Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Панядзелак, 16 студзеня 2017 года

Віншуем! Стыпендыі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў на першы семестр 2016/2017 навучальнага года атрымалі 8 прадстаўнікоў БДПУ: Аляксандра Краўцова, Кацярына Лапунова, Юлія Алейнікава (філалагічны факультэт); Ксенія Петухова (Інстытут інклюзіўнай адукацыі); Надзея Сівакова, Дзяніс Урбановіч (ФСПТ); Анастасія Чуглазава, Вікторыя Шапарава (факультэт прыродазнаўства). Распараджэннем Кіраўніка дзяржавы стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2017 г. назначаны 7 аспірантам БДПУ: Вользе Брагарнік-Станкевіч (кіраўнік – прафесар А. А. Гіруцкі), Дар’і Кошман (кіраўнік – прафесар А. І. Жук), Яўгеніі Малахоўскай (кіраўнік – дацэнт Д. Р. Дзьякаў), Надзеі Нікіцінай (кіраўнік – прафесар Т. Г. Трафімовіч), Вользе Чаркасенка (кіраўнік – прафесар Л. А. Пяргаменшчык), Вользе Шарабайка (кіраўнік – дацэнт І. У. Шасцітка), Юліі Якавенка (кіраўнік – дацэнт І. І. Ташлыкова-Бушкевіч). Гэта лепшы паказчык у параўнанні з мінулымі гадамі. Так, у 2012 г. стыпендыю атрымліваў адзін аспірант, у 2013 – 3, у 2015 – 6.

№ 1 (1189)

КАЛІ Ў ЖЫЦЦІ ЁСЦЬ МЕСЦА ДАБРЫНІ, УДЗЯЧНАСЦЬ БУДЗЕ КРОЧЫЦЬ З ЁЮ ПОРУЧ Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб прысуджэнні прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» дзеячам культуры і мастацтва, аўтарскім і працоўным калектывам за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы па выніках 2016 года. І ўпершыню гэтай высокай узнагароды ўдастоены родны ўніверсітэт!

• Зорнымі маршрутамі Зорны паход – гэта не проста праект. Гэта не толькі традыцыя. Гэта – адчуванне асабістай прыналежнасці да гісторыі краіны, магчымасць прайсці па мясцінах баявой і працоўнай славы беларускага народа. У чарговы, 52-і зорны паход студэнты і выкладчыкі БДПУ адправяцца 24 студзеня разам з навучэнцамі педагагічных класаў. Адзінаццаць атрадаў агульнай колькасцю больш за 250 чалавек на працягу чатырох дзён наведаюць г. Жодзіна, а таксама Барысаўскі, Стаўбцоўскі, Мядзельскі, Бярэзінскі, Лагойскі, Салігорскі, Смалявіцкі, Маладзечанскі, Уздзенскі раёны Мінскай вобласці і Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці. Падчас паходу прадстаўнікі БДПУ сустрэнуцца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, акажуць ім шэфскую дапамогу, азнаёмяцца з гістарычнымі мясцінамі і мемарыяльнымі комплексамі, выступяць з канцэртамі ў школах, правядуць прафарыентацыйныя сустрэчы са старшакласнікамі, арганізуюць майстар-класы па здаровым ладзе жыцця і паўдзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах. P. S. Зорныя паходы даўно сталі візітоўкай БДПУ. Далучайся да праекту, каб уражанні ад студэнцкага жыцця былі больш разнастайнымі і яркімі!

• Афіцыйная хроніка Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня г. г. падпісаў Указ аб змяненні правілаў прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Сярод новаўвядзенняў найбольш чаканымі для БДПУ сталі льготы выпускнікам профільных класаў педагагічнай накіраванасці. З 2017 г. асобы, якія скончылі педкласы, пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці будуць залічвацца на дзённую бюджэтную форму атрымання вышэйшай адукацыі без уступных іспытаў па выніках сумоўя. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)

