; «Сучасныя падыходы да арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўстанове вышэйшай адукацыі». Адукацыйныя праграмы стажыроўкі рэалізуюцца ў рамках 36–72 гадзін. Пасля заканчэння навучання выдаецца пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі дзяржаўнага ўзору. Адукацыйныя праграмы стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў рэалізуюцца ў межах ад 4 да 64 гадзін. Па заканчэнні навучання выдаецца пасведчанне аб стажыроўцы ўстаноўленага ўзору. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце ІПКІП БДПУ: ipkip.bspu.by. Вольга КЛЯЗОВIЧ, дэкан ФПКСА

3


• Ліст у нумар

ǻǮǿ Ǯǯ’ȍDzǻǮǹǥ ǵǻǼǬǸȁ ǵǼǾǻȉȍ ǰǮǻDzǾǼǬǸǥ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Байцы атрада «Ёсць кантакт» факультэта фізічнага выхавання пазнаёмілі школьнікаў з беларускімі гульнямі ў рамках праекта «Беларусіяда», паказалі незвычайную канцэртную праграму са сцэнічнымі мініяцюрамі-імправізацыямі па запытах гледачоў, арганізавалі інтэрактыў «Твістынг» (мадэляванне з паветраных шарыкаў) і сupsong (акампанемент-гранне на шкляначках). Студэнты і выкладчыкі атрада «Маладая гвардыя» гістарычнага факультэта запрасілі настаўнікаў і вучняў на пасяджэнні клуба «Знаўцы гісторыі». А прадстаўнікі «Новага пакалення» Інстытута інклюзіўнай адукацыі працавалі над фарміраваннем талерантных адносін да людзей з інваліднасцю, дэманстравалі сродкі альтэрнатыўнай камунікацыі і жэставага спеву. Выкладчыкі пад кіраўніцтвам дырэктара інстытута В. В. Хітрук правялі круглы стол для настаўнікаў-дэфектолагаў па праблемах інклюзіўнай адукацыі.

Дэвіз атрада «Зорны легіён» факультэта дашкольнай адукацыі «Пяцьдзясят два ў пяцьдзясят другім!» адпавядаў праграме, якая ўключала 52 мерапрыемствы рознай накіраванасці – майстар-класы, выступленне тэатра «Адраджэнне батлейкі», рэабілітацыйную праграму «Бальнічны клоун», педагагічны брэйн-рынг. Упершыню ў гісторыі зорных паходаў прадстаўнікоў БДПУ прымаў Бярэзінскі раён. Удзельнікі атрада «Зорнае полымя» факультэта прыродазнаўства акрамя канцэртных і спартыўных мера-

Паважаны Аляксандр Іванавіч!

прыемстваў правялі інтэлектуальную гульню «Што? Дзе? Калі?» з удзелам школьных каманд г. Беразіно. Падчас паходу студэнты і выкладчыкі азнаёміліся з помнікамі архітэктуры, гістарычнымі і прыроднымі славутасцямі раёнаў, наведалі 8 вядучых прадпрыемстваў краіны, сярод якіх ААТ «Беларуськалій», ААТ «Світанак», ААТ «БелАЗ», Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк высокіх тэхналогій «Вялікі Камень» і інш. Удзельнікі ўсіх атрадаў адзначаюць цёплы і сардэчны прыём, які ім аказалі настаўнікі, школьнікі і кіраўніцтва раёнаў. Студэнтаў вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны ведаюць і чакаюць. І новыя сустрэчы, як кажуць, не за гарамі. У лютым–красавіку адбудзецца працяг – «Зорны паход +». Святлана МАЛІНОЎСКАЯ, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю

Педагагічны калектыў, адміністрацыя і навучэнцы ДУА «Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў г. Жодзіна» сардэчна ўдзячны Вам, а таксама выкладчыкам і студэнтам атрада «Зорны Фэст» факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ за актуальныя і цікавыя мерапрыемствы, якія яны правялі на базе нашай школы ў рамках 52-га Зорнага паходу. Майстар-класы «Фальклорная цацка», «Нетрадыцыйныя тэхнікі малявання», «Міхендзі», праведзеныя студэнтамі і педагогамі БДПУ на высокім узроўні, дазволілі дакрануцца да вытокаў беларускай народнай і старажытнай усходняй культур, пазнаёміцца з разнастайнымі мастацкімі тэхнікамі. Майстар-клас як форма творчага навучання садзейнічае не толькі засваенню тэхнічных тонкасцяў мастацкага рамяства, але і жывым зносінам выкладчыкаў, студэнтаў і навучэнцаў, што і было дасягнута падчас правядзення мерапрыемстваў. З павагай, дырэктар школы С. НАВІЦКАЯ

СЕСІЯ ЗАВЕРШАНА – ХТО Ў ЛІКУ ПЕРШЫХ?