10 студзеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў рэктару БДПУ Аляксандру Жуку і студэнтцы 4-га курса Інстытута інклюзіўнай адукацыі, удзельніцы валанцёрскага аб’яднання «Роўнасць» Кацярыне Мехавіч дыплом лаўрэата, якім адзначаны калектыў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» за развіццё і папулярызацыю валанцёрскага руху сярод студэнцкай моладзі, штогадовае правядзенне больш як 800 дабрачынных акцый, святочных праграм і тэатралізаваных прадстаўленняў для выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, сацыяльных прытулкаў, рэабілітацыйных цэнтраў. «Н»-даведка. Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» была заснавана ў 1997 г. і штогод прысуджаецца за выдатныя творы літаратуры і мастацтва і (або) актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы. Сёння людзі як ніколі маюць патрэбу ў гуманнасці, міласэрнасці, узаемаразуменні і дабрыні. Прыемна ўсведамляць, што менавіта ў нашым універсітэце прымнажаюцца гэтыя галоўныя маральныя каштоўнасці. Не злічыць, колькі разоў студэнты і выкладчыкі БДПУ – удзельнікі валанцёрскага руху – чулі ў свой адрас шчыры «дзякуй» за самаадданую дабрачынную дзейнасць. І вось яшчэ адно прызнанне заслуг у гуманітарнай сферы: калектыў alma mater стаў лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». Пасля заканчэння цырымоніі ўзнагароджання карэспандэнт «Н» звярнуўся да ўдзельнікаў урачыстасці па каментарыі. Рэктар БДПУ А. І. Жук: – Стаць лаўрэатамі прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для ўсяго калектыву БДПУ вельмі пачэсна. Гэтая ўзнагарода з’яўляецца перш за ўсё высокай дзяржаўнай ацэнкай грамадска значнай дзейнасці, накіраванай на адраджэнне патрыятычных, духоўных і культурных каштоўнасцей нашага народа і іх прымна жэнне, на фарміраванне ў беларускай моладзі павагі да духоўных здабыт каў нацыі, на выхаванне высокай маралі, якая робіць чалавека асобай, дазваляе ствараць дабро і спасцігаць прыгожае. Для будучых педагогаў, што рыхтуе наш універсітэт, валанцёрская праца стала важнай часткай студэнцкага жыцця, якая ўзвышае іх духоўна і маральна. Тысячы выхаванцаў БДПУ, пачынаючы з 1-га курса, добраахвотна і бескарысліва аказваюць дапамогу і падтрымку розным катэгорыям дарослых

і дзяцей, якія апынуліся ў складанай сітуацыі. Тым самым валанцёры робяць жыццё сваіх падапечных крыху лепшым і больш радасным. Яны ведаюць важную запаведзь гуманістычнай педагогікі: «Перш чым вучыць і выхоўваць дзяцей, іх трэба палюбіць!» Для калектыву БДПУ прэмія «За духоўнае адраджэнне» – новы імпульс і адначасова новая адказнасць за далейшыя справы на карысць Айчыны. На наступны дзень пасля апублікавання Указа рэктарат універсітэта прыняў рашэнне, якое адпавядае сутнасці валанцёрскай дзейнасці: (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)


БДПУ – СПАРТЫЎНАЯ ВНУ Увага да фізічнага здароўя студэнтаў і выкладчыкаў – пастаянны клопат кіраўніцтва ўніверсітэта. І гэта не толькі шырокая прапаганда здаровага ладу жыцця, але і стварэнне найлепшых умоў для заняткаў фізічнай культурай і спортам.

Спартыўны комплекс нашай alma mater уключае басейн і спартыўную залу, што служаць выдатнай базай як для трэніровак, так і для правядзення спаборніцтваў гарадскога і рэспубліканскага ўзроўняў.

Сёлета яго структура папоўнілася адразу двума аб’ектамі. Першы – гэта сучасны фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, у якім і прафесіяналы, і аматары могуць займацца на трэнажорах, а таксама аэробікай, фітнесам і адзінаборствамі.

Другі –стадыён БДПУ. Яго адкрыццё адбылося ў пачатку новага, 2016/2017, навучальнага года і ператварылася ў грандыёзнае нават па сталічных маштабах спартыўнае свята. Стадыён БДПУ прыкметна абнавіўся: штучны газон футбольнага поля, адрамантаваныя трыбуны, а ў адміністратыўным корпусе – утульныя пакоі для пераапранання, душавыя, саўна!

Наяўнасць такой цудоўнай спартыўнай базы дала свой плён. Сярод 20 тысяч бегуноў з 42 краін свету, якія выйшлі на старт Мінскага паўмарафону, каманда БДПУ на чале з рэктарам універсітэта А. І. Жуком вылучалася сваёй арганізаванасцю і крэатыўнасцю. Спартсмены-танкаўцы – пераможцы мінулага года ў намінацыі «Самы масавы забег» – і ў 2016 г. былі адны з самых шматлікіх і пазнавальных: аднолькавая форма, універсітэцкая сімволіка, сцягі і плакаты. А яшчэ мы былі згуртаванай камандай, адной вялікай сям’ёй незалежна ад узросту, пасады або спартыўных дасягненняў. Выкладчыкі і члены іх сем’яў, студэнты – усе 1350 чалавек.

У Нікасіі (Рэспубліка Кіпр) пад эгідай Міжнароднай федэрацыі студэнцкага спорту (FISU) прайшоў I чэмпіянат свету сярод студэнтаў па самба. За ўзнагароды змагаліся прадстаўнікі ўніверсітэтаў 21 краіны свету. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі спартсмены факультэта фізічнага выхавання БДПУ Валерыя Смугунова і Максім Красінскі (трэнер – загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту А. В. Хіжэўскі). У выніку самаадданай барацьбы бронзавы медаль спаборніцтва заваявала Валерыя. Максім – пяты.

2

БДПУ–2016: ХРОНІКА Імклівасць часу найбольш востра адчуваецца з набліжэннем кожнага новага года. Рыхтуючыся да святочных мерапрыемстваў, мы міжволі ў думках здзіўляемся: як жа хутка бягуць дні! І пачынаем узгадваць і аналізаваць запланаванае і зробленае, дасягнутае і пакінутае на перспектыву. Кожны мерыць свой час па-рознаму: днямі і тыднямі, зімамі і вёснамі, сустрэчамі і расстаннямі. А яшчэ – добрымі справамі, новымі сябрамі, плённай працай і творчымі набыткамі. І гэта, бадай, самы правільны і найбольш апраўданы крытэрый. Давайце ж яшчэ раз азірнемся на мінулы год, успомнім самыя важныя дасягненні ў розных сферах, каб з пачуццём задавальнення і новымі сіламі працягваць развіваць педагагічную навуку і праслаўляць родны ўніверсітэт. Навукова-даследчая дзейнасць, падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі – адзін з прыярытэтных напрамкаў нашай працы. У 2016 годзе прадстаўнікі ўніверсітэта актыўна ўдзельнічалі ў выкананні 109 навукова-даследчых работ па праграмах і праектах рознага ўзроўню. Многім танкаўцам мінулы год запомніцца такім маштабным форумам, як Дэкада студэнцкай навукі, якая прайшла ў БДПУ ўпершыню і ўключала цэлы шэраг мерапрыемстваў рэспубліканскага і ўніверсітэцкага значэння: навуковая алімпіяда па педагогіцы, конкурс стартап-праектаў у сацыяльна-адукацыйнай сферы, конкурс «Студэнт года» ў намінацыі «навуковадаследчая дзейнасць»... Яшчэ адной выдатнай магчымасцю для маладых даследчыкаў пазнаёміцца з нашай alma mater, падзяліцца здабыткамі сваёй працы стала правядзенне на базе БДПУ Фестывалю маладзёжнай жнай вузаўскай навукі. Ён паказаў эфектыўнасць супрара-цоўніцтва суб’ектаў вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі ў навуковай сферы. І крыху лічбаў: у 2016 годзе датэрмінова абарані-лі дысертацыі 3 аспіранты і 1 дактарант. Дарэчы, паавялічылася колькасць аспірантаў, якія завяршылі навучанне з праходжаннем папярэдняй экспертызы сваіх прац. Спадзяёмся, сёлета нас чакаюць бліскучыя чыя ыя абароны! Пастаяннае ўдасканаленне адукацыйнага працэсу эссу – наш надзённы клопат і наша агульная заслуга. У гэтай э ай эт сферы адбыліся знакавыя падзеі і важныя новаўвявяядзенні. А менавіта: – упершыню рэалізаваны праект «Валанцёрская практыка» для студэнтаў 1-га курса. Вынікі эксперы-

менту абмеркаваны на ВМА па педагагічнай адукацыі, у выніку чаго дадзены від практыкі рэкамендаваны да ўкаранення ў новыя адукацыйныя стандарты пакалення 3+ і вучэбныя планы; – паспяхова завяршыўся эксперымент па правядзенні вучэбна-азнаямленчага педагагічнага практыкуму для студэнтаў 2-га курса дзённай формы атрымання адукацыі; – ажыццёўлены набор студэнтаў на 4 новыя спецыяльнасці першай ступені вышэйшай адукацыі: «Гісторыя і сусветная мастацкая культура», «Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая работа», «Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура», «Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога»; – у рамках сеткавай формы ўзаемадзеяння БДПУ сумесна з Інстытутам дзяцінства РДПУ імя А. І. Герцэна (С.-Пецярбург) пачаў рэалізацыю эксперыментальнай адукацыйнай праграмы магістратуры «Экспертыза якасці дашкольнай адукацыі» (двухгадовы тэрмін навучання);