Сесія! У гэтым слове перапляліся напружанасць і хваляванне, максімальная матывацыя і адказнасць, вера, спадзяванне ды шмат чаго яшчэ... Студэнты і выкладчыкі БДПУ 3–27 студзеня ўдзельнічалі ў працяглым марафоне праверкі ведаў. Не здзіўляйцеся, што ў пералік уключаны яшчэ і педагогі, бо экзаменацыйная адзнака – гэта вынік карпатлівай сумеснай працы на працягу семестра тых, хто вучыць і хто вучыцца.

Аналіз, праведзены спецыялістамі ВМУ, паказаў, што ўсе дысцыпліны, па якіх здаюць іспыты студэнты БДПУ, забяспечаны вучэбна-метадычнымі комплексамі і дыягнастычнымі матэрыяламі для самаправеркі. Акрамя таго, на працягу семестра выкладчыкі ўніверсітэта рэгулярна праводзілі рэйтынгавыя кантрольныя работы. Аказвалася цьютарская падтрымка студэнтам з нізкай паспяховасцю ў форме дадатковых заняткаў і кансультацый. Сёння можна смела сцвярджаць, што кропкавая індывідуальная работа дазволіла падтрымаць такіх навучэнцаў і дапамагчы ім у здачы «цяжкіх» іспытаў. Экзаменацыйныя выпрабаванні прайшлі больш за 5 тыс. студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі. З іх амаль 40 % здалі сесію з адзнакамі «добра» і «выдатна» (6–10 балаў). Найболей такіх студэнтаў атрымліваюць адукацыю на факультэтах сацыяльна-

педагагічных тэхналогій – 71,2 %, філалагічным – 61 %, эстэтычнай адукацыі – 55 %. Аналіз паспяховасці будучых педагогаў паказвае, што самыя высокія сярэднія балы (вышэй за 7) атрымалі выхаванцы факультэтаў сацыяльна-педагагічных тэхналогій (7,9), эстэтычнай адукацыі (7,7), гістарычным (7,5). Традыцыйна пад пільнай увагай выкладчыкаў і куратараў знаходзяцца ўчарашнія школьнікі. Лагічна, што лепшыя вынікі прадэманстравалі першакурснікі ўжо названых вышэй факультэтаў: гістарычнага (8,3 бала), сацыяльна-педагагічных тэхналогій (7,8 бала), эстэтычнай адукацыі (7,5 бала). Асаблівае месца ў вучэбным асяродку займаюць асобы, якія скончылі школу з медалём, і ўладальнікі дыпломаў ССНУ з адзнакай. Іншымі словамі, выдатнікі, якія залічваюцца ва ўніверсітэт без уступных іспы-

• Аддзел кадраў

СТУДЭНТЫ ЖАРТУЮЦЬ

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам:

дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) гісторыі Беларусі і славянскіх народаў, педагогікі; старшага выкладчыка кафедры (19 разр. АТС) педагогікі і псіхалогіі бесперапыннай адукацыі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) мастацка-педагагічнай адукацыі, узроставай і педагагічнай псіхалогіі. Тэрмін падачы дакументаў –1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59. Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

таў. Найлепшым чынам яны пацвердзілі свае трывалыя веды падчас сесіі на наступных факультэтах: гістарычным (9,4 бала), сацыяльна-педагагічных тэхналогій (8,8 бала), філалагічным (8,4 бала). У цэлым сярэдні паказчык паспяховасці медалістаў/выдатнікаў за сесію склаў 7,5 бала. Прафесіяналізм выкладчыкаў і мэтанакіраванасць студэнтаў, іх жаданне набыць прафесію педагога дазволяць кожнаму выхаванцу нашага ўніверсітэта прайсці навучанне і атрымаць дыплом спецыяліста, а пры наяўнасці трывалых ведаў і жадання – скончыць магістратуру і паступіць у аспірантуру БДПУ. Віктар ЗАЙЦАЎ, начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення

i

226-40-19 e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

Гутарка двух студэнтаў. – Дзе можна бюджэтна адзначыць дзень нараджэння? – Алоўкам у календары… *** У дэканаце. Выкладчык: «Ваш падапечны кепска ведае геаграфію!» Куратар: «Не страшна – на яго стыпендыю далёка не заедзеш». *** Студэнт-праграміст тэлефануе ў бібліятэку: – Дзень добры. Кацю можна? – Яна ў архіве. – Разархівуйце яе, калі ласка!

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

*** – Чаму ў гісторыкаў і фізікаў заўсёды такі цяжкі погляд? – Таму што гісторыкі памятаюць, што было, а фізікі ведаюць, што будзе… *** Прафесар: «Калі ласка, ахарактарызуйце сябе трыма словамі». Студэнт: «Не Зразумеў Пытання». *** З гутаркі студэнтаў-географаў. – А Роза Вятроў – гэта мужчына ці жанчына? – Жанчына, канешне! – А чаму тады Вятроў? – Прозвішча мужа, відаць, узяла.

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 243. Падпісана ў друк 17.02.2017 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1190  
1190  
Advertisement