– атрыманы дазвол Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на адкрыццё новай спецыяльнасці магістратуры – «Псіхалогія ў бізнесе»; – у структуры ўніверсітэта з’явіліся два інстытуты: Інстытут інклюзіўнай адукацыі і Інстытут псіхалогіі; Інс – выкладчыкі БДПУ распрацавалі на замежнай м ве 68 асобных тэм лекцый па вучэбных дысмо цыплінах ц і 22 навучальныя дысцыпліны ў поўным аб’ёме; аб – прадстаўнікі alma mater удзельнічалі ў традыцыйным конкурсе прафесійнага майстэрства «Ста лічны настаўнік – сталічнай адукацыі» « ў намінацыі «Педагагічны дэбют», у якой перамог м студэнт гістарычнага факультэта Іван Пугач, а трэцяе месца заняла студэнтка факультэта пачатковай адукацыі Марыя Быкоўская. Ідэалагічная і выхаваўчая работа – неад’емны складнік падрыхтоўкі будучага педагога. І ў гэтым напрамку зроблена нямала, пра што сведчаць наступныя факты. Па выніках гарадскога конкурсу на лепшы студэнцкі атрад сталіцы першае месца ў намінацыі «Педагагічны атрад» заняла «Ліра» факультэта эстэтычнай адукацыі, а каманда факультэта прыродазнаўства «Фэст» стала пераможцай аналагічнага конкурсу ў Маскоўскім раёне г. Мінска. Праект БДПУ «Дзеці сталіцы» атрымаў Гран-пры Рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года» ў намінацыі «Сацыяльнае валанцёрства». Прызёрам у намінацыі «Валанцёр года» стала студэнтка 405-й групы Інстытута інклюзіўнай адукацыі, удзельнік валанцёрскага аб’яднання «Роўнасць» Кацярына Мехавіч. Напрыканцы снежня 2016 года ў БДПУ ў рамках Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ўпершыню адбылася калядная акцыя «Мы разам!», у якой прынялі ўдзел выхаванцы ДУА «Дапаможная школа-інтэрнат № 7 г. Мінска», ДУА «Дзіцячы домінтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізіч-

нага развіцця», маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Даун Сіндром». Прызнанне нашага важкага ўнёску ў дабрачынную дзейнасць знайшло працяг і ў пачатку новага года: калектыў універсітэта атрымаў ганаровую прэмію Кіраўніка дзяржавы «За духоўнае адраджэнне». Дастойная ўзнагарода для дастойных людзей! Надзвычай плённай аказалася дзейнасць БДПУ ў галіне міжнародных адносін, якая была накіравана на ўмацаванне аўтарытэту і канкурэнтаздольнасці ўніверсітэта ў міжнароднай адукацыйнай прасторы. У хроніцы года застануцца наступныя адметныя падзеі: – уступленне БДПУ ў Еўразійскую асацыяцыю педагагічных універсітэтаў, у Супольнасць вышэйшай адукацыі «Адзін пояс – Адзін шлях», у Навуковаадукацыйны кансорцыум паміж установамі вышэйшай

16 студзеня 2017 г.


АДНАГО ГОДА адукацыі і НДІ Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан; – абранне рэктара БДПУ А. І. Жука віцэ-прэзідэнтам Асацыяцыі рэктараў педагагічных ВНУ Еўропы, а таксама прысваенне кіраўніку Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Р. К. Мірзаханяну звання «Ганаровы прафесар БДПУ»; – пашырэнне геаграфіі міжнародных дзелавых кантактаў. Так, БДПУ ўпершыню падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з установай вышэйшай адукацыі Французскай Рэспублікі – Вышэйшай школай выкладчыцкага складу і адукацыі Акадэміі Ліёна. Таксама нашымі новымі партнёрамі сталі чатыры ВНУ Кітайскай Народнай Рэспублікі; – адкрыццё беларуска-італьянскага адукацыйнага цэнтра ў складзе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі; – актывізацыя акадэмічнай мабільнасці. Так, на працягу года больш за 140 выкладчыкаў і 50 студэнтаў прынялі ўдзел у замежных міжнародных канферэнцыях, стажыроўках, семінарах, форумах і іншых мерапрыемствах у Літве, Ізраілі, Германіі, Італіі, Харватыі, Швецыі, Казахстане, Арменіі, Польшчы і інш.; – удзел БДПУ ў замежных адукацыйных выстаўках; – стварэнне ва ўніверсітэце Туркменскага зямляцтва; – рэалізацыя II Міжнароднага адукацыйнага праекта «Летняя школа-2016. Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры».

Крочыць у нагу з часам – значыць забяспечваць вучэбна-выхаваўчы працэс якасным інфармацыйным асяроддзем. Вынікі працы ў гэтым кірунку ўнушальныя. Ажыццёўлены праект «РУП „Белтэлекам“ – БДПУ», у выніку якога ў разы павялічылася хуткасць доступу ў сетку Інтэрнэт. Пашырылася лакальная сетка з выкарыстаннем тэхналогіі Wi-Fi: у параўнанні з мінулым годам зона пакрыцця павялічылася на 22 %. Мадэрнізаваны афіцыйны сайт БДПУ, дзе з’явіліся модулі «Асабісты кабінет студэнта», «Асабісты кабінет выкладчыка (персанальны блог)». А вось лічбы, якія сведчаць пра значную актывізацыю выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у адукацыйнай сферы: праведзена 110 вэбінараў, кожны з якіх запісаны і мае спасылку ў відэарэпазіторыі, створана 135 новых дыстанцыйных курсаў. Акрамя таго, паспяхова ажыццяўляецца правядзенне адкрытых лекцый і навуковых мерапрыемстваў у рэжыме анлайн-трансляцыі. Распрацавана і ўкаранёна сістэма анлайн-вяшчання на канале YouTube, праведзена 42 гадзіны анлайн-трансляцый. На працягу года знята і зманціравана больш за 20 адкрытых і 3 студыйныя лекцыі, якія таксама даступныя ў сетцы Інтэрнэт. Творчае аблічча нашага ўніверсітэта – гэта таленавітыя людзі, яркія мерапрыемствы, цікавыя праекты і, вядома ж, станоўчыя эмоцыі. Усім гэтым быў насычаны і мінулы год. Ён запомніцца нам праектам «Дні Купалаўскага тэатра ў БДПУ», у рамках якога адбыліся прагляды чатырох спектакляў («Вечар», «ГендэльБах», «Старамодная камедыя», «Шабаны»), а таксама творчыя сустрэчы студэнтаў універсітэта, навучэнцаў педагагічных класаў школ і гімназій горада Мінска і Мінскай вобласці з вядучымі артыстамі-купалаўцамі. Ёсць у нас і свой храм Мельпамены – народны літаратурны тэатр «Жывое слова», які ў лістападзе 2016 года адзначыў 50-годдзе калектыву

16 студзеня 2017 г.

прэм’ерным паказам спектакля «Дудар». Гэтая радасная падзея сабрала больш за сотню выпускнікоў тэатра, імёны многіх з іх вядомыя за межамі рэспублікі. Высокі мастацкі ўзровень індывідуальных выканаўцаў і творчых калектываў БДПУ быў адзначаны членамі журы розных конкурсаў і фестываляў. Па выніках Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі-2016» alma mater была ўдастоена 5 дыпломаў 1 ступені: у намінацыі «Фальклорны тэатр» – народны ансамбль беларускай музыкі і песні «Ярыца»; у намінацыі «Ансамбль песні, музыкі і танца» – народны ансамбль народнай музыкі, танца і песні «Рэй»; у намінацыі «Агітбрыгада» – каманда КВЗ БДПУ «Лепшыя сябры»; у намінацыі «Ансамбль народнай музыкі». – народны ансамбль цымбалістаў «Вярба»; у намінацыі «Калектыў сучаснага арыгінальнага жанру» – каманда фрыстайлістаў «Лайфстайл». Знакавымі падзеямі сталі юбілейныя канцэрты ка лектываў «Ярыца» і «Рэй», а таксама ўнікальны фестываль КВЗ «БДПУ збірае сяброў» сярод вучняў 9– 11 класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій Рэспублікі Беларусь. Вясёлыя, знаходлівыя і знакамітыя «Лепшыя сябры», удзельнікі Вышэйшай лігі Міжнароднага саюза КВЗ, выступілі галоўнымі рэдактарамі і членамі журы для 20 каманд устаноў адукацыі Мінскай, Гродзенскай абласцей і г. Гомеля. Нельга не ўзгадаць і яшчэ адзін творчы праект, які ажыццявілі выкладчыкі факультэта эстэтычнай адукацыі. Створаную імі па ініцыятыве рэктара БДПУ мастацкую галерэю «Асветнікі зямлі беларускай» можна па праву назваць падзеяй Года культуры.

Забеспячэнне якаснага функцыянавання ўніверсітэта як адзінага жывога арганізма немагчыма і без належнай, дэталёва прадуманай і якасна выкананай гаспадарчай работы. У мінулым годзе спартыўны комплекс БДПУ папоўніўся трэнажорнай залай, залай аэробікі і адзінаборстваў. Пасля рамонту і мадэрнізацыі адкрыўся сучасны стадыён БДПУ. На ФСПТ створаны рэсурсны цэнтр сацыяльна-педагагічных тэхналогій, у ІПКіП – Беларуска-італьянскі адукацыйны цэнтр, на ФДА чакаецца адкрыццё адукацыйнага цэнтра «Пяшчота», тут жа працуе новае «Дашкольнае кафэ». Памяшканні пад усе гэтыя структуры былі адрамантаваны, закуплена неабходная мэбля, тэхніка і абсталяванне. У папярэдне адрамантаваным холе трэцяга паверха навучальнага корпуса № 3 адкрыўся музей БДПУ, які ўражвае наведвальнікаў сваёй тэхналагічнасцю. Атрымаць тэкставую і візуальную інфармацыю дапаможа цэлы набор інтэрактыўных сродкаў, сярод якіх – інфакіёскі ў выглядзе насценных сэнсарных панэляў. Рэктарат падтрымаў ініцыятыву кіраўніцтва Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі наконт рамонту другога блока будынка, дзе размяшчаецца Інстытут. На працягу года выкананы работы па абнаўленні даху, трох паточных аўдыторый, двух кабінетаў, калідора і гардэроба на першым паверсе. Таксама заменены аконныя блокі ў пакоях гасцініцы «Універсітэцкая». Як бачым, у 2016-м поспех спадарожнічаў людзям працавітым, творчым, неабыякавым. Упэўнены, гэта тэндэнцыя захаваецца і ў новым каляндарным годзе. За справу, сябры!

БДПУ – СПАРТЫЎНАЯ ВНУ У фінале Рэспубліканскай універсіяды-2016 па гандболе сярод мужчынскіх каманд зборная БДПУ сустрэлася з сапернікамі з эканамічнага ўніверсітэта. Нягледзячы на высокі напал барацьбы, матч скончыўся з роўным лікам. Нават дадатковыя таймы не выявілі пераможцу. Усё вырашылася ў серыі пенальці. Дзякуючы выдатнай гульні нашага галкіпера Аляксея Мірончыка і нападаючых гандбольная зборная БДПУ другі год запар стала чэмпіёнам краіны!

Перамогу ў Рэспубліканскай студэнцкай футбольнай лізе разам са зборнай БДПУ (трэнеры С. А. Траско і В. К. Мухляда) святкаваў увесь універсітэт. Каб выйсці ў фінал, нашым хлопцам патрабавалася абыграць каманды БДУ і БНТУ, а затым даказаць сваю перавагу над гродзенскімі футбалістамі. І ўдача была на нашым баку! Лепшым іграком турніру прызнаны нападаючы каманды БДПУ Глеб Расадкін.

Прыемны падарунак да 102-га дня нараджэння БДПУ паднесла зборная ўніверсітэта па дзюдо. Першае агульнакаманднае месца на Рэспубліканскай універсіядзе стала рэальнасцю пасля «залатога» выступлення дзяўчат і «сярэбранага» выніку ў хлопцаў. Трэніруе дзюдаістаў намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта фізічнага выхавання А. У. Катлоўскі.

Яшчэ адна зборная БДПУ – па вольнай барацьбе – заваявала сем медалёў на Рэспубліканскай універсіядзе-2016. Іх здабылі таксама выхаванцы А. У. Катлоўскага: золата ў Рамана Чытадзэ, срэбра ўдастоены Сурхо Рашыдаў і Таццяна Дземчанка, бронзавыя медалі – у Кацярыны Мацулевіч, Юліі Іванчык, Ксеніі Шварумян, Марыны Гер’ятовіч.

Дзесяць медалёў чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы здабылі для alma mater спартсмены БДПУ. Золата на розных бегавых дыстанцыях заваявалі студэнты факультэта фізічнага выхавання – Віктар Рабаў, Ілля Сірацюк, Настасся Пузакова, срэбра па скачках у вышыню – Андрэй Чурыла і Ганна Гародская, бронзавымі прызёрамі чэмпіянату сталі Аляксандр Красоўскі (два трэція месцы) і Канстанцін Смаль.

Выхаванцы факультэта фізічнага выхавання БДПУ сталі пераможцамі і прызёрамі ХХ адкрытага чэмпіянату Беларусі па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта – выпускнікі Лэйла Абасава, Крысціна Казаной, Вольга Намазава, Сцяпан Папоў, Рэгіна Шатраўская, Аляксандр Кокша, студэнты Крысціна Жукавец, Валерыя Смугунова, Уладзіслаў Бурдзь, Святлана Ламашэвіч. Нагадаем, што спартыўная кар’ера гэтых барцоў пачалася і працягваецца менавіта ў БДПУ!

3


КАЛІ Ў ЖЫЦЦІ ЁСЦЬ МЕСЦА ДАБРЫНІ, УДЗЯЧНАСЦЬ БУДЗЕ КРОЧЫЦЬ З ЁЮ ПОРУЧ

• Афіцыйная хроніка (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Спадзяёмся, што змены ў правілах прыёму заахвоцяць да паступлення ў наш універсітэт абітурыентаў, не толькі добра падрыхтаваных па вучэбных прадметах, а і матываваных на педагагічную прафесію. Тым больш, што за два гады навучання школьнікі павінны будуць засвоіць курс факультатыўных заняткаў «Уводзіны ў педагагічную прафесію. X–XI клас», а затым атрымаць рэкамендацыю педагагічнага савета ўстановы адукацыі. Ідэя фарміравання педагагічных класаў была ўпершыню агучана 21 лістапада 2014 г. – у дзень святкавання 100-годдзя БДПУ. Па выніках візіту Кіраўніка дзяржавы ў наш універсітэт быў складзены пратакол даручэнняў, дзе ўказвалася неабходнасць стварэння профільных класаў педагагічнай накіраванасці і ўвядзення для іх выпускнікоў асаблівага парадку прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі. БДПУ з мэтай выканання пратакола даручэнняў Прэзідэнта распрацаваў цэласную сістэму метадычнага суправаджэння профільнага навучання, якая ўключае праграму абавязковага курса «Уводзіны ў педагагічную прафесію. X–XI клас», метадычныя рэкамендацыі па правядзенні факультатыўных заняткаў, а таксама структуру комплекснага партфоліа навучэнца. Сёння 319 педагагічных класаў і груп дзейнічаюць у больш чым 250 установах агульнай сярэдняй адукацыі ва ўсіх рэгіёнах краіны. У іх займаецца звыш 3500 чалавек. Такім чынам, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што ў калектыве БДПУ не проста чакалі Указ аб змяненні правілаў прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, але і рыхтавалі базу для яго з’яўлення. «Н»-даведка. Першы набор у дзясятыя педагагічныя класы адбыўся 1 верасня 2015 г. Таму першы выпуск прыходзіцца якраз на новы, 2017 год.

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

пералічыць прызначаную калектыву прэмію дзвюм установам спецыяльнай адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці. Кацярына Мехавіч, студэнтка Інстытута інклюзіўнай адукацыі, удзельніца валанцёрскага аб’яднання «Роўнасць»: – Выхад на сцэну Палаца Рэспублікі, каб атрымаць прэмію Кіраўніка дзяржавы «За духоўнае адраджэнне», – самы незабыўны момант майго жыцця. А яшчэ – мая ўласная хвіліна гонару. Вы мяне зразумееце, бо прысутнічаць на ўручэнні дыплома лаўрэата разам з рэктарам БДПУ і прад-

ЗНАЙСЦІ СВАЮ СЦЯЖЫНКУ НА РОСТАНЯХ ДАРОГ

• С

Навіны БДПУ

ТУДЭНТЫ і выкладчыкі БДПУ разглядаюць зімовую сесію як вынік сумеснай плённай дзейнасці на працягу семестра. І гэта зразумела, бо сёння атрыманы на экзамене бал з’яўляецца толькі адным з кампанентаў адзнакі па вучэбнай дысцыпліне. Акрамя яго ўлічваюцца, напрыклад, вынікі кантрольных работ і заданняў па КСР, актыўнасць студэнта на працягу семестра. Як паказала апытанне, увядзенне рэйтынгавай сістэмы ацэнкі ведаў станоўча паўплывала на вучэбную дзейнасць студэнтаў. ПАБОРНІЦТВЫ па плаванні і дартсе, шашках, шахматах і більярдзе, валейболе і настольным тэнісе адбудуцца 17 студзеня – 2 лютага ў рамках штогадовай спартакіяды супрацоўнікаў універсітэта. Паважаныя калегі! Да сустрэчы ў спартыўным комплексе БДПУ! КУРОРТНЫМ горадзе Сочы (Краснадарскі край, РФ) праходзіць чарговы XXVIII Міжнародны фестываль вясёлых і знаходлівых «КіВіН-2017». Сярод 640 каманд з амаль што ўсіх краін СНД ёсць і прадстаўнікі Беларусі. Гэта – усім нам добра вядомыя выпускнікі і студэнты БДПУ. «Лепшыя сябры», якія ўжо двойчы прарываліся ў Вышэйшую лігу МС КВЗ, сёлета паспрабуюць гэта зрабіць зноў. Ці спраўдзяцца нашы агульныя надзеі – даведаемся ў канцы студзеня. А пакуль што, сябры, ні пуху вам ні пер’я!

С

У

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: загадчыка кафедры (д.н., к.н., 23 разр. АТС) прыродазнаўчанавуковых дысцыплін; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) сурдапедагогікі, усеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі, беларускага мовазнаўства, лагапедыі, сурдапедагогікі, агульнага і рускага мовазнаўства (2); старшага выкладчыка кафедры (19 разр. АТС) замежных моў; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) спартыўна-педагагічных дысцыплін, псіхалагічнага забеспячэння прафесійнай дзейнасці. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59.

У свеце існуе больш за 50 тысяч прафесій – цікавых, яркіх, перспектыўных. Неверагодна, праўда? І для большасці з іх неабходна спецыяльная адукацыя. Мала вызначыцца з будучым відам дзейнасці, патрэбна яшчэ і сур’ёзна падысці да выбару ўстановы адукацыі. Асабліва ў сучасных умовах, калі важнае ўменне хутка адаптавацца да новых з’яў грамадскага і эканамічнага жыцця. Тут няцяжка разгубіцца і даросламу, што ўжо казаць пра падлеткаў! Таму так важна праводзіць для іх прафарыентацыйныя сустрэчы. Адна з іх – «Шляхі атрымання прафесійнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» – прайшла нядаўна на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Крупскі цэнтр дзіцячай творчасці». У мерапрыемстве, арганізаваным па ініцыятыве Крупскага райвыканкама, прынялі ўдзел прадстаўнікі розных структур камітэта: начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Л. І. Бачышчава, галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай службы Л. А. Зуёнак, загадчык сектара занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай ахове Т. П. Казлова. На сустрэчу з навучэнцамі выпускных класаў школ горада і раёна, класнымі кіраўнікамі, бацькамі прыехалі госці з устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі Мінска, а таксама Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай абласцей. Мне, аўтару гэтых радкоў, выпаў гонар расказаць школьнікам і ўсім прысутным пра асаблівасці педагагічнай прафесіі, а таксама пра перавагі, якія мае БДПУ як вядучы ўніверсітэт дадзенага профілю. Рабіць гэта было прыемна і лёгка: нам сапраўды ёсць чым ганарыцца, ёсць што прапанаваць абітурыентам! Слухачоў натхніла перспектыва стопрацэнтнага засялення першакурснікаў у інтэрнаты, зацікавілі ўмовы пражывання, шмат пытанняў было зададзена пра магчымасці працаўладкавання пасля вучобы. Разам з калегамі я расказаў прысутным аб правілах прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі, асаблі-

*** Падчас іспыту. Студэнт: «Кажуць, калі прамаўчаць, будзеш выглядаць разумнейшым...» Выкладчык: «Гэта не той выпадак, адказвайце на білет!» *** – Ты разбіраешся ў паэзіі сярэбранага стагоддзя? – Вядома! – І Севяраніна ад Ахматавай адрозніш? – Лёгка! Паказвай фота!

226-40-19

i

васцях рэалізацыі сваіх здольнасцей у творчай, спартыўнай, навуковай дзейнасці. Пасля завяршэння прэзентацыйнай часткі адбыўся ажыўлены палілог, падчас якога кожны зацікаўлены атрымаў адказы на пытанні адносна паступлення і навучання. Школьнікі ахвотна знаёміліся з інфармацыйнымі буклетамі, удакладнялі асобныя моманты. Вельмі прыемна адзначыць, што ў канцы мерапрыемства па выніках інтэрактыўных апытанняў найбольшая колькасць абітурыентаў выказала жаданне паступаць менавіта ў наш універсітэт. Спадзяёмся, станоўчы імпульс перарасце ў трывалае і ўзважанае рашэнне! Аляксандр ТРАБЯНОК, выкладчык кафедры хіміі факультэта прыродазнаўства

СТУДЭНТЫ ЖАРТУЮЦЬ

Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

стаўляць Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка – адначасова бязмежная радасць і вялікае хваляванне. Узнагарода Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – вынік дзейнасці ўсіх валанцёрскіх атрадаў БДПУ і кожнага добраахвотніка паасобку. Знітаванасць, уменне суперажываць, жаданне дапамагаць і рабіць добрыя справы – тое, што патрабуецца для паспяховай работы валанцёраў. І, безумоўна, агонь у сэрцах. Таму я спадзяюся, што з кожным годам ад нашых агеньчыкаў будзе запальвацца ўсё больш і больш студэнцкіх сэрцаў.

e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

*** На экзамене па філасофіі прафесар задаў толькі адно пытанне: «Чаму?». Найвышэйшы бал атрымаў студэнт, які даў адказ: «А чаму б і не?». *** Студэнты – гэта тая катэгорыя насельніцтва, якая мае самыя дарагія тэлефоны, аднак у якой ніколі няма грошай на рахунку. *** Пасля таго як у школе адмянілі прадмет «Чарчэнне», пераважная большасць вучняў лічыць, што гатавальня – гэта кухня, толькі па-чэшску.

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 24. Падпісана ў друк 13.01.2017 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1189  
1189  
Advertisement